Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Столінскі раён адміністрацыйна тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкай вобласці Адміністрацыйны цэнтр горад Столін Зай

Столінскі раён

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Столінскі раён

Столінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Столін. Займае плошчу 3,342 тыс. км² і з’яўляецца найбуйнейшым па плошчы раёнам Беларусі.

Столінскі раён
image
Герб
Краіна
  • image Беларусь
Уваходзіць у Брэсцкая вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Столін
Кіраўнік Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі[d]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 83,21 %, руская 14,71 %
Размаўляюць дома: беларуская 67,39 %, руская 29,14 %
Насельніцтва (2009)
80 695 чал. (2-е месца)
Шчыльнасць 24,15 чал./км² (7-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 97,28 %,
рускія — 1,15 %,
іншыя — 1,57 %
Плошча 3 342,06
(1-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
144 м
image
Афіцыйны сайт
Афіцыйны сайт
image Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Пад лесам знаходзіцца 35 % тэрыторыі Столінскага раёна. Працякае рака Прыпяць з прытокамі Стыр, Гарынь, Сцвіга з Маствой. Рачная сетка ў асноўных сваіх рысаў склалася да антарагенавага перыяду, прыкладна 12—10 тысячагоддзяў таму. На тэрыторыі раёна знаходзяцца 253 возеры плошчай больш за 0,1 га. У асноўным гэта азёры-старыцы рэк Прыпяць, Гарынь, Сцвіга. Агульная плошча азёр складае 625 га. Найбольшае па плошчы возера — Вялікае Засомінае (101,65 га). На тэрыторыі Столінскага раёна размешчаны ландшафтныя заказнікі «Альманскія балоты», «Сярэдняя Прыпяць». Вадасховішча Вялікія Арлы.

Клімат

Клімат Століншчыны ўмерена-кантынентальны, вільготны, з мяккай зімой. Лета адносна прахладнае і нярэдка дажджлівае, асабліва ў другой палове. Тэрыторыя раёна знаходзіцца пад уплывам паветраных мас з Атлантыкі і арктычнага паветра, якое прыносіць пахаладанні. Паўднёвыя трапічныя паветраныя масы радзей дасягаюць Палесся. Зімой яны выклікаюць адлігі, а летам гарачыя і сухасць. Самы цёплы месяц — ліпень, яго сярэдняя тэмпаратура 18—19 °C, а найбольш халодны — студзень, калі тэмпература вагаецца аж −4,5 °C да −7 °C. Ападкаў за год выпадае каля 600 мм. Вегетацыйны перыяд доўжыцца прыкладна 203 сутак.

Глебы

Глебы раёна вызначаюцца пэўнай разнастайнасцю. На ўзвышшах і плоскіх водападзелах пераважаюць дзярнова-падзолістыя, дзярновыя і карбанатна-перагнойныя, у ніжэйшых мясцінах, пашыраны дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы, а ў поймах рэк — алювіяльныя дзярнова-забалочаныя, балотныя і тарфяна-балотныя. Паводле механічнага складу яны падзяляюцца на сугліністыя, супясчаныя і пясчаныя.

Адзін з чатырох раёнаў Брэсцкай вобласці, якія найбольш пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.

Карысныя выкапні

Карысныя выкапні прадстаўлены радовішчамі торфу, тугаплаўкіх і лёгкаплаўкіх глін, будаўнічых і кварцавых пяскоў, гаручых сланцаў.

Па разведаным запасам тугаплаўкіх глін (каля 24 млн т) раён займае першае месца ў краіне. Сыравінная база тугаплаўкіх глін прадстаўлена 5 радовішчамі з агульнымі прамысловымі запасамі 21,9 млн т.

Гісторыя

Раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Пінскай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года быў падзелены на 17 сельсаветаў: Асаўскі, Белавушскі, Беражноўскі, Беразцоўскі, Варанёўскі, Гараднянскі, Глінкаўскі, Дубайскі, Дубенецкі, Манькавіцкі, Плотніцкі, Радчыцкі, Рухчанскі, Рэчыцкі, Стахаўскі, Стружскі, Фядорскі.

У 1941 годзе акупаваны немцамі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінула ў Століне і раёне 9309 чалавек. Падчас акупацыі дзейнічалі Столінскія падпольныя райкомы КПБ(б) і ЛКСМБ партызанскія брыгады імя Молатава, «Савецкая Беларусь», асобны партызанскі атрад Столінскі. Горад быў вызвалены ў ліпені 1944 года ў выніку наступлення на Баранавіцка-Брэсцкім напрамку падчас Беларускай аперацыі.

У 1950-я гады, пры правядзенні суцэльнай калектывізацыі, а таксама ў выніку спецыяльнай буйнамаштабнай кампаніі па ссяленні, зніклі хутары Долін, Маковішча, Осцікава, Быкоўск, Постраў (Поструў), Южанаўка, Купісце, Леснічоўка, Радуні, Стасін, Лугі, Вегерын, Круглы Лес, Добжын, Копач, Ліпешаў, Здымна, Знейна, Зацішша, Лапечава, Бортні, Ляды, Ластавіца, Ліхча, Тэйцы.

З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Варанёўскі, Дубенецкі, Манькавіцкі, Стахаўскі сельсаветы, у склад раёна з Пінскага раёна перададзены вёскі Грыўковічы і Тырвовічы. 9 кастрычніка 1954 года вёскі Грыўковічы і Тырвовічы вернуты ў склад Пінскага раёна.

31 сакавіка 1959 года скасаваны Асаўскі, Дубайскі сельсаветы, утвораны Відзіборскі сельсавет. 6 ліпеня 1960 года вёска Рэчыца набыла статус рабочага пасёлка, Рэчыцкі сельсавет скасаваны. 19 студзеня 1961 года да раёна далучаны горад Давыд-Гарадок і Аздаміцкі, Альшанскі, Веляміцкі, Лядзецкі, Мярлінскі, Рубельскі, Харомскі, Храпунскі сельсаветы скасаванага Давыд-Гарадоцкага раёна. 2 кастрычніка 1962 года Мярлінскі і Храпунскі сельсаветы скасаваныя.

У пачатку 1960-х гадоў зніклі практычна ўсе населеныя пункты ва ўсходняй і паўднёва-ўсходняй частках раёна — Мярлінскія хутары, вёскі Колкі, Колбікі, Рубрын, Храпунь, Вілье (Вільё), Дубок, Падрубрын, Пад’ямнае, пасёлкі і хутары Краснае, Варацец (Варанец), Старыя Тавары, Евы, Клённае, Серадбор’е (Сярэдбор’е), Янкевічы, Яблынькі, Язвінкі, Луцецкае, Астравы, Арлы, Дабрынт, Любкуш, Святуха (Світуха) і інш. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна 17 сельсаветаў, 97 населеных пунктаў.

4 мая 1981 года ўтвораны Рамельскі сельсавет, Аздаміцкі сельсавет перайменаваны ў Вялікамалешаўскі. 16 лістапада 1987 года Беразцоўскі сельсавет перададзены ў склад Пінскага раёна. 20 кастрычніка 1995 года горад Столін і Столінскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 2 сакавіка 1998 года ўтвораны Манькавіцкі сельсавет.

У другой палове 1990-х гадоў былі скасаваны хутары Альманскія, Калінікі.

29 мая 2015 года Рэчыцкі пассавет рэарганізаваны ў Рэчыцкі сельсавет.

Эканоміка

Праз Столінскі раён праходзіць чыгунка Баранавічы — Сарны (Украіна), аўтадарогі на Пінск і Тураў.

У раёне на 1 снежня 2010 года дзейнічала 19 сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў (СВК), 1 адкрытае акцыянернае таварыства (ААТ), каля 30 фермерскіх гаспадарак. Працуе торфапрадпрыемства «Глінка» ў вёсцы Калоднае, завод лінейнага абсталявання ў Плотніцы.

Культура

На тэрыторыі раёна працуе 28 сярэдніх, 14 базавых, 8 пачатковых, 2 спартыўныя, 2 музычныя школы. Таксама працуе 14 дашкольных устаноў, 43 бібліятэкі і 59 клубаў.

Выдаецца раённая газета «Навіны Палесся».

Вядомыя асобы

  • Надзея Астапчук — беларуская лёгкаатлетка, алімпійскі прызёр.
  • Ніна Бакунец — Герой Сацыялістычнай Працы.
  • Леанід Дранько-Майсюк — беларускі паэт.
  • Георгій Марчук — беларускі пісьменнік, сцэнарыст і драматург, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996).
  • Гелена Скірмунт — мастачка і скульптар.
  • Уладзімір Субат — журналіст, дацэнт кафедры тэорыі і метадалогіі журналістыкі Інстытута журналістыкі БДУ.
  • Іван Супрунчык — народны майстар.

Крыніцы

  1. http://stolin.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=10219&Itemid=645&lang=ru
  2. Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q830106"></a>
  5. Вяргей, В. С. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел / В. С. Вяргей // Памяць: Столінскі раен… — С. 21. — ISBN 985-6302-49-8.
  6. Вяргей, В. С. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел / В. С. Вяргей // Памяць: Столінскі раен… — С. 21. — ISBN 985-6302-49-8.
  7. А. С. Судас, Н. К. Филипенко, Л. В. Жуковская, А. А. Зайцев. Актуальные проблемы ликвидации последствий катастрофы на чернобыльской АЭС в загрязненных радионуклидами районах Брестской области на современном этапе. Архівавана 29 красавіка 2015.
  8. Столінскі раён: карысныя выкапні (руск.)
  9. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 15 января 1940 г. Об образовании районов в Барановичской, Белостокской, Брестской, Вилейской и Пинской областях Белорусской ССР // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  10. Юркевіч, С. В. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел / С. В. Юркевіч // Памяць: Столінскі раен: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Уклад. Ю. С. Юркевіч; Рэдкал.: Г. К. Кісялеў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БЕЛТА, 2003. — 635 с.: іл. — С. 20. — ISBN 985-6302-49-8.
  11. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  12. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 9 октября 1954 г. О перечислении деревень Тырвовичи и Гривковичи из состава Рухчевского сельского совета, Столинского района, в состав Бижеревичского сельского совета, Пинского района, Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  13. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 19 января 1961 г. Об упразднении Давид-Городокского района Брестской области Архівавана 21 сакавіка 2019.
  14. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 кастрычніка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — № 9 (1009). — 1963.
  15. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 33. — 248 с. — 10 000 экз.

Літаратура

  • Сто́лінскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 425—426. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Вярэніч А. І., Паўлавец Р. Р. Сто́лінскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 186—187. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). (руск.)
  • Карсека М. М. Калоднае. З гісторыі вёскі ў Столінскім раёне. — Пінск: Ред. газеты «Пінскі веснік», 1998.

Спасылкі

  • Афіцыйная старонка Столінскага райвыканкама (Праверана 7.5.2023)
  • Здымкі на Radzima.org

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 21 Май, 2025 / 20:01

Stolinski rayon administracyjna terytaryyalnaya adzinka y skladze Bresckaj voblasci Administracyjny centr gorad Stolin Zajmae ploshchu 3 342 tys km i z yaylyaecca najbujnejshym pa ploshchy rayonam Belarusi Stolinski rayonGerbKraina BelarusUvahodzic u Bresckaya voblascAdministracyjny centr StolinKiraynik Rygor Vasilevich Pratasavicki d Aficyjnyya movy Rodnaya mova belaruskaya 83 21 ruskaya 14 71 Razmaylyayuc doma belaruskaya 67 39 ruskaya 29 14 Naselnictva 2009 80 695 chal 2 e mesca Shchylnasc 24 15 chal km 7 e mesca Nacyyanalny sklad belarusy 97 28 ruskiya 1 15 inshyya 1 57 Ploshcha 3 342 06 1 e mesca Vyshynya nad uzroynem mora 144 mAficyjny sajt Aficyjny sajt Medyyafajly na VikishovishchyGeagrafiyaPad lesam znahodzicca 35 terytoryi Stolinskaga rayona Pracyakae raka Prypyac z prytokami Styr Garyn Scviga z Mastvoj Rachnaya setka y asnoynyh svaih rysay sklalasya da antaragenavaga peryyadu prykladna 12 10 tysyachagoddzyay tamu Na terytoryi rayona znahodzyacca 253 vozery ploshchaj bolsh za 0 1 ga U asnoynym geta azyory starycy rek Prypyac Garyn Scviga Agulnaya ploshcha azyor skladae 625 ga Najbolshae pa ploshchy vozera Vyalikae Zasominae 101 65 ga Na terytoryi Stolinskaga rayona razmeshchany landshaftnyya zakazniki Almanskiya baloty Syarednyaya Prypyac Vadashovishcha Vyalikiya Arly Klimat Klimat Stolinshchyny ymerena kantynentalny vilgotny z myakkaj zimoj Leta adnosna prahladnae i nyaredka dazhdzhlivae asabliva y drugoj palove Terytoryya rayona znahodzicca pad uplyvam pavetranyh mas z Atlantyki i arktychnaga pavetra yakoe prynosic pahaladanni Paydnyovyya trapichnyya pavetranyya masy radzej dasyagayuc Palessya Zimoj yany vyklikayuc adligi a letam garachyya i suhasc Samy cyoply mesyac lipen yago syarednyaya temparatura 18 19 C a najbolsh halodny studzen kali temperatura vagaecca azh 4 5 C da 7 C Apadkay za god vypadae kalya 600 mm Vegetacyjny peryyad doyzhycca prykladna 203 sutak Gleby Gleby rayona vyznachayucca peynaj raznastajnascyu Na yzvyshshah i ploskih vodapadzelah peravazhayuc dzyarnova padzolistyya dzyarnovyya i karbanatna peragnojnyya u nizhejshyh myascinah pashyrany dzyarnova padzolistyya zabalochanyya gleby a y pojmah rek alyuviyalnyya dzyarnova zabalochanyya balotnyya i tarfyana balotnyya Pavodle mehanichnaga skladu yany padzyalyayucca na suglinistyya supyaschanyya i pyaschanyya Adzin z chatyroh rayonay Bresckaj voblasci yakiya najbolsh pacyarpeli ad avaryi na Charnobylskaj AES u 1986 godze Karysnyya vykapniKarysnyya vykapni pradstayleny radovishchami torfu tugaplaykih i lyogkaplaykih glin budaynichyh i kvarcavyh pyaskoy garuchyh slancay Pa razvedanym zapasam tugaplaykih glin kalya 24 mln t rayon zajmae pershae mesca y kraine Syravinnaya baza tugaplaykih glin pradstaylena 5 radovishchami z agulnymi pramyslovymi zapasami 21 9 mln t GistoryyaRayon utvorany 15 studzenya 1940 goda y skladze Pinskaj voblasci 12 kastrychnika 1940 goda byy padzeleny na 17 selsavetay Asayski Belavushski Berazhnoyski Berazcoyski Varanyoyski Garadnyanski Glinkayski Dubajski Dubenecki Mankavicki Plotnicki Radchycki Ruhchanski Rechycki Stahayski Struzhski Fyadorski U 1941 godze akupavany nemcami Padchas Vyalikaj Ajchynnaj vajny zaginula y Stoline i rayone 9309 chalavek Padchas akupacyi dzejnichali Stolinskiya padpolnyya rajkomy KPB b i LKSMB partyzanskiya brygady imya Molatava Saveckaya Belarus asobny partyzanski atrad Stolinski Gorad byy vyzvaleny y lipeni 1944 goda y vyniku nastuplennya na Baranavicka Bresckim napramku padchas Belaruskaj aperacyi U 1950 ya gady pry pravyadzenni sucelnaj kalektyvizacyi a taksama y vyniku specyyalnaj bujnamashtabnaj kampanii pa ssyalenni znikli hutary Dolin Makovishcha Oscikava Bykoysk Postray Postruy Yuzhanayka Kupisce Lesnichoyka Raduni Stasin Lugi Vegeryn Krugly Les Dobzhyn Kopach Lipeshay Zdymna Znejna Zacishsha Lapechava Bortni Lyady Lastavica Lihcha Tejcy Z 8 studzenya 1954 goda y skladze Bresckaj voblasci 16 lipenya 1954 goda skasavany Varanyoyski Dubenecki Mankavicki Stahayski selsavety u sklad rayona z Pinskaga rayona peradadzeny vyoski Gryykovichy i Tyrvovichy 9 kastrychnika 1954 goda vyoski Gryykovichy i Tyrvovichy vernuty y sklad Pinskaga rayona 31 sakavika 1959 goda skasavany Asayski Dubajski selsavety utvorany Vidziborski selsavet 6 lipenya 1960 goda vyoska Rechyca nabyla status rabochaga pasyolka Rechycki selsavet skasavany 19 studzenya 1961 goda da rayona daluchany gorad Davyd Garadok i Azdamicki Alshanski Velyamicki Lyadzecki Myarlinski Rubelski Haromski Hrapunski selsavety skasavanaga Davyd Garadockaga rayona 2 kastrychnika 1962 goda Myarlinski i Hrapunski selsavety skasavanyya U pachatku 1960 h gadoy znikli praktychna yse naselenyya punkty va yshodnyaj i paydnyova yshodnyaj chastkah rayona Myarlinskiya hutary vyoski Kolki Kolbiki Rubryn Hrapun Vile Vilyo Dubok Padrubryn Pad yamnae pasyolki i hutary Krasnae Varacec Varanec Staryya Tavary Evy Klyonnae Seradbor e Syaredbor e Yankevichy Yablynki Yazvinki Luceckae Astravy Arly Dabrynt Lyubkush Svyatuha Svituha i insh Na 1 studzenya 1974 goda y skladze rayona 17 selsavetay 97 naselenyh punktay 4 maya 1981 goda ytvorany Ramelski selsavet Azdamicki selsavet perajmenavany y Vyalikamaleshayski 16 listapada 1987 goda Berazcoyski selsavet peradadzeny y sklad Pinskaga rayona 20 kastrychnika 1995 goda gorad Stolin i Stolinski rayon ab yadnany y adnu administracyjnuyu adzinku 2 sakavika 1998 goda ytvorany Mankavicki selsavet U drugoj palove 1990 h gadoy byli skasavany hutary Almanskiya Kaliniki 29 maya 2015 goda Rechycki passavet rearganizavany y Rechycki selsavet EkanomikaPraz Stolinski rayon prahodzic chygunka Baranavichy Sarny Ukraina aytadarogi na Pinsk i Turay U rayone na 1 snezhnya 2010 goda dzejnichala 19 selskagaspadarchyh vytvorchyh kaaperatyvay SVK 1 adkrytae akcyyanernae tavarystva AAT kalya 30 fermerskih gaspadarak Pracue torfapradpryemstva Glinka y vyoscy Kalodnae zavod linejnaga abstalyavannya y Plotnicy KulturaNa terytoryi rayona pracue 28 syarednih 14 bazavyh 8 pachatkovyh 2 spartyynyya 2 muzychnyya shkoly Taksama pracue 14 dashkolnyh ustanoy 43 bibliyateki i 59 klubay Vydaecca rayonnaya gazeta Naviny Palessya Vyadomyya asobyNadzeya Astapchuk belaruskaya lyogkaatletka alimpijski pryzyor Nina Bakunec Geroj Sacyyalistychnaj Pracy Leanid Dranko Majsyuk belaruski paet Georgij Marchuk belaruski pismennik scenaryst i dramaturg layreat Dzyarzhaynaj premii Belarusi 1996 Gelena Skirmunt mastachka i skulptar Uladzimir Subat zhurnalist dacent kafedry teoryi i metadalogii zhurnalistyki Instytuta zhurnalistyki BDU Ivan Suprunchyk narodny majstar Krynicyhttp stolin brest region gov by index php option com content amp view article amp id 10219 amp Itemid 645 amp lang ru Vyniki perapisu 2009 goda Dzyarzhayny zyamelny kadastr Respubliki Belarus pa stane na 1 studzenya 2011 g GeoNames 2005 Praverana 9 lipenya 2017 lt a href https wikidata org wiki Track Q830106 gt lt a gt Vyargej V S Administracyjna terytaryyalny padzel V S Vyargej Pamyac Stolinski raen S 21 ISBN 985 6302 49 8 Vyargej V S Administracyjna terytaryyalny padzel V S Vyargej Pamyac Stolinski raen S 21 ISBN 985 6302 49 8 A S Sudas N K Filipenko L V Zhukovskaya A A Zajcev Aktualnye problemy likvidacii posledstvij katastrofy na chernobylskoj AES v zagryaznennyh radionuklidami rajonah Brestskoj oblasti na sovremennom etape Arhivavana 29 krasavika 2015 Stolinski rayon karysnyya vykapni rusk Ukaz Prezidiuma Verhovnogo Soveta Belorusskoj SSR ot 15 yanvarya 1940 g Ob obrazovanii rajonov v Baranovichskoj Belostokskoj Brestskoj Vilejskoj i Pinskoj oblastyah Belorusskoj SSR Sbornik zakonov Belorusskoj SSR i ukazov Prezidiuma Verhovnogo Soveta Belorusskoj SSR 1938 1955 gg Mn Izd Prezidiuma Verhov Soveta BSSR 1956 347 s Yurkevich S V Administracyjna terytaryyalny padzel S V Yurkevich Pamyac Stolinski raen Gistoryka dakumentalnyya hroniki garadoy i rayonay Belarusi Uklad Yu S Yurkevich Redkal G K Kisyaley gal red i insh Mast E E Zhakevich Minsk BELTA 2003 635 s il S 20 ISBN 985 6302 49 8 Ukaz Prezidiuma Verhovnogo Soveta Belorusskoj SSR ot 16 iyulya 1954 g Ob obedinenii selskih sovetov Brestskoj oblasti Sbornik zakonov Belorusskoj SSR i ukazov Prezidiuma Verhovnogo Soveta Belorusskoj SSR 1938 1955 gg Mn Izd Prezidiuma Verhov Soveta BSSR 1956 347 s Ukaz Prezidiuma Verhovnogo Soveta Belorusskoj SSR ot 9 oktyabrya 1954 g O perechislenii dereven Tyrvovichi i Grivkovichi iz sostava Ruhchevskogo selskogo soveta Stolinskogo rajona v sostav Bizherevichskogo selskogo soveta Pinskogo rajona Brestskoj oblasti Sbornik zakonov Belorusskoj SSR i ukazov Prezidiuma Verhovnogo Soveta Belorusskoj SSR 1938 1955 gg Mn Izd Prezidiuma Verhov Soveta BSSR 1956 347 s Ukaz Prezidiuma Verhovnogo Soveta Belorusskoj SSR ot 19 yanvarya 1961 g Ob uprazdnenii David Gorodokskogo rajona Brestskoj oblasti Arhivavana 21 sakavika 2019 Rashenne vykankoma Bresckaga ablasnoga Saveta deputatay pracoynyh ad 2 kastrychnika 1962 g Zbor zakonay ukazay Prezidyuma Vyarhoynaga Saveta Belaruskaj SSR pastanoy i rasparadzhennyay Saveta Ministray Belaruskaj SSR 9 1009 1963 Belorusskaya SSR Administrativno territorialnoe delenie Na 1 yanvarya 1974 goda rusk Vydanne 5 e Mn Belarus 1974 S 33 248 s 10 000 ekz LitaraturaSto linski rayon Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 6 Kn 1 Puzyny Usaya Redkal G P Pashkoy galoyny red i insh Mast E E Zhakevich Mn BelEn 2001 S 425 426 10 000 ekz ISBN 985 11 0214 8 Vyarenich A I Paylavec R R Sto linski rayon Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 15 Sledaviki Tryo Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2002 T 15 S 186 187 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0251 2 t 15 Administrativno territorialnoe ustrojstvo BSSR spravochnik v 2 t S D Grinevich i dr Glavnoe arhivnoe upravlenie pri Sovete Ministrov BSSR Institut filosofii i prava Akademii nauk BSSR T 2 1944 1980 gg rusk Karseka M M Kalodnae Z gistoryi vyoski y Stolinskim rayone Pinsk Red gazety Pinski vesnik 1998 SpasylkiAficyjnaya staronka Stolinskaga rajvykankama Praverana 7 5 2023 Zdymki na Radzima org

Апошнія артыкулы
  • Май 21, 2025

    Нікаля Бурбакі

  • Май 21, 2025

    Нізіна

  • Май 19, 2025

    Нізкі Рынак

  • Май 21, 2025

    Ніжняя Саксонія

  • Май 20, 2025

    Ніжняя Аўстрыя

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка