Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Хімі чны элеме нт від атамных часціц атамаў або іонаў з аднолькавым дадатным зарадам ядра адно з найважнейшых паняццяў х

Хімічны элемент

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Хімічны элемент

Хімі́чны элеме́нт — від атамных часціц (атамаў або іонаў) з аднолькавым дадатным зарадам ядра; адно з найважнейшых паняццяў хіміі.

Аб'яднанне хімічных элементаў у адзіную сістэму, устанаўленне глыбокай унутранай сувязі паміж імі вызначаюцца перыядычным законам Мендзялеева. Уласцівасці атамаў хімічных элементаў, а таксама састаў і ўласцівасці рэчываў, якія яны ўтвараюць, знаходзяцца ў перыядычнай залежнасці ад зарадаў атамных ядзер.

Кожны хімічны элемент характарызуецца сваім атамным нумарам, роўным колькасці пратонаў у атамным ядры. Хімічныя элементы маюць назвы і скарочаныя абазначэнні (хімічныя знакі або сімвалы хімічных элементаў) з адной ці дзвюх літар лацінскага алфавіта, якія ўжываюцца ў хімічных формулах. Атамы аднаго хімічнага элемента з рознымі атамнымі масамі, называюцца ізатопамі гэтага хімічнага элемента. З тае прычыны, што суадносіны паміж ізатопамі у межах Зямлі блізкія да нязменных, для кожнага хімічнага элемента, які мае стабільныя прыродныя ізатопы, з улікам іх узаемных суадносін разлічваецца атамная маса, якая ўжываецца ў практычных разліках.

На сёння вядома 118 хімічных элементаў. З іх каля дзевяноста сустракаецца ў прыродзе, астатнія атрымліваюць штучна.

Паводле хімічных уласцівасцей хімічныя элементы падзяляюцца на металы і неметалы. Традыцыйнае дзяленне элементаў на металы і неметалы гістарычна ўзнікла з-за таго, што простыя рэчывы, утвораныя атамамі элементаў металаў, як правіла, знаходзяцца ў цвёрдым стане і праяўляюць металічныя ўласцівасці (бляск, высокую цепла- і электраправоднасць, коўкасць, пластычнасць і г. д.), а простыя рэчывы, ўтвораныя атамамі элементаў неметалаў, гэтымі ўласцівасцямі пры звычайных умовах не валодаюць.

У межах гэтых дзвюх груп існуюць больш дробныя падзелы паводле:

  • хімічных уласцівасцей (напрыклад, галагены, шчолачныя металы, шчолачназямельныя металы, высакародныя або інертныя газы);
  • будовы электронных абалонак (напрыклад, лантаноіды, актыноіды);
  • размеркавання ў прыродзе Зямлі (напрыклад, і рассеяныя элементы);
  • велічыні атамнага нумара ();
  • іншых крытэрыяў (напрыклад, ).

У прыродзе хімічныя элементы ўтвараюць простыя рэчывы і ўваходзяць у склад . Некаторыя элементы ў свабодным стане ўтвараюць некалькі алатропных мадыфікацый. Пашыранасць хімічных элементаў на Зямлі акрэсліваецца кларкамі элементаў.

Ператварэнне атамаў аднаго элемента ў атамы іншага адбываецца ў ядзерных рэакцыях. Хімічныя элементы вывучаюцца неарганічнай хіміяй.

Гісторыя

Першыя ўяўленні пра хімічныя элементы вядомыя ў антычнай філасофіі ў вучэнні аб элементах-стыхіях і ў алхіміі — у вучэнні аб элементах-якасцях. Першае навуковае вызначэнне элементаў як нераскладальных простых рэчываў даў (эмпірычна) Роберт Бойль (1661). Істотны ўклад у тэорыю хімічных элементаў зрабілі Антуан Лавуазье, Джон Дальтан, Д. І. Мендзялееў.

Хімічныя элементы сістэматызаваны ў перыядычнай сістэме элементаў Мендзялеева (1869).

Гл. таксама

  • Спіс хімічных элементаў
  • Перыядычная сістэма хімічных элементаў
  • Нуклід
  • Ізатоп

Крыніцы

  1. Brown 2011, с. 7

Літаратура

  • Хімія: падруч. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / А. І. Васілеўская [і інш.]; пераклад на беларус. мову Н. Г. Ляўчук. — 3-е выд., перагледж. і дап. — Мінск: Нар. асвета, 2012. — 240 с. ISBN 978-985-03-1791-9
  • Theodore L. Brown et al. Chemistry: the central science. — 12th ed. — 2011. — ISBN 978-0-321-69672-4.

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 19 Май, 2025 / 17:54

Himi chny eleme nt vid atamnyh chascic atamay abo ionay z adnolkavym dadatnym zaradam yadra adno z najvazhnejshyh panyaccyay himii Ab yadnanne himichnyh elementay u adzinuyu sistemu ustanaylenne glybokaj unutranaj suvyazi pamizh imi vyznachayucca peryyadychnym zakonam Mendzyaleeva Ulascivasci atamay himichnyh elementay a taksama sastay i ylascivasci rechyvay yakiya yany ytvarayuc znahodzyacca y peryyadychnaj zalezhnasci ad zaraday atamnyh yadzer Kozhny himichny element haraktaryzuecca svaim atamnym numaram roynym kolkasci pratonay u atamnym yadry Himichnyya elementy mayuc nazvy i skarochanyya abaznachenni himichnyya znaki abo simvaly himichnyh elementay z adnoj ci dzvyuh litar lacinskaga alfavita yakiya yzhyvayucca y himichnyh formulah Atamy adnago himichnaga elementa z roznymi atamnymi masami nazyvayucca izatopami getaga himichnaga elementa Z tae prychyny shto suadnosiny pamizh izatopami u mezhah Zyamli blizkiya da nyazmennyh dlya kozhnaga himichnaga elementa yaki mae stabilnyya pryrodnyya izatopy z ulikam ih uzaemnyh suadnosin razlichvaecca atamnaya masa yakaya yzhyvaecca y praktychnyh razlikah Na syonnya vyadoma 118 himichnyh elementay Z ih kalya dzevyanosta sustrakaecca y pryrodze astatniya atrymlivayuc shtuchna Pavodle himichnyh ulascivascej himichnyya elementy padzyalyayucca na metaly i nemetaly Tradycyjnae dzyalenne elementay na metaly i nemetaly gistarychna yznikla z za tago shto prostyya rechyvy utvoranyya atamami elementay metalay yak pravila znahodzyacca y cvyordym stane i prayaylyayuc metalichnyya ylascivasci blyask vysokuyu cepla i elektrapravodnasc koykasc plastychnasc i g d a prostyya rechyvy ytvoranyya atamami elementay nemetalay getymi ylascivascyami pry zvychajnyh umovah ne valodayuc U mezhah getyh dzvyuh grup isnuyuc bolsh drobnyya padzely pavodle himichnyh ulascivascej napryklad galageny shcholachnyya metaly shcholachnazyamelnyya metaly vysakarodnyya abo inertnyya gazy budovy elektronnyh abalonak napryklad lantanoidy aktynoidy razmerkavannya y pryrodze Zyamli napryklad i rasseyanyya elementy velichyni atamnaga numara inshyh kryteryyay napryklad U pryrodze himichnyya elementy ytvarayuc prostyya rechyvy i yvahodzyac u sklad Nekatoryya elementy y svabodnym stane ytvarayuc nekalki alatropnyh madyfikacyj Pashyranasc himichnyh elementay na Zyamli akreslivaecca klarkami elementay Peratvarenne atamay adnago elementa y atamy inshaga adbyvaecca y yadzernyh reakcyyah Himichnyya elementy vyvuchayucca nearganichnaj himiyaj GistoryyaPershyya yyaylenni pra himichnyya elementy vyadomyya y antychnaj filasofii y vuchenni ab elementah styhiyah i y alhimii u vuchenni ab elementah yakascyah Pershae navukovae vyznachenne elementay yak neraskladalnyh prostyh rechyvay day empirychna Robert Bojl 1661 Istotny yklad u teoryyu himichnyh elementay zrabili Antuan Lavuaze Dzhon Daltan D I Mendzyaleey Himichnyya elementy sistematyzavany y peryyadychnaj sisteme elementay Mendzyaleeva 1869 Gl taksamaSpis himichnyh elementay Peryyadychnaya sistema himichnyh elementay Nuklid IzatopKrynicyBrown 2011 s 7LitaraturaHimiya padruch dlya 9 ga kl ustanoy agul syared adukacyi z belarus movaj navuchannya A I Vasileyskaya i insh peraklad na belarus movu N G Lyaychuk 3 e vyd peragledzh i dap Minsk Nar asveta 2012 240 s ISBN 978 985 03 1791 9 Theodore L Brown et al Chemistry the central science 12th ed 2011 ISBN 978 0 321 69672 4

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Грэчаская мова

  • Май 19, 2025

    Грэцыя

  • Май 19, 2025

    Грузінская мова

  • Май 19, 2025

    Грамадства

  • Май 19, 2025

    Горад

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка