Ахе́йцы (стар.-грэч.: Αχαιοί, лац.: Achaei) † — адно з асноўных з старажытнагрэчаскіх плямёнаў. Вядомыя таксама як данайцы (грэч. Δαναοί). У эпічных творах Гамера пад ахейцамі разумеюцца ўсе старажытныя грэкі.
Ахейцы † Αχαιοί | |
![]() | |
Ахіл і паранены Патрокл | |
Агульная колькасць | |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Старажытная Грэцыя |
Мова | |
Рэлігія | політэізм, культ продкаў |
Блізкія этнічныя групы | дарыйцы, эалійцы, іанійцы |
Гісторыя
Продкі ахейцаў адносіліся да індаеўрапейскіх плямёнаў, якія ў старажытнасці насялялі тэрыторыі на поўнач ад Балканскага паўвострава. У III тыс. да н.э. яны мігрыравалі на поўнач Старажытнай Грэцыі, а ў пачатку II тыс. да н.э. — на Пелапанес. Той факт, што ў старажытнагрэчаскіх тэкстах іх таксама называлі аргасцамі (Αργεῖοι), а вобласць на Пелапанесе — Ахаей, сведчыць пра значную ролю Паўднёвай Грэцыі ў фарміраванні ахейскай супольнасці. У творах Гамера сінонімам ахейцаў былі данайцы. Абодва варыянты пазначэння адной старажытнагрэчаскай супольнасці таксама сустракаюцца ў тэкстах Старажытнага Егіпту. У старажытнагрэчаскай міфалогіі продкам ахейцаў выступаў .
У пачатку II тыс. да н.э. ахейцы заснавалі шэраг дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі кантынентальнай Грэцыі, у тым ліку Мікены, Аргас, Афіны, Тырынф і інш., якія знаходзіліся пад уплывам цывілізацыі мінойцаў. У сярэдзіне II тыс. да н.э. ахейцы захапілі Крыт. У выніку імі была створана Мікенская цывілізацыя, якая дасягнула росквіту ў другой палове II тыс. да н.э. Ахейскія мараплаўцы наведвалі землі Заходняга і Усходняга Міжземнамор’я, удзельнічалі ў вайне з Трояй.
У XII ст. да н.э. ахейцы былі выціснуты дарыйцамі ў цэнтральныя землі Пелапанеса і іншыя ўскраінныя вобласці Грэцыі. У класічны перыяд гісторыі Старажытнай Грэцыі асобны ахейскі дыялект захаваўся сярод жыхароў Аркадыі і Кіпра. Многія знакамітыя роды ў Афінах і іншых гарадах памяталі пра сваё ахейскае паходжанне.
Культура і грамадства
Прыход ахейцаў на поўдзень Грэцыі суправаджаўся часовым заняпадам мясцовай сярэдняй эладскай культуры. Аднак перасяленцы ўжо мелі ганчарнае кола, баявыя калясніцы, авалодалі апрацоўкай бронзы. Аснову жыццезабеспячэння складала земляробства. Ахейскія рамесныя вырабы, перш за ўсё кераміку, знаходзяць на тэрыторыі Егіпта, Малой Азіі, на Мальце.
Па археалагічных і пісьмовых звестках, большасць грамадства належала да асабіста вольных абшчыннікаў, якія ў ваенны час гуртавалі апалчэнне. Аднак у ахейцаў меліся рабы. Важную ролю адыгрывала арыстакратыя. Паводле «Іліяды» Гамера, яна прымала асноўныя рашэнні пад час аблогі Троі. Умяшанне простых воінаў выклікала абурэнне.
Дзяржаўныя ўтварэнні ахейцаў былі тэрытарыяльна дробнымі. Іх цэнтрамі з’яўляліся добра ўмацаваныя рэзідэнцыі манархаў-ванака. Захаваліся шахтавыя пахаванні і рэшткі магільных рэчаў, у тым ліку пахавальныя маскі. Да помнікаў пісьмовасці ахейцаў адносяць крыцкае пісьмо Б.
Ахейцы шанавалі мноства багоў, сярод якіх вылучаліся Зеўс, Пасейдон, Афіна і інш. У ахейскі перыяд склалася аснова старажытнагрэчаскай міфалогіі. Пісьмовыя крыніцы і пахавальныя абрады сведчаць пра існаванне культу продкаў.
Галерэя
- Ільвіная брама ў Мікенах
- Тырынфскае ўмацававнне
- Раскопкі пахаванняў
- Бронзавыя прылады
Гл. таксама
- Іліяда
- Мікены
- Троя
Спасылкі
- Вера Смірнова. Героі Элады
- Старажытная Грэцыя Архівавана 22 сакавіка 2013.
- Лепшыя з ахейцаў Архівавана 17 лютага 2015.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
U getaj staronki nyama praveranyh versij hutchej za ysyo yae yakasc ne acenvalasya na adpavednasc standartam Ahe jcy star grech Axaioi lac Achaei adno z asnoynyh z starazhytnagrechaskih plyamyonay Vyadomyya taksama yak danajcy grech Danaoi U epichnyh tvorah Gamera pad ahejcami razumeyucca yse starazhytnyya greki Ahejcy AxaioiAhil i paraneny PatroklAgulnaya kolkascRegiyony prazhyvannya Starazhytnaya GrecyyaMovaReligiya politeizm kult prodkayBlizkiya etnichnyya grupy daryjcy ealijcy ianijcyGistoryyaProdki ahejcay adnosilisya da indaeyrapejskih plyamyonay yakiya y starazhytnasci nasyalyali terytoryi na poynach ad Balkanskaga payvostrava U III tys da n e yany migryravali na poynach Starazhytnaj Grecyi a y pachatku II tys da n e na Pelapanes Toj fakt shto y starazhytnagrechaskih tekstah ih taksama nazyvali argascami Argeῖoi a voblasc na Pelapanese Ahaej svedchyc pra znachnuyu rolyu Paydnyovaj Grecyi y farmiravanni ahejskaj supolnasci U tvorah Gamera sinonimam ahejcay byli danajcy Abodva varyyanty paznachennya adnoj starazhytnagrechaskaj supolnasci taksama sustrakayucca y tekstah Starazhytnaga Egiptu U starazhytnagrechaskaj mifalogii prodkam ahejcay vystupay U pachatku II tys da n e ahejcy zasnavali sherag dzyarzhaynyh utvarennyay na terytoryi kantynentalnaj Grecyi u tym liku Mikeny Argas Afiny Tyrynf i insh yakiya znahodzilisya pad uplyvam cyvilizacyi minojcay U syaredzine II tys da n e ahejcy zahapili Kryt U vyniku imi byla stvorana Mikenskaya cyvilizacyya yakaya dasyagnula roskvitu y drugoj palove II tys da n e Ahejskiya maraplaycy navedvali zemli Zahodnyaga i Ushodnyaga Mizhzemnamor ya udzelnichali y vajne z Troyaj U XII st da n e ahejcy byli vycisnuty daryjcami y centralnyya zemli Pelapanesa i inshyya yskrainnyya voblasci Grecyi U klasichny peryyad gistoryi Starazhytnaj Grecyi asobny ahejski dyyalekt zahavaysya syarod zhyharoy Arkadyi i Kipra Mnogiya znakamityya rody y Afinah i inshyh garadah pamyatali pra svayo ahejskae pahodzhanne Kultura i gramadstvaAsnoyny artykul Mikenskaya cyvilizacyya Pryhod ahejcay na poydzen Grecyi supravadzhaysya chasovym zanyapadam myascovaj syarednyaj eladskaj kultury Adnak perasyalency yzho meli gancharnae kola bayavyya kalyasnicy avalodali apracoykaj bronzy Asnovu zhyccezabespyachennya skladala zemlyarobstva Ahejskiya ramesnyya vyraby persh za ysyo keramiku znahodzyac na terytoryi Egipta Maloj Azii na Malce Pa arhealagichnyh i pismovyh zvestkah bolshasc gramadstva nalezhala da asabista volnyh abshchynnikay yakiya y vaenny chas gurtavali apalchenne Adnak u ahejcay melisya raby Vazhnuyu rolyu adygryvala arystakratyya Pavodle Iliyady Gamera yana prymala asnoynyya rashenni pad chas ablogi Troi Umyashanne prostyh voinay vyklikala aburenne Dzyarzhaynyya ytvarenni ahejcay byli terytaryyalna drobnymi Ih centrami z yaylyalisya dobra ymacavanyya rezidencyi manarhay vanaka Zahavalisya shahtavyya pahavanni i reshtki magilnyh rechay u tym liku pahavalnyya maski Da pomnikay pismovasci ahejcay adnosyac kryckae pismo B Ahejcy shanavali mnostva bagoy syarod yakih vyluchalisya Zeys Pasejdon Afina i insh U ahejski peryyad sklalasya asnova starazhytnagrechaskaj mifalogii Pismovyya krynicy i pahavalnyya abrady svedchac pra isnavanne kultu prodkay GalereyaIlvinaya brama y Mikenah Tyrynfskae ymacavavnne Raskopki pahavannyay Bronzavyya pryladyGl taksamaIliyada Mikeny TroyaSpasylkiVera Smirnova Geroi Elady Starazhytnaya Grecyya Arhivavana 22 sakavika 2013 Lepshyya z ahejcay Arhivavana 17 lyutaga 2015