Евангелле (ад грэч. εὐαγγέλιον — добрая вестка) — агульная назва першых чатырох кніг Новага Запавету пра зямное жыццё і вучэнне Ісуса Хрыста.
Агульнае

У канон кніг Бібліі ўваходзяць: Евангелле ад Мацвея, з ліку дванаццаці вялікіх апосталаў Ісуса Хрыста; Евангелле ад Марка, з ліку , які быў спадарожнікам вялікага апостала Пятра; Евангелле ад Лукі, з ліку меншых апосталаў, спадарожніка вялікага апостала Паўла; Евангелле ад Іаана, з ліку вялікіх апосталаў.
Тры першыя кнігі Чацвераевангелля (ад Мацвея, ад Марка, ад Лукі) у біблеістыцы названы сінаптычнымі (грэч. зводныя; падзеі, якія можна аглядаць разам), таму што яны блізкія паміж сабою кампазіцыяй і зместам. Ад сінаптычных евангелляў, у якіх апавядаецца пераважна пра зямное жыццё Хрыста і цуды, створаныя ім у Галілеі, адрозніваецца Евангелле ад Іаана, дзе гутарка ідзе пра духоўны сэнс Хрыста-богачалавека, увага акцэнтуецца на боскай прыродзе Хрыста і на цудах, створаных ім у Іўдзеі. Рукапісы-першакрыніцы Чацвераевангелля напісаны старажытнагрэчаскай мовай александрыйскай рэдакцыі, вядомай адукаваным людзям Рымскай імперыі і суседніх дзяржаў. Некаторыя даследчыкі лічаць, што першае Евангелле ад Мацвея напісана ў арыгінале на арамейскай мове. Усе чатыры Евангеллі, узаемадапаўняльныя паводле зместу, адзіныя паводле хрысталагічнай канцэпцыі, прызнаны хрысціянскай царквою кананічнымі ў адрозненне ад некананічных, вольных інтэрпрэтацый евангельскага зместу (евангеллі ад Пятра, ад Андрэя, ад Філіпа і інш.; гл. Апокрыфы). Кананічныя Евангеллі складаюць асноўную крыніцу і крытэрый хрысціянскай веры, таінстваў і догматаў, сімвалічна выяўленых у боскай літургіі і царкоўным мастацтве. Пропаведзь Евангелля, пераўтварэнне асабістага і грамадскага жыцця паводле Хрыстовага закону свабоды — асноўнае прызначэнне хрысціянскай царквы.
Час стварэння

Паводле царкоўнай традыцыі, Евангелле напісана вучнямі Хрыста і іх паслядоўнікамі ў другой палове I стагоддзя. Самым раннім па часе ўзнікнення, відаць, з’яўляецца Евангелле ад Марка, паколькі ў ім ёсць намёкі на іўдзейскае паўстанне 66-70-х гадоў. Час яго стварэння можна аднесці на 70-я гады. Кароткі тэкст гэтага Евангелля паслужыў крыніцай для евангелляў ад Мацвея і Лукі. Наяўнасць у яго тэксце значнай колькасці лацінізмаў дала падставу хрысціянскаму багаслову (2―3 ст.) меркаваць, што напісана яно было за межамі Палесціны, магчыма, у Рыме. Узнікненне ж Евангелля ад Мацвея навуковая літаратура звязвае з Сірыяй, як і тэкст Евангелля ад Іаана, які, паводле царкоўнай традыцыі, прывязваецца да Эфеса. Запісы ж Евангелля ад Лукі адносяцца да розных месцаў ад Кесарыі да Рыма. Самае апошняе па часе свайго напісання Евангелле ад Іаана адлюстравала ў сабе пэўныя рысы агнастыцызму, якія не ўласцівы тром іншым кананізаваным у 4 стагоддзі хрысціянскай царквою евангеллям.
Крытыка
Навуковая крытыка, заснаваная на тэксталагічным даследаванні кананічных кніг, паказала, што звесткі пра цуды Хрыста маюць шмат агульнага з разнастайнымі тагачаснымі крыніцамі і магчыма скампанаваныя ў II―III стагоддзях у перыяд узнікнення самой хрысціянскай царквы і афармлення яе веравызнання. Падобныя да евангельскага апісання жыцця Хрыста шматлікія міфы усходніх паганскіх рэлігій аб паміраючых і ўваскрасаючых багах, таксама прасочваюцца магчымыя запазычанні са сказанняў пра Майсея, Ісуса Навіна і іншых прароцтваў са Старога Запавету. Прасочваючы гісторыю жыцця Хрыста, крытыка звярнула асаблівую ўвагу на розныя супярэчнасці, якія маюцца ў тэкстах кананічных евангелляў — адзначана, што аўтары кананічных евангелляў праявілі дрэннае веданне гісторыі і геаграфіі Палесціны пачатку н. э. Так, евангелісты сцвярджаюць, што нараджэнне Хрыста адбылося ў часы панавання іўдзейскага цара Ірада, хоць апошні памёр у 4-м годзе да н.э. Недарэчнымі з’яўляюцца і ўпамінанні евангелістамі Назарэта, Капернаума і іншых гарадоў і мястэчак, якіх яшчэ не было ў I стагоддзі, калі, паводле сцверджання хрысціянскіх багасловаў, ствараліся тэксты кананічных евангелляў. Падобныя факты даюць падставу сцвярджаць, што кананічныя евангеллі ствараліся ў розны час і з’яўляюцца вынікам шматразовых перапрацовак, якія рабіліся ў розных месцах.
Прадстаўнікі рацыяналісцкай крытыкі Бібліі і хрысціянства — матэрыялістычнага (французскія філосафы-асветнікі другой паловы XVIII ст.) і ідэалістычнага (Б. Баўэр, Д. Штраус; XIX ст.) кірункаў — адмаўлялі рэальна-гістарычны змест Евангелля, бачылі ў ім міфы і легенды II—IV ст., аднак ацэньвалі міфалогію і рэлігію па-рознаму: матэрыялісты-асветнікі схіляліся да атэізму, некаторыя з іх прызнавалі толькі сацыяльна-рэгулятыўную ролю евангельскага вучэння; паслядоўнікі ідэалістычнай плыні «міфалагічнай школы» ў рэлігіязнаўстве адзначалі яго духоўна-этычную каштоўнасць. У савецкі час ад папярэдняй традыцыі бралася толькі адмаўленне гістарычнасці евангельскіх падзей і аднабаковая крытыка евангельскіх маральных установак, у выніку чаго т. зв. навуковы атэізм у 1920—1930-я гады набыў вульгарна-сацыялагічны кірунак. У сучасным еўрапейскім рэлігіязнаўстве заўважаецца тэндэнцыя да сінтэзу гістарычнай (багаслоўскай) і крытычна-міфалагічнай інтэрпрэтацый Евангелля, спалучэння экзегетыкі і філасофскай герменеўтыкі[крыніца?].
Літаратура
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Евангелле
- Евангелле // ЭГБ у 6 т. Т. 3. Мн.: БелЭн, 1996.
- Евангелле // Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Мн.: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5.
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 133—134. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Evangelle ad grech eὐaggelion dobraya vestka agulnaya nazva pershyh chatyroh knig Novaga Zapavetu pra zyamnoe zhyccyo i vuchenne Isusa Hrysta AgulnaeSharashoyskae Evangelle XVI st Apostal Luka U kanon knig Biblii yvahodzyac Evangelle ad Macveya z liku dvanaccaci vyalikih apostalay Isusa Hrysta Evangelle ad Marka z liku yaki byy spadarozhnikam vyalikaga apostala Pyatra Evangelle ad Luki z liku menshyh apostalay spadarozhnika vyalikaga apostala Payla Evangelle ad Iaana z liku vyalikih apostalay Try pershyya knigi Chacveraevangellya ad Macveya ad Marka ad Luki u bibleistycy nazvany sinaptychnymi grech zvodnyya padzei yakiya mozhna aglyadac razam tamu shto yany blizkiya pamizh saboyu kampazicyyaj i zmestam Ad sinaptychnyh evangellyay u yakih apavyadaecca peravazhna pra zyamnoe zhyccyo Hrysta i cudy stvoranyya im u Galilei adroznivaecca Evangelle ad Iaana dze gutarka idze pra duhoyny sens Hrysta bogachalaveka uvaga akcentuecca na boskaj pryrodze Hrysta i na cudah stvoranyh im u Iydzei Rukapisy pershakrynicy Chacveraevangellya napisany starazhytnagrechaskaj movaj aleksandryjskaj redakcyi vyadomaj adukavanym lyudzyam Rymskaj imperyi i susednih dzyarzhay Nekatoryya dasledchyki lichac shto pershae Evangelle ad Macveya napisana y aryginale na aramejskaj move Use chatyry Evangelli uzaemadapaynyalnyya pavodle zmestu adzinyya pavodle hrystalagichnaj kancepcyi pryznany hrysciyanskaj carkvoyu kananichnymi y adroznenne ad nekananichnyh volnyh interpretacyj evangelskaga zmestu evangelli ad Pyatra ad Andreya ad Filipa i insh gl Apokryfy Kananichnyya Evangelli skladayuc asnoynuyu krynicu i kryteryj hrysciyanskaj very tainstvay i dogmatay simvalichna vyyaylenyh u boskaj liturgii i carkoynym mastactve Propavedz Evangellya peraytvarenne asabistaga i gramadskaga zhyccya pavodle Hrystovaga zakonu svabody asnoynae pryznachenne hrysciyanskaj carkvy Chas stvarennyaPapirus 125 g z tekstam Evangellya Pavodle carkoynaj tradycyi Evangelle napisana vuchnyami Hrysta i ih paslyadoynikami y drugoj palove I stagoddzya Samym rannim pa chase yzniknennya vidac z yaylyaecca Evangelle ad Marka pakolki y im yosc namyoki na iydzejskae paystanne 66 70 h gadoy Chas yago stvarennya mozhna adnesci na 70 ya gady Karotki tekst getaga Evangellya pasluzhyy krynicaj dlya evangellyay ad Macveya i Luki Nayaynasc u yago teksce znachnaj kolkasci lacinizmay dala padstavu hrysciyanskamu bagaslovu 2 3 st merkavac shto napisana yano bylo za mezhami Palesciny magchyma u Ryme Uzniknenne zh Evangellya ad Macveya navukovaya litaratura zvyazvae z Siryyaj yak i tekst Evangellya ad Iaana yaki pavodle carkoynaj tradycyi pryvyazvaecca da Efesa Zapisy zh Evangellya ad Luki adnosyacca da roznyh mescay ad Kesaryi da Ryma Samae aposhnyae pa chase svajgo napisannya Evangelle ad Iaana adlyustravala y sabe peynyya rysy agnastycyzmu yakiya ne ylascivy trom inshym kananizavanym u 4 stagoddzi hrysciyanskaj carkvoyu evangellyam KrytykaNavukovaya krytyka zasnavanaya na tekstalagichnym dasledavanni kananichnyh knig pakazala shto zvestki pra cudy Hrysta mayuc shmat agulnaga z raznastajnymi tagachasnymi krynicami i magchyma skampanavanyya y II III stagoddzyah u peryyad uzniknennya samoj hrysciyanskaj carkvy i afarmlennya yae veravyznannya Padobnyya da evangelskaga apisannya zhyccya Hrysta shmatlikiya mify ushodnih paganskih religij ab pamirayuchyh i yvaskrasayuchyh bagah taksama prasochvayucca magchymyya zapazychanni sa skazannyay pra Majseya Isusa Navina i inshyh praroctvay sa Staroga Zapavetu Prasochvayuchy gistoryyu zhyccya Hrysta krytyka zvyarnula asablivuyu yvagu na roznyya supyarechnasci yakiya mayucca y tekstah kananichnyh evangellyay adznachana shto aytary kananichnyh evangellyay prayavili drennae vedanne gistoryi i geagrafii Palesciny pachatku n e Tak evangelisty scvyardzhayuc shto naradzhenne Hrysta adbylosya y chasy panavannya iydzejskaga cara Irada hoc aposhni pamyor u 4 m godze da n e Nedarechnymi z yaylyayucca i ypaminanni evangelistami Nazareta Kapernauma i inshyh garadoy i myastechak yakih yashche ne bylo y I stagoddzi kali pavodle scverdzhannya hrysciyanskih bagaslovay stvaralisya teksty kananichnyh evangellyay Padobnyya fakty dayuc padstavu scvyardzhac shto kananichnyya evangelli stvaralisya y rozny chas i z yaylyayucca vynikam shmatrazovyh perapracovak yakiya rabilisya y roznyh mescah Pradstayniki racyyanalisckaj krytyki Biblii i hrysciyanstva materyyalistychnaga francuzskiya filosafy asvetniki drugoj palovy XVIII st i idealistychnaga B Bayer D Shtraus XIX st kirunkay admaylyali realna gistarychny zmest Evangellya bachyli y im mify i legendy II IV st adnak acenvali mifalogiyu i religiyu pa roznamu materyyalisty asvetniki shilyalisya da ateizmu nekatoryya z ih pryznavali tolki sacyyalna regulyatyynuyu rolyu evangelskaga vuchennya paslyadoyniki idealistychnaj plyni mifalagichnaj shkoly y religiyaznaystve adznachali yago duhoyna etychnuyu kashtoynasc U savecki chas ad papyarednyaj tradycyi bralasya tolki admaylenne gistarychnasci evangelskih padzej i adnabakovaya krytyka evangelskih maralnyh ustanovak u vyniku chago t zv navukovy ateizm u 1920 1930 ya gady nabyy vulgarna sacyyalagichny kirunak U suchasnym eyrapejskim religiyaznaystve zayvazhaecca tendencyya da sintezu gistarychnaj bagasloyskaj i krytychna mifalagichnaj interpretacyj Evangellya spaluchennya ekzegetyki i filasofskaj germeneytyki krynica LitaraturaNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Evangelle Evangelle EGB u 6 t T 3 Mn BelEn 1996 Evangelle Arhitektura vyyaylenchae i dekaratyyna prykladnoe mastactva Dapamozhnik dlya vuchnyay Mn Belarus 2001 ISBN 985 01 0124 5 Skaryna F Tvory Pradmovy skazanni paslyasloyi akafisty pashaliya Ustup art padryht tekstay kament sloynik A F Korshunava pakazalniki A F Korshunava V A Chamyaryckaga Mn Navuka i tehnika 1990 S 133 134 207 s il ISBN 5 343 00151 3