Azərbaycanca  Azərbaycanca  Türkçe  Türkçe
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Лібералізм ад лац liber свабодны liberalis датычны свабоды філасофская эканамічная і палітычная ідэалогія галоўнай варта

Лібералізм

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Лібералізм

Лібералізм (ад лац. liber: свабодны, liberalis: датычны свабоды) — філасофская, эканамічная і палітычная ідэалогія, галоўнай вартасцю якой ёсць свабода чалавека распараджацца сваёй асобай і ўласнасцю.

Лібералізм
image
Асноўваецца на Individual and group rights[d], свабода, consent of the governed[d], Political egalitarianism[d], права на маёмасьць[d], роўнасць перад законам[d] і тэорыя грамадскага дагавора
Супрацьлегласць antiliberalism[d]
image Медыяфайлы на Вікісховішчы
image
Свабода, што вядзе народ, Эжэн Дэлакруа, 1830, Луўр

Лібералізм стаў рухавіком вызвалення ад догмаў феадалізму і абсалютызму, якія апраўдвалі несвабоду і прыгнёт грамадства з боку палітычнай, эканамічнай і рэлігійнай эліты.

У цэнтры палітычнай філасофіі лібералізму знаходзяцца чалавек, якому павінна быць дадзеная максімальная магчымая свабода, а таксама прынцып неагрэсіі. Індывідуальная свабода разумеецца ў лібералізме як асноўная норма і база грамадскіх адносін, згодна з якой павінна быць вызначаная і роля дзяржавы. Паўнамоцтвы дзяржавы не павінны абмяжоўваць асабістую свабоду грамадзян, дзяржава павінна ўмешвацца ў адносіны паміж людзьмі толькі дзеля абароны іх свабоды і закона. Рэгуляцыя эканомікі, як і сацыяльныя ільготы павінны быць зведзеныя да мінімуму. Асоба павінна атрымаць як максімум свабоды, так і максімум адказнасці.

Лібералізм з'яўляецца супрацьлегласцю таталітарызму і лічыцца перадумовай пабудовы сучаснай плюралістычнай дэмакратыі. У адрозненне ад анархізму, лібералізм лічыць дзяржаву неабходным інстытутам дзеля абароны свабоды і ўласнасці, а таксама рашуча выступае за рынкавыя прынцыпы ў эканоміцы.

Асновы лібералізму

Лібералізм зарадзіўся ў большасці як рэакцыя на бясчынства абсалютных манархаў і Каталіцкай царквы. Лібералізм адхіліў шэраг палажэнняў, што былі асновай былых тэорый дзяржавы, такія як боскае права манархаў на ўладу і роля рэлігіі як адзінай крыніцы ісціны. Замест гэтага лібералізм прапанаваў наступнае:

  • забяспечванне (права на жыццё, на ўласную свабоду, на ўласнасць). адносіцца да прыватнай уласнасці, калі яна не з'яўляецца агульначалавечым багаццем, і калі гэта не супярэчыць свабодзе слова (некаторыя лібертарыянцы адхіляюць канцэпцыю інтэлектуальнай уласнасці, як форму манапалізацыі свабоднага рынку);
  • забяспечванне ;
  • устанаўленне роўнасці ўсіх грамадзян перад законам;
  • устанаўленне свабоднай рыначнай эканомікі;
  • забяспечванне адказнасці ўрада і празрыстасці дзяржаўнай улады.

Функцыя дзяржаўнай улады пры гэтым зводзіцца да мінімуму, неабходнага для забеспячэння гэтых прынцыпаў. Сучасны лібералізм таксама аддае перавагу адкрытаму грамадству, заснаваным на плюралізме і дэмакратычным кіраванні дзяржавай, пры ўмове няўхільнага захавання правоў меншасцяў і асобных грамадзян.

Некаторыя сучасныя плыні лібералізму больш памяркоўныя да свабодных рынкаў дзеля забеспячэння роўнасці магчымасцяў дамагчыся поспеху, ўсеагульнай адукацыі і памяншэння розніцы ў даходах насельніцтва. Прыхільнікі такіх поглядаў мяркуюць, што палітычная сістэма павінна ўтрымліваць элементы , уключаючы па беспрацоўі, прытулкі для і бясплатную ахову здароўя. Усё гэта не супярэчыць ідэям лібералізму.

Згодна з лібералізмам, дзяржаўная ўлада існуе толькі для выгоды грамадзян, і палітычнае кіраўніцтва краінай можа ажыццяўляцца толькі на аснове грамадскага кансэнсусу. У цяперашні час найбольш адпаведнай ліберальным прынцыпам палітычнай сістэмай з'яўляецца ліберальная дэмакратыя.

Агляд

Этымалогія і гістарычнае выкарыстанне

Слова «ліберальны» паходзіць ад лац.: Liber. Так звалі аднаго з рымскіх багоў, заступніка плебса. Свята Лібераліі, якое арганізоўвалася ў яго гонар увесну, суправаджалася працэсіямі ў масках, раскаванымі паводзінамі і вольнымі выказваннямі. У сярэднявеччы і эпоху Адраджэння паняцці liber і liberum значылі наяўнасць права на пэўную дзейнасць (напрыклад Liberum veto) або адсутнасць абмежаванняў, якія надаваліся ў якасці прывілегіі. Асветнікі пазначалі словам «ліберальны» асоб, пазбаўленых прадузятасцяў.

Такім чынам, першасна тэрмін «ліберальны» не быў звязаны з палітычнымі дактрынамі. Аднак, барацьба за палітычныя правы і сацыяльную свабоду існавала незалежна ад самога тэрміна. Ціт Лівій у «Гісторыі Рыма ад заснавання горада» апісвае барацьбу за свабоду паміж плебеямі і патрыцыямі. Марк Аўрэлій у сваіх «Развагах» піша пра ўяўленне «аб дзяржаве, з законам, роўным для ўсіх, дзе прызнаюцца роўнасць і роўнае права на выказванне; таксама аб адзінаўладдзі, што ўсяго больш шануе свабоду падданых». Нікало Макіявелі ў сваіх «Развагах аб першай дэкадзе Ціта Лівія» падтрымаў вартасць рэспубліканскага ладу.

Заснаванне ліберальнай палітычнай дактрыны звычайна прыпісваецца Джону Локу, які сцвярджаў, што пры наяўнасці роўнасці і незалежнасці «ніхто не павінен шкодзіць іншаму ў яго жыцці, здароўі, свабодзе або валоданнях». Тэорыі грамадскай палітычнай роўнасці, падзелу ўладаў і грамадскага дагавора развівалі такія асветнікі, як Томас Гобс, Шарль Луі дэ Мантэск’ё, Жан-Жак Русо, Бенджамін Франклін, Адам Сміт і інш. Імі былі распрацаваны прынцыпы клачічнага лібералізму. Амерыканская рэвалюцыя прывяла да ўзнікнення першай нацыі, што зацвердзіла Канстытуцыю на аснове ідэі ліберальнай дзяржавы, у асаблівасці ідэі, што ўрад кіруе дзяржавай са згоды тых, кім кіруюць. Прыхільнасць да ліберальнага ладу была таксама абвешчана дзеячамі Вялікай французскай рэвалюцыі. Аўтары іспанскай Канстытуцыі 1812 г., што знаходзіліся ў апазіцыі адносна абсалютызму, верагодна, першымі ўвялі ва ўжытак слова «ліберал» для пазначэння прыхільнікаў палітычнага руху. У першай трэці XIX ст. паняцце «лібералізм» выкарыстоўвалася ў дачыненні патрабаванняў брытанскай партыі вігаў, што арыентаваліся на ўтылітарныя погляды англійскага асветніка Джэрамі Бэнтама.

Пачынаючы з канца XVIII стагоддзя, лібералізм стаў адной з пануючых ідэалогій практычна ва ўсіх развітых краінах. Многія пачатковыя спробы рэалізацыі ліберальных ідэй мелі толькі частковы поспех і часам нават прыводзілі да супрацьлеглых вынікаў (дыктатур). Лозунгі свабоды і роўнасці падхоплівалі . Паміж прыхільнікамі розных інтэрпрэтацый ліберальных прынцыпаў ўзнікалі вострыя канфлікты. Войны, рэвалюцыі, эканамічныя крызісы і ўрадавыя скандалы правакавалі масавае расчараванне ў ідэалах. У сілу гэтых прычын, у розныя перыяды ў слова «лібералізм» ўкладваўся розны сэнс. З цягам часу прыйшло больш сістэмнае разуменне асноў гэтай ідэалогіі, якія сталі падмуркам для адной з самых распаўсюджаных на дадзены момант палітычных сістэм у свеце — ліберальнай дэмакратыі.

Сучасныя дактрыны лібералізму

  • неалібералізм
  • ордалібералізм
  • лібертарыянства

Зноскі

  1. Ліберальны маніфест Архівавана 25 лістапада 2010.
  2. John Locke, Second Treatise

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лібералізм
  • Трэці Шлях Архівавана 11 жніўня 2009. — беларуская ліберальная супольнасць

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 24 Май, 2025 / 03:43

Liberalizm ad lac liber svabodny liberalis datychny svabody filasofskaya ekanamichnaya i palitychnaya idealogiya galoynaj vartascyu yakoj yosc svaboda chalaveka rasparadzhacca svayoj asobaj i ylasnascyu LiberalizmAsnoyvaecca naIndividual and group rights d svaboda consent of the governed d Political egalitarianism d prava na mayomasc d roynasc perad zakonam d i teoryya gramadskaga dagavoraSupracleglascantiliberalism d Medyyafajly na VikishovishchySvaboda shto vyadze narod Ezhen Delakrua 1830 Luyr Liberalizm stay ruhavikom vyzvalennya ad dogmay feadalizmu i absalyutyzmu yakiya apraydvali nesvabodu i prygnyot gramadstva z boku palitychnaj ekanamichnaj i religijnaj elity U centry palitychnaj filasofii liberalizmu znahodzyacca chalavek yakomu pavinna byc dadzenaya maksimalnaya magchymaya svaboda a taksama pryncyp neagresii Indyvidualnaya svaboda razumeecca y liberalizme yak asnoynaya norma i baza gramadskih adnosin zgodna z yakoj pavinna byc vyznachanaya i rolya dzyarzhavy Paynamoctvy dzyarzhavy ne pavinny abmyazhoyvac asabistuyu svabodu gramadzyan dzyarzhava pavinna ymeshvacca y adnosiny pamizh lyudzmi tolki dzelya abarony ih svabody i zakona Regulyacyya ekanomiki yak i sacyyalnyya ilgoty pavinny byc zvedzenyya da minimumu Asoba pavinna atrymac yak maksimum svabody tak i maksimum adkaznasci Liberalizm z yaylyaecca supracleglascyu tatalitaryzmu i lichycca peradumovaj pabudovy suchasnaj plyuralistychnaj demakratyi U adroznenne ad anarhizmu liberalizm lichyc dzyarzhavu neabhodnym instytutam dzelya abarony svabody i ylasnasci a taksama rashucha vystupae za rynkavyya pryncypy y ekanomicy Asnovy liberalizmuLiberalizm zaradziysya y bolshasci yak reakcyya na byaschynstva absalyutnyh manarhay i Katalickaj carkvy Liberalizm adhiliy sherag palazhennyay shto byli asnovaj bylyh teoryj dzyarzhavy takiya yak boskae prava manarhay na yladu i rolya religii yak adzinaj krynicy isciny Zamest getaga liberalizm prapanavay nastupnae zabyaspechvanne prava na zhyccyo na ylasnuyu svabodu na ylasnasc adnosicca da pryvatnaj ulasnasci kali yana ne z yaylyaecca agulnachalavechym bagaccem i kali geta ne supyarechyc svabodze slova nekatoryya libertaryyancy adhilyayuc kancepcyyu intelektualnaj ulasnasci yak formu manapalizacyi svabodnaga rynku zabyaspechvanne ustanaylenne roynasci ysih gramadzyan perad zakonam ustanaylenne svabodnaj rynachnaj ekanomiki zabyaspechvanne adkaznasci yrada i prazrystasci dzyarzhaynaj ulady Funkcyya dzyarzhaynaj ulady pry getym zvodzicca da minimumu neabhodnaga dlya zabespyachennya getyh pryncypay Suchasny liberalizm taksama addae peravagu adkrytamu gramadstvu zasnavanym na plyuralizme i demakratychnym kiravanni dzyarzhavaj pry ymove nyayhilnaga zahavannya pravoy menshascyay i asobnyh gramadzyan Nekatoryya suchasnyya plyni liberalizmu bolsh pamyarkoynyya da svabodnyh rynkay dzelya zabespyachennya roynasci magchymascyay damagchysya pospehu yseagulnaj adukacyi i pamyanshennya roznicy y dahodah naselnictva Pryhilniki takih poglyaday myarkuyuc shto palitychnaya sistema pavinna ytrymlivac elementy uklyuchayuchy pa bespracoyi prytulki dlya i byasplatnuyu ahovu zdaroyya Usyo geta ne supyarechyc ideyam liberalizmu Zgodna z liberalizmam dzyarzhaynaya ylada isnue tolki dlya vygody gramadzyan i palitychnae kiraynictva krainaj mozha azhyccyaylyacca tolki na asnove gramadskaga kansensusu U cyaperashni chas najbolsh adpavednaj liberalnym pryncypam palitychnaj sistemaj z yaylyaecca liberalnaya demakratyya AglyadEtymalogiya i gistarychnae vykarystanne Slova liberalny pahodzic ad lac Liber Tak zvali adnago z rymskih bagoy zastupnika plebsa Svyata Liberalii yakoe arganizoyvalasya y yago gonar uvesnu supravadzhalasya pracesiyami y maskah raskavanymi pavodzinami i volnymi vykazvannyami U syarednyavechchy i epohu Adradzhennya panyacci liber i liberum znachyli nayaynasc prava na peynuyu dzejnasc napryklad Liberum veto abo adsutnasc abmezhavannyay yakiya nadavalisya y yakasci pryvilegii Asvetniki paznachali slovam liberalny asob pazbaylenyh praduzyatascyay Takim chynam pershasna termin liberalny ne byy zvyazany z palitychnymi daktrynami Adnak baracba za palitychnyya pravy i sacyyalnuyu svabodu isnavala nezalezhna ad samoga termina Cit Livij u Gistoryi Ryma ad zasnavannya gorada apisvae baracbu za svabodu pamizh plebeyami i patrycyyami Mark Ayrelij u svaih Razvagah pisha pra yyaylenne ab dzyarzhave z zakonam roynym dlya ysih dze pryznayucca roynasc i roynae prava na vykazvanne taksama ab adzinayladdzi shto ysyago bolsh shanue svabodu paddanyh Nikalo Makiyaveli y svaih Razvagah ab pershaj dekadze Cita Liviya padtrymay vartasc respublikanskaga ladu Zasnavanne liberalnaj palitychnaj daktryny zvychajna prypisvaecca Dzhonu Loku yaki scvyardzhay shto pry nayaynasci roynasci i nezalezhnasci nihto ne pavinen shkodzic inshamu y yago zhycci zdaroyi svabodze abo valodannyah Teoryi gramadskaj palitychnaj roynasci padzelu yladay i gramadskaga dagavora razvivali takiya asvetniki yak Tomas Gobs Sharl Lui de Mantesk yo Zhan Zhak Ruso Bendzhamin Franklin Adam Smit i insh Imi byli raspracavany pryncypy klachichnaga liberalizmu Amerykanskaya revalyucyya pryvyala da yzniknennya pershaj nacyi shto zacverdzila Kanstytucyyu na asnove idei liberalnaj dzyarzhavy u asablivasci idei shto yrad kirue dzyarzhavaj sa zgody tyh kim kiruyuc Pryhilnasc da liberalnaga ladu byla taksama abveshchana dzeyachami Vyalikaj francuzskaj revalyucyi Aytary ispanskaj Kanstytucyi 1812 g shto znahodzilisya y apazicyi adnosna absalyutyzmu veragodna pershymi yvyali va yzhytak slova liberal dlya paznachennya pryhilnikay palitychnaga ruhu U pershaj treci XIX st panyacce liberalizm vykarystoyvalasya y dachynenni patrabavannyay brytanskaj partyi vigay shto aryentavalisya na ytylitarnyya poglyady anglijskaga asvetnika Dzherami Bentama Pachynayuchy z kanca XVIII stagoddzya liberalizm stay adnoj z panuyuchyh idealogij praktychna va ysih razvityh krainah Mnogiya pachatkovyya sproby realizacyi liberalnyh idej meli tolki chastkovy pospeh i chasam navat pryvodzili da supracleglyh vynikay dyktatur Lozungi svabody i roynasci padhoplivali Pamizh pryhilnikami roznyh interpretacyj liberalnyh pryncypay yznikali vostryya kanflikty Vojny revalyucyi ekanamichnyya kryzisy i yradavyya skandaly pravakavali masavae rascharavanne y idealah U silu getyh prychyn u roznyya peryyady y slova liberalizm ykladvaysya rozny sens Z cyagam chasu pryjshlo bolsh sistemnae razumenne asnoy getaj idealogii yakiya stali padmurkam dlya adnoj z samyh raspaysyudzhanyh na dadzeny momant palitychnyh sistem u svece liberalnaj demakratyi Suchasnyya daktryny liberalizmunealiberalizm ordaliberalizm libertaryyanstvaZnoskiLiberalny manifest Arhivavana 25 listapada 2010 John Locke Second TreatiseSpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Liberalizm Treci Shlyah Arhivavana 11 zhniynya 2009 belaruskaya liberalnaya supolnasc

Апошнія артыкулы
  • Май 23, 2025

    Герб Ватыкана

  • Май 24, 2025

    Герб Бабруйска

  • Май 23, 2025

    Герб Нарвегіі

  • Май 23, 2025

    Герб Пінска

  • Май 24, 2025

    Герб Ірландыі

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка