Зяно́н Станісла́вавіч Пазня́к (нар. 24 красавіка 1944, в. Суботнікі, Іўеўскі раён) — беларускі палітык і грамадскі дзеяч, археолаг, мастацтвазнаўца, пісьменнік. Кандыдат мастацтвазнаўства (1981). Адзін з заснавальнікаў «Мартыралога Беларусі» (1988) і Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» (1989—1999), старшыня Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі — БНФ (з 1999). З 1996 года жыве ў эміграцыі.
Зянон Станіслававіч Пазняк | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
альтэрн.: Зянон Станіслававіч Пазьняк | |||||||
| |||||||
| |||||||
Нараджэнне | 24 красавіка 1944 (81 год)
| ||||||
Бацька | Станіслаў Янавіч Пазняк[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя |
| ||||||
Адукацыя |
| ||||||
Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства (1981) | ||||||
Месца працы |
| ||||||
Аўтограф | ![]() | ||||||
Узнагароды | ![]() ![]() | ||||||
Сайт | pazniak.info | ||||||
![]() |
Біяграфія
Раннія гады. Навуковая дзейнасць

Беларус, каталік. Унук беларускага дзеяча ў Заходняй Беларусі (Польшчы) Янкі Пазняка. Бацька, якога ўлетку мабілізавалі ў Чырвоную армію, загінуў на фронце ў снежні 1944 года. Скончыў Суботніцкую сярэднюю школу, мастацтвазнаўчае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці тэатразнаўца (1967), аспірантуру пры Інстытуце этнаграфіі, мастацтвазнаўства і фальклору АН БССР (1972).
У 1969 разам з Лявонам Баразной апублікаваў у маскоўскай газеце «Правда» артыкул «Заботясь о будущем», спрабуючы выратаваць ад знішчэння гістарычную вуліцу Няміга, што адтэрмінавала знішчэнне многіх гістарычна каштоўных будынкаў і кварталаў у цэнтры Мінска, у тым ліку Траецкага прадмесця, Верхняга горада і Ракаўскага прадмесця.
Займаўся мастацтвазнаўствам. У 1974 годзе праз палітычна-адміністрацыйныя рэпрэсіі пазбаўлены працы ў Інстытуце мастацтвазнаўства, з 1976 года займаўся археалогіяй. Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у аддзеле археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР, вывучаў перыяд позняга сярэднявечча на Беларусі, займаючыся раскопкамі Мінска, Лоска, Мядзеля і іншых беларускіх гарадоў і мястэчак. У 1981 годзе абараніў дысертацыю «Праблемы станаўлення і развіцця беларускага прафесійнага тэатра пачатку XX стагоддзя (1900—1917 гг.)», з прычыны канфлікту з кіраўніцтвам інстытута абарона адбылася ў Ленінградзе.
Палітычная дзейнасць
У 1988 годзе адкрыў і археалагічна даследаваў масавыя пахаванні людзей у Курапатах каля Мінска. У чэрвені 1988 года ў газеце «Літаратура і мастацтва» апублікаваў артыкул «Курапаты — дарога смерці». Пасля публікацыі артыкула, 30 кастрычніка 1988 года ў Мінску адбыўся мітынг-рэквіем «Дзяды», які быў разагнаная ўладамі з ужываннем дубінак і слёзатачывых газаў. Вынікам стаў рост апазіцыйных настрояў і ўтварэнне арганізацыйнага камітэта па стварэнні Беларускага народнага фронту, на чале якога стаў Зянон Пазняк. Старшыня Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» (1989—1999) і партыі БНФ (1993—1999).
Ужо ў першым туры выбараў 4 сакавіка 1990 года абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання. З траўня 1990 года па студзень 1996 года — дэпутат Вярхоўнага Савета, кіраўнік дэпутацкай апазіцыі БНФ. Дабіваўся адкрыцця праўды пра маштабы Чарнобыльскай катастрофы, выступаў за вяртанне бела-чырвона-белага сцяга і герба Пагоні як дзяржаўных сімвалаў Беларусі, удзельнічаў у распрацоўцы сацыяльна-эканамічнага заканадаўства. У 1992 годзе пад кіраўніцтвам Зянона Пазняка фракцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце створана Канцэпцыя эканамічнага развіцця Беларусі. На патрабаванне дэпутатаў Апазіцыі БНФ 24 жніўня 1991 года была скліканая нечарговая сесія Вярхоўнага Савета, на якую дэпутаты БНФ пад кіраўніцтвам Пазняка вылучылі пакет законапраектаў аб вяртанні незалежнасці Беларусі. 25 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет прагаласаваў за наданне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статусу канстытуцыйнай сілы, што азначала вяртанне незалежнасці Беларусі.
У 1994 годзе Зянон Пазняк ажаніўся з аднапартыйкай Галінай Вашчанка.

Зянон Пазняк вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Беларусі на выбарах 1994 года, атрымаў у першым туры 12,82 % галасоў, заняўшы трэцяе месца, і не трапіў у другі тур.
У студзені 1995 года, пасля ўварвання расійскіх войскаў у Чачню, апазіцыя БНФ у Вярхоўным Савеце выступіла ў падтрымку народа Ічкерыі. Новаабраны Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў адказ заявіў, што Зянон Пазняк заклікае беларусаў ехаць ваяваць. Пазняк падаў у суд, Вярхоўны Суд прызнаў рацыю Пазняка і абавязаў Лукашэнку абвергнуць сказанае і выбачыцца; зроблена гэта не было.
Напярэдадні рэферэндума 1995 года, які быў ініцыяваны Аляксандрам Лукашэнкам і тычыўся пазбаўлення Пагоні і бела-чырвона-белага сцяга статусу дзяржаўных сімвалаў, а беларускай мовы — статусу адзінай дзяржаўнай мовы, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і права прэзідэнта распускаць парламент, дэпутаты апазіцыі БНФ пад кіраўніцтвам Зянона Пазняка абвясцілі галадоўку на знак пратэсту. Уначы з 11 на 12 красавіка яны былі гвалтоўна выдаленыя з будынка Вярхоўнага Савета. Як успамінае яго паплечнік, былы дэпутат Сяргей Навумчык: «Пазняка ўдарылі нагой у грудзі, выціскалі вочы, білі аб сцяну».
На мясцовых выбарах у чэрвені 1995 года балатаваўся па Ангарскай акрузе ў Мінску. Прайграў у другім туры і не атрымаў дэпутацкі мандат. На парламенцкіх выбарах у лістападзе 1995 года балатаваўся ў Смаргоні. Паводле афіцыйных дадзеных набраў 47 % галасоў, ягоны супернік — 40 %, але 13 % прагаласавалі супраць абодвух кандыдатаў, і выбары не адбыліся.
Эміграцыя
У сакавіку 1996 года, пазбягаючы магчымага арышту, пакінуў Беларусь разам з Сяргеем Навумчыкам, праз месяц вярнуўся ў Мінск на Чарнобыльскі шлях, затым зноў пакінуў краіну. Некаторы час быў ва Украіне, Чэхіі, Польшчы, Вялікабрытаніі, пасля быў запрошаны ў ЗША, дзе ўрадам яму 24 жніўня 1996 года быў дадзены палітычны прытулак. У эміграцыі займаецца палітычнай дзейнасцю, сустракаецца з грамадскасцю і журналістамі розных краін. Жыў з сям’ёй у Варшаве (Польшча). З 1996 года выдаваў у Варшаве бюлетэнь «Беларускія ведамасьці».
Зянон Пазняк вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Беларусь на альтэрнатыўных, непрызнаных выбарах 1999 года, якія прызначылі дэпутаты Вярхоўнага Савета, верныя Канстытуцыі 1994 года. Але фактычна выбары не адбыліся. Восенню 1999 года крызіс, які ўзнік пасля вострай крытыкі Зянона Пазняка на адрас старшыні ЦВК Віктара Ганчара, скончыўся расколам БНФ на дзве структуры: партыю БНФ пад кіраўніцтвам Вінцука Вячоркі і Кансерватыўна-Хрысціянскую партыю — БНФ на чале з Зянонам Пазняком.
Для прадухілення небяспекі, якая навісла ў гэты час над Курапатамі, Зянон Пазняк заклікаў да стварэння народнага мемарыяла і прапанаваў ідэю крыжовага шэсця на Дзяды. Канцэпцыя мемарыяла — тэхналогія, колькасць і размяшчэнне крыжоў — абмяркоўвалася ў лютым-сакавіку 2000 года, у тым жа годзе адбылося першае крыжовае шэсце.
15 чэрвеня 2001 года была зарэгістравана ініцыятыўная група па зборы подпісаў для вылучэння яго кандыдатам у прэзідэнты на выбарах (у колькасці 1429 чалавек), кіраўнік ініцыятыўнай групы Сяргей Папкоў. Паводле звестак выбарчых штабоў, ініцыятыўная група Зянона Пазняка сабрала 104 600 подпісаў, але частка іх згубілася праз тое, што подпісы рэгістравалі ў раёнах, дзе яны былі сабраныя, а не па месцы жыхарства іх уладальнікаў. У выніку ЦВК Беларусі зарэгістравала толькі 75 818 подпісаў, а Зянон Пазняк заклікаў сваіх прыхільнікаў нікога на выбарах не падтрымліваць.
21 снежня 2005 года ініцыятыўная група Зянона Пазняка па вылучэнні яго ў кандыдаты ў прэзідэнты падала спісы на рэгістрацыю, аднак ЦВК заявіла, што Пазняк паводле закона не можа ўдзельнічаць у выбарах.
Пад яго кіраўніцтвам калектывам палітыкаў і спецыялістаў у 2017 годзе распрацавана праграма «Вольная Беларусь» як праект новай Беларусі. Каментуючы тэму свайго магчымага вяртання ў Беларусь, Зянон Пазняк заявіў, што Аляксандр Лукашэнка не змяняецца, і «прыезд Пазняка ў ягоны гэбісцкі калгас азначаў бы прызнанне лаяльнасці ягонай душагубкі і маральную капітуляцыю беларускага Адраджэння».
У студзені 2023 года наведаў Украіну.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
Даследаваў археалогію і архітэктуру сярэдневяковых гарадоў і мястэчак Беларусі, беларускае мастацтва і мастацкую культуру, займаўся тэорыяй і практыкай аховы і аднаўлення культурна-гістарычнай спадчыны Мінска. Праводзіў раскопкі ў Мінску, Мядзелі, Лоску (Валожынскі раён), Суботніках (Іўеўскі раён), Курапатах пад Мінскам і інш.
У 1983 годзе З. Пазняк вывучаў мястэчкі Суботнікі і Іўе. У Суботніках ён знайшоў месца першапачатковага паселішча канца XIV ст. Самыя старажытныя знаходкі, выяўленыя праз шурфоўку ў Іўі, належаць да XVI ст.
Аўтар кніг па мастацтве і архітэктуры.
Літаратурная і мастацкая творчасць
Выдаў некалькі зборнікаў паэзіі і фотаальбомаў. Адзін з вершаў «Авэ, Марыя» быў пакладзены на музыку Ігарам Лучанком і ўвайшоў у рэпертуар ансамбля «Сябры»/
Аўтар рамана «Палын-палын» (2016) і п’есы «Акупацыя» (2020).
Узнагароды
Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, (2024) за найважнейшы ўнёсак у здабыццё незалежнасці Беларусі, нацыянальнае адраджэнне, абарону дэмакратыі.
Ацэнкі
Беларускі палітык і дыпламат Пётр Садоўскі называе Зянона Пазняка галоўным героем таго часу, калі здабывалася беларуская незалежнасць.
Пісьменніца Святлана Алексіевіч сказала, што Зянон Пазняк у эміграцыі «мае справу не з рэальнай Беларуссю, а з той, якая ў яго ў галаве».
Галоўны рэдактар часопіса ARCHE Валерый Булгакаў заўважыў, што рыторыка Зянона Пазняка фактычна не змяняецца з канца 1980-х.
Бібліяграфія
- Браслаўшчына. Мн., 1970;
- Рэха даўняга часу. Мн., 1985;
- Сапраўднае аблічча. — Мн., 1992;
- Курапаты. Менск — Ню Ёрк, 1993;
- Глёрыя Патрыя. Вільня, 2000.
- Гутаркі з Антонам Шукелойцем. — Беларускія ведамасьці, Варшава; Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, Вільня, 2003. — 144 с.: іл. ISBN 9955-9337-8-X
Крыніцы
- Навумчык, Сяргей. Зянону Пазьняку — 75 гадоў: Нехта павінен казаць праўду, нават калі пацягнуць на крыж . Радыё Свабода (25 красавіка 2019). Праверана 17 верасня 2023.
- Апублікавана ў «Народнай газеце» ад 16 красавіка 1992.
- Ажаніўся ў 50 гадоў, яму прысвяцілі рэп… 11 фактаў пра Зянона Пазняка, якому спаўняецца 75 гадоў . Наша Ніва. Праверана 17 верасня 2023.
- Навумчык С. Дзевяноста пяты. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
- Вопреки очевидности/Владимир Мацкевич. — Невский простор, 2006. — 210 с. — с.78-80
- Навумчык С. Дзевяноста пяты. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015. — С. 264
- http://rec.gov.by/sites/default/files/pdf/Archive-Elections-PRB2001-Soob3.pdf Архівавана 9 снежня 2017. Сообщение об итогах выдвижения гражданами Республики Беларусь кандидатов в Президенты Республики Беларусь(по результатам заседания Центральной комиссии 8 августа 2001 года)
- news.tut.by Архівавана 26 верасня 2019.
- Краўцэвіч А. Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV-XVIII стст. Планіроўка, культурны слой. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — С. 15.
- «Авэ Марыя» - Алеся і Анатоль Ярмоленка «Сябры» 1993г.(нявызн.). Праверана 16 верасня 2023.
- Пазьняк Зянон, Пaлын-палын - Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org . Пазьняк Зянон, Пaлын-палын - Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 16 верасня 2023.
- РАЦЫЯ, РАДЫЁ. “Беларус” з “Акупацыяй” Зянона Пазняка(нявызн.)(недаступная спасылка). БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ (24 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2023. Праверана 16 верасня 2023.
- Навумчык, Сяргей. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100 . Радыё Свабода (27 сакавіка 2019). Праверана 16 верасня 2023.
- Рада БНР узнагародзіла розных дзеячоў за заслугі перад беларускім народам . Рацыя (25 сакавіка 2024). Праверана 25 сакавіка 2024.
- Соўсь, Ганна. Пётра Садоўскі: Не магла зваліцца на галаву незалежнасьць. Гэта журналісцкі штамп . Радыё Свабода (7 верасня 2019). Праверана 16 верасня 2023.
- Ён мае справу не з рэальнаю Беларуссю, а з прыдуманаю. Алексіевіч раскрытыкавала Пазняка праз Каліноўскага . belsat.eu. Праверана 16 верасня 2023.
- gazeta.arche.by Архівавана 28 чэрвеня 2020.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 519—520. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Позняк Зенон Станиславович // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by
- Позняк Зенон // Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсць хто ў Беларусі. Who’s who in Belarus / Складальнікі В. Голубеў, А. Кіжэ, А. Смольскі, В. Трыгубовіч, Г. Ахметава, В. Чуйко. — М.: Кніжны дом «Университет», 1999. — 176 с. ISBN 5-8013-0068-6
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зянон Станіслававіч Пазняк
- Афіцыйны сайт Зянона Пазняка
- Bielarus.net Беларуская Салідарнасць
- Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ Архівавана 13 чэрвеня 2021.
- Блог на радыё «Свабода»
- З. Пазняк пра стварэнне «апазіцыі»
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
U Vikipedyi yosc artykuly pra inshyh lyudzej z prozvishcham Paznyak Zyano n Stanisla vavich Paznya k nar 24 krasavika 1944 v Subotniki Iyeyski rayon belaruski palityk i gramadski dzeyach arheolag mastactvaznayca pismennik Kandydat mastactvaznaystva 1981 Adzin z zasnavalnikay Martyraloga Belarusi 1988 i Belaruskaga Narodnaga Frontu Adradzhenne 1989 1999 starshynya Kanservatyyna Hrysciyanskaj partyi BNF z 1999 Z 1996 goda zhyve y emigracyi Zyanon Stanislavavich Paznyakaltern Zyanon Stanislavavich Paznyakdeputat Vyarhoynaga Saveta BSSR 12 ga sklikannya1990 1996Naradzhenne 24 krasavika 1944 1944 04 24 81 god Subotniki Subotnicki selsavet Iyeyski rayon Baranavickaya voblasc BSSR SSSRBacka Stanislay Yanavich Paznyak d Veravyznanne Katalickaya CarkvaPartyya Belaruski narodny front Adradzhenne Kanservatyyna Hrysciyanskaya Partyya BNFAdukacyya Belaruskaya dzyarzhaynaya akademiya mastactvayNavukovaya stupen kandydat mastactvaznaystva 1981 Mesca pracy Instytut mastactvaznaystva etnagrafii i falkloru imya Kandrata Krapivy NAN BelarusiAytografUznagarodySajt pazniak info Medyyafajly na VikishovishchyBiyagrafiyaRanniya gady Navukovaya dzejnasc Hata Zyanona Paznyaka y Subotnikah Belarus katalik Unuk belaruskaga dzeyacha y Zahodnyaj Belarusi Polshchy Yanki Paznyaka Backa yakoga yletku mabilizavali y Chyrvonuyu armiyu zaginuy na fronce y snezhni 1944 goda Skonchyy Subotnickuyu syarednyuyu shkolu mastactvaznaychae addzyalenne Belaruskaga dzyarzhaynaga teatralna mastackaga instytuta pa specyyalnasci teatraznayca 1967 aspiranturu pry Instytuce etnagrafii mastactvaznaystva i falkloru AN BSSR 1972 U 1969 razam z Lyavonam Baraznoj apublikavay u maskoyskaj gazece Pravda artykul Zabotyas o budushem sprabuyuchy vyratavac ad znishchennya gistarychnuyu vulicu Nyamiga shto adterminavala znishchenne mnogih gistarychna kashtoynyh budynkay i kvartalay u centry Minska u tym liku Traeckaga pradmescya Verhnyaga gorada i Rakayskaga pradmescya Zajmaysya mastactvaznaystvam U 1974 godze praz palitychna administracyjnyya represii pazbayleny pracy y Instytuce mastactvaznaystva z 1976 goda zajmaysya arhealogiyaj Pracavay starshym navukovym supracoynikam u addzele arhealogii Instytuta gistoryi AN BSSR vyvuchay peryyad poznyaga syarednyavechcha na Belarusi zajmayuchysya raskopkami Minska Loska Myadzelya i inshyh belaruskih garadoy i myastechak U 1981 godze abaraniy dysertacyyu Prablemy stanaylennya i razviccya belaruskaga prafesijnaga teatra pachatku XX stagoddzya 1900 1917 gg z prychyny kanfliktu z kiraynictvam instytuta abarona adbylasya y Leningradze Palitychnaya dzejnasc U 1988 godze adkryy i arhealagichna dasledavay masavyya pahavanni lyudzej u Kurapatah kalya Minska U cherveni 1988 goda y gazece Litaratura i mastactva apublikavay artykul Kurapaty daroga smerci Paslya publikacyi artykula 30 kastrychnika 1988 goda y Minsku adbyysya mityng rekviem Dzyady yaki byy razagnanaya yladami z uzhyvannem dubinak i slyozatachyvyh gazay Vynikam stay rost apazicyjnyh nastroyay i ytvarenne arganizacyjnaga kamiteta pa stvarenni Belaruskaga narodnaga frontu na chale yakoga stay Zyanon Paznyak Starshynya Belaruskaga narodnaga frontu Adradzhenne 1989 1999 i partyi BNF 1993 1999 Uzho y pershym tury vybaray 4 sakavika 1990 goda abrany deputatam Vyarhoynaga Saveta BSSR 12 ga sklikannya Z traynya 1990 goda pa studzen 1996 goda deputat Vyarhoynaga Saveta kiraynik deputackaj apazicyi BNF Dabivaysya adkryccya praydy pra mashtaby Charnobylskaj katastrofy vystupay za vyartanne bela chyrvona belaga scyaga i gerba Pagoni yak dzyarzhaynyh simvalay Belarusi udzelnichay u raspracoycy sacyyalna ekanamichnaga zakanadaystva U 1992 godze pad kiraynictvam Zyanona Paznyaka frakcyyaj BNF u Vyarhoynym Savece stvorana Kancepcyya ekanamichnaga razviccya Belarusi Na patrabavanne deputatay Apazicyi BNF 24 zhniynya 1991 goda byla sklikanaya nechargovaya sesiya Vyarhoynaga Saveta na yakuyu deputaty BNF pad kiraynictvam Paznyaka vyluchyli paket zakonapraektay ab vyartanni nezalezhnasci Belarusi 25 zhniynya 1991 godu Vyarhoyny Savet pragalasavay za nadanne Deklaracyi ab dzyarzhaynym suverenitece statusu kanstytucyjnaj sily shto aznachala vyartanne nezalezhnasci Belarusi U 1994 godze Zyanon Paznyak azhaniysya z adnapartyjkaj Galinaj Vashchanka Vyniki Zyanona Paznyaka na vybarah prezidenta Belarusi 1994 goda Zyanon Paznyak vyluchaysya kandydatam u prezidenty Belarusi na vybarah 1994 goda atrymay u pershym tury 12 82 galasoy zanyayshy trecyae mesca i ne trapiy u drugi tur U studzeni 1995 goda paslya yvarvannya rasijskih vojskay u Chachnyu apazicyya BNF u Vyarhoynym Savece vystupila y padtrymku naroda Ichkeryi Novaabrany Prezident Belarusi Alyaksandr Lukashenka y adkaz zayaviy shto Zyanon Paznyak zaklikae belarusay ehac vayavac Paznyak paday u sud Vyarhoyny Sud pryznay racyyu Paznyaka i abavyazay Lukashenku abvergnuc skazanae i vybachycca zroblena geta ne bylo Napyaredadni referenduma 1995 goda yaki byy inicyyavany Alyaksandram Lukashenkam i tychyysya pazbaylennya Pagoni i bela chyrvona belaga scyaga statusu dzyarzhaynyh simvalay a belaruskaj movy statusu adzinaj dzyarzhaynaj movy ekanamichnaj integracyi z Rasiyaj i prava prezidenta raspuskac parlament deputaty apazicyi BNF pad kiraynictvam Zyanona Paznyaka abvyascili galadoyku na znak pratestu Unachy z 11 na 12 krasavika yany byli gvaltoyna vydalenyya z budynka Vyarhoynaga Saveta Yak uspaminae yago paplechnik byly deputat Syargej Navumchyk Paznyaka ydaryli nagoj u grudzi vyciskali vochy bili ab scyanu Na myascovyh vybarah u cherveni 1995 goda balatavaysya pa Angarskaj akruze y Minsku Prajgray u drugim tury i ne atrymay deputacki mandat Na parlamenckih vybarah u listapadze 1995 goda balatavaysya y Smargoni Pavodle aficyjnyh dadzenyh nabray 47 galasoy yagony supernik 40 ale 13 pragalasavali suprac abodvuh kandydatay i vybary ne adbylisya Emigracyya U sakaviku 1996 goda pazbyagayuchy magchymaga aryshtu pakinuy Belarus razam z Syargeem Navumchykam praz mesyac vyarnuysya y Minsk na Charnobylski shlyah zatym znoy pakinuy krainu Nekatory chas byy va Ukraine Chehii Polshchy Vyalikabrytanii paslya byy zaproshany y ZShA dze yradam yamu 24 zhniynya 1996 goda byy dadzeny palitychny prytulak U emigracyi zajmaecca palitychnaj dzejnascyu sustrakaecca z gramadskascyu i zhurnalistami roznyh krain Zhyy z syam yoj u Varshave Polshcha Z 1996 goda vydavay u Varshave byuleten Belaruskiya vedamasci Zyanon Paznyak vyluchaysya kandydatam u prezidenty Belarus na alternatyynyh nepryznanyh vybarah 1999 goda yakiya pryznachyli deputaty Vyarhoynaga Saveta vernyya Kanstytucyi 1994 goda Ale faktychna vybary ne adbylisya Vosennyu 1999 goda kryzis yaki yznik paslya vostraj krytyki Zyanona Paznyaka na adras starshyni CVK Viktara Ganchara skonchyysya raskolam BNF na dzve struktury partyyu BNF pad kiraynictvam Vincuka Vyachorki i Kanservatyyna Hrysciyanskuyu partyyu BNF na chale z Zyanonam Paznyakom Dlya praduhilennya nebyaspeki yakaya navisla y gety chas nad Kurapatami Zyanon Paznyak zaklikay da stvarennya narodnaga memaryyala i prapanavay ideyu kryzhovaga shescya na Dzyady Kancepcyya memaryyala tehnalogiya kolkasc i razmyashchenne kryzhoy abmyarkoyvalasya y lyutym sakaviku 2000 goda u tym zha godze adbylosya pershae kryzhovae shesce 15 chervenya 2001 goda byla zaregistravana inicyyatyynaya grupa pa zbory podpisay dlya vyluchennya yago kandydatam u prezidenty na vybarah u kolkasci 1429 chalavek kiraynik inicyyatyynaj grupy Syargej Papkoy Pavodle zvestak vybarchyh shtaboy inicyyatyynaya grupa Zyanona Paznyaka sabrala 104 600 podpisay ale chastka ih zgubilasya praz toe shto podpisy registravali y rayonah dze yany byli sabranyya a ne pa mescy zhyharstva ih uladalnikay U vyniku CVK Belarusi zaregistravala tolki 75 818 podpisay a Zyanon Paznyak zaklikay svaih pryhilnikay nikoga na vybarah ne padtrymlivac 21 snezhnya 2005 goda inicyyatyynaya grupa Zyanona Paznyaka pa vyluchenni yago y kandydaty y prezidenty padala spisy na registracyyu adnak CVK zayavila shto Paznyak pavodle zakona ne mozha ydzelnichac u vybarah Zyanon Paznyak pasyarod belaruskih studentay u Varshave 15 verasnya 2011 Pad yago kiraynictvam kalektyvam palitykay i specyyalistay u 2017 godze raspracavana pragrama Volnaya Belarus yak praekt novaj Belarusi Kamentuyuchy temu svajgo magchymaga vyartannya y Belarus Zyanon Paznyak zayaviy shto Alyaksandr Lukashenka ne zmyanyaecca i pryezd Paznyaka y yagony gebiscki kalgas aznachay by pryznanne layalnasci yagonaj dushagubki i maralnuyu kapitulyacyyu belaruskaga Adradzhennya U studzeni 2023 goda naveday Ukrainu Navukova dasledchyckaya dzejnascDasledavay arhealogiyu i arhitekturu syarednevyakovyh garadoy i myastechak Belarusi belaruskae mastactva i mastackuyu kulturu zajmaysya teoryyaj i praktykaj ahovy i adnaylennya kulturna gistarychnaj spadchyny Minska Pravodziy raskopki y Minsku Myadzeli Losku Valozhynski rayon Subotnikah Iyeyski rayon Kurapatah pad Minskam i insh U 1983 godze Z Paznyak vyvuchay myastechki Subotniki i Iye U Subotnikah yon znajshoy mesca pershapachatkovaga paselishcha kanca XIV st Samyya starazhytnyya znahodki vyyaylenyya praz shurfoyku y Iyi nalezhac da XVI st Aytar knig pa mastactve i arhitektury Litaraturnaya i mastackaya tvorchasc source source source source source Zyanon Paznyak chytae Listy z pad shybenicy Kastusya Kalinoyskaga padchas Belaruskaj dyktoyki y Varshave 28 lyutaga 2013 Vyday nekalki zbornikay paezii i fotaalbomay Adzin z vershay Ave Maryya byy pakladzeny na muzyku Igaram Luchankom i yvajshoy u repertuar ansamblya Syabry Aytar ramana Palyn palyn 2016 i p esy Akupacyya 2020 UznagarodyUznagarodzhany medalyom 100 gadoy BNR Rady Belaruskaj Narodnaj Respubliki 2024 za najvazhnejshy ynyosak u zdabyccyo nezalezhnasci Belarusi nacyyanalnae adradzhenne abaronu demakratyi AcenkiZyanon Paznyak Varshava 2011 Belaruski palityk i dyplamat Pyotr Sadoyski nazyvae Zyanona Paznyaka galoynym geroem tago chasu kali zdabyvalasya belaruskaya nezalezhnasc Pismennica Svyatlana Aleksievich skazala shto Zyanon Paznyak u emigracyi mae spravu ne z realnaj Belarussyu a z toj yakaya y yago y galave Galoyny redaktar chasopisa ARCHE Valeryj Bulgakay zayvazhyy shto rytoryka Zyanona Paznyaka faktychna ne zmyanyaecca z kanca 1980 h BibliyagrafiyaBraslayshchyna Mn 1970 Reha daynyaga chasu Mn 1985 Sapraydnae ablichcha Mn 1992 Kurapaty Mensk Nyu York 1993 Glyoryya Patryya Vilnya 2000 Gutarki z Antonam Shukelojcem Belaruskiya vedamasci Varshava Tavarystva Belaruskaj Kultury y Letuve Vilnya 2003 144 s il ISBN 9955 9337 8 XKrynicyNavumchyk Syargej Zyanonu Paznyaku 75 gadoy Nehta pavinen kazac praydu navat kali pacyagnuc na kryzh bel Radyyo Svaboda 25 krasavika 2019 Praverana 17 verasnya 2023 Apublikavana y Narodnaj gazece ad 16 krasavika 1992 Azhaniysya y 50 gadoy yamu prysvyacili rep 11 faktay pra Zyanona Paznyaka yakomu spaynyaecca 75 gadoy bel Nasha Niva Praverana 17 verasnya 2023 Navumchyk S Dzevyanosta pyaty Radyyo Svabodnaya Eyropa Radyyo Svaboda 2015 Vopreki ochevidnosti Vladimir Mackevich Nevskij prostor 2006 210 s s 78 80 Navumchyk S Dzevyanosta pyaty Radyyo Svabodnaya Eyropa Radyyo Svaboda 2015 S 264 http rec gov by sites default files pdf Archive Elections PRB2001 Soob3 pdf Arhivavana 9 snezhnya 2017 Soobshenie ob itogah vydvizheniya grazhdanami Respubliki Belarus kandidatov v Prezidenty Respubliki Belarus po rezultatam zasedaniya Centralnoj komissii 8 avgusta 2001 goda news tut by Arhivavana 26 verasnya 2019 Kraycevich A Garady i zamki Belaruskaga Panyamonnya XIV XVIII stst Planiroyka kulturny sloj Mn Navuka i tehnika 1991 S 15 Ave Maryya Alesya i Anatol Yarmolenka Syabry 1993g nyavyzn Praverana 16 verasnya 2023 Paznyak Zyanon Palyn palyn Belaruskaya Internet Bibliyateka Kamunikat org nyavyzn Paznyak Zyanon Palyn palyn Belaruskaya Internet Bibliyateka Kamunikat org Praverana 16 verasnya 2023 RACYYa RADYYo Belarus z Akupacyyaj Zyanona Paznyaka nyavyzn nedastupnaya spasylka BELARUSKAE RADYYo RACYYa 24 studzenya 2021 Arhivavana z pershakrynicy 18 verasnya 2023 Praverana 16 verasnya 2023 Navumchyk Syargej Aleksievich Paznyak Volski Eryksan Belavus Hto yashche yznagarodzhany medalyom u gonar BNR 100 bel Radyyo Svaboda 27 sakavika 2019 Praverana 16 verasnya 2023 Rada BNR uznagarodzila roznyh dzeyachoy za zaslugi perad belaruskim narodam bel Racyya 25 sakavika 2024 Praverana 25 sakavika 2024 Soys Ganna Pyotra Sadoyski Ne magla zvalicca na galavu nezalezhnasc Geta zhurnaliscki shtamp bel Radyyo Svaboda 7 verasnya 2019 Praverana 16 verasnya 2023 Yon mae spravu ne z realnayu Belarussyu a z prydumanayu Aleksievich raskrytykavala Paznyaka praz Kalinoyskaga nyavyzn belsat eu Praverana 16 verasnya 2023 gazeta arche by Arhivavana 28 chervenya 2020 LitaraturaBelaruskaya encyklapedyya U 18 t T 11 Mugir Paliklinika Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2000 T 11 S 519 520 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0188 5 t 11 Poznyak Zenon Stanislavovich Kto est kto v Respublike Belarus Elektronnyj spravochnik BDG on line El resurs bdg by Poznyak Zenon Kto est kto v Belarusi Hto yosc hto y Belarusi Who s who in Belarus Skladalniki V Golubey A Kizhe A Smolski V Trygubovich G Ahmetava V Chujko M Knizhny dom Universitet 1999 176 s ISBN 5 8013 0068 6SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Zyanon Stanislavavich Paznyak Aficyjny sajt Zyanona Paznyaka Bielarus net Belaruskaya Salidarnasc Kanservatyyna Hrysciyanskaya Partyya BNF Arhivavana 13 chervenya 2021 Blog na radyyo Svaboda Z Paznyak pra stvarenne apazicyi