Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Цёмныя Крамы гістарычная мясцовасць Мінска размешчаная паміж Нізкім і Верхнім Рынкам уздоўж Казьмадзям янаўскай вуліцы А

Цёмныя Крамы

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Цёмныя Крамы

Цёмныя Крамы — гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная паміж Нізкім і Верхнім Рынкам, уздоўж Казьмадзям’янаўскай вуліцы. Ансамбль забудовы раёна быў унікальным помнікам горадабудаўніцтва эпохі Рэнесансу. Пацярпела ў Другую сусветную вайну і канчаткова страціла аўтэнтычнае аблічча ў выніку паваенных рэканструкцый.

image
Казьмадзям’янаўская (Францішка Скарыны) вуліца, здымак 1930 года

Паходжанне назвы

image
Высокі Рынак і Цёмныя Крамы на плане 1857 г.
image
Цёмныя Крамы на плане 1858 г.

«Цёмныя Крамы» ўтварыўся праз асаблівасць забудовы — на вузкую, шчыльна забудаваную Казьмадзям’янаўскую вуліцы, дзе тулілася вялікая колькасць крам, блага трапляла дзённае святло. Назва вуліцы паходзіць ад старадаўняга Казьмадзям’янаўскага праваслаўнага манастыра, які знаходзіўся на ўсходняй ускраіне старажытнага Менска і быў таксама комплексам абарончага значэння.

Гісторыя

image
Касцёл баніфратаў. Фрагмент літаграфіі Б. Лявэрня, 1840 г.
image
Праект рэканструкцыі будынка на месцы зруйнаванага касцёла

Казьмадзям’янаўская вуліца — адна з найстаражытнейшых у Менску. Яна пачыналася з Нізкага Рынка і заканчвалася каля касцёла Дабравешчання Найсвяцейшай Панны Марыі каталіцкага кляштара ордэна бернардзінак (цяпер у касцёле месціцца кафедральны сабор Сашэсця Святога Духа Беларускага экзархата Маскоўскага патрыярхату).

image
Цёмныя Крамы. Малюнак М. Сляпяна, 1925 г.

На пачатку вуліцы, унізе перад пагоркам, знаходзіўся кляштар каталіцкага ордэна баніфратаў з касцёлам (імаверна, існаваў да 1-й паловы XIX ст.), у 1700 годзе пры ім дзейнічаў шпіталь. Цяпер на месцы баніфрацкага кляштарнага комплексу знаходзіцца тралебусна-аўтобусны прыпынак.

image
Пачатак Козьма-Дзям’янаўскай вуліцы (тагачаснай Францішка Скарыны) на кадры з фільма Кастусь Каліноўскі (1927)

Мураваны архітэктурны ансамбль Казьмадзям’янаўскай вуліцы цалкам сфарміраваўся яшчэ ў XVIII ст. Забудова складалася з двух- і трохпавярховых дамоў, на першых паверхах размяшчаліся невялікія крамы. Некаторыя будынкі мелі ўласныя назвы, у архіўных дакументах згадваецца «аддадзены ў 1829 годзе Эканоміяй Архірэйскага дома ў арэнднае трыманне мяшчаніну Румеру дом, вядомы як Гіндзейская камяніца». Па выходных і святах тут і на бліжэйшых вуліцах разгортваўся людны гандаль.

У канцы XIX ст. у адным з двароў на Казьмадзям’янаўскай знаходзілася невялікая абутковая фабрыка, створаная на базе майстэрні.

Ад 1926 года вуліца насіла імя беларускага першадрукара Францішка Скарыны, аднак у сувязі з пачаткам палітыкі русіфікацыі і масавых сталінскіх рэпрэсій у 1933 годзе яе перайменавалі ў гонар расійскага пралетарскага паэта Дзям’яна Беднага. У тыя часы, акрамя крам, на вуліцы знаходзіўся шэраг устаноў: Менская і Беларуская канторы «Саюзутыль», склад вопраткі Гарпрамгандлю, садавінагародніная база Мінпрамгандлю.

Да Другой сусветнай вайны мясцовасць яшчэ захоўвала сваё гістарычнае аблічча, але ў выніку бамбардзіроўкі была амаль цалкам зруйнавана. Апошнія тры будынкі колішніх Цёмных Крамаў знішчылі падчас будаўніцтва станцыі метро «Няміга» ў 1989 годзе.

У наш час на гэтым месцы замест аднаўлення старадаўняй Казьмадзям’янаўскай вуліцы стварылі спрэчную па сваіх функцыянальна-планіровачных і архітэктурных якасцях структуру з пляцовак і прыступак, якая прэтэндуе на асацыяцыі са старой забудовай. У 2018 годзе спуску ў пешаходнай зоне ад Свята-Духава кафедральнага сабора да вуліцы Максіма Багдановіча была нададзеная назва Козьма-Дзям’янаўскі спуск.

Цікавыя факты

  • У 1928 годзе пры будаўніцтве каналізацыйнай сеткі на пляцы Волі падчас капання траншэі з боку вуліцы Францішка Скарыны (былой Казьмадзям’янаўскай) «…рабочыя на глыбіні 2 1/2 аршынаў нечакана выявілі каля 15 чалавечых шкілетаў… Як мяркуецца, шкілеты маюць даўнасць каля 150 гадоў. Гэтай знаходкай зацікавіліся Белдзяржмузей і Інбелкульт» (газета «Рабочий»).

Галерэя

  • Старыя здымкі
  • image
    Пачатак вуліцы з боку Высокага Рынка, каля 1900 г.
  • image
    Пачатак вуліцы з боку Высокага Рынка, 1915—17 гг.
  • image
    На кадрах з фільма Кастусь Каліноўскі, 1927 г.
  • image
    да 1933 г.
  • image
    1941 г.
  • image
    1942 г.
  • image
    1941—44 гг.
  • image
    Пачатак вуліцы з боку Высокага Рынка, красавік 1943 г.
  • image
    каля 1944 г.
  • image
    каля 1944 г.
  • image
    Пачатак вуліцы з боку Нізкага Рынка, каля 1944 г.
  • image
    Пачатак вуліцы з боку Нізкага Рынка, 1944 г.

Зноскі

  1. Казьмадзям’янаўскай вуліца // Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі. — Мінск: Харвест, 2007. С. 19
  2. Памяць. Мінск 2001, с. 548.
  3. Мінскія лёхі // Пазняк З. С. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — Мн.: Нар. асвета, 1985. С. 8
  4. Юрий Жутяев. «Темные крамы» Козмодемьяновской улицы // Вечерний Минск № 77 (11338), 9.04.2007
  5. Вячеслав Бондаренко. Между двумя мировыми войнами Архівавана 21 студзеня 2012. на Мінск стары і новы
  6. Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г.Мінска № 49/3/28 (нявызн.). Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт (29 траўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 13-11-2018. Праверана 13-11-2018.

Літаратура

  • Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994.— 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
  • Цёмныя крамы // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 548. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
  • Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі. — Мінск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8.
  • Пазняк З. С. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — Мн.: Нар. асвета, 1985.— 111 с.: іл.
  • Юрий Жутяев. «Темные крамы» Козмодемьяновской улицы Архівавана 5 сакавіка 2016. // Вечерний Минск № 77 (11338), 9.04.2007

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цёмныя Крамы

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 19 Май, 2025 / 17:54

Cyomnyya Kramy gistarychnaya myascovasc Minska razmeshchanaya pamizh Nizkim i Verhnim Rynkam uzdoyzh Kazmadzyam yanayskaj vulicy Ansambl zabudovy rayona byy unikalnym pomnikam goradabudaynictva epohi Renesansu Pacyarpela y Druguyu susvetnuyu vajnu i kanchatkova stracila aytentychnae ablichcha y vyniku pavaennyh rekanstrukcyj Kazmadzyam yanayskaya Francishka Skaryny vulica zdymak 1930 godaPahodzhanne nazvyVysoki Rynak i Cyomnyya Kramy na plane 1857 g Cyomnyya Kramy na plane 1858 g Cyomnyya Kramy ytvaryysya praz asablivasc zabudovy na vuzkuyu shchylna zabudavanuyu Kazmadzyam yanayskuyu vulicy dze tulilasya vyalikaya kolkasc kram blaga traplyala dzyonnae svyatlo Nazva vulicy pahodzic ad staradaynyaga Kazmadzyam yanayskaga pravaslaynaga manastyra yaki znahodziysya na yshodnyaj uskraine starazhytnaga Menska i byy taksama kompleksam abaronchaga znachennya GistoryyaKascyol banifratay Fragment litagrafii B Lyavernya 1840 g Praekt rekanstrukcyi budynka na mescy zrujnavanaga kascyola Kazmadzyam yanayskaya vulica adna z najstarazhytnejshyh u Mensku Yana pachynalasya z Nizkaga Rynka i zakanchvalasya kalya kascyola Dabraveshchannya Najsvyacejshaj Panny Maryi katalickaga klyashtara ordena bernardzinak cyaper u kascyole mescicca kafedralny sabor Sashescya Svyatoga Duha Belaruskaga ekzarhata Maskoyskaga patryyarhatu Cyomnyya Kramy Malyunak M Slyapyana 1925 g Na pachatku vulicy unize perad pagorkam znahodziysya klyashtar katalickaga ordena banifratay z kascyolam imaverna isnavay da 1 j palovy XIX st u 1700 godze pry im dzejnichay shpital Cyaper na mescy banifrackaga klyashtarnaga kompleksu znahodzicca tralebusna aytobusny prypynak Pachatak Kozma Dzyam yanayskaj vulicy tagachasnaj Francishka Skaryny na kadry z filma Kastus Kalinoyski 1927 Muravany arhitekturny ansambl Kazmadzyam yanayskaj vulicy calkam sfarmiravaysya yashche y XVIII st Zabudova skladalasya z dvuh i trohpavyarhovyh damoy na pershyh paverhah razmyashchalisya nevyalikiya kramy Nekatoryya budynki meli ylasnyya nazvy u arhiynyh dakumentah zgadvaecca addadzeny y 1829 godze Ekanomiyaj Arhirejskaga doma y arendnae trymanne myashchaninu Rumeru dom vyadomy yak Gindzejskaya kamyanica Pa vyhodnyh i svyatah tut i na blizhejshyh vulicah razgortvaysya lyudny gandal U kancy XIX st u adnym z dvaroy na Kazmadzyam yanayskaj znahodzilasya nevyalikaya abutkovaya fabryka stvoranaya na baze majsterni Ad 1926 goda vulica nasila imya belaruskaga pershadrukara Francishka Skaryny adnak u suvyazi z pachatkam palityki rusifikacyi i masavyh stalinskih represij u 1933 godze yae perajmenavali y gonar rasijskaga praletarskaga paeta Dzyam yana Bednaga U tyya chasy akramya kram na vulicy znahodziysya sherag ustanoy Menskaya i Belaruskaya kantory Sayuzutyl sklad vopratki Garpramgandlyu sadavinagarodninaya baza Minpramgandlyu Da Drugoj susvetnaj vajny myascovasc yashche zahoyvala svayo gistarychnae ablichcha ale y vyniku bambardziroyki byla amal calkam zrujnavana Aposhniya try budynki kolishnih Cyomnyh Kramay znishchyli padchas budaynictva stancyi metro Nyamiga y 1989 godze U nash chas na getym mescy zamest adnaylennya staradaynyaj Kazmadzyam yanayskaj vulicy stvaryli sprechnuyu pa svaih funkcyyanalna planirovachnyh i arhitekturnyh yakascyah strukturu z plyacovak i prystupak yakaya pretendue na asacyyacyi sa staroj zabudovaj U 2018 godze spusku y peshahodnaj zone ad Svyata Duhava kafedralnaga sabora da vulicy Maksima Bagdanovicha byla nadadzenaya nazva Kozma Dzyam yanayski spusk Cikavyya faktyU 1928 godze pry budaynictve kanalizacyjnaj setki na plyacy Voli padchas kapannya transhei z boku vulicy Francishka Skaryny byloj Kazmadzyam yanayskaj rabochyya na glybini 2 1 2 arshynay nechakana vyyavili kalya 15 chalavechyh shkiletay Yak myarkuecca shkilety mayuc daynasc kalya 150 gadoy Getaj znahodkaj zacikavilisya Beldzyarzhmuzej i Inbelkult gazeta Rabochij GalereyaStaryya zdymki Pachatak vulicy z boku Vysokaga Rynka kalya 1900 g Pachatak vulicy z boku Vysokaga Rynka 1915 17 gg Na kadrah z filma Kastus Kalinoyski 1927 g da 1933 g 1941 g 1942 g 1941 44 gg Pachatak vulicy z boku Vysokaga Rynka krasavik 1943 g kalya 1944 g kalya 1944 g Pachatak vulicy z boku Nizkaga Rynka kalya 1944 g Pachatak vulicy z boku Nizkaga Rynka 1944 g ZnoskiKazmadzyam yanayskaj vulica Minsk Stary i novy ayt sklad U G Valazhynski pad red Z V Shybeki Minsk Harvest 2007 S 19 Pamyac Minsk 2001 s 548 Minskiya lyohi Paznyak Z S Reha daynyaga chasu Kn dlya vuchnyay Mn Nar asveta 1985 S 8 Yurij Zhutyaev Temnye kramy Kozmodemyanovskoj ulicy Vechernij Minsk 77 11338 9 04 2007 Vyacheslav Bondarenko Mezhdu dvumya mirovymi vojnami Arhivavana 21 studzenya 2012 na Minsk stary i novy Ab prysvaenni najmennyay sastaynym chastkam g Minska 49 3 28 nyavyzn Minski garadski vykanaychy kamitet 29 traynya 2018 Arhivavana z pershakrynicy 13 11 2018 Praverana 13 11 2018 LitaraturaShybeka Z V Shybeka S F Minsk Staronki zhyccya darev gorada Per z ruskaj movy M Vizha Pradmova S M Stanyuty Mn Polymya 1994 341 s 1 asobn ark kart il ISBN 5 345 00613 X Cyomnyya kramy Pamyac Gist dakum hronika Minska U 4 kn Kn 1 ya Mn BELTA 2001 S 548 576 s il ISBN 985 6302 33 1 Minsk Stary i novy ayt sklad U G Valazhynski pad red Z V Shybeki Minsk Harvest 2007 272 s il ISBN 978 985 16 0092 8 Paznyak Z S Reha daynyaga chasu Kn dlya vuchnyay Mn Nar asveta 1985 111 s il Yurij Zhutyaev Temnye kramy Kozmodemyanovskoj ulicy Arhivavana 5 sakavika 2016 Vechernij Minsk 77 11338 9 04 2007SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Cyomnyya Kramy

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Грэчаская мова

  • Май 19, 2025

    Грэцыя

  • Май 19, 2025

    Грузінская мова

  • Май 19, 2025

    Грамадства

  • Май 19, 2025

    Горад

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка