Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Земляробства навука і галіна сельскай гаспадаркі заснаваная на выкарыстоўванні зямлі для вырошчвання раслінных культур З

Земляробства

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Земляробства

Земляробства — навука і галіна сельскай гаспадаркі, заснаваная на выкарыстоўванні зямлі для вырошчвання раслінных культур.

image

Земляробства — гэта навука пра вырошчванне сельскагаспадарчых раслін, павелічэнне іх ураджайнасці, пра рацыянальнае выкарыстанне зямлі, павышэнне ўрадлівасці глебы. У яго аснове ляжаць фундаментальныя навукі пра прыроду: фізіка, хімія, біялогія, глебазнаўства, фізіялогія раслін, аграметэаралогія, аграхімія і інш. У аснову сучаснага земляробства пакладзены нарматыўна-тэхналагічны прынцып вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

Гісторыя

Узнікненне земляробства

Земляробства як тып забеспячэння чалавека пачало развівацца ў Малой Азіі і на Блізкім Усходзе каля 9 тысячагоддзя да н. э. Прычыны пераходу ад збіральніцтва да гэтага віду дзейнасці застаюцца да канца не высветленымі. Паколькі першабытныя земляробы яшчэ не мелі дастаткова ўраджайных сартоў раслін, а іх ручная праца патрабавала значных высілкаў, то тэзіс аб большай прадукцыйнасці земляробства ў параўнанні з ужо існуючымі на той момант тыпамі забеспячэння (рыбалоўства, паляванне, збіральніцтва) з'яўляецца спрэчным. Мяркуюць, што пераход да земляробства адбыўся ў сувязі з ростам насельніцтва на канкрэтных тэрыторыях, калі магчымасці для вядзення форм гаспадаркі, заснаваных на прысвойванні прыродных багаццяў, значна скараціліся, або, што гэта адбылося ў выніку кліматычных зменаў, калі ўрадлівасць дзікарослых зёлкавых і бабовых зменшылася з-за пахаладання і недахопу вільгаці.

Археалагічныя раскопкі на ўсходзе Турцыі, у Сірыі, Ізраілі, Іарданіі і Ліване (гл. Урадлівы паўмесяц) выявілі, што мясцовае насельніцтва перайшло да земляробства ў друг. пал. 9 тысячагоддзя да н. э., вырошчвала зёлкавыя культуры (пшаніцу, ячмень, проса, авёс) і бабовыя, багатыя бялкамі. Старажытнымі земляробчымі культурамі таксама з'яўляюцца аліва і фінікавая пальма. З Малой Азіі і Блізкага Ўсходу земляробства распаўсюдзілася ў Месапатамію, Еўропу, Паўночную Афрыку, Закаўказзе і г. д. У Еўропе найстаражытнейшымі цэнтрамі земляробства былі ўзбярэжжа Міжземнага мора, рачныя даліны Дуная, Роны, рэк на тэрыторыі Ўсходняй Еўропы. Да самых ранніх еўрапейскіх земляробчых культур належалі культура лінейна-стужкавай керамікі, культура кардыяльнай керамікі і Старчава-Крышская культура.

Даволі працяглы час земляробства заставалася экстэнсіўным і перамяжалася з іншымі формамі здабычы ежы. Так, у Еўропе некалькі тысячагоддзяў паселішчы земляробаў перамяжаліся з паселішчамі паляўнічых, рыбакоў і збіральнікаў. Паміж імі існаваў сталы абмен. Цікава, што даследаванні шкілетаў старажытных земляробаў у Заходняй Еўропе выявілі тое, што яны стала пакутавалі ад голаду і практыкавалі , у той час як паляўнічыя і збіральнікі забяспечвалі сябе ежай адносна добра.

Акрамя найстаражытнейшага цэнтра ўзнікнення земляробства ў Малой Азіі і Блізкім Усходзе, вылучаюць і іншыя — рачныя даліны Кітая, Анды ў Паўднёвай Амерыцы, Цэнтральная Амерыка, даліна ракі Інд, Паўднёва-Усходняя Азія, Эфіопія, Новая Гвінея, Заходняя Афрыка.

  • image
    Каменныя прылады працы для апрацоўкі зямлі
  • image
    Старажытнаегіпецкі араты, 2 тыс. да н. э.
  • image
    Апрацоўка поля ў Малой Азіі, 1 тыс. да н. э.
  • image
    Апрацоўка зямлі ў Старажытнай Італіі, VI ст. да н. э.
  • image
    Збор вінаграду ў Старажытнай Грэцыі, VI ст. да н. э.
  • image
    Рымская матыка, каля н. э.

Развіццё тэхналогій

Найстаражытнейшай з вядомых форм земляробства з'яўляецца падсечна-агнявая або лядная, якая суправаджалася ачысткай пэўных тэрыторый ад дзікіх раслін і дзёрну з дапамогай высякання дрэў і хмызнякоў, а таксама выпальвання. Першымі прыладамі працы для апрацоўкі зямлі былі завостраны кол і матыка. Аднак такая форма адрознівалася значнымі працаёмкасцю і экстэнсіўнасцю. Глебы хутка бяднелі, і палеткі гублялі ўраджайнасць.

Ужо на старажытным Блізкім Усходзе ўзніклі ірыгацыя і , якія дапамагалі павялічыць прыбытковасць. Асаблівы поспех мелі земляробы Месапатаміі, якія з 4 тысячагоддзя да н. э. акрамя ірыгацыі карысталіся севазваротам розных культур, плугам і цяглавымі жывёламі (асламі і быкамі).

У сярэдзіне 1 тысячагоддзя да н. э. у Кітаі быў вынайдзены плуг з жалезным адвалам, а крыху пазней — трубкавая сеялка.

Адно з першых дэталёвых апісанняў працы земляроба пакінуў Гесіёд у дыдактычнай паэме «Дні і турботы». У Старажытнай Грэцыі і Рыме з'явіліся першыя трактаты аб вядзенні сельскай гаспадаркі, вывучаліся і класіфікаваліся расліны.

На мяжы 1 і 2 тысячагоддзяў н. э. на Блізкім Усходзе, Егіпце, Еўропе пачаў шырока ўводзіцца трохпольны севазварот.

Развіццё тэхналогій апрацоўкі зямлі, з'яўленне новых культурных раслін, новых метадаў перапрацоўкі і захавання ўраджаяў садзейнічалі інтэнсіфікацыі земляробства. У выніку, у XIV — XVI стст. у Паўночнай Італіі, а потым у Нідэрландах узнікла так званая «высокая сельская гаспадарка», для якой былі характэрныя меліярацыя, разумнае спалучэнне земляробства і жывёлагадоўлі, увядзенне ўраджайных або прыбытковых культур, абавязковая селекцыя, выкарыстанне розных відаў угнаенняў і сучаснага тэхнічнага абсталявання, у тым ліку ветракоў, цяпліц, парнікоў. Эпоха вялікіх геаграфічных адкрыццяў спрыяла распаўсюджванню новых ураджайных культур, перш за ўсё кукурузы, бульбы, тытуню. Шырэй пачалі вырошчвацца камерцыйныя культуры — цукровы трыснёг, кава, бавоўна, перац і інш.

У XIX ст. з'явілася механізаваная сельская гаспадарка, сталі развівацца як самастойныя земляробчыя навукі — аграномія, глебазнаўства, эналогія (вывучэнне розных аспектаў развіцця вінаробства) і г. д. Узніклі спецыялізаваныя навуковыя і вучэбныя ўстановы. Прычым, адна з першых, Горы-Горацкі земляробчы інстытут, быў адчынены ў 1836 г. на Беларусі.

З 1930 г. для патрэб земляробства выкарыстоўваецца аэрафатаграфаванне, якое ў наш час хутка выцяснецца фатаздымкамі з касмічных спадарожнікаў.

  • image
    Выкарыстанне сярпа і цяглавага асла ў Старажытным Егіпце, XIII ст. да н. э.
  • image
    Касцы, 1602 г.
  • image
    Цяпліца, 1695 г.
  • image
    Конная жатка, 1889 г.
  • image
    Трактар "Беларусь МТ-3"
  • image
    Апрацоўка палеткаў з самалёта

Фарміраванне сучаснага земляробства

У 1943 г. у Мексіцы быў распрацаваны комплекс мер для пераўладкавання земляробства на аснове навуковых тэхналогій для павышэння ўраджайнасці і прыбытковасці. Пазней ён пашырыўся на іншыя краіны і атрымаў назву . Яна адыграла значную ролю ў інтэнсіфікацыі земляробства, палепшыла забеспячэнне харчам і тэхнічнымі культурамі насельніцтва Зямлі, але пагоршыла агульны стан экалогіі.

З канца XX ст. у земляробстве шырока распаўсюджваюцца генетычна мадыфікаваныя расліны, але разам з гэтым клопат пра навакольнае асяроддзе садзейнічаў узнікненню пермакультуры і адраджэнню арганічнай сельскай гаспадаркі.

  • image
    Сучасная ірыгацыя
  • image
    Гідрапоніка
  • image
    Аэрапоніка
  • image
    Пермакультура
  • image
    Тэрмакампостныя бакі для кампаставання
  • image
    Вынік — механізаваны збор рысу на Шры-Ланцы

Асноўныя галіны земляробства

  • Збожжавая гаспадарка
  • Садоўніцтва — вытворчасць садавіны
  • Агародніцтва — вытворчасць гародніны
  • Лясная гаспадарка
  • Кветкаводства
  • Галіны, спецыялізаваныя на вырошчванні пэўных культур (вінаградарства, бульбаводства, баваўняная гаспадарка і г. д.)

Зноскі

  1. Асновы аграноміі / Пад рэд. Л. Верамейчык. — Мн., 1999.

Літаратура

  • Апанасенка І. П. Ваш прысядзібны ўчастак — Мн.: Полымя, 1993. - 432 с.: іл. ISBN 5-345-00651-2
  • Горны А. У. Земляробства // Асновы аграноміі: Падручнік / Пад рэд. Л. А. Верамейчык. — Мн.: Ураджай, 1999. - 416 с.: іл. ISBN 985-04-0122-2

Спасылкі

  • Chronology of Horticulture Архівавана 12 кастрычніка 2012.
  • Horticulture Origins Архівавана 26 чэрвеня 2013.
  • HORTICULTURAL SOCIETIES
  • Development and History
  • Evidence of mass cannibalism uncovered in Germany
  • History of Agricultural Technology Архівавана 5 сакавіка 2016.

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 20 Май, 2025 / 18:57

Zemlyarobstva navuka i galina selskaj gaspadarki zasnavanaya na vykarystoyvanni zyamli dlya vyroshchvannya raslinnyh kultur Zemlyarobstva geta navuka pra vyroshchvanne selskagaspadarchyh raslin pavelichenne ih uradzhajnasci pra racyyanalnae vykarystanne zyamli pavyshenne yradlivasci gleby U yago asnove lyazhac fundamentalnyya navuki pra pryrodu fizika himiya biyalogiya glebaznaystva fiziyalogiya raslin agrametearalogiya agrahimiya i insh U asnovu suchasnaga zemlyarobstva pakladzeny narmatyyna tehnalagichny pryncyp vytvorchasci selskagaspadarchaj pradukcyi GistoryyaUzniknenne zemlyarobstva Zemlyarobstva yak typ zabespyachennya chalaveka pachalo razvivacca y Maloj Azii i na Blizkim Ushodze kalya 9 tysyachagoddzya da n e Prychyny perahodu ad zbiralnictva da getaga vidu dzejnasci zastayucca da kanca ne vysvetlenymi Pakolki pershabytnyya zemlyaroby yashche ne meli dastatkova yradzhajnyh sartoy raslin a ih ruchnaya praca patrabavala znachnyh vysilkay to tezis ab bolshaj pradukcyjnasci zemlyarobstva y paraynanni z uzho isnuyuchymi na toj momant typami zabespyachennya rybaloystva palyavanne zbiralnictva z yaylyaecca sprechnym Myarkuyuc shto perahod da zemlyarobstva adbyysya y suvyazi z rostam naselnictva na kankretnyh terytoryyah kali magchymasci dlya vyadzennya form gaspadarki zasnavanyh na prysvojvanni pryrodnyh bagaccyay znachna skaracilisya abo shto geta adbylosya y vyniku klimatychnyh zmenay kali yradlivasc dzikaroslyh zyolkavyh i babovyh zmenshylasya z za pahaladannya i nedahopu vilgaci Arhealagichnyya raskopki na yshodze Turcyi u Siryi Izraili Iardanii i Livane gl Uradlivy paymesyac vyyavili shto myascovae naselnictva perajshlo da zemlyarobstva y drug pal 9 tysyachagoddzya da n e vyroshchvala zyolkavyya kultury pshanicu yachmen prosa avyos i babovyya bagatyya byalkami Starazhytnymi zemlyarobchymi kulturami taksama z yaylyayucca aliva i finikavaya palma Z Maloj Azii i Blizkaga Ўshodu zemlyarobstva raspaysyudzilasya y Mesapatamiyu Eyropu Paynochnuyu Afryku Zakaykazze i g d U Eyrope najstarazhytnejshymi centrami zemlyarobstva byli yzbyarezhzha Mizhzemnaga mora rachnyya daliny Dunaya Rony rek na terytoryi Ўshodnyaj Eyropy Da samyh rannih eyrapejskih zemlyarobchyh kultur nalezhali kultura linejna stuzhkavaj keramiki kultura kardyyalnaj keramiki i Starchava Kryshskaya kultura Davoli pracyagly chas zemlyarobstva zastavalasya ekstensiynym i peramyazhalasya z inshymi formami zdabychy ezhy Tak u Eyrope nekalki tysyachagoddzyay paselishchy zemlyarobay peramyazhalisya z paselishchami palyaynichyh rybakoy i zbiralnikay Pamizh imi isnavay staly abmen Cikava shto dasledavanni shkiletay starazhytnyh zemlyarobay u Zahodnyaj Eyrope vyyavili toe shto yany stala pakutavali ad goladu i praktykavali u toj chas yak palyaynichyya i zbiralniki zabyaspechvali syabe ezhaj adnosna dobra Akramya najstarazhytnejshaga centra yzniknennya zemlyarobstva y Maloj Azii i Blizkim Ushodze vyluchayuc i inshyya rachnyya daliny Kitaya Andy y Paydnyovaj Amerycy Centralnaya Ameryka dalina raki Ind Paydnyova Ushodnyaya Aziya Efiopiya Novaya Gvineya Zahodnyaya Afryka Kamennyya prylady pracy dlya apracoyki zyamli Starazhytnaegipecki araty 2 tys da n e Apracoyka polya y Maloj Azii 1 tys da n e Apracoyka zyamli y Starazhytnaj Italii VI st da n e Zbor vinagradu y Starazhytnaj Grecyi VI st da n e Rymskaya matyka kalya n e Razviccyo tehnalogij Najstarazhytnejshaj z vyadomyh form zemlyarobstva z yaylyaecca padsechna agnyavaya abo lyadnaya yakaya supravadzhalasya achystkaj peynyh terytoryj ad dzikih raslin i dzyornu z dapamogaj vysyakannya drey i hmyznyakoy a taksama vypalvannya Pershymi pryladami pracy dlya apracoyki zyamli byli zavostrany kol i matyka Adnak takaya forma adroznivalasya znachnymi pracayomkascyu i ekstensiynascyu Gleby hutka byadneli i paletki gublyali yradzhajnasc Uzho na starazhytnym Blizkim Ushodze yznikli irygacyya i yakiya dapamagali pavyalichyc prybytkovasc Asablivy pospeh meli zemlyaroby Mesapatamii yakiya z 4 tysyachagoddzya da n e akramya irygacyi karystalisya sevazvarotam roznyh kultur plugam i cyaglavymi zhyvyolami aslami i bykami U syaredzine 1 tysyachagoddzya da n e u Kitai byy vynajdzeny plug z zhaleznym advalam a kryhu paznej trubkavaya seyalka Adno z pershyh detalyovyh apisannyay pracy zemlyaroba pakinuy Gesiyod u dydaktychnaj paeme Dni i turboty U Starazhytnaj Grecyi i Ryme z yavilisya pershyya traktaty ab vyadzenni selskaj gaspadarki vyvuchalisya i klasifikavalisya rasliny Na myazhy 1 i 2 tysyachagoddzyay n e na Blizkim Ushodze Egipce Eyrope pachay shyroka yvodzicca trohpolny sevazvarot Razviccyo tehnalogij apracoyki zyamli z yaylenne novyh kulturnyh raslin novyh metaday perapracoyki i zahavannya yradzhayay sadzejnichali intensifikacyi zemlyarobstva U vyniku u XIV XVI stst u Paynochnaj Italii a potym u Niderlandah uznikla tak zvanaya vysokaya selskaya gaspadarka dlya yakoj byli harakternyya meliyaracyya razumnae spaluchenne zemlyarobstva i zhyvyolagadoyli uvyadzenne yradzhajnyh abo prybytkovyh kultur abavyazkovaya selekcyya vykarystanne roznyh viday ugnaennyay i suchasnaga tehnichnaga abstalyavannya u tym liku vetrakoy cyaplic parnikoy Epoha vyalikih geagrafichnyh adkryccyay spryyala raspaysyudzhvannyu novyh uradzhajnyh kultur persh za ysyo kukuruzy bulby tytunyu Shyrej pachali vyroshchvacca kamercyjnyya kultury cukrovy trysnyog kava bavoyna perac i insh U XIX st z yavilasya mehanizavanaya selskaya gaspadarka stali razvivacca yak samastojnyya zemlyarobchyya navuki agranomiya glebaznaystva enalogiya vyvuchenne roznyh aspektay razviccya vinarobstva i g d Uznikli specyyalizavanyya navukovyya i vuchebnyya ystanovy Prychym adna z pershyh Gory Goracki zemlyarobchy instytut byy adchyneny y 1836 g na Belarusi Z 1930 g dlya patreb zemlyarobstva vykarystoyvaecca aerafatagrafavanne yakoe y nash chas hutka vycyasnecca fatazdymkami z kasmichnyh spadarozhnikay Vykarystanne syarpa i cyaglavaga asla y Starazhytnym Egipce XIII st da n e Kascy 1602 g Cyaplica 1695 g Konnaya zhatka 1889 g Traktar Belarus MT 3 Apracoyka paletkay z samalyotaFarmiravanne suchasnaga zemlyarobstva U 1943 g u Meksicy byy raspracavany kompleks mer dlya perayladkavannya zemlyarobstva na asnove navukovyh tehnalogij dlya pavyshennya yradzhajnasci i prybytkovasci Paznej yon pashyryysya na inshyya krainy i atrymay nazvu Yana adygrala znachnuyu rolyu y intensifikacyi zemlyarobstva palepshyla zabespyachenne harcham i tehnichnymi kulturami naselnictva Zyamli ale pagorshyla agulny stan ekalogii Z kanca XX st u zemlyarobstve shyroka raspaysyudzhvayucca genetychna madyfikavanyya rasliny ale razam z getym klopat pra navakolnae asyaroddze sadzejnichay uzniknennyu permakultury i adradzhennyu arganichnaj selskaj gaspadarki Suchasnaya irygacyya Gidraponika Aeraponika Permakultura Termakampostnyya baki dlya kampastavannya Vynik mehanizavany zbor rysu na Shry LancyAsnoynyya galiny zemlyarobstvaZbozhzhavaya gaspadarka Sadoynictva vytvorchasc sadaviny Agarodnictva vytvorchasc garodniny Lyasnaya gaspadarka Kvetkavodstva Galiny specyyalizavanyya na vyroshchvanni peynyh kultur vinagradarstva bulbavodstva bavaynyanaya gaspadarka i g d ZnoskiAsnovy agranomii Pad red L Veramejchyk Mn 1999 LitaraturaApanasenka I P Vash prysyadzibny ychastak Mn Polymya 1993 432 s il ISBN 5 345 00651 2 Gorny A U Zemlyarobstva Asnovy agranomii Padruchnik Pad red L A Veramejchyk Mn Uradzhaj 1999 416 s il ISBN 985 04 0122 2SpasylkiChronology of Horticulture Arhivavana 12 kastrychnika 2012 Horticulture Origins Arhivavana 26 chervenya 2013 HORTICULTURAL SOCIETIES Development and History Evidence of mass cannibalism uncovered in Germany History of Agricultural Technology Arhivavana 5 sakavika 2016

Апошнія артыкулы
  • Май 20, 2025

    13 жніўня

  • Май 20, 2025

    1390-я

  • Май 20, 2025

    12 лістапада

  • Май 20, 2025

    12 лютага

  • Май 20, 2025

    12 красавіка

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка