Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Глыбо цкі раён адміністрацыйна тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці Размешчаны на паўднёва заходняй частц

Глыбоцкі раён

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Глыбоцкі раён

Глыбо́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці. Размешчаны на паўднёва-заходняй частцы Віцебскай вобласці. На ўсходзе мяжуе з Полацкім і Ушацкім раёнамі, на захадзе — з Пастаўскім, на поўначы — з Шаркаўшчынскім і Мёрскім, на поўдні — з Докшыцкім раёнамі.

Глыбоцкі раён
image
image image
Герб Сцяг
Краіна image Беларусь
Уваходзіць у Віцебская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Глыбокае
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Кіраўнік Аляксандр Мікалаевіч Шубскі
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 88,32 %, руская 11,12 %
Размаўляюць дома: беларуская 79,65 %, руская 19,26 %
Насельніцтва (2009)
41 043 чал. (1-е месца)
Шчыльнасць 23,33 чал./км² (2-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 93,51 %,
рускія — 3,2 %,
палякі — 2,25 %,
іншыя — 1,04 %
Плошча 1 759,58
(12-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт
 • Самы нізкі пункт


 226,4 м
 130 м
image
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +375 2156
Паштовыя індэксы 211800
Афіцыйны сайт
image Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

У верасні 1939 года тэрыторыя сучаснага Глыбоцкага раёна ўвайшла ў склад БССР (на той момант гэта была Глыбоцкая гміна Дзісенскага павета Віленскага ваяводства).

image
Глыбоцкі раён у складзе Вілейскай вобласці ў 1940 годзе

15 студзеня 1940 года ўтвораны Глыбоцкі і Пліскі раёны ў складзе Вілейскай вобласці. Тэрыторыя Глыбоцкага раёна складала 592 кв. км, насельніцтва раёна налічвала больш за 35 тыс. чалавек (з іх гарадскіх жыхароў — 9650). 12 кастрычніка 1940 года ўтвораны 10 сельскіх саветаў: Верхненскі, Дзеркаўшчынскі, Залескі, Капыльшчынскі, Ластавіцкі, Літоўшчынскі, Лучайкаўскі, Мамайскі, Тумашаўскі, Узрэцкі. Арганізавана і дзейнічала 11 калгасаў.

З 2 ліпеня 1941 па 3 ліпеня 1944 года тэрыторыя раёна была акупаваная нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У Глыбокім быў створаны цэнтр акругі рэйхскамісарыята «Остланд».

20 верасня 1944 года Глыбоцкі і Пліскі раёны ўвайшлі ў склад Полацкай вобласці. У красавіку 1948 года Ластавіцкі сельсавет перайменаваны ў Абрубскі. Са студзеня 1954 года Глыбоцкі і Пліскі раёны ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Верхненскі, Капыльшчынскі, Літоўшчынскі, Лучайкаўскі сельсаветы, утвораны Удзелаўскі сельсавет. 31 сакавіка 1958 года скасаваны Дзеркаўшчынскі сельсавет.

20 студзеня 1960 года Маладзечанская вобласць была скасавана, Глыбоцкі і Пліскі раёны перададзены ў склад Віцебскай вобласці. У гэты ж дзень да Глыбоцкага раёна далучана тэрыторыя скасаванага Дунілавіцкага раёна (гарадскі пасёлак Варапаева, Белькаўскі, Валкалацкі, Варапаеўскі, Дунілавіцкі, Казлоўшчынскі, Ласіцкі, Мосарскі, Струцкі сельсаветы). 20 мая 1960 скасаваны Варапаеўскі, Мосарскі, Струцкі сельсаветы.

25 снежня 1962 года да Глыбоцкага раёна былі далучаны тэрыторыя скасаванага Докшыцкага раёна (горад Докшыцы, гарадскі пасёлак Бягомль, Бярозкаўскі, Бярэзінскі, Докшыцкі, Крулеўшчынскі, Крыпульскі, Параф’янаўскі, Порплішчанскі, Сітцаўскі, Тумілавіцкі, Юхнаўскі сельсаветы) і частка тэрыторыі скасаванага Пліскага раёна (гарадскі пасёлак Падсвілле, Галубіцкі, Зябкаўскі, Пліскі, Псуеўскі сельсаветы), у склад Пастаўскага раёна перададзена тэрыторыя колішняга Дунілавіцкага раёна (гарадскі пасёлак Варапаева, Белькаўскі, Валкалацкі, Дунілавіцкі, Казлоўшчынскі, Ласіцкі сельсаветы; толькі населеныя пункты колішняга Гулідаўскага сельсавета засталіся ў Глыбоцкім раёне ў складзе Тумашаўскага сельсавета). 18 лютага 1964 года скасаваны Юхнаўскі сельсавет.

6 студзеня 1965 года горад Докшыцы, гарадскі пасёлак Бягомль, Бярозкаўскі, Бярэзінскі, Докшыцкі, Крулеўшчынскі, Крыпульскі, Параф’янаўскі, Порплішчанскі, Сітцаўскі, Тумілавіцкі сельсаветы перададзены ў склад адноўленага Докшыцкага раёна. 12 лютага 1965 года да Глыбоцкага раёна далучаны Дулінаўскі, Празароцкі, Старынкаўскі і Шкунціцкі сельсаветы і некаторыя населеныя пункты Лужкоўскага сельсавета Мёрскага раёна. 30 ліпеня 1966 года Дулінаўскі і Шкунціцкі сельсаветы, а таксама некаторыя населеныя пункты Залескага сельсавета (раней перададзеныя з Лужкоўскага сельсавета) перададзены адноўленаму Шаркаўшчынскаму раёну, у выніку Глыбоцкі раён набыў сучасныя межы.

19 лютага 1971 года Тумашаўскі сельсавет перайменаваны ў Карабоўскі, 22 снежня 1981 года Мамайскі сельсавет — у Азярэцкі, 19 ліпеня 1989 года Старынкаўскі сельсавет — у Ломашаўскі. 20 чэрвеня 2013 года Падсвільскі пассавет рэарганізаваны ў Падсвільскі сельсавет.

Геаграфія

image
Краявід ля гарадзішча ў Латыгалі

Паверхня большай часткі раёна раўнінная, у цэнтры і на поўдні ўзвышаная. Агульны нахіл з поўдня на поўнач. Значную плошчу (55 %) займаюць Свянцянскія грады, выцягнутыя праз цэнтр з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. На поўначы і паўночным захадзе Дзісненская нізіна з характэрнай плоскай паверхняй і балотнымі масівамі. На паўднёвым усходзе Верхнебярэзінская нізіна. Найвышэйшы пункт 226,4 м (каля в. Кавалі, за 6 км на ўсход ад Глыбокага), найбольш нізкая адзнака 130 м (урэз ракі Авута на поўначы).

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўночна-ўсходніх схілаў Беларускай антэклізы. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту паазерскага (на поўначы), сожскага, дняпроўскага, радзей бярэзінскага зледзяненняў.

Сярэдняя тэмпература ў студзені −7,1, ліп. +17,6 °C. Ападкаў 599 мм за год. Вегетацыйны перыяд 184 сут. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы.

30 % плошчы раёна займаюць лясы, 54 % — сельгасугоддзі.

image
Крывое возера ля Глыбокага
image
Акунёўскае возера

Па тэрыторыі раёна часткова праходзіць водападзел паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў — Заходняй Дзвіной і Дняпром. Найбольшыя рэкі — Бярозаўка з Дабрылаўкай, Мнюта, Авута (правыя прытокі Дзісны), Шоша з Чысцянкай, Свіліца з Агурнёўкай. На тэрыторыі раёна знаходзіцца 106 азёр, у тым ліку і самае глыбокае возера на Беларусі — Доўгае. Азёры аб’яднаны ў сістэму пратокаў і малых рэк, якія звязаны з рэкамі Заходняя Дзвіна і Бярэзіна. Найбольшыя азёры: Шо, Пліса, Мнюта, Вялікае, Пятроўскае, Белае, Царкавішча і інш.

Іхтыяфаўна азёр — 30 відаў рыб. Флора налічвае больш за 800 відаў раслін. Найбольш распаўсюджаныя віды жывёл: дзік, лось, лісіца, куніца, заяц, бабёр і іншыя.

Адміністрацыйны падзел

image
Сельскія саветы Глыбоцкага раёна

Глыбоцкі раён падзелены на 13 сельсаветаў, мае ў сваім складзе 418 населеных пунктаў.

№ Назва Адміністрацыйны цэнтр Плошча (км кв.) Колькасць вёсак Насельніцтва (чал.) Кіраўнік
1 Абрубскі сельсавет Абруб 95,18 17 1 382 Славецкі Анатоль Міхайлавіч
2 Азярэцкі сельсавет Азярцы 105,9 23 2168 Анашкевіч Святлана Вацлаваўна
3 Галубіцкі сельсавет Галубічы 164,3 27 952 Супранёнак Пётр Макаравіч
4 Залескі сельсавет Залессе 89,1 30 1165 Заяц Барыс Ільіч
5 Зябкаўскі сельсавет Зябкі 87,3 32 981 Ціманоўскі Ігар Іванавіч
6 Карабоўскі сельсавет Карабы 2 188,1 37 3655 Татун Яўгеній Клаўдзіевіч
7 Ломашаўскі сельсавет Ломашы 68,96 15 905 Цярэшка Франц Іосіфавіч
8 Падсвільскі сельсавет Падсвілле 123,1 36 1148 Ерашэвіч Анатолій Вацлававіч
9 Пліскі сельсавет Пліса 196,3 51 2347 Плісско Васіль Мікалаевіч
10 Празароцкі сельсавет Празарокі 87,93 34 1061 Міхайлоўская Інеса Іванаўна
11 Псуеўскі сельсавет Псуя 261,8 31 1027 Гіль Аляксандр Віктаравіч
12 Удзелаўскі сельсавет Удзела 155 35 2883 Карман Віктар Казіміравіч
13 Узрэцкі сельсавет Пятроўшчына 126,4 24 1017 Дашкевіч Пётр Эдуардавіч

Насельніцтва

  • 1969 — 62,3 тыс.
  • 2004 — 47,4 тыс.
  • 2009 — 41,0 тыс.

Агульная колькасць насельніцтва раёна на 2019.01.01 г. — 36 565 чалавек, у тым ліку 17 644 — мужчын, жанчын — 18 921 чалавек. Колькасць працаздольнага насельніцтва складала 19 632 чалавека, старэйшых за працаздольны ўзрост — 10 749 чалавек.

Гарадскія паселішчы: Глыбокае, Падсвілле.

Буйныя населеныя пункты (аграгарадкі): Абруб, Азярцы, Бабічы, Галубічы, Гатаўшчына, Карабы 2, Ломашы, Марцыбыліна, Мнюта 1, Празарокі, Прошкава, Псуя, Удзела, Чарневічы.

Нацыянальны склад (1999): беларусы (88,4 %), палякі (5,7 %), рускія (4,6 %) і інш. Па дадзеных Рэспубліканскага перапісу насельніцтва 2009 года колькасць насельніцтва Глыбоцкага раёна складала 41043 чалавека. У горадзе Глыбокае пражывала 20352 чалавека, у сельскай мясцовасці — 20691 чалавек.

Гаспадарка

Буйнейшыя прадпрыемствы:

  • Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат, ААТ
  • Глыбоцкі камбікормавы завод, РУСПП
  • Глыбоцкі мясакамбінат, ААТ
  • Глыбоцкая птушкафабрыка, ААТ
  • Глыбоцкі доследны лясгас, ДЛГУ
  • Глыбоцкі кансервавы завод, ААТ
  • Глыбоцкі хлебазавод, філіял РУПП «Віцебскхлебпрам»
  • Падсвільскі завод харчовых прадуктаў, КУП

Сельская гаспадарка раёна прадстаўлена 14 сельскагаспадарчымі арганізацыямі, у тым ліку: 3 камунальнымі ўнітарнымі прадпрыемствамі, 3 адкрытымі акцыянернымі таварыствамі, 2 адасобленымі сельскагаспадарчымі філіяламі, 6 сельскагаспадарчымі ўнітарнымі прадпрыемствамі, якія належаць юрыдычным асобам недзяржаўнай формы ўласнасці, 37 сялянскімі фермерскімі гаспадаркамі. Раён спецыялізуецца ў раслінаводстве на вытворчасці зерня, ільну, бульбы, рапсу, гародніны; у жывёлагадоўлі на вытворчасці малака, мяса. У сельскагаспадарчай вытворчасці занята каля 2000 чалавек.

Транспарт

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі Маладзечна — Полацк і Крулеўшчына — Варапаева, аўтамабільныя дарогі Полацк — Вільнюс, Докшыцы — Глыбокае — Шаркаўшчына, Глыбокае — Дзісна і інш.

Сацыяльная сфера

Адукацыя

Асноўны артыкул: Адукацыя ў Глыбоцкім раёне

На 01 студзеня 2020 года ў раёне функцыянавала 29 устаноў адукацыі, у тым ліку: дзіцячы сад — базавая школа — 5, сярэдніх школ — 3, дзіцячы сад — сярэдняя школа — 7, гімназій — 1, дашкольных устаноў — 8, устаноў дадатковай адукацыі — 1, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічны цэнтр, дом сямейнага тыпу, раённы цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі. У 2019/2020 навучальным годзе колькасць навучэнцаў складала 5106 чалавек.

Ахова здароўя

Медыцынскае абслугоўванне ажыццяўляецца ў 2 раённых бальніцах, у 20 фельчарска-акушэрскіх пунктах і 7 урачэбных амбулаторыях. Для аказання медыцынскай дапамогі і догляду адзінокім жыхарам раёна састарэлага ўзросту, якія пакутуюць ад хранічных захворванняў, арганізаваны 3 сельскія ўчастковыя бальніццы «сястрынскага догляду» на 45 ложкаў з урачэбнымі амбулаторыямі. У Глыбоцкай ЦРБ адкрыта міжраённае аддзяленне хранічнага гемадыялізу, яякое абслугоўвае пацыентаў паўночна-заходняга рэгіёна Віцебскай вобласці.

image
Трупа Ігната Буйніцкага ў 1912 годзе

Культура, спорт

image
Карціна «Глыбоцкія дудары-мядзведнікі» Юліі Арэхавай

Глыбоцкі край з’яўляецца адным з найбольш дударскіх рэгіёнаў Беларусі. На сённяшні дзень, паводле розных крыніц, вядома пра некалькіх дудароў, звязаных з Глыбоцкім краем, сярод якіх найбольш вылучаецца дудар з акцёрскай трупы Ігната Буйніцкага — Адам Шульга, а таксама Пётр Бурэц з вёскі Асінаўка. З неіснуючай вёскі Верацеі, на Глыбоччыне, паходзіць найстарэйшая беларуская дуда 1849 года, так званая Глыбоцкая дуда. Яе копія захоўваецца ў Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі. З Глыбоцкім краем таксама звязаная так званая дуда Ігната Буйніцкага, падораная дырыжору Людаміру Міхалу Рагоўскаму, які ў сваю чаргу ахвяраваў інструмент у фонд калецыі Івана Луцкевіча, якая ў 1921 годзе сталася часткай Беларускага музею ў Вільні. У Глыбоцкай раённай бібліятэцы створаная адмысловая калекцыя і экспазіцыя, прысвечаная беларускай дудзе. У мясцовай Школе мастацтваў (музычнай школе) існуе магчымасць дадатковага вывучэння ігры на дудзе. У гонар тутэйшай дударскай традыцыі ў раёне штогод праводзіцца фэст «Дударскі рэй».

Імаверна, што з дудой звязана было таксама існаванне Глыбоцкага брацтва мядзведнікаў, якое магчыма было звязаны, або супернічала са славутай Смаргонскай мядзведжай акадэміяй. Вядома, што з канца XV ст. і да пачатку XIX ст. Глыбокае і Смаргонь належалі адным уладальнікам — спачатку Зяновічам, а з 1628 года Радзівілам. Паводле інвентароў, у пачатку XVIII ст. у Глыбокім сярод рознага тыпу рамеснікаў былі таксама скамарохі і мядзведнікі. У кнізе «Литовские епархиальные ведомости» № 23 за 1869 год пра візітаванне ў грэкакаталіцкіх цэрквах у 1784 годзе напісана, што ў Глыбокім была царква Святой Тройцы, якая мела філіяльную царкву на вуліцы Дворнай (вядомая па інвентарах царква Святога Пятра). Пры царкве Святога Пятра было брацтва Святога Антонія, якое падзялася на тры аддзелы: св. Антонія (шаўцоў і гарбароў), Трох Свяціцеляў (краўцоў) і св. Мікалая — мядзведнікаў. Розныя крыніцы пацвярджаюць існаванне ў Глыбокім вялікай колькасці скамарохаў-мядзведнікаў. Майстрыха Юлія Арэхава з Глыбоцкага дому рамёстваў прысвяціла тэме глыбоцкіх дудароў-мядзведнікаў карціну ў тэхніцы саломкі.

На Глыбоччыне запісаны і адноўлены абрад «Жаніцьба Цярэшкі». Упершыню абрад быў адноўлены ў 1998 годзе, намаганнямі Наталлі Нікіфаровіч і калектыву, які пазней узяў назву народны тэатр фальклору «Цярэшка». На Глыбоччыне абрад з’яўляецца папулярнай каляднай забавай і штогод ладзіцца там у перадкалядны перыяд.

З Глыбоцкага раёна выводзяцца многія беларускія пісьменнікі, мастакі і інш. вядомыя дзеячы краіны, сярод іх Вацлаў Ластоўскі, Янка Пачопка, Ігнат Буйніцкі, Адам Шульга.

У Глыбокім дзейнічае народны тэатр фальклору «Цярэшка», праграмы якога заснаваны на імкненні захаваць пераемнасць традыцый першага беларускага тэатра І. Ц. Буйніцкага. Кіруе гуртом Наталля Нікіфаровіч.

image
Памятны знак Прысвячэнне кнізе

Глыбоцкі край — радзіма многіх аб’ектаў матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны, такіх як Тэхналогія прыгатавання традыцыйнай стравы «Масляны баран», Традыцыйная тэхналогія выпечкі жытняга хлеба, Абрад «Насіць намётку», Традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер’я, Тэхналогія прыгатавання традыцыйнай стравы «Клёцкі з душамі» і інш.

У раёне функцыянуе 49 устаноў культуры і мастацтва, з іх 26 бібліятэк, 19 устаноў клубнага тыпу, 2 дзіцячыя школы мастацтваў, дзіцячая мастацкая школа імя Я. Драздовіча, гісторыка-этнаграфічны музей.

Для развіцця фізічнай культуры і спорту маецца 137 спартыўных збудаванняў, з іх: 1 стадыён з трыбунамі на 2500 пасадачных месцаў, 22 спартыўныя залы, 36 прыстасаваных памяшканняў, 2 стралковых ціра, 61 пласкасное збудаванне і іншыя.

Выдаецца раённая газета — «Веснік Глыбоччыны».

image
Удзела. Касцёл XVIII ст.

Рэлігія

У Глыбоцкім раёне зарэгістравана 37 рэлігійных абшчын: 19 праваслаўных, 12 каталіцкіх, 3 пратэстанцкіх, 1 стараабрадная, 1 мусульманская, 1 Сведак Іеговы. У раёне дзейнічае 36 культавых будынкаў, 14 з якіх з’яўляюцца помнікамі архітэктуры, 4 храма маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння.

Старшыні Глыбоцкага райвыканкама

  • Павел Антонавіч Куксёнак (першы старшыня з 15 студзеня 1940 года; расстраляны фашыстамі ў 1941 годзе)
  • Дзмітрый Фёдаравіч Гурын (З ліпеня 1944 — 10 красавіка 1947)
  • Іван Аляксандравіч Дуброўскі (10 красавіка 1947 — 1 лютага 1948)
  • Сямён Мікалаевіч Шабалоўскі (1 лютага 1948 — 13 снежня 1953)
  • Фёдар Іванавіч Аноцкі (14 снежня 1953 — 13 сакавіка 1959)
  • Фёдар Іванавіч Фацееў (13 сакавіка 1959 — 30 студзеня 1960)
  • Васіль Мікалаевіч Асяненка (30 студзеня 1960 — 16 сакавіка 1963)
  • Анастасія Парфёнаўна Жаўнерка (16 сакавіка 1963 — 26 мая 1965)
  • Васіль Іванавіч Кагалёнак (26 мая 1965 — 7 красавіка 1967)
  • Яўген Паўлавіч Зайцаў (7 красавіка 1967 — 26 красавіка 1976)
  • Уладзімір Мікалаевіч Станкевіч (26 красавіка 1976 — май 1982)
  • Віктар Іосіфавіч Сініцкі (май 1982 — 5 лютага 1999)
  • Міхаіл Міхайлавіч Кандзерскі (5 лютага 1999 — 24 студзеня 2010)
  • Алег Віктаравіч Морхат (25 студзеня 2010 — ліпень 2019)
  • Аляксандр Мікалаевіч Шубскі (з 29 ліпеня 2019)

Вядомыя асобы

  • Ігнат Буйніцкі — беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч.
  • Уладзімір Канстанцінавіч Вайцецкі — Герой Сацыялістычнай Працы.
  • Тадэвуш Даленга-Мастовіч (1898—1939) — пісьменнік.
  • Дзмітрый Альбертавіч Дзёмін — дудар, музыкант і майстар народных інструментаў.
  • Язэп Драздовіч (1888—1954) — беларускі мастак, скульптар, этнограф, археолаг, педагог. Адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу
  • Алесь Дубровіч — паэт.
  • Клаўдзій Дуж-Душэўскі — палітычны дзеяч.
  • Ігнацій Іванавіч Карпеза (нарадзіўся ў в. Кульгаёўка) — генерал-лейтэнант.
  • Вацлаў Ластоўскі — грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, філолаг, этнограф, публіцыст, пісьменнік, літаратуразнавец.
  • Андрэй Майсяёнак — вучоны-біяхімік, краязнавец.
  • Лявон Савёнак — беларускі празаік, журналіст, перакладчык і грамадскі дзеяч.
  • Віктар Сянкевіч — беларускі гісторык, журналіст, дзеяч беларускай дыяспары ў Іспаніі, Канадзе і ЗША.
  •  — пісьменнік, журналіст.
  • Эдуард Мацюшонак — беларускі мастак.
  • Дзмітрый Літвінскі — глыбоцкі мастак, фотамайстар і відэааматар.
  • Янка Пачопка — пісьменнік, фалькларыст.
  • Міхась Машара (1902—1976) — беларускі паэт, празаік, драматург, перакладчык (нарадзіўся на хутары Падсосна).
  • Леанід Канстанцінавіч Пугаўка — Герой Сацыялістычнай Працы (1958).
  • Міхал Пятроўскі — каталіцкі святар.
  • Вячаслаў Іосіфавіч Савіцкі
  • Мікола Савіцкі — вучоны ў галіне эканамічнай інфарматыкі.
  • Фёдар Іванавіч Сухавіла — беларускі самабытны мастак, майстар маляваных дываноў.
  • Павел Восіпавіч Сухі — авіяканструктар.
  • Віктар Сянкевіч — гісторык і журналіст.
  • Алег Аркадзьевіч Тарыкаў — краязнавец.
  • Тамара Канстанцінаўна Чабан — беларускі літаратуразнавец, педагог, грамадскі дзеяч.
  • Адам Шульга — дудар з трупы Ігната Буйніцкага.
  • Пётр Бурэц — знакаміты дудар з вёскі Асінаўка.
  • Іван Іванавіч Волкаў — настаўнік і краязнаўца.
  • Юозас Булька — каталіцкі святар.
  • Ануфры Карказевіч — польскамоўны паэт і абшарнік маёнту Кашталянаўшчына, якую атрымаў у спадчыну ад роду Корсакаў.
  • Антоній Круман (1836—1891) — польскамоўны паэт, які прысвяціў Глыбокаму некалькі вершаў у зборніку «Piewiec z nade Dźwiny» («Пясняр з-над Дзвіны» 1860, Вільня).

Памятныя мясціны

Асноўны артыкул: Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Глыбоцкага раёна
  • Свята-Іаана-Прадцечанская царква, Бабруйшчына

Крыніцы

  1. Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. Фарміраванне тэрыторыі Глыбоцкага раёна Архівавана 11 жніўня 2020. Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей
  4. Деревня Верхнее: жила, живет, будет жить! СБ. Беларусь сегодня (руск.)
  5. Фарміраванне тэрыторыі, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Глыбоцкага раёна Мой родны край — Глыбоччына
  6. «Канферэнцыя, прысвечаная Язэпу Драздовічу, прайшла ў Маладзечне» Архівавана 24 верасня 2015. («Рэгіянальная газета»)
  7. «Творчасць Драздовіча — прыклад нацыянальнага мастацтва» Архівавана 19 красавіка 2014. («Рэгіянальная газета»)
  8. http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-i?id=19571

Літаратура

  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б. І. Сачанка і інш.; маст. А. М. Хількевіч. — Мн., 1995. — 450 с.

Спасылкі

  • Спіс населенных пунктаў Глыбоцкага раёна па сельсаветах
  • Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт Архівавана 27 красавіка 2020.
  • Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей
  • Рэсурс Віцебскай абласной бібліятэкі «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»
  • Мапы і агульныя звесткі на emaps-online Архівавана 14 ліпеня 2014. (руск.)
  • Фотаздымкі на сайце Radzima.org
  • Выдатныя мясціны на партале globustut.by (руск.)

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 23 Май, 2025 / 09:24

Glybo cki rayon administracyjna terytaryyalnaya adzinka y skladze Vicebskaj voblasci Razmeshchany na paydnyova zahodnyaj chastcy Vicebskaj voblasci Na yshodze myazhue z Polackim i Ushackim rayonami na zahadze z Pastayskim na poynachy z Sharkayshchynskim i Myorskim na poydni z Dokshyckim rayonami Glybocki rayonGerb ScyagKraina BelarusUvahodzic u Vicebskaya voblascAdministracyjny centr GlybokaeData ytvarennya 15 studzenya 1940Kiraynik Alyaksandr Mikalaevich ShubskiAficyjnyya movy Rodnaya mova belaruskaya 88 32 ruskaya 11 12 Razmaylyayuc doma belaruskaya 79 65 ruskaya 19 26 Naselnictva 2009 41 043 chal 1 e mesca Shchylnasc 23 33 chal km 2 e mesca Nacyyanalny sklad belarusy 93 51 ruskiya 3 2 palyaki 2 25 inshyya 1 04 Ploshcha 1 759 58 12 e mesca Vyshynya nad uzroynem mora Najvyshejshy punkt Samy nizki punkt 226 4 m 130 mChasavy poyas UTC 3Telefonny kod 375 2156Pashtovyya indeksy 211800Aficyjny sajt Medyyafajly na VikishovishchyGistoryyaU verasni 1939 goda terytoryya suchasnaga Glybockaga rayona yvajshla y sklad BSSR na toj momant geta byla Glybockaya gmina Dzisenskaga paveta Vilenskaga vayavodstva Glybocki rayon u skladze Vilejskaj voblasci y 1940 godze 15 studzenya 1940 goda ytvorany Glybocki i Pliski rayony y skladze Vilejskaj voblasci Terytoryya Glybockaga rayona skladala 592 kv km naselnictva rayona nalichvala bolsh za 35 tys chalavek z ih garadskih zhyharoy 9650 12 kastrychnika 1940 goda ytvorany 10 selskih savetay Verhnenski Dzerkayshchynski Zaleski Kapylshchynski Lastavicki Litoyshchynski Luchajkayski Mamajski Tumashayski Uzrecki Arganizavana i dzejnichala 11 kalgasay Z 2 lipenya 1941 pa 3 lipenya 1944 goda terytoryya rayona byla akupavanaya nyamecka fashysckimi zahopnikami U Glybokim byy stvorany centr akrugi rejhskamisaryyata Ostland 20 verasnya 1944 goda Glybocki i Pliski rayony yvajshli y sklad Polackaj voblasci U krasaviku 1948 goda Lastavicki selsavet perajmenavany y Abrubski Sa studzenya 1954 goda Glybocki i Pliski rayony y skladze Maladzechanskaj voblasci 16 lipenya 1954 goda skasavany Verhnenski Kapylshchynski Litoyshchynski Luchajkayski selsavety utvorany Udzelayski selsavet 31 sakavika 1958 goda skasavany Dzerkayshchynski selsavet 20 studzenya 1960 goda Maladzechanskaya voblasc byla skasavana Glybocki i Pliski rayony peradadzeny y sklad Vicebskaj voblasci U gety zh dzen da Glybockaga rayona daluchana terytoryya skasavanaga Dunilavickaga rayona garadski pasyolak Varapaeva Belkayski Valkalacki Varapaeyski Dunilavicki Kazloyshchynski Lasicki Mosarski Strucki selsavety 20 maya 1960 skasavany Varapaeyski Mosarski Strucki selsavety 25 snezhnya 1962 goda da Glybockaga rayona byli daluchany terytoryya skasavanaga Dokshyckaga rayona gorad Dokshycy garadski pasyolak Byagoml Byarozkayski Byarezinski Dokshycki Kruleyshchynski Krypulski Paraf yanayski Porplishchanski Sitcayski Tumilavicki Yuhnayski selsavety i chastka terytoryi skasavanaga Pliskaga rayona garadski pasyolak Padsville Galubicki Zyabkayski Pliski Psueyski selsavety u sklad Pastayskaga rayona peradadzena terytoryya kolishnyaga Dunilavickaga rayona garadski pasyolak Varapaeva Belkayski Valkalacki Dunilavicki Kazloyshchynski Lasicki selsavety tolki naselenyya punkty kolishnyaga Gulidayskaga selsaveta zastalisya y Glybockim rayone y skladze Tumashayskaga selsaveta 18 lyutaga 1964 goda skasavany Yuhnayski selsavet 6 studzenya 1965 goda gorad Dokshycy garadski pasyolak Byagoml Byarozkayski Byarezinski Dokshycki Kruleyshchynski Krypulski Paraf yanayski Porplishchanski Sitcayski Tumilavicki selsavety peradadzeny y sklad adnoylenaga Dokshyckaga rayona 12 lyutaga 1965 goda da Glybockaga rayona daluchany Dulinayski Prazarocki Starynkayski i Shkuncicki selsavety i nekatoryya naselenyya punkty Luzhkoyskaga selsaveta Myorskaga rayona 30 lipenya 1966 goda Dulinayski i Shkuncicki selsavety a taksama nekatoryya naselenyya punkty Zaleskaga selsaveta ranej peradadzenyya z Luzhkoyskaga selsaveta peradadzeny adnoylenamu Sharkayshchynskamu rayonu u vyniku Glybocki rayon nabyy suchasnyya mezhy 19 lyutaga 1971 goda Tumashayski selsavet perajmenavany y Karaboyski 22 snezhnya 1981 goda Mamajski selsavet u Azyarecki 19 lipenya 1989 goda Starynkayski selsavet u Lomashayski 20 chervenya 2013 goda Padsvilski passavet rearganizavany y Padsvilski selsavet GeagrafiyaKrayavid lya garadzishcha y Latygali Paverhnya bolshaj chastki rayona rayninnaya u centry i na poydni yzvyshanaya Agulny nahil z poydnya na poynach Znachnuyu ploshchu 55 zajmayuc Svyancyanskiya grady vycyagnutyya praz centr z paydnyovaga zahadu na paynochny yshod Na poynachy i paynochnym zahadze Dzisnenskaya nizina z harakternaj ploskaj paverhnyaj i balotnymi masivami Na paydnyovym ushodze Verhnebyarezinskaya nizina Najvyshejshy punkt 226 4 m kalya v Kavali za 6 km na yshod ad Glybokaga najbolsh nizkaya adznaka 130 m urez raki Avuta na poynachy U tektanichnyh adnosinah rayon prymerkavany da paynochna yshodnih shilay Belaruskaj anteklizy Zverhu zalyagayuc parody antrapagenavaga yzrostu paazerskaga na poynachy sozhskaga dnyaproyskaga radzej byarezinskaga zledzyanennyay Syarednyaya temperatura y studzeni 7 1 lip 17 6 C Apadkay 599 mm za god Vegetacyjny peryyad 184 sut Peravazhayuc dzyarnova padzolistyya gleby 30 ploshchy rayona zajmayuc lyasy 54 selgasugoddzi Kryvoe vozera lya GlybokagaAkunyoyskae vozera Pa terytoryi rayona chastkova prahodzic vodapadzel pamizh rekami Baltyjskaga i Chornaga moray Zahodnyaj Dzvinoj i Dnyaprom Najbolshyya reki Byarozayka z Dabrylaykaj Mnyuta Avuta pravyya prytoki Dzisny Shosha z Chyscyankaj Svilica z Agurnyoykaj Na terytoryi rayona znahodzicca 106 azyor u tym liku i samae glybokae vozera na Belarusi Doygae Azyory ab yadnany y sistemu pratokay i malyh rek yakiya zvyazany z rekami Zahodnyaya Dzvina i Byarezina Najbolshyya azyory Sho Plisa Mnyuta Vyalikae Pyatroyskae Belae Carkavishcha i insh Ihtyyafayna azyor 30 viday ryb Flora nalichvae bolsh za 800 viday raslin Najbolsh raspaysyudzhanyya vidy zhyvyol dzik los lisica kunica zayac babyor i inshyya Administracyjny padzelSelskiya savety Glybockaga rayona Glybocki rayon padzeleny na 13 selsavetay mae y svaim skladze 418 naselenyh punktay Nazva Administracyjny centr Ploshcha km kv Kolkasc vyosak Naselnictva chal Kiraynik1 Abrubski selsavet Abrub 95 18 17 1 382 Slavecki Anatol Mihajlavich2 Azyarecki selsavet Azyarcy 105 9 23 2168 Anashkevich Svyatlana Vaclavayna3 Galubicki selsavet Galubichy 164 3 27 952 Supranyonak Pyotr Makaravich4 Zaleski selsavet Zalesse 89 1 30 1165 Zayac Barys Ilich5 Zyabkayski selsavet Zyabki 87 3 32 981 Cimanoyski Igar Ivanavich6 Karaboyski selsavet Karaby 2 188 1 37 3655 Tatun Yaygenij Klaydzievich7 Lomashayski selsavet Lomashy 68 96 15 905 Cyareshka Franc Iosifavich8 Padsvilski selsavet Padsville 123 1 36 1148 Erashevich Anatolij Vaclavavich9 Pliski selsavet Plisa 196 3 51 2347 Plissko Vasil Mikalaevich10 Prazarocki selsavet Prazaroki 87 93 34 1061 Mihajloyskaya Inesa Ivanayna11 Psueyski selsavet Psuya 261 8 31 1027 Gil Alyaksandr Viktaravich12 Udzelayski selsavet Udzela 155 35 2883 Karman Viktar Kazimiravich13 Uzrecki selsavet Pyatroyshchyna 126 4 24 1017 Dashkevich Pyotr EduardavichNaselnictva1969 62 3 tys 2004 47 4 tys 2009 41 0 tys Agulnaya kolkasc naselnictva rayona na 2019 01 01 g 36 565 chalavek u tym liku 17 644 muzhchyn zhanchyn 18 921 chalavek Kolkasc pracazdolnaga naselnictva skladala 19 632 chalaveka starejshyh za pracazdolny yzrost 10 749 chalavek Garadskiya paselishchy Glybokae Padsville Bujnyya naselenyya punkty agragaradki Abrub Azyarcy Babichy Galubichy Gatayshchyna Karaby 2 Lomashy Marcybylina Mnyuta 1 Prazaroki Proshkava Psuya Udzela Charnevichy Nacyyanalny sklad 1999 belarusy 88 4 palyaki 5 7 ruskiya 4 6 i insh Pa dadzenyh Respublikanskaga perapisu naselnictva 2009 goda kolkasc naselnictva Glybockaga rayona skladala 41043 chalaveka U goradze Glybokae prazhyvala 20352 chalaveka u selskaj myascovasci 20691 chalavek GaspadarkaBujnejshyya pradpryemstvy Glybocki malochnakanservavy kambinat AAT Glybocki kambikormavy zavod RUSPP Glybocki myasakambinat AAT Glybockaya ptushkafabryka AAT Glybocki dosledny lyasgas DLGU Glybocki kanservavy zavod AAT Glybocki hlebazavod filiyal RUPP Vicebskhlebpram Padsvilski zavod harchovyh praduktay KUP Selskaya gaspadarka rayona pradstaylena 14 selskagaspadarchymi arganizacyyami u tym liku 3 kamunalnymi ynitarnymi pradpryemstvami 3 adkrytymi akcyyanernymi tavarystvami 2 adasoblenymi selskagaspadarchymi filiyalami 6 selskagaspadarchymi ynitarnymi pradpryemstvami yakiya nalezhac yurydychnym asobam nedzyarzhaynaj formy ylasnasci 37 syalyanskimi fermerskimi gaspadarkami Rayon specyyalizuecca y raslinavodstve na vytvorchasci zernya ilnu bulby rapsu garodniny u zhyvyolagadoyli na vytvorchasci malaka myasa U selskagaspadarchaj vytvorchasci zanyata kalya 2000 chalavek TranspartPa terytoryi rayona prahodzyac chygunki Maladzechna Polack i Kruleyshchyna Varapaeva aytamabilnyya darogi Polack Vilnyus Dokshycy Glybokae Sharkayshchyna Glybokae Dzisna i insh Sacyyalnaya sferaAdukacyya Asnoyny artykul Adukacyya y Glybockim rayone Na 01 studzenya 2020 goda y rayone funkcyyanavala 29 ustanoy adukacyi u tym liku dzicyachy sad bazavaya shkola 5 syarednih shkol 3 dzicyachy sad syarednyaya shkola 7 gimnazij 1 dashkolnyh ustanoy 8 ustanoy dadatkovaj adukacyi 1 Centr karekcyjna razvivayuchaga navuchannya i reabilitacyi sacyyalna pedagagichny centr dom syamejnaga typu rayonny centr dapryzyynaj padryhtoyki U 2019 2020 navuchalnym godze kolkasc navuchencay skladala 5106 chalavek Ahova zdaroyya Medycynskae abslugoyvanne azhyccyaylyaecca y 2 rayonnyh balnicah u 20 felcharska akusherskih punktah i 7 urachebnyh ambulatoryyah Dlya akazannya medycynskaj dapamogi i doglyadu adzinokim zhyharam rayona sastarelaga yzrostu yakiya pakutuyuc ad hranichnyh zahvorvannyay arganizavany 3 selskiya ychastkovyya balniccy syastrynskaga doglyadu na 45 lozhkay z urachebnymi ambulatoryyami U Glybockaj CRB adkryta mizhrayonnae addzyalenne hranichnaga gemadyyalizu yayakoe abslugoyvae pacyentay paynochna zahodnyaga regiyona Vicebskaj voblasci Trupa Ignata Bujnickaga y 1912 godzeKultura sportKarcina Glybockiya dudary myadzvedniki Yulii Arehavaj Glybocki kraj z yaylyaecca adnym z najbolsh dudarskih regiyonay Belarusi Na syonnyashni dzen pavodle roznyh krynic vyadoma pra nekalkih dudaroy zvyazanyh z Glybockim kraem syarod yakih najbolsh vyluchaecca dudar z akcyorskaj trupy Ignata Bujnickaga Adam Shulga a taksama Pyotr Burec z vyoski Asinayka Z neisnuyuchaj vyoski Veracei na Glybochchyne pahodzic najstarejshaya belaruskaya duda 1849 goda tak zvanaya Glybockaya duda Yae kopiya zahoyvaecca y Glybockim gistoryka etnagrafichnym muzei Z Glybockim kraem taksama zvyazanaya tak zvanaya duda Ignata Bujnickaga padoranaya dyryzhoru Lyudamiru Mihalu Ragoyskamu yaki y svayu chargu ahvyaravay instrument u fond kalecyi Ivana Luckevicha yakaya y 1921 godze stalasya chastkaj Belaruskaga muzeyu y Vilni U Glybockaj rayonnaj bibliyatecy stvoranaya admyslovaya kalekcyya i ekspazicyya prysvechanaya belaruskaj dudze U myascovaj Shkole mastactvay muzychnaj shkole isnue magchymasc dadatkovaga vyvuchennya igry na dudze U gonar tutejshaj dudarskaj tradycyi y rayone shtogod pravodzicca fest Dudarski rej Imaverna shto z dudoj zvyazana bylo taksama isnavanne Glybockaga bractva myadzvednikay yakoe magchyma bylo zvyazany abo supernichala sa slavutaj Smargonskaj myadzvedzhaj akademiyaj Vyadoma shto z kanca XV st i da pachatku XIX st Glybokae i Smargon nalezhali adnym uladalnikam spachatku Zyanovicham a z 1628 goda Radzivilam Pavodle inventaroy u pachatku XVIII st u Glybokim syarod roznaga typu ramesnikay byli taksama skamarohi i myadzvedniki U knize Litovskie eparhialnye vedomosti 23 za 1869 god pra vizitavanne y grekakatalickih cerkvah u 1784 godze napisana shto y Glybokim byla carkva Svyatoj Trojcy yakaya mela filiyalnuyu carkvu na vulicy Dvornaj vyadomaya pa inventarah carkva Svyatoga Pyatra Pry carkve Svyatoga Pyatra bylo bractva Svyatoga Antoniya yakoe padzyalasya na try addzely sv Antoniya shaycoy i garbaroy Troh Svyacicelyay kraycoy i sv Mikalaya myadzvednikay Roznyya krynicy pacvyardzhayuc isnavanne y Glybokim vyalikaj kolkasci skamarohay myadzvednikay Majstryha Yuliya Arehava z Glybockaga domu ramyostvay prysvyacila teme glybockih dudaroy myadzvednikay karcinu y tehnicy salomki Na Glybochchyne zapisany i adnoyleny abrad Zhanicba Cyareshki Upershynyu abrad byy adnoyleny y 1998 godze namagannyami Natalli Nikifarovich i kalektyvu yaki paznej uzyay nazvu narodny teatr falkloru Cyareshka Na Glybochchyne abrad z yaylyaecca papulyarnaj kalyadnaj zabavaj i shtogod ladzicca tam u peradkalyadny peryyad Z Glybockaga rayona vyvodzyacca mnogiya belaruskiya pismenniki mastaki i insh vyadomyya dzeyachy krainy syarod ih Vaclay Lastoyski Yanka Pachopka Ignat Bujnicki Adam Shulga U Glybokim dzejnichae narodny teatr falkloru Cyareshka pragramy yakoga zasnavany na imknenni zahavac peraemnasc tradycyj pershaga belaruskaga teatra I C Bujnickaga Kirue gurtom Natallya Nikifarovich Pamyatny znak Prysvyachenne knize Glybocki kraj radzima mnogih ab ektay materyyalnaj i nemateryyalnaj spadchyny takih yak Tehnalogiya prygatavannya tradycyjnaj stravy Maslyany baran Tradycyjnaya tehnalogiya vypechki zhytnyaga hleba Abrad Nasic namyotku Tradycyjnae mastactva malyavanyh dyvanoy Vicebskaga Paazer ya Tehnalogiya prygatavannya tradycyjnaj stravy Klyocki z dushami i insh U rayone funkcyyanue 49 ustanoy kultury i mastactva z ih 26 bibliyatek 19 ustanoy klubnaga typu 2 dzicyachyya shkoly mastactvay dzicyachaya mastackaya shkola imya Ya Drazdovicha gistoryka etnagrafichny muzej Dlya razviccya fizichnaj kultury i sportu maecca 137 spartyynyh zbudavannyay z ih 1 stadyyon z trybunami na 2500 pasadachnyh mescay 22 spartyynyya zaly 36 prystasavanyh pamyashkannyay 2 stralkovyh cira 61 plaskasnoe zbudavanne i inshyya Vydaecca rayonnaya gazeta Vesnik Glybochchyny Udzela Kascyol XVIII st ReligiyaU Glybockim rayone zaregistravana 37 religijnyh abshchyn 19 pravaslaynyh 12 katalickih 3 pratestanckih 1 staraabradnaya 1 musulmanskaya 1 Svedak Iegovy U rayone dzejnichae 36 kultavyh budynkay 14 z yakih z yaylyayucca pomnikami arhitektury 4 hrama mayuc status gistoryka kulturnaj kashtoynasci respublikanskaga znachennya Starshyni Glybockaga rajvykankamaPavel Antonavich Kuksyonak pershy starshynya z 15 studzenya 1940 goda rasstralyany fashystami y 1941 godze Dzmitryj Fyodaravich Guryn Z lipenya 1944 10 krasavika 1947 Ivan Alyaksandravich Dubroyski 10 krasavika 1947 1 lyutaga 1948 Syamyon Mikalaevich Shabaloyski 1 lyutaga 1948 13 snezhnya 1953 Fyodar Ivanavich Anocki 14 snezhnya 1953 13 sakavika 1959 Fyodar Ivanavich Faceey 13 sakavika 1959 30 studzenya 1960 Vasil Mikalaevich Asyanenka 30 studzenya 1960 16 sakavika 1963 Anastasiya Parfyonayna Zhaynerka 16 sakavika 1963 26 maya 1965 Vasil Ivanavich Kagalyonak 26 maya 1965 7 krasavika 1967 Yaygen Paylavich Zajcay 7 krasavika 1967 26 krasavika 1976 Uladzimir Mikalaevich Stankevich 26 krasavika 1976 maj 1982 Viktar Iosifavich Sinicki maj 1982 5 lyutaga 1999 Mihail Mihajlavich Kandzerski 5 lyutaga 1999 24 studzenya 2010 Aleg Viktaravich Morhat 25 studzenya 2010 lipen 2019 Alyaksandr Mikalaevich Shubski z 29 lipenya 2019 Vyadomyya asobyIgnat Bujnicki belaruski akcyor rezhysyor teatralny dzeyach Uladzimir Kanstancinavich Vajcecki Geroj Sacyyalistychnaj Pracy Tadevush Dalenga Mastovich 1898 1939 pismennik Dzmitryj Albertavich Dzyomin dudar muzykant i majstar narodnyh instrumentay Yazep Drazdovich 1888 1954 belaruski mastak skulptar etnograf arheolag pedagog Adzin z zasnavalnikay belaruskaga nacyyanalnaga gistarychnaga zhyvapisu Ales Dubrovich paet Klaydzij Duzh Dusheyski palitychny dzeyach Ignacij Ivanavich Karpeza naradziysya y v Kulgayoyka general lejtenant Vaclay Lastoyski gramadska palitychny dzeyach gistoryk filolag etnograf publicyst pismennik litaraturaznavec Andrej Majsyayonak vuchony biyahimik krayaznavec Lyavon Savyonak belaruski prazaik zhurnalist perakladchyk i gramadski dzeyach Viktar Syankevich belaruski gistoryk zhurnalist dzeyach belaruskaj dyyaspary y Ispanii Kanadze i ZShA pismennik zhurnalist Eduard Macyushonak belaruski mastak Dzmitryj Litvinski glybocki mastak fotamajstar i videaamatar Yanka Pachopka pismennik falklaryst Mihas Mashara 1902 1976 belaruski paet prazaik dramaturg perakladchyk naradziysya na hutary Padsosna Leanid Kanstancinavich Pugayka Geroj Sacyyalistychnaj Pracy 1958 Mihal Pyatroyski katalicki svyatar Vyachaslay Iosifavich Savicki Mikola Savicki vuchony y galine ekanamichnaj infarmatyki Fyodar Ivanavich Suhavila belaruski samabytny mastak majstar malyavanyh dyvanoy Pavel Vosipavich Suhi aviyakanstruktar Viktar Syankevich gistoryk i zhurnalist Aleg Arkadzevich Tarykay krayaznavec Tamara Kanstancinayna Chaban belaruski litaraturaznavec pedagog gramadski dzeyach Adam Shulga dudar z trupy Ignata Bujnickaga Pyotr Burec znakamity dudar z vyoski Asinayka Ivan Ivanavich Volkay nastaynik i krayaznayca Yuozas Bulka katalicki svyatar Anufry Karkazevich polskamoyny paet i absharnik mayontu Kashtalyanayshchyna yakuyu atrymay u spadchynu ad rodu Korsakay Antonij Kruman 1836 1891 polskamoyny paet yaki prysvyaciy Glybokamu nekalki vershay u zborniku Piewiec z nade Dzwiny Pyasnyar z nad Dzviny 1860 Vilnya Pamyatnyya myascinyAsnoyny artykul Spis gistoryka kulturnyh kashtoynascej Glybockaga rayona Svyata Iaana Pradcechanskaya carkva BabrujshchynaKrynicyVyniki perapisu 2009 goda Dzyarzhayny zyamelny kadastr Respubliki Belarus pa stane na 1 studzenya 2011 g Farmiravanne terytoryi Glybockaga rayona Arhivavana 11 zhniynya 2020 Glybocki gistoryka etnagrafichny muzej Derevnya Verhnee zhila zhivet budet zhit SB Belarus segodnya rusk Farmiravanne terytoryi administracyjna terytaryyalny padzel Glybockaga rayona Moj rodny kraj Glybochchyna Kanferencyya prysvechanaya Yazepu Drazdovichu prajshla y Maladzechne Arhivavana 24 verasnya 2015 Regiyanalnaya gazeta Tvorchasc Drazdovicha pryklad nacyyanalnaga mastactva Arhivavana 19 krasavika 2014 Regiyanalnaya gazeta http www marakou by by davedniki represavanyya litaratary tom i id 19571LitaraturaPamyac gistoryka dakumentalnaya hronika Glybockaga rayona red B I Sachanka i insh mast A M Hilkevich Mn 1995 450 s SpasylkiSpis naselennyh punktay Glybockaga rayona pa selsavetah Glybocki rayonny vykanaychy kamitet Arhivavana 27 krasavika 2020 Glybocki gistoryka etnagrafichny muzej Resurs Vicebskaj ablasnoj bibliyateki Prydzvinski kraj gistoryya i suchasnasc Mapy i agulnyya zvestki na emaps online Arhivavana 14 lipenya 2014 rusk Fotazdymki na sajce Radzima org Vydatnyya myasciny na partale globustut by rusk

Апошнія артыкулы
  • Май 22, 2025

    Трыкатаж

  • Май 20, 2025

    Трыкалор

  • Май 20, 2025

    Трыесцкі заліў

  • Май 20, 2025

    Трыест

  • Май 22, 2025

    Трыдэнцкі сабор

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка