Войт, войтаўства (польск.: Wójt, ням.: Vogt, лац.: advocatus) — абраная службовая пасада наглядчыка ці распарадчыка ў Вялікім княстве Літоўскім, якая ўзначальвала магістрат ў гарадах у XV—XVIII стагоддзях, застарэлы «сельскі стараста».
Гісторыя
Узначальваў мясцовае кіраўніцтва ці самакіраўніцтва (воласці, горада, мястэчка, сяла, вёскі, двара). Войта прызначаў вялікі князь ВКЛ з ліку заможных мяшчан або феадалаў, а прыватнаўласніцкіх гарадоў — іх уладальнікі. Іншага разу войта выбіралі гараджане, напрыклад у Оршы, Пінску, Мазыры. У гарадах, дзе існавала самакіраванне, пасада войта ўводзілася да Магдэбургскага права. Увядзенне пасады войта адначасова з наданнем Магдэбургскага права азначала стварэнне прадугледжаных гэтым правам органаў кіравання. Класічнае Магдэбургскае права зводзіла ролю войта да старшынства на шэфенскім судзе.
Аднак на Беларусі войт паступова набыў правы вышэйшай адміністрацыйнай улады і войтаўскага суда. Меў значныя крыніцы даходаў. Акрамя судовых пошлін, прыбытак войта складаўся са значнай часткі розных натуральных пабораў, долі прыбытку ад рыначнага гандлю, утрымання корчмаў, крам, часам — зямельных падараванняў. Прызначаныя войты часта перакладалі свае абавязкі на ландвойтаў, варагавалі з гараджанамі. Задакументаваныя шматлікія скаргі на незаконныя дзеянні войта.
Іншае
- Асоба, якая наглядала за працай прыгонных сялян і выкананнем імі павіннасцей. Войт, які кіраваў часткай маёнтка, называўся ключ-войтам.
- Кіраўнік гміны ў Заходняй Беларусі ў 1921—1939.
Гл. таксама
- Войтаўскі суд
- Войтаўска-лаўніцкі суд
- Падвойскі
Зноскі
- Назва ўрада паводле Статута Вялікага княства Літоўскага 1588
Літаратура
- Доўнар Т. І. Войт // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- с. 154, «Словник іншомовних слів», за ред. академіка АН УРСР О. С. Мельничука, м. Київ, 1985 р.;
- с. 563 том. 26, «Акты издаваемые Виленскою Археографическою Комиссиею для разбора Древних Актов», г. Вильна, 1899 г..
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Vojt vojtaystva polsk Wojt nyam Vogt lac advocatus abranaya sluzhbovaya pasada naglyadchyka ci rasparadchyka y Vyalikim knyastve Litoyskim yakaya yznachalvala magistrat y garadah u XV XVIII stagoddzyah zastarely selski starasta GistoryyaUznachalvay myascovae kiraynictva ci samakiraynictva volasci gorada myastechka syala vyoski dvara Vojta pryznachay vyaliki knyaz VKL z liku zamozhnyh myashchan abo feadalay a pryvatnaylasnickih garadoy ih uladalniki Inshaga razu vojta vybirali garadzhane napryklad u Orshy Pinsku Mazyry U garadah dze isnavala samakiravanne pasada vojta yvodzilasya da Magdeburgskaga prava Uvyadzenne pasady vojta adnachasova z nadannem Magdeburgskaga prava aznachala stvarenne pradugledzhanyh getym pravam organay kiravannya Klasichnae Magdeburgskae prava zvodzila rolyu vojta da starshynstva na shefenskim sudze Adnak na Belarusi vojt pastupova nabyy pravy vyshejshaj administracyjnaj ulady i vojtayskaga suda Mey znachnyya krynicy dahoday Akramya sudovyh poshlin prybytak vojta skladaysya sa znachnaj chastki roznyh naturalnyh paboray doli prybytku ad rynachnaga gandlyu utrymannya korchmay kram chasam zyamelnyh padaravannyay Pryznachanyya vojty chasta perakladali svae abavyazki na landvojtay varagavali z garadzhanami Zadakumentavanyya shmatlikiya skargi na nezakonnyya dzeyanni vojta InshaeAsoba yakaya naglyadala za pracaj prygonnyh syalyan i vykanannem imi pavinnascej Vojt yaki kiravay chastkaj mayontka nazyvaysya klyuch vojtam Kiraynik gminy y Zahodnyaj Belarusi y 1921 1939 Gl taksamaVojtayski sud Vojtayska laynicki sud PadvojskiZnoskiNazva yrada pavodle Statuta Vyalikaga knyastva Litoyskaga 1588LitaraturaDoynar T I Vojt Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 2 Belick Gimn Redkal B I Sachanka gal red i insh Mast E E Zhakevich Mn BelEn 1994 537 s 20 000 ekz ISBN 5 85700 142 0 s 154 Slovnik inshomovnih sliv za red akademika AN URSR O S Melnichuka m Kiyiv 1985 r s 563 tom 26 Akty izdavaemye Vilenskoyu Arheograficheskoyu Komissieyu dlya razbora Drevnih Aktov g Vilna 1899 g