Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Земляны Вал гістарычны раён Мінска размешчаны ўздоўж гарадскіх земляных умацаванняў Земляны вал на плане 1793 г Вал пачы

Земляны Вал

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Земляны Вал

Земляны́ Вал — гістарычны раён Мінска, размешчаны ўздоўж гарадскіх земляных умацаванняў.

image
Земляны вал на плане 1793 г.

Вал пачынаўся на поўнач ад Замчышча, праходзіў на захад Ракаўскага завулка (сучасная назва вуліца Вызвалення), потым да вуліцы Хлебнай, пасля ішоў дадолу па Нова-Раманаўскай (Раманаўская Слабада), перасякаў Нямігу, затым ішоў на захад ад Пішчалаўскага замка і далей па верхняй частцы вуліцы Трубнай (Берсана) на вуліцу Каломенскую (Свярдлова) да вуліцы Магазіннай (Кірава), уздоўж яе ў Губернатарскі сад (Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага).

Гісторыя

image
Дэпо Мінскага добраахвотнага пажарнага таварыства на Земляным Вале, пач. XX ст.

У XVI — XVIII стст. старая частка Менска была абмежаваная земляным валам, і горадам лічылася толькі тэрыторыя ўсярэдзіне. Месца вала дагэтуль можна прасачыць у планіроўцы горада.

У першай палове XIX ст. вал быў разраўняны, яго рэшткі можна заўважыць на вуліцы Кірава. На месцы вала былі высаджаныя ліпы і таполі. Да 1965 года паўтаравяковыя ліпы ўпрыгожвалі месцамі вуліцы Хлебную і Берсана, але былі знішчаны ў часе рэканструкцыі горада. Таполі, высаджаныя адначасова з ліпамі на вуліцы Свярдлова, састарэлі і былі спілаваныя ў 1948 годзе.

З землянымі валамі звязаныя такія мінскія вулічныя тапонімы, як Завальная — «за валам», Загародняя (сучасная Караля) — «за горадам». У цяперашні час пра існаванне ўмацаванняў нагадвае вуліца Гарадскі Вал.

Галерэя

  • Земляны Вал на старых планах горада
  • image
    1797 г.
  • image
    1801 г.
  • image
    першая палова XVIII ст.
  • image
    канец XVIII ст.

Літаратура

  • Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
  • Жучкевич В. А. Улицы помнят: История, события, люди в названиях улиц и площадей города-героя. Мн., 1979. С. 13—14.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 19 Май, 2025 / 21:25

Zemlyany Val gistarychny rayon Minska razmeshchany yzdoyzh garadskih zemlyanyh umacavannyay Zemlyany val na plane 1793 g Val pachynaysya na poynach ad Zamchyshcha prahodziy na zahad Rakayskaga zavulka suchasnaya nazva vulica Vyzvalennya potym da vulicy Hlebnaj paslya ishoy dadolu pa Nova Ramanayskaj Ramanayskaya Slabada perasyakay Nyamigu zatym ishoy na zahad ad Pishchalayskaga zamka i dalej pa verhnyaj chastcy vulicy Trubnaj Bersana na vulicu Kalomenskuyu Svyardlova da vulicy Magazinnaj Kirava uzdoyzh yae y Gubernatarski sad Centralny dzicyachy park imya Maksima Gorkaga GistoryyaDepo Minskaga dobraahvotnaga pazharnaga tavarystva na Zemlyanym Vale pach XX st U XVI XVIII stst staraya chastka Menska byla abmezhavanaya zemlyanym valam i goradam lichylasya tolki terytoryya ysyaredzine Mesca vala dagetul mozhna prasachyc u planiroycy gorada U pershaj palove XIX st val byy razraynyany yago reshtki mozhna zayvazhyc na vulicy Kirava Na mescy vala byli vysadzhanyya lipy i tapoli Da 1965 goda paytaravyakovyya lipy yprygozhvali mescami vulicy Hlebnuyu i Bersana ale byli znishchany y chase rekanstrukcyi gorada Tapoli vysadzhanyya adnachasova z lipami na vulicy Svyardlova sastareli i byli spilavanyya y 1948 godze Z zemlyanymi valami zvyazanyya takiya minskiya vulichnyya taponimy yak Zavalnaya za valam Zagarodnyaya suchasnaya Karalya za goradam U cyaperashni chas pra isnavanne ymacavannyay nagadvae vulica Garadski Val GalereyaZemlyany Val na staryh planah gorada 1797 g 1801 g pershaya palova XVIII st kanec XVIII st LitaraturaShybeka Z V Shybeka S F Minsk Staronki zhyccya darev gorada Per z ruskaj movy M Vizha Pradmova S M Stanyuty Mn Polymya 1994 341 s 1 asobn ark kart il ISBN 5 345 00613 X Zhuchkevich V A Ulicy pomnyat Istoriya sobytiya lyudi v nazvaniyah ulic i ploshadej goroda geroya Mn 1979 S 13 14 Pamyac Gist dakum hronika Minska U 4 kn Kn 1 ya Mn BELTA P15 2001 576 s il ISBN 985 6302 33 1

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Наша эра

  • Май 20, 2025

    Насельніцтва

  • Май 19, 2025

    Населены пункт

  • Май 20, 2025

    Наркамаўка

  • Май 19, 2025

    Нарвегія

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка