Гарадо́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці. Раён размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Беларусі і займае каля 3000 км² (па тэрыторыі адзін з буйнейшых у краіне). На поўначы мяжуе з Невельскім і Усвяцкім раёнамі Пскоўскай вобласці Расіі, на паўднёвым усходзе з Віцебскім раёнам, на захадзе з Шумілінскім і Полацкім раёнамі.
Гарадоцкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
| |||||
Краіна | ![]() | ||||
Уваходзіць у | Віцебская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Гарадок | ||||
Кіраўнік | Пётр Пятровіч Карабач | ||||
Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 59,87 %, руская 37,83 % Размаўляюць дома: беларуская 17,71 %, руская 73,05 % | ||||
Насельніцтва (2009) | 26 760 чал. (11-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 8,98 чал./км² (19-е месца) | ||||
Нацыянальны склад | беларусы — 88,8 %, рускія — 9,22 %, іншыя — 1,98 % | ||||
Плошча | 2 980,13 (2-е месца) | ||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт • Самы нізкі пункт | 259 м 140 м | ||||
![]() | |||||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
Тэлефонны код | 2139 | ||||
Паштовыя індэксы | 21157х | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
Геаграфія
Каля 88 % паверхні знаходзіцца ў межах Гарадоцкага ўзвышша, рэльеф мясцовасці ўзгорысты, са шматлікімі азёрамі. На захадзе і паўднёвым усходзе раёна — Полацкая і Суражская азёрна-ледавіковыя нізіны са згладжанай слабахвалістай паверхняй. 58 % тэрыторыі раёна знаходзіцца на вышыні 170—180 метраў над узроўнем мора, 32 % — на вышыні 200 метраў і больш. Найвышэйшы пункт — ля вёскі Загараны Бычыхінскага сельсавета (259 м над узроўнем мора). Ніжэйшая адзнака (140 метраў) — урэз ракі Обаль на захадзе. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўночна-заходніх схілаў Аршанскай упадзіны.
Найбольшыя з рэк, што працякаюць па тэрыторыі раёна — Обаль і яе прытокі Чарнуйка, Чарняўка, Усыса, а таксама Аўсянка, Лужаснянка. Да басейна Нявы належыць рака Ловаць. У раёне знаходзіцца 162 возеры. Найбольш буйныя Езярышча, Лосвіда, Вымна. Іншыя азёры: Немцава.
Агульная плошча лугоў — 31,4 тыс. га, сухадолаў — 24,1 % усёй плошчы, нізінныя — 70,6 %, заліўныя — 5,3 % плошчы. Пад лясамі знаходзіцца 44 % тэрыторыі раёна. Найбольшая лясістасць назіраецца на паўднёвым усходзе і паўночным захадзе раёна. Сярэдняя плошча лясных масіваў ад 700 да 1000 га. Найбольшыя з іх — Беразнянскі масіў, Лосвідская, Горкаўская, Селішчанская, Паташненская дачы. Лясы пераважна хваёвыя.
Заказнікі
На тэрыторыі раёна ў верасні 1993 года ўтворана сетка тарфяных заказнікаў:
- Абалонне
- Гарэлае
- Лазасек
- Лог
- Лясное
- Мох
- Мох-1
- Мураўёўка
- Перавал
- Тарасава
- Траццякоўскі мох
- Чысцік-1
- Ягукаўка
Заказнік:
- Азёрна-іхтыялагічны заказнік на возеры Ціёста
- Езярышчанскі арніталагічны заказнік абласнога значэння
- Батанічны заказнік «Вослепна»
- Батанічны заказнік «Дубрава»
- Батанічны заказнік «Паташанскі»
- Біялагічны заказнік «Ловаць»
- Біялагічны заказнік «Сурміна»
- Гідралагічны заказнік «Карыценскі Мох»
Гісторыя
Гарадоцкі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года) БССР. 20 жніўня 1924 года раён быў падзелены на 13 сельсаветаў: Аляксандраўскі, Болецкі, Бяскатаўскі, Вайханскі (Новавайханскі), Віраўлянскі, Гарадоцкі, Іванаўскі, Канчанскі, Кузьмінскі, Маскаляняцкі, Пальмінскі, Паташнянскі, Селішчанскі. 24 верасня 1926 года скасаваны Гарадоцкі сельсавет. 9 кастрычніка 1929 года Паташнянскі сельсавет перайменаваны ў Першамайскі, Іванаўскі сельсавет — у Пралетарскі. 12 кастрычніка 1929 года да раёна далучаны 8 сельсаветаў скасаванага Езярышчанскага раёна: Асіпоўскі, Горкаўскі, Езярышчанскі, Мехаўскі, Пылькінскі, Саладухінскі, Халамерскі, Хвошненскі (Хвашнянскі), 15 лютага 1931 года — Кабішчанскі і Мікалаёўскі сельсаветы скасаванага Віцебскага раёна, 8 ліпеня 1931 года — 7 сельсаветаў скасаванага Мяжанскага раёна: Вышадскі, Вярэцкі, Газьбенскі (Газьбянскі), Зайкаўскі, Мяжанскі, Паташненскі (Паташнянскі), Рудненскі (Руднянскі). 5 снежня 1931 года Мікалаёўскі сельсавет уключаны ў гарадскую рысу Віцебска, Асіпоўскі сельсавет перайменаваны ў Обальскі. 12 лютага 1935 года Віраўлянскі, Газьбенскі (Газьбянскі), Горацкі (Горкаўскі), Езярышчанскі, Зайкаўскі, Кузьмінскі, Мехаўскі, Мяжанскі, Обальскі, Паташненскі (Паташнянскі), Пылькінскі, Рудненскі (Руднянскі), Саладухінскі, Халамерскі, Хвошненскі (Хвашнянскі) сельсаветы перададзены Мехаўскаму раёну. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Вышадскі, Кабішчанскі, Маскаляняцкі, Селішчанскі сельсаветы, Аляксандраўскі сельсавет перайменаваны ў Прудніцкі, утвораны Даўгапольскі сельсавет. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны Канашынскі сельсавет скасаванага Суражскага раёна. 4 сакавіка 1960 года скасаваны Болецкі сельсавет, 22 снежня 1960 года — Канчанскі сельсавет. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны 20 населеных пунктаў Казьянскага сельсавета Шумілінскага раёна, Бычыхінскі, Віраўлянскі, Газьбенскі, Гуркінскі, Зайкаўскі, Кудзінскі, Мяжанскі, Рудненскі, Халамерскі, Хмяльніцкі, Шабраўскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Езярышча скасаванага Езярышчанскага раёна. 18 сакавіка 1963 года далучаны Мішневіцкі сельсавет Полацкага раёна, які 2 жніўня 1966 года перададзены Шумілінскаму раёну. 3 ліпеня 1970 года скасаваны Шабраўскі сельсавет. 26 сакавіка 1973 года Бяскатаўскі сельсавет перайменаваны ў Стадолішчанскі, 12 снежня 1977 года Кудзінскі — у Марчанскі. 10 снежня 1986 года скасаваны Канашынскі сельсавет, 26 чэрвеня 1997 года — Пралетарскі сельсавет, 8 красавіка 2004 года — Вярэцкі, Газьбенскі, Зайкаўскі, Марчанскі, Прудніцкі, Халамерскі і Хмяльніцкі сельсаветы, 10 кастрычніка 2013 года — Гуркінскі сельсавет. 4 верасня 2014 года ўтвораны Езярышчанскі сельсавет. 13 верасня 2018 года скасаваны Руднянскі сельсавет.
Насельніцтва
Дынаміка насельніцтва:
- 2005 — 32,2 тыс.
- 2009 — 28,4 тыс.
- 2015 — 23 667.
Гарадскія паселішчы (тыс. чал., 2015) — г. Гарадок (13 558), г.п. Езярышча (1307).
У Гарадоцкім раёне зарэгістравана 13 рэлігійных суполак. З іх: 9 праваслаўных (г. Гарадок, г. п. Езярышча, в. Пальмінка, в. Кабішча, в. Вархі, в. Хвошна, в. Рамні, в. Халамер’е), 1-рымска-каталіцкая (г. Гарадок), 3 пратэстанцкія (хрысціяне веры евангельскай, евангельскія хрысціяне-баптысты, царква хрысціян адвентыстаў сёмага дня).
Гаспадарка
Вядучая роля ў эканоміцы раёна належыць сельскай гаспадарцы. У склад АПК уваходзяць 10 сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, ЗАТ "Агракамбінат «Стайкаўскі», ААТ «Гарадоцкі райаграпрамснаб», 10 камунальных унітарных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, 15 фермерскіх гаспадарак.
Землі сельскагаспадарчай вытворчасці займаюць 65 000 га, у тым ліку раллі 25 000 га. Раён спецыялізуецца ў раслінаводстве на вытворчасці зерня, бульбы, лёну; у жывёлагадоўлі — на вытворчасці малака, мяса, свініны, яек. Удзельная вага прадукцыі раслінаводства ў агульным аб’ёме валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі раёна складае 18 %, жывёлагадоўлі 82 %.
Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва на тэрыторыі раёна ажыццяўляюць 87 аб’ектаў Гарадоцкага раённага спажывецкага таварыства, 21 ведамасны магазін, 42 магазіны прыватнай уласнасці, 45 камерцыйных пунктаў продажу і 1 міні-рынак. Агульная плошча магазінаў раёна складае 9465,8 кв.м. Колькасць работнікаў гандлю ў сістэме райпа складае 292 чалавекі, у ведамасным гандлі працуюць 72 чалавекі, на аб’ектах гандлю прыватнай уласнасці — 314 чалавек.
Транспарт
Праз тэрыторыю раёна праходзяць чыгунка і аўтамабільная шаша Санкт-Пецярбург — Адэса, аўтадарога Невель — Полацк.
Агульная працягласць аўтадарог у раёне перавышае 1600 км.
Адукацыя і культура
Сістэма адукацыі прадстаўлена 16 сярэднімі, 11 базавымі, 6 пачатковымі школамі, 1 школай-інтэрнатам, 22 дашкольнымі ўстановамі, дзіцячай школай мастацтваў, 2 музычнымі школамі, аграрна-тэхнічным каледжам, прафесійна-тэхнічным каледжам сельскагаспадарчай вытворчасці.
Працуюць Гарадоцкі Дом культуры, Езярышчанскі гарпасялковы Дом культуры, 16 сельскіх Дамоў культуры, 13 сельскіх клубаў, 36 бібліятэк, Гарадоцкая дзіцячая школа мастацтваў, Езярышчанская дзіцячая музычная школа, краязнаўчы музей, Дом рамёстваў і фальклору.
Народныя гаворкі
Адметныя словы з гаворкі адной вёскі ля возера Бярнова запісаў Аляксандр Крывіцкі (1974 год). На тэрыторыі сучаснага раёна ў 1920-я гады збіраўся матэрыял для «Віцебскага краёвага слоўніка» Міколы Каспяровіча.
Вядомыя асобы
- Марыя Ісаёнак — беларускі жывапісец (нарадзілася ў в. Кісялі)
- Арсенцій Яфімавіч Казлоў — Герой Савецкага Саюза (нарадзіўся ў в. Газьба)
- Мікалай Іванавіч Аверчанка (1922, Маісеенкі — 1960) — Герой Савецкага Саюза
- Аляксей Пятровіч Амбросенка (1925, Марчанкі —) — Герой Савецкага Саюза
- Мікалай Іванавіч Гапяёнак (1919, Глінішча — 2008) — Герой Савецкага Саюза
- Ігар Іванавіч Бышнёў (1964, в. Халамер’е) — беларускі вучоны-арнітолаг, эколаг, рэжысёр дакументальнага кіно
- Анатоль Фёдаравіч Кавалёў (1926, Даўгаполле) — беларускі мастацтвазнаўца, жывапісец, дызайнер
- Павел Міхайлавіч Каралёў (1915, Крыцкія — 1998) — Герой Савецкага Саюза
- Мартын Аляксеевіч Ананьеў (1900, Ісайкі — 1982) — Герой Савецкага Саюза
- Рыгор Багданавіч Багданаў (1910, Марцюшы — 1943) — Герой Савецкага Саюза
- Канстанцін Вераніцын (1834, Астраўляны — 1903) — удзельнік літаратурнага жыцця ў Беларусі сярэдзіны ХІХ ст., адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры.
- Сцяпан Трафімавіч Воранаў (1906, Вірок — 1959) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў час ВАВ
- Мікола Воранаў, беларускі пісьменнік
- Міхась Паўлаў (1957, в. Селішча — 2017) — краязнаўца і актывіст грамадскага руху
- Іван (Іаан) Сакалоўскі (1867, в. Вайханы — 1943) — праваслаўны святар
Гл. таксама
- Рака Зачэрнаўская
Крыніцы
- http://gorodok.vitebsk-region.gov.by/ru/rayispolkom-ru/
- Вынікі перапісу 2009 года
- «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- Решение Витебского областного Совета депутатов от 13 сентября 2018 г. № 47 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района Витебской области
- Крывіцкі А. А. Рэгіянальная лексіка з паўночнай Віцебшчыны // Народная лексіка. — Мінск: Навка і тэхніка, 1977.
- Крывіцкі, А А. Выбраныя працы. — Мінск: Беларуская навука, 2017.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
- Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.5.: Бібліяграфічны даведнік / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1981. — Т. 5. — С. 268. — 720 с. — 15 000 экз.
- Пайшоў з жыцьця Міхась Паўлаў, віцебскі краязнаўца і актывіст грамадзкага руху https://www.svaboda.org/a/pajsou-z-zyccia-michas-paulau/28455703.html
- Уладзімер Арлоў Імёны свабоды, стар. 216—217 https://docs.rferl.org/be-BY/2020/11/07/96247f72-a7e0-4382-ad1c-ec68459cf6b7.pdf
Літаратура
- Гарадоцкі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 45—46. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Гарадоцкі раён // Рэспубліка Беларусь : Вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад. Л. В.. Календа. — Мн., 2004. — С. 121—124.
- Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
- Спіс населенных пунктаў па сельсаветах
- Гарадоцкі раённы выканаўчы камітэт Архівавана 2 верасня 2019.
- Рэсурс Віцебскай абласной бібліятэкі «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»
- Фотаздымкі на сайце Radzima.org
- Славутасці на партале globustut.by (руск.)
- Мапы і агульныя звесткі на emaps-online Архівавана 29 верасня 2010. (руск.)
![]() | Гарадоцкі раён на Вікісховішчы |
---|
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
U panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Garadocki rayon znachenni Garado cki rayon administracyjna terytaryyalnaya adzinka y skladze Vicebskaj voblasci Rayon razmeshchany y paynochna yshodnyaj chastcy Belarusi i zajmae kalya 3000 km pa terytoryi adzin z bujnejshyh u kraine Na poynachy myazhue z Nevelskim i Usvyackim rayonami Pskoyskaj voblasci Rasii na paydnyovym ushodze z Vicebskim rayonam na zahadze z Shumilinskim i Polackim rayonami Garadocki rayonGerb ScyagKraina BelarusUvahodzic u Vicebskaya voblascAdministracyjny centr GaradokKiraynik Pyotr Pyatrovich KarabachAficyjnyya movy Rodnaya mova belaruskaya 59 87 ruskaya 37 83 Razmaylyayuc doma belaruskaya 17 71 ruskaya 73 05 Naselnictva 2009 26 760 chal 11 e mesca Shchylnasc 8 98 chal km 19 e mesca Nacyyanalny sklad belarusy 88 8 ruskiya 9 22 inshyya 1 98 Ploshcha 2 980 13 2 e mesca Vyshynya nad uzroynem mora Najvyshejshy punkt Samy nizki punkt 259 m 140 mChasavy poyas UTC 03 00Telefonny kod 2139Pashtovyya indeksy 21157hAficyjny sajt Medyyafajly na VikishovishchyGeagrafiyaZnak na myazhy Garadockaga i Vicebskaga rayonay na trase Vicebsk Sankt Pecyarburg Kalya 88 paverhni znahodzicca y mezhah Garadockaga yzvyshsha relef myascovasci yzgorysty sa shmatlikimi azyorami Na zahadze i paydnyovym ushodze rayona Polackaya i Surazhskaya azyorna ledavikovyya niziny sa zgladzhanaj slabahvalistaj paverhnyaj 58 terytoryi rayona znahodzicca na vyshyni 170 180 metray nad uzroynem mora 32 na vyshyni 200 metray i bolsh Najvyshejshy punkt lya vyoski Zagarany Bychyhinskaga selsaveta 259 m nad uzroynem mora Nizhejshaya adznaka 140 metray urez raki Obal na zahadze U tektanichnyh adnosinah rayon prymerkavany da paynochna zahodnih shilay Arshanskaj upadziny Najbolshyya z rek shto pracyakayuc pa terytoryi rayona Obal i yae prytoki Charnujka Charnyayka Usysa a taksama Aysyanka Luzhasnyanka Da basejna Nyavy nalezhyc raka Lovac U rayone znahodzicca 162 vozery Najbolsh bujnyya Ezyaryshcha Losvida Vymna Inshyya azyory Nemcava Agulnaya ploshcha lugoy 31 4 tys ga suhadolay 24 1 usyoj ploshchy nizinnyya 70 6 zaliynyya 5 3 ploshchy Pad lyasami znahodzicca 44 terytoryi rayona Najbolshaya lyasistasc naziraecca na paydnyovym ushodze i paynochnym zahadze rayona Syarednyaya ploshcha lyasnyh masivay ad 700 da 1000 ga Najbolshyya z ih Beraznyanski masiy Losvidskaya Gorkayskaya Selishchanskaya Patashnenskaya dachy Lyasy peravazhna hvayovyya Zakazniki Na terytoryi rayona y verasni 1993 goda ytvorana setka tarfyanyh zakaznikay Abalonne Garelae Lazasek Log Lyasnoe Moh Moh 1 Murayyoyka Peraval Tarasava Traccyakoyski moh Chyscik 1 Yagukayka Zakaznik Azyorna ihtyyalagichny zakaznik na vozery Ciyosta Ezyaryshchanski arnitalagichny zakaznik ablasnoga znachennya Batanichny zakaznik Voslepna Batanichny zakaznik Dubrava Batanichny zakaznik Patashanski Biyalagichny zakaznik Lovac Biyalagichny zakaznik Surmina Gidralagichny zakaznik Karycenski Moh GistoryyaGaradocki rayon utvorany 17 lipenya 1924 goda y skladze Vicebskaj akrugi da 26 lipenya 1930 goda BSSR 20 zhniynya 1924 goda rayon byy padzeleny na 13 selsavetay Alyaksandrayski Bolecki Byaskatayski Vajhanski Novavajhanski Viraylyanski Garadocki Ivanayski Kanchanski Kuzminski Maskalyanyacki Palminski Patashnyanski Selishchanski 24 verasnya 1926 goda skasavany Garadocki selsavet 9 kastrychnika 1929 goda Patashnyanski selsavet perajmenavany y Pershamajski Ivanayski selsavet u Praletarski 12 kastrychnika 1929 goda da rayona daluchany 8 selsavetay skasavanaga Ezyaryshchanskaga rayona Asipoyski Gorkayski Ezyaryshchanski Mehayski Pylkinski Saladuhinski Halamerski Hvoshnenski Hvashnyanski 15 lyutaga 1931 goda Kabishchanski i Mikalayoyski selsavety skasavanaga Vicebskaga rayona 8 lipenya 1931 goda 7 selsavetay skasavanaga Myazhanskaga rayona Vyshadski Vyarecki Gazbenski Gazbyanski Zajkayski Myazhanski Patashnenski Patashnyanski Rudnenski Rudnyanski 5 snezhnya 1931 goda Mikalayoyski selsavet uklyuchany y garadskuyu rysu Vicebska Asipoyski selsavet perajmenavany y Obalski 12 lyutaga 1935 goda Viraylyanski Gazbenski Gazbyanski Goracki Gorkayski Ezyaryshchanski Zajkayski Kuzminski Mehayski Myazhanski Obalski Patashnenski Patashnyanski Pylkinski Rudnenski Rudnyanski Saladuhinski Halamerski Hvoshnenski Hvashnyanski selsavety peradadzeny Mehayskamu rayonu Z 20 lyutaga 1938 goda rayon u skladze Vicebskaj voblasci 16 lipenya 1954 goda skasavany Vyshadski Kabishchanski Maskalyanyacki Selishchanski selsavety Alyaksandrayski selsavet perajmenavany y Prudnicki utvorany Daygapolski selsavet 20 studzenya 1960 goda da rayona daluchany Kanashynski selsavet skasavanaga Surazhskaga rayona 4 sakavika 1960 goda skasavany Bolecki selsavet 22 snezhnya 1960 goda Kanchanski selsavet 25 snezhnya 1962 goda da rayona daluchany 20 naselenyh punktay Kazyanskaga selsaveta Shumilinskaga rayona Bychyhinski Viraylyanski Gazbenski Gurkinski Zajkayski Kudzinski Myazhanski Rudnenski Halamerski Hmyalnicki Shabrayski selsavety i garadski pasyolak Ezyaryshcha skasavanaga Ezyaryshchanskaga rayona 18 sakavika 1963 goda daluchany Mishnevicki selsavet Polackaga rayona yaki 2 zhniynya 1966 goda peradadzeny Shumilinskamu rayonu 3 lipenya 1970 goda skasavany Shabrayski selsavet 26 sakavika 1973 goda Byaskatayski selsavet perajmenavany y Stadolishchanski 12 snezhnya 1977 goda Kudzinski u Marchanski 10 snezhnya 1986 goda skasavany Kanashynski selsavet 26 chervenya 1997 goda Praletarski selsavet 8 krasavika 2004 goda Vyarecki Gazbenski Zajkayski Marchanski Prudnicki Halamerski i Hmyalnicki selsavety 10 kastrychnika 2013 goda Gurkinski selsavet 4 verasnya 2014 goda ytvorany Ezyaryshchanski selsavet 13 verasnya 2018 goda skasavany Rudnyanski selsavet NaselnictvaDynamika naselnictva 2005 32 2 tys 2009 28 4 tys 2015 23 667 Garadskiya paselishchy tys chal 2015 g Garadok 13 558 g p Ezyaryshcha 1307 U Garadockim rayone zaregistravana 13 religijnyh supolak Z ih 9 pravaslaynyh g Garadok g p Ezyaryshcha v Palminka v Kabishcha v Varhi v Hvoshna v Ramni v Halamer e 1 rymska katalickaya g Garadok 3 pratestanckiya hrysciyane very evangelskaj evangelskiya hrysciyane baptysty carkva hrysciyan adventystay syomaga dnya GaspadarkaVyaduchaya rolya y ekanomicy rayona nalezhyc selskaj gaspadarcy U sklad APK uvahodzyac 10 selskagaspadarchyh vytvorchyh kaaperatyvay ZAT Agrakambinat Stajkayski AAT Garadocki rajagrapramsnab 10 kamunalnyh unitarnyh selskagaspadarchyh pradpryemstvay 15 fermerskih gaspadarak Zemli selskagaspadarchaj vytvorchasci zajmayuc 65 000 ga u tym liku ralli 25 000 ga Rayon specyyalizuecca y raslinavodstve na vytvorchasci zernya bulby lyonu u zhyvyolagadoyli na vytvorchasci malaka myasa svininy yaek Udzelnaya vaga pradukcyi raslinavodstva y agulnym ab yome valavoj pradukcyi selskaj gaspadarki rayona skladae 18 zhyvyolagadoyli 82 Gandlyovae abslugoyvanne naselnictva na terytoryi rayona azhyccyaylyayuc 87 ab ektay Garadockaga rayonnaga spazhyveckaga tavarystva 21 vedamasny magazin 42 magaziny pryvatnaj ulasnasci 45 kamercyjnyh punktay prodazhu i 1 mini rynak Agulnaya ploshcha magazinay rayona skladae 9465 8 kv m Kolkasc rabotnikay gandlyu y sisteme rajpa skladae 292 chalaveki u vedamasnym gandli pracuyuc 72 chalaveki na ab ektah gandlyu pryvatnaj ulasnasci 314 chalavek TranspartPraz terytoryyu rayona prahodzyac chygunka i aytamabilnaya shasha Sankt Pecyarburg Adesa aytadaroga Nevel Polack Agulnaya pracyaglasc aytadarog u rayone peravyshae 1600 km Adukacyya i kulturaAsnoyny artykul Spis gistoryka kulturnyh kashtoynascej Garadockaga rayona Sistema adukacyi pradstaylena 16 syarednimi 11 bazavymi 6 pachatkovymi shkolami 1 shkolaj internatam 22 dashkolnymi ystanovami dzicyachaj shkolaj mastactvay 2 muzychnymi shkolami agrarna tehnichnym kaledzham prafesijna tehnichnym kaledzham selskagaspadarchaj vytvorchasci Pracuyuc Garadocki Dom kultury Ezyaryshchanski garpasyalkovy Dom kultury 16 selskih Damoy kultury 13 selskih klubay 36 bibliyatek Garadockaya dzicyachaya shkola mastactvay Ezyaryshchanskaya dzicyachaya muzychnaya shkola krayaznaychy muzej Dom ramyostvay i falkloru Narodnyya gavorkiAdmetnyya slovy z gavorki adnoj vyoski lya vozera Byarnova zapisay Alyaksandr Kryvicki 1974 god Na terytoryi suchasnaga rayona y 1920 ya gady zbiraysya materyyal dlya Vicebskaga krayovaga sloynika Mikoly Kaspyarovicha Vyadomyya asobyMaryya Isayonak belaruski zhyvapisec naradzilasya y v Kisyali Arsencij Yafimavich Kazloy Geroj Saveckaga Sayuza naradziysya y v Gazba Mikalaj Ivanavich Averchanka 1922 Maiseenki 1960 Geroj Saveckaga Sayuza Alyaksej Pyatrovich Ambrosenka 1925 Marchanki Geroj Saveckaga Sayuza Mikalaj Ivanavich Gapyayonak 1919 Glinishcha 2008 Geroj Saveckaga Sayuza Igar Ivanavich Byshnyoy 1964 v Halamer e belaruski vuchony arnitolag ekolag rezhysyor dakumentalnaga kino Anatol Fyodaravich Kavalyoy 1926 Daygapolle belaruski mastactvaznayca zhyvapisec dyzajner Pavel Mihajlavich Karalyoy 1915 Kryckiya 1998 Geroj Saveckaga Sayuza Martyn Alyakseevich Ananey 1900 Isajki 1982 Geroj Saveckaga Sayuza Rygor Bagdanavich Bagdanay 1910 Marcyushy 1943 Geroj Saveckaga Sayuza Kanstancin Veranicyn 1834 Astraylyany 1903 udzelnik litaraturnaga zhyccya y Belarusi syaredziny HIH st adzin z zasnavalnikay novaj belaruskaj litaratury Scyapan Trafimavich Voranay 1906 Virok 1959 adzin z kiraynikoy partyzanskaga ruhu y chas VAV Mikola Voranay belaruski pismennik Mihas Paylay 1957 v Selishcha 2017 krayaznayca i aktyvist gramadskaga ruhu Ivan Iaan Sakaloyski 1867 v Vajhany 1943 pravaslayny svyatarGl taksamaRaka ZachernayskayaKrynicyhttp gorodok vitebsk region gov by ru rayispolkom ru Vyniki perapisu 2009 goda Dzyarzhayny zyamelny kadastr Respubliki Belarus Arhivavana 4 sakavika 2016 pa stane na 1 studzenya 2011 g Reshenie Vitebskogo oblastnogo Soveta deputatov ot 13 sentyabrya 2018 g 47 O nekotoryh voprosah administrativno territorialnogo ustrojstva Gorodokskogo rajona Vitebskoj oblasti Kryvicki A A Regiyanalnaya leksika z paynochnaj Vicebshchyny Narodnaya leksika Minsk Navka i tehnika 1977 Kryvicki A A Vybranyya pracy Minsk Belaruskaya navuka 2017 Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 7 Zastayka Kantata Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1998 T 7 608 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0130 3 Belaruskaya SSR Karotkaya encyklapedyya U 5 i t T 5 Bibliyagrafichny davednik Red kal I P Shamyakin i insh Mn Gal red BelSE imya P Broyki 1981 T 5 S 268 720 s 15 000 ekz Pajshoy z zhyccya Mihas Paylay vicebski krayaznayca i aktyvist gramadzkaga ruhu https www svaboda org a pajsou z zyccia michas paulau 28455703 html Uladzimer Arloy Imyony svabody star 216 217 https docs rferl org be BY 2020 11 07 96247f72 a7e0 4382 ad1c ec68459cf6b7 pdfLitaraturaGaradocki rayon Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 5 Galcy Dagon Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1997 T 5 S 45 46 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0090 0 t 5 Garadocki rayon Respublika Belarus Voblasci i rayony encyklapedychny davednik ayt sklad L V Kalenda Mn 2004 S 121 124 Pamyac Garadocki r n gistoryka dakumentalnyya hroniki garadoy i rayonay Belarusi uklad S I Sadoyskaya redkal N A Burunova i insh Mn 2004 Administrativno territorialnoe ustrojstvo BSSR spravochnik v 2 t Glavnoe arhivnoe upravlenie pri Sovete Ministrov BSSR Institut filosofii i prava Akademii nauk BSSR Minsk Belarus 1985 1987 Administrativno territorialnoe ustrojstvo Respubliki Belarus 1981 2010 gg spravochnik Minsk BelNIIDAD 2012 172 s SpasylkiSpis naselennyh punktay pa selsavetah Garadocki rayonny vykanaychy kamitet Arhivavana 2 verasnya 2019 Resurs Vicebskaj ablasnoj bibliyateki Prydzvinski kraj gistoryya i suchasnasc Fotazdymki na sajce Radzima org Slavutasci na partale globustut by rusk Mapy i agulnyya zvestki na emaps online Arhivavana 29 verasnya 2010 rusk Garadocki rayon na Vikishovishchy