Крыжо́выя пахо́ды — агульная назва ваенна-палітычных кампаній, якія праводзіліся заходнееўрапейскімі феадаламі ў XI—XV стагоддзях пад рэлігійнымі лозунгамі[крыніца?] з санкцыі папскага прастолу. У вузкім сэнсе — серыя такіх паходаў на Блізкі Усход (1096—1270; прынята разлічаць 8 крыжовых паходаў) пачаткова з мэтай вызвалення тэрыторый, на якіх узнікла хрысціянства, з-пад улады «няверных», а фактычна і ў інтарэсах феадалаў Заходняй Еўропы, якія імкнуліся да набыцця новых земляў і прыгонных, новых прадметаў раскошы, і ў інтарэсах эканамічна развітых гарадоў Паўночнай Італіі, якія ўступілі ў фазу перадкапіталістычнага развіцця і былі зацікаўлены ў развіцці гандлёвых сувязяў з краінамі Усходу. Перад пачаткам першага крыжовага паходу, на саборы ў горадзе Клермон (Францыя), у 1095 годзе, яго ўдзельнікі пакляліся вызваліць гроб гасподні ў Іерусаліме, у знак чаго нашылі на сваіх строях чырвоны крыж, адкуль паходзіць назва ўдзельнікаў усіх крыжовых паходаў — крыжакі. Папы дакляравалі ім адпушчэнне ўсіх грахоў, здзейсненых пад час крыжовых паходаў. Найбольш важныя з паходаў на Блізкі Усход: першы (1096—1099), самы паспяховы, у ходзе якога былі адваяваны ў мусульман Палесціна з Іерусалімам (ізноў страчаны хрысціянамі ў 1187 годзе), Сірыя і частка Малой Азіі і створаныя першыя дзяржавы крыжакоў; і чацверты (1202—1204), які скончыўся разгромам і разрабаваннем Канстанцінопаля і стварэннем крыжацкіх дзяржаў на тэрыторыі Візантыйскай імперыі. З падзеннем крэпасці Ака (1291) крыжакі страцілі ўсе іх тэрытарыяльныя набыткі на Блізкім Усходзе, апроч астравоў Усходняга Міжземнамор’я, захопленых асманамі ў XVI стагоддзі. Нягледзячы на заваёўнічы і рабаўніцкі характар гэтых крыжовых паходаў і іх канчатковую няўдачу, яны паспрыялі паскарэнню эканамічнага і сацыяльнага развіцця краін Заходняй Еўропы, ідэйнай і культурнай кансалідацыі еўрапейскіх народаў, мадэрнізацыі іх побыту і светапогляду, азнаёмілі еўрапейцаў з навуковымі і тэхнічнымі дасягненнямі мусульманскіх краін, а таксама старажытнагрэчаскай спадчынай.
Крыжовыя паходы
Першы крыжовы паход

Першы крыжовы паход быў аб’яўлены Папам Рымскім Урбанам II (1095) з мэтай адваявання свяшчэннага горада Іерусаліма і ў масульман. Пачынаўся як заклік аб дапамозе, і хутка ператварыўся план заваёўвання тэрыторый Блізкага ўсходу. Рыцары і сяляне, ад розных краін Заходняй Еўропы, адправіліся ў паход да Іерусаліма. У 1099 г. горад быў узяты, на яго падставе крыжаносцы ўтварылі дзяржаву Іерусалімскае каралеўства. Паход паказаў моц аб’яднанай Еўропы і стаў адзіным паходам, у адрозненні ад астатніх, які выканаў усе пастаўленыя мэты. Папства разглядала паход, як сродак навязвання каталіцызма, ператвараючы вайну ў хрысціянскую місію.
Першы крыжовы паход паспрыяў утварэнню дзяржаў-крыжакоў у Палесціне і Сірыі: , , Іерусалімскае каралеўства і Графства Трыпалі. У Заходняй Еўропе ўдзельнікі паходу лічыліся за героеў. З цягам часу даўленне на масульман з боку крыжаносцаў і Візантыі аслабла. Первапачатковая палітычная няўстойлівасць вымушала ісламскія дзяржавы абараняцца ад агрэсіўных лацінскіх дзяржаў. Адносіны паміж імі заставаліся цяжкімі яшчэ на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, але Сірыя і Егіпет не збіраліся мірыцца з паражэннем ад крыжакоў, яны аб’ядналіся і пад кіраўніцтвам Саладзіна вярнулі сабе Іерусалім, што стала прычынай да наступных крыжовых паходаў.
Другі крыжовы паход
Пачаты (1147—1149) ў адказ на захоп мусульманамі Эдэскага Графства, быў абвешчаны рымскім папай Яўгенам III, і быў першы з крыжовых паходаў, які ўзначальвалі кіраўнікі дзяржаў, а менавіта Людовік VII ад Францыі і Конрад III ад Германіі. Яшчэ ў Еўропе, войска падзялілася на дзве часткі, мінуўшы Візантыю і аказаўшыся ў Малой Азіі, яно было разбіта паасобку сельджукамі. Людовік і Конрад і астаткі іх войскаў дасягнулі Іерусаліма і ў 1148 г., удзельнічалі ў безвыніковым нападзе на Дамаск. Крыжовы паход на ўсходзе быў няўдалы для ўдзельнікаў еўрапейскай кампаніі і вялікай перамогай для мусульман. Гэта ў канчатковым выніку прывяло да падзення Іерусаліма і пачатку трэцяга крыжовага паходу ў канцы 12-ага ст. Тым часам, ва Усходняй Еўропе, пачаўся першы з Паўночных крыжовых паходаў з мэтай гвалтоўнага хрышчэня язычніцкіх плямён.
Паўночныя крыжовыя паходы
Крыжовымі паходамі абвяшчаліся і ўсе ваенныя акцыі «ў абарону каталіцкай веры» з афіцыйнай санкцыі Рымскага Папы. Масіраваныя царкоўная і свецкая прапаганда стваралі атмасферу рэлігійнай, расавай і этнічнай нецярпімасці да ўсіх некаталікоў: яўрэяў і мусульман Іспаніі і Паўночнай Афрыкі, паганскіх заходнеславянскіх, і балцкіх народаў, i нават праваслаўных грэкаў і ўсходніх славян і г.д., якія часта аб’ядноўваліся штучным тэрмінам сарацыны. «Ворагамі веры» адвольна абвяшчаліся і носьбіты сапраўдных ці ўяўных ерасяў (альбігойцы, гусіты і іншыя), часам палітычныя ворагі папства ці яго саюзнікаў. У XII стагоддзі на Блізкім Усходзе і на Пірэнейскім паўвостраве сфарміраваліся асобыя духоўна-рыцарскія , якія вялі рэй у арганізацыі крыжовых паходаў, у тым ліку Тэўтонскі ордэн (з 1198 г.). Пасля няўдачы пятага крыжовага паходу (1217—1221) Тэўтонскі ордэн перанёс сваю дзейнасць спачатку на на тэрыторыі сучаснай Румыніі, дзе мусіў бараніць Венгерскае каралеўства ад полаўцаў, а затым у Прусію (1226), дзе з ініцыятывы ўдзельных польскіх князёў і першага біскупа Прусіі Хрысціяна Дабжынскім ордэнам з 1217 года вяліся крыжовыя паходы супраць прусаў. Толькі з 1217 па 1265 год было абвешчана каля 114 крыжовых паходаў ва ўсходняй Прыбалтыцы. Але пачаліся крыжовыя паходы супраць народаў Усходняй Еўропы, якія часам абазначаюць тэрмінам «Паўночныя крыжовыя паходы», значна раней: з 1147 г. нямецкія рыцары з блаславення Папы пачалі наступ на палабскіх славян, з 1155 г. шведы на фінаў, з апошняй трэці XII стагоддзя датчане, немцы і іншыя на эстаў і ліваў. Карныя дзеянні супраць гэтых народаў апраўдваліся неабходнасцю выратавання іх душ, магчымае нібыта толькі пры хрышчэнні па каталіцкім абрадзе. Да ўласна крыжакоў Прусіі і Інфлянтаў, прафесіяналаў захопніцкіх войнаў, далучаліся гэтак званыя памочнікі, якія давалі воту часовага ўдзелу ў вайне з «нявернымі», што лічылася маральным абавязкам заходнееўрапейскага рыцара. У XIV стагоддзі Усходняя Прыбалтыка, разам з Гранадай, Кіпрам, Балканамі і іншымі месцамі, дзе рэгулярна адбываліся крыжовыя паходы, уваходзіла ў своеасаблівы «вялікі тур», прайсці выпрабаванне якім лічылася за гонар кожнаму высакароднаму феадалу. Сярод найбольш славутых «памочнікаў» былі чэшскія каралі Пржэмысл Отакар II (заснавальнік Кёнігсберга ў 1255 г.), Ян Люксембург (1329), будучы імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл IV; венгерскі кароль Людвік I Вялікі (1345); , будучы англійскі кароль Генрых IV Ланкастэр (1390—1392) і інш.
Страта Іерусаліма
Саладзін (уласна Салах-ад-дзін Юсуф ібн-Аюб) па смерці халіфа правіў краінай неабмежавана, прызнаючы толькі намінальна вярхоўную ўладу атабека Нур ад-Дзіна. Па смерці апошняга (1174) Саладзін падпарадкаваў сабе Дамаск, усю мусульманскую Сірыю, большую частку Месапатаміі і прыняў тытул султана.
У гэты час ва Іерусаліме правілаў малады кароль Балдуін IV. Нягледзячы на цяжкую хваробу — праказу — ён паспеў паказаць сябе мудрым і дальнабачным палкаводцам і дыпламатам. Пры ім усталявалася некаторая раўнавага паміж Іерусалімам і Дамаскам. І Балдуін, і Саладзін стараліся пазбягаць рашучых бітваў. Аднак, прадбачачы хуткую смерць караля, пры двары Балдуіна нарасталі інтрыгі магутных баронаў, самымі ўплывовымі з якіх былі Гі дэ Лузіньян і Рэно дэ Шатыльён. Яны прадстаўлялі радыкальную партыю, якая патрабавала абавязкова скончыць з Саладзінам. Шатыльён, акрамя таго, бясчынстваваў на караванных шляхах ў ваколіцах свайго апірышча Керака Мааўскага.
У 1185 годзе Балдуін памёр. Гі дэ Лузіньян ажаніўся з ягой сястрой Сібілай і стаў каралём Іерусаліма. Цяпер пры садзейнічанні Рэно дэ Шатыльёна ён пачаў адкрыта правацыраваць Саладзіна на генеральную бітву. Апошняй кропляй, якая перапоўніла чашу цярпення Саладзіна, стаў напад Рэно на караван, у якім ехала сястра Саладзіна. Гэта прывяло да абвастрэння адносін і пераходу мусульман у наступ.
У ліпені 1187 года Саладзін ўзяў Тыверыяду і нанёс хрысціянам, якія занялі вышыні Хатына (каля Тыверыяды), страшную паразу.
Кароль Іерусалімскі Гі дэ Лузіньян, яго брат Амарыі, Рэно дэ Шатыльён і мноства рыцараў патрапілі ў палон. Саладзін авалодаў затым Акрай, Бейрутам, Сідонам, Кесарыяй, Аскалонам і іншымі гарадамі. 2 кастрычніка 1187 года яго войскі ўступілі ў Іерусалім. Толькі пад Цірам, які абараняў Конрад Манферацкі, Саладзін пацярпеў няўдачу. Ва ўладзе крыжакоў засталіся толькі Цір, Трыпалі і Антыёхія. Між тым кароль Гі, вызваліўшыся з палону, рушыў на заваёву Акры. Поспехі Саладзіна выклікалі новы рух на Захадзе, які прывёў да 3-га вялікага крыжовага пахода. Перш іншых рушылі флаты ламбардцаў, тасканцаў і генуэзцаў. Імператар Фрыдрых I Барбароса павёў вялікую армію. Паміж крыжакамі і грэкамі не абышлося і цяпер без варожых дзеянняў: грэкі нават заключылі саюз з Саладзінам.
Трэці крыжовы паход

У 1187 султан Саладзін разбіў крыжаносцаў і захапіў Іерусалім. Вызваляць Святую зямлю ў Трэцім крыжовым паходзе рушылі разам са сваімі войскамі кароль Францыі Філіп II Аўгуст, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрых Барбароса і кароль Англіі Рычард Львінае Сэрца.
Паход закончыўся падпісаннем мірнага пагаднення з Саладзінам, паводле якого Іерусалім застаўся пад кантролем арабаў, з правам наведвання яго еўрапейскімі паломнікамі. Адзіным з поспехаў было заваяванне Кіпру, які быў проданы тампліерам.
Чацвёрты крыжовы паход
Арганізаваны супраць Егіпту (1201—1204), каб пазбавіць Святую зямлю ад мусульманскай пагрозы.
Венецыя, якая мусіла вылучыць свае караблі дзеля транспартавання войскаў, баялася за свае наладжаныя трывалыя гандлёвыя сувязі з Егіптам, і яго спусташэнне прынесла б ёй вялікія страты, прытым, што на той час Канстанцінопаль з’яўляўся яе галоўным гандлёвым канкурэнтам. Таму венецыянцы, калі перавозілі рыцараў на сваіх караблях, прапанавалі ім адправіцца ў Канстанцінопаль.
У 1204 г. крыжаносцы ўзялі Канстанцінопаль. Падчас штурму і рабавання былі беззваротна страчаныя найвялікшыя каштоўнасці сусветнай культуры, таму што пачынаючы з падзення Рымскай імперыі менавіта Канстанцінопаль з’яўляўся адзіным злучальным звяном паміж культурай антычнасці і сучаснасцю, а пасля галоўным культурным цэнтрам хрысціянства. Тэрыторыі Візантыйскай імперыі былі падзелены паміж еўрапейскімі феадаламі на некалькі дзяржаў, у т.л. Лацінская імперыя, якая праіснавала да 1261 г., калі грэкі вярнулі сабе Канстанцінопаль.
Такім чынам, замест збавення Святой зямлі ад пагрозы з боку мусульман, гэты крыжовы паход з’явіўся каталізатарам пашырэння мусульманскага ўплыву ў Міжземнамор’і, таму што Візантыя з’яўлялася наймацнейшым фактарам, які стрымліваў іх.
Крыжовы паход дзяцей
У 1212 годзе адбыўся так званы Крыжовы паход дзяцей, экспедыцыя пад правадырствам юнага празорцы па імені Стэфан, які ўдыхнуў ў французскіх і нямецкіх дзяцей веру ў тое, што з яго дапамогай, як бедныя і адданыя слугі Госпада, яны змогуць вярнуць хрысціянству Іерусалім. Дзеці адправіліся на поўдзень Еўропы, але многія з іх не дасягнулі нават берагоў Міжземнага мора, а загінулі ў дарозе. Некаторыя гісторыкі лічаць, што Крыжовы паход дзяцей быў правакацыяй, наладжанай рабагандлярамі з мэтай прадаць удзельнікаў паходу ў рабства.
У маі 1212 года, калі нямецкае народнае войска прайшло праз Кёльн, у яго шэрагах налічвалася каля дваццаці пяці тысяч дзяцей і падлеткаў, якія накіроўваюцца ў Італію, каб адтуль морам дасягнуць Палесціны. У хроніках XIII стагоддзя больш за пяцьдзясят разоў згадваецца гэты паход, які атрымаў назву «крыжовага паходу дзяцей».
Крыжакі селі ў Марселі на караблі і часткай загінулі ад буры, часткай ж, як кажуць, дзяцей прадалі ў Егіпет у рабства. Падобны рух ахапіў і Германію, дзе хлопчык Мікалай сабраў натоўп дзяцей прыкладна ў 20 тысяч чалавек. Большая частка іх загінула або рассеялася па дарозе (асабліва шмат загінула іх у Альпах), але некаторыя дайшлі да Брындызі, адкуль павінны былі вярнуцца; большая частка іх таксама загінула. Між тым, на новы заклік Інакенція III адгукнуліся англійскі кароль Ян, венгерскі кароль Андраш і, нарэшце, Фрыдрых II Гогенштаўфен, які прыняў крыж у ліпені 1215 года. Пачатак крыжовага паходу прызначаны быў на 1 чэрвеня 1217 года.
Пяты крыжовы паход

Справа Інакенція III (пам. у ліпені 1216 года) працягваў Ганорый III. Хоць Фрыдрых II адклаў паход, а Ян Англійскі памёр, усё ж такі ў 1217 годзе ў Святую зямлю адправіліся значныя атрады крыжакоў, з Андрэем Венгерскім, герцагам Леапольдам VI Аўстрыйскім і Атонам Меранскім на чале; гэта быў 5-ы крыжовы паход. Ваенныя дзеянні ішлі млява, і ў 1218 годзе кароль Андрэй вярнуўся дадому. Неўзабаве ў Святую зямлю прыбылі новыя атрады крыжакоў, пад правадырствам Георга Відскага і Вільгельма Галандскага (на шляху частка іх дапамагала хрысціянам ў барацьбе з маўрамі ў Партугаліі). Крыжакі вырашылі напасці на Егіпет, які быў у той час галоўным цэнтрам мусульманскай магутнасці ў Пярэдняй Азіі. Сын аль-Адыля, аль-Каміль (аль-Адыль памёр у 1218 годзе), прапанаваў надзвычай выгадны мір: ён згаджаўся нават на вяртанне Іерусаліма хрысціянам. Гэта прапанова была адпрэчана крыжакамі. У лістападзе 1219 года, пасля больш чым гадавой аблогі, крыжакі ўзялі Даміету. Выдаленне з лагера крыжакоў Леапольда і караля Іаана Брыенскага збольшага было кампенсавана прыбыццём у Егіпет Людвіга Баварскага з немцамі. Частка крыжакоў, перакананая папскім легатам Пелагіем, рушыла да Мансура, але паход скончыўся поўнай няўдачай, і крыжакі заключылі ў 1221 годзе з аль-Камілей мір, паводле якога атрымалі свабоднае адступленне, але абавязаліся ачысціць Даміету і наогул Егіпет. Між тым з Іалантай, дачкой Марыі Ерусалімскай і Яна Брыенскага, ажаніўся Фрыдрых II Гогенштаўфен. Ён абавязаўся перад Папам пачаць крыжовы паход.
Шосты крыжовы паход

Фрыдрых ў жніўні 1227 года сапраўды адправіў у Сірыю флот з герцагам Генрыхам Лімбургскім на чале; у верасні ён адплыў і сам, але павінен быў неўзабаве вярнуцца на бераг, з прычыны сур’ёзнай хваробы. Ландграф Людвіг Цюрынгенскі, які прыняў удзел у гэтым крыжовым паходзе, памёр амаль адразу пасля высадкі ў Атранта. Папа Рыгор IX не прыняў да ўвагі тлумачэнняў Фрыдрыха і учыніў над ім адлучэнне за тое, што ён не выканаў у прызначаны тэрмін свайго зароку. Пачалася вельмі шкодная для інтарэсаў Святой зямлі барацьба паміж імператарам і папай. У чэрвені 1228 года Фрыдрых нарэшце адплыў у Сірыю (6-ы крыжовы паход), але гэта не пагадніла з ім папу: Рыгор казаў, што Фрыдрых (усе яшчэ адлучаны) едзе ў Святую зямлю не як крыжак, а як пірат. У Святой зямлі Фрыдрых аднавіў ўмацавання Ёпіі і ў лютым 1229 года заключыў дамову з Алькамілам: султан саступіў яму Іерусалім, Віфлеем, Назарэт і некаторыя іншыя месцы, за што імператар абавязаўся дапамагаць Алькамілу супраць яго ворагаў. У сакавіку 1229 года Фрыдрых ўступіў у Іерусалім, а ў маі адплыў са Святой зямлі. Пасля выдалення Фрыдрыха яго ворагі сталі імкнуцца да паслаблення ўлады Гогенштаўфенаў як на Кіпры, былым з часоў імператара Генрыха VI ленам імперыі, так і ў Сірыі. Гэтыя разлады вельмі нявыгадна адбіваліся на ходзе барацьбы хрысціян з мусульманамі. Палёгку крыжакам прынеслі толькі разлад спадчыннікаў Алькаміла, памерлага ў 1238 годзе.
Увосень 1239 года ў Акру прыбытку Цібо Наварскі, герцаг Гуга Бургундскі, герцаг П’ер Брэтонскі, Амальрых Манфорцкі і іншыя. І цяпер крыжакі дзейнічалі незгодна і неабдумана і пацярпелі паразу; Амальрых быў узяты ў палон. Іерусалім зноў трапіў на некаторы час у рукі аднаго эюбідскага гаспадара. Саюз крыжакоў з эмірам Ізмаілам Дамаскім прывёў да вайны іх з егіпцянамі, якія разбілі іх пры Аскалоне. Пасля гэтага шматлікія крыжакі пакінулі Святую зямлю. Графу Рычарду Корнвалійскаму (брат англійскага караля Генрыха III), які прыбыў у Святую зямлю ў 1240 годзе, атрымалася заключыць выгадны мір з Эюбам (Мелік-Саліка-Эйюб) егіпецкім. Між тым разлад сярод хрысціян працягваўся; бароны, варожыя Гогенштаўфенам, перадалі ўладу над іерусалімскім каралеўствам Алісе Кіпрскай, тады як законным каралём быў сын Фрыдрыха II, Конрад. Пасля смерці Алісы ўлада перайшла да яе сына, Генрыха Кіпрскага. Новы саюз хрысціян з мусульманскімі ворагамі Эюбаў прывёў да таго, што Эюб заклікаў да сабе на дапамогу турак-харэзмійцаў, якія ўзялі ў верасні 1244 года незадоўга перад тым вернуты хрысціянам Іерусалім і страшна спустошылі яго. З тых часоў святы горад быў назаўсёды страчаны для крыжакоў. Пасля новай паразы хрысціян і іх саюзнікаў Эюб ўзяў Дамаск і Аскалон. Антыяхійцы і армяне павінны былі ў той жа час абавязаны плаціць даніну манголам. На Захадзе запал рыцараў астываў з прычыны няўдалага зыходу апошніх паходаў і з прычыны ладу дзеянні папаў, якія трацілі на барацьбу з Гогенштаўфенамі грошы, сабраныя на крыжовыя паходы, і заяўлялі, што дапамогай Святому Прэстолу супраць імператара можна вызваліцца ад дадзенага раней зароку ісці ў Святую зямлю. Зрэшты, пропаведзь крыжовага паходу ў Палесціну працягвалася па-ранейшаму і прывяла да 7-га крыжовага паходу. Раней за іншых крыж прыняў Людовік IX Французскі: падчас небяспечнай хваробы ён даў зарок ісці ў Святую зямлю. З ім пайшлі яго браты Роберт, Альфонс і Карл, герцаг Гуга Бургундскі, граф Вільгельм Фландрскі, герцаг П’ер Брэтанскі, сенешаль шампанскі Ян Жуанвіль (вядомы гісторык гэтага паходу) і многія іншыя.
Сёмы крыжовы паход

Улетку 1249 года кароль Людовік IX высадзіўся ў Егіпце. Хрысціяне занялі Даміету, а ў снежні дасягнулі Мансуры. У лютым наступнага года Роберт I д’Артуа, брат караля, неабдумана уварваўшыся ў гэты горад, загінуў; некалькі дзён праз мусульмане ледзь не ўзялі хрысціянскі лагер. Калі ў Мансуру прыбыў новы султан (Эюб памёр у канцы 1249 года), егіпцяне адрэзалі крыжакам адступленне; у хрысціянскім лагеры пачаліся голад і згубная пошасць. У красавіку мусульмане нанеслі крыжакам поўную паразу; сам кароль быў узяты ў палон, выкупіўшы сваю свабоду вяртаннем Даміеты і выплатай велічэзнай сумы. Большая частка крыжакоў вярнулася на радзіму; Людовік прабыў у Святой зямлі яшчэ чатыры гады, але не мог дамагчыся ніякіх сур’ёзных вынікаў.
Восьмы крыжовы паход
У асяроддзі хрысціян, нягледзячы на вельмі небяспечнае становішча, працягваліся бясконцыя звады: тампліеры варагавалі з янітамі, генуэзцы — з венецыянцамі і пізанцамі (з-за гандлёвага саперніцтва). Некаторую выгаду крыжакі вынялі толькі з барацьбы паміж манголамі і мусульманамі, якія з’явіліся ў Пярэдняй Азіі; але ў 1260 годзе султан Кутуз нанёс манголам паразу ў бітве пры Айн-Джалуце і авалодаў Дамаскам і Халебам. Калі пасля забойства Кутуза султанам стаў Бейбарс, становішча хрысціян стала безнадзейным. Перш за ўсё Бейбарс звярнуўся супраць Баэмунд Антыяхійскага; у 1265 годзе ён узяў Цэзарэю, Арзуф, Сафед, разбіў армян. У 1268 годзе ў яго рукі трапіла Антыёхія, якой хрысціяне валодалі 170 гадоў. Між тым Людовік IX зноў прыняў крыж. Яго прыкладу рушылі ўслед яго сыны (Філіп, Жан Трыстан і П’ер), брат граф Альфонс дэ Пуацье, пляменнік граф Роберт д’Артуа (сын загінулага ў Мансуры Роберта Артуа), кароль Тыбальд Наварскі і іншыя. Акрамя таго, абяцалі ісці ў крыжовыя паходы Карл Анжуйскі і сыны англійскага караля Генрыха III — Эдуард і Эдмунд. У ліпені 1270 года Людовік адплыў з Эг-Морта. У Кальяры вырашана было пачаць крыжовыя паходы, звязаныя з заваяваннем Туніса, які знаходзіўся пад уладай дынастыі Хафсідаў, што было б выгадна для Карла Анжуйскага (брата Людовіка Святога), але не для хрысціянскай справы ў Святой зямлі. Пад Тунісам сярод крыжакоў пачаўся мор: памёр Жан Трыстан, потым папскі легат і, нарэшце, 25 жніўня 1270 года, сам Людовік IX. Пасля прыбыцця Карла Анжуйскага быў з мусульманамі складзены мір, выгадны для Карла. Крыжакі пакінулі Афрыку і частка іх адплыла ў Сірыю, куды ў 1271 годзе прыбылі таксама англічане. Бейбарс працягваў атрымліваць верх над хрысціянамі, узяў некалькі гарадоў, але спроба яго заваяваць Кіпр не ўдалася. Ён заключыў з хрысціянамі перамір’е на 10 гадоў і 10 дзён і заняўся барацьбой з манголамі і армянамі. Пераемнік Баэмунда VI, Баэмунд Трыпалійскі, плаціў яму даніну.
У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або , але крыніцы асобных сцвярждэнняў няясныя праз неўжыванне зносак. |
Літаратура
- Pakarklis P. Kryziuociu valstybes santvarkos bruozai. Kaunas, 1948.
- Lietuviu karas su kryziuociais. Vilnius, 1964.
- Urban W. The Baltic Crusade. Chicago, 1975.
- Шаскольский И. П. Борьба Руси против крестоносной агрессии на берегах Балтики в XII—XIII вв. Л., 1978.
- Christiansen E. The Northern Crusades: The Baltic and the Catholic Frontier. 1100—1525. London, 1980.
- Белы А. Пад крыжом Св. Георгія // Падарожнік. № 2, 1996.
Гл. таксама
- Альбігойскі крыжовы паход
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Kryzho vyya paho dy agulnaya nazva vaenna palitychnyh kampanij yakiya pravodzilisya zahodneeyrapejskimi feadalami y XI XV stagoddzyah pad religijnymi lozungami krynica z sankcyi papskaga prastolu U vuzkim sense seryya takih pahoday na Blizki Ushod 1096 1270 prynyata razlichac 8 kryzhovyh pahoday pachatkova z metaj vyzvalennya terytoryj na yakih uznikla hrysciyanstva z pad ulady nyavernyh a faktychna i y intaresah feadalay Zahodnyaj Eyropy yakiya imknulisya da nabyccya novyh zemlyay i prygonnyh novyh pradmetay raskoshy i y intaresah ekanamichna razvityh garadoy Paynochnaj Italii yakiya ystupili y fazu peradkapitalistychnaga razviccya i byli zacikayleny y razvicci gandlyovyh suvyazyay z krainami Ushodu Perad pachatkam pershaga kryzhovaga pahodu na sabory y goradze Klermon Francyya u 1095 godze yago ydzelniki paklyalisya vyzvalic grob gaspodni y Ierusalime u znak chago nashyli na svaih stroyah chyrvony kryzh adkul pahodzic nazva ydzelnikay usih kryzhovyh pahoday kryzhaki Papy daklyaravali im adpushchenne ysih grahoy zdzejsnenyh pad chas kryzhovyh pahoday Najbolsh vazhnyya z pahoday na Blizki Ushod pershy 1096 1099 samy paspyahovy u hodze yakoga byli advayavany y musulman Palescina z Ierusalimam iznoy strachany hrysciyanami y 1187 godze Siryya i chastka Maloj Azii i stvoranyya pershyya dzyarzhavy kryzhakoy i chacverty 1202 1204 yaki skonchyysya razgromam i razrabavannem Kanstancinopalya i stvarennem kryzhackih dzyarzhay na terytoryi Vizantyjskaj imperyi Z padzennem krepasci Aka 1291 kryzhaki stracili yse ih terytaryyalnyya nabytki na Blizkim Ushodze aproch astravoy Ushodnyaga Mizhzemnamor ya zahoplenyh asmanami y XVI stagoddzi Nyagledzyachy na zavayoynichy i rabaynicki haraktar getyh kryzhovyh pahoday i ih kanchatkovuyu nyaydachu yany paspryyali paskarennyu ekanamichnaga i sacyyalnaga razviccya krain Zahodnyaj Eyropy idejnaj i kulturnaj kansalidacyi eyrapejskih naroday madernizacyi ih pobytu i svetapoglyadu aznayomili eyrapejcay z navukovymi i tehnichnymi dasyagnennyami musulmanskih krain a taksama starazhytnagrechaskaj spadchynaj Kryzhovyya pahodyPershy kryzhovy pahod Uzyacce Ierusalimu Asnoyny artykul Pershy kryzhovy pahod Pershy kryzhovy pahod byy ab yayleny Papam Rymskim Urbanam II 1095 z metaj advayavannya svyashchennaga gorada Ierusalima i y masulman Pachynaysya yak zaklik ab dapamoze i hutka peratvaryysya plan zavayoyvannya terytoryj Blizkaga yshodu Rycary i syalyane ad roznyh krain Zahodnyaj Eyropy adpravilisya y pahod da Ierusalima U 1099 g gorad byy uzyaty na yago padstave kryzhanoscy ytvaryli dzyarzhavu Ierusalimskae karaleystva Pahod pakazay moc ab yadnanaj Eyropy i stay adzinym pahodam u adroznenni ad astatnih yaki vykanay use pastaylenyya mety Papstva razglyadala pahod yak srodak navyazvannya katalicyzma peratvarayuchy vajnu y hrysciyanskuyu misiyu Pershy kryzhovy pahod paspryyay utvarennyu dzyarzhay kryzhakoy u Palescine i Siryi Ierusalimskae karaleystva i Grafstva Trypali U Zahodnyaj Eyrope ydzelniki pahodu lichylisya za geroey Z cyagam chasu daylenne na masulman z boku kryzhanoscay i Vizantyi aslabla Pervapachatkovaya palitychnaya nyaystojlivasc vymushala islamskiya dzyarzhavy abaranyacca ad agresiynyh lacinskih dzyarzhay Adnosiny pamizh imi zastavalisya cyazhkimi yashche na pracyagu nekalkih dzesyacigoddzyay ale Siryya i Egipet ne zbiralisya mirycca z parazhennem ad kryzhakoy yany ab yadnalisya i pad kiraynictvam Saladzina vyarnuli sabe Ierusalim shto stala prychynaj da nastupnyh kryzhovyh pahoday Drugi kryzhovy pahod Asnoyny artykul Drugi kryzhovy pahod Pachaty 1147 1149 y adkaz na zahop musulmanami Edeskaga Grafstva byy abveshchany rymskim papaj Yaygenam III i byy pershy z kryzhovyh pahoday yaki yznachalvali kirayniki dzyarzhay a menavita Lyudovik VII ad Francyi i Konrad III ad Germanii Yashche y Eyrope vojska padzyalilasya na dzve chastki minuyshy Vizantyyu i akazayshysya y Maloj Azii yano bylo razbita paasobku seldzhukami Lyudovik i Konrad i astatki ih vojskay dasyagnuli Ierusalima i y 1148 g udzelnichali y bezvynikovym napadze na Damask Kryzhovy pahod na yshodze byy nyaydaly dlya ydzelnikay eyrapejskaj kampanii i vyalikaj peramogaj dlya musulman Geta y kanchatkovym vyniku pryvyalo da padzennya Ierusalima i pachatku trecyaga kryzhovaga pahodu y kancy 12 aga st Tym chasam va Ushodnyaj Eyrope pachaysya pershy z Paynochnyh kryzhovyh pahoday z metaj gvaltoynaga hryshchenya yazychnickih plyamyon Paynochnyya kryzhovyya pahody Asnoyny artykul Paynochnyya kryzhovyya pahody Kryzhovymi pahodami abvyashchalisya i yse vaennyya akcyi y abaronu katalickaj very z aficyjnaj sankcyi Rymskaga Papy Masiravanyya carkoynaya i sveckaya prapaganda stvarali atmasferu religijnaj rasavaj i etnichnaj necyarpimasci da ysih nekatalikoy yayreyay i musulman Ispanii i Paynochnaj Afryki paganskih zahodneslavyanskih i balckih naroday i navat pravaslaynyh grekay i yshodnih slavyan i g d yakiya chasta ab yadnoyvalisya shtuchnym terminam saracyny Voragami very advolna abvyashchalisya i nosbity sapraydnyh ci yyaynyh erasyay albigojcy gusity i inshyya chasam palitychnyya voragi papstva ci yago sayuznikay U XII stagoddzi na Blizkim Ushodze i na Pirenejskim payvostrave sfarmiravalisya asobyya duhoyna rycarskiya yakiya vyali rej u arganizacyi kryzhovyh pahoday u tym liku Teytonski orden z 1198 g Paslya nyaydachy pyataga kryzhovaga pahodu 1217 1221 Teytonski orden peranyos svayu dzejnasc spachatku na na terytoryi suchasnaj Rumynii dze musiy baranic Vengerskae karaleystva ad polaycay a zatym u Prusiyu 1226 dze z inicyyatyvy ydzelnyh polskih knyazyoy i pershaga biskupa Prusii Hrysciyana Dabzhynskim ordenam z 1217 goda vyalisya kryzhovyya pahody suprac prusay Tolki z 1217 pa 1265 god bylo abveshchana kalya 114 kryzhovyh pahoday va yshodnyaj Prybaltycy Ale pachalisya kryzhovyya pahody suprac naroday Ushodnyaj Eyropy yakiya chasam abaznachayuc terminam Paynochnyya kryzhovyya pahody znachna ranej z 1147 g nyameckiya rycary z blaslavennya Papy pachali nastup na palabskih slavyan z 1155 g shvedy na finay z aposhnyaj treci XII stagoddzya datchane nemcy i inshyya na estay i livay Karnyya dzeyanni suprac getyh naroday apraydvalisya neabhodnascyu vyratavannya ih dush magchymae nibyta tolki pry hryshchenni pa katalickim abradze Da ylasna kryzhakoy Prusii i Inflyantay prafesiyanalay zahopnickih vojnay daluchalisya getak zvanyya pamochniki yakiya davali votu chasovaga ydzelu y vajne z nyavernymi shto lichylasya maralnym abavyazkam zahodneeyrapejskaga rycara U XIV stagoddzi Ushodnyaya Prybaltyka razam z Granadaj Kipram Balkanami i inshymi mescami dze regulyarna adbyvalisya kryzhovyya pahody uvahodzila y svoeasablivy vyaliki tur prajsci vyprabavanne yakim lichylasya za gonar kozhnamu vysakarodnamu feadalu Syarod najbolsh slavutyh pamochnikay byli cheshskiya karali Przhemysl Otakar II zasnavalnik Kyonigsberga y 1255 g Yan Lyuksemburg 1329 buduchy imperatar Svyashchennaj Rymskaj imperyi Karl IV vengerski karol Lyudvik I Vyaliki 1345 buduchy anglijski karol Genryh IV Lankaster 1390 1392 i insh Strata Ierusalima Asnoyny artykul Saladzin Saladzin ulasna Salah ad dzin Yusuf ibn Ayub pa smerci halifa praviy krainaj neabmezhavana pryznayuchy tolki naminalna vyarhoynuyu yladu atabeka Nur ad Dzina Pa smerci aposhnyaga 1174 Saladzin padparadkavay sabe Damask usyu musulmanskuyu Siryyu bolshuyu chastku Mesapatamii i prynyay tytul sultana U gety chas va Ierusalime pravilay malady karol Balduin IV Nyagledzyachy na cyazhkuyu hvarobu prakazu yon paspey pakazac syabe mudrym i dalnabachnym palkavodcam i dyplamatam Pry im ustalyavalasya nekatoraya raynavaga pamizh Ierusalimam i Damaskam I Balduin i Saladzin staralisya pazbyagac rashuchyh bitvay Adnak pradbachachy hutkuyu smerc karalya pry dvary Balduina narastali intrygi magutnyh baronay samymi yplyvovymi z yakih byli Gi de Luzinyan i Reno de Shatylyon Yany pradstaylyali radykalnuyu partyyu yakaya patrabavala abavyazkova skonchyc z Saladzinam Shatylyon akramya tago byaschynstvavay na karavannyh shlyahah y vakolicah svajgo apiryshcha Keraka Maayskaga U 1185 godze Balduin pamyor Gi de Luzinyan azhaniysya z yagoj syastroj Sibilaj i stay karalyom Ierusalima Cyaper pry sadzejnichanni Reno de Shatylyona yon pachay adkryta pravacyravac Saladzina na generalnuyu bitvu Aposhnyaj kroplyaj yakaya perapoynila chashu cyarpennya Saladzina stay napad Reno na karavan u yakim ehala syastra Saladzina Geta pryvyalo da abvastrennya adnosin i perahodu musulman u nastup U lipeni 1187 goda Saladzin yzyay Tyveryyadu i nanyos hrysciyanam yakiya zanyali vyshyni Hatyna kalya Tyveryyady strashnuyu parazu Karol Ierusalimski Gi de Luzinyan yago brat Amaryi Reno de Shatylyon i mnostva rycaray patrapili y palon Saladzin avaloday zatym Akraj Bejrutam Sidonam Kesaryyaj Askalonam i inshymi garadami 2 kastrychnika 1187 goda yago vojski ystupili y Ierusalim Tolki pad Ciram yaki abaranyay Konrad Manferacki Saladzin pacyarpey nyaydachu Va yladze kryzhakoy zastalisya tolki Cir Trypali i Antyyohiya Mizh tym karol Gi vyzvaliyshysya z palonu rushyy na zavayovu Akry Pospehi Saladzina vyklikali novy ruh na Zahadze yaki pryvyoy da 3 ga vyalikaga kryzhovaga pahoda Persh inshyh rushyli flaty lambardcay taskancay i genuezcay Imperatar Frydryh I Barbarosa pavyoy vyalikuyu armiyu Pamizh kryzhakami i grekami ne abyshlosya i cyaper bez varozhyh dzeyannyay greki navat zaklyuchyli sayuz z Saladzinam Treci kryzhovy pahod Asnoyny artykul Treci kryzhovy pahod Rychard Lvinae serca i Filip II prymayuc kapitulyacyyu Akony U 1187 sultan Saladzin razbiy kryzhanoscay i zahapiy Ierusalim Vyzvalyac Svyatuyu zyamlyu y Trecim kryzhovym pahodze rushyli razam sa svaimi vojskami karol Francyi Filip II Aygust imperatar Svyashchennaj Rymskaj imperyi Frydryh Barbarosa i karol Anglii Rychard Lvinae Serca Pahod zakonchyysya padpisannem mirnaga pagadnennya z Saladzinam pavodle yakogo Ierusalim zastaysya pad kantrolem arabay z pravam navedvannya yago eyrapejskimi palomnikami Adzinym z pospehay bylo zavayavanne Kipru yaki byy prodany tamplieram Chacvyorty kryzhovy pahod Asnoyny artykul Chacvyorty kryzhovy pahod Uvarvanne kryzhakoy u Kanstancinopal Arganizavany suprac Egiptu 1201 1204 kab pazbavic Svyatuyu zyamlyu ad musulmanskaj pagrozy Venecyya yakaya musila vyluchyc svae karabli dzelya transpartavannya vojskay bayalasya za svae naladzhanyya tryvalyya gandlyovyya suvyazi z Egiptam i yago spustashenne prynesla b yoj vyalikiya straty prytym shto na toj chas Kanstancinopal z yaylyaysya yae galoynym gandlyovym kankurentam Tamu venecyyancy kali peravozili rycaray na svaih karablyah prapanavali im adpravicca y Kanstancinopal U 1204 g kryzhanoscy yzyali Kanstancinopal Padchas shturmu i rabavannya byli bezzvarotna strachanyya najvyalikshyya kashtoynasci susvetnaj kultury tamu shto pachynayuchy z padzennya Rymskaj imperyi menavita Kanstancinopal z yaylyaysya adzinym zluchalnym zvyanom pamizh kulturaj antychnasci i suchasnascyu a paslya galoynym kulturnym centram hrysciyanstva Terytoryi Vizantyjskaj imperyi byli padzeleny pamizh eyrapejskimi feadalami na nekalki dzyarzhay u t l Lacinskaya imperyya yakaya praisnavala da 1261 g kali greki vyarnuli sabe Kanstancinopal Takim chynam zamest zbavennya Svyatoj zyamli ad pagrozy z boku musulman gety kryzhovy pahod z yaviysya katalizataram pashyrennya musulmanskaga yplyvu y Mizhzemnamor i tamu shto Vizantyya z yaylyalasya najmacnejshym faktaram yaki strymlivay ih Kryzhovy pahod dzyacej U 1212 godze adbyysya tak zvany Kryzhovy pahod dzyacej ekspedycyya pad pravadyrstvam yunaga prazorcy pa imeni Stefan yaki ydyhnuy y francuzskih i nyameckih dzyacej veru y toe shto z yago dapamogaj yak bednyya i addanyya slugi Gospada yany zmoguc vyarnuc hrysciyanstvu Ierusalim Dzeci adpravilisya na poydzen Eyropy ale mnogiya z ih ne dasyagnuli navat beragoy Mizhzemnaga mora a zaginuli y daroze Nekatoryya gistoryki lichac shto Kryzhovy pahod dzyacej byy pravakacyyaj naladzhanaj rabagandlyarami z metaj pradac udzelnikay pahodu y rabstva U mai 1212 goda kali nyameckae narodnae vojska prajshlo praz Kyoln u yago sheragah nalichvalasya kalya dvaccaci pyaci tysyach dzyacej i padletkay yakiya nakiroyvayucca y Italiyu kab adtul moram dasyagnuc Palesciny U hronikah XIII stagoddzya bolsh za pyacdzyasyat razoy zgadvaecca gety pahod yaki atrymay nazvu kryzhovaga pahodu dzyacej Kryzhaki seli y Marseli na karabli i chastkaj zaginuli ad bury chastkaj zh yak kazhuc dzyacej pradali y Egipet u rabstva Padobny ruh ahapiy i Germaniyu dze hlopchyk Mikalaj sabray natoyp dzyacej prykladna y 20 tysyach chalavek Bolshaya chastka ih zaginula abo rasseyalasya pa daroze asabliva shmat zaginula ih u Alpah ale nekatoryya dajshli da Bryndyzi adkul pavinny byli vyarnucca bolshaya chastka ih taksama zaginula Mizh tym na novy zaklik Inakenciya III adguknulisya anglijski karol Yan vengerski karol Andrash i nareshce Frydryh II Gogenshtayfen yaki prynyay kryzh u lipeni 1215 goda Pachatak kryzhovaga pahodu pryznachany byy na 1 chervenya 1217 goda Pyaty kryzhovy pahod Asnoyny artykul Pyaty kryzhovy pahod Sprava Inakenciya III pam u lipeni 1216 goda pracyagvay Ganoryj III Hoc Frydryh II adklay pahod a Yan Anglijski pamyor usyo zh taki y 1217 godze y Svyatuyu zyamlyu adpravilisya znachnyya atrady kryzhakoy z Andreem Vengerskim gercagam Leapoldam VI Aystryjskim i Atonam Meranskim na chale geta byy 5 y kryzhovy pahod Vaennyya dzeyanni ishli mlyava i y 1218 godze karol Andrej vyarnuysya dadomu Neyzabave y Svyatuyu zyamlyu prybyli novyya atrady kryzhakoy pad pravadyrstvam Georga Vidskaga i Vilgelma Galandskaga na shlyahu chastka ih dapamagala hrysciyanam y baracbe z mayrami y Partugalii Kryzhaki vyrashyli napasci na Egipet yaki byy u toj chas galoynym centram musulmanskaj magutnasci y Pyarednyaj Azii Syn al Adylya al Kamil al Adyl pamyor u 1218 godze prapanavay nadzvychaj vygadny mir yon zgadzhaysya navat na vyartanne Ierusalima hrysciyanam Geta prapanova byla adprechana kryzhakami U listapadze 1219 goda paslya bolsh chym gadavoj ablogi kryzhaki yzyali Damietu Vydalenne z lagera kryzhakoy Leapolda i karalya Iaana Bryenskaga zbolshaga bylo kampensavana prybyccyom u Egipet Lyudviga Bavarskaga z nemcami Chastka kryzhakoy perakananaya papskim legatam Pelagiem rushyla da Mansura ale pahod skonchyysya poynaj nyaydachaj i kryzhaki zaklyuchyli y 1221 godze z al Kamilej mir pavodle yakoga atrymali svabodnae adstuplenne ale abavyazalisya achyscic Damietu i naogul Egipet Mizh tym z Ialantaj dachkoj Maryi Erusalimskaj i Yana Bryenskaga azhaniysya Frydryh II Gogenshtayfen Yon abavyazaysya perad Papam pachac kryzhovy pahod Shosty kryzhovy pahod Asnoyny artykul Imperatar Frydryh II z Al Kamilem Frydryh y zhniyni 1227 goda sapraydy adpraviy u Siryyu flot z gercagam Genryham Limburgskim na chale u verasni yon adplyy i sam ale pavinen byy neyzabave vyarnucca na berag z prychyny sur yoznaj hvaroby Landgraf Lyudvig Cyuryngenski yaki prynyay udzel u getym kryzhovym pahodze pamyor amal adrazu paslya vysadki y Atranta Papa Rygor IX ne prynyay da yvagi tlumachennyay Frydryha i uchyniy nad im adluchenne za toe shto yon ne vykanay u pryznachany termin svajgo zaroku Pachalasya velmi shkodnaya dlya intaresay Svyatoj zyamli baracba pamizh imperataram i papaj U cherveni 1228 goda Frydryh nareshce adplyy u Siryyu 6 y kryzhovy pahod ale geta ne pagadnila z im papu Rygor kazay shto Frydryh use yashche adluchany edze y Svyatuyu zyamlyu ne yak kryzhak a yak pirat U Svyatoj zyamli Frydryh adnaviy ymacavannya Yopii i y lyutym 1229 goda zaklyuchyy damovu z Alkamilam sultan sastupiy yamu Ierusalim Vifleem Nazaret i nekatoryya inshyya mescy za shto imperatar abavyazaysya dapamagac Alkamilu suprac yago voragay U sakaviku 1229 goda Frydryh ystupiy u Ierusalim a y mai adplyy sa Svyatoj zyamli Paslya vydalennya Frydryha yago voragi stali imknucca da paslablennya ylady Gogenshtayfenay yak na Kipry bylym z chasoy imperatara Genryha VI lenam imperyi tak i y Siryi Getyya razlady velmi nyavygadna adbivalisya na hodze baracby hrysciyan z musulmanami Palyogku kryzhakam prynesli tolki razlad spadchynnikay Alkamila pamerlaga y 1238 godze Uvosen 1239 goda y Akru prybytku Cibo Navarski gercag Guga Burgundski gercag P er Bretonski Amalryh Manforcki i inshyya I cyaper kryzhaki dzejnichali nezgodna i neabdumana i pacyarpeli parazu Amalryh byy uzyaty y palon Ierusalim znoy trapiy na nekatory chas u ruki adnago eyubidskaga gaspadara Sayuz kryzhakoy z emiram Izmailam Damaskim pryvyoy da vajny ih z egipcyanami yakiya razbili ih pry Askalone Paslya getaga shmatlikiya kryzhaki pakinuli Svyatuyu zyamlyu Grafu Rychardu Kornvalijskamu brat anglijskaga karalya Genryha III yaki prybyy u Svyatuyu zyamlyu y 1240 godze atrymalasya zaklyuchyc vygadny mir z Eyubam Melik Salika Ejyub egipeckim Mizh tym razlad syarod hrysciyan pracyagvaysya barony varozhyya Gogenshtayfenam peradali yladu nad ierusalimskim karaleystvam Alise Kiprskaj tady yak zakonnym karalyom byy syn Frydryha II Konrad Paslya smerci Alisy ylada perajshla da yae syna Genryha Kiprskaga Novy sayuz hrysciyan z musulmanskimi voragami Eyubay pryvyoy da tago shto Eyub zaklikay da sabe na dapamogu turak harezmijcay yakiya yzyali y verasni 1244 goda nezadoyga perad tym vernuty hrysciyanam Ierusalim i strashna spustoshyli yago Z tyh chasoy svyaty gorad byy nazaysyody strachany dlya kryzhakoy Paslya novaj parazy hrysciyan i ih sayuznikay Eyub yzyay Damask i Askalon Antyyahijcy i armyane pavinny byli y toj zha chas abavyazany placic daninu mangolam Na Zahadze zapal rycaray astyvay z prychyny nyaydalaga zyhodu aposhnih pahoday i z prychyny ladu dzeyanni papay yakiya tracili na baracbu z Gogenshtayfenami groshy sabranyya na kryzhovyya pahody i zayaylyali shto dapamogaj Svyatomu Prestolu suprac imperatara mozhna vyzvalicca ad dadzenaga ranej zaroku isci y Svyatuyu zyamlyu Zreshty propavedz kryzhovaga pahodu y Palescinu pracyagvalasya pa ranejshamu i pryvyala da 7 ga kryzhovaga pahodu Ranej za inshyh kryzh prynyay Lyudovik IX Francuzski padchas nebyaspechnaj hvaroby yon day zarok isci y Svyatuyu zyamlyu Z im pajshli yago braty Robert Alfons i Karl gercag Guga Burgundski graf Vilgelm Flandrski gercag P er Bretanski seneshal shampanski Yan Zhuanvil vyadomy gistoryk getaga pahodu i mnogiya inshyya Syomy kryzhovy pahod Asnoyny artykul Syomy kryzhovy pahod Lyudovik IX Uletku 1249 goda karol Lyudovik IX vysadziysya y Egipce Hrysciyane zanyali Damietu a y snezhni dasyagnuli Mansury U lyutym nastupnaga goda Robert I d Artua brat karalya neabdumana uvarvayshysya y gety gorad zaginuy nekalki dzyon praz musulmane ledz ne yzyali hrysciyanski lager Kali y Mansuru prybyy novy sultan Eyub pamyor u kancy 1249 goda egipcyane adrezali kryzhakam adstuplenne u hrysciyanskim lagery pachalisya golad i zgubnaya poshasc U krasaviku musulmane nanesli kryzhakam poynuyu parazu sam karol byy uzyaty y palon vykupiyshy svayu svabodu vyartannem Damiety i vyplataj velicheznaj sumy Bolshaya chastka kryzhakoy vyarnulasya na radzimu Lyudovik prabyy u Svyatoj zyamli yashche chatyry gady ale ne mog damagchysya niyakih sur yoznyh vynikay Vosmy kryzhovy pahod Asnoyny artykul Vosmy kryzhovy pahod U asyaroddzi hrysciyan nyagledzyachy na velmi nebyaspechnae stanovishcha pracyagvalisya byaskoncyya zvady tampliery varagavali z yanitami genuezcy z venecyyancami i pizancami z za gandlyovaga sapernictva Nekatoruyu vygadu kryzhaki vynyali tolki z baracby pamizh mangolami i musulmanami yakiya z yavilisya y Pyarednyaj Azii ale y 1260 godze sultan Kutuz nanyos mangolam parazu y bitve pry Ajn Dzhaluce i avaloday Damaskam i Halebam Kali paslya zabojstva Kutuza sultanam stay Bejbars stanovishcha hrysciyan stala beznadzejnym Persh za ysyo Bejbars zvyarnuysya suprac Baemund Antyyahijskaga u 1265 godze yon uzyay Cezareyu Arzuf Safed razbiy armyan U 1268 godze y yago ruki trapila Antyyohiya yakoj hrysciyane valodali 170 gadoy Mizh tym Lyudovik IX znoy prynyay kryzh Yago prykladu rushyli ysled yago syny Filip Zhan Trystan i P er brat graf Alfons de Puace plyamennik graf Robert d Artua syn zaginulaga y Mansury Roberta Artua karol Tybald Navarski i inshyya Akramya tago abyacali isci y kryzhovyya pahody Karl Anzhujski i syny anglijskaga karalya Genryha III Eduard i Edmund U lipeni 1270 goda Lyudovik adplyy z Eg Morta U Kalyary vyrashana bylo pachac kryzhovyya pahody zvyazanyya z zavayavannem Tunisa yaki znahodziysya pad uladaj dynastyi Hafsiday shto bylo b vygadna dlya Karla Anzhujskaga brata Lyudovika Svyatoga ale ne dlya hrysciyanskaj spravy y Svyatoj zyamli Pad Tunisam syarod kryzhakoy pachaysya mor pamyor Zhan Trystan potym papski legat i nareshce 25 zhniynya 1270 goda sam Lyudovik IX Paslya prybyccya Karla Anzhujskaga byy z musulmanami skladzeny mir vygadny dlya Karla Kryzhaki pakinuli Afryku i chastka ih adplyla y Siryyu kudy y 1271 godze prybyli taksama anglichane Bejbars pracyagvay atrymlivac verh nad hrysciyanami uzyay nekalki garadoy ale sproba yago zavayavac Kipr ne ydalasya Yon zaklyuchyy z hrysciyanami peramir e na 10 gadoy i 10 dzyon i zanyaysya baracboj z mangolami i armyanami Peraemnik Baemunda VI Baemund Trypalijski placiy yamu daninu U artykule abo razdzele yosc spis krynic abo ale krynicy asobnyh scvyarzhdennyay nyayasnyya praz neyzhyvanne znosak Scvyardzhenni ne padmacavanyya krynicami moguc byc pastayleny pad sumnenne i vydaleny Vy mozhace palepshyc artykul dadayshy dakladnejshyya spasylki na krynicy LitaraturaPakarklis P Kryziuociu valstybes santvarkos bruozai Kaunas 1948 Lietuviu karas su kryziuociais Vilnius 1964 Urban W The Baltic Crusade Chicago 1975 Shaskolskij I P Borba Rusi protiv krestonosnoj agressii na beregah Baltiki v XII XIII vv L 1978 Christiansen E The Northern Crusades The Baltic and the Catholic Frontier 1100 1525 London 1980 Bely A Pad kryzhom Sv Georgiya Padarozhnik 2 1996 Gl taksamaPartal Kryzhovyya pahody Albigojski kryzhovy pahod