Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

У гэтай старонкі няма правераных версій хутчэй за ўсё яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам Алба нцы алб S

Албанцы

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Албанцы
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Алба́нцы (алб.: Shqiptarët) — індаеўрапейскі народ, карэнныя насельнікі Балканскага паўвострава. Большасць албанцаў жыве ў Албаніі і Косава, а таксама ў суседніх краінах. У выніку эміграцыі склаліся значныя абшчыны албанцаў у Італіі, Германіі, Швейцарыі, ЗША. Агульная колькасць (2018 г.) — 6 697 000 чал.

Албанцы
(Shqiptarët)
image
Албанскі народны строй у Чарнагорыі
Агульная колькасць 6697000 (2018 г.)
Рэгіёны пражывання image Албанія — 2810000 (2011 г.)

image Рэспубліка Косава — 1616869 (2011 г.).
image Грэцыя — 280000(2011 г.)
image Чарнагорыя — 30439 (2011 г.)
image Харватыя — 17513 (2011 г.)
image Італія — 460000 (2015 г.)
image Паўночная Македонія — 509083 (2002 г.)
image Сербія — 5809 (2011 г.)

Мова албанская
Рэлігія іслам, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы магчыма ілірыйцы, фракійцы

Паходжанне

Упершыню плямёны албанцаў згадваюцца на Балканскім паўвостраве ў 1038 г. візантыйскім храністам Міхаілам Аталіятам. У XI—XIII стст. яны ўзгадваюцца ў пісьмовых помніках Балгарыі, Сербіі, Дуброўніка. Першы пісьмовы помнік "Мешары" на албанскай мове быў напісаны ў 1555 г. Албанская саманазва Shqiptarët вядома з XIV ст. і паходзіць ад алб.: shqipoj "размаўляць зразумела".

У 1854 г. лінгвістамі быў усталяваны той факт, што албанская мова складае асобную замкнёную галіну індаеўрапейскіх моў. Была вылучана тэорыя аб яе паходжанні ад старажытных ілірыйскіх моў. У канцы XIX ст. у перыяд фарміравання адзінай албанскай нацыі тэорыя ілірыйскага паходжання набыла незвычайную папулярнасць сярод албанскіх інтэлектуалаў. Да нашых дзён яна з’яўляецца асноўнай у навуковых колах, абапіраецца на лінгвістычныя і археалагічныя сведчанні. Разам з гэтым высоўваюцца іншыя версіі аб паходжанні албанцаў ад пеласгаў, ад фракійцаў, або ад розных груп балканскага насельніцтва, якое адасобілася толькі ў перыяд пасля Сярэднявечча.

Генетычныя даследаванні дэманструюць, што албанцы дастаткова адасоблены, але маюць шмат агульнага ў паходжанні з іншымі балканскімі народамі, а таксама народамі Заходняй Еўропы.

Традыцыйная культура

Гаспадарчыя заняткі

image
Албанскія пастухі ў Македоніі, 1907 г.

Асноўнымі гаспадарчымі заняткамі албанцаў здаўна былі жывёлагадоўля і земляробства, у лясных мясцовасцях — паляванне, каля буйных азёр і на марскім узбярэжжы — рыбалоўства. Хаця суседдзі часцяком атаяснялі албанцаў менавіта з жывёлагадоўчым заняткам, у большасці выпадкаў яны спалучалі яго з апрацоўкай зямлі. Вырошчвалі ў далінах збожжавыя, гародніну, вінаград, масліны і інш. У гарах сеялі азімыя. Часцяком сем'і жывёлагадоўцаў стваралі невялікія палеткі ў некалькіх месцах. Зямлю апрацоўвалі драўляным плугам з жалезным лемешам.

Сельскае насельніцтва трымала коз, , коняў, аслоў, але ў якасці галоўнай свойскай жывёлы і багацця разглядаліся авечкі. Была распаўсюджана авечкагадоўля адгоннага тыпу. Узімку статкі трымалі каля жытла. Улетку пераганялі на горныя пашы.

Таварная сельская гаспадарка з’явілася толькі ў канцы XIX ст., прычым ахапіла далёка не ўсе раёны, населеныя албанцамі. Уцягванню ў грашовую эканоміку замінала сістэма панскіх латыфундый. Пад уплывам рынкавых патрэб пачало развівацца садаводства, вырошчванне . На тэрыторыі сучаснай Албаніі таварная вытворчасць шоўку і мёду была вядома з XVII ст.

Рамёствамі займаліся пераважна албанцы-хрысціяне. Яны стваралі прафесійныя аб’яднанні (фраталія, эснаф, руфет), развівалі ткацтва, выраб зброі, будаўніцтва. Меліся рамесныя паселішчы з пэўнай спецыялізацыяй. Рамеснікі самі гандлявалі сваімі таварамі, таму былі вымушаны вандраваць. У некаторых раёнах важнае значэнне атрымала адыходніцтва — сезонная праца ў Стамбуле, найманне маракамі на іншаземныя судны. Прамысловая вытворчасць узнікла толькі ў XX ст. Колькасць прамысловых рабочых не была вялікай.

Жыллё

image
Сучасная вёска з раскіданай планіроўкай

Асноўны тып сельскага паселішча — вёска. Албанскія вёскі звычайна вялікія, будуюцца на схілах гор або пагоркаў паміж зімовымі і летнімі пашамі. Найбольш старажытныя вёскі маюць раскіданую або кластарную планіроўку. Паміж жытламі застаюцца кавалкі зямлі, прыдатныя для апрацоўкі. Пры кластарнай планіроўцы вылучаюцца своеасаблівыя кварталы ладжэ. У мінулым марское ўзбярэжжа ўлетку затаплялася, тут было шмат балот, і рэдкія групы пастухоў сяліліся на ўзвышшах. Меліярацыя прывяла да з’яўлення сухой прыморскай прасторы, дзе будаваліся вёскі з рэгулярнай планіроўкай.

Гарады на тэрыторыі, населенай албанцамі, узніклі ў глыбокай старажытнасці. Звычайна яны ўзводзіліся на гандлёвых шляхах або каля марскіх бухт. Сэрцам горада былі замак або крэпасць. Паселішча гараджан расло ці непасрэдна ў межах умацаванняў, ці каля іх. У мінулым хрысціяне і мусульмане жылі ў розных кварталах, аднак дамы будавалі аднолькава з шырокімі падворкамі, схаванымі каменным плотам. Сучасная гарадская забудова з’явілася толькі пасля I Сусветнай вайны.

Відавочна, найбольш старым тыпам жытла была хаціна, якая будавалася з драўляных бярвенняў і мела пакаты дах. Вокнаў у такіх хацінах не было. Унутраная прастора падзялялася плеценай агарожай на жыллёвую і гаспадарчую. Узімку ў гаспадарчай частцы трымалі свойскую жывёлу. На летніх пашах пастухі ладзілі сезонныя хаціны з без раствора. У прыморскай нізіне былі распаўсюджаны каркасныя жытлы, якія абмазваліся сумессю гліны і трыснягу. Аднак з пачатку XX ст. або нават раней сталі будаваць пераважна двухпавярховыя каменныя дамы штопі. Другі паверх штопі можа быць драўляным або фахверкавым. Ён выкарыстоўваецца для жылля. Ніжні паверх — гаспадарчы. Адметнымі з’яўляюцца албанскія дамы-вежы кула з байніцай для абароны ўваходу, вузкімі вокнамі, якія зачыняліся камянямі.

Дахі прынята крыць трыснягом, саломай, шыферам, дахоўкай, плоскімі камянямі.

Вопратка

У кожным рэгіёне Балканскага паўвострава, населеным албанцамі, народная вопратка мае свае асаблівыя рысы. Мужскі строй звычайна ўключаў абліпальныя ваўняныя штаны і ваўняную кашулю. Галаўныя ўборы розныя — кучомкі, невялікія шапкі, фескі. Старажытнай часткай мужчынскай вопраткі лічыцца саронг фустанела, падобны на кілт. Вадная дэталь мужчынскага строя — рамень. Асновай жаночага сторя з’яўляецца блуза з доўгімі рукавамі і манжэтамі, дзве спадніцы, хустка і залатыя ўпрыгожванні.

Кухня

Асноўны артыкул: Албанская кухня

Албанскія кулінарныя традыцыі фарміраваліся пад уплывам некалькіх фактараў — заняткаў, рэлігійных звычаяў, блізкасці прыбярэжнай зоны да міжземнаморскага свету і горнай — да іншых балканскіх народаў. У выніку склаліся дзве кулінарныя традыцыі — міжземнаморская і балканская. Земляробы і насельніцтва прыбярэжнай зоны гатавалі ежу пераважна ў гліняным посудзе. Гараджане і жывёлагадоўцы часцей выкарыстоўвалі металічны посуд. Да другой паловы XX ст. харч захоўвалі ў драўляных скрынях. У прыбярэжнай зоне вырошчвалі масліны і шырока спажывалі аліўкавы алей. Аснову рацыёна складалі кукурузны хлеб і гародніна. На астатніх землях кухня вызначалася наяўнасцю вялікай колькасці мясных і малочных вырабаў, перавагай сметанковага масла. У розных рэгіёнах, населенных албанцамі, існуюць характэрныя толькі для іх гатункі сыроў. Шырока распаўсюджаны тварог г'іза.

У якасці спецый албанцы ўжываюць пераважна часнык і чырвоны перац. Прысмакі — пірагі, смажаныя каштаны, салодкі рыс з вінаградам і г. д. Найбольш папулярныя традыцыйныя напоі — кава і ракія.

Сацыяльныя адносіны

Албанцы маюць складаную сацыяльную структуру. Яе асновай з’яўляецца сям'я, якая можа ўяўляць сабою як адзінку грамадства, аб’яднаную шлюбам, так і супольную сваяцкую гаспадарку. У мінулым у гарадах і земляробчых рэгіёнах дамінавалі пашыраныя сем'і, што часам налічвалі 50 чалавек. У жывёлагадоўцаў найчасцей сустракаліся малыя нуклеарныя сем'і.

У горных раёнах сем'і звычайна трымаліся блізка да сваякоў, атрымоўвалі ад іх дапамогу, карысталіся традыцыйным судом. У выніку ўзніклі буйныя родавыя аб’яднанні фіс, у якія ўваходзілі сем'і, што паходзілі ад аднаго продка-мужчыны. Унутры фіс вылучаліся меншыя братэрствы влазнія і дробныя сваяцкія групы барку. У канцы XVII ст. асманскія ўлады стварылі адміністрацыйныя аб’яднанні фламур (або байрак) і каджабашы. Да пачатку XX ст. яны выконвалі альтэрнатыўныя функцыі кіравання і пры саслабленні сваяцкіх аб’яднанняў бралі функцыі рэгулявання абшчынным жыццём. У вёсках і гарадах фарміраваліся тэрытарыяльныя суседскія абшчыны, часцяком падзеленыя па рэлігійнай прыкмеце, а таксама прафесійныя карапарацыі. У нашы дні захоўваюцца этнатэрытарыяльныя супольнасці з моцнай самасвядомасцю. Так, у Албаніі вылучаюць паўночную групу албанцаў чэг (або гег) і паўднёвую тоск.

Албанскія сем'і звычайна патрыярхальныя, кіруюцца мужчынамі. Дзеці належаць да сваяцкай групы бацькі, таму ў мінулым пры разводзе заставаліся з ім. Вяселлю папярэднічаў цыкл абрадаў, галоўным з якіх з’яўляліся заручыны. Сватаўство адбывалася праз сваякоў і сяброў жаніха і нявесты. У мусульман жаніх павінен быў заплаціць значны выкуп. Вясельны пір арганізоўваўся пры непасрэдным удзеле сваякоў і суседзяў. Мужчыны і жанчыны піравалі асобна. Маладыя не сядзелі за агульным сталом. Да стала толькі на кароткі тэрмін выводзілі нявесту. Важную ролю ў вясельнай цырымоніі мелі падарункі і пажаданні, спевы, абрад аб’яднання сям'і жаніха з кумам, провады кума. У маладой сям'і мужу і жонцы забаранялася звяртацца адзін да іншага, называючы імя, асабліва ў прысутнасці іншых людзей.

Мастацтва

Албанскія рамеснікі лічыліся выдатнымі разьбярамі, кавалямі, збройнікамі. Асабліва вядома албанская халодная зброя з інкрустацыяй. Традыцыйная архітэктура зведала моцны ўплыў Візантыі, а потым Асманскай імперыі. Захаваліся праваслаўныя храмы пачатку XIV ст., мячэці і масты XV - XVIII стст. У XIX ст. узнікла прафесійнае выяўленчае мастацтва.

Албанская вусная народная спадчына блізкая да вуснай спадчыны іншых балканскіх народаў, аднак маецца пэўная спецыфіка. Албанскі фальклор багаты на легенды, паданні і казкі. Вылучаецца сюжэт пра братоў-асілкаў Муджа і Халіла. Папулярным героем казак і паданняў з’яўляецца Скандэрбег. Песні маюць розную тэматычную накіраванасць, звычайна суправаджаюцца музыкай. Распаўсюджаныя музычныя інструменты — барабан, , флейта, балканскія гуслі, і інш. Пад уплывам Візантыі сфарміравалася албанская народная ізапаліфанія, унесеная ў 2005 г. у спіс ЮНЕСКА нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва.

Албанскі народны танец развіваўся пад уплывам суседніх народаў, прычым заўважны значныя адрозненні ў танцавальным мастацтве албанцаў поўдню і поўначы. Прынята вылучаць гарадскія і сельскія танцы. Гарадскія вельмі разнастайныя па музыцы і стылю. Сельскія маюць рэгіянальныя асаблівасці. Распаўсюджаны карагоды, парныя танцы, асобныя танцы для мужчын і жанчын.

  • image
    Традыцыйны двухпавярховы дом
  • image
    Мужчыны ў народных строях
  • image
    Фрэска ў праваслаўным храмеpl Васкапое XVII ст.
  • image
    Албанскі жаночы танец

Мова

Асноўны артыкул: Албанская мова

Албанская мова належыць да асобнай групы індаеўрапейскіх моў. Першая пісьмовая ўзгадка пра асобную албанскую мову з’явілася ў 1285 г. У 1555 г. на ёй быў напісаны трэбнік "Мішары". У 1635 г. у Італіі быў складзены албанска-лацінскі слоўнік. У наш час з’яўляецца афіцыйнай мовай Албаніі і Косава. Вылучаюць 2 буйных і некалькі малых дыялектаў. Пісьмовасць на аснове лацінкі.

Рэлігія

Асаблівасці

У народнай культуры албанцаў захаваліся некаторыя старажытныя паганскія традыцыі — вера ў духаў, ахвярапрынашэнні, рэшткі старажытнай міфалогіі. Аднак з пачатку нашай эры на Балканскім паўвостраве распаўсюджвалася хрысціянства, з канца XIV ст. — іслам, якія аказазвалі значны ўплыў на духоўнае жыццё албанцаў. Падчас панавання Асманскай імперыі ў XV - пачатку XX стст. афіцыйныя ўлады імкнуліся ўкараніць іслам, хаця ніколі не забаранялі праваслаўе і каталіцызм. Асманская дзяржава садзейнічала раз'яднанню народа па рэлігійнай прыкмеце, паколькі кожная канфесія мела свае правы і кіраванне. Для яднання ў XIX ст. прыхільнікі албанскага нацыянальнага руху былі вымушаны адмовіцца ад рэлігійных чыннікаў на карысць свецкага нацыяналізму. У многіх албанскіх сем'ях да нашых дзён існуе традыцыя мець два імя — асабістае хрысціянскае і афіцыйнае мусульманскае.

Палітыка свецкасці і згоды захоўвала актуальнасць у незалежнай Албаніі ў 1912 - 1939 гг. У канцы II Сусветнай вайны ўлада апынулася ў руках камуністаў, якія ў барацьбе з апазіцыяй імкнуліся саслабіць яе падтрымку з боку рэлігійных лідараў. 22 лістапада 1967 г. Албанія была абвешчана атэістычнай дзяржавай. Усе рэлігійныя ўстановы апынуліся пад забаронай. Іх паступовае адраджэнне пачалося толькі ў 1990 г. Але і ў нашы дні рэлігія не адыгрывае вызначальнай ролі ў паўсядзённым жыцці жыхароў краіны.

Сярод албанцаў, што апынуліся на тэрыторыі Югаславіі, у першую чаргу асіміляваліся праваслаўныя вернікі, у той час як мусульмане захоўвалі сваю тоеснасць. У некаторых выпадках іншыя мусульмане нават далучаліся да албанцаў, як гэта здарылася з косаўскімі цыганамі-ашкалі. Рэлігійныя супярэчнасці асабліва выявіліся падчас косаўскага канфлікта ў 1999 г. Улады Сербіі абвінавачваюць косаўскіх албанцаў у разбурэнні праваслаўных цэркваў.

Албанцы паўднёвай Італіі і Грэцыі (за выключэннем албанцаў-чамаў) традыцыйна спавядаюць хрысціянства. Прычым, царква заўсёды адыгрывала значную ролю ў захавання іх адасобленнасці ад італьянцаў і грэкаў.

Праваслаўная царква

Асноўны артыкул: Албанская праваслаўная царква

Лічыцца, што першым распаўсюджвальнікам хрысціянства на тэрыторыі Албаніі быў Св. Павел. Падчас уваходжання Балканскага паўвострава ў склад Візантыі, тут доўгі час дамінавала канстанцінопальская праваслаўная царква. У 733 г. упершыню ўзгадваецца мітраполія з цэнтрам ў Дурэсе. У XI - XVIII стст. праваслаўныя вернікі на землях, населеных албанцамі, падпарадкоўваліся аўтакефальнай праваслаўнай царкве з цэнтрам у Охрыдзе. Падпарадкаванне албанскіх тэрыторый у XV - XVI стст. Асманскай імперыяй суправаджалася ісламізацыяй мясцовага насельніцтва. Большасць уцекачоў з Албаніі, якія пазней склалі абшчыны арберэшаў і , былі праваслаўнымі. Праваслаўнае насельніцтва захоўвалася пераважна на поўдні Албаніі.

У 1767 г. цэнтр кіраўніцтва царквою зноў быў перанесены ў Канстанцінопаль. З другой паловы XIX ст. праваслаўны клір актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным адраджэнні, садзейнічаў набыццю албанскай мовай статуса царкоўнай . 17 красавіка 1937 г. пасля доўгатэрміновых перагавораў з канстанцінопальскім патрыярхам была прызнана Албанская праваслаўная царква. Тым не меней, сярод албанскіх праваслаўных вернікаў за межамі Албаніі заставалася шмат прыхільнікаў грэчаскага праваслаўя.

Пасля абвяшчэння Албаніі атэістычнай дзяржавай у 1967 г. албанская царква была забаронена, 1608 храмаў і манастыроў разбурана, многія святары і манахі сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій. Пасля ўзнаўлення дзейнасці праваслаўных абшчын у 1990 г. пачаўся канфлікт паміж прыхільнікамі кліра албанскага і грэчаскага паходжання. Ён скончыўся пагадненнем 1998 г.

У 2011 г. толькі 6,75% вернікаў Албаніі спавядала праваслаўе. Аднак праваслаўныя албанцы таксама жывуць у Грэцыі, Італіі, ЗША і іншых краінах.

Каталіцызм

image
Рымска-каталіцкі кафедральны сабор у Шкодэры

Першыя каталіцкія абшчыны на землях, населеных албанцамі, з’явіліся ў XI ст. У 1443 г. Скандэрбег звярнуўся за дапамогай да Папы Рымскага і прызнаў каталіцкае веравызнанне. Пасля задушэння албанскага паўстання Асманскай імперыяй рымскія каталіцкія абшчыны албанцаў захоўваліся пераважна на паўночным захадзе сучаснай Албаніі і поўдні Чарнагорыі. Многія з каталікоў з’яўляліся гараджанамі, займаліся рамяством, гандлявалі з італьянскімі гарадамі, служылі маракамі ў венецыянскім флоце.

З XVII ст. францысканцы распачалі місіянерскі рух для падтрымкі хрысціянства сярод албанцаў-сялян, якія выступалі супраць мусульман-феадалаў. Гэты рух жывіўся дзякуючы фінансавай і дыпламатычнай дапамозе Аўстрыі. Адным з галоўных цэнтраў распаўсюджвання каталіцызму і арганізацыі антымусульманскай барацьбы быў рэгіён Мірдыта. У 1872 г. шкодэрскі сінод, арганізаваны па прапанове Пія IX, стварыў агульную албанскую рымскую каталіцкую царкоўную арганізацыю.

У наш час рымскія каталікі разам з грэка-каталікамі складаюць 10,03% ад усяго насельніцтва Албаніі (2011 г.). Акрамя таго, албанскія каталіцкія абшчыны існуюць у Чарнагорыі. Вылучаюцца 6 албанскіх каталіцкіх епархій, 2 з якіх (Тырана і Дурэс, а таксама Шкодэр і Пулт) маюць статус арцыбіскупстваў.

Уніяцтва

Асноўны артыкул: Албанская грэкакаталіцкая царква

Першая абшчына албанцаў-каталікоў візантыйскага абраду была заснавана ў 1628 г., аднак у 1765 г. уніяцкія парафіі былі ліквідаваны асманскімі ўладамі. Галоўным цэнтрам уніятаў стала паўднёвая Італія, дзе былі створаны каталіцкія адукацыйныя ўстановы для вернікаў-албанцаў усходняга абраду. У 1900 г. адбылося аднаўленне на тэрыторыі Албаніі. У 1939 годзе была заснавана апостальская адміністратура. Большасць грэка-каталікоў жыве на поўдні Албаніі. Грэка-каталікі складаюць значную частку арберэшаў Італіі.

Мусульмане-суніты

Распаўсюджванне іслама сярод албанцаў адбылося падчас панавання Асманскай імперыі ў XV - пачатку XX стст. Для падпарадкавання старшынь буйных кланаў асманскія шлады патрабавалі адпраўкі ў Стамбул у якасці заложнікаў іх старэйшых сыноў, дзе яны атрымоўвалі адукацыю, служылі ў арміі і прымалі іслам. Мусульмане мелі пэўныя прывілегіі перад прадстаўнікамі астатніх канфесій. Іслам даваў магчымасць рабіць кар'еру ў арміі або ў дзяржаўным апараце. Такім чынам да канца XVII ст. вышэйшыя колы грамадства былі ісламізаваны. Шчыльныя сваяцкія адносіны садзейнічалі пранікненню іслама ў асяроддзе прастачыннага насельніцтва.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Албаніі ўрад гэтай краіны часткова фінансаваў мусульманскія рэлігійныя інстытуты, хаця прытрымліваўся секулярызму і садзейнічаў абнаўленню духоўнага жыцця мусульман. У 1923 г. быў арганізаваны Нацыянальны мусульманскі кангрэс, які абвясціў мусульманскую абшчыну Албаніі незалежнай ад халіфата. Прымаліся захады для апранання албанцамі, у тым ліку жанчынамі, сучаснага еўрапейскага адзення, навучанню ў свецкіх школах, спрашчаліся рытуалы. Мусульманскі клір удзельнічаў у ўкараненні дзяржаўных рэформ — агітаваў за нацыянальную еднасць, дапамагаў свецкай школьнай адукацыі. Мусульманскі клір моцна пацярпеў ад забароны рэлігійнага жыцця ў 1967 - 1989 гг. У нашы дні 56,7% насельніцтва Албаніі вызначаюць сябе як мусульмане. Абсалютная большасць з іх — суніты. У Тыране працуе мусульманскі ўніверсітэт.

На тэрыторыі Югаславіі мусульманская абшчына албанцаў доўгі час была аб’яднана з мусульманскай абшчынай Босніі. У югаслаўскім Косава рэлігійны чыннік не адыгрываў значнай ролі, хаця выяўляўся ў паўседзённым жыцці, што, напрыклад, прыводзіла да малой прапорцыі міжканфесійных шлюбаў. У албанцаў Македоніі захоўваліся многія традыцыйныя парадкі, і ступень уплыву іслама была большай. Пасля абвяшчэння незалежнасці Косава і абвастрэння канфлікта з Сербіяй ў 1991 - 1999 гг. частка косаўскіх албанскіх нацыяналістаў імкнулася атаясамляць барацьбу за нацыянальныя правы з . Аднак мусульманскія лідары канстатавалі, што канфлікт у Косава па сутнасці не быў рэлігійным. У наш час албанская мусульманская абшчына Косава незалежная. Мусульманская абшчына ў Паўночнай Македоніі прызнаецца з боку дзяржавы і ўзгадваецца ў Канстытуцыі гэтай краіны.

Бекташы

Асноўны артыкул: Бекташы

Частка албанскіх вернікаў належыць да ордэна дэрвішаў бекташы. У Албаніі яны складаюць 2,09% ад усіх вернікаў. Бекташы таксама ёсць сярод албанцаў Паўночнай Македоніі. Ордэн узнік у XIII ст. на тэрыторыі Персіі. У XIV - XVIII ст. паслядоўнікі вучэння бекташы з’явіліся на тэрыторыі Асманскай імперыі, у тым ліку на Балканскім паўвостраве. У 1826 г. ордэн фактычна быў забаронены на тэрыторыі Анатоліі, таму бекташы-албанцы падтрымалі антытурэцкую апазіцыю і ўдзельнічалі ў албанскім нацыянальным руху. У 1925 г., калі ордэны дэрвішаў апынуліся пад забаронай у Турцыі, кіраўніцтва ордэна канчаткова перамясцілася ў Албанію. На тэрыторыі Берата знаходзіцца гара Тамор, куды ў жніўні арганізуюцца паломніцтвы бекташы ўсяго свету.

  • image
    Віншаванне з рамаданам на албанскай мове
  • image
    Цэнтр Бекташы ў Влёры
  • image
    Гара Тамор у Бераце

Вядомыя прадстаўнікі

  • Скандэрбег — правадыр антыасманскага паўстання, нацыянальны герой Албаніі.
  • Клімент XI — Папа Рымскі.
  • Мухамед Алі Егіпецкі — дзяржаўны дзеяч і рэфарматар Егіпта ў XIX ст.
  • Феафан Нолі — заснавальнік Албанскай праваслаўнай царквы.
  • Энвер Ходжа — палітычны і дзяржаўны дзеяч Албаніі, першы сакратар Албанскай камуністычнай партыі ў 1946 - 1985 гг.
  • Маці Тэрэза — каталіцкая манахіня, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру (1979).
  • Рыта Ора — брытанская спявачка.

Гл. таксама

  • Албанцы ва Украіне
  • Арберэшы
  • Ашкалі
  • Косаўскія албанцы
  • Албанскія чамы

Зноскі

  1. People Cluster: Albanian З агульнага спісу выключаны балканскія егіпцяне і арамуны
  2. Main Results of Population and Housing Census 2011 Архівавана 3 жніўня 2017.
  3. rks-gov.net
  4. Announcement of the demographic and social characteristics of the Resident Population of Greece according to the 2011 Population - Housing Census Архівавана 25 снежня 2013.
  5. Popis stanovništva, domaćinstava i stanova u Crnoj Gori 2011. godine
  6. POPULATION BY ETHNICITY, BY TOWNS/MUNICIPALITIES, 2011 CENSUS (нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2019. Праверана 20 жніўня 2015.
  7. Albanian, general in Italy
  8. Arbereshe in Italy
  9. stat.gov.mk
  10. [1]
  11. Ashkali in Serbia
  12. 1038, 1042, 1078 Michael Attaleiates: The First Byzantine References Архівавана 10 мая 2015.
  13. The Roots of Albanian Nation and Statehood
  14. Brian Joseph, Angelo Costanzo, Jonathan Slocum, Albanian Online Series Introduction Архівавана 19 верасня 2015.
  15. Vladislav B. Sotirović, National identity: who are the Albanians? the Illyrian anthroponymy and the ethnogenesis of the Albanians
  16. Albanian Information - Albanian.com
  17. The Areas of the Uprising of the Tocharian, Albanian, Thracian, Phrygian Languages
  18. Austrian Scholars Leave Albania Lost for Words
  19. familytreedna.com Архівавана 5 сакавіка 2016.
  20. Albanian Traditional Costumes Архівавана 29 сакавіка 2015.
  21. Robert Elsie: Albanian Art
  22. Introduction to Classical Albanian Painting Архівавана 10 жніўня 2015.
  23. Albanian folktales and legends Архівавана 28 ліпеня 2009.
  24. Dino Lingo, Albanian Music and Instruments (нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2015. Праверана 29 жніўня 2015.
  25. Albanian folk dances, an introduction
  26. Islam is Leaving Albania
  27. The Destruction of the Churches of Kosovo
  28. Dr. Edwin E. Jacques, EARLY CHRISTIANITY IN ALBANIA (нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2015. Праверана 3 верасня 2015.
  29. History of the Orthodox Church in Albania
  30. CENSUSI I POPULLSISË DHE BANESAVE 2011 Архівавана 14 лістапада 2014.
  31. newadvent.org
  32. Albania Current Dioceses
  33. Nathalie Clayer, BEHIND THE VEIL: THE REFORM OF ISLAM IN INTER-WAR ALBANIA OR THE SEARCH FOR A “MODERN” AND “EUROPEAN” ISLAM
  34. Aydın BABUNA, ALBANIAN NATIONAL IDENTITY AND ISLAM IN THE POST-COMMUNIST ERA Архівавана 10 сакавіка 2013.
  35. The Bektashi sect Архівавана 28 ліпеня 2015.

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Албанцы
  • Albanians: Countries and Their Cultures
  • Traditional Food of Albania
  • Albanian Folk Iso-Polyphony
  • Albania:A Brief History Архівавана 4 мая 2007.
  • The Albanian Language

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 19 Май, 2025 / 18:06

U getaj staronki nyama praveranyh versij hutchej za ysyo yae yakasc ne acenvalasya na adpavednasc standartam Alba ncy alb Shqiptaret indaeyrapejski narod karennyya naselniki Balkanskaga payvostrava Bolshasc albancay zhyve y Albanii i Kosava a taksama y susednih krainah U vyniku emigracyi sklalisya znachnyya abshchyny albancay u Italii Germanii Shvejcaryi ZShA Agulnaya kolkasc 2018 g 6 697 000 chal Albancy Shqiptaret Albanski narodny stroj u CharnagoryiAgulnaya kolkasc 6697000 2018 g Regiyony prazhyvannya Albaniya 2810000 2011 g Respublika Kosava 1616869 2011 g Grecyya 280000 2011 g Charnagoryya 30439 2011 g Harvatyya 17513 2011 g Italiya 460000 2015 g Paynochnaya Makedoniya 509083 2002 g Serbiya 5809 2011 g Mova albanskayaReligiya islam hrysciyanstvaBlizkiya etnichnyya grupy magchyma iliryjcy frakijcyPahodzhanneUpershynyu plyamyony albancay zgadvayucca na Balkanskim payvostrave y 1038 g vizantyjskim hranistam Mihailam Ataliyatam U XI XIII stst yany yzgadvayucca y pismovyh pomnikah Balgaryi Serbii Dubroynika Pershy pismovy pomnik Meshary na albanskaj move byy napisany y 1555 g Albanskaya samanazva Shqiptaret vyadoma z XIV st i pahodzic ad alb shqipoj razmaylyac zrazumela U 1854 g lingvistami byy ustalyavany toj fakt shto albanskaya mova skladae asobnuyu zamknyonuyu galinu indaeyrapejskih moy Byla vyluchana teoryya ab yae pahodzhanni ad starazhytnyh iliryjskih moy U kancy XIX st u peryyad farmiravannya adzinaj albanskaj nacyi teoryya iliryjskaga pahodzhannya nabyla nezvychajnuyu papulyarnasc syarod albanskih intelektualay Da nashyh dzyon yana z yaylyaecca asnoynaj u navukovyh kolah abapiraecca na lingvistychnyya i arhealagichnyya svedchanni Razam z getym vysoyvayucca inshyya versii ab pahodzhanni albancay ad pelasgay ad frakijcay abo ad roznyh grup balkanskaga naselnictva yakoe adasobilasya tolki y peryyad paslya Syarednyavechcha Genetychnyya dasledavanni demanstruyuc shto albancy dastatkova adasobleny ale mayuc shmat agulnaga y pahodzhanni z inshymi balkanskimi narodami a taksama narodami Zahodnyaj Eyropy Tradycyjnaya kulturaGaspadarchyya zanyatki Albanskiya pastuhi y Makedonii 1907 g Asnoynymi gaspadarchymi zanyatkami albancay zdayna byli zhyvyolagadoylya i zemlyarobstva u lyasnyh myascovascyah palyavanne kalya bujnyh azyor i na marskim uzbyarezhzhy rybaloystva Hacya suseddzi chascyakom atayasnyali albancay menavita z zhyvyolagadoychym zanyatkam u bolshasci vypadkay yany spaluchali yago z apracoykaj zyamli Vyroshchvali y dalinah zbozhzhavyya garodninu vinagrad masliny i insh U garah seyali azimyya Chascyakom sem i zhyvyolagadoycay stvarali nevyalikiya paletki y nekalkih mescah Zyamlyu apracoyvali draylyanym plugam z zhaleznym lemesham Selskae naselnictva trymala koz konyay asloy ale y yakasci galoynaj svojskaj zhyvyoly i bagaccya razglyadalisya avechki Byla raspaysyudzhana avechkagadoylya adgonnaga typu Uzimku statki trymali kalya zhytla Uletku peraganyali na gornyya pashy Tavarnaya selskaya gaspadarka z yavilasya tolki y kancy XIX st prychym ahapila dalyoka ne yse rayony naselenyya albancami Ucyagvannyu y grashovuyu ekanomiku zaminala sistema panskih latyfundyj Pad uplyvam rynkavyh patreb pachalo razvivacca sadavodstva vyroshchvanne Na terytoryi suchasnaj Albanii tavarnaya vytvorchasc shoyku i myodu byla vyadoma z XVII st Ramyostvami zajmalisya peravazhna albancy hrysciyane Yany stvarali prafesijnyya ab yadnanni frataliya esnaf rufet razvivali tkactva vyrab zbroi budaynictva Melisya ramesnyya paselishchy z peynaj specyyalizacyyaj Ramesniki sami gandlyavali svaimi tavarami tamu byli vymushany vandravac U nekatoryh rayonah vazhnae znachenne atrymala adyhodnictva sezonnaya praca y Stambule najmanne marakami na inshazemnyya sudny Pramyslovaya vytvorchasc uznikla tolki y XX st Kolkasc pramyslovyh rabochyh ne byla vyalikaj Zhyllyo Suchasnaya vyoska z raskidanaj planiroykaj Asnoyny typ selskaga paselishcha vyoska Albanskiya vyoski zvychajna vyalikiya buduyucca na shilah gor abo pagorkay pamizh zimovymi i letnimi pashami Najbolsh starazhytnyya vyoski mayuc raskidanuyu abo klastarnuyu planiroyku Pamizh zhytlami zastayucca kavalki zyamli prydatnyya dlya apracoyki Pry klastarnaj planiroycy vyluchayucca svoeasablivyya kvartaly ladzhe U minulym marskoe yzbyarezhzha yletku zataplyalasya tut bylo shmat balot i redkiya grupy pastuhoy syalilisya na yzvyshshah Meliyaracyya pryvyala da z yaylennya suhoj prymorskaj prastory dze budavalisya vyoski z regulyarnaj planiroykaj Garady na terytoryi naselenaj albancami uznikli y glybokaj starazhytnasci Zvychajna yany yzvodzilisya na gandlyovyh shlyahah abo kalya marskih buht Sercam gorada byli zamak abo krepasc Paselishcha garadzhan raslo ci nepasredna y mezhah umacavannyay ci kalya ih U minulym hrysciyane i musulmane zhyli y roznyh kvartalah adnak damy budavali adnolkava z shyrokimi padvorkami shavanymi kamennym plotam Suchasnaya garadskaya zabudova z yavilasya tolki paslya I Susvetnaj vajny Vidavochna najbolsh starym typam zhytla byla hacina yakaya budavalasya z draylyanyh byarvennyay i mela pakaty dah Voknay u takih hacinah ne bylo Unutranaya prastora padzyalyalasya plecenaj agarozhaj na zhyllyovuyu i gaspadarchuyu Uzimku y gaspadarchaj chastcy trymali svojskuyu zhyvyolu Na letnih pashah pastuhi ladzili sezonnyya haciny z bez rastvora U prymorskaj nizine byli raspaysyudzhany karkasnyya zhytly yakiya abmazvalisya sumessyu gliny i trysnyagu Adnak z pachatku XX st abo navat ranej stali budavac peravazhna dvuhpavyarhovyya kamennyya damy shtopi Drugi paverh shtopi mozha byc draylyanym abo fahverkavym Yon vykarystoyvaecca dlya zhyllya Nizhni paverh gaspadarchy Admetnymi z yaylyayucca albanskiya damy vezhy kula z bajnicaj dlya abarony yvahodu vuzkimi voknami yakiya zachynyalisya kamyanyami Dahi prynyata kryc trysnyagom salomaj shyferam dahoykaj ploskimi kamyanyami Vopratka U kozhnym regiyone Balkanskaga payvostrava naselenym albancami narodnaya vopratka mae svae asablivyya rysy Muzhski stroj zvychajna yklyuchay ablipalnyya vaynyanyya shtany i vaynyanuyu kashulyu Galaynyya ybory roznyya kuchomki nevyalikiya shapki feski Starazhytnaj chastkaj muzhchynskaj vopratki lichycca sarong fustanela padobny na kilt Vadnaya detal muzhchynskaga stroya ramen Asnovaj zhanochaga storya z yaylyaecca bluza z doygimi rukavami i manzhetami dzve spadnicy hustka i zalatyya yprygozhvanni Kuhnya Asnoyny artykul Albanskaya kuhnya Albanskiya kulinarnyya tradycyi farmiravalisya pad uplyvam nekalkih faktaray zanyatkay religijnyh zvychayay blizkasci prybyarezhnaj zony da mizhzemnamorskaga svetu i gornaj da inshyh balkanskih naroday U vyniku sklalisya dzve kulinarnyya tradycyi mizhzemnamorskaya i balkanskaya Zemlyaroby i naselnictva prybyarezhnaj zony gatavali ezhu peravazhna y glinyanym posudze Garadzhane i zhyvyolagadoycy chascej vykarystoyvali metalichny posud Da drugoj palovy XX st harch zahoyvali y draylyanyh skrynyah U prybyarezhnaj zone vyroshchvali masliny i shyroka spazhyvali aliykavy alej Asnovu racyyona skladali kukuruzny hleb i garodnina Na astatnih zemlyah kuhnya vyznachalasya nayaynascyu vyalikaj kolkasci myasnyh i malochnyh vyrabay peravagaj smetankovaga masla U roznyh regiyonah naselennyh albancami isnuyuc harakternyya tolki dlya ih gatunki syroy Shyroka raspaysyudzhany tvarog g iza U yakasci specyj albancy yzhyvayuc peravazhna chasnyk i chyrvony perac Prysmaki piragi smazhanyya kashtany salodki rys z vinagradam i g d Najbolsh papulyarnyya tradycyjnyya napoi kava i rakiya Sacyyalnyya adnosiny Albancy mayuc skladanuyu sacyyalnuyu strukturu Yae asnovaj z yaylyaecca syam ya yakaya mozha yyaylyac saboyu yak adzinku gramadstva ab yadnanuyu shlyubam tak i supolnuyu svayackuyu gaspadarku U minulym u garadah i zemlyarobchyh regiyonah daminavali pashyranyya sem i shto chasam nalichvali 50 chalavek U zhyvyolagadoycay najchascej sustrakalisya malyya nuklearnyya sem i U gornyh rayonah sem i zvychajna trymalisya blizka da svayakoy atrymoyvali ad ih dapamogu karystalisya tradycyjnym sudom U vyniku yznikli bujnyya rodavyya ab yadnanni fis u yakiya yvahodzili sem i shto pahodzili ad adnago prodka muzhchyny Unutry fis vyluchalisya menshyya braterstvy vlazniya i drobnyya svayackiya grupy barku U kancy XVII st asmanskiya ylady stvaryli administracyjnyya ab yadnanni flamur abo bajrak i kadzhabashy Da pachatku XX st yany vykonvali alternatyynyya funkcyi kiravannya i pry saslablenni svayackih ab yadnannyay brali funkcyi regulyavannya abshchynnym zhyccyom U vyoskah i garadah farmiravalisya terytaryyalnyya susedskiya abshchyny chascyakom padzelenyya pa religijnaj prykmece a taksama prafesijnyya karaparacyi U nashy dni zahoyvayucca etnaterytaryyalnyya supolnasci z mocnaj samasvyadomascyu Tak u Albanii vyluchayuc paynochnuyu grupu albancay cheg abo geg i paydnyovuyu tosk Albanskiya sem i zvychajna patryyarhalnyya kiruyucca muzhchynami Dzeci nalezhac da svayackaj grupy backi tamu y minulym pry razvodze zastavalisya z im Vyasellyu papyarednichay cykl abraday galoynym z yakih z yaylyalisya zaruchyny Svataystvo adbyvalasya praz svayakoy i syabroy zhaniha i nyavesty U musulman zhanih pavinen byy zaplacic znachny vykup Vyaselny pir arganizoyvaysya pry nepasrednym udzele svayakoy i susedzyay Muzhchyny i zhanchyny piravali asobna Maladyya ne syadzeli za agulnym stalom Da stala tolki na karotki termin vyvodzili nyavestu Vazhnuyu rolyu y vyaselnaj cyrymonii meli padarunki i pazhadanni spevy abrad ab yadnannya syam i zhaniha z kumam provady kuma U maladoj syam i muzhu i zhoncy zabaranyalasya zvyartacca adzin da inshaga nazyvayuchy imya asabliva y prysutnasci inshyh lyudzej Mastactva Albanskiya ramesniki lichylisya vydatnymi razbyarami kavalyami zbrojnikami Asabliva vyadoma albanskaya halodnaya zbroya z inkrustacyyaj Tradycyjnaya arhitektura zvedala mocny yplyy Vizantyi a potym Asmanskaj imperyi Zahavalisya pravaslaynyya hramy pachatku XIV st myacheci i masty XV XVIII stst U XIX st uznikla prafesijnae vyyaylenchae mastactva Albanskaya vusnaya narodnaya spadchyna blizkaya da vusnaj spadchyny inshyh balkanskih naroday adnak maecca peynaya specyfika Albanski falklor bagaty na legendy padanni i kazki Vyluchaecca syuzhet pra bratoy asilkay Mudzha i Halila Papulyarnym geroem kazak i padannyay z yaylyaecca Skanderbeg Pesni mayuc roznuyu tematychnuyu nakiravanasc zvychajna supravadzhayucca muzykaj Raspaysyudzhanyya muzychnyya instrumenty baraban flejta balkanskiya gusli i insh Pad uplyvam Vizantyi sfarmiravalasya albanskaya narodnaya izapalifaniya unesenaya y 2005 g u spis YuNESKA nemateryyalnaj spadchyny chalavectva Albanski narodny tanec razvivaysya pad uplyvam susednih naroday prychym zayvazhny znachnyya adroznenni y tancavalnym mastactve albancay poydnyu i poynachy Prynyata vyluchac garadskiya i selskiya tancy Garadskiya velmi raznastajnyya pa muzycy i stylyu Selskiya mayuc regiyanalnyya asablivasci Raspaysyudzhany karagody parnyya tancy asobnyya tancy dlya muzhchyn i zhanchyn Tradycyjny dvuhpavyarhovy dom Muzhchyny y narodnyh stroyah Freska y pravaslaynym hrame pl Vaskapoe XVII st Albanski zhanochy tanecMovaAsnoyny artykul Albanskaya mova Albanskaya mova nalezhyc da asobnaj grupy indaeyrapejskih moy Pershaya pismovaya yzgadka pra asobnuyu albanskuyu movu z yavilasya y 1285 g U 1555 g na yoj byy napisany trebnik Mishary U 1635 g u Italii byy skladzeny albanska lacinski sloynik U nash chas z yaylyaecca aficyjnaj movaj Albanii i Kosava Vyluchayuc 2 bujnyh i nekalki malyh dyyalektay Pismovasc na asnove lacinki ReligiyaAsablivasci U narodnaj kultury albancay zahavalisya nekatoryya starazhytnyya paganskiya tradycyi vera y duhay ahvyaraprynashenni reshtki starazhytnaj mifalogii Adnak z pachatku nashaj ery na Balkanskim payvostrave raspaysyudzhvalasya hrysciyanstva z kanca XIV st islam yakiya akazazvali znachny yplyy na duhoynae zhyccyo albancay Padchas panavannya Asmanskaj imperyi y XV pachatku XX stst aficyjnyya ylady imknulisya ykaranic islam hacya nikoli ne zabaranyali pravaslaye i katalicyzm Asmanskaya dzyarzhava sadzejnichala raz yadnannyu naroda pa religijnaj prykmece pakolki kozhnaya kanfesiya mela svae pravy i kiravanne Dlya yadnannya y XIX st pryhilniki albanskaga nacyyanalnaga ruhu byli vymushany admovicca ad religijnyh chynnikay na karysc sveckaga nacyyanalizmu U mnogih albanskih sem yah da nashyh dzyon isnue tradycyya mec dva imya asabistae hrysciyanskae i aficyjnae musulmanskae Palityka sveckasci i zgody zahoyvala aktualnasc u nezalezhnaj Albanii y 1912 1939 gg U kancy II Susvetnaj vajny ylada apynulasya y rukah kamunistay yakiya y baracbe z apazicyyaj imknulisya saslabic yae padtrymku z boku religijnyh lidaray 22 listapada 1967 g Albaniya byla abveshchana ateistychnaj dzyarzhavaj Use religijnyya ystanovy apynulisya pad zabaronaj Ih pastupovae adradzhenne pachalosya tolki y 1990 g Ale i y nashy dni religiya ne adygryvae vyznachalnaj roli y paysyadzyonnym zhycci zhyharoy krainy Syarod albancay shto apynulisya na terytoryi Yugaslavii u pershuyu chargu asimilyavalisya pravaslaynyya verniki u toj chas yak musulmane zahoyvali svayu toesnasc U nekatoryh vypadkah inshyya musulmane navat daluchalisya da albancay yak geta zdarylasya z kosayskimi cyganami ashkali Religijnyya supyarechnasci asabliva vyyavilisya padchas kosayskaga kanflikta y 1999 g Ulady Serbii abvinavachvayuc kosayskih albancay u razburenni pravaslaynyh cerkvay Albancy paydnyovaj Italii i Grecyi za vyklyuchennem albancay chamay tradycyjna spavyadayuc hrysciyanstva Prychym carkva zaysyody adygryvala znachnuyu rolyu y zahavannya ih adasoblennasci ad italyancay i grekay Pravaslaynaya carkva Asnoyny artykul Albanskaya pravaslaynaya carkva Lichycca shto pershym raspaysyudzhvalnikam hrysciyanstva na terytoryi Albanii byy Sv Pavel Padchas uvahodzhannya Balkanskaga payvostrava y sklad Vizantyi tut doygi chas daminavala kanstancinopalskaya pravaslaynaya carkva U 733 g upershynyu yzgadvaecca mitrapoliya z centram y Durese U XI XVIII stst pravaslaynyya verniki na zemlyah naselenyh albancami padparadkoyvalisya aytakefalnaj pravaslaynaj carkve z centram u Ohrydze Padparadkavanne albanskih terytoryj u XV XVI stst Asmanskaj imperyyaj supravadzhalasya islamizacyyaj myascovaga naselnictva Bolshasc ucekachoy z Albanii yakiya paznej sklali abshchyny arbereshay i byli pravaslaynymi Pravaslaynae naselnictva zahoyvalasya peravazhna na poydni Albanii U 1767 g centr kiraynictva carkvoyu znoy byy peraneseny y Kanstancinopal Z drugoj palovy XIX st pravaslayny klir aktyyna ydzelnichay u nacyyanalnym adradzhenni sadzejnichay nabyccyu albanskaj movaj statusa carkoynaj 17 krasavika 1937 g paslya doygaterminovyh peragavoray z kanstancinopalskim patryyarham byla pryznana Albanskaya pravaslaynaya carkva Tym ne menej syarod albanskih pravaslaynyh vernikay za mezhami Albanii zastavalasya shmat pryhilnikay grechaskaga pravaslayya Paslya abvyashchennya Albanii ateistychnaj dzyarzhavaj u 1967 g albanskaya carkva byla zabaronena 1608 hramay i manastyroy razburana mnogiya svyatary i manahi stali ahvyarami palitychnyh represij Paslya yznaylennya dzejnasci pravaslaynyh abshchyn u 1990 g pachaysya kanflikt pamizh pryhilnikami klira albanskaga i grechaskaga pahodzhannya Yon skonchyysya pagadnennem 1998 g U 2011 g tolki 6 75 vernikay Albanii spavyadala pravaslaye Adnak pravaslaynyya albancy taksama zhyvuc u Grecyi Italii ZShA i inshyh krainah Katalicyzm Rymska katalicki kafedralny sabor u Shkodery Pershyya katalickiya abshchyny na zemlyah naselenyh albancami z yavilisya y XI st U 1443 g Skanderbeg zvyarnuysya za dapamogaj da Papy Rymskaga i pryznay katalickae veravyznanne Paslya zadushennya albanskaga paystannya Asmanskaj imperyyaj rymskiya katalickiya abshchyny albancay zahoyvalisya peravazhna na paynochnym zahadze suchasnaj Albanii i poydni Charnagoryi Mnogiya z katalikoy z yaylyalisya garadzhanami zajmalisya ramyastvom gandlyavali z italyanskimi garadami sluzhyli marakami y venecyyanskim floce Z XVII st francyskancy raspachali misiyanerski ruh dlya padtrymki hrysciyanstva syarod albancay syalyan yakiya vystupali suprac musulman feadalay Gety ruh zhyviysya dzyakuyuchy finansavaj i dyplamatychnaj dapamoze Aystryi Adnym z galoynyh centray raspaysyudzhvannya katalicyzmu i arganizacyi antymusulmanskaj baracby byy regiyon Mirdyta U 1872 g shkoderski sinod arganizavany pa prapanove Piya IX stvaryy agulnuyu albanskuyu rymskuyu katalickuyu carkoynuyu arganizacyyu U nash chas rymskiya kataliki razam z greka katalikami skladayuc 10 03 ad usyago naselnictva Albanii 2011 g Akramya tago albanskiya katalickiya abshchyny isnuyuc u Charnagoryi Vyluchayucca 6 albanskih katalickih eparhij 2 z yakih Tyrana i Dures a taksama Shkoder i Pult mayuc status arcybiskupstvay Uniyactva Asnoyny artykul Albanskaya grekakatalickaya carkva Pershaya abshchyna albancay katalikoy vizantyjskaga abradu byla zasnavana y 1628 g adnak u 1765 g uniyackiya parafii byli likvidavany asmanskimi yladami Galoynym centram uniyatay stala paydnyovaya Italiya dze byli stvorany katalickiya adukacyjnyya ystanovy dlya vernikay albancay ushodnyaga abradu U 1900 g adbylosya adnaylenne na terytoryi Albanii U 1939 godze byla zasnavana apostalskaya administratura Bolshasc greka katalikoy zhyve na poydni Albanii Greka kataliki skladayuc znachnuyu chastku arbereshay Italii Musulmane sunity Raspaysyudzhvanne islama syarod albancay adbylosya padchas panavannya Asmanskaj imperyi y XV pachatku XX stst Dlya padparadkavannya starshyn bujnyh klanay asmanskiya shlady patrabavali adprayki y Stambul u yakasci zalozhnikay ih starejshyh synoy dze yany atrymoyvali adukacyyu sluzhyli y armii i prymali islam Musulmane meli peynyya pryvilegii perad pradstaynikami astatnih kanfesij Islam davay magchymasc rabic kar eru y armii abo y dzyarzhaynym aparace Takim chynam da kanca XVII st vyshejshyya koly gramadstva byli islamizavany Shchylnyya svayackiya adnosiny sadzejnichali praniknennyu islama y asyaroddze prastachynnaga naselnictva Paslya abvyashchennya nezalezhnasci Albanii yrad getaj krainy chastkova finansavay musulmanskiya religijnyya instytuty hacya prytrymlivaysya sekulyaryzmu i sadzejnichay abnaylennyu duhoynaga zhyccya musulman U 1923 g byy arganizavany Nacyyanalny musulmanski kangres yaki abvyasciy musulmanskuyu abshchynu Albanii nezalezhnaj ad halifata Prymalisya zahady dlya apranannya albancami u tym liku zhanchynami suchasnaga eyrapejskaga adzennya navuchannyu y sveckih shkolah sprashchalisya rytualy Musulmanski klir udzelnichay u ykaranenni dzyarzhaynyh reform agitavay za nacyyanalnuyu ednasc dapamagay sveckaj shkolnaj adukacyi Musulmanski klir mocna pacyarpey ad zabarony religijnaga zhyccya y 1967 1989 gg U nashy dni 56 7 naselnictva Albanii vyznachayuc syabe yak musulmane Absalyutnaya bolshasc z ih sunity U Tyrane pracue musulmanski yniversitet Na terytoryi Yugaslavii musulmanskaya abshchyna albancay doygi chas byla ab yadnana z musulmanskaj abshchynaj Bosnii U yugaslayskim Kosava religijny chynnik ne adygryvay znachnaj roli hacya vyyaylyaysya y paysedzyonnym zhycci shto napryklad pryvodzila da maloj praporcyi mizhkanfesijnyh shlyubay U albancay Makedonii zahoyvalisya mnogiya tradycyjnyya paradki i stupen uplyvu islama byla bolshaj Paslya abvyashchennya nezalezhnasci Kosava i abvastrennya kanflikta z Serbiyaj y 1991 1999 gg chastka kosayskih albanskih nacyyanalistay imknulasya atayasamlyac baracbu za nacyyanalnyya pravy z Adnak musulmanskiya lidary kanstatavali shto kanflikt u Kosava pa sutnasci ne byy religijnym U nash chas albanskaya musulmanskaya abshchyna Kosava nezalezhnaya Musulmanskaya abshchyna y Paynochnaj Makedonii pryznaecca z boku dzyarzhavy i yzgadvaecca y Kanstytucyi getaj krainy Bektashy Asnoyny artykul Bektashy Chastka albanskih vernikay nalezhyc da ordena dervishay bektashy U Albanii yany skladayuc 2 09 ad usih vernikay Bektashy taksama yosc syarod albancay Paynochnaj Makedonii Orden uznik u XIII st na terytoryi Persii U XIV XVIII st paslyadoyniki vuchennya bektashy z yavilisya na terytoryi Asmanskaj imperyi u tym liku na Balkanskim payvostrave U 1826 g orden faktychna byy zabaroneny na terytoryi Anatolii tamu bektashy albancy padtrymali antytureckuyu apazicyyu i ydzelnichali y albanskim nacyyanalnym ruhu U 1925 g kali ordeny dervishay apynulisya pad zabaronaj u Turcyi kiraynictva ordena kanchatkova peramyascilasya y Albaniyu Na terytoryi Berata znahodzicca gara Tamor kudy y zhniyni arganizuyucca palomnictvy bektashy ysyago svetu Vinshavanne z ramadanam na albanskaj move Centr Bektashy y Vlyory Gara Tamor u BeraceVyadomyya pradstaynikiSkanderbeg pravadyr antyasmanskaga paystannya nacyyanalny geroj Albanii Kliment XI Papa Rymski Muhamed Ali Egipecki dzyarzhayny dzeyach i refarmatar Egipta y XIX st Feafan Noli zasnavalnik Albanskaj pravaslaynaj carkvy Enver Hodzha palitychny i dzyarzhayny dzeyach Albanii pershy sakratar Albanskaj kamunistychnaj partyi y 1946 1985 gg Maci Tereza katalickaya manahinya layreatka Nobeleyskaj premii miru 1979 Ryta Ora brytanskaya spyavachka Gl taksamaAlbancy va Ukraine Arbereshy Ashkali Kosayskiya albancy Albanskiya chamyZnoskiPeople Cluster Albanian Z agulnaga spisu vyklyuchany balkanskiya egipcyane i aramuny Main Results of Population and Housing Census 2011 Arhivavana 3 zhniynya 2017 rks gov net Announcement of the demographic and social characteristics of the Resident Population of Greece according to the 2011 Population Housing Census Arhivavana 25 snezhnya 2013 Popis stanovnistva domacinstava i stanova u Crnoj Gori 2011 godine POPULATION BY ETHNICITY BY TOWNS MUNICIPALITIES 2011 CENSUS nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 17 maya 2019 Praverana 20 zhniynya 2015 Albanian general in Italy Arbereshe in Italy stat gov mk 1 Ashkali in Serbia 1038 1042 1078 Michael Attaleiates The First Byzantine References Arhivavana 10 maya 2015 The Roots of Albanian Nation and Statehood Brian Joseph Angelo Costanzo Jonathan Slocum Albanian Online Series Introduction Arhivavana 19 verasnya 2015 Vladislav B Sotirovic National identity who are the Albanians the Illyrian anthroponymy and the ethnogenesis of the Albanians Albanian Information Albanian com The Areas of the Uprising of the Tocharian Albanian Thracian Phrygian Languages Austrian Scholars Leave Albania Lost for Words familytreedna com Arhivavana 5 sakavika 2016 Albanian Traditional Costumes Arhivavana 29 sakavika 2015 Robert Elsie Albanian Art Introduction to Classical Albanian Painting Arhivavana 10 zhniynya 2015 Albanian folktales and legends Arhivavana 28 lipenya 2009 Dino Lingo Albanian Music and Instruments nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 30 listapada 2015 Praverana 29 zhniynya 2015 Albanian folk dances an introduction Islam is Leaving Albania The Destruction of the Churches of Kosovo Dr Edwin E Jacques EARLY CHRISTIANITY IN ALBANIA nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 18 lipenya 2015 Praverana 3 verasnya 2015 History of the Orthodox Church in Albania CENSUSI I POPULLSISE DHE BANESAVE 2011 Arhivavana 14 listapada 2014 newadvent org Albania Current Dioceses Nathalie Clayer BEHIND THE VEIL THE REFORM OF ISLAM IN INTER WAR ALBANIA OR THE SEARCH FOR A MODERN AND EUROPEAN ISLAM Aydin BABUNA ALBANIAN NATIONAL IDENTITY AND ISLAM IN THE POST COMMUNIST ERA Arhivavana 10 sakavika 2013 The Bektashi sect Arhivavana 28 lipenya 2015 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Albancy Albanians Countries and Their Cultures Traditional Food of Albania Albanian Folk Iso Polyphony Albania A Brief History Arhivavana 4 maya 2007 The Albanian Language

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Грэчаская мова

  • Май 19, 2025

    Грэцыя

  • Май 19, 2025

    Грузінская мова

  • Май 19, 2025

    Грамадства

  • Май 19, 2025

    Горад

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка