Ваявода -- у славянскіх краінах — кіраўнік узброенага фарміравання. Вядомы па летапісах з X ст.
Гісторыя
Русь
У Кіеўскай дзяржаве вядомы з 10 ст., спачатку камандавалі княжацкай дружынай або народным апалчэннем. У Галіцка-Валынскай дзяржаве 13—14 стст. ваяводы, акрамя таго, часам былі кіраўнікамі адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінак (напрыклад, Берасцейскай зямлі).
Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая
У Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім — службовая асоба, кіраўнік мясцовай адміністрацыі ў ваяводстве. Засядаў у кароннай радзе або радзе ВКЛ, а пасля Люблінскай уніі і ў сенаце Рэчы Паспалітай. Прызначаўся пажыццёва з ліку буйных феадалаў, у Вялікім Княстве Літоўскім -- абавязкова з ураджэнцаў Княства. Прадстаўнік цэнтральнай улады.
Асноўныя абавязкі ваяводы — ажыццяўленне адміністрацыйнай улады, кантроль над крыніцамі дзяржаўных і велікакняжацкіх даходаў, арганізацыя ўзброеных сіл у ваяводстве, выкананне судовых функцый у замкавым судзе. Меў значную незалежнасць ад цэнтральных дзяржаўных органаў.
Маскоўская дзяржава
У Маскоўскай дзяржаве ў канцы 15—17 ст. кожны з пяці асноўных палкоў войска меў аднаго ці некалькі ваявод. З 16 ст. гарадавы ваявода — кіраўнік гарадской і цывільнай адміністрацыі ў горадзе і адпаведным павеце (уездзе). Канцэнтраваў усю паўнату ўлады на месцах, кантраляваў органы губнога і земскага самакіравання. У другой палове 17 ст. палкавыя ваяводы захаваліся толькі ў разрадных палках. Пасля рэформы Пятра І у 1719 г. ваявода — кіраўнік правінцыі (адзінкі, на якія падзялілася губерня), падпарадкоўваўся губернатару. У 1775 г. правінцыі, а разам з імі пасады ваявод, былі скасаваны, яны захаваліся толькі ў Магілёўскай і Пскоўскай губернях (ліквідаваны ў 1778 г.).
Польшча
У Польшчы і ў тым ліку ў Заходняй Беларусі, у 1920—1939 гг., ваявода — кіраўнік усёй мясцовай адміністрацыі ваяводства, адначасова кіраўнік выканаўчага органа ваяводскага тэрытарыяльнага самакіравання. Пасада ваяводы была адноўлена ў 1944 г. і існавала ў Польшчы да 1950 г., адноўлена ў 1973 г.
Іншыя краіны
Тытул выкарыстоўваўся ў сярэднявечных Чэхіі, Босніі, Балгарыі, Венгрыі, Харватыі, Сербіі, Малдавіі, Валахіі і Трансільваніі як званне военачальніка.
Літаратура
- с. 562 т. 26, «Акты издаваемые Виленскою Археографическою Комиссиею для разбора Древних Актов», г. Вильна, 1899 г.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Vayavoda u slavyanskih krainah kiraynik uzbroenaga farmiravannya Vyadomy pa letapisah z X st GistoryyaRus U Kieyskaj dzyarzhave vyadomy z 10 st spachatku kamandavali knyazhackaj druzhynaj abo narodnym apalchennem U Galicka Valynskaj dzyarzhave 13 14 stst vayavody akramya tago chasam byli kiraynikami administratyyna terytaryyalnyh adzinak napryklad Berascejskaj zyamli Vyalikae Knyastva Litoyskae i Rech Paspalitaya U Polshchy i Vyalikim Knyastve Litoyskim sluzhbovaya asoba kiraynik myascovaj administracyi y vayavodstve Zasyaday u karonnaj radze abo radze VKL a paslya Lyublinskaj unii i y senace Rechy Paspalitaj Pryznachaysya pazhyccyova z liku bujnyh feadalay u Vyalikim Knyastve Litoyskim abavyazkova z uradzhencay Knyastva Pradstaynik centralnaj ulady Asnoynyya abavyazki vayavody azhyccyaylenne administracyjnaj ulady kantrol nad krynicami dzyarzhaynyh i velikaknyazhackih dahoday arganizacyya yzbroenyh sil u vayavodstve vykananne sudovyh funkcyj u zamkavym sudze Mey znachnuyu nezalezhnasc ad centralnyh dzyarzhaynyh organay Maskoyskaya dzyarzhava Maskoyski bayaryn vayavoda XVII st U Maskoyskaj dzyarzhave y kancy 15 17 st kozhny z pyaci asnoynyh palkoy vojska mey adnago ci nekalki vayavod Z 16 st garadavy vayavoda kiraynik garadskoj i cyvilnaj administracyi y goradze i adpavednym pavece uezdze Kancentravay usyu paynatu ylady na mescah kantralyavay organy gubnoga i zemskaga samakiravannya U drugoj palove 17 st palkavyya vayavody zahavalisya tolki y razradnyh palkah Paslya reformy Pyatra I u 1719 g vayavoda kiraynik pravincyi adzinki na yakiya padzyalilasya gubernya padparadkoyvaysya gubernataru U 1775 g pravincyi a razam z imi pasady vayavod byli skasavany yany zahavalisya tolki y Magilyoyskaj i Pskoyskaj gubernyah likvidavany y 1778 g Polshcha U Polshchy i y tym liku y Zahodnyaj Belarusi u 1920 1939 gg vayavoda kiraynik usyoj myascovaj administracyi vayavodstva adnachasova kiraynik vykanaychaga organa vayavodskaga terytaryyalnaga samakiravannya Pasada vayavody byla adnoylena y 1944 g i isnavala y Polshchy da 1950 g adnoylena y 1973 g Inshyya krainy Tytul vykarystoyvaysya y syarednyavechnyh Chehii Bosnii Balgaryi Vengryi Harvatyi Serbii Maldavii Valahii i Transilvanii yak zvanne voenachalnika Litaraturas 562 t 26 Akty izdavaemye Vilenskoyu Arheograficheskoyu Komissieyu dlya razbora Drevnih Aktov g Vilna 1899 g