Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Зямная кара верхняя абалонка цвёрдай Зямлі якая складае верхнюю частку літасферы Абмежавана зверху атмасферай і гідрасфе

Зямная кара

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Зямная кара

Зямная кара — верхняя абалонка «цвёрдай» Зямлі, якая складае верхнюю частку літасферы.

Абмежавана зверху атмасферай і гідрасферай, знізу — мантыяй Зямлі. Яе магутнасць на раўнінах 35-40 км, у гарах 70-80 км, пад акіянам — 5-15 км. Зямная кара падраздзяляецца на ўстойлівыя () і рухомыя (геасінкліналі) ўчасткі.

Зямная кара ўтворана галоўным чынам магматычнымі горнымі пародамі. Маюцца таксама асадкавыя і метамарфічныя горныя пароды. Адрозніваюць мацерыковую і акіянічную зямную кару, а таксама пераходныя яе тыпы: субмацерыковую і субакіянічную.

Верхняя частка зямной кары, якая разглядаецца як шматкампанентная дынамічная сістэма, называецца геалагічным асяроддзем. Геалагічнае асяроддзе знаходзіцца пад уздзеяннем інжынернай дзейнасці чалавека і, у сваю чаргу, у пэўнай ступені вызначае гэту дзейнасць.

Верхняя частка кары дасягальная для вывучэння ў агаленнях і свідравінамі да глыбіні 10-15 км. Больш глыбокія зоны даследуюцца геафізічнымі метадамі. Мацерыковая кара складаецца з асадкавага (скорасць пашырэння падоўжных сейсмічных хваль Vр да 4,5 км/с), «гранітнага» (Vр 5,1—6,4 км/с) і «базальтавага» (Vр 6,1—7,4 км/с) слаёў. «Гранітны» і «базальтавы» слаі ўмоўныя і гістарычна звязаныя з вылучэннем паверхні Конрада (Vр 6,2 км/с), якая раздзяляе іх.

Звышглыбіннае свідраванне сведчыць, што гэтая мяжа мае ўмоўны характар, таму «гранітны» і «базальтавы» слаі аб’ядноўваюць паняццем кансалідаванай кары. «Гранітны» слой па складзе парод больш адпавядае гранітна-гнейсаваму (сярэдняя шчыльнасць 2,6-2,7 т/м³), «базальтавы» — гранулітава-базітаваму (2,7-3 т/м³). Акіянічная кара адрозніваецца ад мацерыковай адсутнасцю «гранітнага» слоя, меншай магутнасцю і больш маладым узростам (юра, мел, кайназой). Суцэльнасць зямной кары перарываецца шматлікімі разломамі. Некаторыя з іх дасягаюць мантыі і ўтвараюць корава-мантыйныя блокі. Зямная кара знаходзіцца ў стане ізастатычнай раўнавагі. Зонай яе выраўноўвання з’яўляецца астэнасфера. Зямную кару аддзяляе ад мантыі Зямлі паверхня Махаровічыча.

Хімічны склад

Найбольш распаўсюджаныя паводле масы хімічныя элементы ў зямной кары (разам з акіянамі і атмасферай) — кісларод (49.5 %), крэмній (25.7 %), алюміній (7.5 %), жалеза (4.7 %), кальцый (3.4 %). Іншыя элементы складаюць 9,2 % масы.

Зноскі

  1. Андрыеўская, Галай, 1994. С.103.
  2. Brown 2011, с. 8

Літаратура

  • Андрыеўская З. Я., Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік — Мн.: Народная асвета, 1994. — 367 с. — ISBN 985-03-0054-X
  • Геаграфія ў тэрмінахі паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 352 с.: іл. ISBN 985-11-0262-8.
  • Theodore L. Brown et al. Chemistry: the central science. — 12th ed. — 2011. — ISBN 978-0-321-69672-4.

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 20 Май, 2025 / 07:25

Zyamnaya kara verhnyaya abalonka cvyordaj Zyamli yakaya skladae verhnyuyu chastku litasfery Abmezhavana zverhu atmasferaj i gidrasferaj znizu mantyyaj Zyamli Yae magutnasc na rayninah 35 40 km u garah 70 80 km pad akiyanam 5 15 km Zyamnaya kara padrazdzyalyaecca na ystojlivyya i ruhomyya geasinklinali ychastki Zyamnaya kara ytvorana galoynym chynam magmatychnymi gornymi parodami Mayucca taksama asadkavyya i metamarfichnyya gornyya parody Adroznivayuc macerykovuyu i akiyanichnuyu zyamnuyu karu a taksama perahodnyya yae typy submacerykovuyu i subakiyanichnuyu Verhnyaya chastka zyamnoj kary yakaya razglyadaecca yak shmatkampanentnaya dynamichnaya sistema nazyvaecca gealagichnym asyaroddzem Gealagichnae asyaroddze znahodzicca pad uzdzeyannem inzhynernaj dzejnasci chalaveka i u svayu chargu u peynaj stupeni vyznachae getu dzejnasc Verhnyaya chastka kary dasyagalnaya dlya vyvuchennya y agalennyah i svidravinami da glybini 10 15 km Bolsh glybokiya zony dasleduyucca geafizichnymi metadami Macerykovaya kara skladaecca z asadkavaga skorasc pashyrennya padoyzhnyh sejsmichnyh hval Vr da 4 5 km s granitnaga Vr 5 1 6 4 km s i bazaltavaga Vr 6 1 7 4 km s slayoy Granitny i bazaltavy slai ymoynyya i gistarychna zvyazanyya z vyluchennem paverhni Konrada Vr 6 2 km s yakaya razdzyalyae ih Zvyshglybinnae svidravanne svedchyc shto getaya myazha mae ymoyny haraktar tamu granitny i bazaltavy slai ab yadnoyvayuc panyaccem kansalidavanaj kary Granitny sloj pa skladze parod bolsh adpavyadae granitna gnejsavamu syarednyaya shchylnasc 2 6 2 7 t m bazaltavy granulitava bazitavamu 2 7 3 t m Akiyanichnaya kara adroznivaecca ad macerykovaj adsutnascyu granitnaga sloya menshaj magutnascyu i bolsh maladym uzrostam yura mel kajnazoj Sucelnasc zyamnoj kary peraryvaecca shmatlikimi razlomami Nekatoryya z ih dasyagayuc mantyi i ytvarayuc korava mantyjnyya bloki Zyamnaya kara znahodzicca y stane izastatychnaj raynavagi Zonaj yae vyraynoyvannya z yaylyaecca astenasfera Zyamnuyu karu addzyalyae ad mantyi Zyamli paverhnya Maharovichycha Himichny skladNajbolsh raspaysyudzhanyya pavodle masy himichnyya elementy y zyamnoj kary razam z akiyanami i atmasferaj kislarod 49 5 kremnij 25 7 alyuminij 7 5 zhaleza 4 7 kalcyj 3 4 Inshyya elementy skladayuc 9 2 masy ZnoskiAndryeyskaya Galaj 1994 S 103 Brown 2011 s 8LitaraturaAndryeyskaya Z Ya Ruska belaruski fizika geagrafichny sloynik Mn Narodnaya asveta 1994 367 s ISBN 985 03 0054 X Geagrafiya y terminahi panyaccyah Encyklapedychny davednik Belarus Encykl Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2003 352 s il ISBN 985 11 0262 8 Theodore L Brown et al Chemistry the central science 12th ed 2011 ISBN 978 0 321 69672 4

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Кастрычнік

  • Май 19, 2025

    Каспійскае мора

  • Май 20, 2025

    Карысць

  • Май 20, 2025

    Карфаген

  • Май 19, 2025

    Карэлія

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка