Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Любо ў таксама каха нне стаўленне да каго небудзь як да безумоўнай каштоўнасці лучнасць яднанне і агульнасць з якою ўспр

Каханне

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Каханне

Любо́ў, таксама каха́нне — стаўленне да каго-небудзь як да безумоўнай каштоўнасці, лучнасць, яднанне і агульнасць з якою ўспрымаецца як дабро. Да кахання не адносяць эмацыйныя станы, звязаныя са страсцю ці прыхільнасцю (у т.л. да адносін, вопыту і г.д.); рамантычныя (лірычныя) перажыванні, звязаныя з сексуальнай цягай і сексуальнымі адносінамі.

image

У дыялогу Платона «Пір» — творы, які задаў большасць асноўных сюжэтаў наступных філасофскіх разважанняў пра каханне, — уз'яднальная функцыя любові (у Платона — любоў-эрас) падаецца як галоўная. У Платона любоўю завецца прага цэласнасці і імкненне да яе, у каханні кожны знаходзіць сваё непаўторнае іншае Я, у лучнасці з якім знаходзіцца гармонія.

У свой час, Арыстоцель лічыў, што сапраўдная любоў (у Арыстоцеля — любоў-філія) засноўваецца на ўзаемнасці, добразычлівасці, даверы, клопаце, імкненні да дасканаласці. У Арыстоцеля адбываецца істотная змена ў разуменні любові, калі ў Платона любоў — стаўленне таго, хто любіць, да таго, каго любяць; адносіны няроўных, то Арыстоцель настойвае на тым, што ў любові, якую ён лічыў гранічнай формай сяброўства, выяўляецца роўнасць.

Платон і Арыстоцель разважалі пра любоў, але праз выяўленыя ў гэтых развагах уласцівасці любові як пачуцця — стаўленне да іншага, адносін паміж людзьмі — у пазнейшыя часы пачалі асэнсоўваць і каханне. Развагамі старажытнасці былі зададзеныя фундаментальныя характарыстыкі кахання як пачуцця, якое, па-першае, накіравана ад таго, хто кахае, да аб'екта кахання і, па-другое, прымушае таго, хто кахае, ахвяраваць дзеля таго, каго ён кахае. Характарыстыкі аднолькава ўласцівыя каханню мужчыны да жанчыны і жанчыны да мужчыны, праўда ў асобных выпадках яны выяўляцца па-рознаму.

Асновы разумення кахання

Тэрміналогія

Складанасць і дыялектычная шматпланавасць кахання спарадзіла значную колькасць трактовак феномена ў розных мовах, культурах на працягу ўсяе гісторыі чалавечага грамадства.

Класіфікацыя форм кахання

Распазнаванне асобных тыпаў любові можна бачыць ужо ў старажытнагрэчаскай мове:

  • «Эрас» (стар.-грэч.: ἔρως) — стыхійная, захопленая закаханасць, у выглядзе шанавання, накіраванага на аб'ект кахання «знізу ўверх». Яна не пакiдае месца для жалю або міласэрнасці;
  • «Фiлiя» (стар.-грэч.: φιλία) — любоў-сяброўства ці любоў-прыязнасць, абумоўленая сацыяльнымі сувязямі і асабістым выбарам;
  • «Сторге» (стар.-грэч.: στοργή) — любоў-пяшчота, асабліва сямейная;
  • «Агапэ» (стар.-грэч.: ἀγάπη) — ахвярная любоў, безумоўная любоў, у хрысціянстве такая любоў Бога да чалавека.

Таксама грэкамі вылучалася яшчэ 3 разнавіднасці:

  • «Людус» (лац.: ludus) — любоў-гульня да першых праяў нуды, заснаваная на палавой цязе і накіраваная на атрыманне задавальненняў;
  • «Манія» (стар.-грэч.: μανία) — каханне-апантанасць, аснова якой — запал і рэўнасць. Старажытныя грэкі называлі манію «вар'яцтвам ад багоў»;
  • «Прагма» (стар.-грэч.: πράγμα) — разумовае каханне, калі перажыванне гэтага пачуцця ў чалавеку падахвочваецца не сардэчнай прыхільнасцю, а толькі ў карыслівых інтарэсах з мэтай здабывання выгад.

У далейшым на гэтай аснове быў распрацаваны шэраг класіфікацый, у тым ліку прапанаваная канадскім сацыёлагам Дж. А. Лі канцэпцыя шасці любоўных стыляў: тры асноўныя стылі — эрас, сторге і людус — у сваіх змешваннях даюць яшчэ тры: агапэ, каханне-манію і рацыянальную любоў-прагму.

Уладзімір Сяргеевіч Салаўёў вызначае каханне як цягу адной адушаўлёнай істоты да іншай для злучэння з ёю і ўзаемнага папаўнення жыцця і вылучае тры яе віды:

  • Любоў, якая больш дае, чым атрымлівае, або сыходнае каханне (лац.: amor descendens) — да гэтага віду любові ён адносіць бацькоўскую любоў, пераважна матчыну любоў да дзяцей. У чалавека гэтая любоў, або апека старэйшых пра малодшых, абарона слабых моцнымі, стварае бацькаўшчыну і паступова арганізуецца ў нацыянальна-дзяржаўны побыт;
  • Любоў, якая больш атрымлівае, чым дае, або ўзыходзячае каханне (лац.: amor ascendens) — да гэтага віду любові ён адносіць любоў дзяцей да бацькоў, а таксама прыхільнасць жывёл да сваіх апекуноў, асабліва адданасць хатніх жывёл чалавеку. У чалавека, на яго думку, гэтая любоў можа распаўсюджвацца таксама на памерлых продкаў, а затым і на больш агульныя і аддаленыя прычыны быцця (да сусветнай наканаванасці, адзінага Айца Нябеснага), і з'яўляецца коранем усяго рэлігійнага развіцця чалавецтва;
  • Любоў, якая роўна дае і атрымлівае, або палавая любоў (лац.: amor aequalis) — да гэтага віду любові ён адносіць каханне мужа і жонкі адно да аднаго, а таксама ўстойлівую сувязь паміж бацькамі ў іншых відаў жывёл (птушак, некаторых жывёл і т. п. ). У чалавека гэтая любоў можа дасягаць выгляду дасканалай паўнаты жыццёвай узаемнасці і праз гэта станавіцца найвышэйшым сімвалам ідэальных адносін паміж асабістым пачаткам і грамадскім цэлым;

Салаўёў падкрэслівае, што ў Бібліі адносіны паміж Богам (у тым ліку ў асобе Хрыста і Царквы) і абранай ім народнасцю адлюстроўваюцца пераважна як шлюбны саюз, з чаго ён робіць выснову, што ідэальны пачатак грамадскіх адносін, па хрысціянству, ёсць не ўлада, а любоў.

Таксама Салаўёў піша, што з пункта гледжання этыкі каханне ўяўляе сабой складаную з'яву, якая складаецца з:

  • Жалю, пераважна ў бацькоўскай любові;
  • Глыбокай павагі, пераважна ў каханні дзяцей да бацькоў і вынікаючай з яе рэлігійнай любові;
  • Пачуцця сораму, які ў злучэнні з двума першымі элементамі ўтварае чалавечую форму палавой ці шлюбнай любові.

Вытокі і эвалюцыя паняцця любові

image
Сэрца — сімвал кахання

У гісторыі рэлігій каханне двойчы атрымала першынствуючае значэнне: як дзікая стыхійная сіла палавой цягі — у паганскім фалізме (яшчэ захоўваюцца дзе-нідзе ў выглядзе арганізаваных рэлігійных суполак, як, напрыклад, індыйскія сактысты з іх свяшчэнна-парнаграфічнымі пісаннямі, тантрамі), і затым, у супрацьлегласць з гэтым, як ідэальны пачатак духоўнага і грамадскага яднання — у хрысціянскай агапэ (грэч. άγάπη).

Натуральна, што і ў гісторыі філасофіі паняцце займала важнае месца ў розных сістэмах. Для Эмпедокла каханне (грэч. φιλια) было адным з двух пачаткаў сусвету, менавіта пачаткам сусветнай адзінства і цэласці (інтэграцыі), метафізічным законам прыцягнення і цэнтраімклівага руху. У Платона каханне ёсць дэманічнае (злучае зямны свет з боскім) імкненне канечнай істоты да дасканалай паўнаты быцця і вынікаючая адсюль «творчасць у прыгажосці». Гэта эстэтычнае значэнне кахання было пакінута без увагі ў філасофіі патрыятычнай і схаластычнай. Платон у сваім трактаце «Пір» уводзіць істотна фармулёўку пра сувязь любові і пазнання. Каханне ў яго працэс бесперапыннага руху. Платанічны эрас ёсць эрас пазнання.

Згодна з Арыстоцелем, мэтай любові з'яўляецца сяброўства, а не пачуццёвая цяга. Арыстоцель прапанаваў так вызначыць паняцце любові: «любіць значыць жадаць каму-небудзь таго, што лічыш дабром, дзеля яго [гэта значыць гэтага іншага чалавека], а не дзеля самога сябе, і імкнуцца па меры сіл дастаўляць яму гэтыя даброты».

Іншы сэнс у паняцце ўкладвалі суфійскія філосафы і літаратары Персіі і Арабскага ўсходу ў часы Сярэднявечча. Так у паэзіі Амара Хаяма і Алішэра Наваі каханне ў духу суфійскай традыцыі атаясамліваецца з віном. Віно, якое налівалі ў посуд, гэта значыць у тленную чалавечую абалонку, напаўняе людзей духоўным складнікам, дыялектычна ўводзячы паняцце любові да Бога. Тым не менш, існаванне Бога само па сабе не з'яўлялася ў іх абавязковай атрыбутыкай. І кірунак, вектар любові, мог мець розныя значэнні.

У Сярэднявеччы своеасаблівае зліццё хрысціянскіх і платанічных ідэй аб гэтым прадмеце мы знаходзім у Дантэ. Наогул у сярэднія вякі любоў была прадметам рэлігійнай містыкі, з аднаго боку (Віктарынцы, Бернард Клервоскі і асабліва Банавентура ў яго творах «Stimulus amoris», «Incendium amoris», «Amatorium»), і адмысловага роду паэзіі з другога; гэтая паэзія, якая з Паўднёвай Францыі распаўсюдзілася па ўсёй Еўропе, была прысвечана культу жанчыны і ідэалізаванай палавой любові ў сэнсе гарманічнага злучэння ўсіх трох яе элементаў: глыбокай павагі, жалю і сарамлівасці.

У эпоху Адраджэння працамі Марсілія Фічына, Франчэска Катані, Джардана Бруна і іншых пачынае развівацца плынь неаплатанізму. У аснове гэтай любоўнай філасофіі знаходзіцца вучэнне пра прыгажосць. Прырода любові ёсць імкненне да прыгажосці. Гэтая канцэпцыя звязвае этыку і эстэтыку і аказвае значнае ўздзеянне на мастацтва эпохі Адраджэння.

У эпоху барока Бенедыкт Спіноза даў наступнае вызначэнне: «Каханне ёсць асалода, якая суправаджаецца ідэяй знешняй прычыны» (лац.: Amor est Laetitia concomitante idea causae externae) Спіноза атаясамляе каханне з абсалютным пазнаннем (amor Dei intellectualis) і сцвярджаў, што філасофстваваць ёсць ні што іншае, як любіць Бога.

У новай філасофіі варта адзначыць тэорыю палавой любові ў Шапенгаўэра («Metaphysik der Liebe» у «Parerga u. Paral.»). Індывідуалізацыю гэтай страсці ў чалавека Шапенгаўэр тлумачыць тым, што жыццёвая воля (ням.: Wille zum Leben) імкнецца тут не толькі да ўвекавечання роду (як у жывёл), але і да стварэння як мага больш дасканалых асобін роду; такім чынам, калі гэты мужчына горача любіць менавіта гэтую жанчыну (і наадварот), то значыць, ён менавіта з ёю можа ў дадзеных умовах зрабіць найлепшае патомства.

У XX стагоддзі ўзаемасувязь паміж любоўю і сексуальнасцю легла ў аснову работ Зігмунда Фрэйда. Каханне па Фрэйду — іррацыянальнае паняцце, з якога выключаны духоўны пачатак. Каханне ў тэорыі сублімацыі, распрацаванай Фрэйдам, зводзіцца да першабытнай сексуальнасці, якая з'яўляецца адным з асноўных стымулаў развіцця чалавека.

Пазней былі зроблены спробы развіцця тэорыі Фрэйда і пераходу ад чыста біялагічнага апісання да сацыяльнага і культурнага складнікаў як да асновы з'явы. Гэта новы напрамак, зароджаны ў ЗША, быў названы неафрэйдызмам. Адным з лідараў неафрейдызму лічыцца псіхааналітык Эрых Фром.

У студзені 2009 года навукоўцы інстытута Стоні Брук (Нью-Ёрк, ЗША) падвялі навуковую базу пад існаванне «вечнай любові»: яны прыйшлі да высновы, што ўзровень дапаміна (гармона задавальнення жыццём) аднолькавы і ў старажылаў любові, і ў тых, хто толькі што пакахаў. Аднак яны не ўлічвалі ўзровень аксітацыну, які адказвае за прыхільнасць, і яго ўзровень змяняецца з цягам часу.

Каханне ў псіхалогіі і сексалогіі

У псіхалогіі і сексалогіі, як правіла, гаворка ідзе менавіта пра каханне як эмоцыю моцнай (гарачай) прыхільнасці і асабістай адданасці аб'екту кахання.

Важнымі аспектамі любові з'яўляюцца павага і клопат, і іх наяўнасць дазваляе адрозніць станоўчую любоў ад кахання-хваробы, свайго роду маніі. Каханне звычайна падразумявае адкрытасць, агульнасць інтарэсаў і жаданняў (сексуальных або любых іншых), інтэнсіўнасць якіх можа быць выяўлена ў кожным канкрэтным выпадку ў рознай ступені.

Значэнне кахання

Вядомы філосаф-неафрэйдыст Эрых Фром лічыў, што чалавеку ўласціва «імкненне да міжасобаснага яднання», але лічыў, што гэтага яднання можна дасягаць прынцыпова рознымі шляхамі, у сувязі з чым выкарыстаў у сваіх працах слова «каханне» для абазначэння канкрэтнай формы міжасобаснага яднання, якая мае, на яго думку, «ідэальную каштоўнасць ва ўсіх вялікіх гуманістычных рэлігіях і філасофскіх сістэмах прошлых чатырох тысячагоддзяў гісторыі Захаду і Усходу». Менавіта тэме такой любові прысвечана частка яго прац. На думку Фрома, такая любоў з'яўляецца «спелым адказам на праблему чалавечага існавання», у той час як іншыя формы міжасобаснага яднання з'яўляюцца разбуральнымі. У прыватнасці, Фром лічыў прыкладам такога разбуральнага яднання адносіны Гітлера з народам Германіі.

Л. М. Талстой лічыў, што «Каханне ёсць адзіная разумная дзейнасць чалавека» і перасцерагаў:

image Любоў гэтая, у якой толькі і ёсць жыццё, выяўляецца ў душы чалавека, як ледзь прыкметны, пяшчотны парастак сярод падобных на яе грубых парасткаў пустазельных траў, розных пажаднасцей чалавека, якія мы называем любоўю. Спачатку людзям і самому чалавеку здаецца, што гэты парастак, — той, з якога павінна вырастаць тое дрэва, у якім будуць хавацца птушкі, — і ўсе іншыя парасткі ўсё адно і тое ж. Людзі нават аддаюць перавагу спачатку парасткам пустазельных траў, якія растуць хутчэй, і адзіны парастак жыцця глухне і замірае; але яшчэ горш тое, што яшчэ часцей бывае: людзі чулі, што ў ліку гэтых парасткаў ёсць адзін сапраўдны, жыццёвы, званы любоўю, і яны замест яго, топчучы яго, пачынаюць выхоўваць іншы парастак пустазельнай травы, называючы яго любоўю. Але што яшчэ горш: людзі грубымі рукамі чапляюць самы парастак і крычаць: «вось ён, мы знайшлі яго, мы цяпер ведаем яго, выгадуем яго. Каханне! Каханне! Найвышэйшае пачуццё, вось яно!», і людзі пачынаюць перасаджваць яго, выпраўляць яго і захопліваюць, замінаць яго так, што парастак памірае не расквітнелы, і тыя ж або іншыя людзі кажуць: усё гэта глупства, дробязі, сентыментальнасць. Парастак кахання, пры праяўленні сваім пяшчотны, не церпіць дотыку, магутны толькі пры сваім разросце. Усё, што будуць рабіць над ім людзі, толькі горш для яго. Яму трэба аднаго, — таго, каб нішто не хавала ад яго сонца розуму, якое адно росціць яго image

Каханне ў працах Фрома

Асноўны артыкул:

Эрых Фром ў сваіх працах параўноўвае дзве супрацьлеглыя формы любові: каханне па прынцыпе быцця або плённае каханне, і каханне па прынцыпе валодання або няплённае каханне. Першае «прадугледжвае праяўленне цікавасці і клопату, пазнанне, душэўны водгук, выяўленне пачуццяў, асалоду і можа быць накіравана на чалавека, дрэва, карціну, ідэю. Яна ўзбуджае і ўзмацняе адчуванне паўнаты жыцця. Гэта працэс самаабнаўлення і самазбагачэння». Другая азначае пазбаўленне аб'екта свайго «кахання» свабоды і трыманне яго пад кантролем. «Такая любоў не даруе жыццё, а душыць, губіць, душыць, забівае яго». Ён таксама кажа аб глыбокім адрозненні сталай любові ад яе няспелых форм і ўсебакова даследуе прадмет любові.

«Калі чалавек любіць толькі аднаго чалавека і абыякавы да ўсіх іншых, яго каханне - гэта не каханне, а сімбіятычная прыхільнасць, або пашыраны эгаізм».

Плённае каханне мае на ўвазе клопат, адказнасць, павагу і веданне, а таксама жаданне, каб іншы чалавек рос і развіваўся. Яно з'яўляецца дзейнасцю, а не страсцю.

Афарызмы пра каханне

  • Любоў да радзімы — першая дабрачыннасць цывілізаванага чалавека. — Напалеон
  • Так, чалавек, якога ты любіш ува мне, вядома, лепш за мяне: я не такі. Але ты кахай, і я паспрабую быць лепшым. — Міхаіл Прышвін
  • Магчыма, у гэтым свеце ты ўсяго толькі чалавек, але для кагосьці ты — увесь свет. — Габрыэль Гарсія Маркес
  • Колькі гадоў люблю, а ўлюбляюся ў цябе кожны дзень. — Ліна Кастэнка

Зноскі

  1. У старажытых грэкаў было агульна ўяўленне пра любоў, з якой яны вылучалі асобныя віды, якія кожны разумеў шмат у чым розна, а менавіта любоў-эрас, любоў-філія, любоў-сторгэ і любоў-агапэ. Дакладная дыферэнцыяцыя зместу гэтых паняццяў адбылася ў пазнейшыя часы, паняцце любоў-агапэ наогул канчаткова напоўніўся зместам праз хрысціянскае мысленне.
  2. Аверинцев С. С., Спиркин А. Г. Любовь // БСЭ
  3. Светлана Коппел-Ковтун Несколько слов о любви // Всеукраинский журнал «Мгарскій колоколъ». —№ 108. — январь 2012
  4. Кон И. С. Дружба. — 4-е изд. — СПб.: ИД «Питер», 2001. — С. 269. — ISBN 9785469001805.
  5. Любовь // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  6. Шестаков В. Эрос и культура: философия любви и европейское искусство. Глава 1. Философия любви в Древней Греции и Риме
  7. Аристотель. Риторика. Книга II. Глава IV.
  8. Омар Хайям(недаступная спасылка) // Новейший философский словарь: 3-е изд., исправл. / под ред. А. А. Грицанова. — Мн.: Книжный Дом. 2003. — 1280 с. — (Мир энциклопедий). ISBN 985-428-636-3. (Праверана 13 кастрычніка 2012) (копия)
  9. V.— Письмо четвертое: свет истины // Флоренский П. А. Столп и утверждение истины — М.: Правда, 1990. — 490 с. Репринт 1914 года.
  10. Эрих Фромм Архівавана 7 лютага 2013. // Карпенко Л. А., Кондаков И. М. История психологии в лицах.
  11. Наука поверила, что любовь не умирает Архівавана 27 ліпеня 2010. // Мой район, 04.01. 2009 г.
  12. Genie James, C. W. Randolph. In the Mood Again: Use the Power of Healthy Hormones to Reboot Your Sex Life. — , 2009 ISBN 1-4391-4916-X, 9781439149164
  13. Love // Oxford Illustrated American dictionary. — London, 1998.
  14. Hatfield E., Rapson R. L. Love, Sex, and Intimacy. — New York, 1993. Архівавана 26 верасня 2010.
  15. Мастерс У., Джонсон В., Колодни Р. Сексуальность Человека. — М., 1998. Архівавана 23 сакавіка 2011.
  16. Фромм, Эрих Зелигманн. Абзац "Желание межличностного слияния...". Любовь – ответ на проблему человеческого существования // Искусство любить. Исследование природы любви = The Art of Loving. An Enquiry into the Nature of Love (1956) / Перевод Л. А. Чернышёвой. — М.: Педагогика, 1990. — 160 с. — (Philosophy). — 50 000 экз. — ISBN 5-7155-0516-X.
  17. Фромм, Эрих Зелигманн Искусство любить. От абзаца: «Итак, что же мы будем иметь в виду…» до абзаца «В противоположность симбиотическому…».
  18. Толстой Л. Н. О жизни. Глава XXII. Абзац: «Жизнь есть деятельность…».
  19. Толстой Л. Н. О жизни. Глава XXV. Абзац: «Любовь эта, в которой только и есть жизнь…».
  20. Фромм, Эрих Зелигманн Иметь или быть Архівавана 8 чэрвеня 2011. Абзац: «Может ли человек…»
  21. Фромм, Эрих Зелигманн Иметь или быть Архівавана 8 чэрвеня 2011. Абзац: «Если человек испытывает…»
  22. Абзац: «В понимании Э. Фромма плодотворная ориентация…» и далее. — Глава 8. Гуманистический психоанализ Э. Фромма. Раздел: «Индивидуальный и социальный характер» // Лейбин В. М. Постклассический психоанализ. Энциклопедия. Том 2.. — С. 106.
  23. Корнетов Н. А., Янковская А. Е., Китлер С. В., Силаева А. В., Шагалова Л. В. «К вопросу динамики развития представлений об организационном стрессе и подходов к его оценке». // «Фундаментальные исследования». — № 10. — 2011.Часть 3. — С. 600. Абзац: «Факторами, провоцирующими ОС, являются также особенности социально-экономических условий страны» и следующий.
  24. Фромм, Эрих Зелигманн Искусство любить Абзац: «Итак, что же мы будем…»
  25. Абзац: «Когда Э. Фромм говорил о любви как действенной силе…» — Глава 8. Гуманистический психоанализ Э. Фромма. Раздел: «Природа человека и его потребности» // Лейбин В. М. Постклассический психоанализ. Энциклопедия. Том 2. — С. 89.
  26. Эрих Фромм (1900—1980) // Великие мыслители. Абзац: «Тема любви к человеку…»
  27. Фромм, Эрих Зелигманн Искусство любви. Архівавана 19 жніўня 2011. Абзац: «Любовь, в основе своей, это не только…».
  28. Абзац: «В понимании Э. Фромма плодотворная ориентация…». — Глава 8. Гуманистический психоанализ Э. Фромма. Раздел: «Индивидуальный и социальный характер» // Лейбин В. М. Постклассический психоанализ. Энциклопедия. Том 2.. — С. 106.

Літаратура

  • Платон. Пир // Платон. Собр. соч. в 4 тт. Т. 2. М.: Мысль, 1990;
  • Соловьев В. С. Смысл любви // Соловьев В. С. Соч. в 2 тт. Т. 2. М.: Мысль, 1989.
  • Ребер, Артур С. Большой толковый психологический словарь = The Penguin Dictionary of Psychology: Second Edition. — 2-е издание. — М: Вече, АСТ, 2001. — Т. 1-2. — 1152 с. — 8 000 экз. — ISBN 5-17-009151-6, ISBN 5-17-009148-6, ISBN 5-17-008900-7, ISBN 5-7838-0606-4, ISBN 5-7838-0605-6.
  • Болонь Жан-Клод История любовных побед от античности до наших дней. М., Текст, 2010. ISBN 5-7516-0803-3
  • Вышеславцев Б. П. Этика преображенного Эроса. Проблемы Закона и Благодати(недаступная спасылка). — М.: Республика. — 1994. — 368 с.
  • Дроздов. В. Мистическая любовь в иранском суфизме Архівавана 22 ліпеня 2014. // Востоковедение: Филологические исследования Вып. 26: Сб. статей. — СПб.: 2005. — С. 129—138
  • Ильин Е. П. Эмоции и чувства. — СПб: Питер, 2001. — 752 с. ISBN 5-318-00236-6
  • Иванченко Г. В. Логос любви. — М.: Смысл, 2007. — ISBN 978-5-89357-236-0
  • Карпов М. М. Что такое любовь? Очерк. — Ростов н/Д. 2005. — 76 с.
  • Слободяник А. П. Любовь, определение Архівавана 21 мая 2009. // Психотерапия, внушение, гипноз. Киев: Здоров’я, 1977. — С. 345—346
  • Чавдарова Д. Метафора «любовь — пища» в русской литературе XIX века Архівавана 2 ліпеня 2014. // Алфавит: Строение повествовательного текста. Синтагматика. Парадигматика. — Смоленск: , 2004. — С. 222—230
  • Fromm, Erich. The Art of loving. An Enquiry into the Nature of Love. — N.Y.: Harper & Row, 1956.

Спасылкі

  • Фрагмент фільма «Рамеа і Джульета»: Прызнанне ў каханні, 00:08:42, 1968 на YouTube
  • «Музей Кахання» на сайце «Рамеа і Джульета»

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 19 Май, 2025 / 17:46

Lyubo y taksama kaha nne staylenne da kago nebudz yak da bezumoynaj kashtoynasci luchnasc yadnanne i agulnasc z yakoyu ysprymaecca yak dabro Da kahannya ne adnosyac emacyjnyya stany zvyazanyya sa strascyu ci pryhilnascyu u t l da adnosin vopytu i g d ramantychnyya lirychnyya perazhyvanni zvyazanyya z seksualnaj cyagaj i seksualnymi adnosinami U dyyalogu Platona Pir tvory yaki zaday bolshasc asnoynyh syuzhetay nastupnyh filasofskih razvazhannyay pra kahanne uz yadnalnaya funkcyya lyubovi u Platona lyuboy eras padaecca yak galoynaya U Platona lyuboyyu zavecca praga celasnasci i imknenne da yae u kahanni kozhny znahodzic svayo nepaytornae inshae Ya u luchnasci z yakim znahodzicca garmoniya U svoj chas Arystocel lichyy shto sapraydnaya lyuboy u Arystocelya lyuboy filiya zasnoyvaecca na yzaemnasci dobrazychlivasci davery klopace imknenni da daskanalasci U Arystocelya adbyvaecca istotnaya zmena y razumenni lyubovi kali y Platona lyuboy staylenne tago hto lyubic da tago kago lyubyac adnosiny nyaroynyh to Arystocel nastojvae na tym shto y lyubovi yakuyu yon lichyy granichnaj formaj syabroystva vyyaylyaecca roynasc Platon i Arystocel razvazhali pra lyuboy ale praz vyyaylenyya y getyh razvagah ulascivasci lyubovi yak pachuccya staylenne da inshaga adnosin pamizh lyudzmi u paznejshyya chasy pachali asensoyvac i kahanne Razvagami starazhytnasci byli zadadzenyya fundamentalnyya haraktarystyki kahannya yak pachuccya yakoe pa pershae nakiravana ad tago hto kahae da ab ekta kahannya i pa drugoe prymushae tago hto kahae ahvyaravac dzelya tago kago yon kahae Haraktarystyki adnolkava ylascivyya kahannyu muzhchyny da zhanchyny i zhanchyny da muzhchyny prayda y asobnyh vypadkah yany vyyaylyacca pa roznamu Asnovy razumennya kahannyaTerminalogiya Skladanasc i dyyalektychnaya shmatplanavasc kahannya sparadzila znachnuyu kolkasc traktovak fenomena y roznyh movah kulturah na pracyagu ysyae gistoryi chalavechaga gramadstva Klasifikacyya form kahannya Raspaznavanne asobnyh typay lyubovi mozhna bachyc uzho y starazhytnagrechaskaj move Eras star grech ἔrws styhijnaya zahoplenaya zakahanasc u vyglyadze shanavannya nakiravanaga na ab ekt kahannya znizu yverh Yana ne pakidae mesca dlya zhalyu abo milasernasci Filiya star grech filia lyuboy syabroystva ci lyuboy pryyaznasc abumoylenaya sacyyalnymi suvyazyami i asabistym vybaram Storge star grech storgh lyuboy pyashchota asabliva syamejnaya Agape star grech ἀgaph ahvyarnaya lyuboy bezumoynaya lyuboy u hrysciyanstve takaya lyuboy Boga da chalaveka Taksama grekami vyluchalasya yashche 3 raznavidnasci Lyudus lac ludus lyuboy gulnya da pershyh prayay nudy zasnavanaya na palavoj cyaze i nakiravanaya na atrymanne zadavalnennyay Maniya star grech mania kahanne apantanasc asnova yakoj zapal i reynasc Starazhytnyya greki nazyvali maniyu var yactvam ad bagoy Pragma star grech pragma razumovae kahanne kali perazhyvanne getaga pachuccya y chalaveku padahvochvaecca ne sardechnaj pryhilnascyu a tolki y karyslivyh intaresah z metaj zdabyvannya vygad U dalejshym na getaj asnove byy raspracavany sherag klasifikacyj u tym liku prapanavanaya kanadskim sacyyolagam Dzh A Li kancepcyya shasci lyuboynyh stylyay try asnoynyya styli eras storge i lyudus u svaih zmeshvannyah dayuc yashche try agape kahanne maniyu i racyyanalnuyu lyuboy pragmu Uladzimir Syargeevich Salayyoy vyznachae kahanne yak cyagu adnoj adushaylyonaj istoty da inshaj dlya zluchennya z yoyu i yzaemnaga papaynennya zhyccya i vyluchae try yae vidy Lyuboy yakaya bolsh dae chym atrymlivae abo syhodnae kahanne lac amor descendens da getaga vidu lyubovi yon adnosic backoyskuyu lyuboy peravazhna matchynu lyuboy da dzyacej U chalaveka getaya lyuboy abo apeka starejshyh pra malodshyh abarona slabyh mocnymi stvarae backayshchynu i pastupova arganizuecca y nacyyanalna dzyarzhayny pobyt Lyuboy yakaya bolsh atrymlivae chym dae abo yzyhodzyachae kahanne lac amor ascendens da getaga vidu lyubovi yon adnosic lyuboy dzyacej da backoy a taksama pryhilnasc zhyvyol da svaih apekunoy asabliva addanasc hatnih zhyvyol chalaveku U chalaveka na yago dumku getaya lyuboy mozha raspaysyudzhvacca taksama na pamerlyh prodkay a zatym i na bolsh agulnyya i addalenyya prychyny byccya da susvetnaj nakanavanasci adzinaga Ajca Nyabesnaga i z yaylyaecca koranem usyago religijnaga razviccya chalavectva Lyuboy yakaya royna dae i atrymlivae abo palavaya lyuboy lac amor aequalis da getaga vidu lyubovi yon adnosic kahanne muzha i zhonki adno da adnago a taksama ystojlivuyu suvyaz pamizh backami y inshyh viday zhyvyol ptushak nekatoryh zhyvyol i t p U chalaveka getaya lyuboy mozha dasyagac vyglyadu daskanalaj paynaty zhyccyovaj uzaemnasci i praz geta stanavicca najvyshejshym simvalam idealnyh adnosin pamizh asabistym pachatkam i gramadskim celym Salayyoy padkreslivae shto y Biblii adnosiny pamizh Bogam u tym liku y asobe Hrysta i Carkvy i abranaj im narodnascyu adlyustroyvayucca peravazhna yak shlyubny sayuz z chago yon robic vysnovu shto idealny pachatak gramadskih adnosin pa hrysciyanstvu yosc ne ylada a lyuboy Taksama Salayyoy pisha shto z punkta gledzhannya etyki kahanne yyaylyae saboj skladanuyu z yavu yakaya skladaecca z Zhalyu peravazhna y backoyskaj lyubovi Glybokaj pavagi peravazhna y kahanni dzyacej da backoy i vynikayuchaj z yae religijnaj lyubovi Pachuccya soramu yaki y zluchenni z dvuma pershymi elementami ytvarae chalavechuyu formu palavoj ci shlyubnaj lyubovi Vytoki i evalyucyya panyaccya lyubovi Serca simval kahannya U gistoryi religij kahanne dvojchy atrymala pershynstvuyuchae znachenne yak dzikaya styhijnaya sila palavoj cyagi u paganskim falizme yashche zahoyvayucca dze nidze y vyglyadze arganizavanyh religijnyh supolak yak napryklad indyjskiya saktysty z ih svyashchenna parnagrafichnymi pisannyami tantrami i zatym u supracleglasc z getym yak idealny pachatak duhoynaga i gramadskaga yadnannya u hrysciyanskaj agape grech agaph Naturalna shto i y gistoryi filasofii panyacce zajmala vazhnae mesca y roznyh sistemah Dlya Empedokla kahanne grech filia bylo adnym z dvuh pachatkay susvetu menavita pachatkam susvetnaj adzinstva i celasci integracyi metafizichnym zakonam prycyagnennya i centraimklivaga ruhu U Platona kahanne yosc demanichnae zluchae zyamny svet z boskim imknenne kanechnaj istoty da daskanalaj paynaty byccya i vynikayuchaya adsyul tvorchasc u prygazhosci Geta estetychnae znachenne kahannya bylo pakinuta bez uvagi y filasofii patryyatychnaj i shalastychnaj Platon u svaim traktace Pir uvodzic istotna farmulyoyku pra suvyaz lyubovi i paznannya Kahanne y yago praces besperapynnaga ruhu Platanichny eras yosc eras paznannya Zgodna z Arystocelem metaj lyubovi z yaylyaecca syabroystva a ne pachuccyovaya cyaga Arystocel prapanavay tak vyznachyc panyacce lyubovi lyubic znachyc zhadac kamu nebudz tago shto lichysh dabrom dzelya yago geta znachyc getaga inshaga chalaveka a ne dzelya samoga syabe i imknucca pa mery sil dastaylyac yamu getyya dabroty Inshy sens u panyacce ykladvali sufijskiya filosafy i litaratary Persii i Arabskaga yshodu y chasy Syarednyavechcha Tak u paezii Amara Hayama i Alishera Navai kahanne y duhu sufijskaj tradycyi atayasamlivaecca z vinom Vino yakoe nalivali y posud geta znachyc u tlennuyu chalavechuyu abalonku napaynyae lyudzej duhoynym skladnikam dyyalektychna yvodzyachy panyacce lyubovi da Boga Tym ne mensh isnavanne Boga samo pa sabe ne z yaylyalasya y ih abavyazkovaj atrybutykaj I kirunak vektar lyubovi mog mec roznyya znachenni U Syarednyavechchy svoeasablivae zliccyo hrysciyanskih i platanichnyh idej ab getym pradmece my znahodzim u Dante Naogul u syaredniya vyaki lyuboy byla pradmetam religijnaj mistyki z adnago boku Viktaryncy Bernard Klervoski i asabliva Banaventura y yago tvorah Stimulus amoris Incendium amoris Amatorium i admyslovaga rodu paezii z drugoga getaya paeziya yakaya z Paydnyovaj Francyi raspaysyudzilasya pa ysyoj Eyrope byla prysvechana kultu zhanchyny i idealizavanaj palavoj lyubovi y sense garmanichnaga zluchennya ysih troh yae elementay glybokaj pavagi zhalyu i saramlivasci U epohu Adradzhennya pracami Marsiliya Fichyna Francheska Katani Dzhardana Bruna i inshyh pachynae razvivacca plyn neaplatanizmu U asnove getaj lyuboynaj filasofii znahodzicca vuchenne pra prygazhosc Pryroda lyubovi yosc imknenne da prygazhosci Getaya kancepcyya zvyazvae etyku i estetyku i akazvae znachnae yzdzeyanne na mastactva epohi Adradzhennya U epohu baroka Benedykt Spinoza day nastupnae vyznachenne Kahanne yosc asaloda yakaya supravadzhaecca ideyaj zneshnyaj prychyny lac Amor est Laetitia concomitante idea causae externae Spinoza atayasamlyae kahanne z absalyutnym paznannem amor Dei intellectualis i scvyardzhay shto filasofstvavac yosc ni shto inshae yak lyubic Boga U novaj filasofii varta adznachyc teoryyu palavoj lyubovi y Shapengayera Metaphysik der Liebe u Parerga u Paral Indyvidualizacyyu getaj strasci y chalaveka Shapengayer tlumachyc tym shto zhyccyovaya volya nyam Wille zum Leben imknecca tut ne tolki da yvekavechannya rodu yak u zhyvyol ale i da stvarennya yak maga bolsh daskanalyh asobin rodu takim chynam kali gety muzhchyna goracha lyubic menavita getuyu zhanchynu i naadvarot to znachyc yon menavita z yoyu mozha y dadzenyh umovah zrabic najlepshae patomstva U XX stagoddzi yzaemasuvyaz pamizh lyuboyyu i seksualnascyu legla y asnovu rabot Zigmunda Frejda Kahanne pa Frejdu irracyyanalnae panyacce z yakoga vyklyuchany duhoyny pachatak Kahanne y teoryi sublimacyi raspracavanaj Frejdam zvodzicca da pershabytnaj seksualnasci yakaya z yaylyaecca adnym z asnoynyh stymulay razviccya chalaveka Paznej byli zrobleny sproby razviccya teoryi Frejda i perahodu ad chysta biyalagichnaga apisannya da sacyyalnaga i kulturnaga skladnikay yak da asnovy z yavy Geta novy napramak zarodzhany y ZShA byy nazvany neafrejdyzmam Adnym z lidaray neafrejdyzmu lichycca psihaanalityk Eryh From U studzeni 2009 goda navukoycy instytuta Stoni Bruk Nyu York ZShA padvyali navukovuyu bazu pad isnavanne vechnaj lyubovi yany pryjshli da vysnovy shto yzroven dapamina garmona zadavalnennya zhyccyom adnolkavy i y starazhylay lyubovi i y tyh hto tolki shto pakahay Adnak yany ne ylichvali yzroven aksitacynu yaki adkazvae za pryhilnasc i yago yzroven zmyanyaecca z cyagam chasu Kahanne y psihalogii i seksalogiiU psihalogii i seksalogii yak pravila gavorka idze menavita pra kahanne yak emocyyu mocnaj garachaj pryhilnasci i asabistaj addanasci ab ektu kahannya Vazhnymi aspektami lyubovi z yaylyayucca pavaga i klopat i ih nayaynasc dazvalyae adroznic stanoychuyu lyuboy ad kahannya hvaroby svajgo rodu manii Kahanne zvychajna padrazumyavae adkrytasc agulnasc intaresay i zhadannyay seksualnyh abo lyubyh inshyh intensiynasc yakih mozha byc vyyaylena y kozhnym kankretnym vypadku y roznaj stupeni Znachenne kahannyaVyadomy filosaf neafrejdyst Eryh From lichyy shto chalaveku ylasciva imknenne da mizhasobasnaga yadnannya ale lichyy shto getaga yadnannya mozhna dasyagac pryncypova roznymi shlyahami u suvyazi z chym vykarystay u svaih pracah slova kahanne dlya abaznachennya kankretnaj formy mizhasobasnaga yadnannya yakaya mae na yago dumku idealnuyu kashtoynasc va ysih vyalikih gumanistychnyh religiyah i filasofskih sistemah proshlyh chatyroh tysyachagoddzyay gistoryi Zahadu i Ushodu Menavita teme takoj lyubovi prysvechana chastka yago prac Na dumku Froma takaya lyuboy z yaylyaecca spelym adkazam na prablemu chalavechaga isnavannya u toj chas yak inshyya formy mizhasobasnaga yadnannya z yaylyayucca razburalnymi U pryvatnasci From lichyy prykladam takoga razburalnaga yadnannya adnosiny Gitlera z narodam Germanii L M Talstoj lichyy shto Kahanne yosc adzinaya razumnaya dzejnasc chalaveka i perasceragay Lyuboy getaya u yakoj tolki i yosc zhyccyo vyyaylyaecca y dushy chalaveka yak ledz prykmetny pyashchotny parastak syarod padobnyh na yae grubyh parastkay pustazelnyh tray roznyh pazhadnascej chalaveka yakiya my nazyvaem lyuboyyu Spachatku lyudzyam i samomu chalaveku zdaecca shto gety parastak toj z yakoga pavinna vyrastac toe dreva u yakim buduc havacca ptushki i yse inshyya parastki ysyo adno i toe zh Lyudzi navat addayuc peravagu spachatku parastkam pustazelnyh tray yakiya rastuc hutchej i adziny parastak zhyccya gluhne i zamirae ale yashche gorsh toe shto yashche chascej byvae lyudzi chuli shto y liku getyh parastkay yosc adzin sapraydny zhyccyovy zvany lyuboyyu i yany zamest yago topchuchy yago pachynayuc vyhoyvac inshy parastak pustazelnaj travy nazyvayuchy yago lyuboyyu Ale shto yashche gorsh lyudzi grubymi rukami chaplyayuc samy parastak i krychac vos yon my znajshli yago my cyaper vedaem yago vygaduem yago Kahanne Kahanne Najvyshejshae pachuccyo vos yano i lyudzi pachynayuc perasadzhvac yago vypraylyac yago i zahoplivayuc zaminac yago tak shto parastak pamirae ne raskvitnely i tyya zh abo inshyya lyudzi kazhuc usyo geta glupstva drobyazi sentymentalnasc Parastak kahannya pry prayaylenni svaim pyashchotny ne cerpic dotyku magutny tolki pry svaim razrosce Usyo shto buduc rabic nad im lyudzi tolki gorsh dlya yago Yamu treba adnago tago kab nishto ne havala ad yago sonca rozumu yakoe adno roscic yagoKahanne y pracah FromaAsnoyny artykul Eryh From y svaih pracah paraynoyvae dzve supracleglyya formy lyubovi kahanne pa pryncype byccya abo plyonnae kahanne i kahanne pa pryncype valodannya abo nyaplyonnae kahanne Pershae pradugledzhvae prayaylenne cikavasci i klopatu paznanne dusheyny vodguk vyyaylenne pachuccyay asalodu i mozha byc nakiravana na chalaveka dreva karcinu ideyu Yana yzbudzhae i yzmacnyae adchuvanne paynaty zhyccya Geta praces samaabnaylennya i samazbagachennya Drugaya aznachae pazbaylenne ab ekta svajgo kahannya svabody i trymanne yago pad kantrolem Takaya lyuboy ne darue zhyccyo a dushyc gubic dushyc zabivae yago Yon taksama kazha ab glybokim adroznenni stalaj lyubovi ad yae nyaspelyh form i ysebakova dasledue pradmet lyubovi Kali chalavek lyubic tolki adnago chalaveka i abyyakavy da ysih inshyh yago kahanne geta ne kahanne a simbiyatychnaya pryhilnasc abo pashyrany egaizm Plyonnae kahanne mae na yvaze klopat adkaznasc pavagu i vedanne a taksama zhadanne kab inshy chalavek ros i razvivaysya Yano z yaylyaecca dzejnascyu a ne strascyu Afaryzmy pra kahanneLyuboy da radzimy pershaya dabrachynnasc cyvilizavanaga chalaveka Napaleon Tak chalavek yakoga ty lyubish uva mne vyadoma lepsh za myane ya ne taki Ale ty kahaj i ya pasprabuyu byc lepshym Mihail Pryshvin Magchyma u getym svece ty ysyago tolki chalavek ale dlya kagosci ty uves svet Gabryel Garsiya Markes Kolki gadoy lyublyu a ylyublyayusya y cyabe kozhny dzen Lina KastenkaZnoskiU starazhytyh grekay bylo agulna yyaylenne pra lyuboy z yakoj yany vyluchali asobnyya vidy yakiya kozhny razumey shmat u chym rozna a menavita lyuboy eras lyuboy filiya lyuboy storge i lyuboy agape Dakladnaya dyferencyyacyya zmestu getyh panyaccyay adbylasya y paznejshyya chasy panyacce lyuboy agape naogul kanchatkova napoyniysya zmestam praz hrysciyanskae myslenne Averincev S S Spirkin A G Lyubov BSE Svetlana Koppel Kovtun Neskolko slov o lyubvi Vseukrainskij zhurnal Mgarskij kolokol 108 yanvar 2012 Kon I S Druzhba 4 e izd SPb ID Piter 2001 S 269 ISBN 9785469001805 Lyubov Enciklopedicheskij slovar Brokgauza i Efrona V 86 tomah 82 t i 4 dop rusk SPb 1890 1907 Shestakov V Eros i kultura filosofiya lyubvi i evropejskoe iskusstvo Glava 1 Filosofiya lyubvi v Drevnej Grecii i Rime Aristotel Ritorika Kniga II Glava IV Omar Hajyam nedastupnaya spasylka Novejshij filosofskij slovar 3 e izd ispravl pod red A A Gricanova Mn Knizhnyj Dom 2003 1280 s Mir enciklopedij ISBN 985 428 636 3 Praverana 13 kastrychnika 2012 kopiya V Pismo chetvertoe svet istiny Florenskij P A Stolp i utverzhdenie istiny M Pravda 1990 490 s Reprint 1914 goda Erih Fromm Arhivavana 7 lyutaga 2013 Karpenko L A Kondakov I M Istoriya psihologii v licah Nauka poverila chto lyubov ne umiraet Arhivavana 27 lipenya 2010 Moj rajon 04 01 2009 g Genie James C W Randolph In the Mood Again Use the Power of Healthy Hormones to Reboot Your Sex Life 2009 ISBN 1 4391 4916 X 9781439149164 Love Oxford Illustrated American dictionary London 1998 Hatfield E Rapson R L Love Sex and Intimacy New York 1993 Arhivavana 26 verasnya 2010 Masters U Dzhonson V Kolodni R Seksualnost Cheloveka M 1998 Arhivavana 23 sakavika 2011 Fromm Erih Zeligmann Abzac Zhelanie mezhlichnostnogo sliyaniya Lyubov otvet na problemu chelovecheskogo sushestvovaniya Iskusstvo lyubit Issledovanie prirody lyubvi The Art of Loving An Enquiry into the Nature of Love 1956 Perevod L A Chernyshyovoj M Pedagogika 1990 160 s Philosophy 50 000 ekz ISBN 5 7155 0516 X Fromm Erih Zeligmann Iskusstvo lyubit Ot abzaca Itak chto zhe my budem imet v vidu do abzaca V protivopolozhnost simbioticheskomu Tolstoj L N O zhizni Glava XXII Abzac Zhizn est deyatelnost Tolstoj L N O zhizni Glava XXV Abzac Lyubov eta v kotoroj tolko i est zhizn Fromm Erih Zeligmann Imet ili byt Arhivavana 8 chervenya 2011 Abzac Mozhet li chelovek Fromm Erih Zeligmann Imet ili byt Arhivavana 8 chervenya 2011 Abzac Esli chelovek ispytyvaet Abzac V ponimanii E Fromma plodotvornaya orientaciya i dalee Glava 8 Gumanisticheskij psihoanaliz E Fromma Razdel Individualnyj i socialnyj harakter Lejbin V M Postklassicheskij psihoanaliz Enciklopediya Tom 2 S 106 Kornetov N A Yankovskaya A E Kitler S V Silaeva A V Shagalova L V K voprosu dinamiki razvitiya predstavlenij ob organizacionnom stresse i podhodov k ego ocenke Fundamentalnye issledovaniya 10 2011 Chast 3 S 600 Abzac Faktorami provociruyushimi OS yavlyayutsya takzhe osobennosti socialno ekonomicheskih uslovij strany i sleduyushij Fromm Erih Zeligmann Iskusstvo lyubit Abzac Itak chto zhe my budem Abzac Kogda E Fromm govoril o lyubvi kak dejstvennoj sile Glava 8 Gumanisticheskij psihoanaliz E Fromma Razdel Priroda cheloveka i ego potrebnosti Lejbin V M Postklassicheskij psihoanaliz Enciklopediya Tom 2 S 89 Erih Fromm 1900 1980 Velikie mysliteli Abzac Tema lyubvi k cheloveku Fromm Erih Zeligmann Iskusstvo lyubvi Arhivavana 19 zhniynya 2011 Abzac Lyubov v osnove svoej eto ne tolko Abzac V ponimanii E Fromma plodotvornaya orientaciya Glava 8 Gumanisticheskij psihoanaliz E Fromma Razdel Individualnyj i socialnyj harakter Lejbin V M Postklassicheskij psihoanaliz Enciklopediya Tom 2 S 106 LitaraturaPlaton Pir Platon Sobr soch v 4 tt T 2 M Mysl 1990 Solovev V S Smysl lyubvi Solovev V S Soch v 2 tt T 2 M Mysl 1989 Reber Artur S Bolshoj tolkovyj psihologicheskij slovar The Penguin Dictionary of Psychology Second Edition 2 e izdanie M Veche AST 2001 T 1 2 1152 s 8 000 ekz ISBN 5 17 009151 6 ISBN 5 17 009148 6 ISBN 5 17 008900 7 ISBN 5 7838 0606 4 ISBN 5 7838 0605 6 Bolon Zhan Klod Istoriya lyubovnyh pobed ot antichnosti do nashih dnej M Tekst 2010 ISBN 5 7516 0803 3 Vysheslavcev B P Etika preobrazhennogo Erosa Problemy Zakona i Blagodati nedastupnaya spasylka M Respublika 1994 368 s Drozdov V Misticheskaya lyubov v iranskom sufizme Arhivavana 22 lipenya 2014 Vostokovedenie Filologicheskie issledovaniya Vyp 26 Sb statej SPb 2005 S 129 138 Ilin E P Emocii i chuvstva SPb Piter 2001 752 s ISBN 5 318 00236 6 Ivanchenko G V Logos lyubvi M Smysl 2007 ISBN 978 5 89357 236 0 Karpov M M Chto takoe lyubov Ocherk Rostov n D 2005 76 s Slobodyanik A P Lyubov opredelenie Arhivavana 21 maya 2009 Psihoterapiya vnushenie gipnoz Kiev Zdorov ya 1977 S 345 346 Chavdarova D Metafora lyubov pisha v russkoj literature XIX veka Arhivavana 2 lipenya 2014 Alfavit Stroenie povestvovatelnogo teksta Sintagmatika Paradigmatika Smolensk 2004 S 222 230 Fromm Erich The Art of loving An Enquiry into the Nature of Love N Y Harper amp Row 1956 SpasylkiFragment filma Ramea i Dzhuleta Pryznanne y kahanni 00 08 42 1968 na YouTube Muzej Kahannya na sajce Ramea i Dzhuleta

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Грэчаская мова

  • Май 19, 2025

    Грэцыя

  • Май 19, 2025

    Грузінская мова

  • Май 19, 2025

    Грамадства

  • Май 19, 2025

    Горад

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка