Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

То ва саманазва Towa літаральна горцы раней вядомыя як ха ймез пуэ бла ісп Jemez Pueblo індзейскі народ карэнныя жыхары

Това (індзейцы)

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Това (індзейцы)

То́ва (саманазва: Towa, літаральна «горцы»), раней вядомыя як ха́ймез-пуэ́бла (ісп.: Jemez Pueblo) — індзейскі народ, карэнныя жыхары паўднёвага захаду ЗША. Жывуць пераважна ў штаце Нью-Мексіка. Агульная колькасць (2020 г.) — 2 100 чалавек.

Това
(Towa)
image
Агульная колькасць 2100 (2020 г.)
Рэгіёны пражывання Нью-Мексіка
Мова това
Рэлігія культ продкаў, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы тыва, тэва

Това адносяцця да групы індзейцаў-пуэбла, могуць з'яўляцца прамымі нашчадкамі старажытных культур анасазі і магаён. Згодна іх асабістым паданням, іх продкі перасяліліся ў Нью-Мексіка з месца Hua-na-tota у канцы XIII ст. Асноўным заняткам здаўна з'яўлялася арашальнае земляробства. У 1541 г., калі адбыўся першы кантакт з іспанскімі канкістадорамі, това насялялі перадгор'і Хаймез недалёка ад сучаснага горада Альбукерке. У канцы XVI ст. іспанцы налічвалі на іх тэрыторыі 11 пуэбла.

У 1598 г. францысканец Алонса дэ Луга заснаваў у пуэбла Гуйсева хрысціянскую місію. У 1621 — 1623 гг. яна была істотна пашырана, пабудаваны касцёл у мясцовым архітэктурным стылі. Аднак напады наваха і пагроза з боку іншых індзейцаў-пуэбла вымусілі францысканцаў збегчы з місіі ў 1639 г. У нашы дні місія і паселішча Гуйсева маюць статус нацыянальнага манумента ў ЗША. У 1680 г. това прынялі ўдзел у паўстанні індзейцаў супраць іспанцаў. Яны пакінулі свае пуэбла і вялі партызанскую барацьбу ў гарах амаль да канца XVII ст. У далейшым для кантролю мясцовага насельніцтва іспанцы былі вымушаны прыбегчы да цэнтралізацыі і стварыць адзінае паселішча Хаймез (на мове това Walatowa). У 1838 г. сюды пераехалі рэшткі насельніцтва пуэбла Пекас. Іх нашчадкі складаюць значную частку мясцовага насельніцтва.

У 1848 — 1850 гг. тэрыторыя Нью-Мексіка была далучана да ЗША. У 1936 г. абшчына Хаймез атрымала статус аўтаномнай рэзервацыі. У нашы дні яе насельнікі займаюцца пераважна земляробствам і авечкагадоўляй. Рамеснікі това славяцца керамічнымі вырабамі. Нерэзідэнты могуць наведваць Хаймез толькі ў асобныя святочныя дні.

  • image
    Шчыт (каля 1840 г.)
  • image
    Паўночная частка пуэбла Хаймез, 1915 г.

Зноскі

  1. Jemez in United States

Спасылкі

image Това (індзейцы) на Вікісховішчы
  • Афіцыйны сайт
  • Кароткая гісторыя
  • Гісторыя і культура
  • Пуэбла Гуйсева

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 22 Май, 2025 / 12:29

To va samanazva Towa litaralna gorcy ranej vyadomyya yak ha jmez pue bla isp Jemez Pueblo indzejski narod karennyya zhyhary paydnyovaga zahadu ZShA Zhyvuc peravazhna y shtace Nyu Meksika Agulnaya kolkasc 2020 g 2 100 chalavek Tova Towa Agulnaya kolkasc 2100 2020 g Regiyony prazhyvannya Nyu MeksikaMova tovaReligiya kult prodkay hrysciyanstvaBlizkiya etnichnyya grupy tyva teva Tova adnosyaccya da grupy indzejcay puebla moguc z yaylyacca pramymi nashchadkami starazhytnyh kultur anasazi i magayon Zgodna ih asabistym padannyam ih prodki perasyalilisya y Nyu Meksika z mesca Hua na tota u kancy XIII st Asnoynym zanyatkam zdayna z yaylyalasya arashalnae zemlyarobstva U 1541 g kali adbyysya pershy kantakt z ispanskimi kankistadorami tova nasyalyali peradgor i Hajmez nedalyoka ad suchasnaga gorada Albukerke U kancy XVI st ispancy nalichvali na ih terytoryi 11 puebla U 1598 g francyskanec Alonsa de Luga zasnavay u puebla Gujseva hrysciyanskuyu misiyu U 1621 1623 gg yana byla istotna pashyrana pabudavany kascyol u myascovym arhitekturnym styli Adnak napady navaha i pagroza z boku inshyh indzejcay puebla vymusili francyskancay zbegchy z misii y 1639 g U nashy dni misiya i paselishcha Gujseva mayuc status nacyyanalnaga manumenta y ZShA U 1680 g tova prynyali ydzel u paystanni indzejcay suprac ispancay Yany pakinuli svae puebla i vyali partyzanskuyu baracbu y garah amal da kanca XVII st U dalejshym dlya kantrolyu myascovaga naselnictva ispancy byli vymushany prybegchy da centralizacyi i stvaryc adzinae paselishcha Hajmez na move tova Walatowa U 1838 g syudy peraehali reshtki naselnictva puebla Pekas Ih nashchadki skladayuc znachnuyu chastku myascovaga naselnictva U 1848 1850 gg terytoryya Nyu Meksika byla daluchana da ZShA U 1936 g abshchyna Hajmez atrymala status aytanomnaj rezervacyi U nashy dni yae naselniki zajmayucca peravazhna zemlyarobstvam i avechkagadoylyaj Ramesniki tova slavyacca keramichnymi vyrabami Nerezidenty moguc navedvac Hajmez tolki y asobnyya svyatochnyya dni Shchyt kalya 1840 g Paynochnaya chastka puebla Hajmez 1915 g ZnoskiJemez in United StatesSpasylkiTova indzejcy na VikishovishchyAficyjny sajt Karotkaya gistoryya Gistoryya i kultura Puebla Gujseva

Апошнія артыкулы
  • Май 21, 2025

    Нікаля Бурбакі

  • Май 21, 2025

    Нізіна

  • Май 19, 2025

    Нізкі Рынак

  • Май 21, 2025

    Ніжняя Саксонія

  • Май 20, 2025

    Ніжняя Аўстрыя

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка