Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Яцвяжская мова судоўская мова судзінская мова мова яцвягаў адна з мёртвых балтыйскіх моў Яцвяжская моваСаманазва Jātving

Яцвяжская мова

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Яцвяжская мова

Яцвяжская мова, судоўская мова, судзінская мова, мова яцвягаў — адна з мёртвых балтыйскіх моў.

Яцвяжская мова
Саманазва Jātvingun/sūdaviun bilā/valda, sūdaviskas
Краіны —
Агульная колькасць носьбітаў
  • 0 чал.
Класіфікацыя

Індаеўрапейская

Балтыйскія
Яцвяжская
Моўныя коды
ISO 639-1 —
ISO 639-2 —
ISO 639-3 xsv
IETF xsv

На ёй размаўлялі заходнябалцкія плямёны, што ў I — пач. II тыс. н.э. насялялі тэрыторыю паміж Нёманам і вярхоўямі ракі Нараў. Паступова выцесненая польскай, літоўскай і нямецкай мовамі. Блізкая да прускай мовы.

Перастала існаваць у XVI ст., сляды захаваліся ў XVIII—XIX ст. у некаторых гаворках беларускай і літоўскай моў у выглядзе асобных запазычанняў.

Сувалкійская гаворка аўкштайцкага дыялекту літоўскай мовы, складзеная пад уплывам гаворак яцвягаў, ляжыць у аснове сучаснай літоўскай літаратурнай мовы. Ян Атрэмбскі таксама адзначыў пэўны ўплыў мовы яцвягаў на польскую мову на ўсходзе сучаснай Польшчы — у прыватнасці, на мазавецкую гаворку.

Яцвяжская мова доўгі час вывучалася на аснове абмежаванага назоўнага матэрыялу, ажно пакуль не быў апублікаваны знойдзены ў Белавежскай пушчы «Яцвяжскі слоўнічак».

Блізкасць да прускай мовы

На думку большасці лінгвістаў, пры ўсіх цяжкасцях і лакунах у даследаванні яцвяжскай мовы гаворкі яцвягаў найбольш блізкія да гаворак балцкага племені прусаў, а таму аднесены да заходняй галіны балтыйскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Паводле даследаванняў польскага лінгвіста Яна Атрэмбскага  (польск.) (, мова яцвягаў — заходнябалцкая, якая таксама мела некаторыя асаблівасці, характэрныя для славянскіх моў. Паводле Ул. Тапарова, у мове «Яцвяжскага слоўнічка» адлюстраваныя пэўныя «пераходныя працэсы ад балцкай стадыі да праславянскай».

Ва ўступе да выдадзенага ў 1545 г. Першага прускага катэхізма гаворыцца: «Яцвягі [Die Sudawen], хоць іх мова і трохі прасцейшая, але здольныя ў гэтай прускай мове, якою выдрукаваны ўвесь гэты катэхізм, зразумець усе словы». Магчыма, гэта тычылася толькі тэрытарыяльна бліжэйшай да прускіх тэрыторый судаўскай гаворкі.

Пра блізасць яцвяжскай да старапрускай мовы сведчыць шэраг лінгвістычных рыс.

  • Як і пруская, яцвяжская мова захоўвала старабалцкі дыфтонг -ei-. Ва ўсходнябалцкіх, або цэнтральна-балцкіх, мовах (літоўскай і латышскай) ён перайшоў у -ie-. Напрыклад, літоўскі тапонім Leipalingis на старой яцвяжскай тэрыторыі суадносяць з літоўскім liepa «ліпа» і выводзяць з яго яцвяжскае *leipa.
  • Як і ў прускай, шыпячыя зычныя š, ž перайшлі ў яцвяжскай мове ў s, z. Пра гэта сведчаць, напрыклад, назвы ракі Зэльвы (літ. želvas «зеленаваты») або возера Свіцязь (літ. švitėti «зіхцець»).
  • У яцвяжскай, як і ў прускай, прадуктыўным быў суфікс -ing-. Пра гэта гавораць і літоўскія назвы на старой яцвяжскай тэрыторыі Apsingė, Nedzingė, Pilvingis, Suvingis, а таксама і сама назва яцвягаў (jāt-v-ing-).

Зноскі

  1. http://www.suduva.com/virdainas/ (англ.)
  2. Зинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 100.
  3. Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 413. Архівавана 21 верасня 2021.
  4. Языки мира: Балтийские языки. — Москва, 2006. — С. 23, 26.
  5. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1. Мн., 2007. С. 214.
  6. Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 411. Архівавана 21 верасня 2021.
  7. Z. Zinkevičius. Lenkų-jotvingių žodynėlis? // Baltistica XXI (1). 1985. C. 64.
  8. V. Mažiulis. Prūsų kalbos paminklai. II. Vilnius, 1981. С. 67-68.

Літаратура

  • Міхневіч А. Я. Яцвягаў мова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).

Спасылкі

image
Wikimedia Incubator
У Інкубатары Wikimedia ёсць тэставы раздзел Вікіпедыі на яцвяжскай мове
  • «Яцвяжскі слоўнічак». Што гэта? — nashaniva.by

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 21 Май, 2025 / 19:18

Yacvyazhskaya mova sudoyskaya mova sudzinskaya mova mova yacvyagay adna z myortvyh baltyjskih moy Yacvyazhskaya movaSamanazva Jatvingun sudaviun bila valda sudaviskasKrainy Agulnaya kolkasc nosbitay 0 chal KlasifikacyyaIndaeyrapejskaya BaltyjskiyaYacvyazhskaya dd dd dd Moynyya kodyISO 639 1 ISO 639 2 ISO 639 3 xsvIETF xsv Na yoj razmaylyali zahodnyabalckiya plyamyony shto y I pach II tys n e nasyalyali terytoryyu pamizh Nyomanam i vyarhoyyami raki Naray Pastupova vycesnenaya polskaj litoyskaj i nyameckaj movami Blizkaya da pruskaj movy Perastala isnavac u XVI st slyady zahavalisya y XVIII XIX st u nekatoryh gavorkah belaruskaj i litoyskaj moy u vyglyadze asobnyh zapazychannyay Suvalkijskaya gavorka aykshtajckaga dyyalektu litoyskaj movy skladzenaya pad uplyvam gavorak yacvyagay lyazhyc u asnove suchasnaj litoyskaj litaraturnaj movy Yan Atrembski taksama adznachyy peyny yplyy movy yacvyagay na polskuyu movu na yshodze suchasnaj Polshchy u pryvatnasci na mazaveckuyu gavorku Yacvyazhskaya mova doygi chas vyvuchalasya na asnove abmezhavanaga nazoynaga materyyalu azhno pakul ne byy apublikavany znojdzeny y Belavezhskaj pushchy Yacvyazhski sloynichak Blizkasc da pruskaj movyNa dumku bolshasci lingvistay pry ysih cyazhkascyah i lakunah u dasledavanni yacvyazhskaj movy gavorki yacvyagay najbolsh blizkiya da gavorak balckaga plemeni prusay a tamu adneseny da zahodnyaj galiny baltyjskaj grupy indaeyrapejskaj moynaj syam i Pavodle dasledavannyay polskaga lingvista Yana Atrembskaga polsk mova yacvyagay zahodnyabalckaya yakaya taksama mela nekatoryya asablivasci harakternyya dlya slavyanskih moy Pavodle Ul Taparova u move Yacvyazhskaga sloynichka adlyustravanyya peynyya perahodnyya pracesy ad balckaj stadyi da praslavyanskaj Va ystupe da vydadzenaga y 1545 g Pershaga pruskaga katehizma gavorycca Yacvyagi Die Sudawen hoc ih mova i trohi prascejshaya ale zdolnyya y getaj pruskaj move yakoyu vydrukavany yves gety katehizm zrazumec use slovy Magchyma geta tychylasya tolki terytaryyalna blizhejshaj da pruskih terytoryj sudayskaj gavorki Pra blizasc yacvyazhskaj da starapruskaj movy svedchyc sherag lingvistychnyh rys Yak i pruskaya yacvyazhskaya mova zahoyvala starabalcki dyftong ei Va yshodnyabalckih abo centralna balckih movah litoyskaj i latyshskaj yon perajshoy u ie Napryklad litoyski taponim Leipalingis na staroj yacvyazhskaj terytoryi suadnosyac z litoyskim liepa lipa i vyvodzyac z yago yacvyazhskae leipa Yak i y pruskaj shypyachyya zychnyya s z perajshli y yacvyazhskaj move y s z Pra geta svedchac napryklad nazvy raki Zelvy lit zelvas zelenavaty abo vozera Svicyaz lit sviteti zihcec U yacvyazhskaj yak i y pruskaj praduktyynym byy sufiks ing Pra geta gavorac i litoyskiya nazvy na staroj yacvyazhskaj terytoryi Apsinge Nedzinge Pilvingis Suvingis a taksama i sama nazva yacvyagay jat v ing Znoskihttp www suduva com virdainas angl Zinkyavichyus Z Otkuda rodom litovcy S 100 Finno ugry i balty v epohu srednevekovya S 413 Arhivavana 21 verasnya 2021 Yazyki mira Baltijskie yazyki Moskva 2006 S 23 26 Gistoryya Belarusi U 6 t T 1 Mn 2007 S 214 Finno ugry i balty v epohu srednevekovya S 411 Arhivavana 21 verasnya 2021 Z Zinkevicius Lenku jotvingiu zodynelis Baltistica XXI 1 1985 C 64 V Maziulis Prusu kalbos paminklai II Vilnius 1981 S 67 68 LitaraturaMihnevich A Ya Yacvyagay mova Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 18 Kn 1 Dadatak Shchytniki Yaya Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2004 T 18 Kn 1 472 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0295 4 t 18 Kn 1 SpasylkiWikimedia Incubator U Inkubatary Wikimedia yosc testavy razdzel Vikipedyi na yacvyazhskaj move Yacvyazhski sloynichak Shto geta nashaniva by

Апошнія артыкулы
  • Май 21, 2025

    Нікаля Бурбакі

  • Май 21, 2025

    Нізіна

  • Май 19, 2025

    Нізкі Рынак

  • Май 21, 2025

    Ніжняя Саксонія

  • Май 20, 2025

    Ніжняя Аўстрыя

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка