Фане́ма — гук мовы, які разглядаецца ў сваім функцыянальным аспекце; аб’ект вывучэння фаналогіі.
Уся разнастайнасць гукаў у кожнай мове зводзіцца да параўнальна невялікай колькасці фанем, якія, звычайна, утвараюць рацыянальную і эканомную сістэму (звычайная колькасць фанем у мовах свету вагаецца ад 12 да 80).
У розных фаналагічных праблема тоеснасці фанемы трактуецца неаднолькава. Два асноўныя падыходы, да якіх можна звесці розныя погляды, гэта:
- выдзяленне фанем шляхам устаранення адрозненняў (кантрастная дыстрыбуцыя);
- выдзяленне фанем шляхам узмацнення адрозненняў (дадатковая дыстрыбуцыя).
Кантрастная дыстрыбуцыя
Сутнасць спосабу, які атрымаў назву метаду кантрастнай дыстрыбуцыі, можна ўявіць праз проціпастаўленне пар слоў (іх называюць мінімальнымі парамі), якія адрозніваюцца толькі адным гукам. Напрыклад, словы саду і с’аду адрозніваюцца зычнымі [с| і [с'], якія проціпастаўляюцца ў аднолькавых фанетычных умовах па адной прыкмеце: цвёрдасць — мяккасць. Ужыванне гукаў у аднолькавых фанетычных умовах і служыць паказчыкам іх фанематычнасці. Прыкметы, паводле якіх проціпастаўляюцца гукі (у гэтым выпадку цвёрдасць—мяккасць), прынята называць дыферэнцыяльнымі. Усе астатнія фанетычныя прыкметы, якія, характарызуючы пэўную фанему, не ўдзельнічаюць ў проціпастаўленні яе іншым фанемам, лічацца інтэгральнымі. Дыферэнцыяльныя прыкметы даволі разнастайныя, але ў кожнай мове набор іх абмежаваны. Напрыклад, у беларускай мове прыкмета цвёрдасць — мяккасць зычных з’яўляецца дыферэнцыяльнай, а ў французскай мове яна інтэгральная. Адна і тая прыкмета можа быць дыферэнцыяльнай для адных фанем і інтэгральнай для іншых. Напрыклад, глухасць у беларускай мове дыферэнцыяльная для [х], бо ёсць апазіцыя з [г], і інтэгральная для [к].
Некаторыя вучоныя лічаць, што ў фаналагічны змест фанемы ўваходзяць толькі дыферэнцыяльныя прыкметы, а сама фанема вызначаецца ў такім разе як «пучок» дыферэнцыяльных прыкмет. Іншыя даследчыкі да істотных з фаналагічнага пункту погляду адносяць і інтэгральныя прыкметы на той падставе, што ў працэсе зносін для апазнання слова з’яўляюцца важнымі (хоць і не ў аднолькавай ступені) усе аб’ектыўныя характарыстыкі фанемы.
Тэорыя фаналагічных апазіцый распрацавана ў 1930-я гады , які прапанаваў іх разгалінаваную класіфікацыю. Яго тэорыя зрабіла прыкметны ўплыў на развіццё фаналогіі. Аднак і сёння прырода і структура адрознівальных прыкмет, магчымасць іх упарадкаваць у тыпалагічным плане застаецца адной з дыскусійных тэм фаналогіі.
Дадатковая дыстрыбуцыя
Фанемная ідэнтыфікацыя на аснове пазіцыйнага аналізу заснавана на тым, што фанема як абстрактная адзінка проціпастаўляецца гуку як канкрэтнай адзінцы, у якой яна рэалізуецца ў моўнай плыні. Адной фанеме можа адпавядаць некалькі розных рэалізацый, ці алафонаў, кожны з якіх суадносіцца з пэўнай пазіцыяй. Аднак фанемная прыналежнасць гукаў у розных пазіцыях вызначаецца вучонымі па-рознаму.
