Слу́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў паўднёвай частцы Мінскай вобласці. Цэнтр — горад Слуцк. Плошча 1796 км². Раён мяжуе з Салігорскім, Капыльскім, Уздзенскім, Пухавіцкім, Старадарожскім і Любанскім раёнамі Мінскай вобласці.
Слуцкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
| |||||
Краіна | ![]() | ||||
Уваходзіць у | Мінская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Слуцк | ||||
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 | ||||
Кіраўнік | Уладзімір Леанідавіч Гога[d] | ||||
Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 68,52 %, руская 28,06 % Размаўляюць дома: беларуская 35,01 %, руская 59,84 % | ||||
Насельніцтва (2009) | 95 106 чал. (5-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 52,22 чал./км² (6-е месца) | ||||
Нацыянальны склад | беларусы — 89,86 %, рускія — 6,4 %, украінцы — 1,42 %, іншыя — 2,32 % | ||||
Плошча | 1 821,06 (13-е месца) | ||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт • Сярэдняя вышыня | 212 м 160-180 м | ||||
![]() | |||||
![]() | |||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
Геаграфія
Асноўныя рэкі — Случ, Морач, Лакнея, Вясейка, Сівельга, Бярозаўка, Жалязянка.
Значная частка раёна ляжыць у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, паўночна-заходнюю частку займае Капыльская града. Рэльеф раўнінны. Пераважаюць вышыні 160—180 м над узроўнем мора, максімальная — 212 м (каля вёскі Жылін Брод).
Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў раёна дзярнова-падзолістыя забалочаныя (34,2 %), дзярнова-падзолістыя (29,8 %), дзярновыя забалочаныя (14,7 %), тарфяна-балотныя (13,6 %) і іншыя. Пад лясамі каля 24 % тэрыторыі, пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, яловыя. Пад балотамі каля 1 % плошчы раёна.
Карысныя выкапні
Карысныя выкапні ў Слуцкім раёне прадстаўлены радовішчамі торфу, мелу, калійных соляў (паўночная частка Старобінскага радовішча калійных і каменнай солей), будаўнічых пяскоў, пясчана-жвіровага матэрыялу, глін і суглінкаў.
Клімат
Сярэдняя тэмпература студзеня — 6,3 ° С, вагаецца ад −16,3 ° С (1987) да 0,3 ° С (1989), ліпень 17,8 ° С, ад 14,5 ° С (1979) да 21, 5 ° С (1936). У год выпадае 625 мм ападкаў, ад 351 мм (1953) да 830 мм (1998). Вегетацыйны перыяд працягваецца 193 сутак.
Гісторыя
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — горад Слуцк. 20 жніўня 1924 года падзелены на 17 сельсаветаў: Акцябрскі, Амговіцкі, Беліцкі, Бокшыцкі, Вялікасліўскі, Дарасінскі, Івана-Агародніцкі, Ісернскі, Ленінскі, Мялешкавіцкі, Прошчыцкі, Сераднікоўскі, Сорагскі, Сяражскі, Старэўскі, Урэцкі, Цараўскі. 1 студзеня 1925 года ўтвораны Лучнікоўскі сельсавет, 21 жніўня 1925 года — Казловіцкі сельсавет. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Гацукоўскі, Грэскі, Мусіцкі, Палікарпаўскі (Палікараўскі), Першамайскі, Шышчыцкі сельсаветы скасаванага Грэскага раёна. 5 снежня 1931 года Гацукоўскі сельсавет перададзены ў склад Уздзенскага раёна. 26 лютага 1932 года ўтвораны Покрашаўскі нацыянальны польскі сельсавет. 20 лістапада 1934 года Покрашаўскі нацыянальны польскі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі сельсавет, утвораны Замасцянскі нацыянальны польскі сельсавет. 12 лютага 1935 года Грэскі, Мусіцкі, Палікарпаўскі (Палікараўскі), Першамайскі, Покрашаўскі, Старэўскі, Шышчыцкі сельсаветы перададзены адноўленаму Грэскаму раёну. 15 лютага 1935 года Цараўскі сельсавет перайменаваны ў Кіраўскі. 5 красавіка 1935 года Старэўскі сельсавет вернуты ў склад Слуцкага раёна. З 21 чэрвеня 1935 года раён у складзе адноўленай Слуцкай акругі. 15 ліпеня 1935 года вёсцы Урэчча нададзены статус мястэчка. У 1937 годзе скасаваны Замасцянскі нацыянальны польскі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Урэчча аднесена да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў. 23 чэрвеня 1940 года гарадскі пасёлак Урэчча выдзелены са складу Урэцкага сельсавета, які быў перайменаваны ў Тэльманаўскі з цэнтрам у вёсцы Паўстынь. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Вялікасліўскі, Іванаагародніцкі, Лучнікаўскі, Старэўскі і Тэльманаўскі сельсаветы, Прошчыцкі сельсавет перайменаваны ў Вясейскі. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Грэскі, Мусіцкі, Першамайскі, Покрашаўскі, Труханавіцкі сельсаветы скасаванага Грэскага раёна, 8 жніўня 1959 года — Малышэвіцкі сельсавет і вёскі Замошша, Пятніцы, Танежыцы, Чапліцы, пасёлак Чапліцы Танежыцкага сельсавета скасаванага Чырвонаслабодскага раёна. 1 снежня 1959 года скасаваны Танежыцкі сельсавет, Малышэвіцкі сельсавет перайменаваны ў Рачкавіцкі. 10 мая 1960 года скасаваны Мялешкавіцкі сельсавет, 5 мая 1962 года — Труханавіцкі сельсавет. 25 снежня 1962 года гарадскі пасёлак Урэчча і Дарасінскі сельсавет перададзены Любанскаму раёну, да раёна далучаны Дараганаўскі, Дражненскі, Дрычынскі, Новадарожскі, Палажэвіцкі, Пасецкі, Паськавагорацкі, Старадарожскі, Шчыткавіцкі, Языльскі сельсаветы, горад Старыя Дарогі скасаванага Старадарожскага раёна і Гацукоўскі сельсавет скасаванага Уздзенскага раёна. 6 студзеня 1965 года Дараганаўскі і Дрычынскі сельсаветы перададзены Асіповіцкаму раёну Магілёўскай вобласці. 30 ліпеня 1966 года Дражнаўскі, Новадарожскі, Палажэвіцкі, Пасецкі, Паськавагорацкі, Старадарожскі, Шчыткавіцкі, Языльскі сельсаветы і горад Старыя Дарогі перададзены ў склад адноўленага Старадарожскага раёна. 29 мая 1969 года ўтвораны Паўстынскі сельсавет. 1 кастрычніка 1973 года Сераднікоўскі сельсавет перайменаваны ў Знаменскі, 5 лютага 1974 года Мусіцкі сельсавет — у Маяцкі. 28 сакавіка 2005 года горад Слуцк і Слуцкі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны Амговіцкі сельсавет. 28 мая 2013 года скасаваны Акцябрскі, Ленінскі, Маяцкі і Паўстынскі сельсаветы.
Насельніцтва
Станам на 01.01.2011 года колькасць насельніцтва Слуцкага раёна склала 94,8 тысячы чалавек, у тым ліку ў сельскай мясцовасці — 33,4 тысячы чалавек, гарадское насельніцтва — 61,4 тысяч чалавек. Нацыянальны склад насельніцтва: беларусы — 89,9 %, рускія — 6,4 %, украінцы — 1,4 %, палякі — 0,3 %, іншыя нацыянальнасці — 2,0 %. Па дадзеных перапісу насельніцтва 2009 года ў Слуцкім раёне пражывала 43900 мужчын і 51,2 тысячы жанчын. На 1000 мужчын прыпадала 1164 жанчыны. Сярэдні ўзрост насельніцтва раёна па перапісу насельніцтва 2009 года склаў 40,9 гадоў, у тым ліку сярэдні ўзрост мужчын — 38, а жанчын — 43,3 года. У раёне 209 населеных пунктаў.
Дынаміка сельскага насельніцтва:
- 2000 — 41,2 тыс.
- 2008 — 34,8 тыс.
- 2011 — 33,4 тыс.
Гаспадарчая дзейнасць
Малочна-мясная жывёлагадоўля, свінагадоўля, птушкагадоўля. Пасевы зерневых і зернебабовых культураў, кукурузы, цукровых буракоў.
Прадпрыемствы харчовай і паліўнай прамысловасці, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Транспарт
Праз раён праходзяць чыгуначныя лініі Баранавічы — Слуцк — Асіповічы і Слуцк — Салігорск, аўтамабільныя дарогі Масква — Бабруйск — Слуцк — Івацэвічы, Мінск — Слуцк — Мікашэвічы, Асіповічы — Нясвіж — Баранавічы.
Сродкі масавай інфармацыі
Мясцовая прэса прадстаўлена праз выданні:
- Газета «Слуцкі край». Выдаецца з 25 сакавіка 1919 г. Заснавальнік — Слуцкі раённы выканаўчы камітэт.
- Рэгіянальная газета «Інфа-Кур’ер». Недзяржаўнае штотыднёвае грамадска-палітычнае выданне. Зарэгістравана ў сакавіку 2001 г. Выдаецца на 24-х палосах фармата А3. Наклад — ад 6400 да 7300 экз. (2011). Распаўсюджваецца праз «Белсаюздрук», па падпісцы праз «Белпошту», праз прадпрыемствы рознічнага гандлю.
У эфір выходзіць праграма радыёвяшчання «Весткі Случчыны».
Вядомыя асобы
- Антон Алешка
- Іван Васілевіч Арастовіч
- Фёдар Васілевіч Баравік
- Дзмітрый Мікалаевіч Басалыга
- Браніслаў Белаблоцкі
- Фёдар Піліпавіч Бруй
- Васіль Вітка (1911, в. Еўлічы — 1996) — беларускі літаратурны крытык, паэт
- Мікалай Макаравіч Гуткоўскі
- Віктар Браніслававіч Дайліда
- Іосіф Іванавіч Каржанеўскі
- Алена Кіш (1889 ці 1896, мяст. Раманава (цяпер в. Леніна) — 1949) — беларуская мастачка
- Васіль Клебановіч
- Алег Васілевіч Румо (нар. 1941) — беларускі лекар і палітык.
- Рыгор Крушына (1907, в. Бязверхавічы — 1979) — беларускі паэт, празаік, крытык
- Леанід Дзямідавіч Лагун (1935—2020) — беларускі савецкі штурман, галоўны штурман Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіцыі (1973—1986).
- Міхась Лазарук
- Юрка Лістапад (1897, в. Варкавічы — 1938) — беларускі палітычны дзеяч, публіцыст. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну і ахвяра савецкіх рэпрэсій
- Сцяпан Майхровіч (1908, паселішча Старэва — 1981) — беларускі крытык, літаратуразнавец
- Міхаіл Ісакавіч Мукасей
- Васіль Уладзіміравіч Мяцельскі
- Мікалай Уладзіміравіч Мяцельскі
- Нічыпар Мяцельскі (1905, в. Ануфравічы — 1943) — дзеяч беларускага адраджэння
- Анатоль Мікалаевіч Папко
- Мікалай Уладзіміравіч Паўлюкевіч (нар. 1937) — беларускі вучоны ў галіне цеплафізікі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994), доктар фізіка-матэматычных навук (1991).
- Васіль Русак (1896, Ячава — 1954) — рэпрэсаваны беларускі нацыянальны дзяяч, выдавец, удзельнік Слуцкага збройнага чыну
- Валер Санько
- Аляксандр Сержпутоўскі (1864, в. Бялевічы — 1940) — беларускі этнограф, фалькларыст, мовазнавец, літаратар
- Лявон Случанін (1914, в. Лучнікі — 1995) — беларускі паэт
- Мікалай Віктаравіч Статкевіч (нар. 1956, в. Лядна) — беларускі палітык і палітычны вязень
- Уладзімір Тэраўскі (1871, Раманава —1938) — беларускі кампазітар, аўтар музыкі гімна БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і «Купалінка»
- Аляксандр Ігнатавіч Уласавец, Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў вёсцы Лапацічы.
Старшыні раённага выканаўчага камітэта
- Аляксандр Іванавіч Слабада
- Зянон Кузьміч Ломаць (1995—2001)
- (2002—2009)
- Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі (2009—2013)
- (з 2014)
Крыніцы
- https://minsk-region.gov.by/novosti/glavnye-novosti/a-turchin-predstavil-novogo-predsedatelya-slutskogo-rayispolkoma-vladimira-gogu/
- Вынікі перапісу 2009 года
- «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (станам на 1 студзеня 2011 г.)
- Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 15 чэрвеня 2021.
- Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Slu cki rayon administracyjna terytaryyalnaya adzinka y paydnyovaj chastcy Minskaj voblasci Centr gorad Sluck Ploshcha 1796 km Rayon myazhue z Saligorskim Kapylskim Uzdzenskim Puhavickim Staradarozhskim i Lyubanskim rayonami Minskaj voblasci Slucki rayonGerb ScyagKraina BelarusUvahodzic u Minskaya voblascAdministracyjny centr SluckData ytvarennya 17 lipenya 1924Kiraynik Uladzimir Leanidavich Goga d Aficyjnyya movy Rodnaya mova belaruskaya 68 52 ruskaya 28 06 Razmaylyayuc doma belaruskaya 35 01 ruskaya 59 84 Naselnictva 2009 95 106 chal 5 e mesca Shchylnasc 52 22 chal km 6 e mesca Nacyyanalny sklad belarusy 89 86 ruskiya 6 4 ukraincy 1 42 inshyya 2 32 Ploshcha 1 821 06 13 e mesca Vyshynya nad uzroynem mora Najvyshejshy punkt Syarednyaya vyshynya 212 m 160 180 mAficyjny sajt Medyyafajly na VikishovishchyGeagrafiyaAsnoynyya reki Sluch Morach Lakneya Vyasejka Sivelga Byarozayka Zhalyazyanka Znachnaya chastka rayona lyazhyc u mezhah Centralnabyarezinskaj rayniny paynochna zahodnyuyu chastku zajmae Kapylskaya grada Relef rayninny Peravazhayuc vyshyni 160 180 m nad uzroynem mora maksimalnaya 212 m kalya vyoski Zhylin Brod Gleby selskagaspadarchyh ugoddzyay rayona dzyarnova padzolistyya zabalochanyya 34 2 dzyarnova padzolistyya 29 8 dzyarnovyya zabalochanyya 14 7 tarfyana balotnyya 13 6 i inshyya Pad lyasami kalya 24 terytoryi peravazhayuc hvayovyya byarozavyya yalovyya Pad balotami kalya 1 ploshchy rayona Karysnyya vykapniKarysnyya vykapni y Sluckim rayone pradstayleny radovishchami torfu melu kalijnyh solyay paynochnaya chastka Starobinskaga radovishcha kalijnyh i kamennaj solej budaynichyh pyaskoy pyaschana zhvirovaga materyyalu glin i suglinkay KlimatSyarednyaya temperatura studzenya 6 3 S vagaecca ad 16 3 S 1987 da 0 3 S 1989 lipen 17 8 S ad 14 5 S 1979 da 21 5 S 1936 U god vypadae 625 mm apadkay ad 351 mm 1953 da 830 mm 1998 Vegetacyjny peryyad pracyagvaecca 193 sutak GistoryyaRayon utvorany 17 lipenya 1924 goda y skladze Sluckaj akrugi BSSR Centr gorad Sluck 20 zhniynya 1924 goda padzeleny na 17 selsavetay Akcyabrski Amgovicki Belicki Bokshycki Vyalikasliyski Darasinski Ivana Agarodnicki Isernski Leninski Myaleshkavicki Proshchycki Seradnikoyski Soragski Syarazhski Stareyski Urecki Carayski 1 studzenya 1925 goda ytvorany Luchnikoyski selsavet 21 zhniynya 1925 goda Kazlovicki selsavet Z 9 chervenya 1927 goda rayon u skladze Babrujskaj akrugi Paslya skasavannya akrugovaga padzelu 26 lipenya 1930 goda rayon u pramym padparadkavanni BSSR 8 lipenya 1931 goda da rayona daluchany Gacukoyski Greski Musicki Palikarpayski Palikarayski Pershamajski Shyshchycki selsavety skasavanaga Greskaga rayona 5 snezhnya 1931 goda Gacukoyski selsavet peradadzeny y sklad Uzdzenskaga rayona 26 lyutaga 1932 goda ytvorany Pokrashayski nacyyanalny polski selsavet 20 listapada 1934 goda Pokrashayski nacyyanalny polski selsavet rearganizavany y belaruski selsavet utvorany Zamascyanski nacyyanalny polski selsavet 12 lyutaga 1935 goda Greski Musicki Palikarpayski Palikarayski Pershamajski Pokrashayski Stareyski Shyshchycki selsavety peradadzeny adnoylenamu Greskamu rayonu 15 lyutaga 1935 goda Carayski selsavet perajmenavany y Kirayski 5 krasavika 1935 goda Stareyski selsavet vernuty y sklad Sluckaga rayona Z 21 chervenya 1935 goda rayon u skladze adnoylenaj Sluckaj akrugi 15 lipenya 1935 goda vyoscy Urechcha nadadzeny status myastechka U 1937 godze skasavany Zamascyanski nacyyanalny polski selsavet Z 20 lyutaga 1938 goda rayon u skladze Minskaj voblasci 27 verasnya 1938 goda Urechcha adnesena da kategoryi garadskih pasyolkay 23 chervenya 1940 goda garadski pasyolak Urechcha vydzeleny sa skladu Ureckaga selsaveta yaki byy perajmenavany y Telmanayski z centram u vyoscy Paystyn Z 20 verasnya 1944 goda rayon u skladze Babrujskaj voblasci z 8 studzenya 1954 goda u skladze Minskaj voblasci 16 lipenya 1954 goda skasavany Vyalikasliyski Ivanaagarodnicki Luchnikayski Stareyski i Telmanayski selsavety Proshchycki selsavet perajmenavany y Vyasejski 17 snezhnya 1956 goda da rayona daluchany Greski Musicki Pershamajski Pokrashayski Truhanavicki selsavety skasavanaga Greskaga rayona 8 zhniynya 1959 goda Malyshevicki selsavet i vyoski Zamoshsha Pyatnicy Tanezhycy Chaplicy pasyolak Chaplicy Tanezhyckaga selsaveta skasavanaga Chyrvonaslabodskaga rayona 1 snezhnya 1959 goda skasavany Tanezhycki selsavet Malyshevicki selsavet perajmenavany y Rachkavicki 10 maya 1960 goda skasavany Myaleshkavicki selsavet 5 maya 1962 goda Truhanavicki selsavet 25 snezhnya 1962 goda garadski pasyolak Urechcha i Darasinski selsavet peradadzeny Lyubanskamu rayonu da rayona daluchany Daraganayski Drazhnenski Drychynski Novadarozhski Palazhevicki Pasecki Paskavagoracki Staradarozhski Shchytkavicki Yazylski selsavety gorad Staryya Darogi skasavanaga Staradarozhskaga rayona i Gacukoyski selsavet skasavanaga Uzdzenskaga rayona 6 studzenya 1965 goda Daraganayski i Drychynski selsavety peradadzeny Asipovickamu rayonu Magilyoyskaj voblasci 30 lipenya 1966 goda Drazhnayski Novadarozhski Palazhevicki Pasecki Paskavagoracki Staradarozhski Shchytkavicki Yazylski selsavety i gorad Staryya Darogi peradadzeny y sklad adnoylenaga Staradarozhskaga rayona 29 maya 1969 goda ytvorany Paystynski selsavet 1 kastrychnika 1973 goda Seradnikoyski selsavet perajmenavany y Znamenski 5 lyutaga 1974 goda Musicki selsavet u Mayacki 28 sakavika 2005 goda gorad Sluck i Slucki rayon ab yadnany y adnu administracyjnuyu adzinku 30 kastrychnika 2009 goda skasavany Amgovicki selsavet 28 maya 2013 goda skasavany Akcyabrski Leninski Mayacki i Paystynski selsavety NaselnictvaStanam na 01 01 2011 goda kolkasc naselnictva Sluckaga rayona sklala 94 8 tysyachy chalavek u tym liku y selskaj myascovasci 33 4 tysyachy chalavek garadskoe naselnictva 61 4 tysyach chalavek Nacyyanalny sklad naselnictva belarusy 89 9 ruskiya 6 4 ukraincy 1 4 palyaki 0 3 inshyya nacyyanalnasci 2 0 Pa dadzenyh perapisu naselnictva 2009 goda y Sluckim rayone prazhyvala 43900 muzhchyn i 51 2 tysyachy zhanchyn Na 1000 muzhchyn prypadala 1164 zhanchyny Syaredni yzrost naselnictva rayona pa perapisu naselnictva 2009 goda sklay 40 9 gadoy u tym liku syaredni yzrost muzhchyn 38 a zhanchyn 43 3 goda U rayone 209 naselenyh punktay Dynamika selskaga naselnictva 2000 41 2 tys 2008 34 8 tys 2011 33 4 tys Gaspadarchaya dzejnascMalochna myasnaya zhyvyolagadoylya svinagadoylya ptushkagadoylya Pasevy zernevyh i zernebabovyh kulturay kukuruzy cukrovyh burakoy Pradpryemstvy harchovaj i paliynaj pramyslovasci vytvorchasc budaynichyh materyyalay TranspartPraz rayon prahodzyac chygunachnyya linii Baranavichy Sluck Asipovichy i Sluck Saligorsk aytamabilnyya darogi Maskva Babrujsk Sluck Ivacevichy Minsk Sluck Mikashevichy Asipovichy Nyasvizh Baranavichy Srodki masavaj infarmacyiMyascovaya presa pradstaylena praz vydanni Gazeta Slucki kraj Vydaecca z 25 sakavika 1919 g Zasnavalnik Slucki rayonny vykanaychy kamitet Regiyanalnaya gazeta Infa Kur er Nedzyarzhaynae shtotydnyovae gramadska palitychnae vydanne Zaregistravana y sakaviku 2001 g Vydaecca na 24 h palosah farmata A3 Naklad ad 6400 da 7300 ekz 2011 Raspaysyudzhvaecca praz Belsayuzdruk pa padpiscy praz Belposhtu praz pradpryemstvy roznichnaga gandlyu U efir vyhodzic pragrama radyyovyashchannya Vestki Sluchchyny Vyadomyya asobyAnton Aleshka Ivan Vasilevich Arastovich Fyodar Vasilevich Baravik Dzmitryj Mikalaevich Basalyga Branislay Belablocki Fyodar Pilipavich Bruj Vasil Vitka 1911 v Eylichy 1996 belaruski litaraturny krytyk paet Mikalaj Makaravich Gutkoyski Viktar Branislavavich Dajlida Iosif Ivanavich Karzhaneyski Alena Kish 1889 ci 1896 myast Ramanava cyaper v Lenina 1949 belaruskaya mastachka Vasil Klebanovich Aleg Vasilevich Rumo nar 1941 belaruski lekar i palityk Rygor Krushyna 1907 v Byazverhavichy 1979 belaruski paet prazaik krytyk Leanid Dzyamidavich Lagun 1935 2020 belaruski savecki shturman galoyny shturman Belaruskaga ypraylennya gramadzyanskaj avicyi 1973 1986 Mihas Lazaruk Yurka Listapad 1897 v Varkavichy 1938 belaruski palitychny dzeyach publicyst Udzelnik Sluckaga zbrojnaga chynu i ahvyara saveckih represij Scyapan Majhrovich 1908 paselishcha Stareva 1981 belaruski krytyk litaraturaznavec Mihail Isakavich Mukasej Vasil Uladzimiravich Myacelski Mikalaj Uladzimiravich Myacelski Nichypar Myacelski 1905 v Anufravichy 1943 dzeyach belaruskaga adradzhennya Anatol Mikalaevich Papko Mikalaj Uladzimiravich Paylyukevich nar 1937 belaruski vuchony y galine ceplafiziki Chlen karespandent Nacyyanalnaj akademii navuk Belarusi 1994 doktar fizika matematychnyh navuk 1991 Vasil Rusak 1896 Yachava 1954 represavany belaruski nacyyanalny dzyayach vydavec udzelnik Sluckaga zbrojnaga chynu Valer Sanko Alyaksandr Serzhputoyski 1864 v Byalevichy 1940 belaruski etnograf falklaryst movaznavec litaratar Lyavon Sluchanin 1914 v Luchniki 1995 belaruski paet Mikalaj Viktaravich Statkevich nar 1956 v Lyadna belaruski palityk i palitychny vyazen Uladzimir Terayski 1871 Ramanava 1938 belaruski kampazitar aytar muzyki gimna BNR My vyjdzem shchylnymi radami i Kupalinka Alyaksandr Ignatavich Ulasavec Geroj Saveckaga Sayuza Naradziysya y vyoscy Lapacichy Starshyni rayonnaga vykanaychaga kamitetaAlyaksandr Ivanavich Slabada Zyanon Kuzmich Lomac 1995 2001 2002 2009 Uladzimir Viktaravich Damaneyski 2009 2013 z 2014 Krynicyhttps minsk region gov by novosti glavnye novosti a turchin predstavil novogo predsedatelya slutskogo rayispolkoma vladimira gogu Vyniki perapisu 2009 goda Dzyarzhayny zyamelny kadastr Respubliki Belarus stanam na 1 studzenya 2011 g Reshenie Minskogo oblastnogo Soveta deputatov ot 30 oktyabrya 2009 g 219 Ob izmenenii administrativno territorialnogo ustrojstva Minskoj oblasti Arhivavana 15 chervenya 2021 Reshenie Minskogo oblastnogo Soveta deputatov ot 28 maya 2013 g 234 Ob izmenenii administrativno territorialnogo ustrojstva rajonov Minskoj oblasti Arhivavana 19 verasnya 2020 LitaraturaBelaruskaya encyklapedyya U 18 t T 15 Sledaviki Tryo Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2002 T 15 552 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0251 2 t 15 Administrativno territorialnoe ustrojstvo BSSR spravochnik v 2 t Glavnoe arhivnoe upravlenie pri Sovete Ministrov BSSR Institut filosofii i prava Akademii nauk BSSR Minsk Belarus 1985 1987 Administrativno territorialnoe ustrojstvo Respubliki Belarus 1981 2010 gg spravochnik Minsk BelNIIDAD 2012 172 s