Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Мана х мана ства грэч μοναχός адзіночка самотны звычайна член рэлігійнай абшчыны таксама манашка які ў адпаведнасці з аб

Манах

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Манах

Мана́х, мана́ства (грэч. μοναχός — адзіночка, самотны) — звычайна член рэлігійнай абшчыны (таксама манашка), які ў адпаведнасці з абяцаннем () вядзе жыццё або ў рамках манаскага таварыства, або ў адзіноце, пустэльніцтве. Манахі жывуць у манастырах, пустынях, лаўрах. Манах ад нашэння чорнай адзёжы названы чарнец, чарніца (манашка), чарняцы (манахі). Святары ў манастве — чорнае святарства. У адрозненне ад жанатых святароў — белага святарства. Манах і святар — два розныя паняцці. Даўней называўся яшчэ мніх. У царкоўнаславянскай мове «манах» называецца таксама инокъ («инока», «инокиня» жаночага роду); іншы ад астатніх «иной» (адзін адзіны, адасоблены, пустэльнік); «инокий» (інакш павінен весці сваё жыццё адрозніваючыся ад іншага, свецкіх паводзін).

Манах
грэч. μοναχός
image
Адпавядае дзейнасці манаства[d]
Злучаецца з
  • monastic[d]
Адлюстроўваецца на Manuscript Illumination with Singing Monks in an Initial D, from a Psalter[d]
ISCO-08 occupation class 3413
ISCO-88 occupation class 2460
Супрацьлегласць манахіня[d] і monkess[d]
image Медыяфайлы на Вікісховішчы
image
image
Святы Антоній Вялікі — заснавальнік хрысціянскага манаства

Інстытут манаства характэрны для каталіцкага і праваслаўнага хрысціянства, індуізму і будызму. Часам да манахаў прылічаюць і дэрвішаў ісламу — але гэта спрэчна, бо падабенства толькі знешняе: дэрвішы маглі жаніцца, мелі ўласныя дамы і жылі сваім уласным жыццём. З’явіліся манахі ў сярэдзіне I тыс. да н.э. у будызме. Ад III ст. н.э. манаства прыйшло і ў хрысціянства з Сірыі і Егіпта, як форма ўвасаблення аскетычнага ідэала, які адлюстраваў дуалістычнае светаразуменне, у супрацьпастаўленні духа і цела (дабра і зла). Манахаў няма толькі ў пратэстантызме.

Традыцыя лічыць заснавальнікамі хрысціянскага манаства егіпецкіх падзвіжнікаў святых Антонія Вялікага і Пахомія. На Русі заснавальнікамі манаства лічаць вялебных Антонія і Феадосія Пячэрскіх, якія стварылі ў X—XI стст. Кіева-Пячэрскі манастыр. Манах прымае абяцанні ўбоства (адмова ад прыватнай уласнасці), чысціні (бясшлюбнасці), паслушэнства (абсалютнага падпарадкавання статуту і манастырскай уладзе). Манахі аднаго манастыра называюцца братамі (браціяй). І маюць тры ступені: расафор, маласхімнік, вялікасхімнік. Чорнае адзенне праваслаўных манахаў — сімвал смутку і адмовы ад усяго свецкага. Прыняцце манаства адбываецца ва ўрачыстым абрадзе (чыне) пастрыжэння. З манаства фарміруецца вышэйшае кіраўніцтва царквы — епіскапат.

У хрысціянстве першымі манахамі былі людзі, якія хацелі весці больш набожны лад жыцця ў параўнанні з іншымі людзьмі, і дзеля гэтага хаваліся ад свету, адасабляліся. І свядома абмяжоўвалі сябе, каб дасягнуць развіцця. З часам яны сталі аб’ядноўвацца ў манастыры — згуртаванні манахаў. Задачы асабістага выратавання зліваліся з агульнацаркоўнымі задачамі (і сацыяльнымі). Адыход манахаў ад усяго свецкага, адмова ад каштоўнасцяў свецкага жыцця, прыняцце часовых або пастаянных абяцанняў чысціні, убоства і паслушэнства спалучаліся з імкненнем уплываць на свет сваім прыкладам (і пропаведдзю). У Заходняй Еўропе манаства распаўсюдзілася ад IV ст. Папулярнасцю карысталіся бенедыкцінцы. Клюнійская рэформа ў X—XI стст. умацавала сувязь манаства з папствам, спрыяла ўзмацненню папскай улады. І ў значнай ступені падпарадкавала жыццё і дзейнасць каталіцкага духавенства прынцыпам манаства. Зліццё ідэй манаства з місіяй кліру ўвасобілася ў інстытуце статутных канонікаў (canonici regolari), якія спалучалі святарскі стан з прыняццем манаскіх зарокаў. Найважнейшым напрамкам у Каталіцкай Царкве сталі ад XIII ст. бедныя Ордэны, якія займалі пануючае становішча да пачатку Контррэфармацыі. Іх адціснулі езуіты і розныя манаскія кангрэгацыі. У сучасным свеце налічваецца 213917 каталіцкіх манахаў, з іх 149176 манахаў у Святарстве, і 908158 манашак розных манаскіх аб’яднанняў.

Манахам няможна назваць любога мужчыну (і любую жанчыну), якія маючы фізічную і псіхічную магчымасць уступаць у шлюб і палавыя (сексуальныя) дачыненні, мець сям’ю і дзяцей, не робяць гэтага з асабістых меркаванняў або з-за хваробы. Напрыклад, у каталіцкім абрадзе манахі складаюць пісьмовую прысягу і прымаюць вышэй паданыя абяцанні. Перад тым бяруць блаславенне бацькі і маці, рэкамендацыю пробашча, праходзяць этапы выпрабавання паклікання ў манаскі стан і г.д. Вышэй сказанае абмежаванне сапраўдных манахаў гэта элемент іх жыцця, але не мэта. Манахі імкнуцца весці анёлападобны лад жыцця, сведчыць аб Небе жывучы ў целе на Зямлі.

Літаратура

  • укл. Василь Яременко і Оксана Сліпушко, «Тлумачний словник української мови», вид. «Аконіт», м. Київ, 2000 р. ISBN 966-7173-02-X, том 2 (Ж-О), с. 680;
  • ред. Митрохин Л. Н. и др., «Христианство» (словарь), изд. «Республика», г. Москва, 1994 г., с. 164, 290;
  • составил священник магистр протоиерей Григорий Дьяченко, «Полный церковно-словянский словарь», 1900 г., c. 223, 997.

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Манахі

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 23 Май, 2025 / 15:36

Mana h mana stva grech monaxos adzinochka samotny zvychajna chlen religijnaj abshchyny taksama manashka yaki y adpavednasci z abyacannem vyadze zhyccyo abo y ramkah manaskaga tavarystva abo y adzinoce pustelnictve Manahi zhyvuc u manastyrah pustynyah layrah Manah ad nashennya chornaj adzyozhy nazvany charnec charnica manashka charnyacy manahi Svyatary y manastve chornae svyatarstva U adroznenne ad zhanatyh svyataroy belaga svyatarstva Manah i svyatar dva roznyya panyacci Daynej nazyvaysya yashche mnih U carkoynaslavyanskaj move manah nazyvaecca taksama inok inoka inokinya zhanochaga rodu inshy ad astatnih inoj adzin adziny adasobleny pustelnik inokij inaksh pavinen vesci svayo zhyccyo adroznivayuchysya ad inshaga sveckih pavodzin Manahgrech monaxosAdpavyadae dzejnascimanastva d Zluchaecca zmonastic d Adlyustroyvaecca naManuscript Illumination with Singing Monks in an Initial D from a Psalter d ISCO 08 occupation class3413ISCO 88 occupation class2460Supracleglascmanahinya d i monkess d Medyyafajly na VikishovishchySvyaty Antonij Vyaliki zasnavalnik hrysciyanskaga manastva Instytut manastva harakterny dlya katalickaga i pravaslaynaga hrysciyanstva induizmu i budyzmu Chasam da manahay prylichayuc i dervishay islamu ale geta sprechna bo padabenstva tolki zneshnyae dervishy magli zhanicca meli ylasnyya damy i zhyli svaim ulasnym zhyccyom Z yavilisya manahi y syaredzine I tys da n e u budyzme Ad III st n e manastva pryjshlo i y hrysciyanstva z Siryi i Egipta yak forma yvasablennya asketychnaga ideala yaki adlyustravay dualistychnae svetarazumenne u supracpastaylenni duha i cela dabra i zla Manahay nyama tolki y pratestantyzme Tradycyya lichyc zasnavalnikami hrysciyanskaga manastva egipeckih padzvizhnikay svyatyh Antoniya Vyalikaga i Pahomiya Na Rusi zasnavalnikami manastva lichac vyalebnyh Antoniya i Feadosiya Pyacherskih yakiya stvaryli y X XI stst Kieva Pyacherski manastyr Manah prymae abyacanni ybostva admova ad pryvatnaj ulasnasci chyscini byasshlyubnasci paslushenstva absalyutnaga padparadkavannya statutu i manastyrskaj uladze Manahi adnago manastyra nazyvayucca bratami braciyaj I mayuc try stupeni rasafor malashimnik vyalikashimnik Chornae adzenne pravaslaynyh manahay simval smutku i admovy ad usyago sveckaga Prynyacce manastva adbyvaecca va yrachystym abradze chyne pastryzhennya Z manastva farmiruecca vyshejshae kiraynictva carkvy episkapat U hrysciyanstve pershymi manahami byli lyudzi yakiya haceli vesci bolsh nabozhny lad zhyccya y paraynanni z inshymi lyudzmi i dzelya getaga havalisya ad svetu adasablyalisya I svyadoma abmyazhoyvali syabe kab dasyagnuc razviccya Z chasam yany stali ab yadnoyvacca y manastyry zgurtavanni manahay Zadachy asabistaga vyratavannya zlivalisya z agulnacarkoynymi zadachami i sacyyalnymi Adyhod manahay ad usyago sveckaga admova ad kashtoynascyay sveckaga zhyccya prynyacce chasovyh abo pastayannyh abyacannyay chyscini ubostva i paslushenstva spaluchalisya z imknennem uplyvac na svet svaim prykladam i propaveddzyu U Zahodnyaj Eyrope manastva raspaysyudzilasya ad IV st Papulyarnascyu karystalisya benedykcincy Klyunijskaya reforma y X XI stst umacavala suvyaz manastva z papstvam spryyala yzmacnennyu papskaj ulady I y znachnaj stupeni padparadkavala zhyccyo i dzejnasc katalickaga duhavenstva pryncypam manastva Zliccyo idej manastva z misiyaj kliru yvasobilasya y instytuce statutnyh kanonikay canonici regolari yakiya spaluchali svyatarski stan z prynyaccem manaskih zarokay Najvazhnejshym napramkam u Katalickaj Carkve stali ad XIII st bednyya Ordeny yakiya zajmali panuyuchae stanovishcha da pachatku Kontrrefarmacyi Ih adcisnuli ezuity i roznyya manaskiya kangregacyi U suchasnym svece nalichvaecca 213917 katalickih manahay z ih 149176 manahay u Svyatarstve i 908158 manashak roznyh manaskih ab yadnannyay Manaham nyamozhna nazvac lyuboga muzhchynu i lyubuyu zhanchynu yakiya mayuchy fizichnuyu i psihichnuyu magchymasc ustupac u shlyub i palavyya seksualnyya dachynenni mec syam yu i dzyacej ne robyac getaga z asabistyh merkavannyay abo z za hvaroby Napryklad u katalickim abradze manahi skladayuc pismovuyu prysyagu i prymayuc vyshej padanyya abyacanni Perad tym byaruc blaslavenne backi i maci rekamendacyyu probashcha prahodzyac etapy vyprabavannya paklikannya y manaski stan i g d Vyshej skazanae abmezhavanne sapraydnyh manahay geta element ih zhyccya ale ne meta Manahi imknucca vesci anyolapadobny lad zhyccya svedchyc ab Nebe zhyvuchy y cele na Zyamli Litaraturaukl Vasil Yaremenko i Oksana Slipushko Tlumachnij slovnik ukrayinskoyi movi vid Akonit m Kiyiv 2000 r ISBN 966 7173 02 X tom 2 Zh O s 680 red Mitrohin L N i dr Hristianstvo slovar izd Respublika g Moskva 1994 g s 164 290 sostavil svyashennik magistr protoierej Grigorij Dyachenko Polnyj cerkovno slovyanskij slovar 1900 g c 223 997 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Manahi

Апошнія артыкулы
  • Май 22, 2025

    Трыкатаж

  • Май 20, 2025

    Трыкалор

  • Май 20, 2025

    Трыесцкі заліў

  • Май 20, 2025

    Трыест

  • Май 22, 2025

    Трыдэнцкі сабор

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка