Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Марскія цячэнні акіянічныя цячэнні паступальныя рухі водных мас у акіянах і морах Абумоўлены дзеяннем сілы трэння градые

Марскія цячэнні

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Марскія цячэнні

Марскія цячэнні — акіянічныя цячэнні, паступальныя рухі водных мас у акіянах і морах. Абумоўлены дзеяннем сілы трэння, градыентамі ціску, прыліваўтваральнымі сіламі Месяца і Сонца, адхіляючай сілай вярчэння Зямлі і інш.

image
Усе сусветныя цячэнні на бесперапыннай карце акіянаў
image
Карта цячэнняў сусветнага акіяна 1943 года

Адны з першых звестак пра цячэнні апісаны старажытнымі грэкамі. Арыстоцель адзначаў цячэнні ў пралівах Керчанскі, Басфор і Дарданэлы, Тэафраст — у Гібралтарскім праліве. Карфагеняне ведалі марскія цячэнні ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяна. Назіранні за цячэннямі ў адкрытым акіяне праводзіў Хрыстафор Калумб у час плавання ў Амерыку.

Марскія цячэнні класіфікуюцца:

  • паводле паходжання:
    • дрэйфавыя цячэнні
    • градыентныя цячэнні (уласна-градыентныя, якія ўзнікаюць у выніку нагонаў і згонаў вады каля берага, а таксама канвергенцыі і дывергенцыі марскіх плыней у адкрытым акіяне, і барыградыентныя - ад рэзкай змены атмасфернага ціску)
    • суспензійныя цячэнні, якія ўзнікаюць у выніку дзеяння прыліваўтваральных сіл
    • кампенсацыйныя цячэнні
    • сцёкавыя цячэнні, якія ўнікаюць ад сцёку рэк
    • сейшавыя цячэнні, якія ўзнікаюць пры сейшавых ваганнях узроўню вады
  • паводле ўстойлівасці цячэння:
    • пастаянныя
    • перыядычныя (прыліўна-адліўныя)
    • часовыя
  • паводле глыбіні размяшчэння:
    • паверхневыя (да глыбіні 10-15 м)
    • глыбінныя
    • прыдонныя (магутнасць да некалькіх дзясяткаў метраў)
  • паводле характару руху:
    • меандруючыя (бесперапынныя хвалепадобныя выгіны, якія звязаны з рэльефам дна)
    • просталінейныя (пасатныя, якія звязаны з пастаяннымі вятрамі)
    • цыкланічныя (кругавыя, у Паўночным паўшар'і рухаюцца супраць гадзіннікавай стрэлкі, у Паўднёвым паўшар'і — па гадзіннікавай стрэлцы)
    • антыцыкланічныя (кругавыя, у Паўночным паўшар'і рухаюцца па гадзіннікавай стрэлцы, у Паўднёвым паўшар'і — супраць)
  • паводле фізіка-хімічных уласцівасцей:
    • цёплыя, тэмпература вады ў якіх вышэйшая за тэмпературу вод, якія іх акружаюць
    • халодныя, тэмпература вады ў якіх ніжэйшая за тэмпературу вод, якія іх акружаюць
    • салёныя
    • распрэсненыя (падзел умоўны).

Самыя вялікія марскія цячэнні:

у Атлантычным акіяне:

  • Гальфстрым
  • Паўночна-Атлантычнае цячэнне
  • Антыльскае цячэнне
  • Канарскае цячэнне
  • Бразільскае цячэнне
  • Бенгельскае цячэнне

у Ціхім акіяне:

  • Курасіа
  • Паўночна-Ціхаакіянскае цячэнне
  • Каліфарнійскае цячэнне
  • Усходне-Аўстралійскае цячэнне

Сярод пастаянных марскіх цячэнняў добра выяўлены таксама , і Заходніх Вятроў цячэнне, або Антарктычнае цыркумпалярнае цячэнне.

Марскія цячэнні садзейнічаюць абмену водных мас, змене берагоў (разбурэнне, намыванне новай сушы), пераносу льдоў, моцна ўздзейнічаюць на клімат у розных частках зямнога шара і інш.

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марскія цячэнні

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 21 Май, 2025 / 03:59

Marskiya cyachenni akiyanichnyya cyachenni pastupalnyya ruhi vodnyh mas u akiyanah i morah Abumoyleny dzeyannem sily trennya gradyentami cisku prylivaytvaralnymi silami Mesyaca i Sonca adhilyayuchaj silaj vyarchennya Zyamli i insh Use susvetnyya cyachenni na besperapynnaj karce akiyanayKarta cyachennyay susvetnaga akiyana 1943 goda Adny z pershyh zvestak pra cyachenni apisany starazhytnymi grekami Arystocel adznachay cyachenni y pralivah Kerchanski Basfor i Dardanely Teafrast u Gibraltarskim pralive Karfagenyane vedali marskiya cyachenni y paynochnaj chastcy Atlantychnaga akiyana Naziranni za cyachennyami y adkrytym akiyane pravodziy Hrystafor Kalumb u chas plavannya y Ameryku Marskiya cyachenni klasifikuyucca pavodle pahodzhannya drejfavyya cyachenni gradyentnyya cyachenni ulasna gradyentnyya yakiya yznikayuc u vyniku nagonay i zgonay vady kalya beraga a taksama kanvergencyi i dyvergencyi marskih plynej u adkrytym akiyane i barygradyentnyya ad rezkaj zmeny atmasfernaga cisku suspenzijnyya cyachenni yakiya yznikayuc u vyniku dzeyannya prylivaytvaralnyh sil kampensacyjnyya cyachenni scyokavyya cyachenni yakiya ynikayuc ad scyoku rek sejshavyya cyachenni yakiya yznikayuc pry sejshavyh vagannyah uzroynyu vady pavodle ystojlivasci cyachennya pastayannyya peryyadychnyya pryliyna adliynyya chasovyya pavodle glybini razmyashchennya paverhnevyya da glybini 10 15 m glybinnyya prydonnyya magutnasc da nekalkih dzyasyatkay metray pavodle haraktaru ruhu meandruyuchyya besperapynnyya hvalepadobnyya vyginy yakiya zvyazany z relefam dna prostalinejnyya pasatnyya yakiya zvyazany z pastayannymi vyatrami cyklanichnyya krugavyya u Paynochnym payshar i ruhayucca suprac gadzinnikavaj strelki u Paydnyovym payshar i pa gadzinnikavaj strelcy antycyklanichnyya krugavyya u Paynochnym payshar i ruhayucca pa gadzinnikavaj strelcy u Paydnyovym payshar i suprac pavodle fizika himichnyh ulascivascej cyoplyya temperatura vady y yakih vyshejshaya za temperaturu vod yakiya ih akruzhayuc halodnyya temperatura vady y yakih nizhejshaya za temperaturu vod yakiya ih akruzhayuc salyonyya raspresnenyya padzel umoyny Samyya vyalikiya marskiya cyachenni u Atlantychnym akiyane Galfstrym Paynochna Atlantychnae cyachenne Antylskae cyachenne Kanarskae cyachenne Brazilskae cyachenne Bengelskae cyachenne u Cihim akiyane Kurasia Paynochna Cihaakiyanskae cyachenne Kalifarnijskae cyachenne Ushodne Aystralijskae cyachenne Syarod pastayannyh marskih cyachennyay dobra vyyayleny taksama i Zahodnih Vyatroy cyachenne abo Antarktychnae cyrkumpalyarnae cyachenne Marskiya cyachenni sadzejnichayuc abmenu vodnyh mas zmene beragoy razburenne namyvanne novaj sushy peranosu ldoy mocna yzdzejnichayuc na klimat u roznyh chastkah zyamnoga shara i insh ZnoskiLitaraturaBelaruskaya encyklapedyya U 18 t T 10 Malajziya Mugadzhary Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2000 T 10 544 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0169 9 t 10 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Marskiya cyachenni

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Рэты

  • Май 21, 2025

    Рэстаран

  • Май 19, 2025

    Рэспубліка Кіпр

  • Май 20, 2025

    Рэспубліка Комі

  • Май 20, 2025

    Рэспубліка Ірак

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка