Azərbaycanca  Azərbaycanca  Türkçe  Türkçe
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Бенедыкцінцы лац Benedictini Ордэн св Бенедыкта лац Ordo Sancti Benedicti OSB манахі найстарэйшага ў Еўропе каталіцкага

Бенедыкцінцы

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Бенедыкцінцы

Бенедыкцінцы (лац.: Benedictini, Ордэн св. Бенедыкта, лац.: Ordo Sancti Benedicti, OSB) — манахі найстарэйшага ў Еўропе каталіцкага манаскага ордэна святога Бенедыкта. Заснаваны ў 529 г. Бенедыктам Нурсійскім у горадзе Монтэ-Касіна (Італія). Статут бенедыкцінцаў патрабаваў сталага жыхарства ў кляштары (кляўзуры), паслушэнства, устрымання і беднасці. Мэта ордэна — кантэмпляцыя (прывядзенне псіхікі ў стан глыбокай засяроджанасці), фізічная і разумовая праца, выхаванне моладзі. Адным з абавязкаў бенедыкцінцаў было правядзенне ўрачыстай літургіі.

image
Лацінская назва Ordo Sancti Benedicti
Скарачэнне O.S.B.
Царква каталіцтва
Дэвіз Ora et labora
Заснавальнік Бенедыкт Нурсійскі
Дата заснавання 529
Колькасць удзельнікаў 6 865 (2016)
Афіцыйны сайт
image
Святы Бенедыкт з Нурсіі

Гісторыя

У IX—X стст. кляштары ордэна мелі аўтаномію, карысталіся шматлікімі прывілеямі, сабралі вялікія багацці. Гэта прывяло да адыходу ад статута ордэна. Дзеля вяртання да першапачатковых ідэалаў была праведзена Клюнійская рэформа (X—XI ст.), у выніку якой утварыліся новыя кангрэгацыі: картузаў, цыстэрцыянцаў, трапістаў, камедулаў. Бенедыкцінцы адыгралі вялікую ролю ў развіцці каталіцкай тэалогіі, умацаванні каталіцкай царквы і папства. У XIII ст. бенедыкцінцы страцілі першынство, саступіўшы яго дамініканцам і францысканцам. У 1893 г. Папа Леў XIII заснаваў федэрацыю бенедыкцінцаў, якая пацверджана статутам Папы Пія XII у 1952 г. Гэты ж Папа ў 1947 г. прысвоіў Бенедыкту Нурсійскаму тытул «Бацька Еўропы», а Папа Павел VI у 1964 г. абвясціў яго «патронам Еўропы».

Бенедыкцінцы на Беларусі

У XI—XIII ст. бенедыкцінцы ўдзельнічалі ў місіянерскай дзейнасці на славянскіх землях і ў Прыбалтыцы. У Вялікае Княства Літоўскае яны прыйшлі з Польшчы, на Беларусі бенедыкцінцы мелі кляштары ў Гарадзішчы каля Пінска (1659—1855 гады, фундатар ваявода полацкі Ян Караль Копаць; заснаваны менахамі, якія прыйшлі з Монтэ-Касіна, таму атрымаў назву Castrum Cassinum — «Пастаянны лагер Касіна»), Мінску (1700—1832 гады, фундатар жонка менскага харунжага Стацкевіча), Нясвіжы (1590—1872 гады, фундатар Мікалай Радзівіл Сіротка), Слоніме (1669—1850 гады, фундатар Ганна Пшэўдзецкая; першыя манашкі прыйшлі сюды з закрытага смаленскага кляштара, таму называўся Exulantki Smolenski). Былі і жаночыя кляштары, пры якіх існавалі школы для дзяўчынак са шляхецкіх сем’яў. У ВКЛ манашкі-бенедыкцінкі мелі права прышываць да вэлюму крыж з ярка-чырвонага аксаміту, як напамінак пра ахвяры ордэна ў час Паўночнай вайны. Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі царскі ўрад аб’яднаў кляштары бенедыкцінцаў і іншых каталіцкіх манаскіх ордэнаў у бенедыкцінска-цыстэрцыянска-камедула-картузскую кангрэгацыю. Пасля паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 гг. на Беларусі кляштары бенедыкцінцаў былі закрыты.

Літаратура

  • Бенедыкцінцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 96. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Карнілава, Л. А. Бенедыкцінцы / Л. А. Карнілава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 12—23.

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 22 Май, 2025 / 16:49

Benedykcincy lac Benedictini Orden sv Benedykta lac Ordo Sancti Benedicti OSB manahi najstarejshaga y Eyrope katalickaga manaskaga ordena svyatoga Benedykta Zasnavany y 529 g Benedyktam Nursijskim u goradze Monte Kasina Italiya Statut benedykcincay patrabavay stalaga zhyharstva y klyashtary klyayzury paslushenstva ustrymannya i bednasci Meta ordena kantemplyacyya pryvyadzenne psihiki y stan glybokaj zasyarodzhanasci fizichnaya i razumovaya praca vyhavanne moladzi Adnym z abavyazkay benedykcincay bylo pravyadzenne yrachystaj liturgii Lacinskaya nazva Ordo Sancti BenedictiSkarachenne O S B Carkva katalictvaDeviz Ora et laboraZasnavalnik Benedykt NursijskiData zasnavannya 529Kolkasc udzelnikay 6 865 2016 Aficyjny sajtSvyaty Benedykt z NursiiGistoryyaU IX X stst klyashtary ordena meli aytanomiyu karystalisya shmatlikimi pryvileyami sabrali vyalikiya bagacci Geta pryvyalo da adyhodu ad statuta ordena Dzelya vyartannya da pershapachatkovyh idealay byla pravedzena Klyunijskaya reforma X XI st u vyniku yakoj utvarylisya novyya kangregacyi kartuzay cystercyyancay trapistay kamedulay Benedykcincy adygrali vyalikuyu rolyu y razvicci katalickaj tealogii umacavanni katalickaj carkvy i papstva U XIII st benedykcincy stracili pershynstvo sastupiyshy yago daminikancam i francyskancam U 1893 g Papa Ley XIII zasnavay federacyyu benedykcincay yakaya pacverdzhana statutam Papy Piya XII u 1952 g Gety zh Papa y 1947 g prysvoiy Benedyktu Nursijskamu tytul Backa Eyropy a Papa Pavel VI u 1964 g abvyasciy yago patronam Eyropy Benedykcincy na BelarusiU XI XIII st benedykcincy ydzelnichali y misiyanerskaj dzejnasci na slavyanskih zemlyah i y Prybaltycy U Vyalikae Knyastva Litoyskae yany pryjshli z Polshchy na Belarusi benedykcincy meli klyashtary y Garadzishchy kalya Pinska 1659 1855 gady fundatar vayavoda polacki Yan Karal Kopac zasnavany menahami yakiya pryjshli z Monte Kasina tamu atrymay nazvu Castrum Cassinum Pastayanny lager Kasina Minsku 1700 1832 gady fundatar zhonka menskaga harunzhaga Stackevicha Nyasvizhy 1590 1872 gady fundatar Mikalaj Radzivil Sirotka Slonime 1669 1850 gady fundatar Ganna Psheydzeckaya pershyya manashki pryjshli syudy z zakrytaga smalenskaga klyashtara tamu nazyvaysya Exulantki Smolenski Byli i zhanochyya klyashtary pry yakih isnavali shkoly dlya dzyaychynak sa shlyaheckih sem yay U VKL manashki benedykcinki meli prava pryshyvac da velyumu kryzh z yarka chyrvonaga aksamitu yak napaminak pra ahvyary ordena y chas Paynochnaj vajny Paslya daluchennya belaruskih zyamel da Rasijskaj imperyi carski yrad ab yadnay klyashtary benedykcincay i inshyh katalickih manaskih ordenay u benedykcinska cystercyyanska kamedula kartuzskuyu kangregacyyu Paslya paystannyay 1830 1831 i 1863 1864 gg na Belarusi klyashtary benedykcincay byli zakryty LitaraturaBenedykcincy Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 3 Belarusy Varanec Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1996 T 3 S 96 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0068 4 t 3 Karnilava L A Benedykcincy L A Karnilava Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 2 Belick Gimn Redkal B I Sachanka gal red i insh Mast E E Zhakevich Mn BelEn 1994 537 s 20 000 ekz ISBN 5 85700 142 0 S 12 23

Апошнія артыкулы
  • Май 23, 2025

    Герб Ватыкана

  • Май 24, 2025

    Герб Бабруйска

  • Май 23, 2025

    Герб Нарвегіі

  • Май 23, 2025

    Герб Пінска

  • Май 24, 2025

    Герб Ірландыі

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка