Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

У паняцця ёсць і іншыя значэнні гл Ашмяны значэнні Ашмя ны трансліт Ašmiany горад у Гродзенскай вобласці Беларусі адміні

Ашмяны

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Ашмяны
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ашмяны (значэнні).

Ашмя́ны (трансліт.: Ašmiany) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Ашмянскага раёна, на рацэ Ашмянка. За 220 км на паўночны ўсход ад Гродна, за 130 км на паўночны захад ад Мінска, за 55 км на поўдзень ад Вільні, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны на лініі Маладзечна — Вільня, на аўтамабільнай дарозе Маладзечна — Вільня (праз Ашмяны праходзіць 9-ы транспартны еўрапейскі калідор). Горад размешчаны ў прыгранічнай зоне Беларусі з Літвой. Насельніцтва — 16 835 чалавек (2018).

Горад
Ашмяны
image
Касцёл Міхала Арханёла і шараговая забудова
image image
Герб Сцяг
Краіна
Беларусь
Вобласць
Гродзенская
Раён
Ашмянскі
Каардынаты
54°25′30″ пн. ш. 25°56′15″ у. д.HGЯO
Плошча
  • 8,42 км²
Вышыня цэнтра
175 м
Насельніцтва
  • ▲16 804 чал. (1 студзеня 2025)
Часавы пояс
UTC+3
Тэлефонны код
+375 1593
Паштовыя індэксы
231100 і 231103
Аўтамабільны код
4
СААТА
4249501000
Афіцыйны сайт
oshmiany.gov.by
Ашмяны на карце Беларусі ±
image
image
image
image
Ашмяны на Вікісховішчы

Назва

Назва Ашмянаў — гідранімічнага паходжання, ад ракі Ашмянкі — «Камяністай» ракі. Пачаткова гідронім меў выгляд Ašmena, які відаць з ранейшых формаў ужывання. Гэта гідронім балцкага паходжання, балцкімі з’яўляюцца і такія назвы яе прытокаў, як Балтупа, Вайгета, Лоша, Кернава, Лэйлупка, Панарка.

Ад пачатку назоўных даследаванняў назву звязвалі з літоўскім ašmenis «астрыё», ажно пакуль не было ўдакладнена: ašmenis разам з літ.: akmuo «камень» абодва ўзыходзяць да варыянтаў аднаго і таго ж індаеўрапейскага кораня *ak'- / *ak- «востры». Назвы каменя ад двух гэтых варыянтаў размеркаваліся па розных моўных групах — у інда-іранскую і ў балцка-славянскую адпаведна. У мове балтаў захаваліся абодва гэтыя корані: ад *ak- — akmen- «камень», ад *ak'- — ašmen- «вастрыё» ды (на перыферыі мовы) ašmen- «камень».

Гэта ілюструе і наваколле ракі Ашмянкі: прадмесце Ашмянаў — Акмянеі (ад akmen- «камень»), а на поўначы ад горада цячэ рэчка Каменка, назва якой — гэта пазнейшая «калька» з балцкай «каменнай» назвы ракі Ашмяны.

Назва ракі Ашмяны (Ашмянкі) значыць «Камяністая (рака)».

У лацінамоўнай хроніцы Віганда Марбургскага ў аповедзе пра паход крыжакаў на Літву ў 1385 годзе назва Ашмянаў фігуруе як «Asschemynne» (у фразе «Steteruntque 4 septimanis invitis paganis de Asschemynne», што значыць «І заставаліся [у паходзе] чатыры тыдні, нягледзячы на супраціў язычнікаў з Ашмянаў»).

Даследчык тапаніміі В. Жучкевіч назвы горада Ашмяны і рэчкі Ашмянкі называў «назвамі балтыйскага паходжання» і збліжаў з літоўскім тапонімам Akmenė.

На знешнім сугуччы першых гукаў грунтуецца версія пра паходжанне назвы Ашмянаў ад назвы мядзведзя «Oš» у мове комі.

Ашмянамі або Ашмяной ці Ашмянкай называліся доўгі час шэсць населеных пунктаў і рэчка. Пазней да іх далучылася чыгуначная станцыя.

На карце Вялікага Княства Літоўскага працы Тамаша Макоўскага (1613) значацца як Oßmiana. У сучасных беларускамоўных публікацыях часам сустракаюцца больш аўтэнтычныя варыянты назвы Ашмяна́, Ашме́на.

Гісторыя

Згодна з легендарнай часткай «Хронікі Быхаўца», Ашмяны (Oszmena) заснаваў адзін з трох «паноў радных» жамойцкага князя Монтвіла (Montwił), калі ён паслаў свайго сына Гердзівіла (Jerdywił), дазнаўшыся, што «Цар Батый» «разагнаў рускіх князёў» і землі, якія тыя захапілі, цяпер можна апанаваць самім. Пасля таго як яны знайшлі «ў чатырох мілях ад ракі Нёмана гару красную» і заснавалі там Наваградак, а Гердзівіл сеў там княжыць, — Гердзівіл панам радным даў «астравы пушчы». Востраў «каля ракі Ашмяны» атрымаў Грумпюс (Grumpiuż), а Граўжыс (Growżys) — «востраў», які цяпер Граўжышкі, а Эйкшыс (Ejkszys) — «востраў», які цяпер Эйкшышкі (Эйшышкі). У іх у кожнага былі сыны: Гаштаўт (Gasztolt), Давойна (Dowoin), Монвід.

У крыніцах другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзяў часта сустракаецца меркаванне, што Ашмяны ўжо існавалі ў 1040 годзе (год паходу Яраслава Уладзіміравіча на Літву). А. Корава ў сваёй працы сцвярджае: «У пачатку XI ст. Яраслаў Мудры зрабіў напад на Літву ў ваколіцах г. Ашмяны і, атрымаўшы даніну ад насельніцтва, вярнуўся ў сваю айчыну». Гродзенскія вучоныя таксама не выключаюць існавання Ашмян у XI стагоддзі. Яны ў свой час падкрэслівалі: «У летапісных помніках XII ст. упамінаецца Гродна, XIII ст. — Навагрудак, Слонім, Ваўкавыск. Фактычна ж гэтыя гарады (як і Свіслач, Ліда, Ашмяны) існавалі значна раней — у XI ст.».

Першыя згадкі аб Ашмянах у пазнейшых крыніцах адносяцца да 1341 года: расказваючы пра смерць Гедзіміна і падзел пасадаў паміж яго сынамі, сярод гарадоў, якія разам з Вільняй дасталіся Яўнуту, «Хроніка літоўская і жамойцкая» называе Ашмяны. У 1384 і 1385 гадах пад Ашмянамі крыжакі спрабавалі перашкодзіць «шлюбнаму саюзу» паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім (Крэўская унія), але пацярпелі паражэнне. У канцы XIV стагоддзя Ашмяны, верагодна, атрымалі статус горада ад Вітаўта. У 1398 годзе ўпершыню згаданы касцёл у горадзе. Не пазней за 1407 год у Ашмянах з’явіўся кляштар францысканцаў (у літаратуры яго заснаванне часам памылкова адносяць да пачатку XVI стагоддзя). У 1402 годзе годзе крыжакі зноў напалі на Ашмяны, але сустрэлі рашучае супраціўленне і мусілі адступіць у бок Меднікаў. З 1413 года Ашмяны ўваходзілі ў склад Віленскага ваяводства. У 1432 годзе ў Ашмянах адбыўся замах на жыццё Свідрыгайлы, які даў пачатак шматгадовай феадальнай вайне; тут жа, у ваколіцах Ашмян, праз некалькі месяцаў адбылася першая значная бітва паміж дзвюма партыямі. У другой палове XIV стагоддзя Ашмяны, «будучы месцапрабываннем княжацкім», «пачалі забудоўвацца па тыпе гарадоў» (левабярэжжа Ашмянкі), а першапачатковае паселішча засталося з назвай Старыя Ашмяны (правабярэжжа). У 1519 годзе горад разбураны маскоўскім войскам. З XVI стагоддзя цэнтр Ашмянскага павета. У гады Рэфармацыі Мікалай Радзівіл «Руды» заснаваў тут кальвінскі збор, горад зрабіўся адным з найвядомейшых цэнтраў кальвінізму ў Вялікім Княстве Літоўскім. Падчас войнаў сярэдзіны XVII — пачатку XVIII стагоддзяў Ашмяны зноў былі разбураныя. У 1655, 1661 і 1677 гадах вызваляліся ад падаткаў з прычыны разбурэнняў, учыненых маскоўскімі захопнікамі. У 1667 годзе земскі пісар А. Пачобут-Адляніцкі фундаваў кляштар дамініканцаў (з ліквідаванага касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў 1873 годзе збудавалі капліцу на мясцовых каталіцкіх могілках). Да 1683 года адносіцца першы надзейна вядомы прывілей на гарадское права (ад Яна Сабескага). У 1702 годзе горад заняты шведскім войскам падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў. У 1792 годзе Станіслаў Аўгуст Панятоўскі зацвердзіў герб горада. Падчас паўстання 1794 года ў горадзе размяшчаўся штаб паўстанцкага войска Якуба Ясінскага, фарміраваўся атрад Міхала Клеафаса Агінскага. 21 мая і 8 ліпеня 1794 года адбыліся баі паўстанцаў з карнікамі.

  • Даўнія графічныя выявы горада
  • image
    Касцёл Св. Міхала Арханёла. Б. Русецкі, 1846
  • image
    Каля касцёла Св. Міхала, канец XIX ст.
  • image
    Панарама: царква і касцёл. E. Langhau, пачатак XX ст.
image
План горада Ашмяны 1798 г.
image
План горада Ашмяны сяр. XIX ст.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) на правах павятовага горада Ашмяны ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі; у 1796—1801 гадах знаходзіліся ў складзе Літоўскай, з 9 верасня 1801 года — Віленскай губерняў (да 1920 года). 5 жніўня 1800 года скасаваны герб горада. У ліпені — снежні 1812 года акупіраваны французскімі войскамі, каля Ашмян адбыліся жорсткія баі, горад часткова спалены. 15 красавіка 1831 года Ашмяны моцна пацярпелі пры падаўленні паўстання, калі паўстанцкі атрад Стэльніцкага пайшоў на злучэнне з асноўнымі сіламі Караля Пшаздзецкага ў Налібоцкую пушчу. Уварваўшыся ў горад, расійскія войскі палкоўніка Вярзіліна спалілі яго і забілі 500 мясцовых жыхароў разам з дзецьмі, жанчынамі і ксяндзом у касцёле дамініканаў. «Ашмянская разня», стала адным з важных сімвалаў у польска-літоўскай антыцарскай літаратуры. Рэвалюцыйнымі дзеяннямі кіравалі П. Важынскі і К. Пшаздзецкі. 2 лютага 1837 года горад выключаны з прыватнаўласніцкага стану (належаў генерал-маёру Канчалаву, з 1830 года — генеральшы Лукашынавай). 9 чэрвеня 1845 года гораду нададзены другі герб (праіснаваў да 1917 года). У 1840 годзе пабудавана першая вядомая праваслаўная царква ў Ашмянах (Богаяўленская, драўляная). Уласнасцю дзяржавы ў 1847 годзе стала і староства. У 1850 годзе закрыты дамініканскі касцёл. Падчас паўстаня 1863—1864 гадоў у ваколіцах Ашмян дзейнічалі паўстанцкія аддзелы З. Мінейкі, Г. Чаховіча, К. Ясевіча.

У 1835—1914 гадах дзейнічалі Ашмянскія гарбарныя мануфактуры. У 1909 годзе ў Ашмянах пачала дзейнічаць метэаралагічная станцыя.

  • Гістарычныя гербы горада Ашмяны
  • image
    1792-1800 гг.
  • image
    1845-1917 гг.

З верасня 1915 г. па студзень 1919 г. Ашмяны акупіраваны германскімі войскамі. З 1.1.1919 г. у складзе БССР, пазней Літоўска-Беларускай ССР, з красавіка 1919 г. па ліпень 1920 г. пад польскай уладай. Паводле дагавору паміж РСФСР і Літвой ад 12.7.1920 г. прадугледжвалася перадача Ашмян Літве, але яна не адбылася, бо 2.10.1920 г. у горад уведзены часці т.зв. польска-беларускай дывізіі на чале з генералам Жалігоўскім. У кастрычніку 1920 г. — сакавіку 1922 г. уваходзілі ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 г. — у склад Польшчы, цэнтр павета Віленскага ваяводства. Пасля аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР (1939) Ашмяны — раённы цэнтр Вілейскай (з 1940 г.), Маладзечанскай (з 1944), Гродзенскай (з 1960) абласцей. З 25.6.1941 г. да 7.7.1944 г. пад нямецка-фашысцкай акупацыяй, перад адыходам з горада 24 чэрвеня 1941 года НКУС растраляла 57 «польскіх» вязняў мясцовай турмы. Вызвалены часцямі 3-й, 19-й гв. танкавай і 2-й гв. мотастралковай брыгад 3-га гв. танкавага корпуса 5-й гв. танкавай арміі і 31-й гв. стралковай дывізіі 11-й гв. арміі.

  • Горад на старых здымках
  • image
    Касцёл францысканцаў
  • image
    Вуліца Жупранская
  • image
    На цэнтральнай вуліцы
  • image
    Вялікая сінагога

Насельніцтва

image
Дынаміка насельніцтва Ашмян (XIX-пач. XXI ст.)

Колькасць жыхароў горада паводле перапісаў, рэвізкіх казак і іншых крыніц:

  • XVIII ст.: 1728 год — 1 791 чал.; 1791 год — каля 1 тыс. чал.
  • XIX ст.: 1804 год — 746 чал.; 1811 год — 1 850 чал.; 1825 год — 1 022 чал. (730 мужчын, 292 жанчыны); 1833 год — 797 чал. (387 мужчын, 410 жанчыны); 1840 год — 1 692 чал.; 1841 год — 1 725 чал.; 1848 год — 4 115 чал. (2 198 мужчын, 1 917 жанчын; яўрэяў 2 018); 1859 год — 3 066 чал.; 1861 год — 3 733 чал.; 1863 год — 3 317 чал.; 1865 год — 3 988 чал. (2 045 мужчын); 1871 год — 4 546 чал.; 1880 год — 5 050 чал. (з іх 2 175 каталікоў, 352 праваслаўных, 3 евангелісты, 2 501 яўрэяў, 18 магаметанаў); 1888 год — 4 988 чал. (2 422 мужчыны, 2 566 жанчын); 1895 год — 5 156 чал.; 1896 год — 6 218 чал. (3 099 мужчын, 3 119 жанчын); 1897 год — 7 214 чал.; 1900 год — 7 506 чал.
  • XX ст.: 1904 год — 7 675 чал.; 1909 год — 7 953 чал.; 1914 год — 8,2 тыс. чал.; 1921 год — 3 442 чал.; 1927 год — 6,0 тыс. чал.; 1931 год — 7 414 чал.; 1939 год — 8 668 чал.; 1945 год — 3 460 чал.; 1948 год — 5 581 чал.; 1959 год — 6,9 тыс. чал.; 1970 год — 9,6 тыс. чал.; 1975 год — 10,0 тыс. чал.; 1980 год — 12,8 тыс. чал.; 1985 год — 14,1 тыс. чал.; 1990 год — 15,2 тыс. чал.; 1995 год — 16,0 тыс. чал.; 1999 год — 16,1 тыс. чал.; 2000 год — 15 068 чал.
  • XXI ст.: 2002 год — 15,1 тыс. чал.; 2004 год — 14,9 тыс. чал.; 2005 год — 14 785 чал.; 2006 год — 14 588 чал.; 2007 год — 14 467 чал.; 2008 год — 14 350 чал.; 2009 год — 14 559 чал.; 2010 год — 14 804 чал.; 2011 год — 15 046 чал.; 2016 год — 16 388 чал.; 2017 год — 16 684 чал.;2018 — 16 835 чал.

Эканоміка

image
Дражджавы завод і былая гарадская электрастанцыя
image
Сядзіба Лейбы Стругача

У 1861 годзе ў Ашмянах было толькі 5 прадпрыемстваў — 4 гарбарныя заводы і вадзяны млын. На заводах працавала 11 чалавек.

У 1884 годзе заводамі валодалі: вінакурна-дражджавымі (было 2) — купцы 2-й гільдыі Лейба Стругач і Абрам Богад; гарбарнымі — Овель Піктушанскі, Лейзер Біох, Іцка Саладуха, Янкель Саладуха, Маркел Чашын (у доме Гірша Дорскага), Мордух Закс, Шлёма Гершатар, сыны І. Г. Саладухі — Мордух і Янкель, піваварным — Іосіф Есельсон; тытунёвай фабрыкай — Борух Рындзінскі і Шлёма Гершатар, заводам мінеральных вод — Берка Данішэўскі; друкарняй — Зыська Мекель, заводам ізюмнага віна — Юлья Шміт; вапнавым заводам — Абрам Левін, бляшавым заводам — Соня Блехер і г.д. Толькі млын належаў гораду, аднак яго арандаваў купец другой гільдыі Хаім Гурвіч. Колькасць рабочых найбольшая была ў 1884 годзе на тытунёвай фабрыцы (22 разам з уладальнікамі) і вінакурна-дражджавым заводзе (11 разам са Стругачам).

У 1899 годзе ў горадзе было 15 прадпрыемстваў: 7 гарбарных заводаў, 1 вінакурны, 1 цагельны, 1 лесапільны, 1 завод мінеральных вод, 1 ваўнамыйка, 1 бойня, 1 саладоўня, 1 вадзяны млын; працавала 276 рабочых.

Усе прадпрыемствы і млын знаходзіліся ў прыватных руках. Уладальнікамі ашмянскіх прадпрыемстваў, як відаць з пераліку, з’яўляліся ў большасці яўрэі. У іх руках знаходзіўся і гандаль. Аднак калектывы прадпрыемстваў былі шматнацыянальнымі.

У польскі час флагманам прамысловасці не толькі павета, але і Віленскага ваяводства лічыўся дражджавы завод (адзінае прадпрыемства другой катэгорыі ваяводства). Можна дапоўніць, што завод пачаў адбудоўвацца ў 1921 годзе, а ў наступным годзе Абрам і Давід Стругачы атрымалі дазвол на пуск прадпрыемства. У 1924 годзе на ім працавала 9 чалавек, у 1934—1937 гадах — 33 работнікі, завод уваходзіў у картэль «Таварыства вытворцаў дражджэй», разам з аналагічным заводам у Нова-Вільні ў 1929 годзе ашмянскія дражджавікі выпусцілі 10 % ад прадукцыі ўсёй дражджавой прамысловасці Польшчы.

У Ашмянах у 1927 годзе меліся, акрамя дражджавога завода, гарэлачная фабрыка, гарбарныя заводы Дынерштэйна, Б. Бунімовіча і Качмера, Каца, Порта, бойня К. Руткоўкскага, фабрыкі цукерак Б. Эпштейна і А. Рубінсона, М. Мельніка, Святога, фарбавальная майстэрня М. Лапідуса, тытунёвая фабрыка, тартак Л. Стругача і іншыя нязначныя прадпрыемствы. Існавала тэлефонная станцыя.

Працавала гарадская электрастанцыя. Яе перавезлі ў Ашмяны з Лошы, дзе ў свой час пабудавалі немцы для патрэб фронту. У 1926 годзе ўведзена новая, якая рэканструявана ў 1931 годзе, затым узнікла яшчэ адна — прыватная.

У 2013 годзе аўстрыйскі інвестар заявіў аб планах па будаўніцтве у Ашмянах завода па вытворчасці дражджавога экстракту.

Сучасныя прадпрыемствы: прадпрыемствы харчовай (Ашмянскі мясакамбінат, сыраробны, дражжавы заводы, хлебакамбінат, ААТ «Белкофе»), радыётэхнічнай (ААТ «Радыётэхніка»), будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Ільнозавод. Тыпаграфія. Шэсць будаўнічых і дарожна-будаўнічых арганізацый. 45 магазінаў. Тры аддзяленні банкаў, 4 страхавыя кампаніі. Гасцініца «Ашмяны».

Культура

Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф. К. Багушэвіча. Дзейнічаюць дом культуры і кінатэатр.

У 2001 і 2010 гадах горад быў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля».

СМІ

  • Раённая газета «Ашмянскі веснік».
  • Штотыднёвік «Рэгіянальная газета».

Славутасці

image
Касцёл Міхала Арханёла
  • Васкрасенская царква
  • Касцёл Міхала Арханёла
  • Руіны касцёла францысканцаў
  • Будынак былой сінагогі
  • Кляштар дамініканцаў
  • Богаяўленская царква (1840 — пач. XX ст.)
  • (1978)
  • Капліца могілкавая (пасля 1872 года)
  • Сядзіба Стругача (канец ХІХ ст.)

Вядомыя асобы

Асноўныя артыкулы: Вядомыя асобы Ашмян і Ганаровыя грамадзяне Ашмян
  • (1862—1919) — заснавальнік малдаўскай школы мастакоў.
  • Аляксандр Астрамовіч (1878—1921) — каталіцкі святар, паэт.
  • Андрэй Станіслававіч Барбашынскі (нар. 1970) — алімпійскі чэмпіён 1992 (гандбол).
  • Аляксандр Іосіфавіч Батурын (1904—1983) — оперны спявак.
  • Янка Вярсоцкі (1888—1937) — каталіцкі святар, грамадскі дзеяч.
  • Язэп Станіслававіч Германовіч (1890—1978) — каталіцкі святар, пісьменнік.
  • Валяр’ян Голяк (1881—1948) — каталіцкі святар.
  • Люцыян Жалігоўскі (1865—1947) — генерал, дзяржаўны і ваенны дзеяч Сярэдняй Літвы і Польшчы.
  • (1806—1833) — беларускі мастак.
  • Аляксандр Уладзіміравіч Каршакевіч (нар. 1959) — алімпійскі чэмпіён 1988 (гандбол).
  • Франц Адамавіч Клінцэвіч (нар. 1957) — депутат Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі.
  • Юрый Георгіевіч Лопух (нар. 1964) — матагоншчык.
  • Віктар Валер’евіч Марціновіч (нар. 1977) — беларускі журналіст, мастацтвазнаўца, пісьменнік.
  • Іван Іванавіч Пляхімовіч (нар. 1978) — беларускі юрыст.
  • Міхал Сапоцька (1888—1975) — каталіцкі святар.
  • Адам Станкевіч (1892—1949) — каталіцкі святар, грамадска-палітычны дзеяч, выдавец, гісторык, публіцыст, літаратуразнавец.
  • (1842—1906) — заснавальнік дражжавога завода ў Ашмянах.
  • Войцех Табар (~1453-1507) — ашмянскі пробашч, затым біскуп віленскі.
  • Ігар Мікалаевіч Шкуратаў (нар. 1945) — беларускі мастак.
  • Андрэй Цікота (1891—1952) — каталіцкі святар, рэлігійны і грамадскі дзеяч.
  • Чэслаў Янкоўскі (1857—1929) — паэт, крытык, публіцыст, гісторык-краязнавец.

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2025.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q6520738"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q133574508"></a>
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Топоров В. Н. Две заметки из области балтийской топонимии (этимологический аспект) [1959] // В. Н. Топоров. Исследования по этимологии и семантике. Т.4. Кн. 2. М., 2010. С. 74-77.
  5. Chronicon seu annales Wigandi Marburgensis: equitis et fratris ordinis teutonici / Kronika Wiganda z Marburga: rycerza i brata Zakonu niemieckiego. Posnaniae, 1842. Стар. 298—299.
  6. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Мн., 1974. Стар. 279.
  7. Николаев Ю. К. Историко-культурное наследие Пермского края. Официальная символика. Пермь, 2008. Стар. 129.
  8. Списокъ Быховца // Полное собранiе русскихъ лѣтописей. — С.-Петербургъ, 1907. — Т. 17. — С. 478.
  9. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek, Warszawa, 2004, s.314
  10. Таўціева З. Х. Ашмянская метэаралагічная станцыя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 196. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  11. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  12. У Ашмянах пабудуюць завод па вытворчасці дражджавога экстракту//«Рэгіянальная газета»
  13. На «Адной зямлі» гаспадарылі ашмянцы//«Рэгіянальная газета», 29 чэрвеня 2001 г., № 26 (323)
  14. Ашмяны прынялі «Адну зямлю»//«Рэгіянальная газета»

Літаратура

  • Jankowski Cz. Powiat Oszmiański. Cz. I. — Petersburg, 1897. (польск.)
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры: Гродзенская вобласць / АН БССР; Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Беларуская савецкая энцыклапедыя; Рэдкалегія: С. В. Марцэлеў (галоўны рэдактар), М. М. Бірукова, М. В. Бірыла і іншыя. — Мн.: БелСЭ, 1986.
  • Краўцэвіч А. К. Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV—XVIII стст.: Планіроўка, культурны слой / А. К. Краўцэвіч; Навуковы рэдактар М. А. Ткачоў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 171 с.
  • Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Ашмяны і Ашмянскі рэгіён : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. : А. А. Скеп’ян, А. Б. Доўнар; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.] — Мінск: Беларус. Навука, 2015. — 497 с.

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ашмяны
  • image Геаграфічныя звесткі па тэме Ашмяны на OpenStreetMap
  • Навіны Ашмян на сайце Westki.info Архівавана 2 мая 2009.
  • Ашмяны на Radzima.org

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 22 Май, 2025 / 22:11

U panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Ashmyany znachenni Ashmya ny translit Asmiany gorad u Grodzenskaj voblasci Belarusi administracyjny centr Ashmyanskaga rayona na race Ashmyanka Za 220 km na paynochny yshod ad Grodna za 130 km na paynochny zahad ad Minska za 55 km na poydzen ad Vilni za 17 km ad chygunachnaj stancyi Ashmyany na linii Maladzechna Vilnya na aytamabilnaj daroze Maladzechna Vilnya praz Ashmyany prahodzic 9 y transpartny eyrapejski kalidor Gorad razmeshchany y prygranichnaj zone Belarusi z Litvoj Naselnictva 16 835 chalavek 2018 Gorad AshmyanyKascyol Mihala Arhanyola i sharagovaya zabudova Gerb ScyagKraina BelarusVoblasc GrodzenskayaRayon AshmyanskiKaardynaty 54 25 30 pn sh 25 56 15 u d H G Ya OPloshcha 8 42 km Vyshynya centra 175 mNaselnictva 16 804 chal 1 studzenya 2025 Chasavy poyas UTC 3Telefonny kod 375 1593Pashtovyya indeksy 231100 i 231103Aytamabilny kod 4SAATA 4249501000Aficyjny sajt oshmiany gov byAshmyany na karce Belarusi Ashmyany na VikishovishchyNazvaNazva Ashmyanay gidranimichnaga pahodzhannya ad raki Ashmyanki Kamyanistaj raki Pachatkova gidronim mey vyglyad Asmena yaki vidac z ranejshyh formay uzhyvannya Geta gidronim balckaga pahodzhannya balckimi z yaylyayucca i takiya nazvy yae prytokay yak Baltupa Vajgeta Losha Kernava Lejlupka Panarka Ad pachatku nazoynyh dasledavannyay nazvu zvyazvali z litoyskim asmenis astryyo azhno pakul ne bylo ydakladnena asmenis razam z lit akmuo kamen abodva yzyhodzyac da varyyantay adnago i tago zh indaeyrapejskaga koranya ak ak vostry Nazvy kamenya ad dvuh getyh varyyantay razmerkavalisya pa roznyh moynyh grupah u inda iranskuyu i y balcka slavyanskuyu adpavedna U move baltay zahavalisya abodva getyya korani ad ak akmen kamen ad ak asmen vastryyo dy na peryferyi movy asmen kamen Geta ilyustrue i navakolle raki Ashmyanki pradmesce Ashmyanay Akmyanei ad akmen kamen a na poynachy ad gorada cyache rechka Kamenka nazva yakoj geta paznejshaya kalka z balckaj kamennaj nazvy raki Ashmyany Nazva raki Ashmyany Ashmyanki znachyc Kamyanistaya raka U lacinamoynaj hronicy Viganda Marburgskaga y apovedze pra pahod kryzhakay na Litvu y 1385 godze nazva Ashmyanay figurue yak Asschemynne u fraze Steteruntque 4 septimanis invitis paganis de Asschemynne shto znachyc I zastavalisya u pahodze chatyry tydni nyagledzyachy na supraciy yazychnikay z Ashmyanay Dasledchyk tapanimii V Zhuchkevich nazvy gorada Ashmyany i rechki Ashmyanki nazyvay nazvami baltyjskaga pahodzhannya i zblizhay z litoyskim taponimam Akmene Na zneshnim suguchchy pershyh gukay gruntuecca versiya pra pahodzhanne nazvy Ashmyanay ad nazvy myadzvedzya Os u move komi Ashmyanami abo Ashmyanoj ci Ashmyankaj nazyvalisya doygi chas shesc naselenyh punktay i rechka Paznej da ih daluchylasya chygunachnaya stancyya Na karce Vyalikaga Knyastva Litoyskaga pracy Tamasha Makoyskaga 1613 znachacca yak Ossmiana U suchasnyh belaruskamoynyh publikacyyah chasam sustrakayucca bolsh aytentychnyya varyyanty nazvy Ashmyana Ashme na GistoryyaZgodna z legendarnaj chastkaj Hroniki Byhayca Ashmyany Oszmena zasnavay adzin z troh panoy radnyh zhamojckaga knyazya Montvila Montwil kali yon paslay svajgo syna Gerdzivila Jerdywil daznayshysya shto Car Batyj razagnay ruskih knyazyoy i zemli yakiya tyya zahapili cyaper mozhna apanavac samim Paslya tago yak yany znajshli y chatyroh milyah ad raki Nyomana garu krasnuyu i zasnavali tam Navagradak a Gerdzivil sey tam knyazhyc Gerdzivil panam radnym day astravy pushchy Vostray kalya raki Ashmyany atrymay Grumpyus Grumpiuz a Grayzhys Growzys vostray yaki cyaper Grayzhyshki a Ejkshys Ejkszys vostray yaki cyaper Ejkshyshki Ejshyshki U ih u kozhnaga byli syny Gashtayt Gasztolt Davojna Dowoin Monvid U krynicah drugoj palovy XIX pachatku XX stagoddzyay chasta sustrakaecca merkavanne shto Ashmyany yzho isnavali y 1040 godze god pahodu Yaraslava Uladzimiravicha na Litvu A Korava y svayoj pracy scvyardzhae U pachatku XI st Yaraslay Mudry zrabiy napad na Litvu y vakolicah g Ashmyany i atrymayshy daninu ad naselnictva vyarnuysya y svayu ajchynu Grodzenskiya vuchonyya taksama ne vyklyuchayuc isnavannya Ashmyan u XI stagoddzi Yany y svoj chas padkreslivali U letapisnyh pomnikah XII st upaminaecca Grodna XIII st Navagrudak Slonim Vaykavysk Faktychna zh getyya garady yak i Svislach Lida Ashmyany isnavali znachna ranej u XI st Pershyya zgadki ab Ashmyanah u paznejshyh krynicah adnosyacca da 1341 goda raskazvayuchy pra smerc Gedzimina i padzel pasaday pamizh yago synami syarod garadoy yakiya razam z Vilnyaj dastalisya Yaynutu Hronika litoyskaya i zhamojckaya nazyvae Ashmyany U 1384 i 1385 gadah pad Ashmyanami kryzhaki sprabavali perashkodzic shlyubnamu sayuzu pamizh Polshchaj i Vyalikim Knyastvam Litoyskim Kreyskaya uniya ale pacyarpeli parazhenne U kancy XIV stagoddzya Ashmyany veragodna atrymali status gorada ad Vitayta U 1398 godze ypershynyu zgadany kascyol u goradze Ne paznej za 1407 god u Ashmyanah z yaviysya klyashtar francyskancay u litaratury yago zasnavanne chasam pamylkova adnosyac da pachatku XVI stagoddzya U 1402 godze godze kryzhaki znoy napali na Ashmyany ale sustreli rashuchae supraciylenne i musili adstupic u bok Mednikay Z 1413 goda Ashmyany yvahodzili y sklad Vilenskaga vayavodstva U 1432 godze y Ashmyanah adbyysya zamah na zhyccyo Svidrygajly yaki day pachatak shmatgadovaj feadalnaj vajne tut zha u vakolicah Ashmyan praz nekalki mesyacay adbylasya pershaya znachnaya bitva pamizh dzvyuma partyyami U drugoj palove XIV stagoddzya Ashmyany buduchy mescaprabyvannem knyazhackim pachali zabudoyvacca pa type garadoy levabyarezhzha Ashmyanki a pershapachatkovae paselishcha zastalosya z nazvaj Staryya Ashmyany pravabyarezhzha U 1519 godze gorad razburany maskoyskim vojskam Z XVI stagoddzya centr Ashmyanskaga paveta U gady Refarmacyi Mikalaj Radzivil Rudy zasnavay tut kalvinski zbor gorad zrabiysya adnym z najvyadomejshyh centray kalvinizmu y Vyalikim Knyastve Litoyskim Padchas vojnay syaredziny XVII pachatku XVIII stagoddzyay Ashmyany znoy byli razburanyya U 1655 1661 i 1677 gadah vyzvalyalisya ad padatkay z prychyny razburennyay uchynenyh maskoyskimi zahopnikami U 1667 godze zemski pisar A Pachobut Adlyanicki fundavay klyashtar daminikancay z likvidavanaga kascyola Najsvyacejshaj Trojcy y 1873 godze zbudavali kaplicu na myascovyh katalickih mogilkah Da 1683 goda adnosicca pershy nadzejna vyadomy pryvilej na garadskoe prava ad Yana Sabeskaga U 1702 godze gorad zanyaty shvedskim vojskam padchas Paynochnaj vajny 1700 1721 gadoy U 1792 godze Stanislay Aygust Panyatoyski zacverdziy gerb gorada Padchas paystannya 1794 goda y goradze razmyashchaysya shtab paystanckaga vojska Yakuba Yasinskaga farmiravaysya atrad Mihala Kleafasa Aginskaga 21 maya i 8 lipenya 1794 goda adbylisya bai paystancay z karnikami Dayniya grafichnyya vyyavy gorada Kascyol Sv Mihala Arhanyola B Rusecki 1846 Kalya kascyola Sv Mihala kanec XIX st Panarama carkva i kascyol E Langhau pachatak XX st Plan gorada Ashmyany 1798 g Plan gorada Ashmyany syar XIX st Paslya trecyaga padzelu Rechy Paspalitaj 1795 na pravah pavyatovaga gorada Ashmyany yvajshli y sklad Rasijskaj imperyi u 1796 1801 gadah znahodzilisya y skladze Litoyskaj z 9 verasnya 1801 goda Vilenskaj gubernyay da 1920 goda 5 zhniynya 1800 goda skasavany gerb gorada U lipeni snezhni 1812 goda akupiravany francuzskimi vojskami kalya Ashmyan adbylisya zhorstkiya bai gorad chastkova spaleny 15 krasavika 1831 goda Ashmyany mocna pacyarpeli pry padaylenni paystannya kali paystancki atrad Stelnickaga pajshoy na zluchenne z asnoynymi silami Karalya Pshazdzeckaga y Nalibockuyu pushchu Uvarvayshysya y gorad rasijskiya vojski palkoynika Vyarzilina spalili yago i zabili 500 myascovyh zhyharoy razam z dzecmi zhanchynami i ksyandzom u kascyole daminikanay Ashmyanskaya raznya stala adnym z vazhnyh simvalay u polska litoyskaj antycarskaj litaratury Revalyucyjnymi dzeyannyami kiravali P Vazhynski i K Pshazdzecki 2 lyutaga 1837 goda gorad vyklyuchany z pryvatnaylasnickaga stanu nalezhay general mayoru Kanchalavu z 1830 goda generalshy Lukashynavaj 9 chervenya 1845 goda goradu nadadzeny drugi gerb praisnavay da 1917 goda U 1840 godze pabudavana pershaya vyadomaya pravaslaynaya carkva y Ashmyanah Bogayaylenskaya draylyanaya Ulasnascyu dzyarzhavy y 1847 godze stala i starostva U 1850 godze zakryty daminikanski kascyol Padchas paystanya 1863 1864 gadoy u vakolicah Ashmyan dzejnichali paystanckiya addzely Z Minejki G Chahovicha K Yasevicha U 1835 1914 gadah dzejnichali Ashmyanskiya garbarnyya manufaktury U 1909 godze y Ashmyanah pachala dzejnichac metearalagichnaya stancyya Gistarychnyya gerby gorada Ashmyany 1792 1800 gg 1845 1917 gg Z verasnya 1915 g pa studzen 1919 g Ashmyany akupiravany germanskimi vojskami Z 1 1 1919 g u skladze BSSR paznej Litoyska Belaruskaj SSR z krasavika 1919 g pa lipen 1920 g pad polskaj uladaj Pavodle dagavoru pamizh RSFSR i Litvoj ad 12 7 1920 g pradugledzhvalasya peradacha Ashmyan Litve ale yana ne adbylasya bo 2 10 1920 g u gorad uvedzeny chasci t zv polska belaruskaj dyvizii na chale z generalam Zhaligoyskim U kastrychniku 1920 g sakaviku 1922 g uvahodzili y sklad Syarednyaj Litvy z 1922 g u sklad Polshchy centr paveta Vilenskaga vayavodstva Paslya ab yadnannya Zahodnyaj Belarusi z BSSR 1939 Ashmyany rayonny centr Vilejskaj z 1940 g Maladzechanskaj z 1944 Grodzenskaj z 1960 ablascej Z 25 6 1941 g da 7 7 1944 g pad nyamecka fashysckaj akupacyyaj perad adyhodam z gorada 24 chervenya 1941 goda NKUS rastralyala 57 polskih vyaznyay myascovaj turmy Vyzvaleny chascyami 3 j 19 j gv tankavaj i 2 j gv motastralkovaj brygad 3 ga gv tankavaga korpusa 5 j gv tankavaj armii i 31 j gv stralkovaj dyvizii 11 j gv armii Gorad na staryh zdymkah Kascyol francyskancay Vulica Zhupranskaya Na centralnaj vulicy Vyalikaya sinagogaNaselnictvaDynamika naselnictva Ashmyan XIX pach XXI st Kolkasc zhyharoy gorada pavodle perapisay revizkih kazak i inshyh krynic XVIII st 1728 god 1 791 chal 1791 god kalya 1 tys chal XIX st 1804 god 746 chal 1811 god 1 850 chal 1825 god 1 022 chal 730 muzhchyn 292 zhanchyny 1833 god 797 chal 387 muzhchyn 410 zhanchyny 1840 god 1 692 chal 1841 god 1 725 chal 1848 god 4 115 chal 2 198 muzhchyn 1 917 zhanchyn yayreyay 2 018 1859 god 3 066 chal 1861 god 3 733 chal 1863 god 3 317 chal 1865 god 3 988 chal 2 045 muzhchyn 1871 god 4 546 chal 1880 god 5 050 chal z ih 2 175 katalikoy 352 pravaslaynyh 3 evangelisty 2 501 yayreyay 18 magametanay 1888 god 4 988 chal 2 422 muzhchyny 2 566 zhanchyn 1895 god 5 156 chal 1896 god 6 218 chal 3 099 muzhchyn 3 119 zhanchyn 1897 god 7 214 chal 1900 god 7 506 chal XX st 1904 god 7 675 chal 1909 god 7 953 chal 1914 god 8 2 tys chal 1921 god 3 442 chal 1927 god 6 0 tys chal 1931 god 7 414 chal 1939 god 8 668 chal 1945 god 3 460 chal 1948 god 5 581 chal 1959 god 6 9 tys chal 1970 god 9 6 tys chal 1975 god 10 0 tys chal 1980 god 12 8 tys chal 1985 god 14 1 tys chal 1990 god 15 2 tys chal 1995 god 16 0 tys chal 1999 god 16 1 tys chal 2000 god 15 068 chal XXI st 2002 god 15 1 tys chal 2004 god 14 9 tys chal 2005 god 14 785 chal 2006 god 14 588 chal 2007 god 14 467 chal 2008 god 14 350 chal 2009 god 14 559 chal 2010 god 14 804 chal 2011 god 15 046 chal 2016 god 16 388 chal 2017 god 16 684 chal 2018 16 835 chal EkanomikaDrazhdzhavy zavod i bylaya garadskaya elektrastancyyaSyadziba Lejby Strugacha U 1861 godze y Ashmyanah bylo tolki 5 pradpryemstvay 4 garbarnyya zavody i vadzyany mlyn Na zavodah pracavala 11 chalavek U 1884 godze zavodami valodali vinakurna drazhdzhavymi bylo 2 kupcy 2 j gildyi Lejba Strugach i Abram Bogad garbarnymi Ovel Piktushanski Lejzer Bioh Icka Saladuha Yankel Saladuha Markel Chashyn u dome Girsha Dorskaga Morduh Zaks Shlyoma Gershatar syny I G Saladuhi Morduh i Yankel pivavarnym Iosif Eselson tytunyovaj fabrykaj Boruh Ryndzinski i Shlyoma Gershatar zavodam mineralnyh vod Berka Danisheyski drukarnyaj Zyska Mekel zavodam izyumnaga vina Yulya Shmit vapnavym zavodam Abram Levin blyashavym zavodam Sonya Bleher i g d Tolki mlyn nalezhay goradu adnak yago arandavay kupec drugoj gildyi Haim Gurvich Kolkasc rabochyh najbolshaya byla y 1884 godze na tytunyovaj fabrycy 22 razam z uladalnikami i vinakurna drazhdzhavym zavodze 11 razam sa Strugacham U 1899 godze y goradze bylo 15 pradpryemstvay 7 garbarnyh zavoday 1 vinakurny 1 cagelny 1 lesapilny 1 zavod mineralnyh vod 1 vaynamyjka 1 bojnya 1 saladoynya 1 vadzyany mlyn pracavala 276 rabochyh Use pradpryemstvy i mlyn znahodzilisya y pryvatnyh rukah Uladalnikami ashmyanskih pradpryemstvay yak vidac z peraliku z yaylyalisya y bolshasci yayrei U ih rukah znahodziysya i gandal Adnak kalektyvy pradpryemstvay byli shmatnacyyanalnymi U polski chas flagmanam pramyslovasci ne tolki paveta ale i Vilenskaga vayavodstva lichyysya drazhdzhavy zavod adzinae pradpryemstva drugoj kategoryi vayavodstva Mozhna dapoynic shto zavod pachay adbudoyvacca y 1921 godze a y nastupnym godze Abram i David Strugachy atrymali dazvol na pusk pradpryemstva U 1924 godze na im pracavala 9 chalavek u 1934 1937 gadah 33 rabotniki zavod uvahodziy u kartel Tavarystva vytvorcay drazhdzhej razam z analagichnym zavodam u Nova Vilni y 1929 godze ashmyanskiya drazhdzhaviki vypuscili 10 ad pradukcyi ysyoj drazhdzhavoj pramyslovasci Polshchy U Ashmyanah u 1927 godze melisya akramya drazhdzhavoga zavoda garelachnaya fabryka garbarnyya zavody Dynershtejna B Bunimovicha i Kachmera Kaca Porta bojnya K Rutkoykskaga fabryki cukerak B Epshtejna i A Rubinsona M Melnika Svyatoga farbavalnaya majsternya M Lapidusa tytunyovaya fabryka tartak L Strugacha i inshyya nyaznachnyya pradpryemstvy Isnavala telefonnaya stancyya Pracavala garadskaya elektrastancyya Yae peravezli y Ashmyany z Loshy dze y svoj chas pabudavali nemcy dlya patreb frontu U 1926 godze yvedzena novaya yakaya rekanstruyavana y 1931 godze zatym uznikla yashche adna pryvatnaya U 2013 godze aystryjski investar zayaviy ab planah pa budaynictve u Ashmyanah zavoda pa vytvorchasci drazhdzhavoga ekstraktu Suchasnyya pradpryemstvy pradpryemstvy harchovaj Ashmyanski myasakambinat syrarobny drazhzhavy zavody hlebakambinat AAT Belkofe radyyotehnichnaj AAT Radyyotehnika budaynichyh materyyalay pramyslovasci Ilnozavod Typagrafiya Shesc budaynichyh i darozhna budaynichyh arganizacyj 45 magazinay Try addzyalenni bankay 4 strahavyya kampanii Gascinica Ashmyany KulturaAshmyanski krayaznaychy muzej imya F K Bagushevicha Dzejnichayuc dom kultury i kinateatr U 2001 i 2010 gadah gorad byy mescam pravyadzennya festyvalyu Adna zyamlya SMIRayonnaya gazeta Ashmyanski vesnik Shtotydnyovik Regiyanalnaya gazeta SlavutasciKascyol Mihala ArhanyolaVaskrasenskaya carkva Kascyol Mihala Arhanyola Ruiny kascyola francyskancay Budynak byloj sinagogi Klyashtar daminikancay Bogayaylenskaya carkva 1840 pach XX st 1978 Kaplica mogilkavaya paslya 1872 goda Syadziba Strugacha kanec HIH st Vyadomyya asobyAsnoynyya artykuly Vyadomyya asoby Ashmyan i Ganarovyya gramadzyane Ashmyan 1862 1919 zasnavalnik maldayskaj shkoly mastakoy Alyaksandr Astramovich 1878 1921 katalicki svyatar paet Andrej Stanislavavich Barbashynski nar 1970 alimpijski chempiyon 1992 gandbol Alyaksandr Iosifavich Baturyn 1904 1983 operny spyavak Yanka Vyarsocki 1888 1937 katalicki svyatar gramadski dzeyach Yazep Stanislavavich Germanovich 1890 1978 katalicki svyatar pismennik Valyar yan Golyak 1881 1948 katalicki svyatar Lyucyyan Zhaligoyski 1865 1947 general dzyarzhayny i vaenny dzeyach Syarednyaj Litvy i Polshchy 1806 1833 belaruski mastak Alyaksandr Uladzimiravich Karshakevich nar 1959 alimpijski chempiyon 1988 gandbol Franc Adamavich Klincevich nar 1957 deputat Dzyarzhaynaj Dumy Rasijskaj Federacyi Yuryj Georgievich Lopuh nar 1964 matagonshchyk Viktar Valer evich Marcinovich nar 1977 belaruski zhurnalist mastactvaznayca pismennik Ivan Ivanavich Plyahimovich nar 1978 belaruski yuryst Mihal Sapocka 1888 1975 katalicki svyatar Adam Stankevich 1892 1949 katalicki svyatar gramadska palitychny dzeyach vydavec gistoryk publicyst litaraturaznavec 1842 1906 zasnavalnik drazhzhavoga zavoda y Ashmyanah Vojceh Tabar 1453 1507 ashmyanski probashch zatym biskup vilenski Igar Mikalaevich Shkuratay nar 1945 belaruski mastak Andrej Cikota 1891 1952 katalicki svyatar religijny i gramadski dzeyach Cheslay Yankoyski 1857 1929 paet krytyk publicyst gistoryk krayaznavec ZnoskiChislennost naseleniya na 1 yanvarya 2025 g i srednegodovaya chislennost naseleniya za 2024 god po Respublike Belarus v razreze oblastej rajonov gorodov poselkov gorodskogo tipa Belstat 2025 lt a href https wikidata org wiki Track Q6520738 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q133574508 gt lt a gt Nazvy naselenyh punktay Respubliki Belarus Grodzenskaya voblasc narmatyyny davednik I A Gaponenka i insh pad red V P Lemcyugovaj Mn Tehnalogiya 2004 469 s ISBN 985 458 098 9 DJVU Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2017 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2016 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 29 sakavika 2017 Praverana 3 krasavika 2017 Toporov V N Dve zametki iz oblasti baltijskoj toponimii etimologicheskij aspekt 1959 V N Toporov Issledovaniya po etimologii i semantike T 4 Kn 2 M 2010 S 74 77 Chronicon seu annales Wigandi Marburgensis equitis et fratris ordinis teutonici Kronika Wiganda z Marburga rycerza i brata Zakonu niemieckiego Posnaniae 1842 Star 298 299 Zhuchkevich V A Kratkij toponimicheskij slovar Belorussii Mn 1974 Star 279 Nikolaev Yu K Istoriko kulturnoe nasledie Permskogo kraya Oficialnaya simvolika Perm 2008 Star 129 Spisok Byhovca Polnoe sobranie russkih lѣtopisej S Peterburg 1907 T 17 S 478 Urzednicy Wielkiego Ksiestwa Litewskiego Spisy tom I Wojewodztwo wilenskie XIV XVIII wiek Warszawa 2004 s 314 Taycieva Z H Ashmyanskaya metearalagichnaya stancyya Encyklapedyya pryrody Belarusi U 5 i t T 1 Aality Gascinec Redkal I P Shamyakin gal red i insh Mn BelSE imya Petrusya Broyki 1983 S 196 575 s il 10 000 ekz Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2016 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2015 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 30 sakavika 2016 Praverana 3 krasavika 2017 U Ashmyanah pabuduyuc zavod pa vytvorchasci drazhdzhavoga ekstraktu Regiyanalnaya gazeta Na Adnoj zyamli gaspadaryli ashmyancy Regiyanalnaya gazeta 29 chervenya 2001 g 26 323 Ashmyany prynyali Adnu zyamlyu Regiyanalnaya gazeta LitaraturaJankowski Cz Powiat Oszmianski Cz I Petersburg 1897 polsk Zbor pomnikay gistoryi i kultury Grodzenskaya voblasc AN BSSR Instytut mastactvaznaystva etnagrafii i falkloru Belaruskaya saveckaya encyklapedyya Redkalegiya S V Marceley galoyny redaktar M M Birukova M V Biryla i inshyya Mn BelSE 1986 Kraycevich A K Garady i zamki Belaruskaga Panyamonnya XIV XVIII stst Planiroyka kulturny sloj A K Kraycevich Navukovy redaktar M A Tkachoy Mn Navuka i tehnika 1991 171 s Belarus praz pryzmu regiyanalnaj gistoryi Ashmyany i Ashmyanski regiyon zb navuk art Nac akad navuk Belarusi In t gistoryi uklad A A Skep yan A B Doynar redkal A A Kavalenya i insh Minsk Belarus Navuka 2015 497 s SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme AshmyanyGeagrafichnyya zvestki pa teme Ashmyany na OpenStreetMap Naviny Ashmyan na sajce Westki info Arhivavana 2 maya 2009 Ashmyany na Radzima org

Апошнія артыкулы
  • Май 22, 2025

    Трыкатаж

  • Май 20, 2025

    Трыкалор

  • Май 20, 2025

    Трыесцкі заліў

  • Май 20, 2025

    Трыест

  • Май 22, 2025

    Трыдэнцкі сабор

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка