Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Лейф Эрыксан Лейф Шчаслівы ісл Leifur Eiríksson нарв Leiv Eiriksson нар каля 975 года памёр каля 1020 года вікінг сын Эр

Лейф Эрыксан

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Лейф Эрыксан

Лейф Эрыксан, Лейф Шчаслівы (ісл.: Leifur Eiríksson, нарв.: Leiv Eiriksson, нар. каля 975 года – памёр каля 1020 года) – вікінг, сын Эрыка Рудога ісландскага першаадкрывальніка і заснавальніка нарманскіх калоній у Грэнландыі.

Лейф Эрыксан
стар.-сканд.: Leifr heppni Eiríksson
image
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, мараплавец, ваяр
Дата нараджэння каля 972
Месца нараджэння
  • магчыма Eiríksstaðir[d], Ісландская Вольная Дзяржава
Дата смерці каля 1020
Месца смерці
  • магчыма Браталід[d], Куялек, Грэнландыя, Каралеўства Данія або
  • Грэнландыя, Каралеўства Данія
Грамадзянства
  • image Ісландская Вольная Дзяржава
Веравызнанне каталіцтва і скандынаўскае язычніцтва[d]
Бацька Эйрык Рыжы
Маці Þjóðhildr Jörundardóttir[d]
image Медыяфайлы на Вікісховішчы
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Эрыксан.
image
Паштовая марка з выявай Лейфа Эрыксана (1968 ЗША)

Лейф прыняў хрысціянства ў Нарвегіі, падчас масавага хрышчэння нарманаў. Калі ён вярнуўся ў Грэнландыю, да яго дайшлі чуткі аб невядомых землях на захадзе, адкрытых Б’ёрні Герольфсанам.

Грэнландская сага распавядае аб тым, што прыкладна ў 1002 годзе Лейф, з камандай у 35 чалавек, паплыў на захад шляхам Б’ёрні. Першай зямлёй, якую спаткаў Лейф, была пакрытая вялікімі камянямі (ісл.: hellur) востраў, які ён назваў Helluland, навукоўцы лічаць, што гэта быў востраў Зямля Бафіна. Потым ён даплыў да лясістай зямлі з белымі пляжамі, якую назваў Markland (лясная краіна). Гэта, хутчэй за ўсё, была паўвостраў Лабрадор.

Калі даследчык адкрыў чарговую зямлю, ён высадзіўся разам са сваімі людзьмі і пабудаваў некалькі хатаў. Месца было ўдалае, у рэках было шмат ласосяў, клімат быў умераны. Падарожнікі правялі там усю зіму.

Сагі ўзгадваюць, што чалавек з імем Тыркір, немец, знайшоў у новай зямлі вінаград, пасля чаго Лейф назваў гэтую зямлю Vinland (вінаградная зямля). Лічыцца, што новая зямля была пакінута пасля некалькіх сутычак з мясцовымі жыхарамі.

Па дарозе дамоў Лейф выратаваў некалькі нармандскіх маракоў, якія назвалі яго Лейф Шчаслівы. Зараз ідуць спрэчкі аб тым, якая менавіта зямля была тым самым Вінландам. Большасць даследчыкаў лічаць, што Лейф быў першым еўрапейцам, які высадзіўся ў Амерыцы.

Акрамя гэтага Лейф і яго жонка лічацца хрысціцелямі Грэнландыі.

Ушанаванне памяці

У наш час назву Leifur Eiríksson носіць ісландскі аэрапорт у Кефлавіку. У 1887 годзе ў Бостане быў усталяваны помнік Лейфу Эрыксану. У ЗША 9 кастрычніка названы “Днём Эрыксана”.

Зноскі

  1. Geni.com — 2006.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q2621214"></a>

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лейф Эрыксан

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 21 Май, 2025 / 23:06

Lejf Eryksan Lejf Shchaslivy isl Leifur Eiriksson narv Leiv Eiriksson nar kalya 975 goda pamyor kalya 1020 goda viking syn Eryka Rudoga islandskaga pershaadkryvalnika i zasnavalnika narmanskih kalonij u Grenlandyi Lejf Eryksanstar skand Leifr heppni EirikssonRod dzejnasci padarozhnik dasledchyk maraplavec vayarData naradzhennya kalya 972Mesca naradzhennya magchyma Eiriksstadir d Islandskaya Volnaya DzyarzhavaData smerci kalya 1020Mesca smerci magchyma Bratalid d Kuyalek Grenlandyya Karaleystva Daniya aboGrenlandyya Karaleystva DaniyaGramadzyanstva Islandskaya Volnaya DzyarzhavaVeravyznanne katalictva i skandynayskae yazychnictva d Backa Ejryk RyzhyMaci THjodhildr Jorundardottir d Medyyafajly na VikishovishchyU Vikipedyi yosc artykuly pra inshyh lyudzej z prozvishcham Eryksan Pashtovaya marka z vyyavaj Lejfa Eryksana 1968 ZShA Lejf prynyay hrysciyanstva y Narvegii padchas masavaga hryshchennya narmanay Kali yon vyarnuysya y Grenlandyyu da yago dajshli chutki ab nevyadomyh zemlyah na zahadze adkrytyh B yorni Gerolfsanam Grenlandskaya saga raspavyadae ab tym shto prykladna y 1002 godze Lejf z kamandaj u 35 chalavek paplyy na zahad shlyaham B yorni Pershaj zyamlyoj yakuyu spatkay Lejf byla pakrytaya vyalikimi kamyanyami isl hellur vostray yaki yon nazvay Helluland navukoycy lichac shto geta byy vostray Zyamlya Bafina Potym yon daplyy da lyasistaj zyamli z belymi plyazhami yakuyu nazvay Markland lyasnaya kraina Geta hutchej za ysyo byla payvostray Labrador Kali dasledchyk adkryy chargovuyu zyamlyu yon vysadziysya razam sa svaimi lyudzmi i pabudavay nekalki hatay Mesca bylo ydalae u rekah bylo shmat lasosyay klimat byy umerany Padarozhniki pravyali tam usyu zimu Sagi yzgadvayuc shto chalavek z imem Tyrkir nemec znajshoy u novaj zyamli vinagrad paslya chago Lejf nazvay getuyu zyamlyu Vinland vinagradnaya zyamlya Lichycca shto novaya zyamlya byla pakinuta paslya nekalkih sutychak z myascovymi zhyharami Pa daroze damoy Lejf vyratavay nekalki narmandskih marakoy yakiya nazvali yago Lejf Shchaslivy Zaraz iduc sprechki ab tym yakaya menavita zyamlya byla tym samym Vinlandam Bolshasc dasledchykay lichac shto Lejf byy pershym eyrapejcam yaki vysadziysya y Amerycy Akramya getaga Lejf i yago zhonka lichacca hryscicelyami Grenlandyi Ushanavanne pamyaciU nash chas nazvu Leifur Eiriksson nosic islandski aeraport u Keflaviku U 1887 godze y Bostane byy ustalyavany pomnik Lejfu Eryksanu U ZShA 9 kastrychnika nazvany Dnyom Eryksana ZnoskiGeni com 2006 lt a href https wikidata org wiki Track Q2621214 gt lt a gt SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Lejf Eryksan

Апошнія артыкулы
  • Май 21, 2025

    Нікаля Бурбакі

  • Май 21, 2025

    Нізіна

  • Май 19, 2025

    Нізкі Рынак

  • Май 21, 2025

    Ніжняя Саксонія

  • Май 20, 2025

    Ніжняя Аўстрыя

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка