Маўры (лац.: Mauri) — назва ў сярэднявечнай Заходняй Еўропе мусульманскага насельніцтва Пірэнейскага паўвострава і заходняй часткі Паўночнай Афрыкі — арабаў і бербераў, якія захапілі гэтыя тэрыторыі падчас другой хвалі арабскіх заваёўванняў.
Арабскае заваёўванне Пірэнейскага паўвострава
У канцы VII ст. арабы, зрабіўшы сваім апорным пунктам г. Кайруан на ўсходзе сучаснага Туніса, заваявалі Паўночную Афрыку, да 709 дайшлі да Танжэра і берагоў Атлантычнага акіяна. У 711 арабы і берберы на чале з Тарыкам ібн-Зіядам высадзіліся на Пірэнейскім паўвостраве. Па разгроме вестготаў 19 ліпеня 711 года ля возера Ханда і перамозе ля Эсіхі арабскія войскі ўзялі Кордаву, Таледа — сталіцу Вестгоцкага каралеўства і іншыя гарады.
Войска прыбылага ў 712 з Паўночнай Афрыкі Мусы ібн Нусайра заняло Медыну-Сідонію, Кармону, Севілью і Мерыду.
Да 718 годзе Пірэнейскі паўвостраў, за выняткам невялікай часткі на поўначы, занялі арабы. У 720 яны ўварваліся ў Галію, занялі Септыманію і . Наступнае іх пасоўванне ў Еўропу было спынена пасля разгрому арабскіх войскаў франкскай конніцай і пяхотай Карла Мартэла каля Пуацье 4 кастрычніка 732. У 759 Піпін Кароткі выбіў арабаў з Нарбона і Септыманіі.
На заваяваных іспанскіх землях арабы ўтварылі эмірат, які ўваходзіў у склад халіфата Амеядаў. У 756 годзе Амеяды заснавалі незалежны , а ў 929 — .
Мясцовым свецкім і царкоўным землеўладальнікам, якія выявілі пакору заваёўнікам, пакінулі частку земляў, што належалі ім раней, разам з сялянамі. Большасць земляў перайшла да новай зямельнай шляхты з ліку заваёўнікаў. Найбольш урадлівыя землі поўдня і паўднёвага-ўсходу занялі самі арабы; у цэнтральнай і паўночнай частках краіны арабы рассялілі шматлікія плямёны бербераў, што служылі ў іх войску.
Найбольшай магутнасці арабская дзяржава дасягнула пры (валадарыў у 912—961). Развіццё феадальных адносін прывяло ў канцы X стагоддзя да паслаблення цэнтральнага ўрада. У 1031 Кардоўскі халіфат распаўся на мноства дробных эміратаў. Гэта ў канчатковым рахунку прывяло да яго падзення.
Рэканкіста
Асяродкі супраціву арабскаму заваёўванню паўсталі яшчэ ў VIII ст. на поўначы паўвострава:
- каралеўства Астурыя (з 718), якое паклала пачатак Рэканкісце
- Навара, якая дамаглася незалежнасці ў дужанні з арабамі і франкамі ў сярэдзіне IX ст.,
- , утворанная на тэрыторыі паміж Пірэнеямі і р. Эбра, заваяванай франкамі ў 785—811. Да канца IX ст. графствы, з якіх складалася Іспанская марка, ператварыліся ў фактычна незалежныя феадальныя дзяржавы.
З 924 годзе каралеўства Астурыя змяніла назву на Леон (па назве новай сталіцы). У 1035 Кастылія стала самастойным каралеўствам. У гэтым жа годзе незалежным каралеўствам стаў Арагон. Зацікаўленасці развіцця Рэканкісты патрабавалі аб'яднання і цэнтралізацыі ўтвораных на поўначы і ўсходзе паўвострава самастойных іспанскіх дзяржаў. У 1037 (канчаткова ў 1230) аб'ядналіся ў адзінае каралеўства Леон і Кастылія. На паўночным усходзе палітычная гегемонія перайшла ў XI ст. да Арагона.
Вырашальны этап Рэканкісты пачаўся пасля распаду ў 1031 годзе Кардоўскага халіфата. У 1085 кастыльцы ўзялі Таледа, які стаў сталіцай Леона-Кастыльскага каралеўства. Дробныя арабскія дзяржавы, якія сутыкнуліся з гэтай пагрозай, заклікалі на дапамогу з Паўночнай Афрыкі, якія, апасля перамогі ў 1086 пры Салацы прыпынілі ход Рэканкісты, і падпарадкавалі сабе ўсю мусульманскую Іспанію. Аднак у 1118 Арагон адваяваў у маўраў Сарагосу.
У 1212 пры аб'яднаныя сілы Кастыліі, Арагона і Навары атрымалі вырашальную перамогу над войскам Альмахадаў ( што ў сярэдзіне XII ст. выціснулі з Іспаніі Альмаравідаў). У 1236 годзе кастыльцы ўзялі Кордаву, у 1248 — ; у 1229—35 Арагон адваяваў Балеарскія астравы, у 1238 — Валенсію. партугальцы вызвалілі ў 1249—50 тэрыторыю (поўдзень сучаснай Партугаліі). Да сярэдзіны XIII ст. у маўраў засталася толькі невялікая тэрыторыя на поўдні — Гранадскі эмірат. На захадзе Рэканкісту праводзіла Партугалія (у 1095—1139 графства, намінальна залежнае ад Леона; з 1139 — каралеўства, у 1143 прызнанае незалежным і Леонам).
У 1492 Рэканкіста скончылася ўзяццем Гранады — апошняй апоры мусульман на Пірэнейскім паўвостраве. Араба-берберскае насельніцтва, пакінутае ў Іспаніі, гвалтоўна звярталі ў хрысціянства. У 1492 з Іспаніі выгналі яўрэяў, у 1502 — маўраў, якія не прынялі хрысціянства.
Гл. таксама
- Рэканкіста
- Марыскі
- Маўры Шры-Ланкі
Літаратура
- Стэнлі Лэйн-Пул «Гісторыя маўраў у Іспаніі»
Спасылкі
- Кароткая гісторыя Іспаніі: маўры. Архівавана 8 мая 2009.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
U getaj staronki nyama praveranyh versij hutchej za ysyo yae yakasc ne acenvalasya na adpavednasc standartam Mayry lac Mauri nazva y syarednyavechnaj Zahodnyaj Eyrope musulmanskaga naselnictva Pirenejskaga payvostrava i zahodnyaj chastki Paynochnaj Afryki arabay i berberay yakiya zahapili getyya terytoryi padchas drugoj hvali arabskih zavayoyvannyay Arabskae zavayoyvanne Pirenejskaga payvostravaU kancy VII st araby zrabiyshy svaim apornym punktam g Kajruan na yshodze suchasnaga Tunisa zavayavali Paynochnuyu Afryku da 709 dajshli da Tanzhera i beragoy Atlantychnaga akiyana U 711 araby i berbery na chale z Tarykam ibn Ziyadam vysadzilisya na Pirenejskim payvostrave Pa razgrome vestgotay 19 lipenya 711 goda lya vozera Handa i peramoze lya Esihi arabskiya vojski yzyali Kordavu Taleda stalicu Vestgockaga karaleystva i inshyya garady Vojska prybylaga y 712 z Paynochnaj Afryki Musy ibn Nusajra zanyalo Medynu Sidoniyu Karmonu Sevilyu i Merydu Da 718 godze Pirenejski payvostray za vynyatkam nevyalikaj chastki na poynachy zanyali araby U 720 yany yvarvalisya y Galiyu zanyali Septymaniyu i Nastupnae ih pasoyvanne y Eyropu bylo spynena paslya razgromu arabskih vojskay frankskaj konnicaj i pyahotaj Karla Martela kalya Puace 4 kastrychnika 732 U 759 Pipin Karotki vybiy arabay z Narbona i Septymanii Na zavayavanyh ispanskih zemlyah araby ytvaryli emirat yaki yvahodziy u sklad halifata Ameyaday U 756 godze Ameyady zasnavali nezalezhny a y 929 Myascovym sveckim i carkoynym zemleyladalnikam yakiya vyyavili pakoru zavayoynikam pakinuli chastku zemlyay shto nalezhali im ranej razam z syalyanami Bolshasc zemlyay perajshla da novaj zyamelnaj shlyahty z liku zavayoynikay Najbolsh uradlivyya zemli poydnya i paydnyovaga yshodu zanyali sami araby u centralnaj i paynochnaj chastkah krainy araby rassyalili shmatlikiya plyamyony berberay shto sluzhyli y ih vojsku Najbolshaj magutnasci arabskaya dzyarzhava dasyagnula pry valadaryy u 912 961 Razviccyo feadalnyh adnosin pryvyalo y kancy X stagoddzya da paslablennya centralnaga yrada U 1031 Kardoyski halifat raspaysya na mnostva drobnyh emiratay Geta y kanchatkovym rahunku pryvyalo da yago padzennya RekankistaAsyarodki supracivu arabskamu zavayoyvannyu paystali yashche y VIII st na poynachy payvostrava karaleystva Asturyya z 718 yakoe paklala pachatak Rekankisce Navara yakaya damaglasya nezalezhnasci y duzhanni z arabami i frankami y syaredzine IX st utvorannaya na terytoryi pamizh Pireneyami i r Ebra zavayavanaj frankami y 785 811 Da kanca IX st grafstvy z yakih skladalasya Ispanskaya marka peratvarylisya y faktychna nezalezhnyya feadalnyya dzyarzhavy Z 924 godze karaleystva Asturyya zmyanila nazvu na Leon pa nazve novaj stalicy U 1035 Kastyliya stala samastojnym karaleystvam U getym zha godze nezalezhnym karaleystvam stay Aragon Zacikaylenasci razviccya Rekankisty patrabavali ab yadnannya i centralizacyi ytvoranyh na poynachy i yshodze payvostrava samastojnyh ispanskih dzyarzhay U 1037 kanchatkova y 1230 ab yadnalisya y adzinae karaleystva Leon i Kastyliya Na paynochnym ushodze palitychnaya gegemoniya perajshla y XI st da Aragona Vyrashalny etap Rekankisty pachaysya paslya raspadu y 1031 godze Kardoyskaga halifata U 1085 kastylcy yzyali Taleda yaki stay stalicaj Leona Kastylskaga karaleystva Drobnyya arabskiya dzyarzhavy yakiya sutyknulisya z getaj pagrozaj zaklikali na dapamogu z Paynochnaj Afryki yakiya apaslya peramogi y 1086 pry Salacy prypynili hod Rekankisty i padparadkavali sabe ysyu musulmanskuyu Ispaniyu Adnak u 1118 Aragon advayavay u mayray Saragosu U 1212 pry ab yadnanyya sily Kastylii Aragona i Navary atrymali vyrashalnuyu peramogu nad vojskam Almahaday shto y syaredzine XII st vycisnuli z Ispanii Almaraviday U 1236 godze kastylcy yzyali Kordavu u 1248 u 1229 35 Aragon advayavay Balearskiya astravy u 1238 Valensiyu partugalcy vyzvalili y 1249 50 terytoryyu poydzen suchasnaj Partugalii Da syaredziny XIII st u mayray zastalasya tolki nevyalikaya terytoryya na poydni Granadski emirat Na zahadze Rekankistu pravodzila Partugaliya u 1095 1139 grafstva naminalna zalezhnae ad Leona z 1139 karaleystva u 1143 pryznanae nezalezhnym i Leonam U 1492 Rekankista skonchylasya yzyaccem Granady aposhnyaj apory musulman na Pirenejskim payvostrave Araba berberskae naselnictva pakinutae y Ispanii gvaltoyna zvyartali y hrysciyanstva U 1492 z Ispanii vygnali yayreyay u 1502 mayray yakiya ne prynyali hrysciyanstva Gl taksamaRekankista Maryski Mayry Shry LankiLitaraturaStenli Lejn Pul Gistoryya mayray u Ispanii SpasylkiKarotkaya gistoryya Ispanii mayry Arhivavana 8 maya 2009