Так, на адносінах пазіцыйнага чаргавання, калі фанема разглядаецца як рад гукаў, якія пазіцыйна чаргуюцца ў межах марфемы, заснавана вучэнне аб фанеме ў працах прадстаўнікоў маскоўскай фаналагічнай школы. Напрыклад, у словах грыбы — грыбок — грыбе — грыб гукі [6], [б°], [б'], |п| з’яўляюцца алафонамі фанемы [б], паколькі яны знаходзяцца ў адносінах дадатковай дыстрыбуцыі ў залежнасці ад фанетычнай пазіцыі і займаюць адно і тое месца ў адной і той жа марфеме (пазіцыйна чаргуюцца). Вучоныя гэтай школы вылучаюць з функцыянальнага пункту погляду моцныя і слабыя пазіцыі ў залежнасці ад таго, дапамагаюць яны ці не выконваць фанеме яе сэнсаадрознівальную (сігніфікатыўную) функцыю і функцыю атаясамлівання (перцэптыўную) моўных адзінак. У пазіцыі, моцнай для абедзвюх функцый, паводле маскоўскай фаналагічнай школы, прадстаўлены асноўны алафон фанемы (найважнейшы гук у ), у сігніфікатыўна слабай — варыянт (паводле Аванесава — слабая фанема), у перцэптыўна слабай пазіцыі — варыяцыя (паводле М. Трубяцкога і Р. Аванесава — варыянт, паводле Л. Шчэрбы — адценне фанемы). Пры няпоўных пазіцыйных радах алафонаў, калі адсутнічае асноўны алафон і дакладнае фанемнае атаясамліванне немагчыма, вучоныя маскоўскай фаналагічнай школы ўводзяць асобную адзінку — гіперфанему. Напрыклад, у слове сабака галосны 1-га склада рэалізуе не звычанную «правяральную» фанему, а гіперфанему [а/о].
Змены гукавога аблічча слова ці марфемы інакш тлумачацца вучонымі санк-пецярбургскай фаналагічнай школы. Так, чаргаванне [6] — [б°] (грыбы — грыбоў) трактуецца як алафанічнае, а чаргаванне [6] — [п] (грыбы — грыб) — як чаргаванне фанем (гэта значыць фанемны склад слоў тыпу грыб і грып ці коз і кос аднолькавы). Прадстаўнікі пражскай лінгвістычнай школы лічаць, што ў апошнім выпадку маем справу з асобнай адзінкай фаналагічнага ўзроўню — архіфанемай, якой не ўласціва дыферэнцыяльная прыкмета звонкасць—глухасць, паколькі ў гэтай пазіцыі звонкія — глухія не проціпастаўляюцца.
Варыянты і варыяцыі
Фанема праяўляецца (рэалізуецца ў мове) у пэўных адменах — алафонах гэтай фанемы.
Сярод алафонаў звычайна вылучаецца асноўны або тыповы алафон, які характарызуецца найменшай пазіцыйнай абумоўленасцю, г.зн., найменшай залежнасцю алафона ад фанетычных умоў.
Пры пазіцыйных чаргаваннях алафоны могуць выступаць або як варыянты фанемы, або як яе варыяцыі.
Варыянт фанемы — алафон фанемы, якасць якога настолькі змяняецца, што ён супадае ў гучанні з алафонам іншай фанемы.
- Напрыклад, у словах нага, рака першы гук [а] з’яўляецца варыянтам фанем <o> (но́гі) і <э> (рэ́кі). Варыянты ўзнікаюць пры чаргаваннях з перасякальнымі радамі.
Варыяцыя фанемы — алафон фанемы, якасць якога змяняецца ў нязначнай ступені, і які не супадае ў гучанні з алафонам іншай фанемы.
- Напрыклад, у словаформах [сʼ˙аду] — [сʼ˙а˙zʼ], гукі [˙а] і [˙а˙] з’яўляюцца варыяцыяй фанемы <а>. Варыянты ўзнікаюць пры чаргаваннях з паралельнымі радамі.
Лінгвістычная літаратура не выпрацавала трывалай адназначнай ў гэтым пытанні.
Існуе такая плынь, у якой тэрміны «алафон фанемы» і «варыянт фанемы» ўжываюцца ўзаемазамяняльна, як сінонімы, і ўсе гукі, у якіх рэалізуецца фанема, называюцца тут «варыянтамі»; асноўны прадстаўнік фанемы — моцны варыянт, усе іншыя прадстаўнікі — слабыя варыянты.
Яшчэ іншая плынь існуе ў працах прадстаўнікоў , дзе тэрміну «варыянт» адпавядае тэрмін адценне фанемы. У гэтым выпадку, у залежнасці ад прычын, якія выклікаюць вар’іраванне фанемы, вылучаюць камбінаторныя варыянты (адценні) фанемы, абумоўленыя суседствам з іншымі фанемамі, і пазіцыйныя варыянты (адценні), якія залежаць ад становішча фанемы ў слове.
Літаратура
- Беларуская мова: Энцыклапедыя / Беларус. Энцыкл.; пад. рэд. А. Я. Міхневіча; рэдкал Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. ISBN 5-85700-126-9.
- Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Fane ma guk movy yaki razglyadaecca y svaim funkcyyanalnym aspekce ab ekt vyvuchennya fanalogii Usya raznastajnasc gukay u kozhnaj move zvodzicca da paraynalna nevyalikaj kolkasci fanem yakiya zvychajna utvarayuc racyyanalnuyu i ekanomnuyu sistemu zvychajnaya kolkasc fanem u movah svetu vagaecca ad 12 da 80 U roznyh fanalagichnyh prablema toesnasci fanemy traktuecca neadnolkava Dva asnoynyya padyhody da yakih mozhna zvesci roznyya poglyady geta vydzyalenne fanem shlyaham ustaranennya adroznennyay kantrastnaya dystrybucyya vydzyalenne fanem shlyaham uzmacnennya adroznennyay dadatkovaya dystrybucyya Kantrastnaya dystrybucyyaSutnasc sposabu yaki atrymay nazvu metadu kantrastnaj dystrybucyi mozhna yyavic praz procipastaylenne par sloy ih nazyvayuc minimalnymi parami yakiya adroznivayucca tolki adnym gukam Napryklad slovy sadu i s adu adroznivayucca zychnymi s i s yakiya procipastaylyayucca y adnolkavyh fanetychnyh umovah pa adnoj prykmece cvyordasc myakkasc Uzhyvanne gukay u adnolkavyh fanetychnyh umovah i sluzhyc pakazchykam ih fanematychnasci Prykmety pavodle yakih procipastaylyayucca guki u getym vypadku cvyordasc myakkasc prynyata nazyvac dyferencyyalnymi Use astatniya fanetychnyya prykmety yakiya haraktaryzuyuchy peynuyu fanemu ne ydzelnichayuc y procipastaylenni yae inshym fanemam lichacca integralnymi Dyferencyyalnyya prykmety davoli raznastajnyya ale y kozhnaj move nabor ih abmezhavany Napryklad u belaruskaj move prykmeta cvyordasc myakkasc zychnyh z yaylyaecca dyferencyyalnaj a y francuzskaj move yana integralnaya Adna i taya prykmeta mozha byc dyferencyyalnaj dlya adnyh fanem i integralnaj dlya inshyh Napryklad gluhasc u belaruskaj move dyferencyyalnaya dlya h bo yosc apazicyya z g i integralnaya dlya k Nekatoryya vuchonyya lichac shto y fanalagichny zmest fanemy yvahodzyac tolki dyferencyyalnyya prykmety a sama fanema vyznachaecca y takim raze yak puchok dyferencyyalnyh prykmet Inshyya dasledchyki da istotnyh z fanalagichnaga punktu poglyadu adnosyac i integralnyya prykmety na toj padstave shto y pracese znosin dlya apaznannya slova z yaylyayucca vazhnymi hoc i ne y adnolkavaj stupeni use ab ektyynyya haraktarystyki fanemy Teoryya fanalagichnyh apazicyj raspracavana y 1930 ya gady yaki prapanavay ih razgalinavanuyu klasifikacyyu Yago teoryya zrabila prykmetny yplyy na razviccyo fanalogii Adnak i syonnya pryroda i struktura adroznivalnyh prykmet magchymasc ih uparadkavac u typalagichnym plane zastaecca adnoj z dyskusijnyh tem fanalogii Dadatkovaya dystrybucyyaFanemnaya identyfikacyya na asnove pazicyjnaga analizu zasnavana na tym shto fanema yak abstraktnaya adzinka procipastaylyaecca guku yak kankretnaj adzincy u yakoj yana realizuecca y moynaj plyni Adnoj faneme mozha adpavyadac nekalki roznyh realizacyj ci alafonay kozhny z yakih suadnosicca z peynaj pazicyyaj Adnak fanemnaya prynalezhnasc gukay u roznyh pazicyyah vyznachaecca vuchonymi pa roznamu Tak na adnosinah pazicyjnaga chargavannya kali fanema razglyadaecca yak rad gukay yakiya pazicyjna charguyucca y mezhah marfemy zasnavana vuchenne ab faneme y pracah pradstaynikoy maskoyskaj fanalagichnaj shkoly Napryklad u slovah gryby grybok grybe gryb guki 6 b b p z yaylyayucca alafonami fanemy b pakolki yany znahodzyacca y adnosinah dadatkovaj dystrybucyi y zalezhnasci ad fanetychnaj pazicyi i zajmayuc adno i toe mesca y adnoj i toj zha marfeme pazicyjna charguyucca Vuchonyya getaj shkoly vyluchayuc z funkcyyanalnaga punktu poglyadu mocnyya i slabyya pazicyi y zalezhnasci ad tago dapamagayuc yany ci ne vykonvac faneme yae sensaadroznivalnuyu signifikatyynuyu funkcyyu i funkcyyu atayasamlivannya perceptyynuyu moynyh adzinak U pazicyi mocnaj dlya abedzvyuh funkcyj pavodle maskoyskaj fanalagichnaj shkoly pradstayleny asnoyny alafon fanemy najvazhnejshy guk u u signifikatyyna slabaj varyyant pavodle Avanesava slabaya fanema u perceptyyna slabaj pazicyi varyyacyya pavodle M Trubyackoga i R Avanesava varyyant pavodle L Shcherby adcenne fanemy Pry nyapoynyh pazicyjnyh radah alafonay kali adsutnichae asnoyny alafon i dakladnae fanemnae atayasamlivanne nemagchyma vuchonyya maskoyskaj fanalagichnaj shkoly yvodzyac asobnuyu adzinku giperfanemu Napryklad u slove sabaka galosny 1 ga sklada realizue ne zvychannuyu pravyaralnuyu fanemu a giperfanemu a o Zmeny gukavoga ablichcha slova ci marfemy inaksh tlumachacca vuchonymi sank pecyarburgskaj fanalagichnaj shkoly Tak chargavanne 6 b gryby gryboy traktuecca yak alafanichnae a chargavanne 6 p gryby gryb yak chargavanne fanem geta znachyc fanemny sklad sloy typu gryb i gryp ci koz i kos adnolkavy Pradstayniki prazhskaj lingvistychnaj shkoly lichac shto y aposhnim vypadku maem spravu z asobnaj adzinkaj fanalagichnaga yzroynyu arhifanemaj yakoj ne ylasciva dyferencyyalnaya prykmeta zvonkasc gluhasc pakolki y getaj pazicyi zvonkiya gluhiya ne procipastaylyayucca Varyyanty i varyyacyiFanema prayaylyaecca realizuecca y move u peynyh admenah alafonah getaj fanemy Syarod alafonay zvychajna vyluchaecca asnoyny abo typovy alafon yaki haraktaryzuecca najmenshaj pazicyjnaj abumoylenascyu g zn najmenshaj zalezhnascyu alafona ad fanetychnyh umoy Pry pazicyjnyh chargavannyah alafony moguc vystupac abo yak varyyanty fanemy abo yak yae varyyacyi Varyyant fanemy alafon fanemy yakasc yakoga nastolki zmyanyaecca shto yon supadae y guchanni z alafonam inshaj fanemy Napryklad u slovah naga raka pershy guk a z yaylyaecca varyyantam fanem lt o gt no gi i lt e gt re ki Varyyanty yznikayuc pry chargavannyah z perasyakalnymi radami Varyyacyya fanemy alafon fanemy yakasc yakoga zmyanyaecca y nyaznachnaj stupeni i yaki ne supadae y guchanni z alafonam inshaj fanemy Napryklad u slovaformah sʼ adu sʼ a zʼ guki a i a z yaylyayucca varyyacyyaj fanemy lt a gt Varyyanty yznikayuc pry chargavannyah z paralelnymi radami Lingvistychnaya litaratura ne vypracavala tryvalaj adnaznachnaj y getym pytanni Isnue takaya plyn u yakoj terminy alafon fanemy i varyyant fanemy yzhyvayucca yzaemazamyanyalna yak sinonimy i yse guki u yakih realizuecca fanema nazyvayucca tut varyyantami asnoyny pradstaynik fanemy mocny varyyant use inshyya pradstayniki slabyya varyyanty Yashche inshaya plyn isnue y pracah pradstaynikoy dze terminu varyyant adpavyadae termin adcenne fanemy U getym vypadku u zalezhnasci ad prychyn yakiya vyklikayuc var iravanne fanemy vyluchayuc kambinatornyya varyyanty adcenni fanemy abumoylenyya susedstvam z inshymi fanemami i pazicyjnyya varyyanty adcenni yakiya zalezhac ad stanovishcha fanemy y slove LitaraturaBelaruskaya mova Encyklapedyya Belarus Encykl pad red A Ya Mihnevicha redkal B I Sachanka gal red i insh Mn BelEn 1994 654 s ISBN 5 85700 126 9 Suchasnaya belaruskaya mova Uvodziny Fanetyka Fanalogiya Arfaepiya Grafika Arfagrafiya Leksikalogiya Leksikagrafiya Frazealogiya Frazeagrafiya Vucheb dapam Ya M Kamaroyski V P Krasnej U M Lazoyski i insh 2 e vyd daprac i dap Mn Vysh shkola 1995 334 s ISBN 985 06 0075 6