Фрызы (саманазва Friezen) — еўрапейскі народ. Кампактна насяляе правінцыі Фрысландыя і Гронінген у Нідэрландах, а таксама ўзбярэжныя часткі зямель Шлезвіг-Гольштэйн і Ніжняя Саксонія ў Германіі. Жывуць таксама ў Даніі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе і г. д. Агульная колькасць (2022 г.) — каля 540 000 чал.
Фрызы (Friezen) | |
![]() | |
Фрызская сям'я п'е каву, мал. 1897 г. | |
Агульная колькасць | 540 000 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Нідэрланды, Германія |
Мова | фрызская |
Рэлігія | каталіцызм, пратэстанцтва |
Блізкія этнічныя групы | немцы, галандцы, англічане, фламандцы |

Гісторыя
Германскае племя фрызаў узгадвалася рымлянамі з кан. I ст. да н. э. У VII ст. н. э. узнікла дзяржава Вялікая Фрызія, якую акрамя саміх фрызаў насялялі юты і саксы. У 734 г. яна была захоплена франкамі і вымушана прыняць хрысціянства. Пасля смерці Карла Вялікага Фрызія трапіла ў залежнасць ад графаў Галандыі, але захоўвала адносную самастойнасць да войн 1272—1422 гг., у выніку якіх была падзелена на Заходнюю Фрызію ў складзе Галандыі і Ўсходнюю і Паўночную Фрызіі, якія напераменку кантраляваліся нямецкімі гаспадарамі і Даніяй. Канчаткова Ўсходняя і Паўночная Фрызіі ўвайшлі ў склад Германіі толькі ў XIX ст.
З 1970-ых гг. назіраецца працэс адраджэння фрызскай культуры, што асабліва бачна на прыкладзе Фрысландыі.
Асаблівасці традыцыйнай культуры
Галоўныя заняткі — сельская гаспадарка, мараходны і рыбалоўны промыслы. Распаўсюджаныя рамёствы — вытворчасць керамікі, разьба па дрэву, гафт.
Сем’і малыя, нуклеарныя. У сельскай мясцовасці здаўна распаўсюджаны хутарскія гаспадаркі. Аднак нават у гарадах захоўваецца абшчынная еднасць і суседская ўзаемадапамога. Добрыя адносіны да суседзяў часта значаць больш, чым сваяцкія сувязі. Жыхары Нідэрландскай Фрызіі да нашых дзён карыстаюцца традыцыйнымі драўлянымі ботамі. Іх робяць з таполі, абцягваюць скурай і фарбуюць у чорны колер. Узімку карыстаюцца самаробнымі канькамі, якія ўяўляюць сабою дошчачку з лёзамі з металічнага дроту.
Фрызы маюць багаты фальклор — гістарычныя паданні, казкі, легенды, многія з якіх існуюць з дахрысціянскіх часоў. Мясцовыя народныя віды спорту — скачкі з шастом праз канавы fierljeppen, конныя спаборніцтвы ringrijden, грэбля, катанне на каньках і інш.
Мова
Фрызская мова падзяляецца на заходні, паўночны і сатэрландскі дыялекты (часам вызначаюцца як асобныя мовы). Ёй карыстаюцца каля 500 тыс. чал. З’яўляецца афіцыйнай ў правінцыях Фрысландыя і Гронінген у Нідэрландах, а таксама ў адміністрацыйных акругах са шчыльным фрызскім насельніцтвам у Германіі.
Рэлігія
Большасць вернікаў — пратэстанты (рэфарматы і лютэране), меншасць — каталікі, якія фарміруюць Фрызскую Царкву (мае прадстаўніцтва ў Рыме).
Вядомыя фрызы
- Вілем Барэнц
- Тэадор Момзен
- Джэйн Фонда, амерыканская актрыса, мае продкаў сярод фрызаў
Гл. таксама
Спасылкі
- Фрызы на everyculture.com
- Традыцыі і фальклор фрызаў Архівавана 26 мая 2012.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Fryzy samanazva Friezen eyrapejski narod Kampaktna nasyalyae pravincyi Fryslandyya i Groningen u Niderlandah a taksama yzbyarezhnyya chastki zyamel Shlezvig Golshtejn i Nizhnyaya Saksoniya y Germanii Zhyvuc taksama y Danii Vyalikabrytanii ZShA Kanadze i g d Agulnaya kolkasc 2022 g kalya 540 000 chal Fryzy Friezen Fryzskaya syam ya p e kavu mal 1897 g Agulnaya kolkasc 540 000Regiyony prazhyvannya Niderlandy GermaniyaMova fryzskayaReligiya katalicyzm pratestanctvaBlizkiya etnichnyya grupy nemcy galandcy anglichane flamandcyRassyalenne fryzayGistoryyaGermanskae plemya fryzay uzgadvalasya rymlyanami z kan I st da n e U VII st n e uznikla dzyarzhava Vyalikaya Fryziya yakuyu akramya samih fryzay nasyalyali yuty i saksy U 734 g yana byla zahoplena frankami i vymushana prynyac hrysciyanstva Paslya smerci Karla Vyalikaga Fryziya trapila y zalezhnasc ad grafay Galandyi ale zahoyvala adnosnuyu samastojnasc da vojn 1272 1422 gg u vyniku yakih byla padzelena na Zahodnyuyu Fryziyu y skladze Galandyi i Ўshodnyuyu i Paynochnuyu Fryzii yakiya naperamenku kantralyavalisya nyameckimi gaspadarami i Daniyaj Kanchatkova Ўshodnyaya i Paynochnaya Fryzii yvajshli y sklad Germanii tolki y XIX st Z 1970 yh gg naziraecca praces adradzhennya fryzskaj kultury shto asabliva bachna na prykladze Fryslandyi Asablivasci tradycyjnaj kulturyGaloynyya zanyatki selskaya gaspadarka marahodny i rybaloyny promysly Raspaysyudzhanyya ramyostvy vytvorchasc keramiki razba pa drevu gaft Sem i malyya nuklearnyya U selskaj myascovasci zdayna raspaysyudzhany hutarskiya gaspadarki Adnak navat u garadah zahoyvaecca abshchynnaya ednasc i susedskaya yzaemadapamoga Dobryya adnosiny da susedzyay chasta znachac bolsh chym svayackiya suvyazi Zhyhary Niderlandskaj Fryzii da nashyh dzyon karystayucca tradycyjnymi draylyanymi botami Ih robyac z tapoli abcyagvayuc skuraj i farbuyuc u chorny koler Uzimku karystayucca samarobnymi kankami yakiya yyaylyayuc saboyu doshchachku z lyozami z metalichnaga drotu Fryzy mayuc bagaty falklor gistarychnyya padanni kazki legendy mnogiya z yakih isnuyuc z dahrysciyanskih chasoy Myascovyya narodnyya vidy sportu skachki z shastom praz kanavy fierljeppen konnyya spabornictvy ringrijden greblya katanne na kankah i insh MovaFryzskaya mova padzyalyaecca na zahodni paynochny i saterlandski dyyalekty chasam vyznachayucca yak asobnyya movy Yoj karystayucca kalya 500 tys chal Z yaylyaecca aficyjnaj y pravincyyah Fryslandyya i Groningen u Niderlandah a taksama y administracyjnyh akrugah sa shchylnym fryzskim naselnictvam u Germanii ReligiyaBolshasc vernikay pratestanty refarmaty i lyuterane menshasc kataliki yakiya farmiruyuc Fryzskuyu Carkvu mae pradstaynictva y Ryme Vyadomyya fryzyVilem Barenc Teador Momzen Dzhejn Fonda amerykanskaya aktrysa mae prodkay syarod fryzayGl taksamaGermancySpasylkiFryzy na everyculture com Tradycyi i falklor fryzay Arhivavana 26 maya 2012