Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

У паняцця ёсць і іншыя значэнні гл Сібір значэнні Сібір рэгіён у Азіі які размешчаны паміж Уральскімі гарамі на захадзе

Сібір

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Сібір
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сібір (значэнні).

Сібір — рэгіён у Азіі, які размешчаны паміж Уральскімі гарамі на захадзе і вадападзельнымі хрыбтамі Ціхага акіяна на ўсходзе і ад берагоў Паўночнага Ледавітага акіяна на поўначы да ўзгорыстых стэпаў Казахстана і мяжы Расіі з Манголіяй і Кітаем на поўдні. Часам у склад Сібіры ўключаюць Далёкі Усход Расіі. Да Сібіры належыць большая частка азіяцкай тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

image
       Сібірская федэральная акруга        Сібір у геаграфічным сэнсе[крыніца?]        Азіяцкая Расія

Прырода

Рэгіён уключае фізіка-геаграфічныя вобласці Заходняя Сібір і Усходняя Сібір, у межах якіх размешчаны Заходне-Сібірская раўніна, Сярэднесібірскае пласкагор’е, горы Паўднёвай Сібіры (Алтай, Заходні Саян, Усходні Саян, горы Тывы, Прыбайкалле, Забайкалле) і сістэма горных хрыбтоў на паўночна-ўсходняй Сібіры, якія акаймоўваюць Верхаянскі хрыбет і Калымскае нагор’е.

У геалагічнай будове Сібіры вылучаюцца Сібірская платформа і Заходне-Сібірская пліта, якія на поўначы і захадзе абмежаваны гарамі палеазойскай складкавасці, на поўдні — пратэразойскай, на паўночным і паўднёвым усходзе — мезазойскай складкавасці. У антрапагене на поўначы Сібіры і ў гарах было зледзяненне.

Вялікія паклады каменнага і бурага вугалю (Кузнецкі, Канска-Ачынскі, Іркуцкі, Паўднёва-Якуцкі, Ленскі і Тунгускі басейны); радовішчы нафты і газу, жалезных і поліметалічных руд, рэдкіх і каляровых металаў, графіту, алмазаў, золата і інш.

Сібір размешчана ва ўмераным і субарктычным кліматычных паясах. Клімат большай часткі тэрыторыі суровы, рэзка кантынентальны, умерана халодны і халодны, на поўначы арктычны. Сярэднегадавыя тэмпературы паветра амаль усюды ніжэй за 0°С. На поўначы сярэдняя тэмпература ліпеня 0—2°С, студзеня -48°С, -50°С, («полюс холаду» Паўночнага паўшар'я ў Верхаянску і Аймяконе да -71°С). На поўдні і паўднёвым захадзе клімат больш цёплы з тэмпературай ліпеня 22—23°С, студзеня -16°С, -20°С. Ападкаў на паўночным усходзе 150—250 мм, на захадзе да 500—550 мм, на Алтаі да 2000 мм за год.

Акрамя цэнтральнай і паўднёвай часткі Заходне-Сібірскай раўніны, амаль усюды шматгадовая мерзлата. Сучасныя ледавікі ў гарах на вышыні 2000—2500 м. Рэкі Сібіры належаць да басейна Паўночнага Ледавітага акіяна. Найбольшыя рэкі: Об з Іртышом, Енісей з Ангарой, Падкаменнай Тунгускай і Ніжняй Тунгускай, Лена з Алданам і Вілюем, Яна, Індыгірка, Калыма. На паўднёвым усходзе вытокі р. Амур (басейн Ціхага акіяна). Рэкі выкарыстоўваюцца для рачнога транспарту. Шмат ГЭС. Шмат азёр, у іх ліку самае глыбокае ў свеце Байкал, Таймыр, Цялецкае, Чаны.

На поўначы мохава-лішайнікавая тундра і лесатундра з лістоўніцай. На поўдні ад лесатундры зона тайгі з лістоўніцы, кедру, хвоі, бярозы. На поўдні Заходняй Сібіры лесастэпавая з бярозавымі і асінавымі гаямі (калкі) і стэпавая зона. Ва Усходняй Сібіры лесастэп і стэп займаюць асобныя тэрыторыі. У гарах Паўднёвай Сібіры вышынная пояснасць з горнымі лясамі і лугамі.

Гісторыя

Як гістарычны раён Сібір уключае таксама Далёкі Усход Расіі. Чалавек насяліў гэтую тэрыторыю ў каменным веку і адсюль пранік у Амерыку. У І тыс. н.э. паўднёвыя раёны Сібіры былі ў складзе Цюркскага каганата, Кіргізскага каганата, Бахай і іншых дзяржаў. У ХІІІ ст. паўднёвая Сібір заваявана манголамі. Частка тэрыторыі Сібіры ўваходзіла ў Залатую Арду, потым у Цюменскае ханства і Сібірскае ханства. У заходняй Сібіры сфарміравалася некалькі дзяржаўных утварэнняў хантаў і мансі, у паўднёвай — кіргізаў, мангольскіх і тунгуса-маньчжурскіх народаў.

Паходы расійскіх ваявод (з канца XV ст.) і Ермака у 1580-я г. паклалі пачатак далучэнню Сібіры да Расійскай дзяржавы, якое завершана ў сярэдзіне ХІХ ст. Вялікую ролю ў асваенні і вывучэнні Сібіры і Далёкага Усходу адыгралі расійскія землепраходцы XVII ст., камчацкія экспедыцыі В. Берынга 1725—30 і 1733—43, падарожжы Г. Невяльскога, даследаванні І. Чэрскага і інш. У XVIII ст. ўзнікла горная прамысловасць, у XIX ст. золатаздабыўная, каменнавугапьная, харчовая. Адбывалася каланізацыя Сібіры сялянамі з Еўрапейскай Расіі (пераважна рускімі, украінцамі і беларусамі), якая набыла шырокія маштабы пасля сялянскай рэформы 1861 і сталыпінскай аграрнай рэформы (з 1906). У 1891—1916 пабудавана Транссібірская магістраль. Савецкая улада, устаноўленая ў канцы 1917 — пач. 1918, неўзабаве скінута белагвардзейцамі і інтэрвентамі; адноўлена ў 1919—22.

3 канца XVII ст. Сібір была месцам палітычнай катаргі і ссылкі. Сюды былі сасланы ўдзельнікі Барскай канфедэрацыі 1768—72, дзекабрысты, удзельнікі паўстанняў 1830—31 і 1863—64 у Польшчы, Літве і Беларусі, рэвалюцыянеры-народнікі, сацыял-дэмакраты, эсэры, бальшавікі і інш. У перыяд масавых палітычных рэпрэсій 1930—50-х г. у Сібіры і на Далёкім Усходзе знаходзілася сетка лагераў сістэмы ГУЛАГ.

Зноскі

  1. БЭ ў 18 т. Т. 14. С. 362.
  2. Российский энциклопедический словарь(недаступная спасылка)
  3. Большая российская энциклопедия Архівавана 5 лютага 2020.
  4. Geography of Siberia
  5. Сибирь: атлас Азиатской России. — С. 348 - 380

Літаратура

  • У. Галуза Беларусы Заходняй Сібіры: гісторыя і сучаснасць // Кантакты і дыялогі. — Мінск: 1998. — № 10/11.
  • Сібір // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 362. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Сибирь: атлас Азиатской России (руск.) / Науч. рук. Деревянко, А. П.. — Новосибирск — Москва: Изд-во Феория, 2007. — ISBN 5-287-00413-3.

Гл. таксама

  • Сібірскі нацыяналізм
  • Бітва на Чувашавым мысе
  • Адам Каменскі-Длужык

Спасылкі

image Сібір на Вікісховішчы


  • Сибирь // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 20 Май, 2025 / 03:59

U panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Sibir znachenni Sibir regiyon u Azii yaki razmeshchany pamizh Uralskimi garami na zahadze i vadapadzelnymi hrybtami Cihaga akiyana na yshodze i ad beragoy Paynochnaga Ledavitaga akiyana na poynachy da yzgorystyh stepay Kazahstana i myazhy Rasii z Mangoliyaj i Kitaem na poydni Chasam u sklad Sibiry yklyuchayuc Dalyoki Ushod Rasii Da Sibiry nalezhyc bolshaya chastka aziyackaj terytoryi Rasijskaj Federacyi Sibirskaya federalnaya akruga Sibir u geagrafichnym sense krynica Aziyackaya RasiyaPryrodaRegiyon uklyuchae fizika geagrafichnyya voblasci Zahodnyaya Sibir i Ushodnyaya Sibir u mezhah yakih razmeshchany Zahodne Sibirskaya raynina Syarednesibirskae plaskagor e gory Paydnyovaj Sibiry Altaj Zahodni Sayan Ushodni Sayan gory Tyvy Prybajkalle Zabajkalle i sistema gornyh hrybtoy na paynochna yshodnyaj Sibiry yakiya akajmoyvayuc Verhayanski hrybet i Kalymskae nagor e U gealagichnaj budove Sibiry vyluchayucca Sibirskaya platforma i Zahodne Sibirskaya plita yakiya na poynachy i zahadze abmezhavany garami paleazojskaj skladkavasci na poydni praterazojskaj na paynochnym i paydnyovym ushodze mezazojskaj skladkavasci U antrapagene na poynachy Sibiry i y garah bylo zledzyanenne Vyalikiya paklady kamennaga i buraga vugalyu Kuznecki Kanska Achynski Irkucki Paydnyova Yakucki Lenski i Tunguski basejny radovishchy nafty i gazu zhaleznyh i polimetalichnyh rud redkih i kalyarovyh metalay grafitu almazay zolata i insh Sibir razmeshchana va ymeranym i subarktychnym klimatychnyh payasah Klimat bolshaj chastki terytoryi surovy rezka kantynentalny umerana halodny i halodny na poynachy arktychny Syarednegadavyya temperatury pavetra amal usyudy nizhej za 0 S Na poynachy syarednyaya temperatura lipenya 0 2 S studzenya 48 S 50 S polyus holadu Paynochnaga payshar ya y Verhayansku i Ajmyakone da 71 S Na poydni i paydnyovym zahadze klimat bolsh cyoply z temperaturaj lipenya 22 23 S studzenya 16 S 20 S Apadkay na paynochnym ushodze 150 250 mm na zahadze da 500 550 mm na Altai da 2000 mm za god Akramya centralnaj i paydnyovaj chastki Zahodne Sibirskaj rayniny amal usyudy shmatgadovaya merzlata Suchasnyya ledaviki y garah na vyshyni 2000 2500 m Reki Sibiry nalezhac da basejna Paynochnaga Ledavitaga akiyana Najbolshyya reki Ob z Irtyshom Enisej z Angaroj Padkamennaj Tunguskaj i Nizhnyaj Tunguskaj Lena z Aldanam i Vilyuem Yana Indygirka Kalyma Na paydnyovym ushodze vytoki r Amur basejn Cihaga akiyana Reki vykarystoyvayucca dlya rachnoga transpartu Shmat GES Shmat azyor u ih liku samae glybokae y svece Bajkal Tajmyr Cyaleckae Chany Na poynachy mohava lishajnikavaya tundra i lesatundra z listoynicaj Na poydni ad lesatundry zona tajgi z listoynicy kedru hvoi byarozy Na poydni Zahodnyaj Sibiry lesastepavaya z byarozavymi i asinavymi gayami kalki i stepavaya zona Va Ushodnyaj Sibiry lesastep i step zajmayuc asobnyya terytoryi U garah Paydnyovaj Sibiry vyshynnaya poyasnasc z gornymi lyasami i lugami GistoryyaYak gistarychny rayon Sibir uklyuchae taksama Dalyoki Ushod Rasii Chalavek nasyaliy getuyu terytoryyu y kamennym veku i adsyul pranik u Ameryku U I tys n e paydnyovyya rayony Sibiry byli y skladze Cyurkskaga kaganata Kirgizskaga kaganata Bahaj i inshyh dzyarzhay U HIII st paydnyovaya Sibir zavayavana mangolami Chastka terytoryi Sibiry yvahodzila y Zalatuyu Ardu potym u Cyumenskae hanstva i Sibirskae hanstva U zahodnyaj Sibiry sfarmiravalasya nekalki dzyarzhaynyh utvarennyay hantay i mansi u paydnyovaj kirgizay mangolskih i tungusa manchzhurskih naroday Pahody rasijskih vayavod z kanca XV st i Ermaka u 1580 ya g paklali pachatak daluchennyu Sibiry da Rasijskaj dzyarzhavy yakoe zavershana y syaredzine HIH st Vyalikuyu rolyu y asvaenni i vyvuchenni Sibiry i Dalyokaga Ushodu adygrali rasijskiya zemleprahodcy XVII st kamchackiya ekspedycyi V Berynga 1725 30 i 1733 43 padarozhzhy G Nevyalskoga dasledavanni I Cherskaga i insh U XVIII st yznikla gornaya pramyslovasc u XIX st zolatazdabyynaya kamennavugapnaya harchovaya Adbyvalasya kalanizacyya Sibiry syalyanami z Eyrapejskaj Rasii peravazhna ruskimi ukraincami i belarusami yakaya nabyla shyrokiya mashtaby paslya syalyanskaj reformy 1861 i stalypinskaj agrarnaj reformy z 1906 U 1891 1916 pabudavana Transsibirskaya magistral Saveckaya ulada ustanoylenaya y kancy 1917 pach 1918 neyzabave skinuta belagvardzejcami i interventami adnoylena y 1919 22 3 kanca XVII st Sibir byla mescam palitychnaj katargi i ssylki Syudy byli saslany ydzelniki Barskaj kanfederacyi 1768 72 dzekabrysty udzelniki paystannyay 1830 31 i 1863 64 u Polshchy Litve i Belarusi revalyucyyanery narodniki sacyyal demakraty esery balshaviki i insh U peryyad masavyh palitychnyh represij 1930 50 h g u Sibiry i na Dalyokim Ushodze znahodzilasya setka lageray sistemy GULAG ZnoskiBE y 18 t T 14 S 362 Rossijskij enciklopedicheskij slovar nedastupnaya spasylka Bolshaya rossijskaya enciklopediya Arhivavana 5 lyutaga 2020 Geography of Siberia Sibir atlas Aziatskoj Rossii S 348 380LitaraturaU Galuza Belarusy Zahodnyaj Sibiry gistoryya i suchasnasc Kantakty i dyyalogi Minsk 1998 10 11 Sibir Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 14 Rele Slayavina Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2002 T 14 S 362 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0238 5 t 14 Sibir atlas Aziatskoj Rossii rusk Nauch ruk Derevyanko A P Novosibirsk Moskva Izd vo Feoriya 2007 ISBN 5 287 00413 3 Gl taksamaSibirski nacyyanalizm Bitva na Chuvashavym myse Adam Kamenski DluzhykSpasylkiSibir na Vikishovishchy Sibir Enciklopedicheskij slovar Brokgauza i Efrona V 86 tomah 82 t i 4 dop rusk SPb 1890 1907

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Кастрычнік

  • Май 19, 2025

    Каспійскае мора

  • Май 20, 2025

    Карысць

  • Май 20, 2025

    Карфаген

  • Май 19, 2025

    Карэлія

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка