Цу́кар — крышталічны харчовы прадукт салодкага смаку. Мае ў сабе цукрозы 99,75 — 99,9 %, мінеральных элементаў 0,03 %. Энергетычная каштоўнасць 100 г каля 400 ккал. Атрымліваюць з цукраносных культур, у Беларусі пераважна з цукровых буракоў (маюць 17 — 20 % цукрозы).


Выраб
Вырабляюць цукар-пясок, цукар-рафінад (прасаваны, літы, рафінаваны пясок), цукровую пудру. Выкарыстоўваюць як самастойны харчовы прадукт, сыравіну ў кандытарскай, хлебапякарнай, кансервавай, вінаробнай і іншых вытворчасцях. На цукровых заводах цукровыя буракі мыюць, рэжуць на дробную стружку, з якой гарачай вадой выдаляюць цукрозу. Атрыманы дыфузны сок апрацоўваюць (дэфекацыя) і вуглякіслым газам (сатурацыя), фільтруюць, абясколерваюць (сульфітацыя), выпарваюць. Утвораны утфель (цукровы сіроп, сумесь крышталікаў цукрозы і міжкрыштальнага сіропу) цэнтрыфугуюць, прамываюць, высушваюць і атрымліваюць цукар-пясок, з якога шляхам ачышчэння (рафінацыі) вырабляюць цукар-рафінад.
Гісторыя
Цукровы трыснёг паходзіць з Бенгаліі, адкуль праз Іран трапіў на Блізкі Усход. Каля X стагоддзя яго пачалі вырошчваць у Егіпце, Візантыйскай імперыі. Заходняя Еўропа пазнаёмілася з цукрам пад час крыжовых паходаў XI — XII ст., але доўгі час яго асноўным вытворцам заставалася Асманская імперыя. Еўрапейцы пачалі інтэсіўна вырошчваць цукар у амерыканскіх калоніях з сярэдзіны XVI ст., але яшчэ вельмі доўга ён заставаўся прадметам раскошы, пра што сведчыць польская прымаўка: «Кароль — вялікі пан, а цукру лыжкамі ня есць». Станіславу Панятоўскаму, які праязджаў праз Кобрын у 1784 годзе, мясцовы яўрэйскі кагал паднёс у падарунак вялікую «галаву» цукру. Кошт 1 кг цукру ў Магілёве у 1697 годзе складаў каля 120 асмакаў, або эквівалент 8 — 10 дзённага заробку некваліфікаванага працаўніка, або 4 — 5 дзённага кваліфікаванага.
У Беларусі XVII — XVIII ст. найбольш пашыранымі гатункамі былі «мелaса» — дрэнна ачышчаны карычневы цукар, лепшай ачысткі дробны «канар» з Канарскіх астравоў (самы дарагі) і «кандысброт» з Асманскай імперыі (ад г. Канды на в. Крыт) — грубакрышталізаваны, г.зв. «лядовы» (накшталт ледзянцоў). Нават большасць шляхты ўжывала цукар адносна рэдка, трактуючы яго як аптэкарскі тавар (гл. Аптэчка прыемная). Значная частка цукру ішла на выраб канфітураў. Пад час магнацкіх баляванняў цукар выкарыстоўваўся ў дэкаратыўных дэсертах ().
Вытворчасць цукру з буракоў распрацаваная прускімі хімікамі А.Марграфам і Фр. Ахардам у др. палове XVIII ст.. У 1801 годзе пабудаваная першая доследна-прамысловая цукраварня ў Прусіі, праз год — у Расійскай імперыі, і затым імкліва па ўсёй Еўропе, якая пад час напалеонаўскіх войн зазнала дэфіцыт трысняговага цукру. Першая цукраварня ў Беларусі пушчана ў 1830 годзе ў Моладаве (Іванаўскі раён).
Да пачатку 1860-х гадоў у Беларусі, галоўным чынам на поўдні, дзейнічала 33 цукраварні, найбуйнейшая ў Парэччы (Пінскі раён) і ў Беліцы пад Гомелем. У другой паловы XIX ст. яны не вытрымалі канкурэнцыі з танным украінскім цукрам, і да Першай сусветнай вайны ніводнай з іх не засталося, аднак сам цукар зрабіўся артыкулам першай патрэбы шырокіх пластоў насельніцтва, найперш у гарадах. Новая цукровая прамысловасць у Беларусі створаная толькі пасля Другой сусветнай вайны. У сучаснай Беларусі дзейнічаюць 4 цукровыя заводы — ў Гарадзеі, Жабінцы, Скідалі і Слуцку.
Літаратура
- Белы А. Цукар // Праект «Наша ежа»
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цукар
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Cu kar kryshtalichny harchovy pradukt salodkaga smaku Mae y sabe cukrozy 99 75 99 9 mineralnyh elementay 0 03 Energetychnaya kashtoynasc 100 g kalya 400 kkal Atrymlivayuc z cukranosnyh kultur u Belarusi peravazhna z cukrovyh burakoy mayuc 17 20 cukrozy LitaraturaKryshtaliki cukru pad pavelichennemVyrabVyrablyayuc cukar pyasok cukar rafinad prasavany lity rafinavany pyasok cukrovuyu pudru Vykarystoyvayuc yak samastojny harchovy pradukt syravinu y kandytarskaj hlebapyakarnaj kanservavaj vinarobnaj i inshyh vytvorchascyah Na cukrovyh zavodah cukrovyya buraki myyuc rezhuc na drobnuyu struzhku z yakoj garachaj vadoj vydalyayuc cukrozu Atrymany dyfuzny sok apracoyvayuc defekacyya i vuglyakislym gazam saturacyya filtruyuc abyaskolervayuc sulfitacyya vyparvayuc Utvorany utfel cukrovy sirop sumes kryshtalikay cukrozy i mizhkryshtalnaga siropu centryfuguyuc pramyvayuc vysushvayuc i atrymlivayuc cukar pyasok z yakoga shlyaham achyshchennya rafinacyi vyrablyayuc cukar rafinad GistoryyaCukrovy trysnyog pahodzic z Bengalii adkul praz Iran trapiy na Blizki Ushod Kalya X stagoddzya yago pachali vyroshchvac u Egipce Vizantyjskaj imperyi Zahodnyaya Eyropa paznayomilasya z cukram pad chas kryzhovyh pahoday XI XII st ale doygi chas yago asnoynym vytvorcam zastavalasya Asmanskaya imperyya Eyrapejcy pachali intesiyna vyroshchvac cukar u amerykanskih kaloniyah z syaredziny XVI st ale yashche velmi doyga yon zastavaysya pradmetam raskoshy pra shto svedchyc polskaya prymayka Karol vyaliki pan a cukru lyzhkami nya esc Stanislavu Panyatoyskamu yaki prayazdzhay praz Kobryn u 1784 godze myascovy yayrejski kagal padnyos u padarunak vyalikuyu galavu cukru Kosht 1 kg cukru y Magilyove u 1697 godze skladay kalya 120 asmakay abo ekvivalent 8 10 dzyonnaga zarobku nekvalifikavanaga pracaynika abo 4 5 dzyonnaga kvalifikavanaga U Belarusi XVII XVIII st najbolsh pashyranymi gatunkami byli melasa drenna achyshchany karychnevy cukar lepshaj achystki drobny kanar z Kanarskih astravoy samy daragi i kandysbrot z Asmanskaj imperyi ad g Kandy na v Kryt grubakryshtalizavany g zv lyadovy nakshtalt ledzyancoy Navat bolshasc shlyahty yzhyvala cukar adnosna redka traktuyuchy yago yak aptekarski tavar gl Aptechka pryemnaya Znachnaya chastka cukru ishla na vyrab kanfituray Pad chas magnackih balyavannyay cukar vykarystoyvaysya y dekaratyynyh desertah Vytvorchasc cukru z burakoy raspracavanaya pruskimi himikami A Margrafam i Fr Ahardam u dr palove XVIII st U 1801 godze pabudavanaya pershaya dosledna pramyslovaya cukravarnya y Prusii praz god u Rasijskaj imperyi i zatym imkliva pa ysyoj Eyrope yakaya pad chas napaleonayskih vojn zaznala deficyt trysnyagovaga cukru Pershaya cukravarnya y Belarusi pushchana y 1830 godze y Moladave Ivanayski rayon Da pachatku 1860 h gadoy u Belarusi galoynym chynam na poydni dzejnichala 33 cukravarni najbujnejshaya y Parechchy Pinski rayon i y Belicy pad Gomelem U drugoj palovy XIX st yany ne vytrymali kankurencyi z tannym ukrainskim cukram i da Pershaj susvetnaj vajny nivodnaj z ih ne zastalosya adnak sam cukar zrabiysya artykulam pershaj patreby shyrokih plastoy naselnictva najpersh u garadah Novaya cukrovaya pramyslovasc u Belarusi stvoranaya tolki paslya Drugoj susvetnaj vajny U suchasnaj Belarusi dzejnichayuc 4 cukrovyya zavody y Garadzei Zhabincy Skidali i Slucku LitaraturaBely A Cukar Praekt Nasha ezha SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Cukar