Алафо́н фанемы (ад грэч. allos іншы, розны і грэч. phōnē гук) — гук мовы, у якім праяўляецца (рэалізуецца ў мове) фанема мовы.
У залежнасці ад фанетычнай пазіцыі фанема рэалізуецца рознымі алафонамі, але ў кожнай пазіцыі — толькі адным з іх; у адной і той жа фанетычнай пазіцыі алафоны ўзаемазамяняцца не могуць.
У кожнага алафона фанемы ёсць фанетычныя пастаянныя прыметы (іначай канстытутыўныя ці вызначальныя), паводле якіх гэтая фанема адрозніваецца ад іншых фанем.
Таксама ў кожнага алафона фанемы ёсць фанетычная пераменная прымета, паводле якой ён адрозніваецца ад іншых алафонаў гэтай самай фанемы.
Напрыклад, у беларускіх словаформах [раса] — [рас°у] фанема <с> праяўляецца ў двух алафонах: [с] і [с°], для якіх пастаяннымі прыметамі з’яўляюцца: месца ўтварэння (зубныя), спосаб утварэння (фрыкатыўныя) і глухасць, а пераменнай прыметай з’яўляецца лабіялізаванасць або нелабіялізаванасць зычнага.
Літаратура
- Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Alafo n fanemy ad grech allos inshy rozny i grech phōne guk guk movy u yakim prayaylyaecca realizuecca y move fanema movy U zalezhnasci ad fanetychnaj pazicyi fanema realizuecca roznymi alafonami ale y kozhnaj pazicyi tolki adnym z ih u adnoj i toj zha fanetychnaj pazicyi alafony yzaemazamyanyacca ne moguc U kozhnaga alafona fanemy yosc fanetychnyya pastayannyya prymety inachaj kanstytutyynyya ci vyznachalnyya pavodle yakih getaya fanema adroznivaecca ad inshyh fanem Taksama y kozhnaga alafona fanemy yosc fanetychnaya peramennaya prymeta pavodle yakoj yon adroznivaecca ad inshyh alafonay getaj samaj fanemy Napryklad u belaruskih slovaformah rasa ras u fanema lt s gt prayaylyaecca y dvuh alafonah s i s dlya yakih pastayannymi prymetami z yaylyayucca mesca ytvarennya zubnyya sposab utvarennya frykatyynyya i gluhasc a peramennaj prymetaj z yaylyaecca labiyalizavanasc abo nelabiyalizavanasc zychnaga LitaraturaSuchasnaya belaruskaya mova Uvodziny Fanetyka Fanalogiya Arfaepiya Grafika Arfagrafiya Leksikalogiya Leksikagrafiya Frazealogiya Frazeagrafiya Vucheb dapam Ya M Kamaroyski V P Krasnej U M Lazoyski i insh 2 e vyd daprac i dap Mn Vysh shkola 1995 334 s ISBN 985 06 0075 6