Язэ́п Нарцы́завіч Драздо́віч (1 (13) кастрычніка 1888 ці 13 кастрычніка 1888, Пунькі, Віленская губерня — 15 верасня 1954, Падсвілле, Маладзечанская вобласць; Псеўданімы: Я. Нарцызаў) — беларускі мастак, скульптар, этнограф, археолаг, педагог, пісьменнік. Адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Язэп Драздовіч | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1 (13) кастрычніка 1888 ці 13 кастрычніка 1888 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 15 верасня 1954 (65 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання |
|
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці | мастак, скульптар, этнограф, археолаг, педагог, пісьменнік, графік, фалькларыст, настаўнік мастацтва |
Месца працы |
|
Жанр | жывапісец, графік, скульптар |
Вучоба |
|
Уплыў на | Фёдар Іванавіч Сухавіла |
![]() |
Біяграфія
Дзяцінства і маладосць

Нарадзіўся 13 (1 ст. ст.) кастрычніка 1888 года ў засценку Пунькі Дзісенскага павета Віленскай губерні ў сям’і збяднелага шляхціца-арандатара. У два гады застаўся без бацькі, яго і пяцёра братоў выхоўвала маці Юзэфа, неўзабаве сям’я засталася без зямлі і дома. Сям’я мусіла часта пераязджаць, арандуючы чужую зямлю. Язэп Драздовіч пачаў вучобу ў прыватнай настаўніцы, пасля адвучыўся ў Дзісенскай гімназіі, а ў 1906 годзе пераехаў у Вільню, дзе паступіў у мастацкую школу вядомага расійскага жывапісца , якую скончыў у 1908 годзе. Праз нястачу Драздовіч падрабляў у мастацкіх майстэрнях, планаваў выехаць па заработкі за граніцу.
Творчае станаўленне Язэпа Драздовіча адбывалася пад вялікім уплывам набіраўшага хаду беларускага нацыянальнага адраджэння. У гэты час Драздовіч робіць першыя крокі ў мастацтве: стварае серыю графічных работ з краявідамі Дзісеншчыны, аздабляе вокладку «Першага беларускага календара на 1910 год», выдадзенага Нашай Нівай.
У 1910 годзе прызваны на службу ў расійскае войска. Пасля двух гадоў службы ў Саратаве ён скончыў курсы фельчараў і пачаў працаваць у амбулаторыі. Першую сусветную вайну Драздовіч сустракае ў дзеючай арміі, пры запасным батальёне на Заходнім фронце. Праз цяжкія ўмовы працы Язэп Драздовіч захварэў на брушны тыфус і на два месяцы трапіў у шпіталь. Пасля сямімесячнага адпачынку з адведваннем радзімы Драздовіч вяртаецца ў войска.
Пасля рэвалюцыі


У 1917 годзе, пасля сямі гадоў службы, Язэп Драздовіч вяртаецца дамоў. Жыў у родных, сваякоў на Дзісеншчыне ў фальварку Лявонаўка каля вёскі Германавічы, пасылаў у «Нашу Ніву» допісы пра клопаты хлебаробаў-землякоў. З аптымізмам вітаў Першы Усебеларускі з’езд. У лісце да Антона Грыневіча Драздовіч выказваў задуму аб арганізацыі акадэміі мастацтваў. На сваёй малой радзіме мастак стварыў народную бібліятэку, тэатр.
У 1919 годзе, пасля стварэння БССР, Драздовіч пераехаў у Менск. У Менску працаваў у Беларускім літаратурна-выдавецкім аддзеле пры Камісарыяце асветы БССР, мастак-дэкаратар у «Беларускай хатцы», у 1919 годзе арганізаваў культурна-асветніцкае таварыства «Заранка», якое адкрывала школы, аматарскі тэатр, бібліятэку; выкладаў малюнак у беларускай гімназіі і жаночай прагімназіі, супрацоўнічаў з літаратурнымі выдавецтвамі як ілюстратар. За польскай акупацыяй Менска (9 жніўня 1919 — 11 ліпеня 1920) супрацоўнічаў з Часовым беларускім нацыянальным камітэтам і Беларускай вайсковай камісіяй, афармляў часопісы «Беларускае жыццё» і «Рунь». У Менску Драздовіч стварыў серыю ўнікальных малюнкаў гістарычных раёнаў места — Замчышча, Верхняга Рынка, Татарскага прадмесця. Даследаваў рэчышча Нямігі, праводзіў раскопкі ў Заслаўі, Свіры.
1920-я гады
11 ліпеня 1920 года Менск занялі войскі Чырвонай арміі, пасля чаго 31 ліпеня 1920 года адбылося паўторнае абвяшчэнне незалежнасці Беларускай ССР. З ліпеня 1920 года прынамсі да кастрычніка 1920 года Язэп Драздовіч вёў урокі ў 13-й (Беларуская гімназія, 13-я Беларуская радная школа) і 15-й школах 2-й ступені. Таксама з жніўня да канца кастрычніка працаваў мастаком і ілюстратарам у Народным камісарыяце асветы Беларускай ССР.
Пазней вярнуўся на родную Дзісеншчыну, занятую палякамі і паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года адышоўшую да Польшчы (Заходняя Беларусь). Нягледзячы на перашкоды польскіх уладаў, ён разгортвае тут культурна-асветніцкую дзейнасць. У 1921—1924 гадах — кааператар. У 1921 годзе Драздовіч арганізаваў у вёсцы Сталіца беларускую школу, якая, аднак, праіснаваўшы толькі тры месяцы, была закрытая польскай адміністрацыяй.
У гэты ж час Язэп Драздовіч спрабуе займацца літаратурнай дзейнасцю. Бярэцца за напісанне гістарычнага рамана пра часы Полацкага княства «Гарадольская Пушча», які аздабляе ўласнымі ілюстрацыямі. У 1923 годзе была выдадзена і прыхільна сустрэтая беларускай грамадскасцю аповесць Драздовіча «Вялікая шышка».
Язэп Драздовіч супрацоўнічаў з Віленскім беларускім музеем імя Івана Луцкевіча. Дзеля папаўнення экспазіцыі ён займаўся раскопкамі гарадзішчаў, збіраў фальклор, ствараў шматлікія замалёўкі прадметаў матэрыяльнай культуры, архітэктуры, тыпажоў сялян. З гэтай мэтай у 1926 годзе Драздовіч выправіўся ў навукова-творчую экспедыцыю на Піншчыну, а ў наступныя два гады наведаў Трокі, Вільню, Меднікі, Крэва, Гальшаны, Ліду, Наваградак, Любчу, Мір. У выніку гэтых вандровак, якія ахапілі амаль усю Заходнюю Беларусь, з’явіліся ёмістыя альбомы графікі.


У 1924—1926 гадах выкладаў маляванне ў Глыбоцкай польскай школе, актыўна супрацоўнічаў з Таварыствам беларускай школы. Працаваў у Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Францішка Скарыны. У 1926—1927 гадах супрацоўнічаў з сатырычным часопісам «Маланка». У 1927 годзе заснаваў мастацкую студыю пры Віленскай беларускай гімназіі. Пры студыі Язэп Драздовіч гуртаваў маладых беларускіх мастакоў, сярод якіх былі Васіль Сідаровіч і Мікола Васілеўскі. У 1927—1929 гадах выкладаў маляванне ў Наваградскай беларускай гімназіі.
Драздовіч усталяваў шчыльныя сувязі з Інстытутам беларускай культуры ў Менску (з 1929 года — Акадэмія Навук), дасылаў замалёўкі і абмеры драўлянай архітэктуры і прадметаў сялянскага побыту. За мастацкія і навуковыя работы неаднаразова ўзнагароджваўся прэміямі Акадэміі Навук.
На пачатку 1930-х гадоў непрацяглы час працуе на Беласточчыне на запросіны ТБШ: афармляе спектаклі на аматарскай сцэне таварыства, удзельнічае ў працы кааператыўнага выдавецтва «Сяўба».
Адметнай рысай Язэпа Драздовіча было захапленне космасам. У 1931 годзе Драздовіч выдаў у Вільні на беларускай мове кнігу па астраноміі «Нябесныя бегі», у якой выклаў шэраг сваіх тэорый, у прыватнасці, пра паходжанне планет Сонечнай сістэмы і вярчэнні Зямлі. Выданне ўпрыгожылі ўласныя рысункі аўтара. У 1931—1933 гадах Драздовіч працягнуў тэму космасу трыма серыямі графічных малюнкаў і жывапісных палотнаў «Жыццё на Марсе», «Жыццё на Сатурне» і «Жыццё на Месяцы».
Дзісенскі перыяд


У 1933 годзе Драздовіч вяртаецца на Дзісеншчыну да брата Канстанціна. Тут мастак стварыў вялікую колькасць графічных і жывапісных твораў. Язэп Драздовіч працягнуў супрацоўніцтва з Беларускім музеем імя Івана Луцкевіча, дасылаючы туды замалёўкі замчышчаў, гарадзішчаў, сялянскай архітэктуры і побыту. Разам з Міхасём Машарам і Янкам Пачопкам Драздовіч стварыў культурны асяродак у Летніках і Германавічах. Штогод улетку мастак выпраўляўся ў вандроўкі па краі, у часе якіх вырабляў для вяскоўцаў маляваныя дываны і партрэты.
Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР вучыўся на кароткачасовых настаўніцкіх курсах і ў 1940—1941 гадах працаваў настаўнікам малявання і батанікі ў Глыбокім і Лужках. Праз нястачу настаўнікаў ён быў вымушаны выкладаць усе прадметы, у тым ліку астраномію, маляванне і гісторыю. Педагагічная дзейнасць Драздовіча перапынілася ў 1941 годзе ў сувязі з нападам нацысцкай Германіі на СССР у Другой сусветнай вайне. У часе нямецкай акупацыі Драздовіч працягнуў сваю творчую дзейнасць і стварыў шэраг мастацкіх палотнаў.
Па заканчэнні вайны праз праблемы са здароўем Язэп Драздовіч мала працаваў. Асноўнай крыніцай заработку былі маляваныя дываны для сялян. Зрэдчас пісаў краявіды, партрэты. Савецкія чыноўнікі ад ідэалогіі і культуры ставіліся да творчасці Язэпа Драздовіча як да нявартай увагі. Прыкладам таму служыць унікальны роспіс сталоўкі ў Лужках, які быў зафарбаваны на загад полацкага чыноўніка. Драздовіч не быў прыняты ў Саюз мастакоў Беларусі.
Мастак трагічна памёр. Беспрытомнага «дзядзьку Язэпа» знайшлі на дарозе сяляне. Яго адвезлі ў Падсвільскую бальніцу, дзе праз некаторы час ён памёр. Пахаваны Драздовіч на могілках паміж вёскамі Ліпляні і Малыя Давыдкі. У 1982 годзе на магіле ўстаноўлена стэла з барэльефам «вечнага вандроўніка» (скульптар Алесь Шатэрнік).
Творчасць

У Язэпа Драздовіча было шырокае кола інтарэсаў: гісторыя, археалогія, этнаграфія, літаратура, астраномія. Ён запісваў фальклор і апрацоўваў для слоўнікаў народную лексіку Дзісеншчыны і Піншчыны, склаў зборнік «Песні Дзісеншчыны». Пісаў вершы, прозу, вёў дзённікі.
У 1923 годзе ў Вільні была надрукаваная першая частка яго аповесці «Вар’ят без вар’яцтва». Бальшыня ягоных твораў, у тым ліку паэма «Трызна мінуўшчыны», прысвечаная старажытнай Полаччыне, і гістарычная аповесць «Гарадольская пушча», апавяданне «Сон Гараноса» з ягонымі ілюстрацыямі засталіся ў рукапісах. У паэме «Трызна мінуўшчыны» (працоўныя назвы «Песні аб мінуўшчыне, або Беларусь спрадвеку», 1936 год) Драздовіч апісвае падзеі, якія адбываліся на нашых землях ад VI да XX ст. У паэме аўтар сам выступае ў якасці Бая-песняра, постаць, якая паўтараецца ў дальнейшых этапах творчасці Язэпа Драздовіча. Падзеі ў аповесці «Гарадольская пушча» адбываюцца на роднай яму Дзісеншчыне ў XIII ст. У Вільні пад псеўданімам Я. Нарцызаў выдаў кніжку «Пабрацімцы і вялікая шышка» (1923).

У Свіры праводзіў археалагічныя даследаванні. У ненадрукаванай працы «Дзісенская дагістарычная старына» апісаў 30 археалагічных помнікаў. Адкрыў некалькі стаянак каменнага і бронзавага вякоў, шмат каменных крыжоў, сабраў калекцыю каменных сякер. У выніку археалагічных пошукаў напісаў працу «Дзе знаходзяцца Дудуткі і Гародня». Дзённікі Язэпа Драздовіча, якія ён вёў у 1930—1950-я гады, былі надрукаваныя ў 1991 годзе («Маладосць» № 5—12). Аўтар навукова-папулярнай брашуры па астраноміі «Нябесныя бегі» (1931).
Найбольш вядомы як мастак. Першыя малюнкі Язэпа Драздовіча — «Трызна мінуўшчыны», «Брама будучыні» зробленыя ў 1907 годзе пад уплывам Мікалоюса Чурлёніса. Сімвалічны сэнс мелі і зробленыя мастаком вокладкі «Першага беларускага календара на 1910 год», кнігі Канстанцыі Буйло «Курганная кветка» (1914), «Школьнага спеўніка» Антона Грыневіча (1920), і інш. 3 самага пачатку сваёй творчай дзейнасці выкарыстоўваў гістарычныя рэаліі і матывы. Намаляваў у рэалістычным характары серыю графічных краявідаў «Дзісеншчына» з сялянскімі сядзібамі і палеткамі, у карцінах гэтай серыі мастак даў паэтычны вобраз роднага краю («Стадолішча», «Вёска Лаўрынаўка», «Гараватка», «Пунькі», «Александрыя», «Стары вадапуск», «Над Дзісёнкай» і інш.). У канцы 1910 — пач. 1920-х стварыў графічныя серыі «Старажытны Менск», «Заслаўе», «Старажытная будоўля на Беларусі», «Вежа Празор», «Менск, Высокае месца», «Месца ўпадзення Нямігі ў Свіслач». Графічныя малюнкі Язэпа Драздовіча ўпрыгожылі падручнік геаграфіі Аркадзя Смоліча. На мяжы 1910—1920-х зрабіў графічныя партрэты полацкіх і смаленскіх князёў, у тым ліку Усяслава Чарадзея, жывапісныя карціны «Спаленыя сядзібы», «Усяслаў Чарадзей у парубе пад палатамі кіеўскага князя», «Пагоня Ярылы», альбом графікі «Глыбокае». У гэты час Язэп Драздовіч склаўся як мастак гістарычнай тэмы. У 2-й пал. 1920-х гадоў стварыў вялікія графічныя серыі (па 14—16 лістоў) «Глыбокае», «Піншчына», «Мір», «Любча», «Шчорсы», «Наваградак і Наваградчына», «Ліда», «Крэва», «Гальшаны», «Баруны», «Трокі», «Меднікі», «Кушляны», «Жупраны», прысвечаныя гарадзішчам, замкам і культавым збудаванням, жывапісныя партрэты Францішка Скарыны і Францішка Багушэвіча. Шэраг твораў гэтай серыі вызначаюцца мастацкай завершанасцю, пранікнёнасцю. У гэты час мастак шмат вандраваў па Дзісеншчыне, Піншчыне, дзе рабіў графічныя замалёўкі, збіраў этнаграфічныя матэрыялы для «Беларускага этнаграфічнага слоўніка». У 1927 годзе і 1-й пал. 1940-х гадоў напісаў некалькі карцін і акварэлей, прысвечаных Францыску Скарыну. Паводле матываў «Слова пра паход Ігараў» напісаў карціну «Песня Баяна». У 1940—1946 гадах вяртаецца да матываў мінулага — карціны «Палачане выганяюць накінутага ім князя», «Усяслаў Чарадзей пад Гародняй», «Пярсцёнак Усяслава Чарадзея». Язэп Драздовіч — пачынальнік (у пач. 1930-х) касмічнай тэмы ў выяўленчым мастацтве: серыі «Жыццё на Марсе», «Артаполіс», «Жыццё на Венеры» (1931), «Жыццё на Сатурне» і «Жыццё на Месяцы» (1932), «Космас» (1940).
Маляваў насценныя дываны, адметныя арыгінальнай пабудовай кампазіцыі (сюжэтны малюнак у цэнтры з расліннай абмалёўкай). Працаваў у галіне скульптуры: бюст Францішка Скарыны (1916), «Плач Гарыславы» (выява полацкай княжны Рагнеды, 1916), партрэты-барэльефы Міхася Машары, Антона Грыневіча, Янкі Пачопкі, сваёй маці.
Значнасць асобы Драздовіча

Сучаснае беларускае мастацтва творча наследуе спадчыну Драздовіча.
Мастацтвазнаўца Надзея Усава згадвае: Значнасць Драздовіча як першага нацыянальнага мастака, народнага філосафа-ўтапіста, самабытнага і арыгінальнага мастака-візіянера выключная для культуры Беларусі.
Сучасныя мастакі звяртаюцца да творчасці Драздовіча ў сваіх працах. Творча пераасэнсоўвае спадчыну Язэпа Драздовіча яго зямляк Эдуард Мацюшонак.
У незалежнай Беларусі творчасць Язэпа Драздовіча праз яе нацыянальную скіраванасць падвяргаецца цэнзуры. Так, карціна Пагоня (1927), якая з’яўляецца адной з найважнейшых прац мастака, не ўвайшла ў альбом, выдадзены ў 2012 годзе Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі. Карціна не была выстаўленая і на выстаўцы «Сусвет Язэпа Драздовіча», якая праходзіла ў 2018 годзе ў Нацыянальным мастацкім музеі да 130-годдзя з дня нараджэння мастака, хоць карціна захоўваецца ў фондах гэтага музея.
Ушанаванне памяці

За савецкім часам творчая спадчына Язэпа Драздовіча ігнаравалася афіцыйнымі ўладамі, бо не стасоўвалася з камуністычнымі ўяўленнямі аб мастацтве. Імя мастака зноў атрымала шырокую вядомасць дзякуючы пісьменніку Арсеню Лісу, які ў 1984 годзе выдаў кнігу «Вечны вандроўнік», прысвечаную жыццю і творчасці Драздовіча.
У наш час у гонар Язэпа Драздовіча названа вуліца ў мінскім мікрараёне Лошыца, вуліцы ў Оршы, Маладзечне, Глыбокім, Шаркаўшчыне, Радашковічах, Навагрудку. У Траецкім прадмесці Мінска ўсталяваны помнік Язэпа Драздовіча аўтарства скульптара Ігара Голубева. У 2012 годзе да Дня беларускага пісьменства ў Глыбокім быў усталяваны бюст Язэпа Драздовіча на Алеі знакамітых землякоў. У 2018 годзе магіла Язэпа Драздовіча была ўнесеная ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі, у гэтым жа годзе на месцы хутара Пунькі быў усталяваны памятны знак у гонар мастака. У Глыбокім працуе Глыбоцкая дзіцячая мастацкая школа імя Язэпа Драздовіча.
Імем Драздовіча названы Германавіцкі музей мастацтва і этнаграфіі (Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобласці). На радзіме мастака ў вёсцы Пунькі Глыбоцкага раёна штогод праводзяцца міжнародныя пленэры яго імя. У музеі-пакоі народнай творчасці, што створаны ў мясцовай сярэдняй школе — яго карціны, дываны, графічныя работы, матэрыялы пра жыццё і творчасць майстра.
Творы Язэпа Драздовіча захоўваюцца ў Нацыянальным музеі Літвы, Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі старажытнабеларускай культуры, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа, Музеі Якуба Коласа, у некаторых рэгіянальных музеях Беларусі і ў прыватных калекцыях.
У красавіку 2013 года ў Маладзечне была праведзеная навукова-краязнаўчая канферэнцыя «Шляхамі Язэпа Драздовіча». У 2018 годзе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі праведзеная выстаўка «Сусвет Язэпа Драздовіча, прысвечаная 130–годдзю з дня нараджэння мастака.
Да 135–годдзя з дня нараджэння Я. Драздовіча ў чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі арганізавана выстава «Самародак зямлі беларускай».
Галерэя
Гістарычныя сюжэты
- Усяслаў Полацкі ў парубе пад палатамі кіеўскага князя, 1923 г. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск.
- Пагоня, 1927 г. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск.
- Друкарня Францішка Скарыны ў Вільні, 1940—1943 гг. Музей старажытнай беларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, Мінск.
- Усяслаў Чарадзей пад Гародняй, 1944 г. Музей старажытнай беларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, Мінск.
Помнікі архітэктуры
- Германавічы. Касцёл, 1917
- Менск. Выгляд са Шпітальна-Траецкага завулка, 1919 г.
- Менск. Абрыў Замкавай гары і прыбярэжная грэбля на правым беразе ракі Свіслач, 1920 г. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск.
- Глыбокае. Кармеліцкі касцёл і кляштар, 1925 г.
Касмавізіі
- Над безданню, 1931 г. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск.
- Абсерваторыя на кальцы Сатурна, 1931 г. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск.
- Сустрэча вясны на Сатурне, 1931 г. Музей старажытнай беларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, Мінск.
- Космас, 1940—1943 гг. Музей старажытнай беларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Мінск.
Краявіды
- Далёкая краіна, 1933 г. Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей, Глыбокае.
- Краявід з цягніком, 1936 г. Мастацкі фонд Беларускага саюза мастакоў (Полацкая мастацкая галерэя), Полацк.
- Ляскова, 1936 г. Нацыянальны гістарычны музей Беларусі, Мінск.
- Гара Гарватка, 1952 г. Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Мінск.
Маляваныя дываны
- Дзве дзяўчыны на мастку, 1930-я гг. Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе».
- Месяцовая ноч, 1937 г. Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе».
- Красналюдка — казачнік-бай, 1948 г. Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе».
- Як мужык з панам цягаецца, 1930-я гг. Полацкая мастацкая галерэя, Полацк.
Гл. таксама
- Маляваныя дываны
Зноскі
- Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 28 красавіка 2025.
- Ліс А., Майсяёнак А. 1996, с. 276.
- НАРБ, ф. 42, воп. 3, спр. 3, 11, 15, 18.
- Н.М.Усава. Уступ // Язэп Драздовіч. — 2-е выданне, дапоўненае. — Мн.: Беларусь, 2012. — С. 12. — 96 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-1011-4.
- Мастак пра мастака: Эдуард Мацюшонак пра асобу і творчасць Язэпа Драздовіча Архівавана 5 сакавіка 2016. // «Рэгіянальная газета»
- Драздовіч Язэп. Альбом(недаступная спасылка). prastora.by. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2018. Праверана 18 верасня 2018.
- Віктар Марціновіч. Драздовіч без «Пагоні»(недаступная спасылка). budzma.by (26 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2018. Праверана 18 верасня 2018.
- Уладзімір Арлоў. Язэп Драздовіч. Імёны Свабоды (бел. (тар.)) . svaboda.org (12 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2018. Праверана 14 верасня 2018.
- Алею знакамітых землякоў урачыста адкрылі на Дзень пісьменства ў Глыбокім . kraj.by (3 верасня 2012). Праверана 14 верасня 2018.
- Могила Язепа Дроздовича стала историко-культурной ценностью (руск.). belta.by (14 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2018. Праверана 16 верасня 2018.
- У Глыбоцкім раёне ўсталявалі памятны знак Язэпу Драздовічу . euroradio.fm (12 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2018. Праверана 15 кастрычніка 2018.
- Facebook . www.facebook.com. Праверана 18 верасня 2023.
- Канферэнцыя, прысвечаная Язэпу Драздовічу, прайшла ў Маладзечне Архівавана 24 верасня 2015. // «Рэгіянальная газета»
- Творчасць Драздовіча — прыклад нацыянальнага мастацтва Архівавана 19 красавіка 2014. // «Рэгіянальная газета»
- Выстава «Сусвет Язэпа Драздовіча»(недаступная спасылка). artmuseum.by. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2018. Праверана 24 верасня 2018.
- Выстава «Самародак зямлі беларускай» //csl.bas-net.by
Літаратура
|
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Язэп Нарцызавіч Драздовіч
- drazdovich.by Сайт, прысвечаны творчасці Язэпа Драздовіча
- Беларускія замкі на малюнках Язэпа Драздовіча . pawet.net. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2018. Праверана 14 верасня 2018.
- Ірына Волах, студыя «Летапіс». Язэп Драздовіч. Неба і Зямля .
- С. Агеенка, ТА «Тэлефільм» (1997). Язэп Драздовіч. Летуценні .
- Алена Сівіцкая ТА «Эксперымент». Язэп Драздовіч. Мастак, летуценнік, творца, навуковец і гістарычная асоба .
- Васіль Дэ Эм (Васіль Дранько-Майсюк). Мастак, які марыў зьбегчы на іншыя плянэты (бел. (тар.)) . svaboda.org (13 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2018. Праверана 15 кастрычніка 2018.
- Любовь Касперович. Как Менделеев. Что за художник видел в снах свои картины (руск.). tut.by (12 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2018. Праверана 15 кастрычніка 2018.
- Першы празаічны твор Язэпа Драздовіча, які чакаў публікацыі больш за стагоддзе
- У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы паказалі ўнікальныя артэфакты з фонду Язэпа Драздовіча
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
U Vikipedyi yosc artykuly pra inshyh lyudzej z prozvishcham Drazdovich Yaze p Narcy zavich Drazdo vich 1 13 kastrychnika 1888 ci 13 kastrychnika 1888 1888 10 13 Punki Vilenskaya gubernya 15 verasnya 1954 1954 09 15 Padsville Maladzechanskaya voblasc Pseydanimy Ya Narcyzay belaruski mastak skulptar etnograf arheolag pedagog pismennik Adzin z zasnavalnikay belaruskaga nacyyanalnaga gistarychnaga zhyvapisu majstar dekaratyyna prykladnoga mastactva Yazep DrazdovichData naradzhennya 1 13 kastrychnika 1888 ci 13 kastrychnika 1888 1888 10 13 Mesca naradzhennya Punki Dzisenski pavet Vilenskaya gubernya Rasijskaya imperyyaData smerci 15 verasnya 1954 1954 09 15 65 gadoy Mesca smerci Padsville Padsvilski selsavet Glybocki rayon Maladzechanskaya voblasc BSSR SSSRMesca pahavannya LiplyaniGramadzyanstva Rasijskaya imperyya Polskaya Respublika BSSRRod dzejnasci mastak skulptar etnograf arheolag pedagog pismennik grafik falklaryst nastaynik mastactvaMesca pracy Navagrudskaya belaruskaya gimnaziyaRadashkovickaya belaruskaya gimnaziyaZhanr zhyvapisec grafik skulptarVuchoba Dzisenskaya gimnaziya d Vilenskaya rysavalnaya shkola TrutnevaUplyy na Fyodar Ivanavich Suhavila Medyyafajly na VikishovishchyBiyagrafiyaDzyacinstva i maladosc Yazep Drazdovich z maci i starejshymi bratami Dzisna 1907 god Naradziysya 13 1 st st kastrychnika 1888 goda y zascenku Punki Dzisenskaga paveta Vilenskaj guberni y syam i zbyadnelaga shlyahcica arandatara U dva gady zastaysya bez backi yago i pyacyora bratoy vyhoyvala maci Yuzefa neyzabave syam ya zastalasya bez zyamli i doma Syam ya musila chasta perayazdzhac aranduyuchy chuzhuyu zyamlyu Yazep Drazdovich pachay vuchobu y pryvatnaj nastaynicy paslya advuchyysya y Dzisenskaj gimnazii a y 1906 godze peraehay u Vilnyu dze pastupiy u mastackuyu shkolu vyadomaga rasijskaga zhyvapisca yakuyu skonchyy u 1908 godze Praz nyastachu Drazdovich padrablyay u mastackih majsternyah planavay vyehac pa zarabotki za granicu Tvorchae stanaylenne Yazepa Drazdovicha adbyvalasya pad vyalikim uplyvam nabirayshaga hadu belaruskaga nacyyanalnaga adradzhennya U gety chas Drazdovich robic pershyya kroki y mastactve stvarae seryyu grafichnyh rabot z krayavidami Dzisenshchyny azdablyae vokladku Pershaga belaruskaga kalendara na 1910 god vydadzenaga Nashaj Nivaj U 1910 godze pryzvany na sluzhbu y rasijskae vojska Paslya dvuh gadoy sluzhby y Saratave yon skonchyy kursy felcharay i pachay pracavac u ambulatoryi Pershuyu susvetnuyu vajnu Drazdovich sustrakae y dzeyuchaj armii pry zapasnym batalyone na Zahodnim fronce Praz cyazhkiya ymovy pracy Yazep Drazdovich zahvarey na brushny tyfus i na dva mesyacy trapiy u shpital Paslya syamimesyachnaga adpachynku z advedvannem radzimy Drazdovich vyartaecca y vojska Paslya revalyucyi Yazep Drazdovich sprava lya vytoku Nyamigi cherven 1920 goda Fota Lva Dashkevicha Yazep Drazdovich na belaruskih nastaynickih kursah u Mensku 1920 god U 1917 godze paslya syami gadoy sluzhby Yazep Drazdovich vyartaecca damoy Zhyy u rodnyh svayakoy na Dzisenshchyne y falvarku Lyavonayka kalya vyoski Germanavichy pasylay u Nashu Nivu dopisy pra klopaty hlebarobay zemlyakoy Z aptymizmam vitay Pershy Usebelaruski z ezd U lisce da Antona Grynevicha Drazdovich vykazvay zadumu ab arganizacyi akademii mastactvay Na svayoj maloj radzime mastak stvaryy narodnuyu bibliyateku teatr U 1919 godze paslya stvarennya BSSR Drazdovich peraehay u Mensk U Mensku pracavay u Belaruskim litaraturna vydaveckim addzele pry Kamisaryyace asvety BSSR mastak dekaratar u Belaruskaj hatcy u 1919 godze arganizavay kulturna asvetnickae tavarystva Zaranka yakoe adkryvala shkoly amatarski teatr bibliyateku vykladay malyunak u belaruskaj gimnazii i zhanochaj pragimnazii supracoynichay z litaraturnymi vydavectvami yak ilyustratar Za polskaj akupacyyaj Menska 9 zhniynya 1919 11 lipenya 1920 supracoynichay z Chasovym belaruskim nacyyanalnym kamitetam i Belaruskaj vajskovaj kamisiyaj afarmlyay chasopisy Belaruskae zhyccyo i Run U Mensku Drazdovich stvaryy seryyu ynikalnyh malyunkay gistarychnyh rayonay mesta Zamchyshcha Verhnyaga Rynka Tatarskaga pradmescya Dasledavay rechyshcha Nyamigi pravodziy raskopki y Zaslayi Sviry 1920 ya gady 11 lipenya 1920 goda Mensk zanyali vojski Chyrvonaj armii paslya chago 31 lipenya 1920 goda adbylosya paytornae abvyashchenne nezalezhnasci Belaruskaj SSR Z lipenya 1920 goda prynamsi da kastrychnika 1920 goda Yazep Drazdovich vyoy uroki y 13 j Belaruskaya gimnaziya 13 ya Belaruskaya radnaya shkola i 15 j shkolah 2 j stupeni Taksama z zhniynya da kanca kastrychnika pracavay mastakom i ilyustrataram u Narodnym kamisaryyace asvety Belaruskaj SSR Paznej vyarnuysya na rodnuyu Dzisenshchynu zanyatuyu palyakami i pavodle Ryzhskaga mirnaga dagavora 1921 goda adyshoyshuyu da Polshchy Zahodnyaya Belarus Nyagledzyachy na perashkody polskih uladay yon razgortvae tut kulturna asvetnickuyu dzejnasc U 1921 1924 gadah kaaperatar U 1921 godze Drazdovich arganizavay u vyoscy Stalica belaruskuyu shkolu yakaya adnak praisnavayshy tolki try mesyacy byla zakrytaya polskaj administracyyaj U gety zh chas Yazep Drazdovich sprabue zajmacca litaraturnaj dzejnascyu Byarecca za napisanne gistarychnaga ramana pra chasy Polackaga knyastva Garadolskaya Pushcha yaki azdablyae ylasnymi ilyustracyyami U 1923 godze byla vydadzena i pryhilna sustretaya belaruskaj gramadskascyu apovesc Drazdovicha Vyalikaya shyshka Yazep Drazdovich supracoynichay z Vilenskim belaruskim muzeem imya Ivana Luckevicha Dzelya papaynennya ekspazicyi yon zajmaysya raskopkami garadzishchay zbiray falklor stvaray shmatlikiya zamalyoyki pradmetay materyyalnaj kultury arhitektury typazhoy syalyan Z getaj metaj u 1926 godze Drazdovich vypraviysya y navukova tvorchuyu ekspedycyyu na Pinshchynu a y nastupnyya dva gady naveday Troki Vilnyu Medniki Kreva Galshany Lidu Navagradak Lyubchu Mir U vyniku getyh vandrovak yakiya ahapili amal usyu Zahodnyuyu Belarus z yavilisya yomistyya albomy grafiki Yazep Drazdovich z vuchnyami Radashkovickaj belaruskaj gimnazii kalya 1927 g Drazdovich u mastackaj studyi pry Vilenskaj belaruskaj gimnazii u centry Rygor Shyrma 1926 1927 gg U 1924 1926 gadah vykladay malyavanne y Glybockaj polskaj shkole aktyyna supracoynichay z Tavarystvam belaruskaj shkoly Pracavay u Radashkovickaj belaruskaj gimnazii imya Francishka Skaryny U 1926 1927 gadah supracoynichay z satyrychnym chasopisam Malanka U 1927 godze zasnavay mastackuyu studyyu pry Vilenskaj belaruskaj gimnazii Pry studyi Yazep Drazdovich gurtavay maladyh belaruskih mastakoy syarod yakih byli Vasil Sidarovich i Mikola Vasileyski U 1927 1929 gadah vykladay malyavanne y Navagradskaj belaruskaj gimnazii Drazdovich ustalyavay shchylnyya suvyazi z Instytutam belaruskaj kultury y Mensku z 1929 goda Akademiya Navuk dasylay zamalyoyki i abmery draylyanaj arhitektury i pradmetay syalyanskaga pobytu Za mastackiya i navukovyya raboty neadnarazova yznagarodzhvaysya premiyami Akademii Navuk Na pachatku 1930 h gadoy nepracyagly chas pracue na Belastochchyne na zaprosiny TBSh afarmlyae spektakli na amatarskaj scene tavarystva udzelnichae y pracy kaaperatyynaga vydavectva Syayba Admetnaj rysaj Yazepa Drazdovicha bylo zahaplenne kosmasam U 1931 godze Drazdovich vyday u Vilni na belaruskaj move knigu pa astranomii Nyabesnyya begi u yakoj vyklay sherag svaih teoryj u pryvatnasci pra pahodzhanne planet Sonechnaj sistemy i vyarchenni Zyamli Vydanne yprygozhyli ylasnyya rysunki aytara U 1931 1933 gadah Drazdovich pracyagnuy temu kosmasu tryma seryyami grafichnyh malyunkay i zhyvapisnyh palotnay Zhyccyo na Marse Zhyccyo na Saturne i Zhyccyo na Mesyacy Dzisenski peryyad Aytapartret 1943 godMagila Yazepa Drazdovicha na mogilkah pamizh vyoskami Liplyani i Malyya Davydki Stela z barelefam vechnaga vandroynika y vykananni Alesya Shaternika U 1933 godze Drazdovich vyartaecca na Dzisenshchynu da brata Kanstancina Tut mastak stvaryy vyalikuyu kolkasc grafichnyh i zhyvapisnyh tvoray Yazep Drazdovich pracyagnuy supracoynictva z Belaruskim muzeem imya Ivana Luckevicha dasylayuchy tudy zamalyoyki zamchyshchay garadzishchay syalyanskaj arhitektury i pobytu Razam z Mihasyom Masharam i Yankam Pachopkam Drazdovich stvaryy kulturny asyarodak u Letnikah i Germanavichah Shtogod uletku mastak vypraylyaysya y vandroyki pa krai u chase yakih vyrablyay dlya vyaskoycay malyavanyya dyvany i partrety Paslya daluchennya Zahodnyaj Belarusi da BSSR vuchyysya na karotkachasovyh nastaynickih kursah i y 1940 1941 gadah pracavay nastaynikam malyavannya i bataniki y Glybokim i Luzhkah Praz nyastachu nastaynikay yon byy vymushany vykladac use pradmety u tym liku astranomiyu malyavanne i gistoryyu Pedagagichnaya dzejnasc Drazdovicha perapynilasya y 1941 godze y suvyazi z napadam nacysckaj Germanii na SSSR u Drugoj susvetnaj vajne U chase nyameckaj akupacyi Drazdovich pracyagnuy svayu tvorchuyu dzejnasc i stvaryy sherag mastackih palotnay Pa zakanchenni vajny praz prablemy sa zdaroyem Yazep Drazdovich mala pracavay Asnoynaj krynicaj zarabotku byli malyavanyya dyvany dlya syalyan Zredchas pisay krayavidy partrety Saveckiya chynoyniki ad idealogii i kultury stavilisya da tvorchasci Yazepa Drazdovicha yak da nyavartaj uvagi Prykladam tamu sluzhyc unikalny rospis staloyki y Luzhkah yaki byy zafarbavany na zagad polackaga chynoynika Drazdovich ne byy prynyaty y Sayuz mastakoy Belarusi Mastak tragichna pamyor Besprytomnaga dzyadzku Yazepa znajshli na daroze syalyane Yago advezli y Padsvilskuyu balnicu dze praz nekatory chas yon pamyor Pahavany Drazdovich na mogilkah pamizh vyoskami Liplyani i Malyya Davydki U 1982 godze na magile ystanoylena stela z barelefam vechnaga vandroynika skulptar Ales Shaternik TvorchascVokladka Pershaga belaruskaga kalendara Nashaj Nivy na 1910 god azdoblenaya malyunkam Drazdovicha U Yazepa Drazdovicha bylo shyrokae kola intaresay gistoryya arhealogiya etnagrafiya litaratura astranomiya Yon zapisvay falklor i apracoyvay dlya sloynikay narodnuyu leksiku Dzisenshchyny i Pinshchyny sklay zbornik Pesni Dzisenshchyny Pisay vershy prozu vyoy dzyonniki U 1923 godze y Vilni byla nadrukavanaya pershaya chastka yago apovesci Var yat bez var yactva Balshynya yagonyh tvoray u tym liku paema Tryzna minuyshchyny prysvechanaya starazhytnaj Polachchyne i gistarychnaya apovesc Garadolskaya pushcha apavyadanne Son Garanosa z yagonymi ilyustracyyami zastalisya y rukapisah U paeme Tryzna minuyshchyny pracoynyya nazvy Pesni ab minuyshchyne abo Belarus spradveku 1936 god Drazdovich apisvae padzei yakiya adbyvalisya na nashyh zemlyah ad VI da XX st U paeme aytar sam vystupae y yakasci Baya pesnyara postac yakaya paytaraecca y dalnejshyh etapah tvorchasci Yazepa Drazdovicha Padzei y apovesci Garadolskaya pushcha adbyvayucca na rodnaj yamu Dzisenshchyne y XIII st U Vilni pad pseydanimam Ya Narcyzay vyday knizhku Pabracimcy i vyalikaya shyshka 1923 Navukova papulyarnae vydanne Nyabesnyya begi 1931 U Sviry pravodziy arhealagichnyya dasledavanni U nenadrukavanaj pracy Dzisenskaya dagistarychnaya staryna apisay 30 arhealagichnyh pomnikay Adkryy nekalki stayanak kamennaga i bronzavaga vyakoy shmat kamennyh kryzhoy sabray kalekcyyu kamennyh syaker U vyniku arhealagichnyh poshukay napisay pracu Dze znahodzyacca Dudutki i Garodnya Dzyonniki Yazepa Drazdovicha yakiya yon vyoy u 1930 1950 ya gady byli nadrukavanyya y 1991 godze Maladosc 5 12 Aytar navukova papulyarnaj brashury pa astranomii Nyabesnyya begi 1931 Najbolsh vyadomy yak mastak Pershyya malyunki Yazepa Drazdovicha Tryzna minuyshchyny Brama buduchyni zroblenyya y 1907 godze pad uplyvam Mikaloyusa Churlyonisa Simvalichny sens meli i zroblenyya mastakom vokladki Pershaga belaruskaga kalendara na 1910 god knigi Kanstancyi Bujlo Kurgannaya kvetka 1914 Shkolnaga speynika Antona Grynevicha 1920 i insh 3 samaga pachatku svayoj tvorchaj dzejnasci vykarystoyvay gistarychnyya realii i matyvy Namalyavay u realistychnym haraktary seryyu grafichnyh krayaviday Dzisenshchyna z syalyanskimi syadzibami i paletkami u karcinah getaj seryi mastak day paetychny vobraz rodnaga krayu Stadolishcha Vyoska Layrynayka Garavatka Punki Aleksandryya Stary vadapusk Nad Dzisyonkaj i insh U kancy 1910 pach 1920 h stvaryy grafichnyya seryi Starazhytny Mensk Zaslaye Starazhytnaya budoylya na Belarusi Vezha Prazor Mensk Vysokae mesca Mesca ypadzennya Nyamigi y Svislach Grafichnyya malyunki Yazepa Drazdovicha yprygozhyli padruchnik geagrafii Arkadzya Smolicha Na myazhy 1910 1920 h zrabiy grafichnyya partrety polackih i smalenskih knyazyoy u tym liku Usyaslava Charadzeya zhyvapisnyya karciny Spalenyya syadziby Usyaslay Charadzej u parube pad palatami kieyskaga knyazya Pagonya Yaryly albom grafiki Glybokae U gety chas Yazep Drazdovich sklaysya yak mastak gistarychnaj temy U 2 j pal 1920 h gadoy stvaryy vyalikiya grafichnyya seryi pa 14 16 listoy Glybokae Pinshchyna Mir Lyubcha Shchorsy Navagradak i Navagradchyna Lida Kreva Galshany Baruny Troki Medniki Kushlyany Zhuprany prysvechanyya garadzishcham zamkam i kultavym zbudavannyam zhyvapisnyya partrety Francishka Skaryny i Francishka Bagushevicha Sherag tvoray getaj seryi vyznachayucca mastackaj zavershanascyu praniknyonascyu U gety chas mastak shmat vandravay pa Dzisenshchyne Pinshchyne dze rabiy grafichnyya zamalyoyki zbiray etnagrafichnyya materyyaly dlya Belaruskaga etnagrafichnaga sloynika U 1927 godze i 1 j pal 1940 h gadoy napisay nekalki karcin i akvarelej prysvechanyh Francysku Skarynu Pavodle matyvay Slova pra pahod Igaray napisay karcinu Pesnya Bayana U 1940 1946 gadah vyartaecca da matyvay minulaga karciny Palachane vyganyayuc nakinutaga im knyazya Usyaslay Charadzej pad Garodnyaj Pyarscyonak Usyaslava Charadzeya Yazep Drazdovich pachynalnik u pach 1930 h kasmichnaj temy y vyyaylenchym mastactve seryi Zhyccyo na Marse Artapolis Zhyccyo na Venery 1931 Zhyccyo na Saturne i Zhyccyo na Mesyacy 1932 Kosmas 1940 Malyavay nascennyya dyvany admetnyya aryginalnaj pabudovaj kampazicyi syuzhetny malyunak u centry z raslinnaj abmalyoykaj Pracavay u galine skulptury byust Francishka Skaryny 1916 Plach Garyslavy vyyava polackaj knyazhny Ragnedy 1916 partrety barelefy Mihasya Mashary Antona Grynevicha Yanki Pachopki svayoj maci Znachnasc asoby Drazdovicha Vechny vandroynik pomnik Yazepu Drazdovichu y Traeckim pradmesci Minska Suchasnae belaruskae mastactva tvorcha nasledue spadchynu Drazdovicha Mastactvaznayca Nadzeya Usava zgadvae Znachnasc Drazdovicha yak pershaga nacyyanalnaga mastaka narodnaga filosafa ytapista samabytnaga i aryginalnaga mastaka viziyanera vyklyuchnaya dlya kultury Belarusi Suchasnyya mastaki zvyartayucca da tvorchasci Drazdovicha y svaih pracah Tvorcha peraasensoyvae spadchynu Yazepa Drazdovicha yago zyamlyak Eduard Macyushonak U nezalezhnaj Belarusi tvorchasc Yazepa Drazdovicha praz yae nacyyanalnuyu skiravanasc padvyargaecca cenzury Tak karcina Pagonya 1927 yakaya z yaylyaecca adnoj z najvazhnejshyh prac mastaka ne yvajshla y albom vydadzeny y 2012 godze Nacyyanalnym mastackim muzeem Belarusi Karcina ne byla vystaylenaya i na vystaycy Susvet Yazepa Drazdovicha yakaya prahodzila y 2018 godze y Nacyyanalnym mastackim muzei da 130 goddzya z dnya naradzhennya mastaka hoc karcina zahoyvaecca y fondah getaga muzeya Ushanavanne pamyaciYazep Drazdovich Marka Belposhty 1994 Za saveckim chasam tvorchaya spadchyna Yazepa Drazdovicha ignaravalasya aficyjnymi yladami bo ne stasoyvalasya z kamunistychnymi yyaylennyami ab mastactve Imya mastaka znoy atrymala shyrokuyu vyadomasc dzyakuyuchy pismenniku Arsenyu Lisu yaki y 1984 godze vyday knigu Vechny vandroynik prysvechanuyu zhyccyu i tvorchasci Drazdovicha U nash chas u gonar Yazepa Drazdovicha nazvana vulica y minskim mikrarayone Loshyca vulicy y Orshy Maladzechne Glybokim Sharkayshchyne Radashkovichah Navagrudku U Traeckim pradmesci Minska ystalyavany pomnik Yazepa Drazdovicha aytarstva skulptara Igara Golubeva U 2012 godze da Dnya belaruskaga pismenstva y Glybokim byy ustalyavany byust Yazepa Drazdovicha na Alei znakamityh zemlyakoy U 2018 godze magila Yazepa Drazdovicha byla ynesenaya y spis gistoryka kulturnyh kashtoynascyay Belarusi u getym zha godze na mescy hutara Punki byy ustalyavany pamyatny znak u gonar mastaka U Glybokim pracue Glybockaya dzicyachaya mastackaya shkola imya Yazepa Drazdovicha Imem Drazdovicha nazvany Germanavicki muzej mastactva i etnagrafii Sharkayshchynski rayon Vicebskaj voblasci Na radzime mastaka y vyoscy Punki Glybockaga rayona shtogod pravodzyacca mizhnarodnyya plenery yago imya U muzei pakoi narodnaj tvorchasci shto stvorany y myascovaj syarednyaj shkole yago karciny dyvany grafichnyya raboty materyyaly pra zhyccyo i tvorchasc majstra Tvory Yazepa Drazdovicha zahoyvayucca y Nacyyanalnym muzei Litvy Nacyyanalnym muzei gistoryi i kultury Belarusi Nacyyanalnym mastackim muzei Muzei starazhytnabelaruskaj kultury u Centralnaj navukovaj bibliyatecy imya Yakuba Kolasa Muzei Yakuba Kolasa u nekatoryh regiyanalnyh muzeyah Belarusi i y pryvatnyh kalekcyyah U krasaviku 2013 goda y Maladzechne byla pravedzenaya navukova krayaznaychaya kanferencyya Shlyahami Yazepa Drazdovicha U 2018 godze y Nacyyanalnym mastackim muzei Belarusi pravedzenaya vystayka Susvet Yazepa Drazdovicha prysvechanaya 130 goddzyu z dnya naradzhennya mastaka Da 135 goddzya z dnya naradzhennya Ya Drazdovicha y chytalnaj zale redkih knig i rukapisay Centralnaj navukovaj bibliyateki Nacyyanalnaj akademii navuk Belarusi arganizavana vystava Samarodak zyamli belaruskaj GalereyaGistarychnyya syuzhety Usyaslay Polacki y parube pad palatami kieyskaga knyazya 1923 g Nacyyanalny mastacki muzej Belarusi Minsk Pagonya 1927 g Nacyyanalny mastacki muzej Belarusi Minsk Drukarnya Francishka Skaryny y Vilni 1940 1943 gg Muzej starazhytnaj belaruskaj kultury Instytuta mastactvaznaystva etnagrafii i falkloru NAN Belarusi Minsk Usyaslay Charadzej pad Garodnyaj 1944 g Muzej starazhytnaj belaruskaj kultury Instytuta mastactvaznaystva etnagrafii i falkloru NAN Belarusi Minsk Pomniki arhitektury Germanavichy Kascyol 1917 Mensk Vyglyad sa Shpitalna Traeckaga zavulka 1919 g Mensk Abryy Zamkavaj gary i prybyarezhnaya greblya na pravym beraze raki Svislach 1920 g Nacyyanalny mastacki muzej Belarusi Minsk Glybokae Karmelicki kascyol i klyashtar 1925 g Kasmavizii Nad bezdannyu 1931 g Nacyyanalny mastacki muzej Belarusi Minsk Abservatoryya na kalcy Saturna 1931 g Nacyyanalny mastacki muzej Belarusi Minsk Sustrecha vyasny na Saturne 1931 g Muzej starazhytnaj belaruskaj kultury Instytuta mastactvaznaystva etnagrafii i falkloru NAN Belarusi Minsk Kosmas 1940 1943 gg Muzej starazhytnaj belaruskaj kultury Centra dasledavannyay belaruskaj kultury movy i litaratury Minsk Krayavidy Dalyokaya kraina 1933 g Glybocki gistoryka etnagrafichny muzej Glybokae Krayavid z cyagnikom 1936 g Mastacki fond Belaruskaga sayuza mastakoy Polackaya mastackaya galereya Polack Lyaskova 1936 g Nacyyanalny gistarychny muzej Belarusi Minsk Gara Garvatka 1952 g Litaraturna memaryyalny muzej Yakuba Kolasa Minsk Malyavanyya dyvany Dzve dzyaychyny na mastku 1930 ya gg Gistoryka kulturny muzej zapavednik Zaslaye Mesyacovaya noch 1937 g Gistoryka kulturny muzej zapavednik Zaslaye Krasnalyudka kazachnik baj 1948 g Gistoryka kulturny muzej zapavednik Zaslaye Yak muzhyk z panam cyagaecca 1930 ya gg Polackaya mastackaya galereya Polack Gl taksamaMalyavanyya dyvanyZnoskiLibrary of Congress Authorities Library of Congress Praverana 28 krasavika 2025 lt a href https wikidata org wiki Track Q13219454 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q131454 gt lt a gt Lis A Majsyayonak A 1996 s 276 NARB f 42 vop 3 spr 3 11 15 18 N M Usava Ustup Yazep Drazdovich 2 e vydanne dapoynenae Mn Belarus 2012 S 12 96 s 1 500 ekz ISBN 978 985 01 1011 4 Mastak pra mastaka Eduard Macyushonak pra asobu i tvorchasc Yazepa Drazdovicha Arhivavana 5 sakavika 2016 Regiyanalnaya gazeta Drazdovich Yazep Albom nyavyzn nedastupnaya spasylka prastora by Arhivavana z pershakrynicy 18 verasnya 2018 Praverana 18 verasnya 2018 Viktar Marcinovich Drazdovich bez Pagoni nyavyzn nedastupnaya spasylka budzma by 26 chervenya 2018 Arhivavana z pershakrynicy 18 verasnya 2018 Praverana 18 verasnya 2018 Uladzimir Arloy Yazep Drazdovich Imyony Svabody bel tar nyavyzn svaboda org 12 kastrychnika 2006 Arhivavana z pershakrynicy 14 verasnya 2018 Praverana 14 verasnya 2018 Aleyu znakamityh zemlyakoy urachysta adkryli na Dzen pismenstva y Glybokim nyavyzn kraj by 3 verasnya 2012 Praverana 14 verasnya 2018 Mogila Yazepa Drozdovicha stala istoriko kulturnoj cennostyu rusk belta by 14 verasnya 2018 Arhivavana z pershakrynicy 16 verasnya 2018 Praverana 16 verasnya 2018 U Glybockim rayone ystalyavali pamyatny znak Yazepu Drazdovichu nyavyzn euroradio fm 12 kastrychnika 2018 Arhivavana z pershakrynicy 15 kastrychnika 2018 Praverana 15 kastrychnika 2018 Facebook nyavyzn www facebook com Praverana 18 verasnya 2023 Kanferencyya prysvechanaya Yazepu Drazdovichu prajshla y Maladzechne Arhivavana 24 verasnya 2015 Regiyanalnaya gazeta Tvorchasc Drazdovicha pryklad nacyyanalnaga mastactva Arhivavana 19 krasavika 2014 Regiyanalnaya gazeta Vystava Susvet Yazepa Drazdovicha nyavyzn nedastupnaya spasylka artmuseum by Arhivavana z pershakrynicy 20 verasnya 2018 Praverana 24 verasnya 2018 Vystava Samarodak zyamli belaruskaj csl bas net byLitaraturaBagdanava G Kasmichnyya hroniki Yazepa Drazdovicha G Bagdanava Byarozka 2002 2 S 24 25 Belaruskaya encyklapedyya u 18 t Mn 1988 T 6 S 194 195 Gabrus T Zorny shlyah vechnaga vandroynika da 120 goddzya Yazepa Drazdovicha T Gabrus Rodnae slova 2008 10 S 98 101 Lis A Vechny vandroynik narys A S Lis mast M Kupava Mn 1984 253 s Lis A Vechny vandroynik Pamyac gist dakum hronika Glybockaga rayona Mn BelEn 1995 454 s il Koyryk A Pralamlenne mastackih tradycyj u malyavankah Yazepa Drazdovicha A Koyryk Mastactva 2003 3 S 19 20 Kulazhanka L Maldzis A Sachanka S Litaraturnyya myasciny Belarusi Krayazn davednik U 3 kn Kn 1 Bresc Viceb i Gomel vobl Mn BelEn 2000 288 s Lyahoyski U Minski peryyad zhyccya Yazepa Drazdovicha 1919 1921 gg u adlyustrvanni novyh arhiynyh dakumentay Znakamityya minchane HIH HH stst Materyyaly belaruska polskaj navuk kanferencyi Minsk 12 listapada 2008 g Minsk Polski instytut u Minsku 2010 S 92 101 Malash Yu Yazep Drazdovich vandroynik mastak gistoryk Yu Malash Belaruski gistarychny chasopis 1999 2 S 78 82 Myasnikoy A Sto asob belaruskaj gistoryi gistarychnyya partrety A Myasnikoy Mn 2008 S 205 207 Rusecki A Mastackaya kultura Vicebskaga Paazer ya A U Rusecki Yu A Rusecki Mn 2005 S 294 297 Usava N Matyvy i vobrazy grafiki Yazepa Drazdovicha N Usava Rodnae slova 1998 10 S 160 165 Lis A Majsyayonak A Drazdovich Yazep Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 3 Gimnazii Kadencyya Belarus Encykl Redkal G P Pashkoy galoyny red Minsk BelEn 1996 S 275 277 527 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0041 2 Yazep Drazdovich Albom Mn 1993 Yazep Drazdovich Albom managrafiya uklad M Kupava red rada U Basalyga i insh Mn 2002 179 s Yazep Drazdovich asoba tvorchasc Mastactva insitus uklad V Labacheyskaj Mn 1997 86 s Iryna Galuza Yazep Drazdovich Moynaya i etnagrafichnaya spadchyna arhiynyya materyyaly Mn Belaruskaya navuka 2022 676 s 300 ekz ISBN 978 985 08 2860 6 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Yazep Narcyzavich Drazdovich drazdovich by Sajt prysvechany tvorchasci Yazepa Drazdovicha Belaruskiya zamki na malyunkah Yazepa Drazdovicha nyavyzn pawet net Arhivavana z pershakrynicy 14 verasnya 2018 Praverana 14 verasnya 2018 Iryna Volah studyya Letapis Yazep Drazdovich Neba i Zyamlya nyavyzn S Ageenka TA Telefilm 1997 Yazep Drazdovich Letucenni nyavyzn Alena Sivickaya TA Eksperyment Yazep Drazdovich Mastak letucennik tvorca navukovec i gistarychnaya asoba nyavyzn Vasil De Em Vasil Dranko Majsyuk Mastak yaki maryy zbegchy na inshyya plyanety bel tar nyavyzn svaboda org 13 kastrychnika 2018 Arhivavana z pershakrynicy 15 kastrychnika 2018 Praverana 15 kastrychnika 2018 Lyubov Kasperovich Kak Mendeleev Chto za hudozhnik videl v snah svoi kartiny rusk tut by 12 kastrychnika 2018 Arhivavana z pershakrynicy 15 kastrychnika 2018 Praverana 15 kastrychnika 2018 Pershy prazaichny tvor Yazepa Drazdovicha yaki chakay publikacyi bolsh za stagoddze U Centralnaj navukovaj bibliyatecy pakazali ynikalnyya artefakty z fondu Yazepa Drazdovicha