Azərbaycanca  Azərbaycanca  Türkçe  Türkçe
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Асве йскае во зера Асвея возера на поўначы Беларусі другое паводле плошчы сярод беларускіх азёр Знаходзіцца ў Верхнядзві

Асвейскае

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Асвейскае

Асве́йскае во́зера, Асвея — возера на поўначы Беларусі, другое паводле плошчы сярод беларускіх азёр. Знаходзіцца ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Дрыса.

Асвейскае
image
Асвейскае возера з боку пасёлка Чапаеўскага
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 129,8 м
Даўжыня 11,4 км
Шырыня 7,8 км
Плошча 52,8 км²
Даўжыня берагавой лініі 33,4 км
Найбольшая глыбіня 7,5 м
Гідралогія
Салёнасць 0,125 ‰
Празрыстасць 2,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 206 км²
Упадаюць і інш.
Выцякаюць канал Дзегцяроўка
Размяшчэнне
Краіна image Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
image
image
Асвейскае
image
image
Асвейскае
Map
image Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва

Назва Асвея балцка-літоўскага паходжання. Звязаная са старалітоўскім ašva, прускім *asva «кабыла», далей да індаеўрапейскага кораня *ek'ṷo-s «конь».

Прамы гідранімічны адпаведнік — назва літоўскага возера Asvejà на Аўкштайцкім Паазер’і, далей латышская Asva, літоўскія Ašva, Ašvija, Ašvinė, пруск. Asswene (усё рэкі).

Гідраграфія

Плошча возера 52,8 км², глыбіня да 7,5 м, даўжыня 11,4 км, шырыня да 7,8 км.

image
План Асвейскага возера. 1927

Катлавіна падпруднага тыпу, авальнай формы, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Мелкаводнае, водмелі чаргуюцца з паніжэннямі, сярэдняя глыбіня не перавышае 2 метраў. У заходняй частцы возера знаходзіцца востраў Манастыршчына плошчай каля 5 км² — самы вялікі востраў на Беларусі.

Даўжыня берагавой лініі 33,4 км. Берагі возера нізкія, тарфяністыя або пясчаныя. Вадазбор — градава-хвалістыя ўзвышшы ледавіковага паходжання з чаргаваннем раўнінных паніжэнняў.

Упадае рака і больш за 40 ручаёў. Сцёк адбываецца праз .

Для возера характэрна ўстойлівая летняя і зімовая межань і павышаны ўзровень вады ўвосень.

Каля 80 % плошы дна возера ўкрыта гліністымі іламі, крэменязёмістымі і тонкадэтрытавымі сапрапелямі. Уздоўж паўночна-ўсодніх берагоў дно выслана заіленым пяском. Сапрапель высцілае 65 % плошчы азёрнай чашы, сярэдняя магутнасць адкладаў 3 м, найбольшая 7,5 м.

Экалогія

Вада мяккая, слабамінералізаваная, гідракарбанатная. Кіслародная насычанасць добрая ўвесь год. Празрыстасць вады дасягае 2,3 м.

Возера адносіцца да эўтрофнага тыпу. Прыток вады ў вадаём адбываецца, галоўным чынам, за кошт ападкаў. Апошнія 20 гадоў возера інтэнсіўна зарастае надводнай расліннасцю і паступова страчвае сваё значэнне ў якасці рыбапрамысловага вадаёма і месца гнездавання вадаплаўных птушак. Найбольш верагодная прычына такіх змяненняў — зніжэнне ўзроўню вады. Для пад’ёму і стабілізацыі ўзроўню вады ў возеры, у 1951 годзе на канале Дзегцяроўка было ўзведзена гідратэхнічнае збудаванне са шлюзам-рэгулятарам, загараджальнай дамбай і водападводзячым каналам. Аднак цяпер дамба знаходзіцца ў нездавальняючым тэхнічным стане. Другой меркаванай прычынай зніжэння ўзроўню вады могуць быць вынікі торфараспрацовак, якія праводзіліся недалёка ад возера.

Возера Асвейскае — буйнейшае ў рэгіёне Паазер’я месца размнажэння і паслягнездавой канцэнтрацыі некаторых паляўнічых відаў вадаплаўных птушак: качкі-крыжанкі (Anas platyrhynchos), (Aythya ferina) і (Fulica atra). Акрамя таго, возера і навакольныя тэрыторыі з’яўляюцца месцам пастаяннай канцэнтрацыі водна-балотных відаў птушак у перыяд міграцый вясной і восенню.

Водзяцца лешч, шчупак, язь, карась, мянтуз, сазан; ёсць вугор. У трысняговых зарасніках сустракаюцца андатра і бабёр.

image
Над возерам

Возера выкарыстоўваецца ў рыбнай гаспадарцы, у рэкрэацыйных мэтах. З’яўляецца ядром Асвейскага ландшафтнага заказніка. На беразе Асвейскага возера знаходзіцца паляўніча-рыбалоўная база Верхнядзвінскай ЛПГ.

На беразе возера размясціўся гарадскі пасёлак Асвея, пасёлак Чапаеўскі і вёскі Вялікае Сяло, Асвеіца, Канчаны і іншыя.

Крыніцы

  1. Ліст карты O-35-141. Выданне 1978 года. (руск.)
  2. Атлас 2010, с. 44.
  3. БелЭн 1996.
  4. Блакітная 1994.
  5. ЭПБ 1983.
  6. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 301—302.
  7. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 49.

Літаратура

  • Асве́йскае во́зера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 23. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Асве́йскае во́зера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 139—140. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Асве́йскае во́зера // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 41. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Скарбы прыроды Беларусі — Treasures of Belarusian Nature: Тэрыторыі, якія маюць міжнар. значэнне для захавання біял разнастайнасці /аўт. тэксту і фота А. В. Казулін [і інш]. — 2-ое выд., перапрац., дап. — Мн.: Беларусь, 2005. — 215 с. — Паводле эл. рэсурса ptushki.org
  • Край Асвейскіх азёр = Край Освейских озер / А. Ф. Бубала, В. І. Рудой; фота А. Ф. Бубала, А. У. Маладзечкін, В. Л. Салаўёў. — Наваполацк, 2007. — 44 с.
  • Осве́йское // Словарь названий гидрографических объектов России и других стран — членов СНГ (руск.) / Под ред. Г. И. Донидзе. — М.: Картгеоцентр — Геодезиздат, 1999. — С. 288. — 464 с. — 500 экз. — ISBN 5-86066-017-0.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11, 44, 64. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.
  • Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 7. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8. (руск.)
  • Ліст карты O-35-141. Выданне 1978 года. (руск.)

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 24 Май, 2025 / 05:11

Asve jskae vo zera Asveya vozera na poynachy Belarusi drugoe pavodle ploshchy syarod belaruskih azyor Znahodzicca y Verhnyadzvinskim rayone Vicebskaj voblasci u basejne raki Drysa AsvejskaeAsvejskae vozera z boku pasyolka ChapaeyskagaMorfametryyaVyshynya nad uzroynem mora 129 8 mDayzhynya 11 4 kmShyrynya 7 8 kmPloshcha 52 8 km Dayzhynya beragavoj linii 33 4 kmNajbolshaya glybinya 7 5 mGidralogiyaSalyonasc 0 125 Prazrystasc 2 5 mBasejnPloshcha vadazboru 206 km Upadayuc i insh Vycyakayuc kanal DzegcyaroykaRazmyashchenneKraina BelarusRegiyon Vicebskaya voblascAsvejskaeAsvejskae Medyyafajly na VikishovishchyNazvaNazva Asveya balcka litoyskaga pahodzhannya Zvyazanaya sa staralitoyskim asva pruskim asva kabyla dalej da indaeyrapejskaga koranya ek ṷo s kon Pramy gidranimichny adpavednik nazva litoyskaga vozera Asveja na Aykshtajckim Paazer i dalej latyshskaya Asva litoyskiya Asva Asvija Asvine prusk Asswene usyo reki GidragrafiyaPloshcha vozera 52 8 km glybinya da 7 5 m dayzhynya 11 4 km shyrynya da 7 8 km Plan Asvejskaga vozera 1927 Katlavina padprudnaga typu avalnaj formy vycyagnutaya z paydnyovaga zahadu na paynochny yshod Melkavodnae vodmeli charguyucca z panizhennyami syarednyaya glybinya ne peravyshae 2 metray U zahodnyaj chastcy vozera znahodzicca vostray Manastyrshchyna ploshchaj kalya 5 km samy vyaliki vostray na Belarusi Dayzhynya beragavoj linii 33 4 km Beragi vozera nizkiya tarfyanistyya abo pyaschanyya Vadazbor gradava hvalistyya yzvyshshy ledavikovaga pahodzhannya z chargavannem rayninnyh panizhennyay Upadae raka i bolsh za 40 ruchayoy Scyok adbyvaecca praz Dlya vozera harakterna ystojlivaya letnyaya i zimovaya mezhan i pavyshany yzroven vady yvosen Kalya 80 ploshy dna vozera ykryta glinistymi ilami kremenyazyomistymi i tonkadetrytavymi saprapelyami Uzdoyzh paynochna ysodnih beragoy dno vyslana zailenym pyaskom Saprapel vyscilae 65 ploshchy azyornaj chashy syarednyaya magutnasc adkladay 3 m najbolshaya 7 5 m EkalogiyaVada myakkaya slabamineralizavanaya gidrakarbanatnaya Kislarodnaya nasychanasc dobraya yves god Prazrystasc vady dasyagae 2 3 m Vozera adnosicca da eytrofnaga typu Prytok vady y vadayom adbyvaecca galoynym chynam za kosht apadkay Aposhniya 20 gadoy vozera intensiyna zarastae nadvodnaj raslinnascyu i pastupova strachvae svayo znachenne y yakasci rybapramyslovaga vadayoma i mesca gnezdavannya vadaplaynyh ptushak Najbolsh veragodnaya prychyna takih zmyanennyay znizhenne yzroynyu vady Dlya pad yomu i stabilizacyi yzroynyu vady y vozery u 1951 godze na kanale Dzegcyaroyka bylo yzvedzena gidratehnichnae zbudavanne sa shlyuzam regulyataram zagaradzhalnaj dambaj i vodapadvodzyachym kanalam Adnak cyaper damba znahodzicca y nezdavalnyayuchym tehnichnym stane Drugoj merkavanaj prychynaj znizhennya yzroynyu vady moguc byc vyniki torfaraspracovak yakiya pravodzilisya nedalyoka ad vozera Vozera Asvejskae bujnejshae y regiyone Paazer ya mesca razmnazhennya i paslyagnezdavoj kancentracyi nekatoryh palyaynichyh viday vadaplaynyh ptushak kachki kryzhanki Anas platyrhynchos Aythya ferina i Fulica atra Akramya tago vozera i navakolnyya terytoryi z yaylyayucca mescam pastayannaj kancentracyi vodna balotnyh viday ptushak u peryyad migracyj vyasnoj i vosennyu Vodzyacca leshch shchupak yaz karas myantuz sazan yosc vugor U trysnyagovyh zarasnikah sustrakayucca andatra i babyor Nad vozeram Vozera vykarystoyvaecca y rybnaj gaspadarcy u rekreacyjnyh metah Z yaylyaecca yadrom Asvejskaga landshaftnaga zakaznika Na beraze Asvejskaga vozera znahodzicca palyaynicha rybaloynaya baza Verhnyadzvinskaj LPG Na beraze vozera razmyasciysya garadski pasyolak Asveya pasyolak Chapaeyski i vyoski Vyalikae Syalo Asveica Kanchany i inshyya KrynicyList karty O 35 141 Vydanne 1978 goda rusk Atlas 2010 s 44 BelEn 1996 Blakitnaya 1994 EPB 1983 J Pokorny Indogermanisches etymologisches Worterbuch Bern Munchen 1959 1969 C 301 302 A Vanagas Lietuviu hidronimu etimologinis zodynas Vilnius 1981 S 49 LitaraturaAsve jskae vo zera Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 2 Arshyca Belaruscy Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1996 T 2 S 23 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0061 7 t 2 Asve jskae vo zera Encyklapedyya pryrody Belarusi U 5 i t T 1 Aality Gascinec Redkal I P Shamyakin gal red i insh Mn BelSE imya Petrusya Broyki 1983 S 139 140 575 s il 10 000 ekz Asve jskae vo zera Blakitnaya kniga Belarusi Encyklapedyya redkal N A Dzisko i insh Mn BelEn 1994 S 41 415 s 10 000 ekz ISBN 5 85700 133 1 Belarus encyklapedychny davednik Redkal B I Sachanka gal red i insh Mast M V Drako A M Hilkevich Mn BelEn 1995 800 s 5 000 ekz ISBN 985 11 0026 9 Skarby pryrody Belarusi Treasures of Belarusian Nature Terytoryi yakiya mayuc mizhnar znachenne dlya zahavannya biyal raznastajnasci ayt tekstu i fota A V Kazulin i insh 2 oe vyd peraprac dap Mn Belarus 2005 215 s Pavodle el resursa ptushki orgKraj Asvejskih azyor Kraj Osvejskih ozer A F Bubala V I Rudoj fota A F Bubala A U Maladzechkin V L Salayyoy Navapolack 2007 44 s Osve jskoe Slovar nazvanij gidrograficheskih obektov Rossii i drugih stran chlenov SNG rusk Pod red G I Donidze M Kartgeocentr Geodezizdat 1999 S 288 464 s 500 ekz ISBN 5 86066 017 0 Respublika Belarus Atlas ohotnika i rybolova Vitebskaya oblast Redaktor G G Naumenko Mn RUP Belkartografiya 2010 S 11 44 64 72 s 10 000 ekz ISBN 978 985 508 136 5 Respublika Belarus Vitebskaya oblast Obshegeograficheskij atlas Red I N Shlyk Mn RUP Belkartografiya 2008 S 7 36 s 5 000 ekz ISBN 978 985 508 049 8 rusk List karty O 35 141 Vydanne 1978 goda rusk

Апошнія артыкулы
  • Май 24, 2025

    Тэрарызм

  • Май 24, 2025

    Тэафраст

  • Май 23, 2025

    Тэарэма Баеса

  • Май 24, 2025

    Тэль-Авіў

  • Май 24, 2025

    Тэлефон

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка