Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Лаго йск трансліт Lahojsk горад у Мінскай вобласці Беларусі адміністрацыйны цэнтр Лагойскага раёна на рацэ Гайна Месціцц

Лагойск

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Лагойск

Лаго́йск (трансліт.: Lahojsk) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Лагойскага раёна, на рацэ Гайна. Месціцца за 40 км ад Мінска, 31 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы (лінія Мінск — Орша). Аўтамабільныя дарогі на Мінск, Лепель, Смалявічы, Барысаў, Маладзечна. Каля горада праходзіць аўтамагістраль М3 Мінск — Віцебск. Горад-спадарожнік Мінска.

Горад
Лагойск
image
image
Герб
Краіна
Беларусь
Вобласць
Мінская
Раён
Лагойскі
Каардынаты
54°12′ пн. ш. 27°51′ у. д.HGЯO
Першая згадка
1078
Горад з
1998
Вышыня цэнтра
192 м
Насельніцтва
  • ▲15 567 чал. (1 студзеня 2025)
Часавы пояс
UTC+3
Тэлефонны код
+375 1774
Паштовы індэкс
223141
Аўтамабільны код
5
СААТА
6232501000
Афіцыйны сайт
logoysk.gov.by (руск.)​ (бел.)
Лагойск на карце Беларусі ±
image
image
image
image
Лагойск на Вікісховішчы

Назва

Назва Лагойск (< Логожьск) ад назвы ракі Лагаза, якая старабалцкага паходжання.

На гэта паказвае балцкі гідранімічны пашыральнік -(а)z-. Ён вядомы і ў літоўскім словаўтварэнні: keikti «лаяць» — keikazas «хто лаецца», pilvas «жывот» — pilvazas «хто з вялікім жыватом». Фанетычны варыянт гэтага пашыральніка -auz- у назве ракі Макоўза (прыток бярэзінскай Цны) у гэтым жа лагойскім рэгіёне, на ўсходзе ад Лагазы.

Назва Лагаза ад індаеўрапейскага *leg- / *log- «накропваць, прасочвацца, распускацца». У балцкай лексіцы гэты корань (выціснуты з цягам часу сінонімамі) не фіксуецца, так жа сама і са старабалцкімі *dravas, *snavas «цячэнне», якія засталіся толькі ў гідраніміі (ад іх гідронімы Адроў, Сноў).

Лагойск аддалены на ўсход ад цячэння Лагазы. Мяркуецца, што першапачаткова «Лагожаск» называлася паселішча ля сутокаў Лагазінкі і Гайны. Пазней яго маглі перанесці на новае месца, захаваўшы старую назву. Думка пра ўтварэнне тапоніму ад слова «лог» выглядае сумнеўна.

Варыянты напісання назвы ў гістарычных крыніцах: Лагожск, Лагожаск.

Гісторыя

Ранняе Сярэднявечча

image
Замчышча ў Лагойску, 2022 г.

Паселішча на р. Гайна ўзнікла раней, чым звесткі пра Лагойск трапілі ў пісьмовыя крыніцы. На правым беразе р. Гайна (цяпер — Парк культуры і адпачынку) размешчана гарадзішча.

Першы пісьмовы ўспамін пра Лагойск змяшчаецца ў «Павучанні» Уладзіміра Манамаха і датуецца 1078 годам: «Пожог землю и, повоевав до Лукомля и до Логожьска, та на Дръютъск воюя». У апошняй чвэрці XI стагоддзя паселішча далучана да Полацкага княства. У 1127 годзе князь кіеўскі Мсціслаў Уладзіміравіч у часе выправы на Полацк разрабаваў Лагойск, узяў у палон жыхароў і перадаў яго Ізяславу Мсціславічу. У 1132 годзе вернуты дынастыі полацкіх князёў. У 1180 годзе горад зрабіўся сталіцай удзельнага княства.

Вялікае Княства Літоўскае

image
Касцёл Св. Казіміра, XIX ст.

У першай чвэрці XIV стагоддзя Лагойск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. Тут існаваў праваслаўны манастыр Іаана Прадцечы. У 1387 годзе вялікі князь Ягайла надаў яго ў валоданне свайму брату Скіргайлу. З 1392 года Лагойск перайшоў ва ўладанне вялікага князя Вітаўта. У «Спісе гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец XIV стагоддзя) Лагойск значыцца сярод «літоўскіх» замкаў. У 1413 годзе мясцовасць увайшла ў склад Віленскага ваяводства. З часоў княжання Казіміра Лагойскам валодалі Чартарыйскія. У 1505 годзе крымскія татары спалілі і разрабавалі мястэчка, у тым ліку замак.

З 1528 года, дзякуючы шлюбу, Лагойск перайшоў да Тышкевічаў, якія ўладкавалі тут сваю рэзідэнцыю. З гэтага часу мястэчка зрабілася цэнтрам . З 1531—1532 гадоў быў адноўлены замак. У 1532 года тут адбудавалі спаленую татарамі замкавую Богаяўленскую царкву, пры царкве існаваў манастыр. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Лагойск увайшоў у склад Менскага павета Менскага ваяводства. У часы войнаў Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1512—1522, 1534—1537), і ў вайну 1654—1667 гадоў мястэчка пэўны час (у 1519, 1535, 1654 гадах) знаходзілася пад маскоўскай акупацыяй.

У 1609 годзе навуковец Аляксандр Тышкевіч фундаваў у Лагойску першы парафіяльны касцёл, у якім праводзілася пахаванне тутэйшай лініі роду. У 1673 годзе кароль і вялікі князь Міхал Вішнявецкі надаў мястэчку прывілей на штотыднёвы гандаль і два штогадовых кірмашы.

У часы Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) 6 мая 1708 года шведскае войска заняла Лагойск і спаліла замак. У 1752 годзе на месцы зруйнавага замка Аляксандр Тышкевіч збудаваў новую царкву і заснаваў кляштар базылянаў. У 1787 годзе ён жа распачаў будову мураванага касцёла, асвечанага ў 1793 годзе.

  • Лагойск на малюнках першай паловы XIX ст.
  • image
    Палац Тышкевічаў, малюнак Н. Орды
  • image
    Царква і кляштар базыльян
  • image
    Палац Тышкевічаў
  • image
    Уезд у мястэчка з боку Мінска
  • image
    Палатняная фабрыка

У складзе Расійскай імперыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лагойск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. Станам на 1795 год тут было 90 хрысціянскіх і 26 іўдзейскіх двароў, каталіцкі касцёл, грэка-каталіцкая царква ў гонар Св. Міколы і базылянскі кляштар; 9 мая, 6 жніўня і 6 снежня праводзіліся кірмашы. Мястэчка было цэнтрам маёнтку, якім супольна валодалі былы рэферэндар і Вінцэнт Тышкевіч і кашталян жамойцкі . У 1809—1860 гадах у мястэчку дзейнічала Лагойская палатняна-папяровая мануфактура. Выпускала палатно, баваўняныя і льняныя хусцінкі. У 1859 годзе мела 12 станкоў і 2 машыны. У 1860 годзе працавала каля 60 чалавек. Выпускала да 50 і больш тысяч аршынаў палатна рознага колеру і ўзору. Прадукцыя збывалася ў Мінску і Рызе.

У 1814—1819 гадах тут збудавалі двухпавярховы палац (будынак падарвалі ў канцы Другой сусветнай вайны). У 1837 годзе пачала працаваць ткацкая фабрыка, таксама дзейнічала невялікая фабрыка сельскагаспадарчых прылад з жалезаплавільнай майстэрняй. Канстанцін Тышкевіч заснаваў у мястэчку банк для мяшчан і сялян, але праз пэўны час фабрыку і банк закрылі. У 1842 годзе браты Канстанцін і Яўстах Тышкевічы стварылі музей старажытнасцей, на аснове калекцыі якога ў 1855 годзе заснавалі Віленскі музей старажытнасцей.

Станам на 1861 год у Лагойску працавалі шкіпінарны і медны заводы. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Лагойску працавалі народнае вучылішча, гарбарны завод, вадзяны млын, 14 крамаў, рэгулярна адбываліся 3 кірмашы.

Найноўшы час

У 1919 годзе Лагойск увайшоў у БССР, дзе 17 ліпеня 1924 года стаў цэнтрам раёна. 27 верасня 1938 года паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 2 ліпеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

У 1998 годзе Лагойск атрымаў статус горада.

У 2007 годзе ў склад Лагойска ўключана вёска Луцаўшчына.

  • Лагойск на старых здымках
  • image
    Касцёл Св. Казіміра
  • image
    Палац Тышкевічаў
  • image
    Парк і палац
  • image
    Царква Св. Мікалая

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1897 год — 2296 чал.
  • XX стагоддзе: 1979 год — 5,3 тыс. чал.; 1995 год — 10 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 2009 год — 10 706 чал.; 2015 год — 12 376 чал.; 2016 год — 12 739 чал.; 2017 год — 12 950 чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Алімп». Лагойск — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.

Культура

  • Гісторыка-краязнаўчы музей імя К. і Я. Тышкевічаў.

Славутасці

  • Касцёл Святога Казіміра
  • Парк Тышкевічаў (першая палова XIX ст.)
  • Лагойская Мікалаеўская царква (1824 г.)
  • Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра
  • Лагойскае замчышча
  • Лагойскія гарадзішчы
  • Помнік Надзеі Якаўлеўне Харчанка (1974 г.)
  • Скульптура Божай Маці «Знаменне» (2016 г.)

Страчаная спадчына

У будынку лагойскай «Замкавай» царквы перад дзвярамі знаходзіўся надмагільны камень Астафея Васільевіча Тышкевіча (памёр у 1558 годзе), адкуль ён у 1858 годзе быў вывезены Яўстахам Тышкевічам у Віленскі музей старажытнасцей пры бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта. Ён змяшчаў кароткі надпіс «В лѣто Бож•(аго) нӕр.(оженя) | •а•ф•ни• (1558) м(еся)ца• а|вгүста ѕ҃. (6) днӕ | в пѧтницу/• пре|ставшӕ Ѡст|афеи Василевич | Тишкович.».

  • image
    Касцёл Святога Казіміра
  • image
    Скульптура Божай Маці «Знаменне»
  • image
    Мікалаеўская царква
  • image
    Руіны сядзібы Тышкевічаў
  • image
    Парк Тышкевічаў
  • image
    Памятны знак у парку

Вядомыя асобы

  • (1861—1929) — яўрэйскі грамадскі дзеяч і асветнік, заснавальнік руха Білу.
  • Васіліса Марзалюк — беларуская спартсменка.
  • Міхаіл Фёдаравіч Навіцкі (1933—1979) — беларускі жывапісец.
  • Вячаслаў Селях-Качанскі (1885—1976) — беларускі оперны спявак, тэатральны дзеяч, педагог
  • Канстанцін Тышкевіч — беларускі археолаг, гісторык, этнограф XIX стагоддзя.
  • Яўстах Тышкевіч — беларускі археолаг, гісторык, этнограф XIX стагоддзя.
  • (нар. 1940) — беларускі пісьменік.
  • Алесь Шут (1952—2019) — беларускі лекар, палітык і грамадскі дзеяч.

Гл. таксама

  • Лагожскае княства

Заўвагі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q830106"></a>
  2. Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2025.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q6520738"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q133574508"></a>
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  4. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 390.
  5. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 657.
  6. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 99.
  7. Лемцюгова В. Беларуская айканімія: лінгвіст. аналіз назваў насел. пунктаў Мін. вобл. / В. П. Лемцюгова; Акад. навук БССР, Ін-т мовазнаўства. — Мн.: Навука і тэхніка, 1970. — 156 с. — С. 92.
  8. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 1-я. — Мн., 2003.
  9. к // Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: , 1974. — 447 с. — 12 700 экз. С. 207.
  10. Штыхаў, Г. В. Лагойск / Г. В. Штыхаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 5. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  11. Пазднякоў В. Лагойск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 177. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  12. Пазднякоў В. Лагойск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 178. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  13. Лагойская палатняна-папяровая мануфактура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах. Том 9: Кулівін — Малаіта / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншае. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — С. 91.
  14. Беларусь 1995.
  15. Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Город Минск; Минская область. (руск.)
  16. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  17. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  18. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  19. Дзяніс Лісейчыкаў. Надмагільныя камяні з «рускімі» надпісамі XVI—XVII стст. каля вёскі Малькавічы Архівавана 1 чэрвеня 2020.

Літаратура

  • Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: , 1974. — 447 с. — 12 700 экз.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 1-я. — Мн., 2003.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 2-я / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004. — 488 с.
  • Логойск // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
  • Лагойск // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 416. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лагойск
  • image Геаграфічныя звесткі па тэме Лагойск на OpenStreetMap
  • Лагойск — Рэгіянальны партал Архівавана 25 мая 2022.
  • Здымкі Лагойску на Radzima.org Архівавана 25 мая 2022.
  • logoysk.info — Лагойск on-line (архіў ад 28 студзеня 2021)
  • Форум горада Лагойска (архіў ад 05 верасня 2009)
  • Віртуальны музей горада Лагойска (архіў ад 25 студзеня 2021)
  • Вандроўка ў Лагойск (архіў ад 20 лютага 2020)
  • Надвор’е ў горадзе Лагойск

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 22 Май, 2025 / 07:42

Lago jsk translit Lahojsk gorad u Minskaj voblasci Belarusi administracyjny centr Lagojskaga rayona na race Gajna Mescicca za 40 km ad Minska 31 km ad chygunachnaj stancyi Smalyavichy liniya Minsk Orsha Aytamabilnyya darogi na Minsk Lepel Smalyavichy Barysay Maladzechna Kalya gorada prahodzic aytamagistral M3 Minsk Vicebsk Gorad spadarozhnik Minska Gorad Lagojsk GerbKraina BelarusVoblasc MinskayaRayon LagojskiKaardynaty 54 12 pn sh 27 51 u d H G Ya OPershaya zgadka 1078Gorad z 1998Vyshynya centra 192 mNaselnictva 15 567 chal 1 studzenya 2025 Chasavy poyas UTC 3Telefonny kod 375 1774Pashtovy indeks 223141Aytamabilny kod 5SAATA 6232501000Aficyjny sajt logoysk gov by rusk bel Lagojsk na karce Belarusi Lagojsk na VikishovishchyNazvaNazva Lagojsk lt Logozhsk ad nazvy raki Lagaza yakaya starabalckaga pahodzhannya Na geta pakazvae balcki gidranimichny pashyralnik a z Yon vyadomy i y litoyskim slovaytvarenni keikti layac keikazas hto laecca pilvas zhyvot pilvazas hto z vyalikim zhyvatom Fanetychny varyyant getaga pashyralnika auz u nazve raki Makoyza prytok byarezinskaj Cny u getym zha lagojskim regiyone na yshodze ad Lagazy Nazva Lagaza ad indaeyrapejskaga leg log nakropvac prasochvacca raspuskacca U balckaj leksicy gety koran vycisnuty z cyagam chasu sinonimami ne fiksuecca tak zha sama i sa starabalckimi dravas snavas cyachenne yakiya zastalisya tolki y gidranimii ad ih gidronimy Adroy Snoy Lagojsk addaleny na yshod ad cyachennya Lagazy Myarkuecca shto pershapachatkova Lagozhask nazyvalasya paselishcha lya sutokay Lagazinki i Gajny Paznej yago magli peranesci na novae mesca zahavayshy staruyu nazvu Dumka pra ytvarenne taponimu ad slova log vyglyadae sumneyna Varyyanty napisannya nazvy y gistarychnyh krynicah Lagozhsk Lagozhask GistoryyaRannyae Syarednyavechcha Zamchyshcha y Lagojsku 2022 g Paselishcha na r Gajna yznikla ranej chym zvestki pra Lagojsk trapili y pismovyya krynicy Na pravym beraze r Gajna cyaper Park kultury i adpachynku razmeshchana garadzishcha Pershy pismovy yspamin pra Lagojsk zmyashchaecca y Pavuchanni Uladzimira Manamaha i datuecca 1078 godam Pozhog zemlyu i povoevav do Lukomlya i do Logozhska ta na Dryutsk voyuya U aposhnyaj chverci XI stagoddzya paselishcha daluchana da Polackaga knyastva U 1127 godze knyaz kieyski Mscislay Uladzimiravich u chase vypravy na Polack razrabavay Lagojsk uzyay u palon zhyharoy i peraday yago Izyaslavu Mscislavichu U 1132 godze vernuty dynastyi polackih knyazyoy U 1180 godze gorad zrabiysya stalicaj udzelnaga knyastva Vyalikae Knyastva Litoyskae Kascyol Sv Kazimira XIX st U pershaj chverci XIV stagoddzya Lagojsk daluchyysya da Vyalikaga Knyastva Litoyskaga Tut isnavay pravaslayny manastyr Iaana Pradcechy U 1387 godze vyaliki knyaz Yagajla naday yago y valodanne svajmu bratu Skirgajlu Z 1392 goda Lagojsk perajshoy va yladanne vyalikaga knyazya Vitayta U Spise garadoy dalyokih i blizkih kanec XIV stagoddzya Lagojsk znachycca syarod litoyskih zamkay U 1413 godze myascovasc uvajshla y sklad Vilenskaga vayavodstva Z chasoy knyazhannya Kazimira Lagojskam valodali Chartaryjskiya U 1505 godze krymskiya tatary spalili i razrabavali myastechka u tym liku zamak Z 1528 goda dzyakuyuchy shlyubu Lagojsk perajshoy da Tyshkevichay yakiya yladkavali tut svayu rezidencyyu Z getaga chasu myastechka zrabilasya centram Z 1531 1532 gadoy byy adnoyleny zamak U 1532 goda tut adbudavali spalenuyu tatarami zamkavuyu Bogayaylenskuyu carkvu pry carkve isnavay manastyr Zgodna z administracyjna terytaryyalnaj reformaj 1565 1566 Lagojsk uvajshoy u sklad Menskaga paveta Menskaga vayavodstva U chasy vojnay Maskoyskaj dzyarzhavy z Vyalikim Knyastvam Litoyskim 1512 1522 1534 1537 i y vajnu 1654 1667 gadoy myastechka peyny chas u 1519 1535 1654 gadah znahodzilasya pad maskoyskaj akupacyyaj U 1609 godze navukovec Alyaksandr Tyshkevich fundavay u Lagojsku pershy parafiyalny kascyol u yakim pravodzilasya pahavanne tutejshaj linii rodu U 1673 godze karol i vyaliki knyaz Mihal Vishnyavecki naday myastechku pryvilej na shtotydnyovy gandal i dva shtogadovyh kirmashy U chasy Vyalikaj Paynochnaj vajny 1700 1721 6 maya 1708 goda shvedskae vojska zanyala Lagojsk i spalila zamak U 1752 godze na mescy zrujnavaga zamka Alyaksandr Tyshkevich zbudavay novuyu carkvu i zasnavay klyashtar bazylyanay U 1787 godze yon zha raspachay budovu muravanaga kascyola asvechanaga y 1793 godze Lagojsk na malyunkah pershaj palovy XIX st Palac Tyshkevichay malyunak N Ordy Carkva i klyashtar bazylyan Palac Tyshkevichay Uezd u myastechka z boku Minska Palatnyanaya fabryka U skladze Rasijskaj imperyi U vyniku drugoga padzelu Rechy Paspalitaj 1793 Lagojsk apynuysya y skladze Rasijskaj imperyi dze stay centram volasci Barysayskaga paveta Minskaj guberni Stanam na 1795 god tut bylo 90 hrysciyanskih i 26 iydzejskih dvaroy katalicki kascyol greka katalickaya carkva y gonar Sv Mikoly i bazylyanski klyashtar 9 maya 6 zhniynya i 6 snezhnya pravodzilisya kirmashy Myastechka bylo centram mayontku yakim supolna valodali byly referendar i Vincent Tyshkevich i kashtalyan zhamojcki U 1809 1860 gadah u myastechku dzejnichala Lagojskaya palatnyana papyarovaya manufaktura Vypuskala palatno bavaynyanyya i lnyanyya huscinki U 1859 godze mela 12 stankoy i 2 mashyny U 1860 godze pracavala kalya 60 chalavek Vypuskala da 50 i bolsh tysyach arshynay palatna roznaga koleru i yzoru Pradukcyya zbyvalasya y Minsku i Ryze U 1814 1819 gadah tut zbudavali dvuhpavyarhovy palac budynak padarvali y kancy Drugoj susvetnaj vajny U 1837 godze pachala pracavac tkackaya fabryka taksama dzejnichala nevyalikaya fabryka selskagaspadarchyh prylad z zhalezaplavilnaj majsternyaj Kanstancin Tyshkevich zasnavay u myastechku bank dlya myashchan i syalyan ale praz peyny chas fabryku i bank zakryli U 1842 godze braty Kanstancin i Yaystah Tyshkevichy stvaryli muzej starazhytnascej na asnove kalekcyi yakoga y 1855 godze zasnavali Vilenski muzej starazhytnascej Stanam na 1861 god u Lagojsku pracavali shkipinarny i medny zavody Pavodle vynikay perapisu 1897 u Lagojsku pracavali narodnae vuchylishcha garbarny zavod vadzyany mlyn 14 kramay regulyarna adbyvalisya 3 kirmashy Najnoyshy chas U 1919 godze Lagojsk uvajshoy u BSSR dze 17 lipenya 1924 goda stay centram rayona 27 verasnya 1938 goda paselishcha atrymala aficyjny status pasyolka garadskoga typu U Druguyu susvetnuyu vajnu z 2 lipenya 1941 goda da 2 lipenya 1944 goda pasyolak znahodziysya pad nyameckaj akupacyyaj U 1998 godze Lagojsk atrymay status gorada U 2007 godze y sklad Lagojska yklyuchana vyoska Lucayshchyna Lagojsk na staryh zdymkah Kascyol Sv Kazimira Palac Tyshkevichay Park i palac Carkva Sv MikalayaNaselnictvaXIX stagoddze 1897 god 2296 chal XX stagoddze 1979 god 5 3 tys chal 1995 god 10 tys chal XXI stagoddze 2009 god 10 706 chal 2015 god 12 376 chal 2016 god 12 739 chal 2017 god 12 950 chal EkanomikaPradpryemstvy drevaapracoychaj harchovaj pramyslovasci Gascinica Alimp Lagojsk centr turyzmu nacyyanalnaga znachennya KulturaGistoryka krayaznaychy muzej imya K i Ya Tyshkevichay SlavutasciKascyol Svyatoga Kazimira Park Tyshkevichay pershaya palova XIX st Lagojskaya Mikalaeyskaya carkva 1824 g Kascyol Naradzhennya Najsvyacejshaj Dzevy Maryi i Svyatoga Kazimira Lagojskae zamchyshcha Lagojskiya garadzishchy Pomnik Nadzei Yakayleyne Harchanka 1974 g Skulptura Bozhaj Maci Znamenne 2016 g Strachanaya spadchyna U budynku lagojskaj Zamkavaj carkvy perad dzvyarami znahodziysya nadmagilny kamen Astafeya Vasilevicha Tyshkevicha pamyor u 1558 godze adkul yon u 1858 godze byy vyvezeny Yaystaham Tyshkevicham u Vilenski muzej starazhytnascej pry bibliyatecy Vilenskaga yniversiteta Yon zmyashchay karotki nadpis V lѣto Bozh ago nӕr ozhenya a f ni 1558 m esya ca a vgүsta ѕ 6 dnӕ v pѧtnicu pre stavshӕ Ѡst afei Vasilevich Tishkovich Kascyol Svyatoga Kazimira Skulptura Bozhaj Maci Znamenne Mikalaeyskaya carkva Ruiny syadziby Tyshkevichay Park Tyshkevichay Pamyatny znak u parkuVyadomyya asoby 1861 1929 yayrejski gramadski dzeyach i asvetnik zasnavalnik ruha Bilu Vasilisa Marzalyuk belaruskaya spartsmenka Mihail Fyodaravich Navicki 1933 1979 belaruski zhyvapisec Vyachaslay Selyah Kachanski 1885 1976 belaruski operny spyavak teatralny dzeyach pedagog Kanstancin Tyshkevich belaruski arheolag gistoryk etnograf XIX stagoddzya Yaystah Tyshkevich belaruski arheolag gistoryk etnograf XIX stagoddzya nar 1940 belaruski pismenik Ales Shut 1952 2019 belaruski lekar palityk i gramadski dzeyach Gl taksamaLagozhskae knyastvaZayvagiGeoNames 2005 Praverana 9 lipenya 2017 lt a href https wikidata org wiki Track Q830106 gt lt a gt Chislennost naseleniya na 1 yanvarya 2025 g i srednegodovaya chislennost naseleniya za 2024 god po Respublike Belarus v razreze oblastej rajonov gorodov poselkov gorodskogo tipa Belstat 2025 lt a href https wikidata org wiki Track Q6520738 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q133574508 gt lt a gt Nazvy naselenyh punktay Respubliki Belarus Minskaya voblasc narmatyyny davednik I A Gaponenka I L Kapyloy V P Lemcyugova i insh pad red V P Lemcyugovaj Mn Tehnalogiya 2003 604 s ISBN 985 458 054 7 DJVU P Skardzius Rinktiniai rastai T 1 Vilnius 1996 C 390 J Pokorny Indogermanisches etymologisches Worterbuch Bern Munchen 1959 1969 C 657 H Krahe Unsere altesten Flussnamen Wiesbaden 1964 C 99 Lemcyugova V Belaruskaya ajkanimiya lingvist analiz nazvay nasel punktay Min vobl V P Lemcyugova Akad navuk BSSR In t movaznaystva Mn Navuka i tehnika 1970 156 s S 92 Pamyac Gist dakum hronika Lagojskaga rayona U 2 knigah Kn 1 ya Mn 2003 k Kratkij toponimicheskij slovar Belorussii V A Zhuchkevich Minsk 1974 447 s 12 700 ekz S 207 Shtyhay G V Lagojsk G V Shtyhay Arhealogiya Belarusi encyklapedyya u 2 t sklad Yu U Kalasoyski redkal T U Byalova gal red i insh T 2 L Ya Mn Belaruskaya Encyklapedyya 2009 492 1 c S 5 ISBN 978 985 11 0354 2 Pazdnyakoy V Lagojsk Vyalikae knyastva Litoyskae Encyklapedyya U 3 t Redkal G P Pashkoy gal red i insh mast Z E Gerasimovich Mn Belaruskaya Encyklapedyya 2005 T 2 Kadecki korpus Yackevich S 177 792 s ISBN 985 11 0378 0 t 2 ISBN 985 11 0315 2 Pazdnyakoy V Lagojsk Vyalikae knyastva Litoyskae Encyklapedyya U 3 t Redkal G P Pashkoy gal red i insh mast Z E Gerasimovich Mn Belaruskaya Encyklapedyya 2005 T 2 Kadecki korpus Yackevich S 178 792 s ISBN 985 11 0378 0 t 2 ISBN 985 11 0315 2 Lagojskaya palatnyana papyarovaya manufaktura Belaruskaya encyklapedyya U 18 tamah Tom 9 Kulivin Malaita Belaruskaya encyklapedyya Redkalegiya G P Pashkoy galoyny redaktar i inshae Mn Belaruskaya encyklapedyya 1999 S 91 Belarus 1995 Perepis naseleniya Respubliki Belarus Chislennost naseleniya oblastej i rajonov Gorod Minsk Minskaya oblast rusk Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2015 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2014 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 31 sakavika 2015 Praverana 3 krasavika 2017 Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2016 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2015 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 30 sakavika 2016 Praverana 3 krasavika 2017 Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2017 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2016 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 29 sakavika 2017 Praverana 3 krasavika 2017 Dzyanis Lisejchykay Nadmagilnyya kamyani z ruskimi nadpisami XVI XVII stst kalya vyoski Malkavichy Arhivavana 1 chervenya 2020 LitaraturaKratkij toponimicheskij slovar Belorussii V A Zhuchkevich Minsk 1974 447 s 12 700 ekz Pamyac Gist dakum hronika Lagojskaga rayona U 2 knigah Kn 1 ya Mn 2003 Pamyac Gist dakum hronika Lagojskaga rayona U 2 knigah Kn 2 ya Red kal G P Pashkoy gal red i insh Mast E E Zhakevich Mn BelEn 2004 488 s Logojsk Turistskaya enciklopediya Belarusi redkol G P Pashkov i dr pod obsh red I I Pirozhnika Mn Belaruskaya Encyklapedyya 2007 648 s ISBN 978 985 11 0384 9 Lagojsk Belarus encyklapedychny davednik Redkal B I Sachanka gal red i insh Mast M V Drako A M Hilkevich Mn BelEn 1995 S 416 800 s 5 000 ekz ISBN 985 11 0026 9 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme LagojskGeagrafichnyya zvestki pa teme Lagojsk na OpenStreetMap Lagojsk Regiyanalny partal Arhivavana 25 maya 2022 Zdymki Lagojsku na Radzima org Arhivavana 25 maya 2022 logoysk info Lagojsk on line arhiy ad 28 studzenya 2021 Forum gorada Lagojska arhiy ad 05 verasnya 2009 Virtualny muzej gorada Lagojska arhiy ad 25 studzenya 2021 Vandroyka y Lagojsk arhiy ad 20 lyutaga 2020 Nadvor e y goradze Lagojsk

Апошнія артыкулы
  • Май 21, 2025

    Нікаля Бурбакі

  • Май 21, 2025

    Нізіна

  • Май 19, 2025

    Нізкі Рынак

  • Май 21, 2025

    Ніжняя Саксонія

  • Май 20, 2025

    Ніжняя Аўстрыя

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка