Кары́йцы (стар.-грэч.: Κάρες) † — старажытны індаеўрапейскі народ, карэнныя насельнікі малаазіяцкай вобласці Карыя і некаторых астравоў Эгейскага мора.
Карыйцы † | |
![]() | |
Прадстаўнік дынастыі Гекатамнідаў (магчыма, ) | |
Агульная колькасць | |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Карыя |
Мова | карыйская |
Рэлігія | політэізм |
Блізкія этнічныя групы | хеты, лідыйцы, лікійцы, лувійцы |
Паходжанне і рассяленне
Дзякуючы дадзеным лінгвістыкі, вядома, што карыйцы размаўлялі на індаеўрапейскай мове лувійскай групы і такім чынам былі блізкія да іншых індаеўрапейскіх народаў Малой Азіі. Археолагі высветлілі, што да канца 3 тысячагоддзя да н.э. Карыя была амаль ненаселена. Карыйцы з’явіліся на паўднёвым захадзе Малой Азіі верагодна толькі ў 2 тысячагоддзі да н.э. Яны таксама займалі паўднёвую частку Іоніі, а таксама некалькі астравоў у Эгейскім моры, найбольшым з якіх быў Родас.
З пачатку 1 тысячагоддзя частку эгейскага карыйскага ўзбярэжжа захапілі грэкі-іанійцы, якія паводле Герадота часткова змяшаліся с тубыльцамі і размаўлялі на карыйскай гаворцы грэчаскай мовы. Каланізацыя грэкамі Эоліі і Іоніі выклікала перасяленне ў Карыю лелегаў. Некалькі пазней паўднёва-заходняе ўзбярэжжа Карыі і Родас занялі грэкі-дарыйцы. Найбуйнейшымі грэчаскімі гарадамі на землях карыйцаў былі Мілет і Галікарнас.
Са спасылкай на жыхароў Крыта, Герадот паведамляў, што раней карыйцы зваліся лелегамі, насялялі эгейскія астравы, пакуль не былі выціснуты ў Малую Азію грэкамі. «Аднак самі карыйцы, — заўважае ён, — лічаць сябе спрадвечнымі жыхарамі мацерыка і сцвярджаюць, што заўсёды мелі адное і тое ж імя». Тое, што да 1 тысячагоддзя н.э. карыйцы ўжо насялялі захад Малой Азіі, кажуць шматлікія ўзгадкі народа з падобнай назвай у дакументах хетаў. У грэчаскай міфалогіі продкам карыйцаў з’яўляўся Кар, родны брат малаазіяцкіх лідыйцаў і лікійцаў.
Сучасныя даследчыкі атаясняюць карыйцаў з народам, які пазначаўся ў хетаў, персаў і семіцкіх народаў гукамі К-Р-К.
Антычнасць
У сярэдзіне VI ст. да н.э. карыйцы трапілі пад кантроль спачатку манархаў Лідыі, а потым Персіі. Разам з грэкамі, яны вялі барацьбу супраць персаў, выявілі сябе як адважныя воіны. Пасля заканчэння войнаў паміж грэкамі і персамі ў V ст. да н.э. карыйскія гарады знаходзіліся пад уплывам Афін. У пачатку IV ст. да н.э. афінян з Малой Азіі адсунулі спартанцы. У г. яны зноў перадалі ўладу персам.
На тэрыторыі Карыі была створана персідская сатрапія, дзе ўладу захапіў карыйскі род Гекатамнідаў. Найбольш выбітным яго прадстаўніком быў (377 — 353 гг. да н.э.). У 334 г. да н.э. Карыя была далучана да Македоніі. У 133 г. да н.э. — да Рымскай дзяржавы.
Ужо ў 1 тысячагоддзі да н.э. карыйцы былі значна элінізаваны, аднак захоўвалі сваю адметнасць ад суседзяў. У наш час карыйцы не існуюць як самастойная этнічная супольнасць, але вылучаюцца сярод іншых жыхароў Турцыі сваім дыялектам і асаблівасцямі матэрыяльнай культуры.
Асаблівасці культуры
Згодна археалагічным дадзеным, насельніцтва Карыі ў 1 тысячагоддзі да н.э. матэрыяльна не вельмі адрознівалася ад грэкаў, асабліва жыхароў Іоніі і дарыйскіх полісаў Паўднёва-Заходняй Малой Азіі і Родаса. Аднак пісьмовыя крыніцы сведчаць пра тое, што ўплыў быў узаемным. Так, Герадот паведамляў, што грэкі перанялі ў карыйцаў звычай упрыгожваць шлемы пер'ем, прыладжваць да шчытоў дзяржальні і маляваць на паверхні шчыта выявы. У апавяданні пра распаўсюджанне ў Атыцы іанійскага тыпу жаночай вопраткі без шпілек ён заўважаў: «Першапачаткова гэта вопратка была не іанійскай, а карыйскай».
Галоўнымі заняткамі карыйцаў былі земляробства і жывёлагадоўля. Прыродныя асаблівасці Карыі не дазвалялі мець з іх вялікіх прыбыткаў, таму мясцовае насельніцтва было вымушана шукаць і іншыя магчымасці для жыцця. Карыйцы лічыліся добрымі воінамі, служылі наёмнікамі, а таксама не грэбавалі пірацтвам. Ваенныя пахаванні карыйцаў антычнага перыяду знойдзены ў Лідыі, Іране і на востраве Родас. Калі ў 425 г. да н.э. афіняне выдалялі з Дэласа магільні, то знайшлі шмат долаў, якія належалі ваенным карыйцам. Герадот апавядаў, пра карыйскіх і іанійскіх піратаў, якія перасяліліся ў Егіпет і служылі там наёмнікамі. Яны працягвалі падтрымліваць сувязі з радзімай. Частка карыйцаў, якая перасялялася ў грэчаскія гарады, прымала грэчаскую мову і культуру. Сярод найбольш вядомых дзеячаў карыйскага паходжання з’яўляліся лідыйскі валадар Кроз (па маці), Арцемісія з Галікарнаса і Герадот. Яго бацька Лікс і дзядзька, паэт Паніасід, мелі карыйскія імёны. Значна элінізаваным быў род Гекатамнідаў.
Нягледзячы на моцны культурны ўплыў з боку грэкаў, карыйцы ніколі не прымаліся імі за сваіх. Заўсёды падкрэслівалася, што тубыльцы Карыі — гэта варвары. Адрозненне карыйцаў перш за ўсё вызначалася іх мовай. Карыйцы не толькі захоўвалі родныя гутарковыя дыялекты, але таксама распрацавалі пісьмо на аснове фінікійскага алфавіта. Другім важным элементам адрозненняў была рэлігія — культ ваяўнічага бога, якога грэкі называлі Зеўсам Карыйскім, багіні, якую вызначалі як Афіну (у момант вялікай небяспекі ў яе жрыцы расла барада), а таксама , якога шанавалі ў наваколлі Мілета. Магчыма, што з Карыі ў Грэцыю прыйшоў культ багіні Гекаты.
Гл. таксама
Зноскі
- Герадот, I:142
- Герадот, I:171
- Герадот, V:118 — 119
- Герадот, V:88
- Фукідыд, I:4 — 8
- Герадот, II:152-54
- Герадот, I:175
Спасылкі
- The Carians and their language
- Ancient Caria: In the garden of the sun Архівавана 25 студзеня 2021.
- Ancient Caria
- Caria Архівавана 1 студзеня 2015.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Kary jcy star grech Kares starazhytny indaeyrapejski narod karennyya naselniki malaaziyackaj voblasci Karyya i nekatoryh astravoy Egejskaga mora Karyjcy Pradstaynik dynastyi Gekatamniday magchyma Agulnaya kolkascRegiyony prazhyvannya KaryyaMova karyjskayaReligiya politeizmBlizkiya etnichnyya grupy hety lidyjcy likijcy luvijcyPahodzhanne i rassyalenneDzyakuyuchy dadzenym lingvistyki vyadoma shto karyjcy razmaylyali na indaeyrapejskaj move luvijskaj grupy i takim chynam byli blizkiya da inshyh indaeyrapejskih naroday Maloj Azii Arheolagi vysvetlili shto da kanca 3 tysyachagoddzya da n e Karyya byla amal nenaselena Karyjcy z yavilisya na paydnyovym zahadze Maloj Azii veragodna tolki y 2 tysyachagoddzi da n e Yany taksama zajmali paydnyovuyu chastku Ionii a taksama nekalki astravoy u Egejskim mory najbolshym z yakih byy Rodas Z pachatku 1 tysyachagoddzya chastku egejskaga karyjskaga yzbyarezhzha zahapili greki ianijcy yakiya pavodle Geradota chastkova zmyashalisya s tubylcami i razmaylyali na karyjskaj gavorcy grechaskaj movy Kalanizacyya grekami Eolii i Ionii vyklikala perasyalenne y Karyyu lelegay Nekalki paznej paydnyova zahodnyae yzbyarezhzha Karyi i Rodas zanyali greki daryjcy Najbujnejshymi grechaskimi garadami na zemlyah karyjcay byli Milet i Galikarnas Sa spasylkaj na zhyharoy Kryta Geradot pavedamlyay shto ranej karyjcy zvalisya lelegami nasyalyali egejskiya astravy pakul ne byli vycisnuty y Maluyu Aziyu grekami Adnak sami karyjcy zayvazhae yon lichac syabe spradvechnymi zhyharami maceryka i scvyardzhayuc shto zaysyody meli adnoe i toe zh imya Toe shto da 1 tysyachagoddzya n e karyjcy yzho nasyalyali zahad Maloj Azii kazhuc shmatlikiya yzgadki naroda z padobnaj nazvaj u dakumentah hetay U grechaskaj mifalogii prodkam karyjcay z yaylyaysya Kar rodny brat malaaziyackih lidyjcay i likijcay Suchasnyya dasledchyki atayasnyayuc karyjcay z narodam yaki paznachaysya y hetay persay i semickih naroday gukami K R K AntychnascU syaredzine VI st da n e karyjcy trapili pad kantrol spachatku manarhay Lidyi a potym Persii Razam z grekami yany vyali baracbu suprac persay vyyavili syabe yak advazhnyya voiny Paslya zakanchennya vojnay pamizh grekami i persami y V st da n e karyjskiya garady znahodzilisya pad uplyvam Afin U pachatku IV st da n e afinyan z Maloj Azii adsunuli spartancy U g yany znoy peradali yladu persam Na terytoryi Karyi byla stvorana persidskaya satrapiya dze yladu zahapiy karyjski rod Gekatamniday Najbolsh vybitnym yago pradstaynikom byy 377 353 gg da n e U 334 g da n e Karyya byla daluchana da Makedonii U 133 g da n e da Rymskaj dzyarzhavy Uzho y 1 tysyachagoddzi da n e karyjcy byli znachna elinizavany adnak zahoyvali svayu admetnasc ad susedzyay U nash chas karyjcy ne isnuyuc yak samastojnaya etnichnaya supolnasc ale vyluchayucca syarod inshyh zhyharoy Turcyi svaim dyyalektam i asablivascyami materyyalnaj kultury Asablivasci kulturyZgodna arhealagichnym dadzenym naselnictva Karyi y 1 tysyachagoddzi da n e materyyalna ne velmi adroznivalasya ad grekay asabliva zhyharoy Ionii i daryjskih polisay Paydnyova Zahodnyaj Maloj Azii i Rodasa Adnak pismovyya krynicy svedchac pra toe shto yplyy byy uzaemnym Tak Geradot pavedamlyay shto greki peranyali y karyjcay zvychaj uprygozhvac shlemy per em pryladzhvac da shchytoy dzyarzhalni i malyavac na paverhni shchyta vyyavy U apavyadanni pra raspaysyudzhanne y Atycy ianijskaga typu zhanochaj vopratki bez shpilek yon zayvazhay Pershapachatkova geta vopratka byla ne ianijskaj a karyjskaj Galoynymi zanyatkami karyjcay byli zemlyarobstva i zhyvyolagadoylya Pryrodnyya asablivasci Karyi ne dazvalyali mec z ih vyalikih prybytkay tamu myascovae naselnictva bylo vymushana shukac i inshyya magchymasci dlya zhyccya Karyjcy lichylisya dobrymi voinami sluzhyli nayomnikami a taksama ne grebavali piractvam Vaennyya pahavanni karyjcay antychnaga peryyadu znojdzeny y Lidyi Irane i na vostrave Rodas Kali y 425 g da n e afinyane vydalyali z Delasa magilni to znajshli shmat dolay yakiya nalezhali vaennym karyjcam Geradot apavyaday pra karyjskih i ianijskih piratay yakiya perasyalilisya y Egipet i sluzhyli tam nayomnikami Yany pracyagvali padtrymlivac suvyazi z radzimaj Chastka karyjcay yakaya perasyalyalasya y grechaskiya garady prymala grechaskuyu movu i kulturu Syarod najbolsh vyadomyh dzeyachay karyjskaga pahodzhannya z yaylyalisya lidyjski valadar Kroz pa maci Arcemisiya z Galikarnasa i Geradot Yago backa Liks i dzyadzka paet Paniasid meli karyjskiya imyony Znachna elinizavanym byy rod Gekatamniday Nyagledzyachy na mocny kulturny yplyy z boku grekay karyjcy nikoli ne prymalisya imi za svaih Zaysyody padkreslivalasya shto tubylcy Karyi geta varvary Adroznenne karyjcay persh za ysyo vyznachalasya ih movaj Karyjcy ne tolki zahoyvali rodnyya gutarkovyya dyyalekty ale taksama raspracavali pismo na asnove finikijskaga alfavita Drugim vazhnym elementam adroznennyay byla religiya kult vayaynichaga boga yakoga greki nazyvali Zeysam Karyjskim bagini yakuyu vyznachali yak Afinu u momant vyalikaj nebyaspeki y yae zhrycy rasla barada a taksama yakoga shanavali y navakolli Mileta Magchyma shto z Karyi y Grecyyu pryjshoy kult bagini Gekaty Gl taksamaEliny Minijcy Minojcy Pelasgi Lelegi TyrenyZnoskiGeradot I 142 Geradot I 171 Geradot V 118 119 Geradot V 88 Fukidyd I 4 8 Geradot II 152 54 Geradot I 175SpasylkiThe Carians and their language Ancient Caria In the garden of the sun Arhivavana 25 studzenya 2021 Ancient Caria Caria Arhivavana 1 studzenya 2015