Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Гімн ст грэч ὕμνος урачыстая хвалебная песня У жанравых адносінах існуюць гімны вайсковыя рэлігійныя спартыўныя прысвеча

Гімн

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Гімн

Гімн (ст.-грэч. ὕμνος) — урачыстая хвалебная песня.

У жанравых адносінах існуюць гімны вайсковыя, рэлігійныя, спартыўныя, прысвечаныя пэўным гістарычным падзеям, святам, нацыянальным героям. У сучасным традыцыйным разуменні гімн — афіцыйна зацверджаная гукавая эмблема дзяржавы (дзяржаўны гімн).

Гімны займаюць значнае месца ў грамадска-палітычным жыцці, з'яўляюцца істотным сродкам аб'яднання нацыі ў святочныя і трагічныя часы існавання дзяржавы. Музычна-паэтычныя асаблівасці гімнаў звязаны са спецыфікай іх прызначэння. Адметныя рысы — агульны велічны тон музыкі, узвышанасць і рытарычнасць паэтычнай лексікі, рытмічная ўпарадкаванасць (т.зв. маршавасць) — надаюць гімну асаблівы характар накіраванасці на ўспрыманне, садзейнічаюць хуткаму запамінанню музыкі і тэксту.

У працэсе гістарычнага развіцця змест паняцця «гімн» значна эвалюцыяніраваў. Найстаражытнейшыя гімны — малітоўныя песнапенні лірычнага характару — былі пашыраны ў Егіпце і Месапатаміі. Гімны як музычна-паэтычная форма шырока выкарыстоўваліся ў Старажытнай Грэцыі, дзе яны выконваліся хорам у гонар багоў і герояў пад акампанемент кіфары (часта спевы суправаджаліся танцамі). Сярод аўтараў гімнаў — Гамер, Піндар, Анакрэон. Доўгі час паняцце «гімн» было абагульняльнай назвай розных культавых песнапенняў (дыфірамб, прасодыя, праомія, пайяна і інш.). У краінах Заходняй Еўропы ў перыяд ранняга хрысціянства гімнамі лічыліся духоўныя страфічныя песні. Выкананне гімнаў у богаслужэнні Заходняй хрысціянскай рымскай царквы звязана з епіскапам Амвросіем (IV ст.). Першыя ўзоры шматгалосых гімнаў адносяцца да XIV ст. (франка-фламандская школа, творчасць Г. Дзюфаі). Сацыяльна-рэлігійны рух XV — XVI ст. спарадзіў стварэнне новых форм гімна, не звязаных цесна з царкоўным абрадам. Сярод іх пратэстанцкія харалы-гімны, гусіцкія песні-гімн ў Чэхіі, славянскія кантаты-гімны, якія з XVI ст. распаўсюдзіліся на Беларусі, Украіне, у Польшчы, пазней у Расіі. У ХІХ ст. гімнам становіцца ўрачыстая песня свецкага зместу, прызначаная часцей для вялікага складу выканаўцаў (аркестр, хор, група салістаў). Сярод найбольш папулярных песень-гімнаў «Марсельеза» Ружэ дэ Ліля, «Гімн розуму» Э. Меполя, «Гімн свабодзе» Ф. Гасэка, «Інтэрнацыянал» П. Дэгейтэра (Францыя), «Гімн Гарыбалвдзі» А. Аліўеры (Італія), «Гімн Рыега» (Эварыста Фернандэса) (Іспанія), «Ракацы-марш» (Венгрыя), «» (Польшча). Узорамі класічнай музыкі, звязанай з праламленнем жанру гімна, з'яўляюцца 9-я сімфонія Л. ван Бетховена, 8-я сімфонія Г. Малера, хор «Слаўся» з оперы «Жыццё за цара» М. Глінкі, «Гімн вялікаму гораду» з балета «Медны коннік» Р. Гліэра, «Гімн жыццю» з 10-й сімфоніі М. Аладава, фінал 5-й сімфоніі Я. Цікоцкага, названы аўтарам «Жыццесцвярджэнне», і інш.

Гісторыя развіцця гімнічных песень на Беларусі цесна звязана з кантамі і псальмамі (свецкія харавыя песні), якія распаўсюдзіліся з 2-й пал. XVI ст. У іх адлюстроўваліся многія прыкметы менталітэту беларусаў, тыповыя рысы іх характару, светапогляду і светаўспрымання. Сціпласць, добразычлівасць, талерантнасць паступова фарміравалі асаблівы склад мовы, апасродкавана ўплывалі на тып узнёслага, велічнага і адначасова лірычнага вакальна-паэтычнага меласу. Шмат кантаў-гімнаў змешчана ў канцыяналах і багагласніках, у т.л. ў адных з першых ва Усходняй Еўропе друкаваных зборніках «Брэсцкі канцыянал» (1558) і «Нясвіжскі песеннік» (1563). Яркім узорам беларускага нацыянальнага канта-гімна з'яўляецца героіка-патрыятычны твор «Даруй спакой» (1646) Афанасія Філіповіча. Пашырэнне на Беларусі баявых (ваяцкіх) песень-гімнаў пачалося з паўстання 1863-64 (гучалі польскія і беларускія паўстанцкія гімнічныя песні на словы Ф. Ражанскага). Шмат беларускіх песень-гімаў выклікаў да жыцця рэвалюцыйны ўздым пач. ХХ ст. Найбольшую папулярнасць набылі песні на словы Я. Купалы «А хто там ідзе?» (муз. Л. Рагоўскага) і «Не пагаснуць зоркі ў небе» (муз. М. Янчука), «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» (сл. М. Краўцова, муз. М. Тэраўскага), «Беларуская марсельеза» і інш. У савецкі перыяд беларускія кампазітары стварылі шэраг лірычных песень, у якіх арганічна спалучаюцца гімнічныя і лірычныя інтанацыі: «Мы беларусы» (Дзяржаўны гімн БССР з 1955, сл. М. Клімковіча, муз. Н. Сакалоўскага), «Радзіма мая дарагая» (сл. А. Бачылы, муз. У. Алоўнікава), «Беларусь — мая песня» (сл. М. Браўна, муз. Ю. Семянякі), «Песня пра Нёман» (сл. А. Астрэйкі, муз. Н. Сакалоўскага). Да гімнічных належаць таксама музычныя творы «Жыві, Беларусь!» А. Багатырова, «На родных прасторах» Р. Пукста, «Красуй, Беларусь» Я. Цікоцкага, «Беларусь — наша родная маці» Н. Сакалоўскага. У канцы ХХ ст. песні-гімны стварылі кампазітары У. Мулявін («Пагоня», сл. М. Багдановіча), В. Раінчык («Жыве Беларусь», сл. Л. Пранчака) і інш. Сустракаюцца гімнічныя творы і ў кампазітараў беларускага замежжа («Магутны Божа», сл. Н. Арсенневай, муз. М. Равенскага; «Пагоня», сл. М. Багдановіча, муз. М. Куліковіча-Шчаглова).

Літаратура

  • Алейнікава Э. Гімн // ЭГБ у 6 т. Т. 2. — Мн., 1994.

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 20 Май, 2025 / 15:48

Gimn st grech ὕmnos urachystaya hvalebnaya pesnya U zhanravyh adnosinah isnuyuc gimny vajskovyya religijnyya spartyynyya prysvechanyya peynym gistarychnym padzeyam svyatam nacyyanalnym geroyam U suchasnym tradycyjnym razumenni gimn aficyjna zacverdzhanaya gukavaya emblema dzyarzhavy dzyarzhayny gimn Gimny zajmayuc znachnae mesca y gramadska palitychnym zhycci z yaylyayucca istotnym srodkam ab yadnannya nacyi y svyatochnyya i tragichnyya chasy isnavannya dzyarzhavy Muzychna paetychnyya asablivasci gimnay zvyazany sa specyfikaj ih pryznachennya Admetnyya rysy agulny velichny ton muzyki uzvyshanasc i rytarychnasc paetychnaj leksiki rytmichnaya yparadkavanasc t zv marshavasc nadayuc gimnu asablivy haraktar nakiravanasci na ysprymanne sadzejnichayuc hutkamu zapaminannyu muzyki i tekstu U pracese gistarychnaga razviccya zmest panyaccya gimn znachna evalyucyyaniravay Najstarazhytnejshyya gimny malitoynyya pesnapenni lirychnaga haraktaru byli pashyrany y Egipce i Mesapatamii Gimny yak muzychna paetychnaya forma shyroka vykarystoyvalisya y Starazhytnaj Grecyi dze yany vykonvalisya horam u gonar bagoy i geroyay pad akampanement kifary chasta spevy supravadzhalisya tancami Syarod aytaray gimnay Gamer Pindar Anakreon Doygi chas panyacce gimn bylo abagulnyalnaj nazvaj roznyh kultavyh pesnapennyay dyfiramb prasodyya praomiya pajyana i insh U krainah Zahodnyaj Eyropy y peryyad rannyaga hrysciyanstva gimnami lichylisya duhoynyya strafichnyya pesni Vykananne gimnay u bogasluzhenni Zahodnyaj hrysciyanskaj rymskaj carkvy zvyazana z episkapam Amvrosiem IV st Pershyya yzory shmatgalosyh gimnay adnosyacca da XIV st franka flamandskaya shkola tvorchasc G Dzyufai Sacyyalna religijny ruh XV XVI st sparadziy stvarenne novyh form gimna ne zvyazanyh cesna z carkoynym abradam Syarod ih pratestanckiya haraly gimny gusickiya pesni gimn y Chehii slavyanskiya kantaty gimny yakiya z XVI st raspaysyudzilisya na Belarusi Ukraine u Polshchy paznej u Rasii U HIH st gimnam stanovicca yrachystaya pesnya sveckaga zmestu pryznachanaya chascej dlya vyalikaga skladu vykanaycay arkestr hor grupa salistay Syarod najbolsh papulyarnyh pesen gimnay Marseleza Ruzhe de Lilya Gimn rozumu E Mepolya Gimn svabodze F Gaseka Internacyyanal P Degejtera Francyya Gimn Garybalvdzi A Aliyery Italiya Gimn Ryega Evarysta Fernandesa Ispaniya Rakacy marsh Vengryya Polshcha Uzorami klasichnaj muzyki zvyazanaj z pralamlennem zhanru gimna z yaylyayucca 9 ya simfoniya L van Bethovena 8 ya simfoniya G Malera hor Slaysya z opery Zhyccyo za cara M Glinki Gimn vyalikamu goradu z baleta Medny konnik R Gliera Gimn zhyccyu z 10 j simfonii M Aladava final 5 j simfonii Ya Cikockaga nazvany aytaram Zhyccescvyardzhenne i insh Gistoryya razviccya gimnichnyh pesen na Belarusi cesna zvyazana z kantami i psalmami sveckiya haravyya pesni yakiya raspaysyudzilisya z 2 j pal XVI st U ih adlyustroyvalisya mnogiya prykmety mentalitetu belarusay typovyya rysy ih haraktaru svetapoglyadu i svetaysprymannya Sciplasc dobrazychlivasc talerantnasc pastupova farmiravali asablivy sklad movy apasrodkavana yplyvali na typ uznyoslaga velichnaga i adnachasova lirychnaga vakalna paetychnaga melasu Shmat kantay gimnay zmeshchana y kancyyanalah i bagaglasnikah u t l y adnyh z pershyh va Ushodnyaj Eyrope drukavanyh zbornikah Brescki kancyyanal 1558 i Nyasvizhski pesennik 1563 Yarkim uzoram belaruskaga nacyyanalnaga kanta gimna z yaylyaecca geroika patryyatychny tvor Daruj spakoj 1646 Afanasiya Filipovicha Pashyrenne na Belarusi bayavyh vayackih pesen gimnay pachalosya z paystannya 1863 64 guchali polskiya i belaruskiya paystanckiya gimnichnyya pesni na slovy F Razhanskaga Shmat belaruskih pesen gimay vyklikay da zhyccya revalyucyjny yzdym pach HH st Najbolshuyu papulyarnasc nabyli pesni na slovy Ya Kupaly A hto tam idze muz L Ragoyskaga i Ne pagasnuc zorki y nebe muz M Yanchuka My vyjdzem shchylnymi radami sl M Kraycova muz M Terayskaga Belaruskaya marseleza i insh U savecki peryyad belaruskiya kampazitary stvaryli sherag lirychnyh pesen u yakih arganichna spaluchayucca gimnichnyya i lirychnyya intanacyi My belarusy Dzyarzhayny gimn BSSR z 1955 sl M Klimkovicha muz N Sakaloyskaga Radzima maya daragaya sl A Bachyly muz U Aloynikava Belarus maya pesnya sl M Brayna muz Yu Semyanyaki Pesnya pra Nyoman sl A Astrejki muz N Sakaloyskaga Da gimnichnyh nalezhac taksama muzychnyya tvory Zhyvi Belarus A Bagatyrova Na rodnyh prastorah R Puksta Krasuj Belarus Ya Cikockaga Belarus nasha rodnaya maci N Sakaloyskaga U kancy HH st pesni gimny stvaryli kampazitary U Mulyavin Pagonya sl M Bagdanovicha V Rainchyk Zhyve Belarus sl L Pranchaka i insh Sustrakayucca gimnichnyya tvory i y kampazitaray belaruskaga zamezhzha Magutny Bozha sl N Arsennevaj muz M Ravenskaga Pagonya sl M Bagdanovicha muz M Kulikovicha Shchaglova LitaraturaAlejnikava E Gimn EGB u 6 t T 2 Mn 1994

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Ной

  • Май 20, 2025

    Неаліт

  • Май 20, 2025

    Нейтрон

  • Май 19, 2025

    Непарыўнасць

  • Май 19, 2025

    Наша эра

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка