Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Каралеўства Нарве гія нарв Kongeriket Norge нюнорск Kongeriket Noreg Нарвегія краіна ў Паўночнай Еўропе Знаходзіцца на С

Нарвегія

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Нарвегія

Каралеўства Нарве́гія (нарв.: Kongeriket Norge, нюнорск Kongeriket Noreg), Нарвегія — краіна ў Паўночнай Еўропе. Знаходзіцца на Скандынаўскім паўвостраве і прылеглых астравах. Мяжуе з трыма дзяржавамі: са Швецыяй — на ўсходзе, з Фінляндыяй і з Расіяй — на паўночным усходзе. Краіну абмываюць Баранцава мора — на паўночным усходзе, Нарвежскае мора — на захадзе і Паўночнае мора — на паўднёвым захадзе.

Каралеўства Нарвегія
нарв.: Kongeriket Norge
нюнорск Kongeriket Noreg
image image
Сцяг Нарвегіі Герб Нарвегіі
image
image
Дэвіз: «Alt for Norge
(бел.: Усё для Нарвегіі)»
Гімн: «Ja, vi elsker dette landet
(Так, мы любім гэты край)»
Дата незалежнасці 7 чэрвеня 1905 (абвешчана)
26 кастрычніка 1905 (прызнана)
(ад Швецыі)
Афіцыйныя мовы нарвежская
(букмал і нюнорск)
на мясцовым узроўні — саамская
Сталіца Осла
Найбуйнейшыя гарады Берген, Ставангер, Тронхейм
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Кароль
Харальд V
Ёнас Гар Сцёрэ
Дзярж. рэлігія Лютэранства
Плошча
• Агулам
• % воднай паверхні
67-я ў свеце
385 207 км²
6
Насельніцтва
• Ацэнка (2025)
• Шчыльнасць

5 594 350 чал. (120-я)
14.5 чал./км²
ВУП
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва

$&&&&&&&&&&&&0335.300000335,3 млрд.  (25-ы)
$&&&&&&&&&&059600.&&&&&059 600
ІРЧП (2022) ▬ 0,966 (вельмі высокі) (2-ы)
Этнахаронім нарвежац, нарвежка, нарвежцы
Валюта Нарвежская крона
Інтэрнэт-дамен .no
Код ISO (Alpha-2) NO
Код ISO (Alpha-3) NOR
Код МАК NOR
Тэлефонны код +47
Часавыя паясы +1 (улетку +2)

Нарвегія падзяляецца на 19 фюльке, якія аб’ядноўваюцца ў 5 асноўных неафіцыйных рэгіёнаў. У склад Нарвегіі таксама ўваходзяць: адміністрацыйная акруга Свальбард (архіпелаг Шпіцберген і востраў Мядзведжы), астравы Ян-Маен па поўначы і Бувэ на поўдні Атлантычнага акіяна.

Сталіца Нарвегіі і рэзідэнцыя ўрада — Осла.

Дзяржаўны лад

image
Стортынг

Нарвегія — канстытуцыйная манархія, форма дзяржаўнага ладу — унітарная. Дзейнічае канстытуцыя 1814 года з пазнейшымі праўкамі. Кароль — Харальд V, прэм’ер-міністр — Ёнас Гар Сцёрэ. Вышэйшы заканадаўчы орган — стортынг, які складаецца з лагтынга (верхняя палата, 41 дэпутат) і одэльстынга (ніжняя палата, 124 дэпутаты). Выбіраецца на ўсеагульных выбарах па прапарцыянальнай сістэме тэрмінам на 4 гады. Пасля выбараў на першай сесіі стортынга з яго складу выбіраецца 1/4 дэпутатаў, якія ўтвараюць лагтынг, астатнія 3/4 — одэльстынг. Выканаўчая ўлада належыць каралю, які назначае ўрад (Дзяржаўны савет) на чале з прэм’ер-міністрам.

Геаграфія

Асноўны артыкул: Геаграфія Нарвегіі
image
Гейрангер-фіёрд

Нарвегія займае заходнюю, горную частку Скандынаўскага паўвострава. Гэты буйны масіў складзены пераважна гранітамі і гнейсамі характарызуецца перасечаным рэльефам. Паўвостраў асіметрычна падняты да захаду, у выніку заходнія, нарвежскія, схілы вельмі стромкія і кароткія. На поўначы знаходзіцца самая паўночная кантынентальная кропка Еўропы — мыс Нордкін.

На поўдні ў межах Нарвегіі размешчана шырокае нагор’е. На поўначы ад мяжы Нарвегіі і Фінляндыі вышэй 1200 м уздымаюцца ўсяго некалькі вяршыняў, але па кірунку да поўдня вышыні гор паступова павялічваюцца, дасягаючы максімальных адзнак 2469 м (гара Гальхёпіген) у масіве Ютунхеймен. Іншыя ўзнятыя ўчасткі нагор’я толькі няшмат саступаюць па вышыні. Там нярэдка сустракаюцца голыя скалы, пазбаўленыя глебава-расліннага покрыва. Вонкава паверхня шматлікіх гор больш нагадвае слабхвалістае плато, і такія ўчасткі носяць назву «віда».

Падчас вялікага ледавіковага перыяду ў гарах Нарвегіі было развіта злядненне, але сучасныя ледавікі невялікія. Самыя значныя з іх — у гарах Ютунхеймен і ў паўночнай частцы Нарвегіі. Звычайна снегавая лінія ў Нарвегіі знаходзіцца на вышынях 900—1500 м. Шматлікія асаблівасці рэльефу краіны сфармаваліся падчас ледніковага перыяду. Верагодна, тады было некалькі мацерыковых злядненняў, і кожнае з іх спрыяла развіццю эрозіі, паглыбленню і выпростванню старажытных рачных далін і іх ператварэнню ў маляўнічыя, са стромкімі схіламі трогі U-падобнай формы, што глыбока праразаюць паверхню нагор’яў.

Пасля раставання мацерыковага ледавіка былі затопленыя нізоўі старажытных далін, дзе ўтварыліся фіёрды. Фіёрдавыя берагі дзівяць незвычайнай маляўнічасцю і маюць вельмі важнае гаспадарчае значэнне. Шматлікія фіёрды вельмі глыбокія. Напрыклад, Согне-фіёрд, размешчаны ў 72 км на поўнач ад Бергена, у ніжняй частцы дасягае глыбіні 1308 м. Ланцуг прыбярэжных астравоў — т.зв. скергор абараняе фіёрды ад моцных заходніх вятроў, якія дзьмуць з Атлантычнага акіяна. Некаторыя астравы ўяўляюць сабой аголеныя скалы, аб якія разбіваецца прыбой, іншыя дасягаюць значных памераў.

Большасць нарвежцаў жывуць на берагах фіёрдаў. Найважнейшыя — Осла-фіёрд, Хардангер-фіёрд, Согне-фіёрд, Нур-фіёрд, Стур-фіёрд і Тронхеймс-фіёрд.

На ўсходзе Нарвегіі знаходзяцца самыя вялікія рэкі, уключаючы Глому даўжынёй 591 км, Гёўла, Отра, Танаэльв. На захадзе краіны рэкі кароткія і хуткія (рака Ранэльва). У паўднёвай Нарвегіі шмат маляўнічых азёр. Найбуйнейшае ў краіне возера М'ёса. У канцы 19 ст. было збудавана некалькі невялікіх каналаў, якія злучаюць возера з марскімі партамі на паўднёвым узбярэжжы, але ў цяперашні час яны выкарыстоўваюцца мала. Гідраэнергарэсурсы рэк і азёр Нарвегіі ўносяць істотны ўклад у яе эканамічны патэнцыял.

Нягледзячы на паўночнае становішча, Нарвегіі ўласцівы спрыяльны клімат з прахалодным летам і адносна мяккай (для адпаведных шырот) зімой — вынікам уздзеяння Гальфстрыму. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў вагаецца ад 3330 мм на захадзе, куды ў першую чаргу паступаюць вільготныя вятры, да 250 мм у некаторых адасобленых рачных далінах на ўсходзе краіны. Сярэдняя тэмпература студзеня каля 0 °C характэрная для паўднёвага і заходняга ўзбярэжжаў, тады як ва ўнутраных раёнах яна паніжаецца да −4 °C і меней. У ліпені сярэднія тэмпературы на ўзбярэжжа каля 14 °C, а ва ўнутраных раёнах — каля 16 °C.

Урадлівыя глебы пакрываюць усяго каля 4 % усёй тэрыторыі Нарвегіі і сканцэнтраваны пераважна ў наваколлях Осла і Тронхейма.

image
Хваёвы лес

Паколькі большую частку краіны займаюць горы, плато і ледавікі, магчымасці для росту і развіцця раслін абмежаваныя. Вылучаюць пяць геабатанічных раёнаў: бязлесны прыбярэжны з лугамі і хмызнякамі, на ўсход ад яго лісцёвыя лясы, далей у глыб краіны і да поўначы — хваёвыя лясы, вышэй і яшчэ далей на поўнач пояс карлікавых бяроз, вербаў і шматгадовай травы; нарэшце, на самых вялікіх вышынях — пояс травы, імхоў і лішайнікаў. Хваёвыя лясы — адзін з найважнейшых прыродных рэсурсаў Нарвегіі, яны даюць разнастайную экспартную прадукцыю.

У арктычным раёне звычайна сустракаюцца паўночны алень, лемінг, пясец і гага. У лясах да самога поўдні краіны водзяцца гарнастай, заяц, лось, лісіца, вавёрка і, у невялікай колькасці, воўк і буры мядзведзь. Высакародны алень распаўсюджаны ўздоўж паўднёвага ўзбярэжжа. Нацыянальны парк: Бёргеф’ель, Юнкердаль.

Азёры Нарвегіі

image
Возера Кродэрэн.
  • Возера Кродэрэн
  • Возера Банак
  • Возера Брэймсватн
  • Возера Бюгдзін
  • Возера Бюглансфіёрд
  • Возера Клістэрватн
  • Возера Лангватн
  • Возера Ломіватн
  • Возера Мёсватн
  • Возера Недрэватн
  • Возера Рансфіёрдэн
  • Возера Руген
  • Возера Скугсфіёрдватнет
  • Возера Сперылен
  • Возера Тутак
  • Возера Хелін
  • Возера Хорніндальсватнет
  • Возера Цюрыфіёрд

Гісторыя

image
Хокан IV і яго сын Магнус

Тэрыторыя Нарвегіі заселена чалавекам прыблізна ў 6 тысячагоддзі да н.э. У 2 тысячагоддзі да н.э. старажытна-германскія плямёны адцяснілі на поўнач мясцовае карэннае насельніцтва — саамаў. У канцы 1 тысячагоддзя н.э. ўзнікла нарвежская народнасць. У эпоху вікінгаў (нарманаў; канец 8-сярэдзіна 11 стагоддзяў) пачалося фарміраванне навежскай дзяржаўнасці. У 872 годзе на прастол уступіў першы конунг Харальд I Хорфагер. Продкі нарвежцаў рабілі марскія паходы пераважна ў Заходнюю Еўропу, каланізавалі Цэнтральную і Паўночную Англію, Шатландыю, Аркнейскія, Шэтландскія, Гебрыдскія, Фарэрскія астравы, прыбярэжныя раёны Ірландыі, Ісландыю, Грэнландыю (Лейф Эрыксан, Эрык Руды, Гунб’ёрн Ульфсан). Каля 1000 года ў краіне прынята хрысціянства. Перыяд паміж 1130 і 1240 гг. суправаджаўся грамадзянскімі войнамі за ўладу (Біркенбейнеры). Пры Хокане IV Хокансане (1217-63) грамадзянскія войны спыніліся, Нарвегія мела найбольшую ў сваёй гісторыі тэрыторыю, у тым ліку займала сучасныя шведскія правінцыі Емтланд і Бохуслен. Кароль Хокан V Магнусан (1299—1319) зрабіў сталіцай краіны горад Осла (раней каралеўскі двор знаходзіўся ў г.Берген). У 1300—1500 гадах Нарвегія знаходзілася ў эканамічнай залежнасці ад нямецкай Ганзы (яе галоўным апорным пунктам прыблізна з 1350 года быў Берген), якая кантралявала экспарт нарвежскай рыбы. Эпідэмія чумы 1347-50 прывяла да працяглага эканамічнага заняпаду. У 1319 годзе заключана асабістая унія Нарвегіі са Швецыяй, у 1380 — з Даніяй, у 1397 — Кальмарская унія (у 1523 з уніі выйшла Швецыя). Пасля 1500 года пачаўся павольны эканамічны ўздым. У 1536 годзе ў Нарвегіі абвешчана Рэфармацыя, у 1537 годзе краіна страціла статус самастойнага каралеўства і ператварылася ў дацкую правінцыю (у 1572 годзе ўведзена пасада намесніка дацкага караля). У выніку дацка-шведскіх войнаў 17 стагоддзя Нарвегія страціла тэрыторыі Емтланд, Хер’едален (1645), Бохуслен (1658) на карысць Швецыі і апынулася ў сучасных межах. У 17-пачатку 19 стагоддзя актывізаваўся нацыянальна-вызваленчы рух супраць дацкага панавання.

Насельніцтва

Нарвегія — даволі аднародная паводле складу насельніцтва краіна. Пераважную большасць складаюць нарвежцы, на поўначы жывуць лапландцы, паступова павялічваецца доля мігрантаў з іншых краін.

Традыцыйныя заняткі насельніцтва — рыбалоўства ў фіёрдах, земляробства, жывёлагадоўля і лясная гаспадарка ў асобных месцах па берагах фіёрдаў і ў горах.

У в. Флекэ (камуна Ф’ялэр, фюльке Согн-ог-Ф’юранэ) дзейнічае Паўночны каледж міжнароднай супольнасці.

Сярод буйнейшых гарадоў Нарвегіі Берген, Вадсё, Осла, Ставангер, Тромсё, Тронхейм.

Нарвежская літаратура

Асноўны артыкул: Нарвежская літаратура
image
Генрык Вергелан

Пасля заключэння уніі з Даніяй пісьмовая нарвежская мова паступова замяшчалася дацкай, і да пачатку XX стагоддзя нарвежскія пісьменнікі стваралі свае творы на мове, практычна неадрознай ад дацкай. Адраджэнню нарвежскай літаратурнай мовы ў паспрыяў Генрык Вергелан, які змагаўся за культурную незалежнасць Нарвегіі. Яго працы аказалі ўплыў на вялікіх пісьменнікаў другой паловы XIX стагоддзя — Генрыка Ібсена і Б’ёрнсцернэ Б’ёрнсана. У канцы XIX стагоддзя пачынаюць заяўляць пра сябе нарвежскія мадэрністы. Выбітным прадстаўнікамі мадэрнізму сталі Кнут Гамсун і Сігб’ёрн Обстфелер. Найбольшага росквіту мадэрнізм дасягнуў у 1960-я гады. Часопіс пры Універсітэце Осла «Профіль» згуртаваў вакол сябе групу маладых аўтараў, якія эксперыментавалі з рознымі літаратурнымі формамі. Многія з іх пасля ўнеслі выдатны ўклад у нарвежскую літаратуру: Даг Сульстад, Тур Обрэстад, Эльдрыд Лундэн і іншыя. Яркім прадстаўніком мадэрнізму з’яўляецца і драматург Юн Фосэ.

Музыка

image
Эдвард Грыг

Пра старажытнае паходжанне нарвежскай музыкі сведчаць помнікі матэрыяльнай культуры (бронзавыя музычныя інструменты 2 ст. да н.э.), «Старэйшая Эда» (канец 11 стагоддзя). Захаваліся старажытныя вакальна-інструментальные і танцавальныя жанры — пастухоўскія песні-поклічы лок, хювінг, лалінг, балады, культавыя, гістарычныя песні. танцы халінг, спрынгданс. У аснове рытмічнай арганізацыі раўнамерная метрыка пры мностве сінкоп, пункцірных рытмаў і трыёлей. Сярод традыцыйных інструментаў: струнна-смычковая фідла, лангелейк, хардынгфеле; духавыя флейта, селье, лур; варган мюнхарпэ.

З пашырэнне хрысціянства (10 стагоддзе) развіваюцца культавыя спевы, блізкія да грыгарыянскіх, з 14 стагоддзя — арганная музыка. У 14-19 стагоддзях музыка Нарвегіі была пад уплывам дацкай. З прыняццем лютэранства (1536) узнік пратэстанцкі харал. Сярод помнікаў эпохі Рэфармацыі — «Dansk sammelbog» (1569) Х.Томісёна, «Graduela» Н.Есперсена (1573). З канца 16 стагоддзя музычнымі цэнтрамі сталі Хрысціянія, Берген, Тронхейм. У 2-й палове 18 стагоддзя ўзніклі аматарскія і прафесійныя аркестры, музычныя таварыствы ў Бергене («Гармонія», 1765, існуе і цяпер), Тронхейме, Хрысціяніі. Сярод нарвежскіх кампазітараў эпохі барока , Ю. Д. Берлін (аўтар і першага нарвежскага падручніка па тэорыі музыкі, 1744), Ю.Фрэйтхаф. У сярэдзіне 19 стагоддзя з’явіліся першыя зборнікі запісаў народных песень і танцаў (1841). У 1825 годзе напісаны першы зінгшпіль (кампазітар В.Тране, паэт Х.Б’ерэгар). Стваральнікі нацыянальнай кампазітарскай школы — Хальфдан Х’ерульф і Рыкард Нурдрак (аўтар нарвежскага нацыянальнага гімна, 1864). Найбольш адметная з’ява музыкі Нарвегіі — творчасць і дзейнасць Эдварда Грыга. Сярод яго паслядоўнікаў: К.Сіндынг, Ю.Сельмер, Ю.Хальварсен, у 20 стагоддзі — А.Эген, Э.Альнес, Ю.Хорклаў, С.Юрдан. Вялікі ўклад у нарвежскую музыку зрабіў Юхан Северын Свенсен.

  • Combichrist

Беларуска-нарвежскія адносіны

24 лістапада 1995 года ўступіла ў сілу Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь i Урадам Каралеўства Нарвегіі аб паветраных зносінах. У 2009 годзе ў Нарвегіі выйшла кніжка «Fanden på flat mark» («Праклён над раўнінным краем») — зборнік эсэ пра Беларусь Пера Андэша Тудаля (Per Anders Todal).

Спорт

image
Оле Ліла-Ольсен, пяціразовы алімпійскі чэмпіён па стральбе

Нарвегія ўдзельнічала амаль ва ўсіх летніх Алімпійскіх гульнях, пачынаючы з гульняў у Парыжы 1900 года, і ўсіх зімовых Алімпійскіх гульнях, пачынаючы з гульняў у Шамані 1924.

Нарвегія двойчы сама была гаспадыняй зімовых Алімпійскіх гульняў. У 1952 Алімпіяда прайшла ў Осла, а ў 1994 годзе — у Лілехамеры.

Нацыянальны алімпійскі камітэт Нарвегіі быў утвораны ў 1900 годзе.

Пераважна развіваюцца зімовыя віды. Больш за ўсё медалёў нарвежцы заваявалі ў спаборніцтвах па лыжных гонках і канькабежным спорце. Зборная па біятлоне — адна з наймацнейшых у свеце. Самы выбітны сучасны біятланіст — Уле-Эйнар Б’ёрндален, адзіны ў свеце шасціразовы алімпійскі чэмпіён па біятлоне і шматразовы прызёр іншых спаборніцтваў. Хакей, аднак, развіты слаба і саступае больш папулярнаму футболу. Вышэйшым дасягненнем зборнай па футболу з’яўляецца выхад у 1/8 фіналу чэмпіянату свету 1998 года ў Францыі. Большая частка гульцоў зборнай выступаюць у чэмпіянаце Англіі. У чэмпіянаце Нарвегіі традыцыйна лідзіруюць «Русенборг» (20-разовы чэмпіён), «Бран», «Волерэнга», «Вікінг» і інш. У 1990-х гадах «Русенборг» паспяхова выступаў у Лізе чэмпіёнаў, дайшоўшы ў сезоне 1996/97 да 1/4 фіналу, а ў 2008 годзе выйграў Кубак Інтэртота. Знакамітыя футбалісты — Уле Гунар Сульшэр, Турэ Андрэ Фло, Джон Кар’ю, Ён Арнэ Рыысэ і інш.

Зноскі

  1. Statistisk sentralbyrå
  2. Arealstatistics for Norway 2019 (нявызн.)(недаступная спасылка). Kartverket, mapping directory for Norway (2019). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2019. Праверана 23 сакавіка 2019.
  3. Population, 2025-01-01 (англ.). Statistics Norway (25 лютага 2025). Праверана 26 лютага 2025.
  4. 2022 Human Development Index Ranking (англ.). United Nations Development Programme (13 сакавіка 2023). Праверана 16 сакавіка 2024.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нарвегія
  • Norway.no — Афіцыйны партал (англ.) (нарв.) (нюнарск)

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 19 Май, 2025 / 17:36

Karaleystva Narve giya narv Kongeriket Norge nyunorsk Kongeriket Noreg Narvegiya kraina y Paynochnaj Eyrope Znahodzicca na Skandynayskim payvostrave i pryleglyh astravah Myazhue z tryma dzyarzhavami sa Shvecyyaj na yshodze z Finlyandyyaj i z Rasiyaj na paynochnym ushodze Krainu abmyvayuc Barancava mora na paynochnym ushodze Narvezhskae mora na zahadze i Paynochnae mora na paydnyovym zahadze Karaleystva Narvegiya narv Kongeriket Norge nyunorsk Kongeriket Noreg Scyag Narvegii Gerb NarvegiiDeviz Alt for Norge bel Usyo dlya Narvegii Gimn Ja vi elsker dette landet Tak my lyubim gety kraj source source track track track track track track track track track track track Data nezalezhnasci 7 chervenya 1905 abveshchana 26 kastrychnika 1905 pryznana ad Shvecyi Aficyjnyya movy narvezhskaya bukmal i nyunorsk na myascovym uzroyni saamskayaStalica OslaNajbujnejshyya garady Bergen Stavanger TronhejmForma kiravannya Kanstytucyjnaya manarhiyaKarol Harald V Yonas Gar ScyoreDzyarzh religiya LyuteranstvaPloshcha Agulam vodnaj paverhni 67 ya y svece 385 207 km 6Naselnictva Acenka 2025 Shchylnasc 5 594 350 chal 120 ya 14 5 chal km VUP Razam 2010 Na dushu naselnictva amp amp amp amp amp amp amp amp amp amp amp amp 0335 300000 335 3 mlrd 25 y amp amp amp amp amp amp amp amp amp amp 059600 amp amp amp amp amp 0 59 600IRChP 2022 0 966 velmi vysoki 2 y Etnaharonim narvezhac narvezhka narvezhcyValyuta Narvezhskaya kronaInternet damen noKod ISO Alpha 2 NOKod ISO Alpha 3 NORKod MAK NORTelefonny kod 47Chasavyya payasy 1 uletku 2 Narvegiya padzyalyaecca na 19 fyulke yakiya ab yadnoyvayucca y 5 asnoynyh neaficyjnyh regiyonay U sklad Narvegii taksama yvahodzyac administracyjnaya akruga Svalbard arhipelag Shpicbergen i vostray Myadzvedzhy astravy Yan Maen pa poynachy i Buve na poydni Atlantychnaga akiyana Stalica Narvegii i rezidencyya yrada Osla Dzyarzhayny ladStortyng Narvegiya kanstytucyjnaya manarhiya forma dzyarzhaynaga ladu unitarnaya Dzejnichae kanstytucyya 1814 goda z paznejshymi praykami Karol Harald V prem er ministr Yonas Gar Scyore Vyshejshy zakanadaychy organ stortyng yaki skladaecca z lagtynga verhnyaya palata 41 deputat i odelstynga nizhnyaya palata 124 deputaty Vybiraecca na yseagulnyh vybarah pa praparcyyanalnaj sisteme terminam na 4 gady Paslya vybaray na pershaj sesii stortynga z yago skladu vybiraecca 1 4 deputatay yakiya ytvarayuc lagtyng astatniya 3 4 odelstyng Vykanaychaya ylada nalezhyc karalyu yaki naznachae yrad Dzyarzhayny savet na chale z prem er ministram GeagrafiyaAsnoyny artykul Geagrafiya Narvegii Gejranger fiyord Narvegiya zajmae zahodnyuyu gornuyu chastku Skandynayskaga payvostrava Gety bujny masiy skladzeny peravazhna granitami i gnejsami haraktaryzuecca perasechanym relefam Payvostray asimetrychna padnyaty da zahadu u vyniku zahodniya narvezhskiya shily velmi stromkiya i karotkiya Na poynachy znahodzicca samaya paynochnaya kantynentalnaya kropka Eyropy mys Nordkin Na poydni y mezhah Narvegii razmeshchana shyrokae nagor e Na poynachy ad myazhy Narvegii i Finlyandyi vyshej 1200 m uzdymayucca ysyago nekalki vyarshynyay ale pa kirunku da poydnya vyshyni gor pastupova pavyalichvayucca dasyagayuchy maksimalnyh adznak 2469 m gara Galhyopigen u masive Yutunhejmen Inshyya yznyatyya ychastki nagor ya tolki nyashmat sastupayuc pa vyshyni Tam nyaredka sustrakayucca golyya skaly pazbaylenyya glebava raslinnaga pokryva Vonkava paverhnya shmatlikih gor bolsh nagadvae slabhvalistae plato i takiya ychastki nosyac nazvu vida Padchas vyalikaga ledavikovaga peryyadu y garah Narvegii bylo razvita zlyadnenne ale suchasnyya ledaviki nevyalikiya Samyya znachnyya z ih u garah Yutunhejmen i y paynochnaj chastcy Narvegii Zvychajna snegavaya liniya y Narvegii znahodzicca na vyshynyah 900 1500 m Shmatlikiya asablivasci relefu krainy sfarmavalisya padchas lednikovaga peryyadu Veragodna tady bylo nekalki macerykovyh zlyadnennyay i kozhnae z ih spryyala razviccyu erozii paglyblennyu i vyprostvannyu starazhytnyh rachnyh dalin i ih peratvarennyu y malyaynichyya sa stromkimi shilami trogi U padobnaj formy shto glyboka prarazayuc paverhnyu nagor yay Paslya rastavannya macerykovaga ledavika byli zatoplenyya nizoyi starazhytnyh dalin dze ytvarylisya fiyordy Fiyordavyya beragi dzivyac nezvychajnaj malyaynichascyu i mayuc velmi vazhnae gaspadarchae znachenne Shmatlikiya fiyordy velmi glybokiya Napryklad Sogne fiyord razmeshchany y 72 km na poynach ad Bergena u nizhnyaj chastcy dasyagae glybini 1308 m Lancug prybyarezhnyh astravoy t zv skergor abaranyae fiyordy ad mocnyh zahodnih vyatroy yakiya dzmuc z Atlantychnaga akiyana Nekatoryya astravy yyaylyayuc saboj agolenyya skaly ab yakiya razbivaecca pryboj inshyya dasyagayuc znachnyh pameray Bolshasc narvezhcay zhyvuc na beragah fiyorday Najvazhnejshyya Osla fiyord Hardanger fiyord Sogne fiyord Nur fiyord Stur fiyord i Tronhejms fiyord Na yshodze Narvegii znahodzyacca samyya vyalikiya reki uklyuchayuchy Glomu dayzhynyoj 591 km Gyoyla Otra Tanaelv Na zahadze krainy reki karotkiya i hutkiya raka Ranelva U paydnyovaj Narvegii shmat malyaynichyh azyor Najbujnejshae y kraine vozera M yosa U kancy 19 st bylo zbudavana nekalki nevyalikih kanalay yakiya zluchayuc vozera z marskimi partami na paydnyovym uzbyarezhzhy ale y cyaperashni chas yany vykarystoyvayucca mala Gidraenergaresursy rek i azyor Narvegii ynosyac istotny yklad u yae ekanamichny patencyyal Nyagledzyachy na paynochnae stanovishcha Narvegii ylascivy spryyalny klimat z prahalodnym letam i adnosna myakkaj dlya adpavednyh shyrot zimoj vynikam uzdzeyannya Galfstrymu Syarednyaya gadavaya kolkasc apadkay vagaecca ad 3330 mm na zahadze kudy y pershuyu chargu pastupayuc vilgotnyya vyatry da 250 mm u nekatoryh adasoblenyh rachnyh dalinah na yshodze krainy Syarednyaya temperatura studzenya kalya 0 C harakternaya dlya paydnyovaga i zahodnyaga yzbyarezhzhay tady yak va ynutranyh rayonah yana panizhaecca da 4 C i menej U lipeni syaredniya temperatury na yzbyarezhzha kalya 14 C a va ynutranyh rayonah kalya 16 C Uradlivyya gleby pakryvayuc usyago kalya 4 usyoj terytoryi Narvegii i skancentravany peravazhna y navakollyah Osla i Tronhejma Hvayovy les Pakolki bolshuyu chastku krainy zajmayuc gory plato i ledaviki magchymasci dlya rostu i razviccya raslin abmezhavanyya Vyluchayuc pyac geabatanichnyh rayonay byazlesny prybyarezhny z lugami i hmyznyakami na yshod ad yago liscyovyya lyasy dalej u glyb krainy i da poynachy hvayovyya lyasy vyshej i yashche dalej na poynach poyas karlikavyh byaroz verbay i shmatgadovaj travy nareshce na samyh vyalikih vyshynyah poyas travy imhoy i lishajnikay Hvayovyya lyasy adzin z najvazhnejshyh pryrodnyh resursay Narvegii yany dayuc raznastajnuyu ekspartnuyu pradukcyyu U arktychnym rayone zvychajna sustrakayucca paynochny alen leming pyasec i gaga U lyasah da samoga poydni krainy vodzyacca garnastaj zayac los lisica vavyorka i u nevyalikaj kolkasci voyk i bury myadzvedz Vysakarodny alen raspaysyudzhany yzdoyzh paydnyovaga yzbyarezhzha Nacyyanalny park Byorgef el Yunkerdal Azyory Narvegii Vozera Kroderen Vozera Kroderen Vozera Banak Vozera Brejmsvatn Vozera Byugdzin Vozera Byuglansfiyord Vozera Klistervatn Vozera Langvatn Vozera Lomivatn Vozera Myosvatn Vozera Nedrevatn Vozera Ransfiyorden Vozera Rugen Vozera Skugsfiyordvatnet Vozera Sperylen Vozera Tutak Vozera Helin Vozera Hornindalsvatnet Vozera CyuryfiyordGistoryyaHokan IV i yago syn Magnus Terytoryya Narvegii zaselena chalavekam pryblizna y 6 tysyachagoddzi da n e U 2 tysyachagoddzi da n e starazhytna germanskiya plyamyony adcyasnili na poynach myascovae karennae naselnictva saamay U kancy 1 tysyachagoddzya n e yznikla narvezhskaya narodnasc U epohu vikingay narmanay kanec 8 syaredzina 11 stagoddzyay pachalosya farmiravanne navezhskaj dzyarzhaynasci U 872 godze na prastol ustupiy pershy konung Harald I Horfager Prodki narvezhcay rabili marskiya pahody peravazhna y Zahodnyuyu Eyropu kalanizavali Centralnuyu i Paynochnuyu Angliyu Shatlandyyu Arknejskiya Shetlandskiya Gebrydskiya Farerskiya astravy prybyarezhnyya rayony Irlandyi Islandyyu Grenlandyyu Lejf Eryksan Eryk Rudy Gunb yorn Ulfsan Kalya 1000 goda y kraine prynyata hrysciyanstva Peryyad pamizh 1130 i 1240 gg supravadzhaysya gramadzyanskimi vojnami za yladu Birkenbejnery Pry Hokane IV Hokansane 1217 63 gramadzyanskiya vojny spynilisya Narvegiya mela najbolshuyu y svayoj gistoryi terytoryyu u tym liku zajmala suchasnyya shvedskiya pravincyi Emtland i Bohuslen Karol Hokan V Magnusan 1299 1319 zrabiy stalicaj krainy gorad Osla ranej karaleyski dvor znahodziysya y g Bergen U 1300 1500 gadah Narvegiya znahodzilasya y ekanamichnaj zalezhnasci ad nyameckaj Ganzy yae galoynym apornym punktam pryblizna z 1350 goda byy Bergen yakaya kantralyavala ekspart narvezhskaj ryby Epidemiya chumy 1347 50 pryvyala da pracyaglaga ekanamichnaga zanyapadu U 1319 godze zaklyuchana asabistaya uniya Narvegii sa Shvecyyaj u 1380 z Daniyaj u 1397 Kalmarskaya uniya u 1523 z unii vyjshla Shvecyya Paslya 1500 goda pachaysya pavolny ekanamichny yzdym U 1536 godze y Narvegii abveshchana Refarmacyya u 1537 godze kraina stracila status samastojnaga karaleystva i peratvarylasya y dackuyu pravincyyu u 1572 godze yvedzena pasada namesnika dackaga karalya U vyniku dacka shvedskih vojnay 17 stagoddzya Narvegiya stracila terytoryi Emtland Her edalen 1645 Bohuslen 1658 na karysc Shvecyi i apynulasya y suchasnyh mezhah U 17 pachatku 19 stagoddzya aktyvizavaysya nacyyanalna vyzvalenchy ruh suprac dackaga panavannya NaselnictvaNarvegiya davoli adnarodnaya pavodle skladu naselnictva kraina Peravazhnuyu bolshasc skladayuc narvezhcy na poynachy zhyvuc laplandcy pastupova pavyalichvaecca dolya migrantay z inshyh krain Tradycyjnyya zanyatki naselnictva rybaloystva y fiyordah zemlyarobstva zhyvyolagadoylya i lyasnaya gaspadarka y asobnyh mescah pa beragah fiyorday i y gorah U v Fleke kamuna F yaler fyulke Sogn og F yurane dzejnichae Paynochny kaledzh mizhnarodnaj supolnasci Syarod bujnejshyh garadoy Narvegii Bergen Vadsyo Osla Stavanger Tromsyo Tronhejm Narvezhskaya litaraturaAsnoyny artykul Narvezhskaya litaratura Genryk Vergelan Paslya zaklyuchennya unii z Daniyaj pismovaya narvezhskaya mova pastupova zamyashchalasya dackaj i da pachatku XX stagoddzya narvezhskiya pismenniki stvarali svae tvory na move praktychna neadroznaj ad dackaj Adradzhennyu narvezhskaj litaraturnaj movy y paspryyay Genryk Vergelan yaki zmagaysya za kulturnuyu nezalezhnasc Narvegii Yago pracy akazali yplyy na vyalikih pismennikay drugoj palovy XIX stagoddzya Genryka Ibsena i B yornscerne B yornsana U kancy XIX stagoddzya pachynayuc zayaylyac pra syabe narvezhskiya madernisty Vybitnym pradstaynikami madernizmu stali Knut Gamsun i Sigb yorn Obstfeler Najbolshaga roskvitu madernizm dasyagnuy u 1960 ya gady Chasopis pry Universitece Osla Profil zgurtavay vakol syabe grupu maladyh aytaray yakiya eksperymentavali z roznymi litaraturnymi formami Mnogiya z ih paslya ynesli vydatny yklad u narvezhskuyu litaraturu Dag Sulstad Tur Obrestad Eldryd Lunden i inshyya Yarkim pradstaynikom madernizmu z yaylyaecca i dramaturg Yun Fose MuzykaEdvard Gryg Pra starazhytnae pahodzhanne narvezhskaj muzyki svedchac pomniki materyyalnaj kultury bronzavyya muzychnyya instrumenty 2 st da n e Starejshaya Eda kanec 11 stagoddzya Zahavalisya starazhytnyya vakalna instrumentalnye i tancavalnyya zhanry pastuhoyskiya pesni poklichy lok hyuving laling balady kultavyya gistarychnyya pesni tancy haling spryngdans U asnove rytmichnaj arganizacyi raynamernaya metryka pry mnostve sinkop punkcirnyh rytmay i tryyolej Syarod tradycyjnyh instrumentay strunna smychkovaya fidla langelejk hardyngfele duhavyya flejta sele lur vargan myunharpe Z pashyrenne hrysciyanstva 10 stagoddze razvivayucca kultavyya spevy blizkiya da grygaryyanskih z 14 stagoddzya argannaya muzyka U 14 19 stagoddzyah muzyka Narvegii byla pad uplyvam dackaj Z prynyaccem lyuteranstva 1536 uznik pratestancki haral Syarod pomnikay epohi Refarmacyi Dansk sammelbog 1569 H Tomisyona Graduela N Espersena 1573 Z kanca 16 stagoddzya muzychnymi centrami stali Hrysciyaniya Bergen Tronhejm U 2 j palove 18 stagoddzya yznikli amatarskiya i prafesijnyya arkestry muzychnyya tavarystvy y Bergene Garmoniya 1765 isnue i cyaper Tronhejme Hrysciyanii Syarod narvezhskih kampazitaray epohi baroka Yu D Berlin aytar i pershaga narvezhskaga padruchnika pa teoryi muzyki 1744 Yu Frejthaf U syaredzine 19 stagoddzya z yavilisya pershyya zborniki zapisay narodnyh pesen i tancay 1841 U 1825 godze napisany pershy zingshpil kampazitar V Trane paet H B eregar Stvaralniki nacyyanalnaj kampazitarskaj shkoly Halfdan H erulf i Rykard Nurdrak aytar narvezhskaga nacyyanalnaga gimna 1864 Najbolsh admetnaya z yava muzyki Narvegii tvorchasc i dzejnasc Edvarda Gryga Syarod yago paslyadoynikay K Sindyng Yu Selmer Yu Halvarsen u 20 stagoddzi A Egen E Alnes Yu Horklay S Yurdan Vyaliki yklad u narvezhskuyu muzyku zrabiy Yuhan Severyn Svensen CombichristBelaruska narvezhskiya adnosiny24 listapada 1995 goda ystupila y silu Pagadnenne pamizh Uradam Respubliki Belarus i Uradam Karaleystva Narvegii ab pavetranyh znosinah U 2009 godze y Narvegii vyjshla knizhka Fanden pa flat mark Praklyon nad rayninnym kraem zbornik ese pra Belarus Pera Andesha Tudalya Per Anders Todal SportOle Lila Olsen pyacirazovy alimpijski chempiyon pa stralbe Narvegiya ydzelnichala amal va ysih letnih Alimpijskih gulnyah pachynayuchy z gulnyay u Paryzhy 1900 goda i ysih zimovyh Alimpijskih gulnyah pachynayuchy z gulnyay u Shamani 1924 Narvegiya dvojchy sama byla gaspadynyaj zimovyh Alimpijskih gulnyay U 1952 Alimpiyada prajshla y Osla a y 1994 godze u Lilehamery Nacyyanalny alimpijski kamitet Narvegii byy utvorany y 1900 godze Peravazhna razvivayucca zimovyya vidy Bolsh za ysyo medalyoy narvezhcy zavayavali y spabornictvah pa lyzhnyh gonkah i kankabezhnym sporce Zbornaya pa biyatlone adna z najmacnejshyh u svece Samy vybitny suchasny biyatlanist Ule Ejnar B yorndalen adziny y svece shascirazovy alimpijski chempiyon pa biyatlone i shmatrazovy pryzyor inshyh spabornictvay Hakej adnak razvity slaba i sastupae bolsh papulyarnamu futbolu Vyshejshym dasyagnennem zbornaj pa futbolu z yaylyaecca vyhad u 1 8 finalu chempiyanatu svetu 1998 goda y Francyi Bolshaya chastka gulcoy zbornaj vystupayuc u chempiyanace Anglii U chempiyanace Narvegii tradycyjna lidziruyuc Rusenborg 20 razovy chempiyon Bran Volerenga Viking i insh U 1990 h gadah Rusenborg paspyahova vystupay u Lize chempiyonay dajshoyshy y sezone 1996 97 da 1 4 finalu a y 2008 godze vyjgray Kubak Intertota Znakamityya futbalisty Ule Gunar Sulsher Ture Andre Flo Dzhon Kar yu Yon Arne Ryyse i insh ZnoskiStatistisk sentralbyra Arealstatistics for Norway 2019 nyavyzn nedastupnaya spasylka Kartverket mapping directory for Norway 2019 Arhivavana z pershakrynicy 8 chervenya 2019 Praverana 23 sakavika 2019 Population 2025 01 01 angl Statistics Norway 25 lyutaga 2025 Praverana 26 lyutaga 2025 2022 Human Development Index Ranking angl United Nations Development Programme 13 sakavika 2023 Praverana 16 sakavika 2024 LitaraturaBelaruskaya encyklapedyya U 18 t T 11 Mugir Paliklinika Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2000 T 11 560 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0188 5 t 11 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Narvegiya Norway no Aficyjny partal angl narv nyunarsk

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Грэчаская мова

  • Май 19, 2025

    Грэцыя

  • Май 19, 2025

    Грузінская мова

  • Май 19, 2025

    Грамадства

  • Май 19, 2025

    Горад

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка