Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Цар усяе Русі найвышэйшы тытул уладароў Маскоўскай дзяржавы ў 1547 1721 гадах ГісторыяДа XV ст словам цар ва ўсходнеслав

Цары маскоўскія

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Цары маскоўскія

Цар усяе Русі — найвышэйшы тытул уладароў Маскоўскай дзяржавы ў 1547—1721 гадах.

Гісторыя

Да XV ст. словам «цар» ва ўсходнеславянскіх тэкстах называлі візантыйскіх імператараў, біблейскіх і наогул старажытных уладароў, з XIII ст. ― залатаардынскіх і вялікіх мангольскіх ханаў.

З XV ст. у маскоўскіх тэкстах з’явілася традыцыя згадваць як «цара Рускага» вялікага князя Дзмітрыя Іванавіча, пераможца ў бітве Куліковым полі (1380). Аказіянальна з XV ст. тытуламі «цар» і «кесар» пачалі карыстацца і маскоўскія вялікія князі, прычым з часоў Васіля Цёмнага (сярэдзіна XV ст.) ― адносна паслядоўна. Вялікі князь маскоўскі Іван III узяў тытул «Гасудар усяе Русі».

16 студзеня 1547 года ва Успенскім саборы Маскоўскага крамля адбылося ўрачыстае вянчанне на царства вялікага князя Івана IV, ён першы афіцыйна ўзяў тытул цара. Такім чынам, тытул цара, як найвышэйшы тытул у дзяржаве існаваў у 1547—1721 гадах, калі Пётр I узяў тытул імператара і Расія абвешчана імперыяй.

Сакралізацыя

У пачатку ХVI ст. усё больш распаўсюджваецца прызнанне ідэя божага паходжання ўлады «Гасудара». Адным з першых пра гэта казаў Іосіф Волацкі. У сваіх пасланнях да вялікага князя Васіля III ён стала называў яго «самадзержцам», «царом» і «гасударам усяе Рускае зямлі». Больш таго, Іосіф Волацкі прыпадабняў зямную місію маскоўскага рускага гаспадара Божаму Промыслу: «Царь ведь естеством подобен вышнему Богу», бо ён «скипетр царствия принял от Бога». Сігізмунд Герберштэйн сведчыць, што ў часы Васіля III вялікага князя падданыя звалі «ключником и постельничим Божиим» лічылі, што «…воля гасудара ёсць воля Божая і, што бы ні зрабіў гасудар, ён робіць гэта па волі Божай»

Сакралізацыя манарха (у Расіі) узнікла як наступства засваення канцэпцыі «Масква — Трэці Рым», і была прычынна звязана на ўсіх гістарычных этапах, наўпрост або ўскосна, з вонкавымі культурнымі фактарамі, пераўтворанымі ў традыцыйнай культурнай свядомасці. Такое пераўтварэнне, пераасэнсаванне вяло да стварэння прынцыпова новых тэкстаў (культурных адзінак).

Палітычныя прадпасылкі сакралізацыі манарха складаліся з дзвюх тэндэнцый — 1) перанясення на маскоўскага манарха функцый візантыйскага , што ўвасаблялася як у канцэпцыі Трэцяга Рыма, так і ў візантынізацыі маскоўскага дзяржаўнага і царкоўнага жыцця пры Аляксеі Міхайлавічы; 2) прысвойванне манарху функцый кіраўніка царквы, што пачалося з уладарства Пятра I.

Культурна-семіятычныя прадпасылкі сакралізацыі манарха ляжалі ў разуменні новых тэкстаў (культурных адзінак) носьбітамі традыцыйнай мовы культуры. Так, тытул цара набыў у Расіі яўна выражаныя рэлігійныя канатацыі, бо для традыцыйнай культурнай свядомасці гэта слова асацыявалася найперш з Хрыстом.

Сакралізацыя манарха ў Расіі распаўсюдзілася на ўвесь сінадальны перыяд, і на працягу ўсяго гэтага часу была ў канфлікце з традыцыйнай рэлігійнай свядомасцю.

Пералік маскоўскіх цароў

  • Іван IV (1547—1584)
  • Фёдар I (1584—1598)
  • Барыс Гадуноў (1598—1605)
  • Фёдар II (1605)
  • Ілжэдзмітрый I (1605—1606)
  • Васіль Шуйскі (1606—1610)
  • Уладзіслаў Ваза (1610—)
  • Міхаіл Фёдаравіч (1613—1645)
  • Аляксей Міхайлавіч (1645—1676)
  • Фёдар III (1676—1682)
  • Іван V (1682—1696; сумесна з Пятром I)
  • Пётр I (1682—1696, сумесна з Іванам V; 1696—1721, аднаасобна)

Зноскі

  1. Платонаў. Лекцыі па гісторыі…
  2. Успенскі. Цар і Бог…
  3. С. В. Перевезенцев. Смысл русской истории. М.: Вече, 2004. 496с.

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 22 Май, 2025 / 21:12

Car usyae Rusi najvyshejshy tytul uladaroy Maskoyskaj dzyarzhavy y 1547 1721 gadah GistoryyaDa XV st slovam car va yshodneslavyanskih tekstah nazyvali vizantyjskih imperataray biblejskih i naogul starazhytnyh uladaroy z XIII st zalataardynskih i vyalikih mangolskih hanay Z XV st u maskoyskih tekstah z yavilasya tradycyya zgadvac yak cara Ruskaga vyalikaga knyazya Dzmitryya Ivanavicha peramozhca y bitve Kulikovym poli 1380 Akaziyanalna z XV st tytulami car i kesar pachali karystacca i maskoyskiya vyalikiya knyazi prychym z chasoy Vasilya Cyomnaga syaredzina XV st adnosna paslyadoyna Vyaliki knyaz maskoyski Ivan III uzyay tytul Gasudar usyae Rusi 16 studzenya 1547 goda va Uspenskim sabory Maskoyskaga kramlya adbylosya yrachystae vyanchanne na carstva vyalikaga knyazya Ivana IV yon pershy aficyjna yzyay tytul cara Takim chynam tytul cara yak najvyshejshy tytul u dzyarzhave isnavay u 1547 1721 gadah kali Pyotr I uzyay tytul imperatara i Rasiya abveshchana imperyyaj SakralizacyyaU pachatku HVI st usyo bolsh raspaysyudzhvaecca pryznanne ideya bozhaga pahodzhannya ylady Gasudara Adnym z pershyh pra geta kazay Iosif Volacki U svaih paslannyah da vyalikaga knyazya Vasilya III yon stala nazyvay yago samadzerzhcam carom i gasudaram usyae Ruskae zyamli Bolsh tago Iosif Volacki prypadabnyay zyamnuyu misiyu maskoyskaga ruskaga gaspadara Bozhamu Promyslu Car ved estestvom podoben vyshnemu Bogu bo yon skipetr carstviya prinyal ot Boga Sigizmund Gerbershtejn svedchyc shto y chasy Vasilya III vyalikaga knyazya paddanyya zvali klyuchnikom i postelnichim Bozhiim lichyli shto volya gasudara yosc volya Bozhaya i shto by ni zrabiy gasudar yon robic geta pa voli Bozhaj Sakralizacyya manarha u Rasii uznikla yak nastupstva zasvaennya kancepcyi Maskva Treci Rym i byla prychynna zvyazana na ysih gistarychnyh etapah nayprost abo yskosna z vonkavymi kulturnymi faktarami peraytvoranymi y tradycyjnaj kulturnaj svyadomasci Takoe peraytvarenne peraasensavanne vyalo da stvarennya pryncypova novyh tekstay kulturnyh adzinak Palitychnyya pradpasylki sakralizacyi manarha skladalisya z dzvyuh tendencyj 1 peranyasennya na maskoyskaga manarha funkcyj vizantyjskaga shto yvasablyalasya yak u kancepcyi Trecyaga Ryma tak i y vizantynizacyi maskoyskaga dzyarzhaynaga i carkoynaga zhyccya pry Alyaksei Mihajlavichy 2 prysvojvanne manarhu funkcyj kiraynika carkvy shto pachalosya z uladarstva Pyatra I Kulturna semiyatychnyya pradpasylki sakralizacyi manarha lyazhali y razumenni novyh tekstay kulturnyh adzinak nosbitami tradycyjnaj movy kultury Tak tytul cara nabyy u Rasii yayna vyrazhanyya religijnyya kanatacyi bo dlya tradycyjnaj kulturnaj svyadomasci geta slova asacyyavalasya najpersh z Hrystom Sakralizacyya manarha y Rasii raspaysyudzilasya na yves sinadalny peryyad i na pracyagu ysyago getaga chasu byla y kanflikce z tradycyjnaj religijnaj svyadomascyu Peralik maskoyskih caroyIvan IV 1547 1584 Fyodar I 1584 1598 Barys Gadunoy 1598 1605 Fyodar II 1605 Ilzhedzmitryj I 1605 1606 Vasil Shujski 1606 1610 Uladzislay Vaza 1610 Mihail Fyodaravich 1613 1645 Alyaksej Mihajlavich 1645 1676 Fyodar III 1676 1682 Ivan V 1682 1696 sumesna z Pyatrom I Pyotr I 1682 1696 sumesna z Ivanam V 1696 1721 adnaasobna ZnoskiPlatonay Lekcyi pa gistoryi Uspenski Car i Bog S V Perevezencev Smysl russkoj istorii M Veche 2004 496s

Апошнія артыкулы
  • Май 21, 2025

    Нікаля Бурбакі

  • Май 21, 2025

    Нізіна

  • Май 19, 2025

    Нізкі Рынак

  • Май 21, 2025

    Ніжняя Саксонія

  • Май 20, 2025

    Ніжняя Аўстрыя

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка