Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Ко брын трансліт Kobryn горад у Брэсцкай вобласці Беларусі адміністрацыйны цэнтр Кобрынскага раёна на сутоках Кобрынкі і

Кобрын

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Кобрын

Ко́брын (трансліт.: Kobryn) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Кобрынскага раёна, на сутоках Кобрынкі і Мухаўца. За 52 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Брэст — Гомель. Вузел аўтамабільных дарог на Мінск, Брэст, Пінск, Ковель, Маларыту.

Горад
Кобрын
image
Плошча Свабоды
image image
Герб Сцяг
Краіна
Беларусь
Вобласць
Брэсцкая
Раён
Кобрынскі
Каардынаты
52°12′45″ пн. ш. 24°21′24″ у. д.HGЯO
Першая згадка
1287
Плошча
  • 30,5 км²
Вышыня цэнтра
147 м
Водныя аб’екты
Кобрынка і Мухавец
Насельніцтва
  • ▼52 432 чал. (1 студзеня 2025)
Часавы пояс
UTC+3
Тэлефонны код
+375 1642
Паштовыя індэксы
225301–225306 і 225860
Аўтамабільны код
1
СААТА
1243501000
Афіцыйны сайт
kobrin.brest-region.gov.by
Кобрын на карце Беларусі ±
image
image
image
image
Кобрын на Вікісховішчы

Назва

У 1287 годзе ўпамінаецца з формай назвы Кобрынь, такая ж форма запісана і ў 1589 годзе.

Назва паселішча ўтвораная ад назвы ракі Кобрынкі (< Кобрына), на ўтоку якой у Мухавец паўстала паселішча. Гідронім балцкага (магчыма, яцвяжскага) паходжання. Найбліжэйшы аналаг — назва ракі Кобрына (варыянт: Кобрын), правага прытока Дняпра адразу на поўдні ад Кіева (пасля вусця ракі Стугны). Недалёка ад Кобрыны (цераз Дняпро) — рэчка з балцкай назвай Недра. Гэта адзін з самых паўднёвых балцкіх гідронімаў. Корань Kobr- таксама ў прускім тапоніме Kobrun (назва лесу ў прускай , засведчаная пад 1354 годзе). Гэтую мясцовую назву звязваюць з прускім kāubri, далей да літоўскага kauburys, kūbrys «пагорак, узвышша» (супольная з kobrinti, kūbrinti «ісці сагнуўшыся, пахіліўшыся» семантыка звязаная з адхіленнем ад роўнага руху ці роўнай паверхні). Назва кобрынскай ракі тлумачыцца звілістасцю яе рэчышча.

Географ Вадзім Жучкевіч таксама згадвае ў якасці магчымай крыніцы таго ж паходжання літоўскае kobrinti «цяжка, стомлена ісці, цягнуцца». Але яго асноўная версія — што назва паходзіць ад вядомай з «Аповесці мінулых часоў» назвы племя обраў, а пачатковае К- называе ўстаўным гукам. Обры — відазмененая назва авараў, з якімі з VI стагоддзя н.э. змагалася славянскае племя дулебаў, што былі сярод продкаў сучасных чэхаў. Існуюць таксама кельцкая () і славянская (Алег Трубачоў) версіі паходжання назвы, якія згадвае Вадзім Жучкевіч.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Кобрын як уладанне князёў уладзіміра-валынскіх змяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1287 годам:

image Се аз, князь Володимер, сын Васильков, внук Романов, пишу грамоту: дал есмь княгине своей, по своем животе город свой Кобрынь и с людьми, и с данью, како при мне даяли, тако и по мне ать дають княгине моей…
Іпацьеўскі летапіс
image

У пачатку XIV стагоддзя паселішча далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. З 1366 года Кобрын знаходзіўся ва ўладанні вялікага князя Альгерда. На працягу XIV ст. на месцы старажытнага дзядзінца і пасада збудавалі драўляныя замкі (існавалі да канца XVIII стагоддзя). У 1404 годзе горад стаў сталіцай княства, што знаходзілася ва ўладанні Рамана Ратненскага, пачынальніка роду князёў Кобрынскіх. Пад 1465 годам упершыню згадваецца Спаскі манастыр. У першай палове XVI стагоддзя ў горадзе збудавалі касцёл.

У 1519 годзе Кобрын стаў цэнтрам , а ў 1520 годзе — сталіцай павета Падляшскага ваяводства. З 1532 года горад знаходзіўся ва ўладанні каралевы і вялікай княгіні Боны Сфорца, за якой юрыдычна аформілася Кобрынская эканомія і пачаліся меліярацыйныя работы (канал каралевы Боны). Станам на 1563 год, паводле рэвізіі, у Кобрыне было 377 двароў; асноўныя вуліцы — Астрамецкая, Балоцкая, Брэсцкая, Пінская, Ратненская, Чаравачыцкая; дзейнічалі касцёл, 3 праваслаўныя царквы, Спаскі манастыр. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) горад страціў павятовы статус і ўвайшоў у склад Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства.

У 1586 годзе Кобрын перайшоў да каралевы-ўдавы і вялікай княгіні Ганны Ягелонкі, дачкі Боны Сфорцы і Жыгімонта Старога, якая адрознівалася актыўнасцю ў палітычных і гаспадарчых справах. 10 снежня 1589 года яна надала гораду магдэбургскае права, каб стымуляваць развіццё рамёстваў і гандлю і павялічыць даходнасць гарадской гаспадаркі, а таксама пячатку і герб: «у срэбным полі выява святых Ганны і Марыі з немаўлём Ісусам на руках». У 1589 годзе Ганна Ягелонка асабіста прыбыла ў горад і ўрачыста ўручыла жыхарам прывілей, падпісаны нядаўна абраным каралём Жыгімонтам ІІІ Вазам (1587—1632). Кобрын меў магдэбургскае права да 1766 года. У 1596 годзе Спаскі манастыр прыняў унію.

  • Сімволіка гістарычнай Кобрыншчыны
  • image
    Пячатка князя кобрынскага Рамана Фёдаравіча, 1387
  • image
    Рэканструкцыя А. Цітова гістарычнага гарадскага герба, 1589
  • image
    Герб Кобрына з прывілея 1662
  • image
    Гарадскі герб з прывілея 1792

У пачатку XVII ст. у Кобрыне было больш за 1,5 тыс. жыхароў, каля 500 дамоў. Станам на 1597 год горад складаўся з асноўнай тэрыторыі і Замухавецкага прадмесця, налічваў 550 сядзібных участкаў. У цэнтры была рыначная плошча з ратушай і 32 участкамі забудовы. У 1626 годзе адбыўся Кобрынскі сабор, пры Спаскім манастыры адкрылася школа.

У 2-й палове XVII — пачатку XVIII стагоддзя Кобрын значна пацярпеў ад ваенных канфліктаў і прыйшоў у заняпад. У верасні 1648 года казацкія атрады акружылі Кобрын і разбілі харугву стольніка Вінцэнта Корвін Гасеўскага, практычна ўвесь горад быў спалены. У сярэдзіне XVII стагоддзя ў горадзе налічвалася каля 1700 жыхароў, 478 дамоў.

З-за страты эканамічнага значэння ў 1766 годзе яго перавялі ў разрад мястэчак. У 1784 годзе тут знаходзіўся кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які накіроўваўся на адкрыццё Каралеўскага канала. Станам на 1790 год у Кобрыне было 2160 жыхароў і 360 дамоў. У 1791 годзе Кобрын зноў стаў сталіцай павета. 14 верасня 1794 года расійскія войскі Аляксандра Суворава разбілі пад Дзівінам перадавыя аддзелы паўстанцаў Тадэвуша Касцюшкі і занялі горад.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Кобрын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам павета. Імператрыца расійская Кацярына II падаравала колішні магдэбургскі горад Сувораву.

  • Даўнія графічныя выявы Кобрына
  • image
    Гарадская сядзіба, XIX ст.
  • image
    Былы манастыр. Н. Орда, 1866 г.
  • image
    Касцёл. Н. Орда, 1864 г.
  • image
    Панарама горада. Н. Орда, 1864 г.
image
Помнік Кобрынскай бітве (1812)

У вайну 1812 года 27 ліпеня пад Кобрынам расійскія войскі над арміяй Напалеона. Станам на 1817 год тут было 326 будынкаў, з іх 4 камяніцы. У 1845 годзе гораду даравалі новы, расійскі герб. У 1882 годзе пачаўся рух на лініі Палескай чыгункі Пінск — Жабінка, у Кобрыне з’явілася чыгуначная станцыя. У 1895 годзе пажар знішчыў трэць горада. У пачатку XX стагоддзя ў Кобрыне было 25 камяніц і 1202 драўляныя будынкі, дзейнічалі 2 праваслаўныя царквы, касцёл, сінагога і некалькі яўрэйскіх малітоўных школ, павятовае вучылішча, прыходскае вучылішча з жаночай зменай, прыватнае жаночае 1-класнае вучылішча, яўрэйскае жаночае вучылішча і некалькі хедараў.

У 1915 годзе Кобрын быў акупаваны нямецкімі войскамі, а ў 1919 годзе заняты польскай арміяй. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Кобрын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павета Палескага ваяводства.

  • Горад на старых фатаздымках
  • image
    Манастыр Св. Спаса
  • image
    Касцёл Спачыну Найсвяцейшай Дзевы Марыі
  • image
    Рынак
  • image
    Дзяржаўная гімназія

Пасля пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе Кобрын увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам раёна. З 23 чэрвеня 1941 года да 20 ліпеня 1944 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Падчас вайны немцы ўчынілі генацыд яўрэйскага насельніцтва горада, якое складала тады 70 % жыхароў. У паваенны перыяд горад бурна развіваецца, хутка расце насельніцтва. У 1959 годзе ў горадзе было 13,7 тысяч жыхароў, у 1970 годзе — 24,9 тысяч жыхароў.

4 студзеня 2002 года Кобрынскі раён і горад Кобрын аб'яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Кобрынскі раён з адміністрацыйным цэнтрам горад Кобрын.

У ліпені 2024 года вуліца Каліноўскага была перайменавана мясцовым Саветам дэпутатаў у вуліцу Пятра Машэрава, для гэтага існуючую вуліцу Пятра Машэрава перайменавалі ў вуліцу Яловую. Перайменаванне адбылося ў межах чарговай хвалі русіфікацыі, пачатай рэжымам Лукашэнкі пасля палітычнага крызісу 2020 года.

Насельніцтва

image
  • XIX стагоддзе: 1817 год — 1 427 чал., з іх 899 іўдаісты; 1848 год — 1 673 чал.; 1878 год — 7 789 чал. (4 405 муж. і 3 384 жан.), у тым ліку 2 876 праваслаўных, 473 каталікі, 4 431 іўдзей, 9 магаметан; 1897 год — 10 355 чал.
  • XX стагоддзе: пачатак ХХ стагоддзя — 8 998 чал., з іх паводле саслоўя: мяшчан 6 131, цэхавых 1 389, шляхты 211, купцоў 204, духоўнікаў 88, ваенных 238, сялян 537, іншых станаў 200; паводле веры: праваслаўных 2 100, каталікоў 585, пратэстантаў 232, іўдзеяў 6 036, іншых веравызнанняў 46; 1907 год — 8 754 чал.; 1921 год — 8 208 чал.; 1931 год — 10 101 чал.; 1956 год — 11 тыс. чал.; 1959 год — 13,7 тыс. чал.; 1970 год — 24,9 тыс. чал.; 1972 год — 26,3 тыс. чал.; 1991 год — 49,4 тыс. чал.; 1996 год — 51,6 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 2004 год — 50,8 тыс. чал.; 2006 год — 50,5 тыс. чал.; 2008 год — 51,1 тыс. чал.; 2009 год — 51,3 тыс. чал.; 2009 год — 51 166 чал. (перапіс); 2016 год — 52 655 чал.; 2017 год — 52 964 чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаўнічай, харчовай, лёгкай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Гасцініцы «Беларусь», «Сувораў». Кобрын — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.

  • ААТ «САЛЕА-Кобрын»

Культура

image
Дом-музей Суворава

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, кінатэатр, дом культуры, Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава.

Адукацыя

У Кобрыне працуюць Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж, 8 сярэдніх, гімназія, музычная і спартыўная школы, пачатковая школа — дзіцячы садок, школа-інтэрнат, установы дадатковай адукацыі. Працуюць 14 дзіцячых садоў.

Медыцына

Медыцынскія паслугі аказвае гарадская бальніца, паліклініка, дзіцячыя бальніца і паліклініка.

Забудова

image
Дамы на вуліцы Леніна (Бабруйскай)

Планаванне і забудова Кобрына маюць шматвекавую гісторыю. Ля месца ўпадзення рэчкі Кобрынкі ў Мухавец у старажытнасці заклалі першае ўмацаванне, на якім пазней збудавалі Верхні і Ніжні замкі. У канцы XVIII — XIX стагоддзях цэнтр Кобрына забудоўваўся цаглянымі двухпавярховымі жылымі дамамі, ніжнія паверхі якіх прызначаліся для крам і майстэрань.

Славутасці

image
Аляксандра-Неўскі сабор
image
Гарадскі парк
  • Мікалаеўская царква
  • Петра-Паўлаўская царква
  • Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі
  • Аляксандра-Неўскі сабор
  • Царква ў гонар Раства Хрыстова
  • Спаскі манастыр (1497)
  • Свята-Георгіеўская царква (1889)
  • Сядзібны дом
  • Кобрынская сінагога (другая палова XIX ст.)
  • Паштовая станцыя (1846)
  • Дняпроўска-Бугскі канал
  • Парк імя Суворава

Страчаная спадчына

image
Будынак былой сінагогі ў Кобрыне.
Мастак А. Наліваеў.
  • Замак (XIV ст.)
  • Касцёл (1513)

Узнагароды

У 2025 годзе да 80-й гадавіны заканчэння Вялікай Айчыннай вайны горад Кобрын узнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».

Гарады-пабрацімы

  • image Враца, Балгарыя
  • image Гларус, Швейцарыя
  • image Ільцэн, Германія
  • image Ліўны, Расія
  • image Ціхарэцк, Расія
  • image Бельск Падляскі, Польшча
  • image Мендзыжац Падляскі, Польшча
  • image Кахул, Малдова
  • image Каніў, Украіна
  • image Ківэрці, Украіна
  • image Ковэльскі раён, Украіна

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Кобрына
  • Міраслаў-Віктар Карлавіч Астрамецкі (нар. 1936) — беларускі мастак.
  • Анатоль Міхайлавіч Гуль (нар. 1928) — беларускі архітэктар.
  • Оскар Зарыскі, амерыканскі матэматык
  • Дзмітрый Аляксандравіч Пархачаў, беларускі футбаліст
  • Наталля Радзіна, журналістка і галоўны рэдактар апазіцыйнага сайта Хартыя'97
  • Аляксандр Дзмітрыевіч Сідарук, беларускі дыпламат
  • Ігар Хведаравіч Сідарук, беларускі пісьменнік і драматург
  • Алег Анатолевіч Стральчонак, беларускі вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі
  • Аляксандр Паўлавіч Амельянюк (нар. 1964) — беларускі палітык.

Ганаровыя грамадзяне Кобрына

  • Фёдар Максімавіч Алісіевіч (1964)
  • Праскоўя Сямёнаўна Сідарук (1964)
  • Леанід Міхайлавіч Сандалаў (1966)
  • Дзмітрый Кузьміч Барысаў (1974)
  • Ілья Майсеевіч Падбярэзін (1974)
  • Уладзімір Мікалаевіч Кірмановіч (1987)
  • Іван Фёдаравіч Мілаянін (1987)
  • Пётр Дзянісавіч Сялюк (1987)
  • Аляксей Міхайлавіч Мартынаў (1997)

Гл. таксама

  • Пазнай Кобрын

Крыніцы

  1. Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2025.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q6520738"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q133574508"></a>
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 163.
  4. П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 52—53.
  5. G. Gerullis. Die altpreußischen Ortsnamen. Berlin / Leipzig, 1922. C. 67.
  6. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 163—164.
  7. А. С. Кибинь. Дулебы и обры (авары) Повести временных лет // Петербургский исторический журнал. № 3. 2017. С. 152.
  8. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 164.
  9. ЭнцВКЛ 2005, с. 116.
  10. ЭнцВКЛ 2005, с. 117.
  11. Кобрын // Падарожжа па Беларусі: гарады і гарадскія пасёлкі / В. М. Князева. — Мн., 2005. — 303 с. — ISBN 985-01-0549-6.
  12. Кобрын // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  13. Кобрин // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  14. Указ Президента Республики Беларусь от 4 января 2002 года № 6 "Об объединении районов и городов областного подчинения Республики Беларусь, имеющих общий административный центр" (нявызн.).
  15. Информация о документе «О переименовании элементов улично-дорожной сети города Кобрина» – Pravo.by (руск.). pravo.by. Праверана 13 ліпеня 2024.
  16. У Кобрыне перайменавалі вуліцу Каліноўскага. Дзеля гэтага давялося мяняць назву яшчэ адной вуліцы  (бел.). Радыё Свабода (13 ліпеня 2024). Праверана 13 ліпеня 2024.
  17. Kobryń // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 205
  18. Kobryń // Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  19. Кобринь // Енциклопедія українознавства  (укр.) (. У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович  (руск.) (. — Париж, Нью-Йорк: «Молоде життя  (укр.) (»-«НТШ  (руск.) (»; 1954—1989, 1993—2000.
  20. Кобрин // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  21. Кобрин // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
  22. ЭГБ 1997.
  23. Перепись населения — 2009. Брестская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  24. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  25. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  26. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2025 года № 144 «Аб узнагароджанні вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» (нявызн.). pravo.by.
  27. Вымпелом "За мужество и стойкость в годы Великой Отечественной войны" награждены шесть городов Беларуси (нявызн.). БелТА.

Літаратура

  • Казлоў Л. Р. Ко́брын // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 368—369. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Кобрын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 218. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Кобрын // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 393. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Кобрын // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 116—117. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  • Цітоў А. Кобрын // Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  • Kobryń // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. — S. 205—207.
  • Ко́брин // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 240. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кобрын
  • image Геаграфічныя звесткі па тэме Кобрын на OpenStreetMap
  • Пазнай Кобрын. Энцыклапедыя і даведнік па гораду Кобрыну
  • Віртуальнае падарожжа па горадзе на сайце Турыстычны Кобрын
  • Мапа славутасцей Кобрына
  • Кобрын на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 22 Май, 2025 / 12:44

Ko bryn translit Kobryn gorad u Bresckaj voblasci Belarusi administracyjny centr Kobrynskaga rayona na sutokah Kobrynki i Muhayca Za 52 km ad Bresta Chygunachnaya stancyya na linii Brest Gomel Vuzel aytamabilnyh darog na Minsk Brest Pinsk Kovel Malarytu Gorad KobrynPloshcha Svabody Gerb ScyagKraina BelarusVoblasc BresckayaRayon KobrynskiKaardynaty 52 12 45 pn sh 24 21 24 u d H G Ya OPershaya zgadka 1287Ploshcha 30 5 km Vyshynya centra 147 mVodnyya ab ekty Kobrynka i MuhavecNaselnictva 52 432 chal 1 studzenya 2025 Chasavy poyas UTC 3Telefonny kod 375 1642Pashtovyya indeksy 225301 225306 i 225860Aytamabilny kod 1SAATA 1243501000Aficyjny sajt kobrin brest region gov byKobryn na karce Belarusi Kobryn na VikishovishchyNazvaU 1287 godze ypaminaecca z formaj nazvy Kobryn takaya zh forma zapisana i y 1589 godze Nazva paselishcha ytvoranaya ad nazvy raki Kobrynki lt Kobryna na ytoku yakoj u Muhavec paystala paselishcha Gidronim balckaga magchyma yacvyazhskaga pahodzhannya Najblizhejshy analag nazva raki Kobryna varyyant Kobryn pravaga prytoka Dnyapra adrazu na poydni ad Kieva paslya vuscya raki Stugny Nedalyoka ad Kobryny ceraz Dnyapro rechka z balckaj nazvaj Nedra Geta adzin z samyh paydnyovyh balckih gidronimay Koran Kobr taksama y pruskim taponime Kobrun nazva lesu y pruskaj zasvedchanaya pad 1354 godze Getuyu myascovuyu nazvu zvyazvayuc z pruskim kaubri dalej da litoyskaga kauburys kubrys pagorak uzvyshsha supolnaya z kobrinti kubrinti isci sagnuyshysya pahiliyshysya semantyka zvyazanaya z adhilennem ad roynaga ruhu ci roynaj paverhni Nazva kobrynskaj raki tlumachycca zvilistascyu yae rechyshcha Geograf Vadzim Zhuchkevich taksama zgadvae y yakasci magchymaj krynicy tago zh pahodzhannya litoyskae kobrinti cyazhka stomlena isci cyagnucca Ale yago asnoynaya versiya shto nazva pahodzic ad vyadomaj z Apovesci minulyh chasoy nazvy plemya obray a pachatkovae K nazyvae ystaynym gukam Obry vidazmenenaya nazva avaray z yakimi z VI stagoddzya n e zmagalasya slavyanskae plemya dulebay shto byli syarod prodkay suchasnyh chehay Isnuyuc taksama kelckaya i slavyanskaya Aleg Trubachoy versii pahodzhannya nazvy yakiya zgadvae Vadzim Zhuchkevich GistoryyaPershy pismovy yspamin pra Kobryn yak uladanne knyazyoy uladzimira valynskih zmyashchaecca y Ipaceyskim letapise i datuecca 1287 godam Se az knyaz Volodimer syn Vasilkov vnuk Romanov pishu gramotu dal esm knyagine svoej po svoem zhivote gorod svoj Kobryn i s lyudmi i s danyu kako pri mne dayali tako i po mne at dayut knyagine moej Ipaceyski letapis U pachatku XIV stagoddzya paselishcha daluchylasya da Vyalikaga Knyastva Litoyskaga Z 1366 goda Kobryn znahodziysya va yladanni vyalikaga knyazya Algerda Na pracyagu XIV st na mescy starazhytnaga dzyadzinca i pasada zbudavali draylyanyya zamki isnavali da kanca XVIII stagoddzya U 1404 godze gorad stay stalicaj knyastva shto znahodzilasya va yladanni Ramana Ratnenskaga pachynalnika rodu knyazyoy Kobrynskih Pad 1465 godam upershynyu zgadvaecca Spaski manastyr U pershaj palove XVI stagoddzya y goradze zbudavali kascyol U 1519 godze Kobryn stay centram a y 1520 godze stalicaj paveta Padlyashskaga vayavodstva Z 1532 goda gorad znahodziysya va yladanni karalevy i vyalikaj knyagini Bony Sforca za yakoj yurydychna aformilasya Kobrynskaya ekanomiya i pachalisya meliyaracyjnyya raboty kanal karalevy Bony Stanam na 1563 god pavodle revizii u Kobryne bylo 377 dvaroy asnoynyya vulicy Astrameckaya Balockaya Bresckaya Pinskaya Ratnenskaya Charavachyckaya dzejnichali kascyol 3 pravaslaynyya carkvy Spaski manastyr Zgodna z administracyjna terytaryyalnaj reformaj 1565 1566 gorad straciy pavyatovy status i yvajshoy u sklad Berascejskaga paveta Berascejskaga vayavodstva U 1586 godze Kobryn perajshoy da karalevy ydavy i vyalikaj knyagini Ganny Yagelonki dachki Bony Sforcy i Zhygimonta Staroga yakaya adroznivalasya aktyynascyu y palitychnyh i gaspadarchyh spravah 10 snezhnya 1589 goda yana nadala goradu magdeburgskae prava kab stymulyavac razviccyo ramyostvay i gandlyu i pavyalichyc dahodnasc garadskoj gaspadarki a taksama pyachatku i gerb u srebnym poli vyyava svyatyh Ganny i Maryi z nemaylyom Isusam na rukah U 1589 godze Ganna Yagelonka asabista prybyla y gorad i yrachysta yruchyla zhyharam pryvilej padpisany nyadayna abranym karalyom Zhygimontam III Vazam 1587 1632 Kobryn mey magdeburgskae prava da 1766 goda U 1596 godze Spaski manastyr prynyay uniyu Simvolika gistarychnaj Kobrynshchyny Pyachatka knyazya kobrynskaga Ramana Fyodaravicha 1387 Rekanstrukcyya A Citova gistarychnaga garadskaga gerba 1589 Gerb Kobryna z pryvileya 1662 Garadski gerb z pryvileya 1792 U pachatku XVII st u Kobryne bylo bolsh za 1 5 tys zhyharoy kalya 500 damoy Stanam na 1597 god gorad skladaysya z asnoynaj terytoryi i Zamuhaveckaga pradmescya nalichvay 550 syadzibnyh uchastkay U centry byla rynachnaya ploshcha z ratushaj i 32 uchastkami zabudovy U 1626 godze adbyysya Kobrynski sabor pry Spaskim manastyry adkrylasya shkola U 2 j palove XVII pachatku XVIII stagoddzya Kobryn znachna pacyarpey ad vaennyh kanfliktay i pryjshoy u zanyapad U verasni 1648 goda kazackiya atrady akruzhyli Kobryn i razbili harugvu stolnika Vincenta Korvin Gaseyskaga praktychna yves gorad byy spaleny U syaredzine XVII stagoddzya y goradze nalichvalasya kalya 1700 zhyharoy 478 damoy Z za straty ekanamichnaga znachennya y 1766 godze yago peravyali y razrad myastechak U 1784 godze tut znahodziysya karol i vyaliki knyaz Stanislay Aygust Panyatoyski yaki nakiroyvaysya na adkryccyo Karaleyskaga kanala Stanam na 1790 god u Kobryne bylo 2160 zhyharoy i 360 damoy U 1791 godze Kobryn znoy stay stalicaj paveta 14 verasnya 1794 goda rasijskiya vojski Alyaksandra Suvorava razbili pad Dzivinam peradavyya addzely paystancay Tadevusha Kascyushki i zanyali gorad U vyniku trecyaga padzelu Rechy Paspalitaj 1795 Kobryn apynuysya y skladze Rasijskaj imperyi dze stay centram paveta Imperatryca rasijskaya Kacyaryna II padaravala kolishni magdeburgski gorad Suvoravu Dayniya grafichnyya vyyavy Kobryna Garadskaya syadziba XIX st Byly manastyr N Orda 1866 g Kascyol N Orda 1864 g Panarama gorada N Orda 1864 g Pomnik Kobrynskaj bitve 1812 U vajnu 1812 goda 27 lipenya pad Kobrynam rasijskiya vojski nad armiyaj Napaleona Stanam na 1817 god tut bylo 326 budynkay z ih 4 kamyanicy U 1845 godze goradu daravali novy rasijski gerb U 1882 godze pachaysya ruh na linii Paleskaj chygunki Pinsk Zhabinka u Kobryne z yavilasya chygunachnaya stancyya U 1895 godze pazhar znishchyy trec gorada U pachatku XX stagoddzya y Kobryne bylo 25 kamyanic i 1202 draylyanyya budynki dzejnichali 2 pravaslaynyya carkvy kascyol sinagoga i nekalki yayrejskih malitoynyh shkol pavyatovae vuchylishcha pryhodskae vuchylishcha z zhanochaj zmenaj pryvatnae zhanochae 1 klasnae vuchylishcha yayrejskae zhanochae vuchylishcha i nekalki hedaray U 1915 godze Kobryn byy akupavany nyameckimi vojskami a y 1919 godze zanyaty polskaj armiyaj Zgodna z Ryzhskim mirnym dagavoram 1921 Kobryn apynuysya y skladze mizhvaennaj Polskaj Respubliki dze stay centram paveta Paleskaga vayavodstva Gorad na staryh fatazdymkah Manastyr Sv Spasa Kascyol Spachynu Najsvyacejshaj Dzevy Maryi Rynak Dzyarzhaynaya gimnaziya Paslya pachatku Drugoj susvetnaj vajny y 1939 godze Kobryn uvajshoy u BSSR dze y 1940 godze stay centram rayona Z 23 chervenya 1941 goda da 20 lipenya 1944 goda gorad znahodziysya pad nyameckaj akupacyyaj Padchas vajny nemcy ychynili genacyd yayrejskaga naselnictva gorada yakoe skladala tady 70 zhyharoy U pavaenny peryyad gorad burna razvivaecca hutka rasce naselnictva U 1959 godze y goradze bylo 13 7 tysyach zhyharoy u 1970 godze 24 9 tysyach zhyharoy 4 studzenya 2002 goda Kobrynski rayon i gorad Kobryn ab yadnany y adnu administracyjna terytaryyalnuyu adzinku Kobrynski rayon z administracyjnym centram gorad Kobryn U lipeni 2024 goda vulica Kalinoyskaga byla perajmenavana myascovym Savetam deputatay u vulicu Pyatra Masherava dlya getaga isnuyuchuyu vulicu Pyatra Masherava perajmenavali y vulicu Yalovuyu Perajmenavanne adbylosya y mezhah chargovaj hvali rusifikacyi pachataj rezhymam Lukashenki paslya palitychnaga kryzisu 2020 goda NaselnictvaXIX stagoddze 1817 god 1 427 chal z ih 899 iydaisty 1848 god 1 673 chal 1878 god 7 789 chal 4 405 muzh i 3 384 zhan u tym liku 2 876 pravaslaynyh 473 kataliki 4 431 iydzej 9 magametan 1897 god 10 355 chal XX stagoddze pachatak HH stagoddzya 8 998 chal z ih pavodle sasloyya myashchan 6 131 cehavyh 1 389 shlyahty 211 kupcoy 204 duhoynikay 88 vaennyh 238 syalyan 537 inshyh stanay 200 pavodle very pravaslaynyh 2 100 katalikoy 585 pratestantay 232 iydzeyay 6 036 inshyh veravyznannyay 46 1907 god 8 754 chal 1921 god 8 208 chal 1931 god 10 101 chal 1956 god 11 tys chal 1959 god 13 7 tys chal 1970 god 24 9 tys chal 1972 god 26 3 tys chal 1991 god 49 4 tys chal 1996 god 51 6 tys chal XXI stagoddze 2004 god 50 8 tys chal 2006 god 50 5 tys chal 2008 god 51 1 tys chal 2009 god 51 3 tys chal 2009 god 51 166 chal perapis 2016 god 52 655 chal 2017 god 52 964 chal EkanomikaPradpryemstvy mashynabudaynichaj harchovaj lyogkaj pramyslovasci vytvorchasci budaynichyh materyyalay Gascinicy Belarus Suvoray Kobryn centr turyzmu nacyyanalnaga znachennya AAT SALEA Kobryn KulturaDom muzej Suvorava Dzejnichayuc 2 bibliyateki kinateatr dom kultury Kobrynski vaenna gistarychny muzej imya A V Suvorava AdukacyyaU Kobryne pracuyuc Kobrynski dzyarzhayny politehnichny kaledzh 8 syarednih gimnaziya muzychnaya i spartyynaya shkoly pachatkovaya shkola dzicyachy sadok shkola internat ustanovy dadatkovaj adukacyi Pracuyuc 14 dzicyachyh sadoy MedycynaMedycynskiya paslugi akazvae garadskaya balnica paliklinika dzicyachyya balnica i paliklinika ZabudovaDamy na vulicy Lenina Babrujskaj Planavanne i zabudova Kobryna mayuc shmatvekavuyu gistoryyu Lya mesca ypadzennya rechki Kobrynki y Muhavec u starazhytnasci zaklali pershae ymacavanne na yakim paznej zbudavali Verhni i Nizhni zamki U kancy XVIII XIX stagoddzyah centr Kobryna zabudoyvaysya caglyanymi dvuhpavyarhovymi zhylymi damami nizhniya paverhi yakih pryznachalisya dlya kram i majsteran SlavutasciAlyaksandra Neyski saborGaradski parkMikalaeyskaya carkva Petra Paylayskaya carkva Kascyol Ushescya Najsvyacejshaj Panny Maryi Alyaksandra Neyski sabor Carkva y gonar Rastva Hrystova Spaski manastyr 1497 Svyata Georgieyskaya carkva 1889 Syadzibny dom Kobrynskaya sinagoga drugaya palova XIX st Pashtovaya stancyya 1846 Dnyaproyska Bugski kanal Park imya SuvoravaStrachanaya spadchyna Budynak byloj sinagogi y Kobryne Mastak A Nalivaey Zamak XIV st Kascyol 1513 UznagarodyU 2025 godze da 80 j gadaviny zakanchennya Vyalikaj Ajchynnaj vajny gorad Kobryn uznagarodzhany vympelam Za muzhnasc i stojkasc u gady Vyalikaj Ajchynnaj vajny Garady pabracimyVraca Balgaryya Glarus Shvejcaryya Ilcen Germaniya Liyny Rasiya Cihareck Rasiya Belsk Padlyaski Polshcha Mendzyzhac Padlyaski Polshcha Kahul Maldova Kaniy Ukraina Kiverci Ukraina Kovelski rayon UkrainaVyadomyya asobyAsnoyny artykul Vyadomyya asoby Kobryna Miraslay Viktar Karlavich Astramecki nar 1936 belaruski mastak Anatol Mihajlavich Gul nar 1928 belaruski arhitektar Oskar Zaryski amerykanski matematyk Dzmitryj Alyaksandravich Parhachay belaruski futbalist Natallya Radzina zhurnalistka i galoyny redaktar apazicyjnaga sajta Hartyya 97 Alyaksandr Dzmitryevich Sidaruk belaruski dyplamat Igar Hvedaravich Sidaruk belaruski pismennik i dramaturg Aleg Anatolevich Stralchonak belaruski vuchony y galine biyaarganichnaj himii Alyaksandr Paylavich Amelyanyuk nar 1964 belaruski palityk Ganarovyya gramadzyane KobrynaFyodar Maksimavich Alisievich 1964 Praskoyya Syamyonayna Sidaruk 1964 Leanid Mihajlavich Sandalay 1966 Dzmitryj Kuzmich Barysay 1974 Ilya Majseevich Padbyarezin 1974 Uladzimir Mikalaevich Kirmanovich 1987 Ivan Fyodaravich Milayanin 1987 Pyotr Dzyanisavich Syalyuk 1987 Alyaksej Mihajlavich Martynay 1997 Gl taksamaPaznaj KobrynKrynicyChislennost naseleniya na 1 yanvarya 2025 g i srednegodovaya chislennost naseleniya za 2024 god po Respublike Belarus v razreze oblastej rajonov gorodov poselkov gorodskogo tipa Belstat 2025 lt a href https wikidata org wiki Track Q6520738 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q133574508 gt lt a gt Nazvy naselenyh punktay Respubliki Belarus Bresckaya voblasc narmatyyny davednik I A Gaponenka i insh pad red V P Lemcyugovaj Mn Tehnalogiya 2010 318 s ISBN 978 985 458 198 9 DJVU V A Zhuchkevich Kratkij toponimicheskij slovar Belorussii Minsk 1974 S 163 P L Mashtakov Spisok rek dneprovskogo bassejna S Peterburg 1913 S 52 53 G Gerullis Die altpreussischen Ortsnamen Berlin Leipzig 1922 C 67 V A Zhuchkevich Kratkij toponimicheskij slovar Belorussii Minsk 1974 S 163 164 A S Kibin Duleby i obry avary Povesti vremennyh let Peterburgskij istoricheskij zhurnal 3 2017 S 152 V A Zhuchkevich Kratkij toponimicheskij slovar Belorussii Minsk 1974 S 164 EncVKL 2005 s 116 EncVKL 2005 s 117 Kobryn Padarozhzha pa Belarusi garady i garadskiya pasyolki V M Knyazeva Mn 2005 303 s ISBN 985 01 0549 6 Kobryn Citoy A Geraldyka belaruskih mestay XVI pachatak XX st Mn Polymya 1998 287 s ISBN 985 07 0131 5 Kobrin Enciklopedicheskij slovar Brokgauza i Efrona V 86 tomah 82 t i 4 dop rusk SPb 1890 1907 Ukaz Prezidenta Respubliki Belarus ot 4 yanvarya 2002 goda 6 Ob obedinenii rajonov i gorodov oblastnogo podchineniya Respubliki Belarus imeyushih obshij administrativnyj centr nyavyzn Informaciya o dokumente O pereimenovanii elementov ulichno dorozhnoj seti goroda Kobrina Pravo by rusk pravo by Praverana 13 lipenya 2024 U Kobryne perajmenavali vulicu Kalinoyskaga Dzelya getaga davyalosya myanyac nazvu yashche adnoj vulicy bel Radyyo Svaboda 13 lipenya 2024 Praverana 13 lipenya 2024 Kobryn Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajow slowianskich Tom IV Kes Kutno polsk Warszawa 1883 S 205 Kobryn Rouba N Przewodnik po Litwe i Bialejrusi Wilno 1909 Kobrin Enciklopediya ukrayinoznavstva ukr U 10 h tomah Golovnij redaktor Volodimir Kubijovich rusk Parizh Nyu Jork Molode zhittya ukr NTSh rusk 1954 1989 1993 2000 Kobrin Bolshaya sovetskaya enciklopediya v 30 t gl red A M Prohorov 3 e izd M Sovetskaya enciklopediya 1969 1978 rusk Kobrin Bolshoj enciklopedicheskij slovar rusk Gl red V P Shishkov M NI Bolshaya Rossijskaya enciklopediya 1998 640 s il ISBN 5 85270 262 5 EGB 1997 Perepis naseleniya 2009 Brestskaya oblast rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2016 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2015 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 30 sakavika 2016 Praverana 3 krasavika 2017 Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2017 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2016 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 29 sakavika 2017 Praverana 3 krasavika 2017 Ukaz Prezidenta Respubliki Belarus ad 8 krasavika 2025 goda 144 Ab uznagarodzhanni vympelam Za muzhnasc i stojkasc u gady Vyalikaj Ajchynnaj vajny nyavyzn pravo by Vympelom Za muzhestvo i stojkost v gody Velikoj Otechestvennoj vojny nagrazhdeny shest gorodov Belarusi nyavyzn BelTA LitaraturaKazloy L R Ko bryn Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 8 Kanto Kuli Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1999 T 8 S 368 369 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0144 3 t 8 Kobryn Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 4 Kadety Lyashchenya Redkal G P Pashkoy galoyny red i insh Mast E E Zhakevich Mn BelEn 1997 S 218 10 000 ekz ISBN 985 11 0041 2 Kobryn Belarus encyklapedychny davednik Redkal B I Sachanka gal red i insh Mast M V Drako A M Hilkevich Mn BelEn 1995 S 393 800 s 5 000 ekz ISBN 985 11 0026 9 Kobryn Vyalikae knyastva Litoyskae Encyklapedyya U 3 t Redkal G P Pashkoy gal red i insh mast Z E Gerasimovich Mn Belaruskaya Encyklapedyya 2005 T 2 Kadecki korpus Yackevich S 116 117 792 s ISBN 985 11 0378 0 t 2 ISBN 985 11 0315 2 Citoy A Kobryn Geraldyka belaruskih mestay XVI pachatak XX st Mn Polymya 1998 287 s ISBN 985 07 0131 5 Kobryn Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajow slowianskich Tom IV Kes Kutno polsk Warszawa 1883 S 205 207 Ko brin Geograficheskij enciklopedicheskij slovar Geograficheskie nazvaniya rusk Gl red A F Tryoshnikov Red kol E B Alaev P M Alampiev zam gl red i dr 2 e izd ispravl i dopoln M Sovetskaya enciklopediya 1989 S 240 592 s 210 000 ekz ISBN 5 85270 057 6 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme KobrynGeagrafichnyya zvestki pa teme Kobryn na OpenStreetMap Paznaj Kobryn Encyklapedyya i davednik pa goradu Kobrynu Virtualnae padarozhzha pa goradze na sajce Turystychny Kobryn Mapa slavutascej Kobryna Kobryn na sajce anlajn encyklapedyi Belarus u asobah i padzeyah

Апошнія артыкулы
  • Май 21, 2025

    Нікаля Бурбакі

  • Май 21, 2025

    Нізіна

  • Май 19, 2025

    Нізкі Рынак

  • Май 21, 2025

    Ніжняя Саксонія

  • Май 20, 2025

    Ніжняя Аўстрыя

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка