Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Полацкая нізіна знаходзіцца на поўначы Беларусі займае значную частку Віцебскай вобласці заходзіць на тэрыторыю Літвы і

Полацкая нізіна

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Полацкая нізіна

Полацкая нізіна знаходзіцца на поўначы Беларусі, займае значную частку Віцебскай вобласці, заходзіць на тэрыторыю Літвы і Латвіі. Паўднёва-заходняя яе частка ўздоўж ракі Дзісна называецца Дзісненская нізіна. Працягласць з паўднёвага захаду на паўночны ўсход складае да 200 км, з поўначы на поўдзень — ад 40 да 80 км. Вышыня — 130—140 м, у краявых частках — да 160 м.

image
Полацкая нізіна (2001)
image
Полацкая нізіна (1977)

Для заходняй часткі характэрны плоскахвалісты і спадзістахвалісты рэльеф з рэшткамі марэннай раўніны, камавымі і марэннымі ўзгоркамі, озамі. Усходняя частка адрозніваецца плоскахвалістай і плоскай паверхняй з выдмамі, эолавымі градамі, катлавінамі.

Нізіна ўтварылася на месцы прыледавікровага вадаёма, які існаваў у час адступання апошняга ледавіка паазерскага зледзянення (18—20 тыс. гадоў назад). На дне вадаёма намнажаліся азёрна-ледавіковыя адклады — пяскі, галька, стужкавыя гліны. Пасля таго як Заходняя Дзвіна прарвала Балтыйскую граду (на тэрыторыі Латвіі, на ўчастку Краслава—Даўгаўпілс), вялізны вадаём быў спушчаны ў Балтыйскае мора.

Буйнейшыя рэкі: Заходняя Дзвіна з прытокамі Вужыца, Росіца, Свольна, Дрыса, Палата, Обаль (справа), Дзісна (злева). Найбуйнейшыя азёры: Богінскае, Ельня.

Лясістасць 34 % (пераважаюць хваёвыя і ялова-хваёвыя лясы). У міжрэччы Дрысы і Палаты, на паўднёвай ускраіне возера Лісна бары чаргуюцца з верхавымі балотамі, парослымі нізкарослай хвояй, ельнікам, беразняком, зараснікамі вольхі. Дубровы захаваліся на правым беразе ракі Дзісна, у вярхоўях рэчак і Бярозаўка. Найбуйнейшыя масівы верхавых балот — Ельня, Обаль-2, Стрэчна, нізінных — Дабееўскі Мох, Сосніца-Дражбітка, Судзіна. Шырока распаўсюджаныя лугі.

Літаратура

  • Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1992. — С. 69—70.
  • Геоморфология Беларуси: Учебное пособие для студентов геогра­фических и геологических специальностей / О. Ф. Якушко, Л. В. Марьина, Ю. Н. Емельянов — Мн.: БГУ, 1999. — 173 с. — 400 экз. (руск.)
  • Физическая география Витебской области: учебное пособие / А. Н. Галкин [и др.]; под ред. А. Н. Галкина. — Витебск: ВГУ имени П. М. Машерова, 2021. — 235 с. — ISBN 978-985-517-850-8. Архівавана 11 мая 2023. (руск.)

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 21 Май, 2025 / 07:50

Polackaya nizina znahodzicca na poynachy Belarusi zajmae znachnuyu chastku Vicebskaj voblasci zahodzic na terytoryyu Litvy i Latvii Paydnyova zahodnyaya yae chastka yzdoyzh raki Dzisna nazyvaecca Dzisnenskaya nizina Pracyaglasc z paydnyovaga zahadu na paynochny yshod skladae da 200 km z poynachy na poydzen ad 40 da 80 km Vyshynya 130 140 m u krayavyh chastkah da 160 m Polackaya nizina 2001 Polackaya nizina 1977 Dlya zahodnyaj chastki harakterny ploskahvalisty i spadzistahvalisty relef z reshtkami marennaj rayniny kamavymi i marennymi yzgorkami ozami Ushodnyaya chastka adroznivaecca ploskahvalistaj i ploskaj paverhnyaj z vydmami eolavymi gradami katlavinami Nizina ytvarylasya na mescy pryledavikrovaga vadayoma yaki isnavay u chas adstupannya aposhnyaga ledavika paazerskaga zledzyanennya 18 20 tys gadoy nazad Na dne vadayoma namnazhalisya azyorna ledavikovyya adklady pyaski galka stuzhkavyya gliny Paslya tago yak Zahodnyaya Dzvina prarvala Baltyjskuyu gradu na terytoryi Latvii na ychastku Kraslava Daygaypils vyalizny vadayom byy spushchany y Baltyjskae mora Bujnejshyya reki Zahodnyaya Dzvina z prytokami Vuzhyca Rosica Svolna Drysa Palata Obal sprava Dzisna zleva Najbujnejshyya azyory Boginskae Elnya Lyasistasc 34 peravazhayuc hvayovyya i yalova hvayovyya lyasy U mizhrechchy Drysy i Palaty na paydnyovaj uskraine vozera Lisna bary charguyucca z verhavymi balotami paroslymi nizkaroslaj hvoyaj elnikam beraznyakom zarasnikami volhi Dubrovy zahavalisya na pravym beraze raki Dzisna u vyarhoyyah rechak i Byarozayka Najbujnejshyya masivy verhavyh balot Elnya Obal 2 Strechna nizinnyh Dabeeyski Moh Sosnica Drazhbitka Sudzina Shyroka raspaysyudzhanyya lugi LitaraturaGeagrafiya Belarusi Encykl davednik Mn BelEn 1992 S 69 70 Geomorfologiya Belarusi Uchebnoe posobie dlya studentov geogra ficheskih i geologicheskih specialnostej O F Yakushko L V Marina Yu N Emelyanov Mn BGU 1999 173 s 400 ekz rusk Fizicheskaya geografiya Vitebskoj oblasti uchebnoe posobie A N Galkin i dr pod red A N Galkina Vitebsk VGU imeni P M Masherova 2021 235 s ISBN 978 985 517 850 8 Arhivavana 11 maya 2023 rusk

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Рэты

  • Май 21, 2025

    Рэстаран

  • Май 19, 2025

    Рэспубліка Кіпр

  • Май 20, 2025

    Рэспубліка Комі

  • Май 20, 2025

    Рэспубліка Ірак

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка