Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Бо жае Нараджэ нне Нараджэ нне Хрысто ва Нараджэ нне Па на Раство Каля ды адно з галоўных хрысціянскіх свят калі адзнача

Раство Хрыстова

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Раство Хрыстова

Бо́жае Нараджэ́нне, Нараджэ́нне Хрысто́ва, Нараджэ́нне Па́на, Раство́, Каля́ды — адно з галоўных хрысціянскіх свят, калі адзначаецца нараджэнне Ісуса Хрыста Дзевай Марыяй.

Раство Хрыстова
image
«Раство Хрыстова», Латыгаўскі майстар, 1746.
Тып рэлігійнае свята
Значэнне адно з галоўных
Устаноўлена у гонар нараджэння Ісуса Хрыста Багародзіцай
Дата Праваслаўе — 25 снежня па Новаюліянскім календары або 25 снежня (7 студзеня) па Юліянскім;
  • Каталіцтва — 25 снежня па Грыгарыянскім календары;
  • Армянская Апостальская Царква — 6 студзеня;
  • Іерусалімскі патрыярхат Армянскай Апостальскай Царквы — 6 (19) снежня.

У праваслаўі адно з дванадзясятых свят, яму папярэднічае 40-дзённы .

  • Руская (у тым ліку і Беларускі экзархат), Іерусалімская, Сербская, Грузінская, Польская, стараверы і святкуюць 25 снежня (7 студзеня) па Юліянскім календары.
  • Канстанцінопальская (акрамя Афона), Антыяхійская, Александрыйская, Кіпрская, Балгарская, Румынская, Грэцкая, Албанская, Украінская праваслаўныя цэрквы, Праваслаўная царква Чэхіі і Славакіі, а таксама Украінская грэка-каталіцкая царква, святкуюць 25 снежня па Новаюліянскім календары.
  • Каталіцкая царква — 25 снежня па Грыгарыянскім календары.
  • Армянская Апостальская Царква — 6 студзеня па Грыгарыянскім календары, а па Юліянскім календары — 6 (19) снежня

Свята Нараджэння Хрыстова

Гісторыя з’яўлення свята

У хрысціянскай царкве з канца II і да IV стагоддзя падзеі Нараджэння Хрыстова ўспаміналіся ў дзень Багаяўлення, 6 студзеня. Каля 200 года згадвае пра такую практыку. Першыя паведамленні пра з’яўленне асобнага свята Нараджэння Хрыстова і святкавання яго 25 снежня адносяцца да сярэдзіны IV стагоддзя. Імаверна, было абумоўлена імкненнем хрысціянскай царквы выцесніць шырокараспаўсюджаны ў Рымскай імперыі культ Непераможнага Сонца, чыё нараджэнне адзначалі 25 снежня.

Даты святкавання ў розных цэрквах

Рымска-каталіцкая царква, большасць усходнекаталіцкіх і пратэстанцкіх цэркваў святкуюць 25 снежня па сучасным Грыгарыянскім календары.

Канстанцінопальская (акрамя Афона), Антыяхійская, Александрыйская, Кіпрская, Балгарская, Румынская, Грэцкая, Албанская, Украінская праваслаўныя цэрквы і Праваслаўная Царква Чэхіі і Славакіі святкуюць 25 снежня па Новаюліянскім календары, які супадае з сучасным Грыгарыянскім календаром (акрамя Вялікадня), гэта значыць адначасова з іншымі хрысціянскімі канфесіямі, якія адзначаюць Нараджэнне Хрыстова па «новым стылі».

Руская, Іерусалімская, Сербская, Грузінская, Польская і Македонская праваслаўныя цэрквы, а таксама старажытнаўсходнія, святкуюць 25 снежня па Юліянскім календары (т. зв. «старым стылі»), што адпавядае 7 студзеня сучаснага Грыгарыянскага календара ў XX і XXI стагоддзях (у XXII ст. будзе адпавядаць ужо 8 студзеня).

У Армянскай царкве Раство, як у старажытнай Царкве, святкуюць 6 студзеня ў адзін дзень з Хрышчэннем Гасподнім пад агульным імем Багаяўлення па сучасным Грыгарыянскім календары, і яе Іерусалімскі патрыярхат у Ізраілі — 6 (19) студзеня па Юліянскім календары.

Падзеі Раства Хрыстова

image
Эль Грэка. «Раство»

Кананічныя тэксты

Падрабязнае апавяданне пра нараджэнне Ісуса Хрыста прыводзіцца толькі ў евангелістаў Лукі і Матфея (Евангелле паводле Матфея, 1-я глава):

image Пайшоў таксама і Іосіф з Галілеі, з горада Назарэта, у Іўдзею, у горад Давідаў, называны Віфлеемам, бо ён быў з дому і роду Давідавага, запісацца з Марыяю, заручанаю яму жонкай, якая была цяжарная. Калі ж былі яны там, настаў час нарадзіць Ёй; і нарадзіла Сына Свайго першынца, і спавіла Яго, і паклала Яго ў , бо не было ім месца ў гасцініцы.
(Лк. 2:4-7)
image

Марыя і Іосіф пайшлі ў Віфлеем з прычыны перапісу насельніцтва ў Рымскай імперыі, які праходзіў пры імператары Аўгусце. Тым часам Сірыяй кіраваў Квірыній (Лк. 2:1-2). Паводле ўказу імператара, для палягчэння вядзення перапісу кожны жыхар імперыі павінен быў прыйсці «ў свой горад». Іосіф з Марыяй былі нашчадкамі Давіда, таму яны накіраваліся ў Віфлеем.

Пасля нараджэння Ісуса першымі з людзей яму прыйшлі , якія даведаліся пра гэту падзею ад анёла. Паводле евангеліста Матфею, на небе была цудоўная зорка, якая прывяла да немаўля Ісуса вешчуноў. Яны паднеслі дары — золата, ладан і ; не як немаўлю, а як Цару (Мф. 2:1-3). Да таго часу Святая сям’я ўжо знайшла прытулак «у доме» (Мф. 2:1-11).

Даведаўшыся пра нараджэнні Месіі і жадаючы Яго знішчыць, цар Іўдзеі Ірад загадаў забіць усіх немаўлят ва ўзросце да 2 гадоў. Аднак Хрыстос быў цудоўна выратаваны ад смерці, таму што анёл загадаў Іосіфу бегчы ў Егіпет разам з сям’ёй, дзе яны і жылі да смерці Ірада (Мф. 2:16).

Відаць, спачатку, на 8-ы дзень пасля нараджэння Ісуса, адбылося Яго (Лк. 2:21), а на 40-ы дзень ахвярапрынашэнне ў (Лк. 2:22—38), а толькі потым ужо пакланенне вешчуноў, уцёкі ў Егіпет і забіццё немаўлят.

Апакрыфічныя крыніцы

image
Фрэска «Купанне Хрыста Саламеяй»
(Кападокія, XII ст.)

Апавяданне пра падрабязнасці нараджэння Ісуса Хрыста прысутнічае ў дзвюх апакрыфічных крыніцах: «» і «». Паводле гэтых крыніц, не было месца ў гасцініцы і Іосіф з Марыяй вымушаны былі начаваць у пячоры (гл. Пячора Раства), што звычайна служыла хлявом для скаціны.

, якая згадваецца ў апокрыфах, засведчыла цуд захавання цноты Марыяй, і яе выява ўвайшла ў іканаграфію Раства Хрыстова і ў народныя звычаі, звязаныя з родамі.

Іканаграфія

Самыя раннія (IV ст.), з захаваных да цяперашняга часу, сцэны «Нараджэння» на саркафагах вельмі простыя -- у яслях пад навесам ляжыць спавітае , над якім схіліліся вол і асёл, тут жа — Марыя і Іосіф, зрэдку — пастухі. Часам паказана зорка і тры каралі. З VI—VII стагоддзяў вядомыя выявы нараджэння Хрыста ў пячоры, пашыраныя ў .

У алтарным і манументальным жывапісе заходнехрысціянскага свету падзея Нараджэння Хрыста найчасцей адлюстроўваецца як . У візантыйскім жа мастацтве (як і ў ), як правіла, паказваецца «Нараджэнне Хрыста». Таксама ў праваслаўі «Нараджэнне Хрыста» абавязкова ўваходзіла ў склад святочнага іканастасу.

Дзяржавы, у якіх Раство Хрыстова — выхадны дзень

Адзіны выхадны дзень

  • image Арменія — 6 студзеня
  • image Егіпет — 7 студзеня
  • image Грузія — 7 студзеня
  • image ЗША — 25 снежня
  • image Казахстан — 7 студзеня
  • image Кыргызстан — 7 студзеня
  • image Партугалія — 25 снежня
  • image Паўднёвая Карэя — 25 снежня
  • image Расія — 7 студзеня (непрацоўны дзень з 1991 года)
  • image Сербія — 7 студзеня
  • image Украіна — 25 снежня
  • image Францыя — 25 снежня

Два выхадныя дні

  • image Аўстралія — 25 снежня, 26 снежня
  • image Беларусь — 25 снежня, 7 студзеня
  • image Вялікабрытанія — 25 снежня, 26 снежня (як )
  • image Венгрыя — 25 снежня, 26 снежня
  • image Германія — 25 снежня, 26 снежня
  • image Грэцыя — 25 снежня, 26 снежня
  • image Ірландыя — 25 снежня, 26 снежня
  • image Іспанія — 25 снежня, 26 снежня
  • image Італія — 25 снежня, 26 снежня
  • image Канада — 25 снежня, 26 снежня
  • image Люксембург — 25 снежня, 26 снежня
  • image Малдова — 25 снежня, 7 студзеня
  • image Нідэрланды — 25 снежня, 26 снежня
  • image Нарвегія —25 снежня, 26 снежня
  • image Польшча — 25 снежня, 26 снежня
  • image Румынія — 25 снежня, 26 снежня
  • image Фінляндыя — 25 снежня, 26 снежня
  • image Харватыя — 25 снежня, 26 снежня
  • image Швецыя — 25 снежня, 26 снежня

Тры выхадныя дні

  • image Балгарыя — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежня
  • image Данія — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежня
  • image Латвія — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежня
  • image Літва — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежня
  • image Славакія — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежня
  • image Чэхія — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежня
  • image Эстонія — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежня

Гл. таксама

  • Першая Каляда

Зноскі

  1. Частка памесных праваслаўных цэркваў, уключаючы Рускую, для літургічных мэт працягваюць ужываць Юліянскі каляндар; у XX—XXI стст. 25 снежня па Юліянскім календары адпавядае 7 студзеня па Грыгарыянскім.
  2. Гісторыя свята Нараджэння Хрыстова Архівавана 15 снежня 2012.
  3. Каталіцкі свет святкуе Раство
  4. Перапіс быў пачаты эдыктам імператара Аўгуста ў 746 годзе ад заснавання Рыма (7 год да н.э. паводле )
  5. Публій Квірыній стаў кіраўніком Сірыі ў 759 годзе ад заснавання Рыма (6 год н.э. паводле )
  6. Перапіс у Іўдзеі пры Квірынію згадвае Іосіф Флавій (Іўдзейскія старажытнасці. XVIII, 1)
  7. Аляксандр ЯРАШЭВІЧ. «І НАРАДЗІЛА СЫНА СВАЙГО…». Сюжэты Божага Нараджэння ў старабеларускім мастацтве
  8. Пастанова Вярхоўнага Савета РСФСР ад 27.12.1990 N 2981-I «Пра аб’яву 7 студзеня (Раства Хрыстова) непрацоўным днём»
  9. Гл. працоўны кодэкс Балгарыі «Кодэкс працы» — http://www.mlsp.government.bg/bg/law/law/KT.doc Архівавана 31 студзеня 2012. (балг.)
  10. Гл. закон Латвійскай Рэспублікі «Пра святочныя і памятныя дні» — http://www.likumi.lv/doc.php?id=72608 (лат.)
  11. У пярэдадне Раства Літва будзе адпачываць

Літаратура

  • Шаўчэнка, М. М. Рэлігійная лексіка ў беларускай мове. — Мазыр, 2005.
  • Рэлігія і царква на Беларусі : энцыкл. давед. — Мн., 2001. — С. 141.

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нараджэнне Хрыстова

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 23 Май, 2025 / 06:54

Bo zhae Naradzhe nne Naradzhe nne Hrysto va Naradzhe nne Pa na Rastvo Kalya dy adno z galoynyh hrysciyanskih svyat kali adznachaecca naradzhenne Isusa Hrysta Dzevaj Maryyaj Rastvo Hrystova Rastvo Hrystova Latygayski majstar 1746 Typ religijnae svyataZnachenne adno z galoynyhUstanoylena u gonar naradzhennya Isusa Hrysta BagarodzicajData Pravaslaye 25 snezhnya pa Novayuliyanskim kalendary abo 25 snezhnya 7 studzenya pa Yuliyanskim Katalictva 25 snezhnya pa Grygaryyanskim kalendary Armyanskaya Apostalskaya Carkva 6 studzenya Ierusalimski patryyarhat Armyanskaj Apostalskaj Carkvy 6 19 snezhnya U pravaslayi adno z dvanadzyasyatyh svyat yamu papyarednichae 40 dzyonny Ruskaya u tym liku i Belaruski ekzarhat Ierusalimskaya Serbskaya Gruzinskaya Polskaya staravery i svyatkuyuc 25 snezhnya 7 studzenya pa Yuliyanskim kalendary Kanstancinopalskaya akramya Afona Antyyahijskaya Aleksandryjskaya Kiprskaya Balgarskaya Rumynskaya Greckaya Albanskaya Ukrainskaya pravaslaynyya cerkvy Pravaslaynaya carkva Chehii i Slavakii a taksama Ukrainskaya greka katalickaya carkva svyatkuyuc 25 snezhnya pa Novayuliyanskim kalendary Katalickaya carkva 25 snezhnya pa Grygaryyanskim kalendary Armyanskaya Apostalskaya Carkva 6 studzenya pa Grygaryyanskim kalendary a pa Yuliyanskim kalendary 6 19 snezhnyaSvyata Naradzhennya HrystovaGistoryya z yaylennya svyata U hrysciyanskaj carkve z kanca II i da IV stagoddzya padzei Naradzhennya Hrystova yspaminalisya y dzen Bagayaylennya 6 studzenya Kalya 200 goda zgadvae pra takuyu praktyku Pershyya pavedamlenni pra z yaylenne asobnaga svyata Naradzhennya Hrystova i svyatkavannya yago 25 snezhnya adnosyacca da syaredziny IV stagoddzya Imaverna bylo abumoylena imknennem hrysciyanskaj carkvy vycesnic shyrokaraspaysyudzhany y Rymskaj imperyi kult Neperamozhnaga Sonca chyyo naradzhenne adznachali 25 snezhnya Daty svyatkavannya y roznyh cerkvah Rymska katalickaya carkva bolshasc ushodnekatalickih i pratestanckih cerkvay svyatkuyuc 25 snezhnya pa suchasnym Grygaryyanskim kalendary Kanstancinopalskaya akramya Afona Antyyahijskaya Aleksandryjskaya Kiprskaya Balgarskaya Rumynskaya Greckaya Albanskaya Ukrainskaya pravaslaynyya cerkvy i Pravaslaynaya Carkva Chehii i Slavakii svyatkuyuc 25 snezhnya pa Novayuliyanskim kalendary yaki supadae z suchasnym Grygaryyanskim kalendarom akramya Vyalikadnya geta znachyc adnachasova z inshymi hrysciyanskimi kanfesiyami yakiya adznachayuc Naradzhenne Hrystova pa novym styli Ruskaya Ierusalimskaya Serbskaya Gruzinskaya Polskaya i Makedonskaya pravaslaynyya cerkvy a taksama starazhytnayshodniya svyatkuyuc 25 snezhnya pa Yuliyanskim kalendary t zv starym styli shto adpavyadae 7 studzenya suchasnaga Grygaryyanskaga kalendara y XX i XXI stagoddzyah u XXII st budze adpavyadac uzho 8 studzenya U Armyanskaj carkve Rastvo yak u starazhytnaj Carkve svyatkuyuc 6 studzenya y adzin dzen z Hryshchennem Gaspodnim pad agulnym imem Bagayaylennya pa suchasnym Grygaryyanskim kalendary i yae Ierusalimski patryyarhat u Izraili 6 19 studzenya pa Yuliyanskim kalendary Padzei Rastva HrystovaEl Greka Rastvo Kananichnyya teksty Padrabyaznae apavyadanne pra naradzhenne Isusa Hrysta pryvodzicca tolki y evangelistay Luki i Matfeya Evangelle pavodle Matfeya 1 ya glava Pajshoy taksama i Iosif z Galilei z gorada Nazareta u Iydzeyu u gorad Daviday nazyvany Vifleemam bo yon byy z domu i rodu Davidavaga zapisacca z Maryyayu zaruchanayu yamu zhonkaj yakaya byla cyazharnaya Kali zh byli yany tam nastay chas naradzic Yoj i naradzila Syna Svajgo pershynca i spavila Yago i paklala Yago y bo ne bylo im mesca y gascinicy Lk 2 4 7 Maryya i Iosif pajshli y Vifleem z prychyny perapisu naselnictva y Rymskaj imperyi yaki prahodziy pry imperatary Aygusce Tym chasam Siryyaj kiravay Kvirynij Lk 2 1 2 Pavodle ykazu imperatara dlya palyagchennya vyadzennya perapisu kozhny zhyhar imperyi pavinen byy pryjsci y svoj gorad Iosif z Maryyaj byli nashchadkami Davida tamu yany nakiravalisya y Vifleem Paslya naradzhennya Isusa pershymi z lyudzej yamu pryjshli yakiya davedalisya pra getu padzeyu ad anyola Pavodle evangelista Matfeyu na nebe byla cudoynaya zorka yakaya pryvyala da nemaylya Isusa veshchunoy Yany padnesli dary zolata ladan i ne yak nemaylyu a yak Caru Mf 2 1 3 Da tago chasu Svyataya syam ya yzho znajshla prytulak u dome Mf 2 1 11 Davedayshysya pra naradzhenni Mesii i zhadayuchy Yago znishchyc car Iydzei Irad zagaday zabic usih nemaylyat va yzrosce da 2 gadoy Adnak Hrystos byy cudoyna vyratavany ad smerci tamu shto anyol zagaday Iosifu begchy y Egipet razam z syam yoj dze yany i zhyli da smerci Irada Mf 2 16 Vidac spachatku na 8 y dzen paslya naradzhennya Isusa adbylosya Yago Lk 2 21 a na 40 y dzen ahvyaraprynashenne y Lk 2 22 38 a tolki potym uzho paklanenne veshchunoy ucyoki y Egipet i zabiccyo nemaylyat Apakryfichnyya krynicy Freska Kupanne Hrysta Salameyaj Kapadokiya XII st Apavyadanne pra padrabyaznasci naradzhennya Isusa Hrysta prysutnichae y dzvyuh apakryfichnyh krynicah i Pavodle getyh krynic ne bylo mesca y gascinicy i Iosif z Maryyaj vymushany byli nachavac u pyachory gl Pyachora Rastva shto zvychajna sluzhyla hlyavom dlya skaciny yakaya zgadvaecca y apokryfah zasvedchyla cud zahavannya cnoty Maryyaj i yae vyyava yvajshla y ikanagrafiyu Rastva Hrystova i y narodnyya zvychai zvyazanyya z rodami IkanagrafiyaSamyya ranniya IV st z zahavanyh da cyaperashnyaga chasu sceny Naradzhennya na sarkafagah velmi prostyya u yaslyah pad navesam lyazhyc spavitae nad yakim shililisya vol i asyol tut zha Maryya i Iosif zredku pastuhi Chasam pakazana zorka i try karali Z VI VII stagoddzyay vyadomyya vyyavy naradzhennya Hrysta y pyachory pashyranyya y U altarnym i manumentalnym zhyvapise zahodnehrysciyanskaga svetu padzeya Naradzhennya Hrysta najchascej adlyustroyvaecca yak U vizantyjskim zha mastactve yak i y yak pravila pakazvaecca Naradzhenne Hrysta Taksama y pravaslayi Naradzhenne Hrysta abavyazkova yvahodzila y sklad svyatochnaga ikanastasu Dzyarzhavy u yakih Rastvo Hrystova vyhadny dzenAdziny vyhadny dzen Armeniya 6 studzenya Egipet 7 studzenya Gruziya 7 studzenya ZShA 25 snezhnya Kazahstan 7 studzenya Kyrgyzstan 7 studzenya Partugaliya 25 snezhnya Paydnyovaya Kareya 25 snezhnya Rasiya 7 studzenya nepracoyny dzen z 1991 goda Serbiya 7 studzenya Ukraina 25 snezhnya Francyya 25 snezhnyaDva vyhadnyya dni Aystraliya 25 snezhnya 26 snezhnya Belarus 25 snezhnya 7 studzenya Vyalikabrytaniya 25 snezhnya 26 snezhnya yak Vengryya 25 snezhnya 26 snezhnya Germaniya 25 snezhnya 26 snezhnya Grecyya 25 snezhnya 26 snezhnya Irlandyya 25 snezhnya 26 snezhnya Ispaniya 25 snezhnya 26 snezhnya Italiya 25 snezhnya 26 snezhnya Kanada 25 snezhnya 26 snezhnyaLyuksemburg 25 snezhnya 26 snezhnya Maldova 25 snezhnya 7 studzenya Niderlandy 25 snezhnya 26 snezhnya Narvegiya 25 snezhnya 26 snezhnya Polshcha 25 snezhnya 26 snezhnya Rumyniya 25 snezhnya 26 snezhnya Finlyandyya 25 snezhnya 26 snezhnya Harvatyya 25 snezhnya 26 snezhnya Shvecyya 25 snezhnya 26 snezhnyaTry vyhadnyya dni Balgaryya 24 snezhnya 25 snezhnya 26 snezhnya Daniya 24 snezhnya 25 snezhnya 26 snezhnya Latviya 24 snezhnya 25 snezhnya 26 snezhnya Litva 24 snezhnya 25 snezhnya 26 snezhnya Slavakiya 24 snezhnya 25 snezhnya 26 snezhnya Chehiya 24 snezhnya 25 snezhnya 26 snezhnya Estoniya 24 snezhnya 25 snezhnya 26 snezhnyaGl taksamaPershaya KalyadaZnoskiChastka pamesnyh pravaslaynyh cerkvay uklyuchayuchy Ruskuyu dlya liturgichnyh met pracyagvayuc uzhyvac Yuliyanski kalyandar u XX XXI stst 25 snezhnya pa Yuliyanskim kalendary adpavyadae 7 studzenya pa Grygaryyanskim Gistoryya svyata Naradzhennya Hrystova Arhivavana 15 snezhnya 2012 Katalicki svet svyatkue Rastvo Perapis byy pachaty edyktam imperatara Aygusta y 746 godze ad zasnavannya Ryma 7 god da n e pavodle Publij Kvirynij stay kiraynikom Siryi y 759 godze ad zasnavannya Ryma 6 god n e pavodle Perapis u Iydzei pry Kviryniyu zgadvae Iosif Flavij Iydzejskiya starazhytnasci XVIII 1 Alyaksandr YaRAShEVICh I NARADZILA SYNA SVAJGO Syuzhety Bozhaga Naradzhennya y starabelaruskim mastactve Pastanova Vyarhoynaga Saveta RSFSR ad 27 12 1990 N 2981 I Pra ab yavu 7 studzenya Rastva Hrystova nepracoynym dnyom Gl pracoyny kodeks Balgaryi Kodeks pracy http www mlsp government bg bg law law KT doc Arhivavana 31 studzenya 2012 balg Gl zakon Latvijskaj Respubliki Pra svyatochnyya i pamyatnyya dni http www likumi lv doc php id 72608 lat U pyaredadne Rastva Litva budze adpachyvacLitaraturaShaychenka M M Religijnaya leksika y belaruskaj move Mazyr 2005 Religiya i carkva na Belarusi encykl daved Mn 2001 S 141 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Naradzhenne Hrystova

Апошнія артыкулы
  • Май 22, 2025

    Трыкатаж

  • Май 20, 2025

    Трыкалор

  • Май 20, 2025

    Трыесцкі заліў

  • Май 20, 2025

    Трыест

  • Май 22, 2025

    Трыдэнцкі сабор

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка