Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Пе рмскія мовы група роднасных моў у складзе фіна ўгорскай галіны ўральскай моўнай сям і на якіх размаўляюць удмурты ком

Пермскія мовы

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Пермскія мовы

Пе́рмскія мовы — група роднасных моў у складзе фіна-ўгорскай галіны ўральскай моўнай сям'і, на якіх размаўляюць удмурты, комі, і . Распаўсюджаныя ў рэспубліцы Комі, Комі-Пярмяцкай акрузе, Удмуртыі, Пермскім краі і некаторых іншых навакольных суб'ектах Расійскай Федэрацыі.

Пермская
image
Таксон група
Арэал Удмуртыя, Рэспубліка Комі, Пермскі край, Рэспубліка Татарстан, Рэспубліка Башкартастан, Кіраўская вобласць
Колькасць носьбітаў 775,6 тыс.
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Уральская сям'я

Фіна-ўгорская сям'я
Склад
комі мова, удмурцкая мова
Коды моўнай групы
ISO 639-2 —
ISO 639-5 —
image
Класіфікацыя ўральскіх моў паводле карты Еўразіі:            Самадыйскія            Фіна-волжскія і пермскія

Агулам на пермскіх мовах размаўляе прыкладна 775 000 чалавек з агульнай колькасці пермскіх народаў, якая прыкладна складае 1 055 000 чалавек.

Гісторыя

У канцы 3 тысячагоддзя да н.э. старажытная агульная фіна-ўгорская мова падзялілася на дзве галіны: правенгерскую, якая стала продкам , і венгерскай моў, і фіна-пермскую, якая цяпер з'яўляецца продкам саамскіх, прыбалтыйска-фінскіх, фіна-волжскіх і пермскіх моў.

З сярэдзіны 2 тысячагоддзя да н. э пачынаецца новы этап у гісторыі фарміравання пермскіх моў. У гэтыя часы з фіна-пермскай моўнай супольнасці выдзяляецца агульная пермская мова — мова, на якой размаўлялі пярмяне, продкі сучасных удмуртаў і комі. Носьбіты гэтай мовы пражывалі ў басейне Вяткі і ў сярэднім і ніжнім цячэннях Камы. Аб гэтым сведчыць багатая гідранімія ў раёнах гэтых рэк, якая захавалася да нашых часоў.

Наступная гісторыя пярмянаў характарызуецца трапленнем пярмянаў у розныя прыродныя і палітычныя ўмовы. Пад уплывам булгараў частка пярмянаў у перыяд з IV па VII ст. мігруе на паўночны ўсход у раёны сучаснай рэспублікі Комі. Распад пермскай моўнай супольнасці ўзмацняецца ў VII-VIII ст., калі паўднёвыя пярмяне (продкі ўдмуртаў) трапілі ў склад Волжскай Булгарыі, у выніку чаго тагачасныя гаворкі паўднёвых пярмянаў зазналі на сабе вялікі ўплыў цюркскіх моў.

Распад пермскай моўнай супольнасці на агульную комі мову і старажытнаўдмурцкую мову прыпадае на IX-XIII стагоддзі.

Паводле меркавання вядомага і славутага фінавуграведа В. Лыткіна, агульная мова комі да падзялення на тры гаворкі праіснавала ўсяго прыкладна 1-2 стагоддзі (прыкладна на мяжы першага і другога тысячагоддзя). Першапачаткова мова комі падзялілася на дзве гаворкі (комі-зыранская і комі-пярмяцкая): гэта было звязана з міграцыяй зыранаў на поўнач. Падзяленне мовы комі на комі-зыранскую і комі-пярмяцкую канчаткова адбылося прыкладна ў 14-15 ст. Комі-язьвінская гаворка як самастойная лінгвістычная адзінка канчаткова склалася значна пазней у выніку ізаляцыі ўсходняе супольнасці комі-пярмякаў расійскімі пасяленцамі.

Зазнала на сабе культурную асіміляцыю з боку рускіх і комі-пярмяцкая супольнасць комі-зюздзінцаў, якія пражываюць у Кіраўскай вобласці. У сярэдзіне 20 ст. іх налічвалася прыкладна 7 000 чалавек, у 1970-х — толькі 700. У нашыя часы комі-зюздзінцаў у Афанасьеўскім раёне вобласці (традыцыйная тэрыторыя пражывання зюздзінцаў) налічвалася толькі 318. На думку В Лыткіна гаворка зюздзінцаз аймае сярэдняе палажэнне паміж зыранскай і мовамі.

Класіфікацыя

Пермскія мовы знаходзяцца ўнутры фіна-пермскай падгаліны фіна-ўгорскай галіны ўральскіх моў. Унутры пермскія мовы не падзяляюцца на якія-небудзь групы.

Калі паказваць схематычна, то класіфікацыя пермскіх моў адносна ўральскіх выглядае наступным чынам.

  • Уральскія мовы
    • Фіна-ўгорская галіна
      • Фіна-пермская падгаліна
        • Пермскія мовы
          • Комі-зыранская мова
            • Пячорскі дыялект
            • Верхневычагодскі дыялект
            • Іжэмскі дыялект
            • Вымскі дыялект
            • Удорскі дыялект
            • Ніжневычагодскі дыялект
            • Прысыктыўкарскі дыялект
            • Луска-Лецкі дыялект
            • Сярэднесысольскі дыялект
            • Верхнесысольскі дыялект
            • Паўднёвы дыялект
            • Паўночныя дыялект
            • Горнакамскі дыялект
          • Удмурцкая мова
            • Бесярманскія гаворкі

Трэба памятаць, што часам тры комі мовы лічуць гаворкамі агульнай . Існуюць таксама класіфікацыі, паводле якіх комі-язьвінская мова лічыцца дыялектам комі-пярмяцкай мовы.

Асноўная характарыстыка

Пісьменнасць

Комі мова

Да хрышчэння ў хрысціянства народам комі ўжываліся рунічныя знакі (г. зв. «пасы»), якія выразаліся на паляўнічых драўляных календарох і іншых прадметах хатняга быту. Хрысціянскім місіянерам Стэфанам Пермскім (які з'яўляўся комі па паходжанні) у другой палове XIV ст. была створана старажытнапермская пісьмовасць (абур, анбур), якая выйшла з ужытку ў 17-18 ст.

У 17-18 ст. пачынае з'яўляецца кірылічная комі пісьмовасць, якая існавала ў шматлікіх варыянтах. У 1917 годзе ўтварыліся дзве новых літаратурных нормы мовы комі: комі-зыранская і комі-пярмяцкая літаратурныя мовы. У 1920 г. з'яўляецца г. зв. «маладцоўскі алфавіт» (атрымаў назву па аўтару алфавіту Васілю Маладцову), таксама ўжываўся і фанематычны алфавіт. У 1930 г. з'яўляецца комі алфавіт на аснове лацінскага алфавіту, але ў 1936 г. зноў быў вернуты алфавіт паводле аўтарства Маладцова. У 1938 г. алфавіт Маладцова быў заменены на алфавіт, які выкарыстоўваецца па цяперашні час: стандартныя 33 рускія літары з даданнем літар «і», «ӧ» і некаторых дыграфаў. У комі-язьвінскім алфавіце адстунічае літара «і» і дыграф дз, але прысутнічаюць літары «ӱ», «ө», а таксама дыграф дч.

Алфавіты комі-зыранаў і комі-пермякоў поўнасцю аднолькавыя.

Алфавіт Маладцова
А а Б б В в Г г Ԁ ԁ Ԃ ԃ Д д Е е
Ж ж Ԅ ԅ Ԇ ԇ И и Ј ј К к Л л Ԉ ԉ
М м Н н Ԋ ԋ О о П п Р р С с Ԍ ԍ
Т т Ԏ ԏ У у Ф ф Х х Ч ч Ш ш Щ щ
Ы ы
Сучасны комі алфавіт
А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ж ж
З з И и І і Й й К к Л л М м Н н
О о Ӧ ӧ П п Р р С с Т т У у Ф ф
Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь
Э э Ю ю Я я

Удмурцкая мова

Першыя запісы па-ўдмурцку датуюцца XVIII стагоддзем: гэта былі першыя спробы паслядоўнага фанетычнага запісу ўдмурцкіх словаў і выразаў кірылічным альбо лацінскім алфавітам, аднак у пазнейшыя часы сістэма запісу ўдмурцкай мовы амаль заўсёды базавалася на кірылічнай аснове. Прыкладна з другое паловы XIX ст. пачынаецца друк кніг па-ўдмурцку і з 90-х гадоў таго ж стагоддзя ўдмурцкая пісьмовасць амаль канчаткова набывае сучасны выгляд. Сучасны ўдмурцкі алфавіт складаецца з традыцыйных 33 літар рускага алфавіта і 5 дадатковых літар Ӝ ӝ, Ӟ ӟ, Ӥ ӥ, Ӧ ӧ, Ӵ ӵ, якія адлюстроўваюць спецыфічныя ўдмурцкія гукі, не ўласцівыя рускай мове.

Сучасны ўдмурцкі алфавіт
А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё
Ж ж Ӝ ӝ З з Ӟ ӟ И и Ӥ ӥ Й й
К к Л л М м Н н О о Ӧ ӧ П п
Р р С с Т т У у Ф ф Х х Ц ц
Ч ч Ӵ ӵ Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь
Э э Ю ю Я я

Геаграфія

image
Прыблізная карта тэрыторый пражывання балцкіх, славянскіх і фіна-ўгорскіх плямёнаў у сучаснай Расіі ў ІХ ст. Чырвоным уверсе абазначаная тэрыторыя племені .

На пермскіх мовах размаўляюць пераважна ў рэспубліцы Комі, Удмуртыі і Комі-Пярмяцкай акрузе Пермскага края. Таксама асобныя групы носьбітаў пражываюць і ў іншых рэгіёнах Расіі — кольскія комі на Кольскім паўвостраве, комі-пермякі-зюздзінцы — ў Афанасьеўскім раёне Кіраўскай вобласці, комі-язвінцы — ў Краснавішэрскім раёне Пермскага края. Адасобленыя групы комі жывуць у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе — Югра, Цюменскай, Омскай і некаторых іншых абласцях.

Раней пярмяне займалі велізарныя па плошчы землі ў басейнах Камы, Вычагды і Вяткі, але цяпер пермскамоўнае насельніцтва ў гэтых мясцінах адсутнічае, саступіўшы на поўнач і ўсход пад напорам расійскіх пасяленцаў.

Грамадскае жыццё

image
Падручнік па комі-пярмяцкай мове для вучняў 7 і 8 класаў

Некаторыя пермскія мовы маюць афіцыйны статус у асобных суб'ектах Расійскай Федэрацыі. Комі-зыранская мова паводле Канстытуцыі рэспублікі Комі мае афіцыйны статус нароўні з рускай. Удмурцкая мова мае афіцыйны статус нароўні з рускай у рэспубліцы Удмуртыя. Комі-пярмяцкая мова можа ўжывацца ў афіцыйных установах Комі-Пярмяцкай акругі разам з дзяржаўнай рускай.

Комі-язьвінская мова афіцыйнага статусу не мае.

У некаторых класах сярэдніх школ трох суб'ектаў вывучаюцца адпаведна комі-зыранская, удмурцкая і комі-пярмяцкая мова. Існуюць тэлеперадачы па-комі-зыранску, комі-пярмяцку і ўдмурцку.

Выдаецца шэраг газетаў і іншых друкаваных выданнях на комі-зыранскай, комі-пярмяцкай і ўдмурцкай мове. У рэспубліцы Комі гэта газеты Коми му, Чужан кыв, Войвыв кодзув, Арт, Выль туйöд, Парма гор, ва Удмуртыі — Ошмес, Удмурт дунне.

Зноскі

  1. Информационные материалы об окончательных итогах Всероссийской переписи населения 2010 года Архівавана 22 сакавіка 2014. (руск.)
  2. The Agency of Statistics of the Republic of Kazakhstan Архівавана 11 ліпеня 2012. (англ.), (руск.)
  3. Державний комітет статистики України. Всеукраїнський перепис населення 2001. (укр.)
  4. Ухов Сергей. История Вятки как часть этнической истории восточной Европы Архівавана 29 красавіка 2012. (руск.)
  5. Энциклопедия Пермской области — Коми-Пермяцкий язык (руск.)
  6. (недаступная спасылка) Пермские языки [Permic] (руск.)
  7. Зюздинские коми-пермяки. Uralistica. (нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2022. Праверана 10 чэрвеня 2015.
  8. Канстытуцыя рэспублікі Комі (руск.)
  9. Канстытуцыя рэспублікі Удмуртыя Архівавана 6 мая 2012. (руск.)

Спасылкі

image Раздзел Вікіпедыі на мове
image Раздзел Вікіпедыі на мове
image Раздзел Вікіпедыі на мове
  • Спіс Сводэша для пермскіх моў, «Удмуртология» Архівавана 9 верасня 2012. (руск.)
  • Permic languages. Encyklopædia Britannica (англ.)
  • Old Permic alphabet. Omniglot (англ.)

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 20 Май, 2025 / 07:00

Pe rmskiya movy grupa rodnasnyh moy u skladze fina ygorskaj galiny yralskaj moynaj syam i na yakih razmaylyayuc udmurty komi i Raspaysyudzhanyya y respublicy Komi Komi Pyarmyackaj akruze Udmurtyi Permskim krai i nekatoryh inshyh navakolnyh sub ektah Rasijskaj Federacyi PermskayaTakson grupaAreal Udmurtyya Respublika Komi Permski kraj Respublika Tatarstan Respublika Bashkartastan Kirayskaya voblascKolkasc nosbitay 775 6 tys KlasifikacyyaKategoryya Movy EyraziiUralskaya syam ya Fina ygorskaya syam yaSkladkomi mova udmurckaya movaKody moynaj grupyISO 639 2 ISO 639 5 Klasifikacyya yralskih moy pavodle karty Eyrazii Samadyjskiya Fina volzhskiya i permskiya Agulam na permskih movah razmaylyae prykladna 775 000 chalavek z agulnaj kolkasci permskih naroday yakaya prykladna skladae 1 055 000 chalavek GistoryyaU kancy 3 tysyachagoddzya da n e starazhytnaya agulnaya fina ygorskaya mova padzyalilasya na dzve galiny pravengerskuyu yakaya stala prodkam i vengerskaj moy i fina permskuyu yakaya cyaper z yaylyaecca prodkam saamskih prybaltyjska finskih fina volzhskih i permskih moy Z syaredziny 2 tysyachagoddzya da n e pachynaecca novy etap u gistoryi farmiravannya permskih moy U getyya chasy z fina permskaj moynaj supolnasci vydzyalyaecca agulnaya permskaya mova mova na yakoj razmaylyali pyarmyane prodki suchasnyh udmurtay i komi Nosbity getaj movy prazhyvali y basejne Vyatki i y syarednim i nizhnim cyachennyah Kamy Ab getym svedchyc bagataya gidranimiya y rayonah getyh rek yakaya zahavalasya da nashyh chasoy Nastupnaya gistoryya pyarmyanay haraktaryzuecca traplennem pyarmyanay u roznyya pryrodnyya i palitychnyya ymovy Pad uplyvam bulgaray chastka pyarmyanay u peryyad z IV pa VII st migrue na paynochny yshod u rayony suchasnaj respubliki Komi Raspad permskaj moynaj supolnasci yzmacnyaecca y VII VIII st kali paydnyovyya pyarmyane prodki ydmurtay trapili y sklad Volzhskaj Bulgaryi u vyniku chago tagachasnyya gavorki paydnyovyh pyarmyanay zaznali na sabe vyaliki yplyy cyurkskih moy Raspad permskaj moynaj supolnasci na agulnuyu komi movu i starazhytnaydmurckuyu movu prypadae na IX XIII stagoddzi Pavodle merkavannya vyadomaga i slavutaga finavugraveda V Lytkina agulnaya mova komi da padzyalennya na try gavorki praisnavala ysyago prykladna 1 2 stagoddzi prykladna na myazhy pershaga i drugoga tysyachagoddzya Pershapachatkova mova komi padzyalilasya na dzve gavorki komi zyranskaya i komi pyarmyackaya geta bylo zvyazana z migracyyaj zyranay na poynach Padzyalenne movy komi na komi zyranskuyu i komi pyarmyackuyu kanchatkova adbylosya prykladna y 14 15 st Komi yazvinskaya gavorka yak samastojnaya lingvistychnaya adzinka kanchatkova sklalasya znachna paznej u vyniku izalyacyi yshodnyae supolnasci komi pyarmyakay rasijskimi pasyalencami Zaznala na sabe kulturnuyu asimilyacyyu z boku ruskih i komi pyarmyackaya supolnasc komi zyuzdzincay yakiya prazhyvayuc u Kirayskaj voblasci U syaredzine 20 st ih nalichvalasya prykladna 7 000 chalavek u 1970 h tolki 700 U nashyya chasy komi zyuzdzincay u Afanaseyskim rayone voblasci tradycyjnaya terytoryya prazhyvannya zyuzdzincay nalichvalasya tolki 318 Na dumku V Lytkina gavorka zyuzdzincaz ajmae syarednyae palazhenne pamizh zyranskaj i movami KlasifikacyyaPermskiya movy znahodzyacca ynutry fina permskaj padgaliny fina ygorskaj galiny yralskih moy Unutry permskiya movy ne padzyalyayucca na yakiya nebudz grupy Kali pakazvac shematychna to klasifikacyya permskih moy adnosna yralskih vyglyadae nastupnym chynam Uralskiya movy Fina ygorskaya galina Fina permskaya padgalina Permskiya movy Komi zyranskaya mova Pyachorski dyyalekt Verhnevychagodski dyyalekt Izhemski dyyalekt Vymski dyyalekt Udorski dyyalekt Nizhnevychagodski dyyalekt Prysyktyykarski dyyalekt Luska Lecki dyyalekt Syarednesysolski dyyalekt Verhnesysolski dyyalekt Paydnyovy dyyalekt Paynochnyya dyyalekt Gornakamski dyyalekt Udmurckaya mova Besyarmanskiya gavorki Treba pamyatac shto chasam try komi movy lichuc gavorkami agulnaj Isnuyuc taksama klasifikacyi pavodle yakih komi yazvinskaya mova lichycca dyyalektam komi pyarmyackaj movy Asnoynaya haraktarystykaPismennasc Komi mova Da hryshchennya y hrysciyanstva narodam komi yzhyvalisya runichnyya znaki g zv pasy yakiya vyrazalisya na palyaynichyh draylyanyh kalendaroh i inshyh pradmetah hatnyaga bytu Hrysciyanskim misiyaneram Stefanam Permskim yaki z yaylyaysya komi pa pahodzhanni u drugoj palove XIV st byla stvorana starazhytnapermskaya pismovasc abur anbur yakaya vyjshla z uzhytku y 17 18 st U 17 18 st pachynae z yaylyaecca kirylichnaya komi pismovasc yakaya isnavala y shmatlikih varyyantah U 1917 godze ytvarylisya dzve novyh litaraturnyh normy movy komi komi zyranskaya i komi pyarmyackaya litaraturnyya movy U 1920 g z yaylyaecca g zv maladcoyski alfavit atrymay nazvu pa aytaru alfavitu Vasilyu Maladcovu taksama yzhyvaysya i fanematychny alfavit U 1930 g z yaylyaecca komi alfavit na asnove lacinskaga alfavitu ale y 1936 g znoy byy vernuty alfavit pavodle aytarstva Maladcova U 1938 g alfavit Maladcova byy zameneny na alfavit yaki vykarystoyvaecca pa cyaperashni chas standartnyya 33 ruskiya litary z dadannem litar i ӧ i nekatoryh dygrafay U komi yazvinskim alfavice adstunichae litara i i dygraf dz ale prysutnichayuc litary ӱ o a taksama dygraf dch Alfavity komi zyranay i komi permyakoy poynascyu adnolkavyya Alfavit Maladcova A a B b V v G g Ԁ ԁ Ԃ ԃ D d E eZh zh Ԅ ԅ Ԇ ԇ I i Ј ј K k L l Ԉ ԉM m N n Ԋ ԋ O o P p R r S s Ԍ ԍT t Ԏ ԏ U u F f H h Ch ch Sh sh Sh shY ySuchasny komi alfavit A a B b V v G g D d E e Yo yo Zh zhZ z I i I i J j K k L l M m N nO o Ӧ ӧ P p R r S s T t U u F fH h C c Ch ch Sh sh Sh sh Y y E e Yu yu Ya yaUdmurckaya mova Pershyya zapisy pa ydmurcku datuyucca XVIII stagoddzem geta byli pershyya sproby paslyadoynaga fanetychnaga zapisu ydmurckih slovay i vyrazay kirylichnym albo lacinskim alfavitam adnak u paznejshyya chasy sistema zapisu ydmurckaj movy amal zaysyody bazavalasya na kirylichnaj asnove Prykladna z drugoe palovy XIX st pachynaecca druk knig pa ydmurcku i z 90 h gadoy tago zh stagoddzya ydmurckaya pismovasc amal kanchatkova nabyvae suchasny vyglyad Suchasny ydmurcki alfavit skladaecca z tradycyjnyh 33 litar ruskaga alfavita i 5 dadatkovyh litar Ӝ ӝ Ӟ ӟ Ӥ ӥ Ӧ ӧ Ӵ ӵ yakiya adlyustroyvayuc specyfichnyya ydmurckiya guki ne ylascivyya ruskaj move Suchasny ydmurcki alfavit A a B b V v G g D d E e Yo yoZh zh Ӝ ӝ Z z Ӟ ӟ I i Ӥ ӥ J jK k L l M m N n O o Ӧ ӧ P pR r S s T t U u F f H h C cCh ch Ӵ ӵ Sh sh Sh sh Y y E e Yu yu Ya yaGeagrafiya Prybliznaya karta terytoryj prazhyvannya balckih slavyanskih i fina ygorskih plyamyonay u suchasnaj Rasii y IH st Chyrvonym uverse abaznachanaya terytoryya plemeni Na permskih movah razmaylyayuc peravazhna y respublicy Komi Udmurtyi i Komi Pyarmyackaj akruze Permskaga kraya Taksama asobnyya grupy nosbitay prazhyvayuc i y inshyh regiyonah Rasii kolskiya komi na Kolskim payvostrave komi permyaki zyuzdzincy y Afanaseyskim rayone Kirayskaj voblasci komi yazvincy y Krasnavisherskim rayone Permskaga kraya Adasoblenyya grupy komi zhyvuc u Hanty Mansijskaj aytanomnaj akruze Yugra Cyumenskaj Omskaj i nekatoryh inshyh ablascyah Ranej pyarmyane zajmali velizarnyya pa ploshchy zemli y basejnah Kamy Vychagdy i Vyatki ale cyaper permskamoynae naselnictva y getyh myascinah adsutnichae sastupiyshy na poynach i yshod pad naporam rasijskih pasyalencay Gramadskae zhyccyoPadruchnik pa komi pyarmyackaj move dlya vuchnyay 7 i 8 klasay Nekatoryya permskiya movy mayuc aficyjny status u asobnyh sub ektah Rasijskaj Federacyi Komi zyranskaya mova pavodle Kanstytucyi respubliki Komi mae aficyjny status naroyni z ruskaj Udmurckaya mova mae aficyjny status naroyni z ruskaj u respublicy Udmurtyya Komi pyarmyackaya mova mozha yzhyvacca y aficyjnyh ustanovah Komi Pyarmyackaj akrugi razam z dzyarzhaynaj ruskaj Komi yazvinskaya mova aficyjnaga statusu ne mae U nekatoryh klasah syarednih shkol troh sub ektay vyvuchayucca adpavedna komi zyranskaya udmurckaya i komi pyarmyackaya mova Isnuyuc teleperadachy pa komi zyransku komi pyarmyacku i ydmurcku Vydaecca sherag gazetay i inshyh drukavanyh vydannyah na komi zyranskaj komi pyarmyackaj i ydmurckaj move U respublicy Komi geta gazety Komi mu Chuzhan kyv Vojvyv kodzuv Art Vyl tujod Parma gor va Udmurtyi Oshmes Udmurt dunne ZnoskiInformacionnye materialy ob okonchatelnyh itogah Vserossijskoj perepisi naseleniya 2010 goda Arhivavana 22 sakavika 2014 rusk The Agency of Statistics of the Republic of Kazakhstan Arhivavana 11 lipenya 2012 angl rusk Derzhavnij komitet statistiki Ukrayini Vseukrayinskij perepis naselennya 2001 ukr Uhov Sergej Istoriya Vyatki kak chast etnicheskoj istorii vostochnoj Evropy Arhivavana 29 krasavika 2012 rusk Enciklopediya Permskoj oblasti Komi Permyackij yazyk rusk nedastupnaya spasylka Permskie yazyki Permic rusk Zyuzdinskie komi permyaki Uralistica nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 18 studzenya 2022 Praverana 10 chervenya 2015 Kanstytucyya respubliki Komi rusk Kanstytucyya respubliki Udmurtyya Arhivavana 6 maya 2012 rusk SpasylkiRazdzel Vikipedyi na moveRazdzel Vikipedyi na moveRazdzel Vikipedyi na moveSpis Svodesha dlya permskih moy Udmurtologiya Arhivavana 9 verasnya 2012 rusk Permic languages Encyklopaedia Britannica angl Old Permic alphabet Omniglot angl

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Кастрычнік

  • Май 19, 2025

    Каспійскае мора

  • Май 20, 2025

    Карысць

  • Май 20, 2025

    Карфаген

  • Май 19, 2025

    Карэлія

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка