Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Хісла вічы руск Хиславичи пасёлак гарадскога тыпу ў Расіі на рацэ Сож Адміністрацыйны цэнтр Хіславіцкага раёна Смаленска

Хіславічы

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Хіславічы

Хісла́вічы (руск.: Хиславичи) — пасёлак гарадскога тыпу ў Расіі, на рацэ Сож. Адміністрацыйны цэнтр Хіславіцкага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва на 2016 год — 3772 чалавекі. Знаходзяцца за 70 км на поўдзень ад Смаленска, за 35 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Пачынак (лінія Смаленск — Рослаўль).

Пасёлак гарадскога тыпу
Хіславічы
image
Краіна
image Расія
Суб’ект федэрацыі
Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён
Хіславіцкі
Гарадское паселішча
Каардынаты
54°11′ пн. ш. 32°09′ у. д.HGЯO
Першая згадка
1526
Ранейшыя назвы
Хатславічы, Хаславічы
ПГТ з
1965
Насельніцтва
  • ▼3 095 чал. (2024)
Часавы пояс
UTC+4
Тэлефонны код
+7 48140
Паштовы індэкс
216620
Аўтамабільны код
67
Код АКАТП
66252551
Афіцыйны сайт
admin.smolensk.ru/~hisla…
Хіславічы на карце Расіі ±
image
image
image
image
Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Хіславічы (Хотславичи) датуецца 1450 годам сярод пацверджаных вялікім князем Казімірам выслуг князя Андрэя Порхаўскага ў мсціслаўскага князя Лугвена (Сямёна). Як сяло, цэнтр воласці, размешчанай паміж Крычавам і Мсціславам, Хаславічы ўпамінаюцца ў разгранічэннях з Маскоўскай дзяржавай 1523 года — пачатку XVII ст.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Хаславічы сталі цэнтрам нягродавага староства Мсціслаўскага ваяводства. У 1620 годзе паселішча перайшло ў валоданне Салтыковых. У XVIII ст. Салтыковы збудавалі тут царкву і сядзібу з паркам.

Пад 1710 годам Хаславічы ўпамінаюцца як мястэчка з царквой Святых Барыса і Глеба, уладанне К. Цеханавецкага. У 1719 годзе з мястэчка выплачвалася чопавае ў памеры 800 злотых (адно з найбольшых у Мсціслаўскім ваяводстве). 13 лютага 1754 года кароль і вялікі князь Аўгуст Сас прызначыў апошняга старосту хаславіцкага — Яна Цеханавецкага.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Хаславічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. У 1773 годзе расійская імператрыца Кацярына II падаравала Хаславіцкае староства таемнаму дарадцу Кохміну. Паводле рэвіскай сказкі 1778 года, у мястэчку было 2 планавальныя цэнтры: стары — Замак, і новы — забудаваны з усіх бакоў Рынак, ад якога адыходзілі вуліцы Мсціслаўская, Смаленская, Лызкова, Чавуская, Козараўская і Падалянская. У 1783—1785 гадах у Хаславічах было 143 будынкі; жылі ганчары, кавалі, слесары, краўцы, шаўцы, кушняры, кухары, сталары. У 1784 мястэчка ўвайшло ў склад Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні.

На 1880 год у Хіславічах было 617 драўляных (171 хрысціянскі і 446 іўдзейскіх) і 1 мураваны дом, дзейнічалі цэрквы Святых Барыса і Глеба (захавалася і дзейнічае) і Святой Кацярыны (згарэла ў 1949 годзе), а таксама 8 іўдзейскіх малітоўных школаў, працавалі народнае вучылішча, сельская бальніца, гарбарны завод і бровар. На 1910 год у мястэчку было 603 будынкі, з іх 3 мураваныя; працавалі валасная і мяшчанская ўправы, паштова-тэлеграфны аддзел, пазыкова-ашчаднай і пажарнай таварыствы.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хіславічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва Хіславічы не вярнулі БССР і перавялі ў РСФСР. У 1928 годзе Хіславічы сталі цэнтрам раёна, у 1935 годзе — атрымалі афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 16 ліпеня 1941 да 26 верасня 1943 года мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1963—1965 гадах Хіславічы ўваходзілі ў склад Манастыршчынскага раёна.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагоддзе: 1783—1785 гады — 770 чал.
  • XIX стагоддзе: 1861 год — 3408 чал.; 1880 год — 4361 чал. (2095 муж. і 2266 жан.), з іх 739 праваслаўных і 3642 іўдзеі
  • XX стагоддзе: 1910 год — 6894 чал., з іх шляхты і службоўцаў — 10, духоўнага стану — 7, купцоў — 30, мяшчан — 5947, сялян — 886, іншых — 14; 1931 год — 3158 чал.; 1959 год — 3785 чал.; 1970 год — 3682 чал.; 1979 год — 4451 чал.; 1989 год — 5013 чал.;
  • XXI стагоддзе: 2002 год — 4617 чал.; 2007 год — 4399 чал.; 2009 год — 4342 чал.; 2012 год — 3982 чал.; 2013 год — 3862 чал.; 2014 год — 3763 чал.; 2015 год — 3755 чал.; 2016 год — 3772 чал.

Інфраструктура

У Хіславічах працуюць сярэдняя і мастацкая школы, бальніца, 2 бібліятэкі, кінатэатр.

Забудова

Вуліцы і плошчы

У Хіславічах у розны час існавалі вуліцы Мсціслаўская, Замкавая, Козараўская, Лызкова, Падалянская, Смаленская і Чавуская.

Эканоміка

Ільнозавод, цагельня, прадпрыемствы харчовай прамысловасці.

Турыстычная інфармацыя

Славутасці

  • Гарадзішча (XII—XIII стагоддзі)
  • Сядзіба Салтыковых (XIX—XX стагоддзі)
  • Царква Святых Барыса і Глеба (1880)

Страчаная спадчына

  • Царква Святой Кацярыны

Асобы

  • (1873—1927) — тэрапэўт, прафесар Казанскага ўніверсітэта
  • (1899—1975) — тэатральны дзеяч, рэжысёр і педагог
  • Давід Абрамавіч Кудравіцкі (1919—1943) — Герой Савецкага Саюза.
  • Неса Абрамаўна Ізраіцель (нар. 1924) — беларускі вучоны ў галіне мікрабіялогіі.
  • (нар. 1938) — біёлаг

Крыніцы

  1. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2024 года — Росстат, 2024.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q2624680"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q126974795"></a>
  2. ЭнцВКЛ 2010.
  3. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. S. 324.
  4. Мяцельскі А. Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства XVI—XVIII стст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мінск, 2008. № 23.
  5. Тручаў А. Як мяняліся нашы межы ў XX ст. Архівавана 8 красавіка 2009. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г.
  6. Историческая справка, Хаславіцкі раён

Літаратура

  • Мяцельскі А. Хіславічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 412. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
  • Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900.
  • Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003. — 624 с.

Спасылкі

image Хіславічы на Вікісховішчы
  • Хіславічы на сайце Radzima.org

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 23 Май, 2025 / 12:30

Hisla vichy rusk Hislavichi pasyolak garadskoga typu y Rasii na race Sozh Administracyjny centr Hislavickaga rayona Smalenskaj voblasci Naselnictva na 2016 god 3772 chalaveki Znahodzyacca za 70 km na poydzen ad Smalenska za 35 km na paydnyovy zahad ad chygunachnaj stancyi Pachynak liniya Smalensk Roslayl Pasyolak garadskoga typu Hislavichy Kraina RasiyaSub ekt federacyi Smalenskaya voblascMunicypalny rayon HislavickiGaradskoe paselishchaKaardynaty 54 11 pn sh 32 09 u d H G Ya OPershaya zgadka 1526Ranejshyya nazvy Hatslavichy HaslavichyPGT z 1965Naselnictva 3 095 chal 2024 Chasavy poyas UTC 4Telefonny kod 7 48140Pashtovy indeks 216620Aytamabilny kod 67Kod AKATP 66252551Aficyjny sajt admin smolensk ru hisla Hislavichy na karce Rasii Medyyafajly na VikishovishchyGistoryyaVyalikae Knyastva Litoyskae Pershy pismovy ypamin pra Hislavichy Hotslavichi datuecca 1450 godam syarod pacverdzhanyh vyalikim knyazem Kazimiram vyslug knyazya Andreya Porhayskaga y mscislayskaga knyazya Lugvena Syamyona Yak syalo centr volasci razmeshchanaj pamizh Krychavam i Mscislavam Haslavichy ypaminayucca y razgranichennyah z Maskoyskaj dzyarzhavaj 1523 goda pachatku XVII st Zgodna z administracyjna terytaryyalnaj reformaj 1565 1566 gadoy Haslavichy stali centram nyagrodavaga starostva Mscislayskaga vayavodstva U 1620 godze paselishcha perajshlo y valodanne Saltykovyh U XVIII st Saltykovy zbudavali tut carkvu i syadzibu z parkam Pad 1710 godam Haslavichy ypaminayucca yak myastechka z carkvoj Svyatyh Barysa i Gleba uladanne K Cehanaveckaga U 1719 godze z myastechka vyplachvalasya chopavae y pamery 800 zlotyh adno z najbolshyh u Mscislayskim vayavodstve 13 lyutaga 1754 goda karol i vyaliki knyaz Aygust Sas pryznachyy aposhnyaga starostu haslavickaga Yana Cehanaveckaga Pad uladaj Rasijskaj imperyi U vyniku pershaga padzelu Rechy Paspalitaj 1772 god Haslavichy apynulisya y skladze Rasijskaj imperyi U 1773 godze rasijskaya imperatryca Kacyaryna II padaravala Haslavickae starostva taemnamu daradcu Kohminu Pavodle reviskaj skazki 1778 goda u myastechku bylo 2 planavalnyya centry stary Zamak i novy zabudavany z usih bakoy Rynak ad yakoga adyhodzili vulicy Mscislayskaya Smalenskaya Lyzkova Chavuskaya Kozarayskaya i Padalyanskaya U 1783 1785 gadah u Haslavichah bylo 143 budynki zhyli ganchary kavali slesary kraycy shaycy kushnyary kuhary stalary U 1784 myastechka yvajshlo y sklad Mscislayskaga paveta Magilyoyskaj guberni Na 1880 god u Hislavichah bylo 617 draylyanyh 171 hrysciyanski i 446 iydzejskih i 1 muravany dom dzejnichali cerkvy Svyatyh Barysa i Gleba zahavalasya i dzejnichae i Svyatoj Kacyaryny zgarela y 1949 godze a taksama 8 iydzejskih malitoynyh shkolay pracavali narodnae vuchylishcha selskaya balnica garbarny zavod i brovar Na 1910 god u myastechku bylo 603 budynki z ih 3 muravanyya pracavali valasnaya i myashchanskaya ypravy pashtova telegrafny addzel pazykova ashchadnaj i pazharnaj tavarystvy Najnoyshy chas 25 sakavika 1918 goda zgodna z Trecyaj Ustaynoj gramataj Hislavichy abvyashchalisya chastkaj Belaruskaj Narodnaj Respubliki 1 studzenya 1919 goda zgodna z pastanovaj I z ezdu KP b Belarusi yany yvajshli y sklad Belaruskaj SSR adnak 16 studzenya Maskva adabrala myastechka razam z inshymi etnichna belaruskimi terytoryyami y sklad RSFSR U 1924 godze nyagledzyachy na peravagu belaruskaga naselnictva Hislavichy ne vyarnuli BSSR i peravyali y RSFSR U 1928 godze Hislavichy stali centram rayona u 1935 godze atrymali aficyjny status pasyolka garadskoga typu U Druguyu susvetnuyu vajnu z 16 lipenya 1941 da 26 verasnya 1943 goda myastechka znahodzilasya pad nyameckaj akupacyyaj U 1963 1965 gadah Hislavichy yvahodzili y sklad Manastyrshchynskaga rayona NaselnictvaDemagrafiya XVIII stagoddze 1783 1785 gady 770 chal XIX stagoddze 1861 god 3408 chal 1880 god 4361 chal 2095 muzh i 2266 zhan z ih 739 pravaslaynyh i 3642 iydzei XX stagoddze 1910 god 6894 chal z ih shlyahty i sluzhboycay 10 duhoynaga stanu 7 kupcoy 30 myashchan 5947 syalyan 886 inshyh 14 1931 god 3158 chal 1959 god 3785 chal 1970 god 3682 chal 1979 god 4451 chal 1989 god 5013 chal XXI stagoddze 2002 god 4617 chal 2007 god 4399 chal 2009 god 4342 chal 2012 god 3982 chal 2013 god 3862 chal 2014 god 3763 chal 2015 god 3755 chal 2016 god 3772 chal Infrastruktura U Hislavichah pracuyuc syarednyaya i mastackaya shkoly balnica 2 bibliyateki kinateatr ZabudovaVulicy i ploshchy U Hislavichah u rozny chas isnavali vulicy Mscislayskaya Zamkavaya Kozarayskaya Lyzkova Padalyanskaya Smalenskaya i Chavuskaya EkanomikaIlnozavod cagelnya pradpryemstvy harchovaj pramyslovasci Turystychnaya infarmacyyaSlavutasci Garadzishcha XII XIII stagoddzi Syadziba Saltykovyh XIX XX stagoddzi Carkva Svyatyh Barysa i Gleba 1880 Strachanaya spadchyna Carkva Svyatoj KacyarynyAsoby 1873 1927 terapeyt prafesar Kazanskaga yniversiteta 1899 1975 teatralny dzeyach rezhysyor i pedagog David Abramavich Kudravicki 1919 1943 Geroj Saveckaga Sayuza Nesa Abramayna Izraicel nar 1924 belaruski vuchony y galine mikrabiyalogii nar 1938 biyolagKrynicyChislennost postoyannogo naseleniya Rossijskoj Federacii po municipalnym obrazovaniyam na 1 yanvarya 2024 goda Rosstat 2024 lt a href https wikidata org wiki Track Q2624680 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q126974795 gt lt a gt EncVKL 2010 Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajow slowianskich Tom XV cz 1 Abablewo Januszowo polsk Warszawa 1900 S 324 Myacelski A Myastechki Mscislayskaga vayavodstva XVI XVIII stst Gistarychna arhealagichny zbornik Minsk 2008 23 Truchay A Yak myanyalisya nashy mezhy y XX st Arhivavana 8 krasavika 2009 Nasha Slova 32 820 22 zhniynya 2007 g Istoricheskaya spravka Haslavicki rayonLitaraturaMyacelski A Hislavichy Vyalikae knyastva Litoyskae Encyklapedyya U 3 t Redkal T U Byalova gal red i insh mast Z E Gerasimovich Mn Belaruskaya Encyklapedyya 2010 T 3 Dadatak A Ya S 412 696 s ISBN 978 985 11 0487 7 t 3 ISBN 985 11 0315 2 Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajow slowianskich Tom XV cz 1 Abablewo Januszowo polsk Warszawa 1900 Smolenskaya oblast Enciklopediya v 2 t Redkol G S Merkin otv red i dr T 2 A Ya Smolensk SPGU 2003 624 s SpasylkiHislavichy na VikishovishchyHislavichy na sajce Radzima org

Апошнія артыкулы
  • Май 22, 2025

    Трыкатаж

  • Май 20, 2025

    Трыкалор

  • Май 20, 2025

    Трыесцкі заліў

  • Май 20, 2025

    Трыест

  • Май 22, 2025

    Трыдэнцкі сабор

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка