Святлафо́р — прылада аптычнай , прызначаная для рэгулявання руху людзей, аўтамабіляў, веласіпедаў і іншых удзельнікаў дарожнага руху, цягнікоў чыгункі і метрапалітэна, рачных і марскіх суднаў.

Гісторыя
Першы святлафор быў усталяваны 10 снежня 1868 года ў Лондане поруч будынку Брытанскага парламента. Яго вынаходнік - Дж. П. Найт (англ.: J. P. Knight) — быў спецыялістам па чыгуначных семафорах. Святлафор кіраваўся ўручную і меў два семафорных крыла: паднятыя гарызантальна азначалі сігнал "стоп", а апушчаныя пад вуглом у 45° - рух з асцярогай. У цёмны час сутак выкарыстоўваўся круцельны , з дапамогай якога падаваліся, адпаведна, сігналы чырвонага і зялёнага колераў. Святлафор выкарыстоўваўся для палягчэння пераходу пешаходаў праз вуліцу, а яго сігналы прызначаліся для транспартных сродкаў. 2 студзеня 1869 года газавы ліхтар святлафора выбухнуў, параніўшы паліцыянта, што кіраваў святлафорам.
Першая аўтаматычная сістэма святлафораў (здольная да пераключэння без непасрэднага ўдзелу чалавека) была распрацавана і запатэнтавана ў 1910 годзе Эрнстам Сірынам (англ.: Earnest Sirrine) з Чыкага. Яго святлафор выкарыстоўваў непадсветленыя надпісы Stop і Proceed.
Вынаходнікам першага электрычнага святлафора можа, відаць, лічыцца Лестэр Вайр (англ.: Lester Wire) з Солт-Лейк-Сіці (штат Юта, ЗША). У 1912 годзе ён распрацаваў (але не запатэнтаваў) святлафор з двума круглымі электрычнымі сігналамі (чырвонага і зялёнага колеру).
5 жніўня 1914 года ў Кліўлендзе (штат Агая, ЗША) Амерыканская святлафорная кампанія (англ.: American Traffic Signal Company) усталявала на перакрыжаванні 105-й вуліцы і авеню Эўкліда чатыры электрычных святлафора канструкцыі Джэймса Хога (англ.: James Hoge). Яны мелі чырвоны і зялёны сігнал і, пераключаючыся, выдавалі гукавы сігнал. Сістэма кіравалася паліцыянтам, якія сядзеў у шкляной будцы на скрыжаванні. Святлафоры задавалі правілы руху, аналагічныя прынятым у сучаснай Амерыцы: паварот направа ажыццяўляўся ў любы час пры адсутнасці перашкод, а паварот налева - на зялёны сігнал вакол цэнтра перакрыжавання.
У 1920 годзе трохкаляровыя святлафоры з выкарыстаннем жоўтага сігналу былі ўсталяваны ў Дэтройце (штат Мічыган, ЗША) і Нью-Ёрку. Аўтарамі вынаходстваў былі, адпаведна, (англ.: William Potts) і Джон Ф. Харыс (англ.: John F. Harriss).
У Еўропе аналагічныя святлафоры былі ўпершыню ўсталяваны ў 1922 годзе ў Парыжы на скрыжаванні Ру дэ Рыволі (фр.: Rue de Rivoli) і Севастопальскага бульвара (фр.: Boulevard de Sebastopol) і ў Гамбургу на пляцы Стэфанплатц (ням.: Stephansplatz). У Англіі — у 1927 годзе ў горадзе Вулвергемптане (англ.: Wolverhampton).
У СССР першы святлафор усталявалі 15 студзеня 1930 года ў Ленінградзе на скрыжаванні праспектаў 25 Кастрычніка і Валадарскага (цяпер Неўскага і Ліцейнага праспектаў). А першы святлафор у Маскве з'явіўся 30 снежня таго ж года на куце вуліц і .
У сувязі з гісторыяй святлафора часта згадваюць імя афраамерыканскага вынаходніка Гарэта Моргана (англ.: Garrett Morgan), які запатэнтаваў у 1922 годзе святлафор арыгінальнай канструкцыі. Існуе ўстойлівы міф пра вялікі ўплыў Моргана на развіццё святлафораў, аднак у рэчаіснасці ён толькі адзін са шматлікіх вынаходнікаў разнастайных святлафораў пачатку XX стагоддзя.
У сярэдзіне 1990-х былі вынайдзены зялёныя святлодыёды з дастатковай яркасцю і чысцінёй колеру, і пачаліся эксперыменты са святлодыёднымі святлафорамі. Масква стала першым горадам у Расіі, у якім святлодыёдныя святлафоры сталі ўжывацца масава.
Тыпы святлафораў
Вулічныя і дарожныя святлафоры
Аўтамабільныя святлафоры

Найбольш распаўсюджаны святлафоры з сігналамі (звычайна круглымі) трох колераў: чырвонага, жоўтага і зялёнага. У некаторых краінах замест жоўтага выкарыстоўваецца аранжавы колер. Сігналы могуць быць размешчаны як (пры гэтым чырвоны сігнал заўсёды размяшчаецца зверху, а зялёны - знізу), гэтак і (пры гэтым чырвоны сігнал заўсёды размяшчаецца злева, а зялёны - справа). Пры адсутнасці іншых, адмысловых святлафораў яны рэгулююць рух усіх тыпаў транспартных сродкаў і пешаходаў. Часам сігналы святлафора дапаўняюць адмысловым табло зваротнага адліку часу, якое паказвае колькі секунд яшчэ будзе гарэць сігнал. Часцей за ўсё табло зваротнага адліку робяць для зялёнага сігналу святлафора, але ў шэрагу выпадкаў табло адлюстроўвае і пазасталы час чырвонага сігналу.
Практычна паўсюдна чырвоны сігнал святлафора забараняе рух, жоўты забараняе выезд на засцярожаны святлафорам участак, але дапушчае завяршэнне яго праезду, а зялёны - дазваляе рух. Распаўсюджана, але не паўсюдна, выкарыстанне спалучэння чырвонага і жоўтага сігналаў, якое пазначае хуткае ўключэнне зялёнага сігналу. Часам зялёны сігнал уключаецца адразу пасля чырвонага без прамежкавага жоўтага, але не наадварот. Дэталі ўжывання сігналаў адрозніваюцца ў залежнасці ад прынятых у той ці іншай краіне .
Існуюць святлафоры з двух секцый - чырвонай і зялёнай. Такія святлафоры звычайна ўсталёўваюцца на пунктах, дзе аўтамабілі прапускаюцца ў індывідуальным парадку, напрыклад, на памежных пераходах, пры ўездзе ці выездзе з аўтастаянкі, ахоўванай тэрыторыі і да т.п.
Могуць таксама падавацца перарывістыя сігналы, сэнс якіх залежыць ад мясцовага заканадаўства. У Беларусі і ў шматлікіх краінах Еўропы перарывісты зялёны сігнал азначае хуткае пераключэнне да жоўтага. Аўтамабілі, які набліжаюцца да святлафора з перарывістым зялёным сігналам, могуць прыняць меры да своечасовага тармажэння, каб пазбегнуць выезду на засцярожанае святлафорам скрыжаванне ці пераход на забараняльны сігнал. Перарывісты жоўты сігнал патрабуе зменшыць хуткасць для праезду скрыжавання ці пешаходнага пераходу (напрыклад, у начны час, калі рэгуляванне не патрабуецца з-за нізкай інтэнсіўнасці руху). Часам для гэтых мэт ужываюцца адмысловыя святлафоры, якія складаюцца з адной жоўтай секцыі, якая мігціць, ці двух жоўтых секцый, якія мігцяць напераменку.
Стрэлкі і стрэлкавыя секцыі

На святлафорах могуць быць дадатковыя секцыі ў выглядзе стрэлак ці контураў стрэлак, якія рэгулююць рух у тым ці іншым кірунку. Правілы (ў краінах былога СССР) такія:
- Контурныя стрэлкі на чырвоным (жоўтым, зялёным) фоне - гэта звычайны святлафор, які дзейнічае толькі ў зададзеным кірунку.
- Суцэльная зялёная стрэлка на чорным фоне дазваляе праезд, але не дае перавагі пры раз'ездзе.
У некаторых гарадах на святлафорах сустракаюцца заўсёды ўключаныя зялёныя секцыі, выкананыя ў выглядзе таблічкі з зялёнай стрэлкай. Яны сігналізуюць пра тое, што паварот направа дазволены і на чырвоны. Аднак, у адрозненне ад "сапраўднай" дадатковай секцыі, такія стрэлкі дазваляюць, але не абавязваюць кіроўцу паварочваць. Такім чынам, кіроўца, які жадае ехаць прама, можа спакойна займаць гэты рад, а кіроўцы, якія стаяць ззаду і жадаюць павярнуць направа па такой "стрэлцы", павінны чакаць.
У кіроўчым асяроддзі, каб адрозніваць такія стрэлкі-таблічкі ад стрэлак-дадсекцый, яны называюцца "кардонкамі".
Святлафор з перарывістым чырвоным сігналам
Чырвоны перарывісты сігнал (як правіла, на святлафорах з адной ці дзвюма чырвонымі секцыямі, што мігцяць па чарзе) выкарыстоўваецца для засцярогі скрыжаванняў з трамвайнымі лініямі пры набліжэнні трамвая, мастоў пры разводцы, участкаў дарог побач з узлётна-пасадкавай паласой аэрапортаў пры ўзлёце і пасадцы самалётаў на небяспечнай вышыні. Гэтыя святлафоры аналагічныя тым, што выкарыстоўваюцца на чыгуначных пераездах (гл. ніжэй).
Святлафор, які ўсталёўваецца на чыгуначных пераездах
Складаецца з двух гарызантальна размешчаных чырвоных ліхтароў і, на часцы пераездаў, аднаго ліхтара месяцава-белага колеру. Белы ліхтар размешчаны паміж чырвонымі, ніжэй ці вышэй іх узроўня. Значэнне сігналаў наступнае:
- два чырвоных ліхтара, якія мігцяць па чарзе - рух праз пераезд забаронены; дадзены сігнал звычайна суправаджаецца гукавой сігналізацыяй (званком);
- белы перарывісты ліхтар азначае, што тэхнічная сістэма пераезду знаходзіцца ў спраўнасці. Ён не гарыць, калі пераезд зачынены ці зачыняецца, і таму бела-месяцавы ліхтар часта няправільна лічаць дазвалялым сігналам.
Рэверсіўны святлафор

Для рэгулявання руху па палосах (асабліва там, дзе магчымы ), ужываюць адмысловыя святлафоры кантролю паласы (рэверсіўныя). У адпаведнасці з такія святлафоры могуць мець два ці тры сігналы:
- чырвоны Х-падобны сігнал забараняе рух па паласе;
- зялёная стрэлка, накіраваная ўніз, дазваляе рух;
- дадатковы сігнал у выглядзе дыяганальнай жоўтай стрэлкі інфармуе пра змену рэжыму працы паласы і паказвае кірунак, у якім яе неабходна пакінуць.
Святлафоры для маршрутных транспартных сродкаў
Для рэгулявання руху маршрутных транспартных сродкаў (трамваяў, аўтобусаў, тралейбусаў) выкарыстоўваюць адмысловыя святлафоры, выгляд якіх адрозніваецца ад краіны да краіны.
У Беларусі Правіламі дарожнага руху прадугледжана выкарыстанне Т-падобнага святлафора з "чатырма круглымі сігналамі бела-месяцавага колеру". Верхнія сігналы выкарыстоўваюцца для ўказання дазволеных кірункаў руху (налева, прама, направа), а ніжні - дазваляе пачаць рух. Таксама ў апошнія гады ў тых выпадках, калі кірунак руху маршрутных транспартных сродкаў толькі адзін, ці для ўсіх кірункаў рух дазваляецца заўсёды адначасова, ужываюць часам святлафор у выглядзе звычайнай адзінкавай круглай секцыі з запаленай літарай "Т" жоўтага колеру, што дазваляе рух, калі гарыць, і забараняе, калі не гарыць.
У Швейцарыі для гэтай мэты выкарыстоўваецца асобны сігнал аранжавага колеру (уключаны ўвесь час, ці які мігціць перапынна).
У краінах Паўночнай Еўропы выкарыстоўваюцца святлафоры з трыма секцыямі, якія супадаюць па размяшчэнню і прызначэнню са стандартнымі святлафорамі, але маюць белы колер і форму знакаў: "S" - для сігналу, што забараняе рух, "-" - для папераджальнага сігналу, стрэлка кірунку руху - для дазваляльнага сігналу.
Таксама існуюць святлафоры на трамвайных станцыях (канцавых) - гэта значыць па-за , што маюць па 2 секцыі - чырвоную і зялёную. Яны служаць для вызначэння парадку адпраўлення трамвайных цягнікоў з розных шляхоў станцыі.
Не існуе міжнароднага стандарту для святлафораў для маршрутных транспартных сродкаў, і яны могуць моцна адрознівацца нават у суседніх краінах. У якасці прыкладу ніжэй даюцца сігналы такіх святлафораў у Бельгіі і Нідэрландах:

Значэнне сігналаў (злева направа)
- Дазваляецца рух прама
- Дазваляецца рух налева
- Дазваляецца рух направа
- Дазваляецца рух ва ўсіх кірунках (аналагічна зялёнаму сігналу аўтамабільнага святлафора)
- Рух забараняецца, за выключэннем тых выпадкаў, калі для спынення патрабуецца экстранае тармажэнне (аналагічна жоўтаму сігналу аўтамабільнага святлафора)
- Рух забараняецца (аналагічна чырвонаму сігналу аўтамабільнага святлафора)
З-за свайго спецыфічнага выгляду нідэрландскі святлафор атрымаў мянушку negenoog, гэта значыць "дзевяцівока".
Святлафор для пешаходаў


Такія святлафоры рэгулююць рух пешаходаў праз пешаходны пераход. Як правіла, ён мае два тыпы сігналаў: дазваляльны і забараняльны. Звычайна для гэтай мэты выкарыстоўваюць адпаведна зялёнае і чырвонае святло. Самі сігналы маюць розную форму. Часцей за ўсё выкарыстоўваюць сігналы ў выглядзе сілуэту чалавека: чырвоны - што стаіць, зялёны - што ідзе. У ЗША чырвоны сігнал часта вырабляюць у выглядзе сілуэту паднятай далоні (жэст "стоп"). Часам выкарыстоўваюць надпісы "стойце" і "ідзіце" (ў англійскай мове "stop" і "walk", у іншых мовах - аналагічна). У сталіцы Нарвегіі для забароны руху пешаходаў выкарыстоўваюцца дзве стаячыя постаці, афарбаваныя чырвоным колерам. Робіцца гэта для таго, каб людзі, якія слаба бачаць, ці пакутуюць дальтанізмам, маглі зразумець: можна ім ісці, ці трэба стаяць.
На ажыўленых магістралях усталёўваюць звычайна аўтаматычныя святлафоры. Але часта ўжываецца і варыянт, калі святлафор пераключаецца пасля націску адмысловай кнопкі і дазваляе пераход на працягу вызначанага часу пасля гэтага.
Сучасныя святлафоры для пешаходаў дадаткова абсталёўваюць таксама гукавымі сігналамі, прызначанымі для сляпых пешаходаў, а часам і табло зваротнага адліку часу.
У часы існавання ГДР сігналы святлафора для пешаходаў мелі арыгінальную форму маленькага "светлафорнага" чалавечка **(ням.: Ampelmännchen). У Саксоніі такія святлафоры ставяць дагэтуль.
У адсутнасць пешаходнага святлафора пешаходы кіруюцца паказаннямі аўтамабільнага святлафора.
Святлафор для веласіпедаў
Для рэгулявання руху ровараў часам ужываюць адмысловыя святлафоры. Гэта можа быць святлафор, сігналы якога выкананы ў форме сілуэту веласіпеда, ці звычайны трохкаляровы святлафор, забяспечаны адмысловай таблічкай.
Трамвайны святлафор
Трамвайныя святлафоры прызначаны для рэгулявання руху трамваяў. Звычайна ўсталёўваюцца перад участкамі з абмежаванай бачнасцю, перад зацяжнымі ўздымамі, спускамі, на ўездзе/выездзе трамвайных дэпо, а таксама перад трамвайнымі стрэлкамі.
Звычайна трамвайныя святлафоры маюць 2 сігналы: чырвоны і зялёны. Усталёўваюцца галоўным чынам або справа ад трамвайнага шляху, або па цэнтры над ім вышэй кантактнага провада.
Асноўнае прызначэнне трамвайных святлафораў складаецца ў тым, каб сігналізаваць кіроўцам трамваяў пра занятасць наступнай за святлафорам часткі трамвайнага шляху. Дзеянне трамвайных святлафораў распаўсюджваецца толькі на трамваі.
Святлафоры такога тыпу працуюць у аўтаматычным рэжыме.
Чыгуначны святлафор
Чыгуначныя святлафоры прызначаны для рэгулявання руху цягнікоў, манеўровых саставаў, а таксама рэгулявання хуткасці спуску з сартавальнай горкі:
- чырвоны - праезд забаронены;
- жоўты - праезд дазволены з абмежаваннем хуткасці;
- зялёны - праезд дазволены.
Таксама святлафоры ці дадатковыя светлавыя паказальнікі могуць інфармаваць машыніста пра маршрут ці неяк яшчэ канкрэтызаваць паказанне.
Існуе асобны тып двухколерных чыгуначных святлафораў - , якія падаюць наступныя сігналы:
- адзін месяцава-белы агонь - дазваляецца выконваць манеўры;
- адзін сіні агонь - забараняецца выконваць манеўры.
Часам чыгуначны святлафор памылкова завуць .
Рачныя святлафоры
Рачныя святлафоры прызначаны для рэгулявання руху рачных суднаў. Галоўным чынам выкарыстоўваюцца для рэгулявання праходу суднаў праз шлюзы. Такія святлафоры маюць сігналы двух колераў - чырвонага і зялёнага.
Адрозніваюць далёкія і блізкія рачныя святлафоры. Далёкія святлафоры дазваляюць ці забараняюць падыход суднаў да шлюза. Блізкія святлафоры ўсталёўваюцца непасрэдна перад і ўсярэдзіне камеры шлюза на правым боку па ходу руху судна. Яны рэгулююць уваход суднаў унутр шлюзавай камеры і выхад з яе.
Варта адзначыць, што непрацуючы рачны святлафор (не гарыць ніводны з сігналаў) забараняе рух суднаў.
Святлафоры ў аўтаспорце
У аўтаспорце святлафоры могуць усталёўвацца на маршальскіх пастах, на выездзе з і на стартавай рысе.
Стартавы святлафор падвешваецца над трасай такім чынам, каб ён быў добра бачны ўсім кіроўцам на старце. Размяшчэнне агнёў: "чырвоны - зялёны" ці "жоўты - зялёны - чырвоны". Сігналы святлафора дублююцца з процілеглага боку (каб усім заўзятарам і суддзям была бачная працэдура старту). Часцяком на гоначным святлафоры не адзін чырвоны ліхтар, а некалькі (на выпадак, калі лямпа згарыць).
Сігналы стартавага святлафора такія:
- Чырвоны: падрыхтавацца да старту!
- Чырвоны згасае: старт! ()
- Зялёны: старт! (, кваліфікацыя, прагрэўны круг)
- Перарывісты жоўты: спыніць рухавікі!
Сігналы для старту з месца і старту з ходу розныя па такім чынніку. Чырвонае святло падчас згасання не дазваляе стартаваць рэфлекторна - гэта зніжае верагоднасць таго, што хто-небудзь кранецца з месца на "трывожнае" жоўтае святло. Падчас старту з ходу гэта праблема не стаіць, затое гоншчыкам важна ведаць, ці быў дадзены старт (калі суддзя палічыць стартавы шыхт непадыходным, аўтамабілі адпраўляюцца на паўторны фармавальны круг). У гэтым выпадку зялёны стартавы сігнал інфарматыўней.
У асобных гоначных серыях сустракаюцца і іншыя сігналы.
Маршальскія святлафоры сустракаюцца вельмі рэдка і аддаюць тыя ж каманды, якія маршалы аддаюць сцягамі (чырвоны - спыніць гонку, жоўты - небяспечны ўчастак, і г.д.)
Святлафор на мае такія сігналы:
- Чырвоны: Выезд з піт-лейн забаронены.
- Зялёны: Выезд з піт-лейн дазволены.
- Перарывісты сіні: да выезду набліжаецца аўтамабіль, саступіце яму дарогу.
У 2008 годзе каманда "" выкарыстоўвала святлафор замест таблічкі для падачы сігналаў гоншчыку падчас . Сістэма дзейнічала цалкам аўтаматычна, але падчас з-за ажыўленага руху па піт-лейн прыйшлося кіраваць святлафорам уручную. Механік па памылцы даў зялёны яшчэ да таго, як запраўны шланг выцягнулі з баліда, што выклікала інцыдэнт. Пасля гэтага каманда вярнулася да традыцыйнай таблічкі.
Канструкцыя
На лямпах напальвання і галагенавых лямпах
- Лямпа
- Адбівальнік
- Брыль
Сустракаюцца святлафоры без адбівальніка. Гэта зніжае і без таго нізкі ККД, але пазбаўляе ад ілжывага засвятлення.
Святлодыёдныя
- Матрыца святлодыёдаў
- Антывандальнае шкло
- Брыль
Перавагі
У святлодыёдных святлафораў чыстыя яркія колеры, яны меней схільныя да паразітнага засвятлення. Высокі ККД эканоміць электраэнергію. Выйсце са строю аднаго святлодыёда не адбіваецца на працы святлафора; такія святлафоры не згараюць, а губляюць яркасць з часам, даючы дарожным службам час зрэагаваць. Святлодыёдныя святлафоры лепш бачныя пад вострым вуглом (гэта і перавага, і недахоп). У адной секцыі могуць суіснаваць некалькі розных сігналаў. Святлодыёдныя святлафоры больш вандалаўстойлівыя.
Недахопы
Досвед чыгуначнікаў паказвае, што жоўты і белы ў "святлодыёдным" выкананні, а таксама ўласцівае святлодыёдам рэзкае мігценне дрэнна ўспрымаюцца. На развязках з вялікім лікам святлафораў даводзіцца штучна рабіць святлафоры накіраванымі, забяспечваючы іх . У краінах з халоднымі зімамі даводзіцца рабіць падагрэў святлафора - зваротны бок высокага ККД.
Блок кіравання светлафорным аб'ектам
На мове дарожных службаў светлафорным аб'ектам завуцца некалькі святлафораў, якія кіруюцца агульным электронным блокам і дзейнічаюць як адзінае цэлае.
Дадатковыя інтэрфейсы

У некаторых краінах святлафоры забяспечваюцца дадатковай , што паказвае, колькі секунд засталося да змены статуту святлафора. У Расіі падобныя святлафоры распаўсюджаны параўнальна мала, часцей за ўсё яны сустракаюцца ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і ў іншых буйных гарадах Расіі.
Адзін са шляхоў падвышэння эфектыўнасці святлафора - прыстасаванне яго да выкарыстання сляпымі людзьмі. Ва ўмовах, калі неабходна падвышаная увага, такія дадаткі з'яўляюцца карыснымі і для звычайных людзей.
Да прыкладу, гукавое суправаджэнне, якое спрацоўвае пры змене колераў: павольнае ціканне ("чакай") ці хуткае ціканне ("ідзі").
У Германіі і Нідэрландах пляцоўка перад пешаходным пераходам выкладзена рабрыстымі пліткамі і мяккімі гумовымі пласцінкамі, надыходзячы на якія нага трохі асядае, і чалавек міжволі спыняецца.
Зноскі
- http://www33.brinkster.com/iiiii/trfclt/ Архівавана 4 лютага 2009.
- http://www.kit-e.ru/articles/led/2004_5_12.php
- ПДР Украіны. Праезд перакрыжаванняў.
- ПДР Украіны. Святлафоры.
- Інструкцыя па сігналізацыі на чыгунках Расійскай Федэрацыі Архівавана 4 сакавіка 2016. Сігналы, якія ўжываюцца пры манеўровай працы.
- Спартыўны кодэкс ФІА, дадатак H (фр.) (англ.)
- U.S. Patent 7211771 (англ.)
Спасылкі
![]() | Святлафор на Вікісховішчы |
---|
- Святлафоры і сігналы святлафораў, усталяваныя Правіламі дарожнага руху
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Svyatlafo r prylada aptychnaj pryznachanaya dlya regulyavannya ruhu lyudzej aytamabilyay velasipeday i inshyh udzelnikay darozhnaga ruhu cyagnikoy chygunki i metrapalitena rachnyh i marskih sudnay SvyatlaforGistoryyaPershy svyatlafor byy ustalyavany 10 snezhnya 1868 goda y Londane poruch budynku Brytanskaga parlamenta Yago vynahodnik Dzh P Najt angl J P Knight byy specyyalistam pa chygunachnyh semaforah Svyatlafor kiravaysya yruchnuyu i mey dva semafornyh kryla padnyatyya garyzantalna aznachali signal stop a apushchanyya pad vuglom u 45 ruh z ascyarogaj U cyomny chas sutak vykarystoyvaysya krucelny z dapamogaj yakoga padavalisya adpavedna signaly chyrvonaga i zyalyonaga koleray Svyatlafor vykarystoyvaysya dlya palyagchennya perahodu peshahoday praz vulicu a yago signaly pryznachalisya dlya transpartnyh srodkay 2 studzenya 1869 goda gazavy lihtar svyatlafora vybuhnuy paraniyshy palicyyanta shto kiravay svyatlaforam Pershaya aytamatychnaya sistema svyatlaforay zdolnaya da peraklyuchennya bez nepasrednaga ydzelu chalaveka byla raspracavana i zapatentavana y 1910 godze Ernstam Sirynam angl Earnest Sirrine z Chykaga Yago svyatlafor vykarystoyvay nepadsvetlenyya nadpisy Stop i Proceed Vynahodnikam pershaga elektrychnaga svyatlafora mozha vidac lichycca Lester Vajr angl Lester Wire z Solt Lejk Sici shtat Yuta ZShA U 1912 godze yon raspracavay ale ne zapatentavay svyatlafor z dvuma kruglymi elektrychnymi signalami chyrvonaga i zyalyonaga koleru Sistema svyatlaforay Dzhejmsa Hoga malyunak z patenta 5 zhniynya 1914 goda y Kliylendze shtat Agaya ZShA Amerykanskaya svyatlafornaya kampaniya angl American Traffic Signal Company ustalyavala na perakryzhavanni 105 j vulicy i avenyu Eyklida chatyry elektrychnyh svyatlafora kanstrukcyi Dzhejmsa Hoga angl James Hoge Yany meli chyrvony i zyalyony signal i peraklyuchayuchysya vydavali gukavy signal Sistema kiravalasya palicyyantam yakiya syadzey u shklyanoj budcy na skryzhavanni Svyatlafory zadavali pravily ruhu analagichnyya prynyatym u suchasnaj Amerycy pavarot naprava azhyccyaylyaysya y lyuby chas pry adsutnasci perashkod a pavarot naleva na zyalyony signal vakol centra perakryzhavannya U 1920 godze trohkalyarovyya svyatlafory z vykarystannem zhoytaga signalu byli ystalyavany y Detrojce shtat Michygan ZShA i Nyu Yorku Aytarami vynahodstvay byli adpavedna angl William Potts i Dzhon F Harys angl John F Harriss U Eyrope analagichnyya svyatlafory byli ypershynyu ystalyavany y 1922 godze y Paryzhy na skryzhavanni Ru de Ryvoli fr Rue de Rivoli i Sevastopalskaga bulvara fr Boulevard de Sebastopol i y Gamburgu na plyacy Stefanplatc nyam Stephansplatz U Anglii u 1927 godze y goradze Vulvergemptane angl Wolverhampton U SSSR pershy svyatlafor ustalyavali 15 studzenya 1930 goda y Leningradze na skryzhavanni praspektay 25 Kastrychnika i Valadarskaga cyaper Neyskaga i Licejnaga praspektay A pershy svyatlafor u Maskve z yaviysya 30 snezhnya tago zh goda na kuce vulic i U suvyazi z gistoryyaj svyatlafora chasta zgadvayuc imya afraamerykanskaga vynahodnika Gareta Morgana angl Garrett Morgan yaki zapatentavay u 1922 godze svyatlafor aryginalnaj kanstrukcyi Isnue ystojlivy mif pra vyaliki yplyy Morgana na razviccyo svyatlaforay adnak u rechaisnasci yon tolki adzin sa shmatlikih vynahodnikay raznastajnyh svyatlaforay pachatku XX stagoddzya U syaredzine 1990 h byli vynajdzeny zyalyonyya svyatlodyyody z dastatkovaj yarkascyu i chyscinyoj koleru i pachalisya eksperymenty sa svyatlodyyodnymi svyatlaforami Maskva stala pershym goradam u Rasii u yakim svyatlodyyodnyya svyatlafory stali yzhyvacca masava Typy svyatlaforayVulichnyya i darozhnyya svyatlafory Aytamabilnyya svyatlafory Chatyry magchymyya fazy typavoga svyatlafora Najbolsh raspaysyudzhany svyatlafory z signalami zvychajna kruglymi troh koleray chyrvonaga zhoytaga i zyalyonaga U nekatoryh krainah zamest zhoytaga vykarystoyvaecca aranzhavy koler Signaly moguc byc razmeshchany yak pry getym chyrvony signal zaysyody razmyashchaecca zverhu a zyalyony znizu getak i pry getym chyrvony signal zaysyody razmyashchaecca zleva a zyalyony sprava Pry adsutnasci inshyh admyslovyh svyatlaforay yany regulyuyuc ruh usih typay transpartnyh srodkay i peshahoday Chasam signaly svyatlafora dapaynyayuc admyslovym tablo zvarotnaga adliku chasu yakoe pakazvae kolki sekund yashche budze garec signal Chascej za ysyo tablo zvarotnaga adliku robyac dlya zyalyonaga signalu svyatlafora ale y sheragu vypadkay tablo adlyustroyvae i pazastaly chas chyrvonaga signalu Praktychna paysyudna chyrvony signal svyatlafora zabaranyae ruh zhoyty zabaranyae vyezd na zascyarozhany svyatlaforam uchastak ale dapushchae zavyarshenne yago praezdu a zyalyony dazvalyae ruh Raspaysyudzhana ale ne paysyudna vykarystanne spaluchennya chyrvonaga i zhoytaga signalay yakoe paznachae hutkae yklyuchenne zyalyonaga signalu Chasam zyalyony signal uklyuchaecca adrazu paslya chyrvonaga bez pramezhkavaga zhoytaga ale ne naadvarot Detali yzhyvannya signalay adroznivayucca y zalezhnasci ad prynyatyh u toj ci inshaj kraine Isnuyuc svyatlafory z dvuh sekcyj chyrvonaj i zyalyonaj Takiya svyatlafory zvychajna ystalyoyvayucca na punktah dze aytamabili prapuskayucca y indyvidualnym paradku napryklad na pamezhnyh perahodah pry yezdze ci vyezdze z aytastayanki ahoyvanaj terytoryi i da t p Moguc taksama padavacca peraryvistyya signaly sens yakih zalezhyc ad myascovaga zakanadaystva U Belarusi i y shmatlikih krainah Eyropy peraryvisty zyalyony signal aznachae hutkae peraklyuchenne da zhoytaga Aytamabili yaki nablizhayucca da svyatlafora z peraryvistym zyalyonym signalam moguc prynyac mery da svoechasovaga tarmazhennya kab pazbegnuc vyezdu na zascyarozhanae svyatlaforam skryzhavanne ci perahod na zabaranyalny signal Peraryvisty zhoyty signal patrabue zmenshyc hutkasc dlya praezdu skryzhavannya ci peshahodnaga perahodu napryklad u nachny chas kali regulyavanne ne patrabuecca z za nizkaj intensiynasci ruhu Chasam dlya getyh met uzhyvayucca admyslovyya svyatlafory yakiya skladayucca z adnoj zhoytaj sekcyi yakaya migcic ci dvuh zhoytyh sekcyj yakiya migcyac naperamenku Strelki i strelkavyya sekcyi Zaysyody yklyuchanaya zyalyonaya sekcyya Kiey 2008 Na svyatlaforah moguc byc dadatkovyya sekcyi y vyglyadze strelak ci konturay strelak yakiya regulyuyuc ruh u tym ci inshym kirunku Pravily y krainah byloga SSSR takiya Konturnyya strelki na chyrvonym zhoytym zyalyonym fone geta zvychajny svyatlafor yaki dzejnichae tolki y zadadzenym kirunku Sucelnaya zyalyonaya strelka na chornym fone dazvalyae praezd ale ne dae peravagi pry raz ezdze U nekatoryh garadah na svyatlaforah sustrakayucca zaysyody yklyuchanyya zyalyonyya sekcyi vykananyya y vyglyadze tablichki z zyalyonaj strelkaj Yany signalizuyuc pra toe shto pavarot naprava dazvoleny i na chyrvony Adnak u adroznenne ad sapraydnaj dadatkovaj sekcyi takiya strelki dazvalyayuc ale ne abavyazvayuc kiroycu pavarochvac Takim chynam kiroyca yaki zhadae ehac prama mozha spakojna zajmac gety rad a kiroycy yakiya stayac zzadu i zhadayuc pavyarnuc naprava pa takoj strelcy pavinny chakac U kiroychym asyaroddzi kab adroznivac takiya strelki tablichki ad strelak dadsekcyj yany nazyvayucca kardonkami Svyatlafor z peraryvistym chyrvonym signalam Chyrvony peraryvisty signal yak pravila na svyatlaforah z adnoj ci dzvyuma chyrvonymi sekcyyami shto migcyac pa charze vykarystoyvaecca dlya zascyarogi skryzhavannyay z tramvajnymi liniyami pry nablizhenni tramvaya mastoy pry razvodcy uchastkay darog pobach z uzlyotna pasadkavaj palasoj aeraportay pry yzlyoce i pasadcy samalyotay na nebyaspechnaj vyshyni Getyya svyatlafory analagichnyya tym shto vykarystoyvayucca na chygunachnyh peraezdah gl nizhej Svyatlafor yaki ystalyoyvaecca na chygunachnyh peraezdah Skladaecca z dvuh garyzantalna razmeshchanyh chyrvonyh lihtaroy i na chascy peraezday adnago lihtara mesyacava belaga koleru Bely lihtar razmeshchany pamizh chyrvonymi nizhej ci vyshej ih uzroynya Znachenne signalay nastupnae dva chyrvonyh lihtara yakiya migcyac pa charze ruh praz peraezd zabaroneny dadzeny signal zvychajna supravadzhaecca gukavoj signalizacyyaj zvankom bely peraryvisty lihtar aznachae shto tehnichnaya sistema peraezdu znahodzicca y spraynasci Yon ne garyc kali peraezd zachyneny ci zachynyaecca i tamu bela mesyacavy lihtar chasta nyapravilna lichac dazvalyalym signalam Reversiyny svyatlafor Reversiyny svyatlafor Dlya regulyavannya ruhu pa palosah asabliva tam dze magchymy uzhyvayuc admyslovyya svyatlafory kantrolyu palasy reversiynyya U adpavednasci z takiya svyatlafory moguc mec dva ci try signaly chyrvony H padobny signal zabaranyae ruh pa palase zyalyonaya strelka nakiravanaya yniz dazvalyae ruh dadatkovy signal u vyglyadze dyyaganalnaj zhoytaj strelki infarmue pra zmenu rezhymu pracy palasy i pakazvae kirunak u yakim yae neabhodna pakinuc Svyatlafory dlya marshrutnyh transpartnyh srodkay Dlya regulyavannya ruhu marshrutnyh transpartnyh srodkay tramvayay aytobusay tralejbusay vykarystoyvayuc admyslovyya svyatlafory vyglyad yakih adroznivaecca ad krainy da krainy T padobny svyatlafor u Maskve pakazvae signal ruh zabaroneny U Belarusi Pravilami darozhnaga ruhu pradugledzhana vykarystanne T padobnaga svyatlafora z chatyrma kruglymi signalami bela mesyacavaga koleru Verhniya signaly vykarystoyvayucca dlya ykazannya dazvolenyh kirunkay ruhu naleva prama naprava a nizhni dazvalyae pachac ruh Taksama y aposhniya gady y tyh vypadkah kali kirunak ruhu marshrutnyh transpartnyh srodkay tolki adzin ci dlya ysih kirunkay ruh dazvalyaecca zaysyody adnachasova uzhyvayuc chasam svyatlafor u vyglyadze zvychajnaj adzinkavaj kruglaj sekcyi z zapalenaj litaraj T zhoytaga koleru shto dazvalyae ruh kali garyc i zabaranyae kali ne garyc U Shvejcaryi dlya getaj mety vykarystoyvaecca asobny signal aranzhavaga koleru uklyuchany yves chas ci yaki migcic perapynna U krainah Paynochnaj Eyropy vykarystoyvayucca svyatlafory z tryma sekcyyami yakiya supadayuc pa razmyashchennyu i pryznachennyu sa standartnymi svyatlaforami ale mayuc bely koler i formu znakay S dlya signalu shto zabaranyae ruh dlya paperadzhalnaga signalu strelka kirunku ruhu dlya dazvalyalnaga signalu Taksama isnuyuc svyatlafory na tramvajnyh stancyyah kancavyh geta znachyc pa za shto mayuc pa 2 sekcyi chyrvonuyu i zyalyonuyu Yany sluzhac dlya vyznachennya paradku adpraylennya tramvajnyh cyagnikoy z roznyh shlyahoy stancyi Ne isnue mizhnarodnaga standartu dlya svyatlaforay dlya marshrutnyh transpartnyh srodkay i yany moguc mocna adroznivacca navat u susednih krainah U yakasci prykladu nizhej dayucca signaly takih svyatlaforay u Belgii i Niderlandah Svyatlafory dlya marshrutnyh transpartnyh srodkay u Niderlandah verhni radok i Belgii nizhni radok Znachenne signalay zleva naprava Dazvalyaecca ruh prama Dazvalyaecca ruh naleva Dazvalyaecca ruh naprava Dazvalyaecca ruh va ysih kirunkah analagichna zyalyonamu signalu aytamabilnaga svyatlafora Ruh zabaranyaecca za vyklyuchennem tyh vypadkay kali dlya spynennya patrabuecca ekstranae tarmazhenne analagichna zhoytamu signalu aytamabilnaga svyatlafora Ruh zabaranyaecca analagichna chyrvonamu signalu aytamabilnaga svyatlafora Z za svajgo specyfichnaga vyglyadu niderlandski svyatlafor atrymay myanushku negenoog geta znachyc dzevyacivoka Svyatlafor dlya peshahoday Svyatlodyyodny svyatlafor dlya peshahoday sa zvarotnym adlikam chasu y TomskuSuveniry z malyunkam svetlafornaga chalavechka Takiya svyatlafory regulyuyuc ruh peshahoday praz peshahodny perahod Yak pravila yon mae dva typy signalay dazvalyalny i zabaranyalny Zvychajna dlya getaj mety vykarystoyvayuc adpavedna zyalyonae i chyrvonae svyatlo Sami signaly mayuc roznuyu formu Chascej za ysyo vykarystoyvayuc signaly y vyglyadze siluetu chalaveka chyrvony shto staic zyalyony shto idze U ZShA chyrvony signal chasta vyrablyayuc u vyglyadze siluetu padnyataj daloni zhest stop Chasam vykarystoyvayuc nadpisy stojce i idzice y anglijskaj move stop i walk u inshyh movah analagichna U stalicy Narvegii dlya zabarony ruhu peshahoday vykarystoyvayucca dzve stayachyya postaci afarbavanyya chyrvonym koleram Robicca geta dlya tago kab lyudzi yakiya slaba bachac ci pakutuyuc daltanizmam magli zrazumec mozhna im isci ci treba stayac Na azhyylenyh magistralyah ustalyoyvayuc zvychajna aytamatychnyya svyatlafory Ale chasta yzhyvaecca i varyyant kali svyatlafor peraklyuchaecca paslya nacisku admyslovaj knopki i dazvalyae perahod na pracyagu vyznachanaga chasu paslya getaga Suchasnyya svyatlafory dlya peshahoday dadatkova abstalyoyvayuc taksama gukavymi signalami pryznachanymi dlya slyapyh peshahoday a chasam i tablo zvarotnaga adliku chasu U chasy isnavannya GDR signaly svyatlafora dlya peshahoday meli aryginalnuyu formu malenkaga svetlafornaga chalavechka nyam Ampelmannchen U Saksonii takiya svyatlafory stavyac dagetul U adsutnasc peshahodnaga svyatlafora peshahody kiruyucca pakazannyami aytamabilnaga svyatlafora Svyatlafor dlya velasipeday Dlya regulyavannya ruhu rovaray chasam uzhyvayuc admyslovyya svyatlafory Geta mozha byc svyatlafor signaly yakoga vykanany y forme siluetu velasipeda ci zvychajny trohkalyarovy svyatlafor zabyaspechany admyslovaj tablichkaj Tramvajny svyatlafor Tramvajnyya svyatlafory pryznachany dlya regulyavannya ruhu tramvayay Zvychajna ystalyoyvayucca perad uchastkami z abmezhavanaj bachnascyu perad zacyazhnymi yzdymami spuskami na yezdze vyezdze tramvajnyh depo a taksama perad tramvajnymi strelkami Zvychajna tramvajnyya svyatlafory mayuc 2 signaly chyrvony i zyalyony Ustalyoyvayucca galoynym chynam abo sprava ad tramvajnaga shlyahu abo pa centry nad im vyshej kantaktnaga provada Asnoynae pryznachenne tramvajnyh svyatlaforay skladaecca y tym kab signalizavac kiroycam tramvayay pra zanyatasc nastupnaj za svyatlaforam chastki tramvajnaga shlyahu Dzeyanne tramvajnyh svyatlaforay raspaysyudzhvaecca tolki na tramvai Svyatlafory takoga typu pracuyuc u aytamatychnym rezhyme Chygunachny svyatlafor Asnoyny artykul Chygunachny svyatlafor Chygunachnyya svyatlafory pryznachany dlya regulyavannya ruhu cyagnikoy maneyrovyh sastavay a taksama regulyavannya hutkasci spusku z sartavalnaj gorki chyrvony praezd zabaroneny zhoyty praezd dazvoleny z abmezhavannem hutkasci zyalyony praezd dazvoleny Taksama svyatlafory ci dadatkovyya svetlavyya pakazalniki moguc infarmavac mashynista pra marshrut ci neyak yashche kankretyzavac pakazanne Isnue asobny typ dvuhkolernyh chygunachnyh svyatlaforay yakiya padayuc nastupnyya signaly adzin mesyacava bely agon dazvalyaecca vykonvac maneyry adzin sini agon zabaranyaecca vykonvac maneyry Chasam chygunachny svyatlafor pamylkova zavuc Rachnyya svyatlafory Rachnyya svyatlafory pryznachany dlya regulyavannya ruhu rachnyh sudnay Galoynym chynam vykarystoyvayucca dlya regulyavannya prahodu sudnay praz shlyuzy Takiya svyatlafory mayuc signaly dvuh koleray chyrvonaga i zyalyonaga Adroznivayuc dalyokiya i blizkiya rachnyya svyatlafory Dalyokiya svyatlafory dazvalyayuc ci zabaranyayuc padyhod sudnay da shlyuza Blizkiya svyatlafory ystalyoyvayucca nepasredna perad i ysyaredzine kamery shlyuza na pravym boku pa hodu ruhu sudna Yany regulyuyuc uvahod sudnay unutr shlyuzavaj kamery i vyhad z yae Varta adznachyc shto nepracuyuchy rachny svyatlafor ne garyc nivodny z signalay zabaranyae ruh sudnay Svyatlafory y aytasporce U aytasporce svyatlafory moguc ustalyoyvacca na marshalskih pastah na vyezdze z i na startavaj ryse Startavy svyatlafor padveshvaecca nad trasaj takim chynam kab yon byy dobra bachny ysim kiroycam na starce Razmyashchenne agnyoy chyrvony zyalyony ci zhoyty zyalyony chyrvony Signaly svyatlafora dublyuyucca z procileglaga boku kab usim zayzyataram i suddzyam byla bachnaya pracedura startu Chascyakom na gonachnym svyatlafory ne adzin chyrvony lihtar a nekalki na vypadak kali lyampa zgaryc Signaly startavaga svyatlafora takiya Chyrvony padryhtavacca da startu Chyrvony zgasae start Zyalyony start kvalifikacyya pragreyny krug Peraryvisty zhoyty spynic ruhaviki Signaly dlya startu z mesca i startu z hodu roznyya pa takim chynniku Chyrvonae svyatlo padchas zgasannya ne dazvalyae startavac reflektorna geta znizhae veragodnasc tago shto hto nebudz kranecca z mesca na tryvozhnae zhoytae svyatlo Padchas startu z hodu geta prablema ne staic zatoe gonshchykam vazhna vedac ci byy dadzeny start kali suddzya palichyc startavy shyht nepadyhodnym aytamabili adpraylyayucca na paytorny farmavalny krug U getym vypadku zyalyony startavy signal infarmatyynej U asobnyh gonachnyh seryyah sustrakayucca i inshyya signaly Marshalskiya svyatlafory sustrakayucca velmi redka i addayuc tyya zh kamandy yakiya marshaly addayuc scyagami chyrvony spynic gonku zhoyty nebyaspechny ychastak i g d Svyatlafor na mae takiya signaly Chyrvony Vyezd z pit lejn zabaroneny Zyalyony Vyezd z pit lejn dazvoleny Peraryvisty sini da vyezdu nablizhaecca aytamabil sastupice yamu darogu U 2008 godze kamanda vykarystoyvala svyatlafor zamest tablichki dlya padachy signalay gonshchyku padchas Sistema dzejnichala calkam aytamatychna ale padchas z za azhyylenaga ruhu pa pit lejn pryjshlosya kiravac svyatlaforam uruchnuyu Mehanik pa pamylcy day zyalyony yashche da tago yak zaprayny shlang vycyagnuli z balida shto vyklikala incydent Paslya getaga kamanda vyarnulasya da tradycyjnaj tablichki KanstrukcyyaNa lyampah napalvannya i galagenavyh lyampah Lyampa Adbivalnik Bryl Sustrakayucca svyatlafory bez adbivalnika Geta znizhae i bez tago nizki KKD ale pazbaylyae ad ilzhyvaga zasvyatlennya Svyatlodyyodnyya Matryca svyatlodyyoday Antyvandalnae shklo BrylPeravagi U svyatlodyyodnyh svyatlaforay chystyya yarkiya kolery yany menej shilnyya da parazitnaga zasvyatlennya Vysoki KKD ekanomic elektraenergiyu Vyjsce sa stroyu adnago svyatlodyyoda ne adbivaecca na pracy svyatlafora takiya svyatlafory ne zgarayuc a gublyayuc yarkasc z chasam dayuchy darozhnym sluzhbam chas zreagavac Svyatlodyyodnyya svyatlafory lepsh bachnyya pad vostrym vuglom geta i peravaga i nedahop U adnoj sekcyi moguc suisnavac nekalki roznyh signalay Svyatlodyyodnyya svyatlafory bolsh vandalaystojlivyya Nedahopy Dosved chygunachnikay pakazvae shto zhoyty i bely y svyatlodyyodnym vykananni a taksama ylascivae svyatlodyyodam rezkae migcenne drenna ysprymayucca Na razvyazkah z vyalikim likam svyatlaforay davodzicca shtuchna rabic svyatlafory nakiravanymi zabyaspechvayuchy ih U krainah z halodnymi zimami davodzicca rabic padagrey svyatlafora zvarotny bok vysokaga KKD Blok kiravannya svetlafornym ab ektam Na move darozhnyh sluzhbay svetlafornym ab ektam zavucca nekalki svyatlaforay yakiya kiruyucca agulnym elektronnym blokam i dzejnichayuc yak adzinae celae Dadatkovyya interfejsySvyatlafor z gukavym supravadzhennem dlya slyapyh peshahodaySvyatlafor sa zvarotnym adlikam chasu U nekatoryh krainah svyatlafory zabyaspechvayucca dadatkovaj shto pakazvae kolki sekund zastalosya da zmeny statutu svyatlafora U Rasii padobnyya svyatlafory raspaysyudzhany paraynalna mala chascej za ysyo yany sustrakayucca y Maskve Sankt Pecyarburgu i y inshyh bujnyh garadah Rasii Adzin sa shlyahoy padvyshennya efektyynasci svyatlafora prystasavanne yago da vykarystannya slyapymi lyudzmi Va ymovah kali neabhodna padvyshanaya uvaga takiya dadatki z yaylyayucca karysnymi i dlya zvychajnyh lyudzej Da prykladu gukavoe supravadzhenne yakoe spracoyvae pry zmene koleray pavolnae cikanne chakaj ci hutkae cikanne idzi U Germanii i Niderlandah plyacoyka perad peshahodnym perahodam vykladzena rabrystymi plitkami i myakkimi gumovymi plascinkami nadyhodzyachy na yakiya naga trohi asyadae i chalavek mizhvoli spynyaecca Znoskihttp www33 brinkster com iiiii trfclt Arhivavana 4 lyutaga 2009 http www kit e ru articles led 2004 5 12 php PDR Ukrainy Praezd perakryzhavannyay PDR Ukrainy Svyatlafory Instrukcyya pa signalizacyi na chygunkah Rasijskaj Federacyi Arhivavana 4 sakavika 2016 Signaly yakiya yzhyvayucca pry maneyrovaj pracy Spartyyny kodeks FIA dadatak H fr angl U S Patent 7211771 angl SpasylkiSvyatlafor na Vikishovishchy Svyatlafory i signaly svyatlaforay ustalyavanyya Pravilami darozhnaga ruhu