Марэ́на (ад фр.: moraine), марэнныя адклады — скопішчы несартаванага ці слабасартаванага абломкавага матэрыялу, які пераносіцца або адкладваецца ледавікамі і ўтварае марэнны рэльеф.
Склад і ўтварэнне марэны
Паводле свайго складу марэны вельмі разнастайныя. Матэрыял марэны складаецца з валуноў, глыб, галькі, жвіру, змешаных з пяском, алеўрытам і глінай. Характэрнымі літалагічнымі рознасцямі з’яўляюцца валунны супесак і валунны суглінак. Колер марэны ад чырвона-бурага да зеленавата-шэрага з рознымі адценнямі. Грануламетрычны склад марэны: фракцыя памерам больш за 1 мм — 7 % (валуны, галька, жвір), 1—0,1 мм — 68 % (пяскі, алеўрыт), менш за 0,01 мм — 25 % (гліны).
Адрозніваюць марэны сучасных рухомых ледавікоў і адкладзеныя. Рухомыя марэны падзяляюцца на паверхневыя і ўнутраныя (уласцівыя далінным або міжгорным ледавіковым патокам) і донныя (трапляюцца ва ўсіх тыпах ледавікоў). Паверхневыя марэны ўтвараюцца з абломкавага матэрыялу, знесенага са скалістых схілаў даліны або адкладзенага пры адтаванні з тоўшчы лёду.
Па размяшчэнні на паверхні ледавіка вылучаюць бакавую і сярэдзінную марэны. Бакавая марэна ўтварае валы ўздоўж двух бакоў ледавіковага «языка». Пры зліцці ледавікоў бакавыя марэны аб’ядноўваюцца ў адзін вал па сярэдзіне ледавіка — сярэдзінныя марэны (можа быць некалькі). Унутраная марэна ўключана ў тоўшчу лёду. Донная марэна ўяўляе сабой адарваны ад ложа абломкавы матэрыял, заключаны ў прыдонных слаях лёду. Адкладзеная марэна — найбольш характэрны тып ледавіковых адкладаў, утвараецца з усіх тыпаў рухомых марэн у час руху, прыпынку і канчатковага раставання ледавіка. Падзяляецца на асноўную, абляцыйную і канцавую. Найбольш пашырана на тэрыторыях, якія перакрываліся ў чацвярцічны перыяд мацерыковымі ільдамі. Асноўная марэна — масіўная, радзей лускаватая ці плітчастая, мае абломкавы матэрыял, складае ў асноўным раўніны і нізіны, дзе залягае ў выглядзе пластоў. Утвараецца пераважна з доннай марэны. Часта перакрыта тонкім слоем абляцыйнай марэны, або марэны адтавання, якая ўзнікае ў стадыі дэградацыі ледавіка з унутранай і верхніх слаёў доннай марэны. Гэты тып марэны пашыраны ў паласе развіцця форм рэльефу пасіўнага (мёртвага) лёду (камаў, озаў і іх масіваў). Канцавыя марэны складаюцца з абломкавага матэрыялу, які намнажаўся ў франтальнай частцы ледавіка, дзе часта перамяшаны прынесены і мясцовы матэрыял. Назіраюцца дыслацыраваныя слаі парод, ёсць глыбы адорвеняў плейстацэнавых і даплейстацэнавых парод. Сярод іх часта ўтвараюцца напорныя марэны. Канцавыя марэны складаюць узвышшы і канцова-марэнныя грады.
На тэрыторыі Беларусі пашыраны плейстацэнавыя марэны. Яны адсутнічаюць у далінах рэк урэзаных у даплейстацэнавыя пароды і на невялікіх размытых участках на поўдні краіны. Сярэдняя магутнасць марэны аднаго зледзянення 5-30 м, максімальная да 100 м. Марэны займаюць 50 % аб’ёму плейстацэнавай тоўшчы, перамяжаюцца з іншымі генетычнымі тыпамі адкладаў.
Марэны з’яўляюцца рэльефа- і глебаўтваральнымі пародамі, служаць водаўпорам для грунтовых і напорных вод і сыравінай для прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.
Марэнны рэльеф

Фарміраванне марэннага рэльефу звязана з ледавіковай экзарацыяй, марэннага матэрыялу і флювіягляцыяльных адкладаў.
Вылучаюць тыпы марэннага рэльефу:
- марэнныя раўніны (роўныя або злёгку хвалістыя паверхні, якія ўскладняюцца асобнымі марэннымі ўзгоркамі, катлавінамі, лагчынамі);
- канцова-марэнны (сістэмы моцна расчлянёных канцова-марэнных узвышшаў і град, выцягнутых на дзясяткі кіламетраў уздоўж краю былога ледавіка);
- узгорыста-марэнна-азёрны (спалучэнне марэнных і камавых узгоркаў з озамі, катлавінамі, лагчынамі і паніжэннямі, занятымі азёрамі і балотамі).
У горных далінах марэнны рэльеф прадстаўлены бакавымі марэнамі, градамі канцавых марэн, цыркамі, трогамі і інш.

На Беларусі найбольш выразны ў зоне паазерскага зледзянення. Усяго на тэрыторыі Беларусі вылучаюць наступныя палосы краявых марэнных утварэнняў:
- Браслаўская паласа краявых утварэнняў;
- Віцебская паласа краявых утварэнняў;
- Аршанская паласа краявых марэнных утварэнняў;
- Ашмянская паласа краявых утварэнняў;
- Магілёўская паласа краявых утварэнняў;
- Слаўгарадская паласа краявых утварэнняў;
- Мазырская паласа краявых утварэнняў;
- Столінская паласа краявых утварэнняў.
Аршанская і слаўгарадская палосы краявых утварэнняў пазначаюць межы і (адпаведна). Астатнія ж палосы краявых утварэнняў пазначаюць толькі асобныя стадыі і фазы ў развіцці ледавіковага покрыва чацвярцічнага перыяду.
Літаратура
- Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1992.
- Мацвееў А. В., Якушка В. П. Пра рэльеф Беларусі. — Мн., 1994.
- Санько А. Ф. Марэна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Санько А. Ф., Якушка В. П. Марэнны рэльеф // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Фізічная геаграфія Беларусі: вучэб. Дап. для студ. геагр. фак. / пад рэд. Б. М. Гурскага. — Мн., 1995.
- Марэ́ны // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 466. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Море́на, моренные отложения // Природа Беларуси: энциклопедия. В 3 т. Т. I. Земля и недра / Редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — С. 251. — 464 с.: ил. — 3000 экз. — ISBN 978-985-11-0472-3. (руск.)
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
U panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Marena znachenni Mare na ad fr moraine marennyya adklady skopishchy nesartavanaga ci slabasartavanaga ablomkavaga materyyalu yaki peranosicca abo adkladvaecca ledavikami i ytvarae marenny relef Marena y peradgor yah Skalistyh gor Kanada Sklad i ytvarenne marenyPavodle svajgo skladu mareny velmi raznastajnyya Materyyal mareny skladaecca z valunoy glyb galki zhviru zmeshanyh z pyaskom aleyrytam i glinaj Harakternymi litalagichnymi roznascyami z yaylyayucca valunny supesak i valunny suglinak Koler mareny ad chyrvona buraga da zelenavata sheraga z roznymi adcennyami Granulametrychny sklad mareny frakcyya pameram bolsh za 1 mm 7 valuny galka zhvir 1 0 1 mm 68 pyaski aleyryt mensh za 0 01 mm 25 gliny Adroznivayuc mareny suchasnyh ruhomyh ledavikoy i adkladzenyya Ruhomyya mareny padzyalyayucca na paverhnevyya i ynutranyya ulascivyya dalinnym abo mizhgornym ledavikovym patokam i donnyya traplyayucca va ysih typah ledavikoy Paverhnevyya mareny ytvarayucca z ablomkavaga materyyalu znesenaga sa skalistyh shilay daliny abo adkladzenaga pry adtavanni z toyshchy lyodu Pa razmyashchenni na paverhni ledavika vyluchayuc bakavuyu i syaredzinnuyu mareny Bakavaya marena ytvarae valy yzdoyzh dvuh bakoy ledavikovaga yazyka Pry zlicci ledavikoy bakavyya mareny ab yadnoyvayucca y adzin val pa syaredzine ledavika syaredzinnyya mareny mozha byc nekalki Unutranaya marena yklyuchana y toyshchu lyodu Donnaya marena yyaylyae saboj adarvany ad lozha ablomkavy materyyal zaklyuchany y prydonnyh slayah lyodu Adkladzenaya marena najbolsh harakterny typ ledavikovyh adkladay utvaraecca z usih typay ruhomyh maren u chas ruhu prypynku i kanchatkovaga rastavannya ledavika Padzyalyaecca na asnoynuyu ablyacyjnuyu i kancavuyu Najbolsh pashyrana na terytoryyah yakiya perakryvalisya y chacvyarcichny peryyad macerykovymi ildami Asnoynaya marena masiynaya radzej luskavataya ci plitchastaya mae ablomkavy materyyal skladae y asnoynym rayniny i niziny dze zalyagae y vyglyadze plastoy Utvaraecca peravazhna z donnaj mareny Chasta perakryta tonkim sloem ablyacyjnaj mareny abo mareny adtavannya yakaya yznikae y stadyi degradacyi ledavika z unutranaj i verhnih slayoy donnaj mareny Gety typ mareny pashyrany y palase razviccya form relefu pasiynaga myortvaga lyodu kamay ozay i ih masivay Kancavyya mareny skladayucca z ablomkavaga materyyalu yaki namnazhaysya y frantalnaj chastcy ledavika dze chasta peramyashany pryneseny i myascovy materyyal Nazirayucca dyslacyravanyya slai parod yosc glyby adorvenyay plejstacenavyh i daplejstacenavyh parod Syarod ih chasta ytvarayucca napornyya mareny Kancavyya mareny skladayuc uzvyshshy i kancova marennyya grady Na terytoryi Belarusi pashyrany plejstacenavyya mareny Yany adsutnichayuc u dalinah rek urezanyh u daplejstacenavyya parody i na nevyalikih razmytyh uchastkah na poydni krainy Syarednyaya magutnasc mareny adnago zledzyanennya 5 30 m maksimalnaya da 100 m Mareny zajmayuc 50 ab yomu plejstacenavaj toyshchy peramyazhayucca z inshymi genetychnymi typami adkladay Mareny z yaylyayucca relefa i glebaytvaralnymi parodami sluzhac vodayporam dlya gruntovyh i napornyh vod i syravinaj dlya pramyslovasci budaynichyh materyyalay Marenny relefMarenny relef Shatlandyya Farmiravanne marennaga relefu zvyazana z ledavikovaj ekzaracyyaj marennaga materyyalu i flyuviyaglyacyyalnyh adkladay Vyluchayuc typy marennaga relefu marennyya rayniny roynyya abo zlyogku hvalistyya paverhni yakiya yskladnyayucca asobnymi marennymi yzgorkami katlavinami lagchynami kancova marenny sistemy mocna raschlyanyonyh kancova marennyh uzvyshshay i grad vycyagnutyh na dzyasyatki kilametray uzdoyzh krayu byloga ledavika uzgorysta marenna azyorny spaluchenne marennyh i kamavyh uzgorkay z ozami katlavinami lagchynami i panizhennyami zanyatymi azyorami i balotami U gornyh dalinah marenny relef pradstayleny bakavymi marenami gradami kancavyh maren cyrkami trogami i insh Uzgorysta marenna azyorny relef Belarus Na Belarusi najbolsh vyrazny y zone paazerskaga zledzyanennya Usyago na terytoryi Belarusi vyluchayuc nastupnyya palosy krayavyh marennyh utvarennyay Braslayskaya palasa krayavyh utvarennyay Vicebskaya palasa krayavyh utvarennyay Arshanskaya palasa krayavyh marennyh utvarennyay Ashmyanskaya palasa krayavyh utvarennyay Magilyoyskaya palasa krayavyh utvarennyay Slaygaradskaya palasa krayavyh utvarennyay Mazyrskaya palasa krayavyh utvarennyay Stolinskaya palasa krayavyh utvarennyay Arshanskaya i slaygaradskaya palosy krayavyh utvarennyay paznachayuc mezhy i adpavedna Astatniya zh palosy krayavyh utvarennyay paznachayuc tolki asobnyya stadyi i fazy y razvicci ledavikovaga pokryva chacvyarcichnaga peryyadu LitaraturaGeagrafiya Belarusi Encykl davednik Mn BelEn 1992 Macveey A V Yakushka V P Pra relef Belarusi Mn 1994 Sanko A F Marena Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 10 Malajziya Mugadzhary Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2000 T 10 544 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0169 9 t 10 Sanko A F Yakushka V P Marenny relef Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 10 Malajziya Mugadzhary Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2000 T 10 544 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0169 9 t 10 Fizichnaya geagrafiya Belarusi vucheb Dap dlya stud geagr fak pad red B M Gurskaga Mn 1995 Mare ny Belarus encyklapedychny davednik Redkal B I Sachanka gal red i insh Mast M V Drako A M Hilkevich Mn BelEn 1995 S 466 800 s 5 000 ekz ISBN 985 11 0026 9 More na morennye otlozheniya Priroda Belarusi enciklopediya V 3 t T I Zemlya i nedra Redkol T V Belova i dr Mn Belaruskaya Encyklapedyya imya Petrusya Broyki 2009 S 251 464 s il 3000 ekz ISBN 978 985 11 0472 3 rusk