Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Торф ням Torf гаручы карысны выкапень Утвараецца ў працэсе натуральнага адмірання і няпоўнага распаду раслін ва ўмовах н

Торф

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Торф

Торф (ням.: Torf) — гаручы карысны выкапень. Утвараецца ў працэсе натуральнага адмірання і няпоўнага распаду раслін ва ўмовах недахопу кіслароду і залішняга ўвільгатнення. З'яўляецца шматкампанентнай, поліфракцыйнай паўкалоідна-высокамалекулярнай сістэмай, у складзе якой розныя класы арганічных і мінеральных злучэнняў.

image

Колер торфу ад жоўта-бурага да чорнага. Хімічны склад вызначаецца ўмовамі генезісу, асаблівасцямі раслін-торфаўтваральнікаў і ступенню іх распаду. Яго элементарны склад (на арганічную масу): вуглярод 50-60 %, вадарод 5-6 %, кісларод 26-45 %, азот 0,9-3,6 %, сера 0,1-5,9 %. У кампанентным складзе арганічнай масы водарастваральных рэчываў 1—5%, бітумаў 2—17%, злучэнняў, якія лёгка гідралізуюцца, 20—40%, цэлюлозы 4—10%, гумінавых кіслот 10—50%, лігніну 5—20%. Попельнасць у памеры 50% на сухое рэчыва ўмоўна лічаць мяжой паміж торфам і тарфяной глебай. Паводле ступені распаду раслінных тканак адрозніваюць торф слаба- (да 20% рэчыва страціла клетачную структуру), сярэдне- (20—35%) і моцнараскладзены (больш за 35%). Цеплата згарання торфу 19,1—27,6 МДж/кг (4500—6500 ккал/кг). Вільгацеўтрыманне ў натуральным заляганні 88—96%, порыстасць да 96—97%, высокі каэфіцыент сціскальнасці. Тэкстура аднародная, зрэдку слаістая; структура валакністая або пластычная. У сухім стане мае малую шчыльнасць (да 300 кг/м³), нізкі каэфіцыент цеплаправоднасці і высокую газапаглынальную здольнасць.

На Беларусі вядомы шматлікія паклады торфу з захаванымі геалагічнымі запасамі 4,3 млрд т. Узрост 4-12 тыс. гадоў (трапляецца і торф больш старажытных эпох). У залежнасці ад складу раслін-торфаўтваральнікаў і ўмоў торфаўтварэння вылучаюць тыпы торфу — нізінны (попельнасць 1—18%, кіслотнасць рН > 5,1, азоту 2,8%), пераходны (попельнасць 1,2—15,9%, кіслотнасць рН 2,8—5,9, азоту да 2%) і вярховы (попельнасць 0,7—15,4%, кіслотнасць рН 2,8—3,6, азоту да 1,5%; падтыпы — лясны, лесабагнавы, багнавы; групы і віды.

Торф выкарыстоўваецца як паліва, для вытворчасці арганічных і арганамінеральных угнаенняў, біястымулятараў, кармавых дражджэй, фільтраў, сарбентаў, фарбавальнікаў драўніны, тарфянога воску, лекавых сродкаў, прадуктаў бытавой хіміі і інш. Значная плошча тарфяных радовішчаў асушана і выкарыстоўваецца ў якасці меліяраваных глебаў.

  • image
  • image
  • image

Вучоныя ў вобласці торфу

  • Пётр Іларыёнавіч Бялькевіч
  • Віктар Георгіевіч Гарачкін
  • Уладзімір Яўгенавіч Ракоўскі
  • Ісідор Рыгоравіч Блох

Гл. таксама

  • Тарфяна-балотныя глебы
  • Гіпертуф
  • Тарфяная прамысловасць Беларусі
  • Торфаздабыча
  • Торфалячэнне

Літаратура

  • Ліштван І. І. Торф // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 491—492. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Торф / Копёнкина Н. А, Нейш­тадт М. И., Чистяков В. И. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 117—120. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Ліштван І. І. Торф // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 92—94. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: БелЭн, 1977—1984. — С. 500.
  • Торф // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / уклад.: І. Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І. Л. Капылова. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — С. 822. — 968 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-0937-7.

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 20 Май, 2025 / 06:53

Torf nyam Torf garuchy karysny vykapen Utvaraecca y pracese naturalnaga admirannya i nyapoynaga raspadu raslin va ymovah nedahopu kislarodu i zalishnyaga yvilgatnennya Z yaylyaecca shmatkampanentnaj polifrakcyjnaj paykaloidna vysokamalekulyarnaj sistemaj u skladze yakoj roznyya klasy arganichnyh i mineralnyh zluchennyay Koler torfu ad zhoyta buraga da chornaga Himichny sklad vyznachaecca ymovami genezisu asablivascyami raslin torfaytvaralnikay i stupennyu ih raspadu Yago elementarny sklad na arganichnuyu masu vuglyarod 50 60 vadarod 5 6 kislarod 26 45 azot 0 9 3 6 sera 0 1 5 9 U kampanentnym skladze arganichnaj masy vodarastvaralnyh rechyvay 1 5 bitumay 2 17 zluchennyay yakiya lyogka gidralizuyucca 20 40 celyulozy 4 10 guminavyh kislot 10 50 ligninu 5 20 Popelnasc u pamery 50 na suhoe rechyva ymoyna lichac myazhoj pamizh torfam i tarfyanoj glebaj Pavodle stupeni raspadu raslinnyh tkanak adroznivayuc torf slaba da 20 rechyva stracila kletachnuyu strukturu syaredne 20 35 i mocnaraskladzeny bolsh za 35 Ceplata zgarannya torfu 19 1 27 6 MDzh kg 4500 6500 kkal kg Vilgaceytrymanne y naturalnym zalyaganni 88 96 porystasc da 96 97 vysoki kaeficyent sciskalnasci Tekstura adnarodnaya zredku slaistaya struktura valaknistaya abo plastychnaya U suhim stane mae maluyu shchylnasc da 300 kg m nizki kaeficyent ceplapravodnasci i vysokuyu gazapaglynalnuyu zdolnasc Na Belarusi vyadomy shmatlikiya paklady torfu z zahavanymi gealagichnymi zapasami 4 3 mlrd t Uzrost 4 12 tys gadoy traplyaecca i torf bolsh starazhytnyh epoh U zalezhnasci ad skladu raslin torfaytvaralnikay i ymoy torfaytvarennya vyluchayuc typy torfu nizinny popelnasc 1 18 kislotnasc rN gt 5 1 azotu 2 8 perahodny popelnasc 1 2 15 9 kislotnasc rN 2 8 5 9 azotu da 2 i vyarhovy popelnasc 0 7 15 4 kislotnasc rN 2 8 3 6 azotu da 1 5 padtypy lyasny lesabagnavy bagnavy grupy i vidy Torf vykarystoyvaecca yak paliva dlya vytvorchasci arganichnyh i arganamineralnyh ugnaennyay biyastymulyataray karmavyh drazhdzhej filtray sarbentay farbavalnikay drayniny tarfyanoga vosku lekavyh srodkay praduktay bytavoj himii i insh Znachnaya ploshcha tarfyanyh radovishchay asushana i vykarystoyvaecca y yakasci meliyaravanyh glebay Vuchonyya y voblasci torfuPyotr Ilaryyonavich Byalkevich Viktar Georgievich Garachkin Uladzimir Yaygenavich Rakoyski Isidor Rygoravich BlohGl taksamaTarfyana balotnyya gleby Gipertuf Tarfyanaya pramyslovasc Belarusi Torfazdabycha TorfalyachenneLitaraturaLishtvan I I Torf Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 15 Sledaviki Tryo Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2002 T 15 S 491 492 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0251 2 t 15 Torf Kopyonkina N A Nejsh tadt M I Chistyakov V I T 26 Tihohodki Ulyanovo M Sovetskaya enciklopediya 1977 S 117 120 Bolshaya sovetskaya enciklopediya v 30 t gl red A M Prohorov 1969 1978 rusk Lishtvan I I Torf Encyklapedyya pryrody Belarusi U 5 i t T 5 Stayrastrum Yashchur Redkal I P Shamyakin gal red i insh Mn BelSE imya Petrusya Broyki 1986 S 92 94 583 s il 10 000 ekz Tlumachalny sloynik belaruskaj movy U 5 ci t AN BSSR Instytut movaznaystva imya Ya Kolasa Mn BelEn 1977 1984 S 500 Torf Tlumachalny sloynik belaruskaj litaraturnaj movy uklad I L Kapyloy i insh pad red I L Kapylova Mn Belaruskaya Encyklapedyya imya Petrusya Broyki 2016 S 822 968 s 1 000 ekz ISBN 978 985 11 0937 7

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Ной

  • Май 20, 2025

    Неаліт

  • Май 20, 2025

    Нейтрон

  • Май 19, 2025

    Непарыўнасць

  • Май 19, 2025

    Наша эра

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка