Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Шпіцбе рген ад нідэрл Spitsbergen нарвежская назва Свальбард нарв Svalbard нарвежская правінцыя ў Арктыцы Размешчана на

Шпіцберген

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Шпіцберген

Шпіцбе́рген (ад нідэрл.: Spitsbergen; нарвежская назва Свальбард нарв.: Svalbard) — нарвежская правінцыя ў Арктыцы. Размешчана на . Знаходзіцца за 800 км на поўнач ад Нарвегіі і за 1 100 км ад палярнага круга. Архіпелаг адышоў Нарвегіі ў 1920 годзе.

Шпіцберген
image
Характарыстыкі
Найбуйнейшы востраўЗаходні Шпіцберген 
Найвышэйшы пункт1 712 м
Насельніцтва
  • 2 668 чал.
Размяшчэнне
78°09′25″ пн. ш. 15°51′51″ у. д.HGЯO
Краіна
  • image Нарвегія
image
image
Шпіцберген
image Медыяфайлы на Вікісховішчы
Запыт «Грумант» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама .

Гісторыя

Імаверна, астравы адкрыты вікінгамі, афіцыйнае адкрыццё нідэрландскім вандроўнікам Вілемам Барэнцам адбылося ў 1596 годзе. Пасля астравы выкарыстоўваліся як база нарвежскіх і расійскіх кітабояў і рыбакоў. У 1669-1778 гадах на Шпіцбергене часта бывалі галандскія рыбакі, якія заснавалі горад Смеерэнбург. З канца XVIII стагоддзя астравы выкарыстоўваліся як база для палярных экспедыцый.

У пачатку ХХ стагоддзя на востраве Заходні Шпіцберген адкрыты радовішчы вугалю. Паводле Шпіцбергенскага трактату (1920) астравы перайшлі пад кіраванне Нарвегіі. Але ўмовы трактата забяспечылі права на распрацоўку радовішчаў, рыбную лоўлю і правядзенне навуковых даследаванняў іншым краінам. У 2020-я гады распрацоўкай вугальных радовішчаў займаюцца нарвежскія і расійскія кампаніі. Польшча мае тут сваю навуковую станцыю.

Прырода

image
Карта.

Астравы

У склад архіпелагу ўваходзяць наступныя астравы:

  • Заходні Шпіцберген (37 673 км²)
  • (14 443 км²)
  • Эдж (5 074 км²)
  • (1 250 км²)
  • (682 км²)
  • (615 км²)
  • (191 км²)
  • Мядзведжы востраў (178 км²)
  • (137 км²)
  • (120 км²)

і яшчэ шмат невялікіх астравоў.

Каралеўскі востраў, Шведскі востраў і Абелоя ўтвараюць Зямлю караля́ Ка́рла.

Геалагічная будова

Будове архіпелага складаюць, звычайна, каледаніды (падобныя да каледанідаў Грэнландыі). У склад Шпіцбергена ўваходзяць і больш старажытныя пароды (байкальскай складкаватасці); імаверна, гэта частка баранцаваморскай пліты, якая мае пратэразойска-раннекембрыйскі ўзрост. Большая частка фундамента Шпіцбергена фарміравалася на актыўнай ускраіне старажытнага акіяна каля 500 млн гадоў таму, у раннім ардовіку, і ўяўляе сабою магматычныя фармацыі астраўных дугаў, моцна змятых падчас сутыкнення кантынентаў у сілуры (450—440 млн гадоў таму). Шпіцберген у сілуры вытрымаў моцнае падняцце і вулканічныя вывяржэнні. 400 млн гадоў таму Скандынавія была ўжо злучана з Грэнландыяй, дзесьці паміж імі знаходзіўся і Шпіцберген. У познім палеазоі месцамі адбывалася пранікненне гранітоідаў, у тую эпоху ўтварыўся шэраг рудных радовішчаў. Архіпелаг доўгі час міграваў па мантыі Зямлі і пабываў у розных кліматычных зонах. Ва ўмовах цёплага клімату ўтварыліся вялікія залежы каменнага вугалю.

Архіпелаг знаходзіцца ў сейсмічна актыўнай зоне, адзначаны землятрусы сілай 4—5 магнітуд па шкале Рыхтэра, дапускаецца магчымасць землятрусаў да 6—7 магнітуд.

Паверхня

Рэльеф гарысты. Самы высокі пункт астравоў — гара (1 713 м) на Заходнім Шпіцбергене. Ледавікі займаюць 35,1 тыс. км² — больш за палову плошчы архіпелага. Берагі зрэзаны фіёрдамі. Магутнасць слоя вечнай мерзлаты дасягае 200 м. У летні перыяд грунты адтайваюць на 0,5—2,5 м, ледавікі даюць пачатак мноству невялікіх рэчак і ручаёў.

Клімат

image
Заснежаны Шпіцберген.

Клімат арктычны, на захадзе значна змякчаецца цёплым Шпіцбергенскім цячэннем (частка Гальфстрыма). Праз уплыў Гальфстрыма зімовыя тэмпературы на Шпіцбергене ў сярэднім на 20 °C вышэйшыя, чым у іншых месцах адпаведнай шыраты.

Самыя нізкія тэмпературы назіраюцца ў лютым і складаюць каля −20 °C, самыя высокія ў ліпені, +4,4 °C. Зімняя тэмпература вагаецца ад −25° дa +5 °C, а летам ад +2° a +18 °C. Максімальная зафіксаваная тэмпература +24,5 °C (ліпень 1978), мінімальная −46,3 °C (сакавік 1986). Суседства цёплага цячэння і масы ледавікоў нараджае рэзкія і частыя ваганні атмасфернага ціску, ветры ўраганнай моцы.

Палярны дзень на Шпіцбергене цягнецца з 20 мая да 26 жніўня, а палярная ноч з 26 кастрычніка да 15 лютага. Улетку, нягледзячы на кругласутачны палярны дзень, розніца тэмператур паміж днём і ноччу прыкметная і можа дасягаць 5—10 °C. Першыя снегапады праходзяць у верасні, хоць снег не рэдкасць і ў канцы жніўня.

Расліннасць

Расліннасць архіпелага бедная, тундравая, расліны нізкія і холадаўстойлівыя. У пачатку лета тундра моцна забалочаная ў выніку таяння снягоў, а ў рэках высокі ўзровень вады. У асноўным, паўднёвая частка Шпіцбергена (нулявая зона) летам вольная ад снегу, хоць ледавікі сустракаюцца паблізу ад усіх паселішчаў. На ледавіках часта сустракаюцца чырвоныя водарасці, што надае снегу і лёду ружаватае адценне.

На Шпіцбергене сустракаецца каля 170 відаў сасудзістых раслін, у т.л. карлікавая бяроза, , а таксама імхі, грыбы, лішайнікі.

Жывёльны свет

image
Паўночны алень.

З млекакормячых на астравах толькі белы мядзведзь, мясцовы паўночны алень (самы маленькі сярод відаў паўночных аленяў), а таксама пясец. Спробы перасялення на архіпелаг іншых сухапутных млекакормячых — у прыватнасці палярных зайцаў і аўцабыкоў з Грэнландыі поспехам не скончыліся. Тут прысутнічае шмат марскіх жывёл — , грэнландскі цюлень, марскі заяц, маржы, бялухі, кіты. Белыя мядзведзі і маржы летам знаходзяцца на паўночнай частцы архіпелага, а зімой мігруюць на поўдзень.

На архіпелагу адзначана каля 90 відаў птушак, з якіх 36 пастаянна гняздуюцца. Адзіным відам, які жыве на Шпіцбергене круглы год, з’яўляецца палярная (белая) курапатка, астатнія птушкі на зіму адлятаюць у паўднёвыя краіны, і вяртаюцца ўвесну для гнездавання і вывядзення птушанят.

Насельніцтва

Насельніцтва Шпіцбергена налічвае каля 2,8 тысяч чалавек, перш за ўсё нарвежцаў і рускіх, якія ў асноўным займаюцца здабычай карысных выкапняў. Астравы лічацца самай паўночнай зямлёй заселенай людзьмі. Большасць насельніцтва працуе тут паводле кантрактаў. Пераважная мова сувязяў -- нарвежская.

Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Лонгйір. Ёсць таксама расійскі пасёлак Барэнцбург.

Зноскі

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 20 Май, 2025 / 12:01

Shpicbe rgen ad niderl Spitsbergen narvezhskaya nazva Svalbard narv Svalbard narvezhskaya pravincyya y Arktycy Razmeshchana na Znahodzicca za 800 km na poynach ad Narvegii i za 1 100 km ad palyarnaga kruga Arhipelag adyshoy Narvegii y 1920 godze ShpicbergenHaraktarystykiNajbujnejshy vostrayZahodni Shpicbergen Najvyshejshy punkt1 712 mNaselnictva2 668 chal Razmyashchenne78 09 25 pn sh 15 51 51 u d H G Ya OKraina NarvegiyaShpicbergen Medyyafajly na VikishovishchyZapyt Grumant peranakiroyvaecca syudy gl taksama GistoryyaImaverna astravy adkryty vikingami aficyjnae adkryccyo niderlandskim vandroynikam Vilemam Barencam adbylosya y 1596 godze Paslya astravy vykarystoyvalisya yak baza narvezhskih i rasijskih kitaboyay i rybakoy U 1669 1778 gadah na Shpicbergene chasta byvali galandskiya rybaki yakiya zasnavali gorad Smeerenburg Z kanca XVIII stagoddzya astravy vykarystoyvalisya yak baza dlya palyarnyh ekspedycyj U pachatku HH stagoddzya na vostrave Zahodni Shpicbergen adkryty radovishchy vugalyu Pavodle Shpicbergenskaga traktatu 1920 astravy perajshli pad kiravanne Narvegii Ale ymovy traktata zabyaspechyli prava na raspracoyku radovishchay rybnuyu loylyu i pravyadzenne navukovyh dasledavannyay inshym krainam U 2020 ya gady raspracoykaj vugalnyh radovishchay zajmayucca narvezhskiya i rasijskiya kampanii Polshcha mae tut svayu navukovuyu stancyyu PryrodaKarta Astravy U sklad arhipelagu yvahodzyac nastupnyya astravy Zahodni Shpicbergen 37 673 km 14 443 km Edzh 5 074 km 1 250 km 682 km 615 km 191 km Myadzvedzhy vostray 178 km 137 km 120 km i yashche shmat nevyalikih astravoy Karaleyski vostray Shvedski vostray i Abeloya ytvarayuc Zyamlyu karalya Ka rla Gealagichnaya budova Budove arhipelaga skladayuc zvychajna kaledanidy padobnyya da kaledaniday Grenlandyi U sklad Shpicbergena yvahodzyac i bolsh starazhytnyya parody bajkalskaj skladkavatasci imaverna geta chastka barancavamorskaj plity yakaya mae praterazojska rannekembryjski yzrost Bolshaya chastka fundamenta Shpicbergena farmiravalasya na aktyynaj uskraine starazhytnaga akiyana kalya 500 mln gadoy tamu u rannim ardoviku i yyaylyae saboyu magmatychnyya farmacyi astraynyh dugay mocna zmyatyh padchas sutyknennya kantynentay u silury 450 440 mln gadoy tamu Shpicbergen u silury vytrymay mocnae padnyacce i vulkanichnyya vyvyarzhenni 400 mln gadoy tamu Skandynaviya byla yzho zluchana z Grenlandyyaj dzesci pamizh imi znahodziysya i Shpicbergen U poznim paleazoi mescami adbyvalasya praniknenne granitoiday u tuyu epohu ytvaryysya sherag rudnyh radovishchay Arhipelag doygi chas migravay pa mantyi Zyamli i pabyvay u roznyh klimatychnyh zonah Va ymovah cyoplaga klimatu ytvarylisya vyalikiya zalezhy kamennaga vugalyu Arhipelag znahodzicca y sejsmichna aktyynaj zone adznachany zemlyatrusy silaj 4 5 magnitud pa shkale Ryhtera dapuskaecca magchymasc zemlyatrusay da 6 7 magnitud Paverhnya Relef garysty Samy vysoki punkt astravoy gara 1 713 m na Zahodnim Shpicbergene Ledaviki zajmayuc 35 1 tys km bolsh za palovu ploshchy arhipelaga Beragi zrezany fiyordami Magutnasc sloya vechnaj merzlaty dasyagae 200 m U letni peryyad grunty adtajvayuc na 0 5 2 5 m ledaviki dayuc pachatak mnostvu nevyalikih rechak i ruchayoy Klimat Zasnezhany Shpicbergen Klimat arktychny na zahadze znachna zmyakchaecca cyoplym Shpicbergenskim cyachennem chastka Galfstryma Praz uplyy Galfstryma zimovyya temperatury na Shpicbergene y syarednim na 20 C vyshejshyya chym u inshyh mescah adpavednaj shyraty Samyya nizkiya temperatury nazirayucca y lyutym i skladayuc kalya 20 C samyya vysokiya y lipeni 4 4 C Zimnyaya temperatura vagaecca ad 25 da 5 C a letam ad 2 a 18 C Maksimalnaya zafiksavanaya temperatura 24 5 C lipen 1978 minimalnaya 46 3 C sakavik 1986 Susedstva cyoplaga cyachennya i masy ledavikoy naradzhae rezkiya i chastyya vaganni atmasfernaga cisku vetry yragannaj mocy Palyarny dzen na Shpicbergene cyagnecca z 20 maya da 26 zhniynya a palyarnaya noch z 26 kastrychnika da 15 lyutaga Uletku nyagledzyachy na kruglasutachny palyarny dzen roznica temperatur pamizh dnyom i nochchu prykmetnaya i mozha dasyagac 5 10 C Pershyya snegapady prahodzyac u verasni hoc sneg ne redkasc i y kancy zhniynya Raslinnasc Raslinnasc arhipelaga bednaya tundravaya rasliny nizkiya i holadaystojlivyya U pachatku leta tundra mocna zabalochanaya y vyniku tayannya snyagoy a y rekah vysoki yzroven vady U asnoynym paydnyovaya chastka Shpicbergena nulyavaya zona letam volnaya ad snegu hoc ledaviki sustrakayucca pablizu ad usih paselishchay Na ledavikah chasta sustrakayucca chyrvonyya vodarasci shto nadae snegu i lyodu ruzhavatae adcenne Na Shpicbergene sustrakaecca kalya 170 viday sasudzistyh raslin u t l karlikavaya byaroza a taksama imhi gryby lishajniki Zhyvyolny svet Paynochny alen Z mlekakormyachyh na astravah tolki bely myadzvedz myascovy paynochny alen samy malenki syarod viday paynochnyh alenyay a taksama pyasec Sproby perasyalennya na arhipelag inshyh suhaputnyh mlekakormyachyh u pryvatnasci palyarnyh zajcay i aycabykoy z Grenlandyi pospeham ne skonchylisya Tut prysutnichae shmat marskih zhyvyol grenlandski cyulen marski zayac marzhy byaluhi kity Belyya myadzvedzi i marzhy letam znahodzyacca na paynochnaj chastcy arhipelaga a zimoj migruyuc na poydzen Na arhipelagu adznachana kalya 90 viday ptushak z yakih 36 pastayanna gnyazduyucca Adzinym vidam yaki zhyve na Shpicbergene krugly god z yaylyaecca palyarnaya belaya kurapatka astatniya ptushki na zimu adlyatayuc u paydnyovyya krainy i vyartayucca yvesnu dlya gnezdavannya i vyvyadzennya ptushanyat NaselnictvaNaselnictva Shpicbergena nalichvae kalya 2 8 tysyach chalavek persh za ysyo narvezhcay i ruskih yakiya y asnoynym zajmayucca zdabychaj karysnyh vykapnyay Astravy lichacca samaj paynochnaj zyamlyoj zaselenaj lyudzmi Bolshasc naselnictva pracue tut pavodle kantraktay Peravazhnaya mova suvyazyay narvezhskaya Administracyjny centr pasyolak Longjir Yosc taksama rasijski pasyolak Barencburg Znoski

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Кастрычнік

  • Май 19, 2025

    Каспійскае мора

  • Май 20, 2025

    Карысць

  • Май 20, 2025

    Карфаген

  • Май 19, 2025

    Карэлія

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка