Купа́лле (Ноч на Івана Купалу) — старажытнае народнае земляробчае свята, звязанае з летнім сонцастаяннем, з росквітам прыроды і летняй цеплыні. Адзначаецца ў ноч на 24 чэрвеня. У юліянскім календары адбыўся зрух на 6-7 ліпеня паводле Грыгарыянскага календара, і цяпер часта Купалле адзначаюць у гэты дзень.
Купалле | |
---|---|
М. М. Філіповіч. «На Купалле». 1921 | |
Тып | народны |
інакш | Іван Купала, Ян Купальны, Ян, Янаў дзень, Свята Сонца і кахання, Іван Вядзьмацкі, Іван Калдунскі |
Значэнне | «апоўдні года» |
Адзначаецца | ўсходнімі славянамі |
Дата | ў ноч з 23 чэрвеня (6 ліпеня) на 24 чэрвеня (7 ліпеня) |
Святкаванне | паліць вогнішчы і скакаць праз іх, вадзіць карагоды, плесці вянкі |
Традыцыі | збіраць травы |
Звязана з | гадовым сонцастаяннем |
Часам Купалле блытаюць з днём Святога Іаана (Яна, Івана) Хрысціцеля. Між тым гэта два розныя святы. «Сёння Купалле, а заўтра Ян…», — тлумачыць народная песня. Купалле — гэта ноч перад Іванавым днём, а не сам Іванаў дзень.
Этымалогія
Слова «купала», як і «Купалле», мае некалькі трактовак. Найбольш пашыраная — ад старажытнаславянскага «купець» (гарэць). Выдзяляецца таксама індаеўрапейскі корань «куп» — са значэннем «кіпець», «горача жадаць», блізкі да лацінскага cupido (імкнуцца, ускіпаць), ад якога выводзіцца Купідон. Назва можа паходзіць і ад «куп» у сэнсе «група людзей», «збор».
Раней меркавалася, што назва паходзіць ад імя Купалы — бога, якога быццам ушаноўвалі славяне-язычнікі. Сёння даследчыкі сумняваюцца ў існаванні такога боства. Ужо У. Проп ставіцца да яго скептычна і мяркуе, што Купалле магло быць прысвечана Ярыле.
Існавалі таксама рэгіянальныя варыянты назвы свята: Купава, Купалачка, Купальчык, Купало, Купал, Купалейка, Купальначка.
Гісторыя
Паходжанне
Пад рознымі назвамі свята вядома ўсім індаеўрапейскім народам. Паводле гісторыка Змітра Скварчэўскага, свята на летні сонцаварот вядома на Беларусі яшчэ з бронзавага веку. Ёсць меркаванне, што яно ўзнікла ў перыяд матрыярхату і было прысвечана нейкаму жаночаму вобразу. Таму ў купальскіх песнях Купала згадваецца як жаночы персанаж -- маладая дзяўчына ці дарослая жанчына, у якой ёсць тры дачкі.
Ва ўсходніх славян Купалле ўпершыню згадваецца ў Цвярскім летапісе пад 1175 годам, у Іпацьеўскім летапісе — пад 1262, у старабеларускіх граматах — з XIII—XIV стст. Захаваўся надпіс на сцяне Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку, дзе згадваецца назва свята. Прадстаўнікі фалагічнай школы лічылі Купалле святам у гонар язычніцкага бога (багіні) Купалы. Таксама ёсць меркаванне, што свята прысвячалася богу Ярыле, які нібыта памірае ў купальскі дзень, каб зноў адрадзіцца вясною на будучы год.
прыходзіць да высновы, што ў найболей старажытным выглядзе Купалле захавалася менавіта ў беларусаў. «Украінцы таксама захавалі асноўныя старажытныя элементы, але ў XIX ст., калі Купала стаў вясёлым маладзёжным гуляннем, яны відазмяніліся і пераасэнсаваліся. Рускімі ж асноўныя элементы купальскага рытуалу былі або забыты або перанесены на іншыя святы…»
Праблема даты
У старажытнасці Купалле прымяркоўвалася да летняга сонцастаяння, аднак магло святкавацца і ў блізкія даты. Як лічыць Зміцер Скварчэўскі, адзінай даты Купалля не існавала. Паводле этнаграфічных звестак, яно магло святкавацца некалькі разоў: сёння ў адной вёсцы, заўтра — у суседняй. Старадаўнія беларусы, тым болей сяляне, не мелі дакладных астранамічных прыбораў, таму даты росквіту лета, цеплыні і прыроды вызначалі вельмі прыблізна. Часта Купальскія абрады расцягвалі на цэлы шэраг дзён. Хроніка Стыйкоўскага вызначае Купалле як перыяд года з 25 траўня па 23 чэрвеня. Акрамя таго, перыяд сонцастаяння ў розныя стагоддзі мяняўся. Напрыклад, Францішак Скарына ў 16 ст. вызначае дату 12 чэрвеня (паводле сучасных астранамічных падлікаў, ён быў правы). Так ці інакш, Купалле сімвалізавала мяжу, пасля якой дзень пачынаў скарочвацца, цеплыня пачынала сыходзіць, а прырода — згасаць, набліжацца да канца лета, да восені, да зімы.
З цягам часу Купалле стала прымяркоўвацца да дня Іаана Хрысціцеля (24-25 чэрвеня). Тады яно і набыло назву Іван (Ян) Купала. Але ў некаторых мясцінах яно спраўлялася і раней. «Наша ніва» ў нумарах 1910—1911 гг. называе ў якасці даты Купалля ноч 23-24 чэрвеня.
У 1918 г. камуністычныя ўлады правялі каляндарную рэформу і перайшлі на Грыгарыянскі каляндар. Руская праваслаўная царква адмовілася падтрымаць рэформу, і Іван Купала пачаў святкавацца ў ноч 6-7 ліпеня, што працягваецца і па наш час. Але некаторыя грамадска-культурныя супольнасці ў Беларусі спраўляюць купальскія абрады паводле старажытнай традыцыі — у ноч 20-21 (ці 21-22) чэрвеня, у перыяд летняга сонцастаяння.
Міфалогія Купалля
Лічылася, што раніцай пасля Купальскай ночы сонца «грае». Яно нібыта плавае ў вадзе далёка на гарызонце, «купаецца». «На Купалу сонца грала…» — спяваецца ў народных песнях. Купальская ноч — быццам злучэнне двух несумяшчальных стыхій, агню і вады. У народных песнях і баладах часта паўтараецца матыў: дзяўчына і хлопец пабраліся шлюбам, а потым даведаліся, што яны — брат і сястра. Не вытрымаўшы сораму, яны ператварыліся ў кветку, у якой пялёсткі двух колераў — сіняга і жоўтага. Жоўты — колер сястры, сіні — колер брата (у іншых варыянтах — наадварот). Кветка вядомая як «брат-сястрыца», яна сапраўды расце ў Беларусі, квітнее летам і лічыцца адным з сімвалаў Купалля. У гэтым матыве можа быць рэшта вялікага славянскага міфа пра нараджэнне і зямлі, і неба, і ўсяго сусвету: праз шлюб двух першасных стыхій — агню і вады.
Купальскія містэрыі
Паводле народных павер’яў, рэкі ў гэту ноч свецяцца асаблівым прывідным святлом, а звяры, птушкі і нават дрэвы атрымліваюць дар мовы. У ноч а 12-й гадзіне зацвітае папараць-кветка. Хто знойдзе яе — атрымае здольнасць бачыць схаваныя ў зямлі клады і разумець мову звяроў. Каб адшукаць яе, трэба выправіцца ноччу ў лес аднаму і зайсці ў такі лясны гушчар, каб не чуць ні пеўняў, ні сабак з навакольных вёсак. Папараць-кветка маленькая, але яна ззяе ў цемры яскравым агеньчыкам.
Ведзьмы на Купалле
Адначасова Купалле — час разгулу змрочных сіл прыроды: ведзьмы і ведзьмары нібыта імкнуцца адабраць у кароў малако, зрабіць заломы ў жыце і інш. Яны ператвараліся ў жаб, змей, прабіраліся ў хлеў, шкодзілі жывёлам. Гэтыя павер’і адлюстраваныя ў купальскіх песнях:
Хадзем, дзяўчаткі, на Купалу,
Хадзем, сястронкі, агонь класці.
…Пільнаваці жыта й пшаніцы
Ад тое ведзьмы-чараўніцы,
Каб яна па межах не хадзіла,
Раннія расы не абівала.
…З жыта спору не збірала.— .
Ведзьмы ператвараліся ў розных крылатых жывёл і ляцелі на Лысую гару пад Мсціславам, каб зладзіць там . Верагодна, гэта ўспамін пра язычніцкія культы, якія ў старажытнасці сапраўды праводзіліся жанчынамі на сакральных узгорках. У купальскіх песнях нават сустракаюцца радкі: «На гары Купала гарэла…» У іншых мясцінах верылі, што ў Купальскую ноч ведзьмы крадуць у людзей коней, на якіх скачуць на Лысую гару.
Калі чалавек не святкаваў Купалле, яго маглі палічыць ведзьмаром: значыць, у гэтую ноч ён лятаў на Лысую гару. З такім людзей паджартоўвалі: «Наталка на Купаллі не была, то-то ведзьма была!».
Каб абараніцца ад ведзьмаў, людзі выконвалі рытуалы:
- Каб не скралі каня і не паехалі на ім на Лысую гару, гаспадар замыкаў хлеў.
- На ганак хаты клалі крапіву, каб ведзьмы не нарабілі жыхарам шкоды.
- Кідалі ў жыта галавешкі з агнём.
- Абтыкалі сцены хаты і хлява святаянскімі зёлкамі.
- Спальвалі ў агні саламяную ляльку (пудзіла ведзьмы). Часам «ведзьму» мог сімвалізаваць чэрап жывёліны, які таксама кідалі ў агонь.
- У некаторых мясцовасцях праз вогнішча з мэтай ачышчэння і засцярогі праганялі статак.
- Спявалі песні-абярэгі: «Ой, на Купаллі цёмныя ночы, ой выбер Божа ведзьміны Вочы! / Ой выберы Божа ведзьміны вочы, каб не хадзіла ў цёмныя ночы!..».
- Развешвалі над дзвярыма хлявоў ці на вокнах розныя вострыя інструменты — сярпы, іголкі, косы.
- У даўніну падазронай жывёліну (кату, сабаку, жабе) наносілі калецтва. Калі тое ж калецтва потым выяўлялася ў кагосьці з вяскоўцаў — значыць, ён вядзьмар і на купальскую ноч ператвараўся ў жывёліну, каб шкодзіць людзям.
Абраднасць
Рытуалы
Купалле мела карнавальна-экстатычны характар, блізкі да антычных вакхічных культаў.
Свята характарызавалася комплексам абрадаў, павер’яў, любоўнай і аграрнай варажбой. Яшчэ днём дзяўчаты збіралі купальскія (святаянскія) зёлкі, што, як лічылася, мелі асаблівую лекавую моц. Цэнтральнае месца ў абрадах і гульнях займала купальскае вогнішча.
Пасля прыняцця хрысціянства царква сумясціла з Купалле дзень Іаана Хрысціцеля, свята атрымала здвоеную назву Іван Купала, або Іванаў (Янаў) дзень. Святкавалася ў ноч на 7 ліпеня (24 чэрвеня старога стылю). Традыцыя Купалля на Беларусі амаль у архаічным выглядзе захавалася да пачатку XX стагоддзя. У наш час існуе як традыцыйнае народнае свята без абрадавай дзейнасці.
Купальскае вогнішча
Купальскія агні, верагодна, увасаблялі сонца і надзяляліся сілай даваць ураджай і праганяць смерць. Да купальскага вогнішча рыхтаваліся загадзя. Па ўсіх дварах збіралі старыя непатрэбныя рэчы і вывозілі іх на выбранае для ўрачыстасці месца (узлесак, паляну, высокі бераг ракі), дзе яны пазней спальваліся. У некаторых мясцінах у полымя кідалі старыя вуллі, каб пчолы былі здаровыя і прыносілі мёд. У старажытнасці купальскі агонь распальвалі трэннем кавалкаў дрэва адзін аб адзін, адначасова ўздымалі на высокім шасце прамасленае драўлянае кола (магчыма, сімвал сонца), якое потым падпальвалі. Пры агні гатавалі абрадавую вячэру: яешню, верашчаку, кулагу, варэнікі. Вакол агню вадзілі карагоды, спявалі купальскія песні. Праз вогнішча хлопцы і дзяўчаты скакалі парамі, што было звязана з ачышчальнай магіяй і з рытуалам, прызначаным забяспечыць плоднасць (ад вышыні скачка залежала вышыня хлябоў і інш.). У агонь таксама кідалі пучок лёну і крычалі магічныя словы: «Зарадзі лён». Важнымі элементамі свята былі спаленне або тапленне ў вадзе пудзіла Купалы (таксама называлі Марай, Марэнай ці Ведзьмай), рытуальнае купанне на ўзыходзе сонца, качанне па расе, пусканне з гары падпаленага кола і інш.
Варажба
Вельмі пашыранай на Купалле была , асабліва на замужжа (на рачную плынь пускалі вянкі, загадваючы на «суджанага», і інш.):
- Заплюшчыць вочы і назбіраць усляпую розных траў, пакласці іх пад падушку. А раніцаў разглядзець іх: калі назбіралася 12 відаў рознай травы, то ў гэтым годзе дзяўчына выйдзе замуж.
- Пакласці вянкі на ваду, каб у сярэдзіне кожнага вянка была замацаваная свечка. Калі вянок нейкай дзяўчыны патоне і свечка згасне, — значыць, наканаваны разлюбіў яе. Калі не патоне — быць ёй замужам.
- Калі ў хаце быў нехта хворы, паміж бярвенняў прасоўвалі купальскую кветку. Калі раніцай яе знаходзілі завялай, — значыць, хворы памрэ. Калі кветка засталася жывой, — значыць, хвароба пройдзе.
- Дзяўчаты (пад смех і жарты сваіх сябровак) — поўзалі па зямлі і зрывалі зубамі аер. А на наступны дзень глядзелі, чый аер лепей адрос. Значыць, той дзяўчыне і быць замужам гэтым годам.
- Дзяўчаты зрывалі зубамі траву трыпутнік і шапталі: «Трыпутнік — трыпутнік, ты расцеш пры дарозе, бачыш старога і малога, ці не бачыў майго мілога?». Пасля гэтага суджаны павінны быў прысніцца ноччу.
Варажбітныя абрады адлюстроўваюцца ў купальскіх песнях:
Цёмна ночка Іванаўская.
Набяром, сястрыцы,
Жоўтага пясочку
І пасеем, сястрыцы,
Пад таткаву клетку.
А знаці, пазнаці,
Пясочак не ўзыдзець —
Нам у таткі не быці,
Вянкоў не насіці.— .
Дзеўка-Купала
На Магілёўшчыне Купалле была жывым персанажам, які звалі «Дзеўка-Купала». Яе ролю выконвала самая прыгожая дзяўчына вёскі. Іншыя дзяўчаты распраналі яе і абмотвалі лісцем і галінкамі, на галаву клалі вянок. Потым яе вялі ў лес, дзе былі падрыхтаваныя вянкі. Дзяўчыне завязвалі вочы, і яна раздавала іншым дзяўчатам вянкі. Каму даставаўся свежы вянок — значыць, той жыць шчасліва, каму завялы — той «не бачыць шчасця».
Купальскія зёлкі
Яшчэ днём дзяўчаты і жанчыны збіралі кветкі і расліны: лічылася, што на Купалле яны набываюць асаблівую моц. У Круглянскім раёне збіралі купалкі, у Глыбоцкім — багатыркі. І тыя, і другія лічыліся моцным сродкам дзеля любоўнай магіі. Таксама збіраліся васількі, папараць, рута, святаяннік. Купальскія вянкі, сплеценыя з розных кветак, лічыліся магічнымі. Людзі верылі, што іх моц толькі ўзрастае, калі асвяціць іх у царкве ці касцёле. Калі нехта хварэў, з іх гатавалі адвары ці абкурвалі імі хворага. Архілін, паводле павер’яў, абараняў ад падкопаў злых духаў, сок цірліча прыцягваў багацце, а пералёт-трава прыносіла шчасце.
Купальскія песні
Купальскія песні найбольш распаўсюджаныя ў Паўночнай і Паўднёва-Заходняй Беларусі. Рэдка сустракаюцца ў Гомельскай вобласці. Зусім не сустракаюцца на усходзе Магілёўскай вобласці (Хоцімскі, Кручаўскі, Клімаўскі раёны), Гродзенскай (Астравецкі, Лідскі, Дзятлаўскі раёны) і на паўднёва-заходняй ускраіне Брэсцкай вобласці (Брэсцкі, Жабінскаўскі раён).
Купальскія ласункі
Сялянне з Краснапальскага раёна змешвалі бульбяное цеста з мукою і пяклі пірагі, начынялі іх зялёнай цыбуляй ці кіслай капустай з просам. Амаль па ўсёй Беларусі на Купалле гатавалі кулагу: ягады ставілі на агонь і варылі. Потым дадавалі ў іх крыху мукі, мёд ці цукар, варылі да кісельнага стану. Падавалі на стол з хлебам ці блінамі. Іншым ласункам была верашчака — страва дзеля мачання бліноў. На Тураўшчыне, Магілёўшчыне і Лагойшчыне яе гатавалі так: спачатку сала, мяса ці каўбаса падсмажваліся на патэльні, потым у іх дадавалася мука, араматныя зёлкі. На Гродзеншчыне, у Цэнтральным і Ўсходнім Палессі верашчака была крыху іншай: сала, мяса ці каўбаса варыліся, потым перакалочваліся мукою. На Вілейшчыне і ў некаторых раёнах Гродзеншчыны верашчаку рабілі на хлебным ці бурачным квасе. Сёння верашчака шырока вядомая на Беларусі пад назваю мачанка.
Раніца пасля Купалля
Раніцай пасля Купальскай ночы дзяўчаты і хлопцы сустракалі світанак, назіралі, як сонца «грае» (пераліваецца рознымі колерамі, дзеліцца на кругі), купаліся ў вадзе, каталіся па траве з купальскімі росамі, каб набрацца сілы.
Падобныя святы ў іншых культурах
Многія індаеўрапейскія народы святкавалі перыяд летняга сонцастаяння. Пасля прыходу хрысціянства адпаведная абраднасць у многіх народаў Еўропы была перанесеная на тое ж свята Іаана Хрысціцеля (24-25 чэрвеня). У літоўцаў вядомы , у латышоў — Ліга, у англічан — Ноч перад днём святога Джона, у нарвежцаў — ноч перад святым Хансам (st. Hans), у шведаў — Мідсомар (Midsommar), у датчан — Іёнсок (Jonsok). Швейцарцы святкавалі Sunnawend (Летні сонцаварот), з якім былі звязаныя павер’і пра схаваныя клады, пра гномаў, пра таямнічыя «агні Іаганіса», што ззялі ў цемры.
Купалле ў літаратуры і мастацтве
Свята шырока адлюстравана ў жывапісе, паэзіі, сучасных песнях. Беларускі паэт Янка Купала не толькі ўтварае ад назвы свята свой псеўданім, але і прысвячае яму частку сваёй творчасці:
На купалле на святое
Рві, матуля, зелле тое,
Што ў нас папараць завецца!
І шчаслівым быць здаецца!Як нарвеш яго даволі
Ў цёмным лесе, ў чыстым полі, —
Палажы за абразамі,
Пасвянці сваймі слязамі…Двойчы, тройчы — а крапліста —
Злі слязою брыльянцістай
І чакай з яго прыплоду
Ад усходу да заходу…Як узыйдуць з зелля кветкі. —
Будуць шчасце меці дзеткі,
Будзеш, маці, меці ў хаце
Долю, згоду і багацце!..— .
На Купалле — музычны сінтэтычны спектакль, пастаўлены ў БДТ-1 у 1921 годзе, які пратрымаўся некалькі гадоў у рэпертуары тэатра па аднайменнай драме М. Чарота «На купалле» Е. Міровічам.
З сучаснай літаратуры тэма Купалля шырока закранута ў дзіцячай аповесці-казцы (ці фэнтэзі) Уладзіміра Ягоўдзіка «» (2013 г.)
- Г. Семірадскі. Ноч на Івана Купалу (каля 1880)
- Купалле. Паштовая марка СССР (1991)
- І. І. Сакалоў. Ноч на Івана Купалу. 1856
- Двухколерная кветка браткі (брат-і-сястра)
- І. Левітан. Папараць ля вады. 1895
- Памятная манета Нацбанка Беларусі (2004, рэверс)
Гл. таксама
- Янка Купала
- Народны каляндар
Крыніцы
- ЭГБ. Т. 4. С. 309.
- Ліпень(недаступная спасылка)
- Выд.: Паэзія беларускага земляробчага календара / Укладанне, сістэматызацыя тэкстаў, уступны артыкул і каментарыі А.С. Ліса. Мн., 1992. Архівавана 8 снежня 2016.
- Выд.: Паэзія беларускага земляробчага календара / Укладанне, сістэматызацыя тэкстаў, уступны артыкул і каментарыі А.С. Ліса. Мн., 1992. Архівавана 8 снежня 2016.
- Янка Купала
Літаратура
- Беларускія народныя абрады. — Мн., 1994.
- Васілевіч Ул. А. Беларускі народны каляндарМн.: 1992. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2012. // Паэзія беларускага земляробчага календара. Склад. Ліс А.С.. —
- Зайкоўскі Э. Купалле // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Лозка А. Беларускі народны каляндар. — Мн.: Полымя, 1993.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Купалле
- Купалле Архівавана 5 сакавіка 2016. // «Рэгіянальная газета»
- Купалле (бел.)
- Купалле Архівавана 8 лютага 2013. // Расейскі Этнаграфічны Музей (руск.)
- Будзьма Беларусамі. Купалле
- Радзіма мая — Беларусь. Купалле
- Беларускі народны каляндар
- Купалле Архівавана 13 сакавіка 2017.
- Ганцавіцкі краязнаўчы музей. Верашчака Архівавана 20 жніўня 2016.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
U panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Kupalle znachenni Kupa lle Noch na Ivana Kupalu starazhytnae narodnae zemlyarobchae svyata zvyazanae z letnim soncastayannem z roskvitam pryrody i letnyaj ceplyni Adznachaecca y noch na 24 chervenya U yuliyanskim kalendary adbyysya zruh na 6 7 lipenya pavodle Grygaryyanskaga kalendara i cyaper chasta Kupalle adznachayuc u gety dzen KupalleM M Filipovich Na Kupalle 1921Typ narodnyinaksh Ivan Kupala Yan Kupalny Yan Yanay dzen Svyata Sonca i kahannya Ivan Vyadzmacki Ivan KaldunskiZnachenne apoydni goda Adznachaecca yshodnimi slavyanamiData y noch z 23 chervenya 6 lipenya na 24 chervenya 7 lipenya Svyatkavanne palic vognishchy i skakac praz ih vadzic karagody plesci vyankiTradycyi zbirac travyZvyazana z gadovym soncastayannem Chasam Kupalle blytayuc z dnyom Svyatoga Iaana Yana Ivana Hryscicelya Mizh tym geta dva roznyya svyaty Syonnya Kupalle a zaytra Yan tlumachyc narodnaya pesnya Kupalle geta noch perad Ivanavym dnyom a ne sam Ivanay dzen EtymalogiyaSlova kupala yak i Kupalle mae nekalki traktovak Najbolsh pashyranaya ad starazhytna slavyanskaga kupec garec Vydzyalyaecca taksama indaeyrapejski koran kup sa znachennem kipec goracha zhadac blizki da lacinskaga cupido imknucca uskipac ad yakoga vyvodzicca Kupidon Nazva mozha pahodzic i ad kup u sense grupa lyudzej zbor Ranej merkavalasya shto nazva pahodzic ad imya Kupaly boga yakoga byccam ushanoyvali slavyane yazychniki Syonnya dasledchyki sumnyavayucca y isnavanni takoga bostva Uzho U Prop stavicca da yago skeptychna i myarkue shto Kupalle maglo byc prysvechana Yaryle Isnavali taksama regiyanalnyya varyyanty nazvy svyata Kupava Kupalachka Kupalchyk Kupalo Kupal Kupalejka Kupalnachka GistoryyaPahodzhanne Pad roznymi nazvami svyata vyadoma ysim indaeyrapejskim narodam Pavodle gistoryka Zmitra Skvarcheyskaga svyata na letni soncavarot vyadoma na Belarusi yashche z bronzavaga veku Yosc merkavanne shto yano yznikla y peryyad matryyarhatu i bylo prysvechana nejkamu zhanochamu vobrazu Tamu y kupalskih pesnyah Kupala zgadvaecca yak zhanochy persanazh maladaya dzyaychyna ci daroslaya zhanchyna u yakoj yosc try dachki Va yshodnih slavyan Kupalle ypershynyu zgadvaecca y Cvyarskim letapise pad 1175 godam u Ipaceyskim letapise pad 1262 u starabelaruskih gramatah z XIII XIV stst Zahavaysya nadpis na scyane Spasa Praabrazhenskaj carkvy y Polacku dze zgadvaecca nazva svyata Pradstayniki falagichnaj shkoly lichyli Kupalle svyatam u gonar yazychnickaga boga bagini Kupaly Taksama yosc merkavanne shto svyata prysvyachalasya bogu Yaryle yaki nibyta pamirae y kupalski dzen kab znoy adradzicca vyasnoyu na buduchy god pryhodzic da vysnovy shto y najbolej starazhytnym vyglyadze Kupalle zahavalasya menavita y belarusay Ukraincy taksama zahavali asnoynyya starazhytnyya elementy ale y XIX st kali Kupala stay vyasyolym maladzyozhnym gulyannem yany vidazmyanilisya i peraasensavalisya Ruskimi zh asnoynyya elementy kupalskaga rytualu byli abo zabyty abo peraneseny na inshyya svyaty Prablema daty U starazhytnasci Kupalle prymyarkoyvalasya da letnyaga soncastayannya adnak maglo svyatkavacca i y blizkiya daty Yak lichyc Zmicer Skvarcheyski adzinaj daty Kupallya ne isnavala Pavodle etnagrafichnyh zvestak yano maglo svyatkavacca nekalki razoy syonnya y adnoj vyoscy zaytra u susednyaj Staradayniya belarusy tym bolej syalyane ne meli dakladnyh astranamichnyh pryboray tamu daty roskvitu leta ceplyni i pryrody vyznachali velmi pryblizna Chasta Kupalskiya abrady rascyagvali na cely sherag dzyon Hronika Styjkoyskaga vyznachae Kupalle yak peryyad goda z 25 traynya pa 23 chervenya Akramya tago peryyad soncastayannya y roznyya stagoddzi myanyaysya Napryklad Francishak Skaryna y 16 st vyznachae datu 12 chervenya pavodle suchasnyh astranamichnyh padlikay yon byy pravy Tak ci inaksh Kupalle simvalizavala myazhu paslya yakoj dzen pachynay skarochvacca ceplynya pachynala syhodzic a pryroda zgasac nablizhacca da kanca leta da voseni da zimy Z cyagam chasu Kupalle stala prymyarkoyvacca da dnya Iaana Hryscicelya 24 25 chervenya Tady yano i nabylo nazvu Ivan Yan Kupala Ale y nekatoryh myascinah yano spraylyalasya i ranej Nasha niva y numarah 1910 1911 gg nazyvae y yakasci daty Kupallya noch 23 24 chervenya U 1918 g kamunistychnyya ylady pravyali kalyandarnuyu reformu i perajshli na Grygaryyanski kalyandar Ruskaya pravaslaynaya carkva admovilasya padtrymac reformu i Ivan Kupala pachay svyatkavacca y noch 6 7 lipenya shto pracyagvaecca i pa nash chas Ale nekatoryya gramadska kulturnyya supolnasci y Belarusi spraylyayuc kupalskiya abrady pavodle starazhytnaj tradycyi u noch 20 21 ci 21 22 chervenya u peryyad letnyaga soncastayannya Mifalogiya KupallyaLichylasya shto ranicaj paslya Kupalskaj nochy sonca grae Yano nibyta plavae y vadze dalyoka na garyzonce kupaecca Na Kupalu sonca grala spyavaecca y narodnyh pesnyah Kupalskaya noch byccam zluchenne dvuh nesumyashchalnyh styhij agnyu i vady U narodnyh pesnyah i baladah chasta paytaraecca matyy dzyaychyna i hlopec pabralisya shlyubam a potym davedalisya shto yany brat i syastra Ne vytrymayshy soramu yany peratvarylisya y kvetku u yakoj pyalyostki dvuh koleray sinyaga i zhoytaga Zhoyty koler syastry sini koler brata u inshyh varyyantah naadvarot Kvetka vyadomaya yak brat syastryca yana sapraydy rasce y Belarusi kvitnee letam i lichycca adnym z simvalay Kupallya U getym matyve mozha byc reshta vyalikaga slavyanskaga mifa pra naradzhenne i zyamli i neba i ysyago susvetu praz shlyub dvuh pershasnyh styhij agnyu i vady Kupalskiya misteryi Pavodle narodnyh paver yay reki y getu noch svecyacca asablivym pryvidnym svyatlom a zvyary ptushki i navat drevy atrymlivayuc dar movy U noch a 12 j gadzine zacvitae paparac kvetka Hto znojdze yae atrymae zdolnasc bachyc shavanyya y zyamli klady i razumec movu zvyaroy Kab adshukac yae treba vypravicca nochchu y les adnamu i zajsci y taki lyasny gushchar kab ne chuc ni peynyay ni sabak z navakolnyh vyosak Paparac kvetka malenkaya ale yana zzyae y cemry yaskravym agenchykam Vedzmy na Kupalle Adnachasova Kupalle chas razgulu zmrochnyh sil pryrody vedzmy i vedzmary nibyta imknucca adabrac u karoy malako zrabic zalomy y zhyce i insh Yany peratvaralisya y zhab zmej prabiralisya y hley shkodzili zhyvyolam Getyya paver i adlyustravanyya y kupalskih pesnyah Hadzem dzyaychatki na Kupalu Hadzem syastronki agon klasci Pilnavaci zhyta j pshanicy Ad toe vedzmy charaynicy Kab yana pa mezhah ne hadzila Ranniya rasy ne abivala Z zhyta sporu ne zbirala Vedzmy peratvaralisya y roznyh krylatyh zhyvyol i lyaceli na Lysuyu garu pad Mscislavam kab zladzic tam Veragodna geta yspamin pra yazychnickiya kulty yakiya y starazhytnasci sapraydy pravodzilisya zhanchynami na sakralnyh uzgorkah U kupalskih pesnyah navat sustrakayucca radki Na gary Kupala garela U inshyh myascinah veryli shto y Kupalskuyu noch vedzmy kraduc u lyudzej konej na yakih skachuc na Lysuyu garu Kali chalavek ne svyatkavay Kupalle yago magli palichyc vedzmarom znachyc u getuyu noch yon lyatay na Lysuyu garu Z takim lyudzej padzhartoyvali Natalka na Kupalli ne byla to to vedzma byla Kab abaranicca ad vedzmay lyudzi vykonvali rytualy Kab ne skrali kanya i ne paehali na im na Lysuyu garu gaspadar zamykay hley Na ganak haty klali krapivu kab vedzmy ne narabili zhyharam shkody Kidali y zhyta galaveshki z agnyom Abtykali sceny haty i hlyava svyatayanskimi zyolkami Spalvali y agni salamyanuyu lyalku pudzila vedzmy Chasam vedzmu mog simvalizavac cherap zhyvyoliny yaki taksama kidali y agon U nekatoryh myascovascyah praz vognishcha z metaj achyshchennya i zascyarogi praganyali statak Spyavali pesni abyaregi Oj na Kupalli cyomnyya nochy oj vyber Bozha vedzminy Vochy Oj vybery Bozha vedzminy vochy kab ne hadzila y cyomnyya nochy Razveshvali nad dzvyaryma hlyavoy ci na voknah roznyya vostryya instrumenty syarpy igolki kosy U dayninu padazronaj zhyvyolinu katu sabaku zhabe nanosili kalectva Kali toe zh kalectva potym vyyaylyalasya y kagosci z vyaskoycay znachyc yon vyadzmar i na kupalskuyu noch peratvaraysya y zhyvyolinu kab shkodzic lyudzyam AbradnascRytualy Kupalle mela karnavalna ekstatychny haraktar blizki da antychnyh vakhichnyh kultay Svyata haraktaryzavalasya kompleksam abraday paver yay lyuboynaj i agrarnaj varazhboj Yashche dnyom dzyaychaty zbirali kupalskiya svyatayanskiya zyolki shto yak lichylasya meli asablivuyu lekavuyu moc Centralnae mesca y abradah i gulnyah zajmala kupalskae vognishcha Paslya prynyaccya hrysciyanstva carkva sumyascila z Kupalle dzen Iaana Hryscicelya svyata atrymala zdvoenuyu nazvu Ivan Kupala abo Ivanay Yanay dzen Svyatkavalasya y noch na 7 lipenya 24 chervenya staroga stylyu Tradycyya Kupallya na Belarusi amal u arhaichnym vyglyadze zahavalasya da pachatku XX stagoddzya U nash chas isnue yak tradycyjnae narodnae svyata bez abradavaj dzejnasci Kupalskae vognishcha Kupalskiya agni veragodna uvasablyali sonca i nadzyalyalisya silaj davac uradzhaj i praganyac smerc Da kupalskaga vognishcha ryhtavalisya zagadzya Pa ysih dvarah zbirali staryya nepatrebnyya rechy i vyvozili ih na vybranae dlya yrachystasci mesca uzlesak palyanu vysoki berag raki dze yany paznej spalvalisya U nekatoryh myascinah u polymya kidali staryya vulli kab pcholy byli zdarovyya i prynosili myod U starazhytnasci kupalski agon raspalvali trennem kavalkay dreva adzin ab adzin adnachasova yzdymali na vysokim shasce pramaslenae draylyanae kola magchyma simval sonca yakoe potym padpalvali Pry agni gatavali abradavuyu vyacheru yaeshnyu verashchaku kulagu vareniki Vakol agnyu vadzili karagody spyavali kupalskiya pesni Praz vognishcha hlopcy i dzyaychaty skakali parami shto bylo zvyazana z achyshchalnaj magiyaj i z rytualam pryznachanym zabyaspechyc plodnasc ad vyshyni skachka zalezhala vyshynya hlyaboy i insh U agon taksama kidali puchok lyonu i krychali magichnyya slovy Zaradzi lyon Vazhnymi elementami svyata byli spalenne abo taplenne y vadze pudzila Kupaly taksama nazyvali Maraj Marenaj ci Vedzmaj rytualnae kupanne na yzyhodze sonca kachanne pa rase puskanne z gary padpalenaga kola i insh Varazhba Velmi pashyranaj na Kupalle byla asabliva na zamuzhzha na rachnuyu plyn puskali vyanki zagadvayuchy na sudzhanaga i insh Zaplyushchyc vochy i nazbirac uslyapuyu roznyh tray paklasci ih pad padushku A ranicay razglyadzec ih kali nazbiralasya 12 viday roznaj travy to y getym godze dzyaychyna vyjdze zamuzh Paklasci vyanki na vadu kab u syaredzine kozhnaga vyanka byla zamacavanaya svechka Kali vyanok nejkaj dzyaychyny patone i svechka zgasne znachyc nakanavany razlyubiy yae Kali ne patone byc yoj zamuzham Kali y hace byy nehta hvory pamizh byarvennyay prasoyvali kupalskuyu kvetku Kali ranicaj yae znahodzili zavyalaj znachyc hvory pamre Kali kvetka zastalasya zhyvoj znachyc hvaroba projdze Dzyaychaty pad smeh i zharty svaih syabrovak poyzali pa zyamli i zryvali zubami aer A na nastupny dzen glyadzeli chyj aer lepej adros Znachyc toj dzyaychyne i byc zamuzham getym godam Dzyaychaty zryvali zubami travu tryputnik i shaptali Tryputnik tryputnik ty rascesh pry daroze bachysh staroga i maloga ci ne bachyy majgo miloga Paslya getaga sudzhany pavinny byy prysnicca nochchu Varazhbitnyya abrady adlyustroyvayucca y kupalskih pesnyah Cyomna nochka Ivanayskaya Nabyarom syastrycy Zhoytaga pyasochku I paseem syastrycy Pad tatkavu kletku A znaci paznaci Pyasochak ne yzydzec Nam u tatki ne byci Vyankoy ne nasici Dzeyka Kupala Na Magilyoyshchyne Kupalle byla zhyvym persanazham yaki zvali Dzeyka Kupala Yae rolyu vykonvala samaya prygozhaya dzyaychyna vyoski Inshyya dzyaychaty raspranali yae i abmotvali liscem i galinkami na galavu klali vyanok Potym yae vyali y les dze byli padryhtavanyya vyanki Dzyaychyne zavyazvali vochy i yana razdavala inshym dzyaychatam vyanki Kamu dastavaysya svezhy vyanok znachyc toj zhyc shchasliva kamu zavyaly toj ne bachyc shchascya Kupalskiya zyolki Yashche dnyom dzyaychaty i zhanchyny zbirali kvetki i rasliny lichylasya shto na Kupalle yany nabyvayuc asablivuyu moc U Kruglyanskim rayone zbirali kupalki u Glybockim bagatyrki I tyya i drugiya lichylisya mocnym srodkam dzelya lyuboynaj magii Taksama zbiralisya vasilki paparac ruta svyatayannik Kupalskiya vyanki splecenyya z roznyh kvetak lichylisya magichnymi Lyudzi veryli shto ih moc tolki yzrastae kali asvyacic ih u carkve ci kascyole Kali nehta hvarey z ih gatavali advary ci abkurvali imi hvoraga Arhilin pavodle paver yay abaranyay ad padkopay zlyh duhay sok cirlicha prycyagvay bagacce a peralyot trava prynosila shchasce Kupalskiya pesni Asnoyny artykul Kupalskiya pesni Kupalskiya pesni najbolsh raspaysyudzhanyya y Paynochnaj i Paydnyova Zahodnyaj Belarusi Redka sustrakayucca y Gomelskaj voblasci Zusim ne sustrakayucca na ushodze Magilyoyskaj voblasci Hocimski Kruchayski Klimayski rayony Grodzenskaj Astravecki Lidski Dzyatlayski rayony i na paydnyova zahodnyaj uskraine Bresckaj voblasci Brescki Zhabinskayski rayon Kupalskiya lasunki Syalyanne z Krasnapalskaga rayona zmeshvali bulbyanoe cesta z mukoyu i pyakli piragi nachynyali ih zyalyonaj cybulyaj ci kislaj kapustaj z prosam Amal pa ysyoj Belarusi na Kupalle gatavali kulagu yagady stavili na agon i varyli Potym dadavali y ih kryhu muki myod ci cukar varyli da kiselnaga stanu Padavali na stol z hlebam ci blinami Inshym lasunkam byla verashchaka strava dzelya machannya blinoy Na Turayshchyne Magilyoyshchyne i Lagojshchyne yae gatavali tak spachatku sala myasa ci kaybasa padsmazhvalisya na patelni potym u ih dadavalasya muka aramatnyya zyolki Na Grodzenshchyne u Centralnym i Ўshodnim Palessi verashchaka byla kryhu inshaj sala myasa ci kaybasa varylisya potym perakalochvalisya mukoyu Na Vilejshchyne i y nekatoryh rayonah Grodzenshchyny verashchaku rabili na hlebnym ci burachnym kvase Syonnya verashchaka shyroka vyadomaya na Belarusi pad nazvayu machanka Ranica paslya Kupallya Ranicaj paslya Kupalskaj nochy dzyaychaty i hlopcy sustrakali svitanak nazirali yak sonca grae peralivaecca roznymi kolerami dzelicca na krugi kupalisya y vadze katalisya pa trave z kupalskimi rosami kab nabracca sily Padobnyya svyaty y inshyh kulturahMnogiya indaeyrapejskiya narody svyatkavali peryyad letnyaga soncastayannya Paslya pryhodu hrysciyanstva adpavednaya abradnasc u mnogih naroday Eyropy byla peranesenaya na toe zh svyata Iaana Hryscicelya 24 25 chervenya U litoycay vyadomy u latyshoy Liga u anglichan Noch perad dnyom svyatoga Dzhona u narvezhcay noch perad svyatym Hansam st Hans u shveday Midsomar Midsommar u datchan Iyonsok Jonsok Shvejcarcy svyatkavali Sunnawend Letni soncavarot z yakim byli zvyazanyya paver i pra shavanyya klady pra gnomay pra tayamnichyya agni Iaganisa shto zzyali y cemry Kupalle y litaratury i mastactveSvyata shyroka adlyustravana y zhyvapise paezii suchasnyh pesnyah Belaruski paet Yanka Kupala ne tolki ytvarae ad nazvy svyata svoj pseydanim ale i prysvyachae yamu chastku svayoj tvorchasci Na kupalle na svyatoe Rvi matulya zelle toe Shto y nas paparac zavecca I shchaslivym byc zdaecca Yak narvesh yago davoli Ў cyomnym lese y chystym poli Palazhy za abrazami Pasvyanci svajmi slyazami Dvojchy trojchy a kraplista Zli slyazoyu brylyancistaj I chakaj z yago pryplodu Ad ushodu da zahodu Yak uzyjduc z zellya kvetki Buduc shchasce meci dzetki Budzesh maci meci y hace Dolyu zgodu i bagacce Na Kupalle muzychny sintetychny spektakl pastayleny y BDT 1 u 1921 godze yaki pratrymaysya nekalki gadoy u repertuary teatra pa adnajmennaj drame M Charota Na kupalle E Mirovicham Z suchasnaj litaratury tema Kupallya shyroka zakranuta y dzicyachaj apovesci kazcy ci fentezi Uladzimira Yagoydzika 2013 g G Semiradski Noch na Ivana Kupalu kalya 1880 Kupalle Pashtovaya marka SSSR 1991 I I Sakaloy Noch na Ivana Kupalu 1856 Dvuhkolernaya kvetka bratki brat i syastra I Levitan Paparac lya vady 1895 Pamyatnaya maneta Nacbanka Belarusi 2004 revers Gl taksamaYanka Kupala Narodny kalyandarKrynicyEGB T 4 S 309 Lipen nedastupnaya spasylka Vyd Paeziya belaruskaga zemlyarobchaga kalendara Ukladanne sistematyzacyya tekstay ustupny artykul i kamentaryi A S Lisa Mn 1992 Arhivavana 8 snezhnya 2016 Vyd Paeziya belaruskaga zemlyarobchaga kalendara Ukladanne sistematyzacyya tekstay ustupny artykul i kamentaryi A S Lisa Mn 1992 Arhivavana 8 snezhnya 2016 Yanka KupalaLitaraturaBelaruskiya narodnyya abrady Mn 1994 Vasilevich Ul A Belaruski narodny kalyandar bel Paeziya belaruskaga zemlyarobchaga kalendara Sklad Lis A S Mn 1992 Arhivavana z pershakrynicy 11 maya 2012 Zajkoyski E Kupalle Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 4 Kadety Lyashchenya Redkal G P Pashkoy galoyny red i insh Mast E E Zhakevich Mn BelEn 1997 432 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0041 2 Lozka A Belaruski narodny kalyandar Mn Polymya 1993 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Kupalle Kupalle Arhivavana 5 sakavika 2016 Regiyanalnaya gazeta Kupalle bel Kupalle Arhivavana 8 lyutaga 2013 Rasejski Etnagrafichny Muzej rusk Budzma Belarusami Kupalle Radzima maya Belarus Kupalle Belaruski narodny kalyandar Kupalle Arhivavana 13 sakavika 2017 Gancavicki krayaznaychy muzej Verashchaka Arhivavana 20 zhniynya 2016