Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Іанійцы стар грэч Ἴωνες адно з асноўных старажытнагрэчаскіх плямёнаў якое ў 1 тысячагоддзі да н э насяляла Атыку некатор

Іанійцы

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Іанійцы

Іанійцы (стар.-грэч.: Ἴωνες) † — адно з асноўных старажытнагрэчаскіх плямёнаў, якое ў 1 тысячагоддзі да н. э. насяляла Атыку, некаторыя астравы Эгейскага мора і заходняя ўзбярэжжа Малой Азіі (Іонія).

Іанійцы †
Ἴωνες
image
Выява на пасудзіне (Афіны)
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Старажытная Грэцыя
Мова грэчаская
Рэлігія політэізм, культ продкаў
Блізкія этнічныя групы ахейцы, эалійцы, дарыйцы

Паходжанне і рассяленне

У старажытнагрэчаскай міфалогіі паходжанне іанійцаў выводзілася ад Іона, унука Эліна.

Іанійцы ўзгадваліся ў запісах крыцкага лінейнага пісьма B (ахейскі перыяд) як жыхары поўдня Грэцыі. Страбон пісаў, што іанійцы былі выціснуты з Пелапанеса на поўнач іншымі плямёнамі (дарыйцамі). На Карынфскім пярэсмыку ў старажытнасці быў ўсталяваны слуп. На адным яго баку было напісана "Тут не Пелапанес ужо, а Іонія", на процілеглым — "Тут Пелапанес ужо, а не Іонія".

Герадот у апісанні жыхароў Пелапанеса пералічваў кінурыяў - карэнных насельнікаў паўвострава, "адзінае іанійскае племя на Пелапанесе", якое пад уладай Аргаса стала дарыйскім. Аднак Герадот не лічыў, што іанійцы мелі паўднёвагрэчаскае паходжанне: "Іанійскае племя ніколі не пакідала сваёй зямлі". Ён тлумачыў асаблівасці іанійцаў паходжаннем ад пеласгаў, даіндаеўрапейскага карэннага насельніцтва Грэцыі. Часткова старажытны гісторык сам абвяргае сваю думку, калі апавядае пра рассяленне іанійцаў.

Такім чынам, у X - IX стст. іанійцы пакінулі поўдзень Грэцыі, які раней насялялі разам з ахейцамі, замацаваліся ў Атыцы, дзе асімілявалі больш старажытных жыхароў і адкуль перасяліліся на астравы цэнтральнай часткі Эгейскага мора (найбольш значныя Дэлас , Хіас, Самас), на ўзбярэжжы Малой Азіі заснавалі вобласць Іонія з заможнымі гарадамі Мілет, , Эфес, Прыена і інш. Герадот называў афінян першымі з іанійскага племені. Іонія стала першай вобласцю Старажытнай Грэцыі, адкуль пачаўся росквіт культуры ў класічную эпоху. Пазней афіняне і іншыя іанійцы пабудавалі калоніі ў Прычарнамор'і, факейцы асвойвалі Заходняе Міжземнамор'е.

Знакамітыя іанійцы

  • Анаксімандр
  • Анаксімен
  • Гекатэй Мілецкі
  • Геракліт
  • Ксенафан
  • Перыкл
  • Піфагор
  • Платон
  • Сафокл
  • Фалес Мілецкі
  • Херыл
  • Эпікур

Мова

Іанійскі дыялект старажытнагрэчаскай мовы з'яўляўся асновай літаратурнай мовы Элады.

Зноскі

  1. Таблетка Xd:146
  2. Страбон, III:5
  3. Герадот, VIII:73
  4. Герадот, I:56
  5. Герадот, I:56

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 21 Май, 2025 / 13:10

Ianijcy star grech Ἴwnes adno z asnoynyh starazhytnagrechaskih plyamyonay yakoe y 1 tysyachagoddzi da n e nasyalyala Atyku nekatoryya astravy Egejskaga mora i zahodnyaya yzbyarezhzha Maloj Azii Ioniya Ianijcy ἼwnesVyyava na pasudzine Afiny Agulnaya kolkascRegiyony prazhyvannya Starazhytnaya GrecyyaMova grechaskayaReligiya politeizm kult prodkayBlizkiya etnichnyya grupy ahejcy ealijcy daryjcyPahodzhanne i rassyalenneU starazhytnagrechaskaj mifalogii pahodzhanne ianijcay vyvodzilasya ad Iona unuka Elina Ianijcy yzgadvalisya y zapisah kryckaga linejnaga pisma B ahejski peryyad yak zhyhary poydnya Grecyi Strabon pisay shto ianijcy byli vycisnuty z Pelapanesa na poynach inshymi plyamyonami daryjcami Na Karynfskim pyaresmyku y starazhytnasci byy ystalyavany slup Na adnym yago baku bylo napisana Tut ne Pelapanes uzho a Ioniya na procileglym Tut Pelapanes uzho a ne Ioniya Geradot u apisanni zhyharoy Pelapanesa peralichvay kinuryyay karennyh naselnikay payvostrava adzinae ianijskae plemya na Pelapanese yakoe pad uladaj Argasa stala daryjskim Adnak Geradot ne lichyy shto ianijcy meli paydnyovagrechaskae pahodzhanne Ianijskae plemya nikoli ne pakidala svayoj zyamli Yon tlumachyy asablivasci ianijcay pahodzhannem ad pelasgay daindaeyrapejskaga karennaga naselnictva Grecyi Chastkova starazhytny gistoryk sam abvyargae svayu dumku kali apavyadae pra rassyalenne ianijcay Takim chynam u X IX stst ianijcy pakinuli poydzen Grecyi yaki ranej nasyalyali razam z ahejcami zamacavalisya y Atycy dze asimilyavali bolsh starazhytnyh zhyharoy i adkul perasyalilisya na astravy centralnaj chastki Egejskaga mora najbolsh znachnyya Delas Hias Samas na yzbyarezhzhy Maloj Azii zasnavali voblasc Ioniya z zamozhnymi garadami Milet Efes Pryena i insh Geradot nazyvay afinyan pershymi z ianijskaga plemeni Ioniya stala pershaj voblascyu Starazhytnaj Grecyi adkul pachaysya roskvit kultury y klasichnuyu epohu Paznej afinyane i inshyya ianijcy pabudavali kalonii y Prycharnamor i fakejcy asvojvali Zahodnyae Mizhzemnamor e Znakamityya ianijcyAnaksimandr Anaksimen Gekatej Milecki Geraklit Ksenafan Perykl Pifagor Platon Safokl Fales Milecki Heryl EpikurMovaIanijski dyyalekt starazhytnagrechaskaj movy z yaylyaysya asnovaj litaraturnaj movy Elady ZnoskiTabletka Xd 146 Strabon III 5 Geradot VIII 73 Geradot I 56 Geradot I 56

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Рэты

  • Май 21, 2025

    Рэстаран

  • Май 19, 2025

    Рэспубліка Кіпр

  • Май 20, 2025

    Рэспубліка Комі

  • Май 20, 2025

    Рэспубліка Ірак

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка