Нага́йцы (саманазва: ногайлар) — цюркскі народ. Насяляе рэгіёны Паўночнага Каўказа і Паўночнага Прычарнаморра. Агульная колькасць (2014 г.) - каля 114 тыс. чал.
Нагайцы (ногайлар) | |
![]() | |
Фота пач. XX ст. | |
Агульная колькасць | 114 тыс. (2014 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ![]()
|
Мова | |
Рэлігія | іслам |
Блізкія этнічныя групы | казахі, каракалпакі, крымскія татары |
Гісторыя
Продкамі нагайцаў былі розныя цюркскія і мангольскія групы — вусуні, уйгуры, кыпчакі, булгары, , дурмены і інш., якія качавалі ў познім сярэднявеччы паміж Волгай і Уралам. Назва нагайцаў паходзіць ад так званай "краіны Нагая" — паўднёвых стэпавых раёнаў Усходняй Еўропы, падначаленых залатаардынскім ханам Нагаем (XIII ст.)
У XV ст. са складу Залатой Арды вылучылася асобная Нагайская Арда. У сярэдзіне XVI ст. яна была саслаблена ў выніку сутычак з казахамі і эпідэмій, што вымусіла насельніцтва пакідаць міжрэчча Волгі і Урала і сяліцца ў стэпах на поўнач ад Каўказа. У 1557 г. Нагайская Арда апынулася ў залежнасці ад Івана Грознага. Гэта выклікала раскол сярод правадыроў. Частка нагайцаў адкачавала ў стэпы . У 1634 г. дзяржава нагайцаў на рацэ Урал была канчаткова разгромлена калмыкамі. Рэшткі нагайцаў пакінулі гэтыя мясціны і адкачавалі на Паўночны Каўказ.
8 красавіка 1783 г. Кацярына II ліквідавала самастойнасць нагайскіх аб'яднанняў. Быў падрыхтаваны ўказ аб гвалтоўным перасяленні іх за Урал. У адказ нагайскія правадыры паднялі паўстанне, задушанае Аляксандрам Суворавым. У выніку рэпрэсій загінула каля 500 тысяч чалавек, у тым ліку ўсе буйныя правадыры, каля 1 мільёна нагайцаў перасялілася ў Асманскую імперыю. Канчатковае падначаленне нагайскіх родаў Расіяй адбылося толькі ў пачатку XIX ст. Спробы расійскай адміністрацыі ў 1808 г. гвалтоўна прымусіць нагайцаў да аселасці выклікалі новы зыход 3000 чалавек у Асманскую імперыю. У канцы Каўказскай вайны ў 1860 - 1862 гг. адбыўся трэці зыход нагайцаў з Расійскай імперыі (каля 50 тысяч чалавек). Разам з гэтым, царскія ўлады прыцягвалі нагайцаў для ваеннай службы. Нагайцы ўдзельнічалі ў складзе расійскіх войск у вайне 1812 г., Крымскай вайне, I Сусветнай вайне. Нагайцы ахоўвалі расійскага імператара.
Ужо ў XIX ст. нагайцы паступова пераходзілі да аселага ладу жыцця. Аднак галоўныя змены ў іх культуры і эканамічным жыцці адбыліся ўжо ў савецкі час, асабліва пад ціскам калектывізацыі. У 1928 г. у складзе Дагестана быў створаны Нагайскі раён. Нагайскія нацыянальныя раёны ў канцы 1920-ых — пачатку 1930-ых гг. таксама існавалі ў складзе Украіны. Хаця ў гады сталінскіх рэпрэсій не прымалася асобнага рашэння аб дэпартацыі нагайцаў як цэлага народа, яго прадстаўнікі прымусова высяляліся з карэнных месцаў пражывання ў Крыме, некаторых раёнаў Каўказа.
У 1957 г. Нагайскі стэп быў адміністрацыйна падзелены паміж Стаўрапольскім краем, Дагестанам і ЧІАССР. У 2007 г. быў створаны асобны Нагайскі раён у складзе Кабардзіна-Балкарыі. У 2011 г. сход нагайцаў Расіі запатрабаваў самавызначэння нагайскага народа ў межах адзінай нацыянальнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.
Нашчадкі нагайцаў, што перасяліліся ў Асманскую імперыю, у нашы дні жывуць пераважна на тэрыторыі Турцыі і Румыніі. У выніку асіміляцыі многія з іх далучыліся да блізкіх па мове, культуры і рэлігіі татар і туркаў.
Рассяленне
У нашы дні большасць нагайцаў жыве ў наступных рэгіёнах Расійскай Федэрацыі (згодна перапісу 2010 г.):
- Дагестан (40 407 чал.)
- Стаўрапольскі край (22 006 чал.)
- Карачаева-Чаркесія (15 654 чал.)
- Астраханская вобласць (7589 чал.)
- Ханты-Мансійская аўтаномная акруга (5 323 чал.)
- Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга (3 479 чал.)
- Чачня (3 444 чал.)
У Румыніі нагайцы жывуць пераважна ва ўсходніх раёнах краіны. У астатніх краінах шчыльна заселеных тэрыторый не маюць.
У 2009 г. у Беларусі жыло 8 нагайцаў.
Культура
Нагайцы здаўна займаліся качавой і адгоннай жывёлагадоўляй. Трымалі авечак, коз, кароў, вярблюдаў і канёў. Згадванні пра земляробства сустракаюцца з XIV ст. Шырока практыкаваліся паляванне і рыбалоўства. Распаўсюджаныя рамёствы — вытворчасць тканін і лямцу, вопраткі і дываноў, апрацоўка скуры. Важную ролю для развіцця гаспадаркі меў гандаль. У міжваенны перыяд у сувязі з калектывізацыяй большасць нагайцаў перайшла да аселага ладу жыцця, стала займацца стойлавай жывёлагадоўляй і земляробствам. Сучасная гаспадарка нагайцаў Карачаева-Чаркесіі мае большую прапорцыю земляробства, чым гаспадарка жыхароў Нагайскага стэпу. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры — пшаніца, кукуруза, авёс, сланечнік, гародніна.
Качавыя нагайцы жылі ў мабільных будах-кібітках, што падзяляліся на вялікія разборныя тэрмэ і малыя неразборныя атаў. Кібіткі ладзілі з драўляных клецяў, якія прымацоўваліся адна да іншай скуранымі рамнямі, а потым крыліся лямцам. Уверсе застаўлялі адтуліну для дыму. У цэнтры кібіткі размяшчалі агмень, у глыбіні — спальнае месца. У вялікіх кібітках мелася адгароджанае месца для нованароджаных жывёл. Звычайна качавое паселішча кыыг складала 40 — 60 кібітак. На адным месцы яно знаходзілася прыкладна мясяц, пасля чаго перакачоўвала ў іншы раён, таму ў кібітках захоўвалі рэчы, пераважна прыдатныя для хуткага транспартавання. У XIX ст. у сувязі з пераходам да аселасці з’явіліся сталыя паселішчы з правільнай планоўкай і хатамі з сырой цэглы.
У XIX — пачатку XX стст. у нагайцаў існавалі прыкладна аднолькавыя тыпы вопраткі, што тлумачыцца кліматычнымі ўмовамі, агульнымы гістарычнымі традыцыямі і гандлёвымі сувязямі. Часцей за ўсё карысталіся хатнімі ваўнянымі тканінамі. Праз гандлёвае прадстаўніцтва ў Бухары або праз расійскія землі куплялі індыйскія і сярэднеазіяцкія баваўняныя і шаўковыя тканіны. Мужчыны насілі тунікападобную кашулю і шырокія штаны, зацягнутыя на поясе тасьмой і абшытыя ўнізе скурай. Зверху апраналі архалук, бурку, узімку — футра з мехам знутры, улетку — халат. Жаночая вопратка была больш разнастайнай, але таксама ўключала кашулю і штаны, шматлікія віды футраў, шапак, хустак і інш.
Традыцыйная кухня ўключае разнастайныя стравы з мяса, малака і некаторых іншых прадуктаў (мука, крупы, гародніна). Распаўсюджаны супы, поліўкі, мучныя вырабы, у тым ліку хінкал (прэснае цеста, зваранае ў булёне). Найбольш распаўсюджаны напой — чай шай, у які часцяком дадаюць малако, вяршкі, масла, таксама п’юць кумыс, айран, малочную гарэлку аракы, буза — алкагольны напой з проса.
Сярод нагайцаў пераважаюць малыя нуклеарные сем’і, хаця ў XIX ст. сярод нагайцаў-земляробаў і часткова жывёлагадоўцаў існавалі і вялікія пашыраныя сем’і. У XV — XVIII стст. сфарміравалася дастаткова складаная сістэма племянных і сацыяльных адносінаў. Пасля заняпаду адзінай дзяржавы нагайцы падзяляліся на шэраг аб’яднанняў — Кубанскую Арду, Едысанскую Арду, Едышкульскую Арду, Джэмбайлукаўскую Арду, Буджакскую Арду. Яны ў той ці іншай ступені да канца XVIII ст. залежалі ад Расійскай імперыі і Крымскага ханства. Орды ў сваю чаргу падзяляліся на больш дробныя рода-племянныя групоўкі. Так, сярод ўсходнекаўказскіх нагайцаў існаваў падзел на чатыры племені, кожнае племя — на чатыры аксакальства, акасакальствы — на асобныя аулы. На чале племені стала пяць выбраных старшынь. Грамадства не мела сацыяльнай роўнасці. Вылучаліся прывілігіраваныя роды, якія займаліся кіраваннем. На чале кожнай арды стаяў пажыццёва выбраны вайскавод — хан. Ён мог мець тытул султана, калі знаходзіўся ў сваяцкай сувязі з крымскімі ханамі, і князя-бія. Тытул бія даваўся звонку — крымскімі ханамі або расійскімі ўладамі. Часам рэчаісная ўлада належала намесніку хана — . Хана выбіралі з ліку мурз. Мурзы складалі найбольш шматлікую высакародную групу. Лічылася, што ўсе мурзы паходзяць ад манголаў-стваральнікаў Залатой Арды. Да пачатку XIX ст. вылучыліся дробныя феадалы уздзень або кайбыш, што набывалі прывілегіі ад ханаў у выніку войн. У XIX ст. міграцыя значнай часткі нагайцаў у Асманскую Порту, аселасць і ваенная кар’ера ў расійскай арміі прывяла да пэўных змен, калі тытул бія даваўся служылым мурзам і не забяспечваўся абавязковай уладай. Большасць нагайцаў складалі асабіста свабодныя абшчыннікі аслан бійкэ, але меліся залежныя ад феадалаў ёлы кул. Акрамя таго, некаторыя сем’і валодалі рабамі ёлсыз кул, што папаўняліся з ліку ваеннапалонных.
Нагайцы маюць багаты фальклор, прадстаўлены эпічнымі і лірычнымі казаннямі, легендамі, афарызмамі, прыпеўкамі, святочнымі песнямі.
Мова
— цюркская. У нашы дні падзяляецца на 3 буйныя дыялекты. Да 1928 г. запісы вяліся арабскай графікай. У 1928 - 1938 гг. карысталіся лацінкай. З канца 1930-х гг. пісьмо на аснове кірыліцы. На нагайскай мове ў Расіі выдаюць 2 газеты.
Рэлігія
Большасць вернікаў-нагайцаў — мусульмане-суніты. Захоўваюцца некаторыя святочныя абрады і замовы, якія, як мяркуюць, могуць мець старажытнае паганскае паходжанне.
Гл. таксама
- Карагашы
Зноскі
- Nogai
- Ибрагимов М.-Р., Ногайцы. // Народы России: Энциклопедия. / Главный редактор В. А. Тишков. - М.: Большая Российская Энциклопедия, 1994. C. 256
- Происхождение ногайцев Архівавана 4 сакавіка 2016.
- 1 октября 1783 году произошел геноцид ногайского народа по приказу Суворова Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Степь, где ногайские татары кочуют(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 26 лютага 2015.
- А.А. Ткаченко, История депортации народов России
- Ногайцы требуют автономию
- Национальный состав населения по субъектам Российской Федерации Архівавана 1 мая 2020.
- Nogai, Nogay in Romania
- Белстат
- Хозяйство Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Ибрагимов М.-Р. Ногайцы. // Народы и религии мира. Энциклопедия. — М., 2000, с. 384—385.
- Современное хозяйство ногайцев. Быт и семейные отношения Архівавана 13 сакавіка 2016.
- Мисиду Султанова, Традиционная одежда ногайцев в XIX-начале XX века Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Керейтов, P. X.. Ногайцы. Особенности этнической истории и бытовой культуры
- Приоритеты ногайской пищи
- Ялбулганов А., Ногайцы Северного Кавказа в XVIII-первой половине XIX в. (проблемы социально-экономического строя): автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата наук. — М.: РОССИЙСКАЯ АКАДЕМИЯ НАУК, ИНСТИТУТ РОССИЙСКОЙ ИСТОРИИ, 1995
- Ногайцы: характеристика, хозяйство до революции Архівавана 14 ліпеня 2014.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Naga jcy samanazva nogajlar cyurkski narod Nasyalyae regiyony Paynochnaga Kaykaza i Paynochnaga Prycharnamorra Agulnaya kolkasc 2014 g kalya 114 tys chal Nagajcy nogajlar Fota pach XX st Agulnaya kolkasc 114 tys 2014 g Regiyony prazhyvannya Rasiya 102 tys Rumyniya 11 tys Ukraina 0 4 tys Kazahstan 0 4 tys Uzbekistan 0 2 tys MovaReligiya islamBlizkiya etnichnyya grupy kazahi karakalpaki krymskiya tataryGistoryyaProdkami nagajcay byli roznyya cyurkskiya i mangolskiya grupy vusuni ujgury kypchaki bulgary durmeny i insh yakiya kachavali y poznim syarednyavechchy pamizh Volgaj i Uralam Nazva nagajcay pahodzic ad tak zvanaj krainy Nagaya paydnyovyh stepavyh rayonay Ushodnyaj Eyropy padnachalenyh zalataardynskim hanam Nagaem XIII st U XV st sa skladu Zalatoj Ardy vyluchylasya asobnaya Nagajskaya Arda U syaredzine XVI st yana byla saslablena y vyniku sutychak z kazahami i epidemij shto vymusila naselnictva pakidac mizhrechcha Volgi i Urala i syalicca y stepah na poynach ad Kaykaza U 1557 g Nagajskaya Arda apynulasya y zalezhnasci ad Ivana Groznaga Geta vyklikala raskol syarod pravadyroy Chastka nagajcay adkachavala y stepy U 1634 g dzyarzhava nagajcay na race Ural byla kanchatkova razgromlena kalmykami Reshtki nagajcay pakinuli getyya myasciny i adkachavali na Paynochny Kaykaz 8 krasavika 1783 g Kacyaryna II likvidavala samastojnasc nagajskih ab yadnannyay Byy padryhtavany ykaz ab gvaltoynym perasyalenni ih za Ural U adkaz nagajskiya pravadyry padnyali paystanne zadushanae Alyaksandram Suvoravym U vyniku represij zaginula kalya 500 tysyach chalavek u tym liku yse bujnyya pravadyry kalya 1 milyona nagajcay perasyalilasya y Asmanskuyu imperyyu Kanchatkovae padnachalenne nagajskih roday Rasiyaj adbylosya tolki y pachatku XIX st Sproby rasijskaj administracyi y 1808 g gvaltoyna prymusic nagajcay da aselasci vyklikali novy zyhod 3000 chalavek u Asmanskuyu imperyyu U kancy Kaykazskaj vajny y 1860 1862 gg adbyysya treci zyhod nagajcay z Rasijskaj imperyi kalya 50 tysyach chalavek Razam z getym carskiya ylady prycyagvali nagajcay dlya vaennaj sluzhby Nagajcy ydzelnichali y skladze rasijskih vojsk u vajne 1812 g Krymskaj vajne I Susvetnaj vajne Nagajcy ahoyvali rasijskaga imperatara Uzho y XIX st nagajcy pastupova perahodzili da aselaga ladu zhyccya Adnak galoynyya zmeny y ih kultury i ekanamichnym zhycci adbylisya yzho y savecki chas asabliva pad ciskam kalektyvizacyi U 1928 g u skladze Dagestana byy stvorany Nagajski rayon Nagajskiya nacyyanalnyya rayony y kancy 1920 yh pachatku 1930 yh gg taksama isnavali y skladze Ukrainy Hacya y gady stalinskih represij ne prymalasya asobnaga rashennya ab departacyi nagajcay yak celaga naroda yago pradstayniki prymusova vysyalyalisya z karennyh mescay prazhyvannya y Kryme nekatoryh rayonay Kaykaza U 1957 g Nagajski step byy administracyjna padzeleny pamizh Stayrapolskim kraem Dagestanam i ChIASSR U 2007 g byy stvorany asobny Nagajski rayon u skladze Kabardzina Balkaryi U 2011 g shod nagajcay Rasii zapatrabavay samavyznachennya nagajskaga naroda y mezhah adzinaj nacyyanalnaj administracyjna terytaryyalnaj adzinki Nashchadki nagajcay shto perasyalilisya y Asmanskuyu imperyyu u nashy dni zhyvuc peravazhna na terytoryi Turcyi i Rumynii U vyniku asimilyacyi mnogiya z ih daluchylisya da blizkih pa move kultury i religii tatar i turkay RassyalenneU nashy dni bolshasc nagajcay zhyve y nastupnyh regiyonah Rasijskaj Federacyi zgodna perapisu 2010 g Dagestan 40 407 chal Stayrapolski kraj 22 006 chal Karachaeva Charkesiya 15 654 chal Astrahanskaya voblasc 7589 chal Hanty Mansijskaya aytanomnaya akruga 5 323 chal Yamala Neneckaya aytanomnaya akruga 3 479 chal Chachnya 3 444 chal U Rumynii nagajcy zhyvuc peravazhna va yshodnih rayonah krainy U astatnih krainah shchylna zaselenyh terytoryj ne mayuc U 2009 g u Belarusi zhylo 8 nagajcay KulturaNagajcy zdayna zajmalisya kachavoj i adgonnaj zhyvyolagadoylyaj Trymali avechak koz karoy vyarblyuday i kanyoy Zgadvanni pra zemlyarobstva sustrakayucca z XIV st Shyroka praktykavalisya palyavanne i rybaloystva Raspaysyudzhanyya ramyostvy vytvorchasc tkanin i lyamcu vopratki i dyvanoy apracoyka skury Vazhnuyu rolyu dlya razviccya gaspadarki mey gandal U mizhvaenny peryyad u suvyazi z kalektyvizacyyaj bolshasc nagajcay perajshla da aselaga ladu zhyccya stala zajmacca stojlavaj zhyvyolagadoylyaj i zemlyarobstvam Suchasnaya gaspadarka nagajcay Karachaeva Charkesii mae bolshuyu praporcyyu zemlyarobstva chym gaspadarka zhyharoy Nagajskaga stepu Asnoynyya selskagaspadarchyya kultury pshanica kukuruza avyos slanechnik garodnina Kachavyya nagajcy zhyli y mabilnyh budah kibitkah shto padzyalyalisya na vyalikiya razbornyya terme i malyya nerazbornyya atay Kibitki ladzili z draylyanyh klecyay yakiya prymacoyvalisya adna da inshaj skuranymi ramnyami a potym krylisya lyamcam Uverse zastaylyali adtulinu dlya dymu U centry kibitki razmyashchali agmen u glybini spalnae mesca U vyalikih kibitkah melasya adgarodzhanae mesca dlya novanarodzhanyh zhyvyol Zvychajna kachavoe paselishcha kyyg skladala 40 60 kibitak Na adnym mescy yano znahodzilasya prykladna myasyac paslya chago perakachoyvala y inshy rayon tamu y kibitkah zahoyvali rechy peravazhna prydatnyya dlya hutkaga transpartavannya U XIX st u suvyazi z perahodam da aselasci z yavilisya stalyya paselishchy z pravilnaj planoykaj i hatami z syroj cegly U XIX pachatku XX stst u nagajcay isnavali prykladna adnolkavyya typy vopratki shto tlumachycca klimatychnymi ymovami agulnymy gistarychnymi tradycyyami i gandlyovymi suvyazyami Chascej za ysyo karystalisya hatnimi vaynyanymi tkaninami Praz gandlyovae pradstaynictva y Buhary abo praz rasijskiya zemli kuplyali indyjskiya i syaredneaziyackiya bavaynyanyya i shaykovyya tkaniny Muzhchyny nasili tunikapadobnuyu kashulyu i shyrokiya shtany zacyagnutyya na poyase tasmoj i abshytyya ynize skuraj Zverhu apranali arhaluk burku uzimku futra z meham znutry uletku halat Zhanochaya vopratka byla bolsh raznastajnaj ale taksama yklyuchala kashulyu i shtany shmatlikiya vidy futray shapak hustak i insh Tradycyjnaya kuhnya yklyuchae raznastajnyya stravy z myasa malaka i nekatoryh inshyh praduktay muka krupy garodnina Raspaysyudzhany supy poliyki muchnyya vyraby u tym liku hinkal presnae cesta zvaranae y bulyone Najbolsh raspaysyudzhany napoj chaj shaj u yaki chascyakom dadayuc malako vyarshki masla taksama p yuc kumys ajran malochnuyu garelku araky buza alkagolny napoj z prosa Syarod nagajcay peravazhayuc malyya nuklearnye sem i hacya y XIX st syarod nagajcay zemlyarobay i chastkova zhyvyolagadoycay isnavali i vyalikiya pashyranyya sem i U XV XVIII stst sfarmiravalasya dastatkova skladanaya sistema plemyannyh i sacyyalnyh adnosinay Paslya zanyapadu adzinaj dzyarzhavy nagajcy padzyalyalisya na sherag ab yadnannyay Kubanskuyu Ardu Edysanskuyu Ardu Edyshkulskuyu Ardu Dzhembajlukayskuyu Ardu Budzhakskuyu Ardu Yany y toj ci inshaj stupeni da kanca XVIII st zalezhali ad Rasijskaj imperyi i Krymskaga hanstva Ordy y svayu chargu padzyalyalisya na bolsh drobnyya roda plemyannyya grupoyki Tak syarod yshodnekaykazskih nagajcay isnavay padzel na chatyry plemeni kozhnae plemya na chatyry aksakalstva akasakalstvy na asobnyya auly Na chale plemeni stala pyac vybranyh starshyn Gramadstva ne mela sacyyalnaj roynasci Vyluchalisya pryviligiravanyya rody yakiya zajmalisya kiravannem Na chale kozhnaj ardy stayay pazhyccyova vybrany vajskavod han Yon mog mec tytul sultana kali znahodziysya y svayackaj suvyazi z krymskimi hanami i knyazya biya Tytul biya davaysya zvonku krymskimi hanami abo rasijskimi yladami Chasam rechaisnaya ylada nalezhala namesniku hana Hana vybirali z liku murz Murzy skladali najbolsh shmatlikuyu vysakarodnuyu grupu Lichylasya shto yse murzy pahodzyac ad mangolay stvaralnikay Zalatoj Ardy Da pachatku XIX st vyluchylisya drobnyya feadaly uzdzen abo kajbysh shto nabyvali pryvilegii ad hanay u vyniku vojn U XIX st migracyya znachnaj chastki nagajcay u Asmanskuyu Portu aselasc i vaennaya kar era y rasijskaj armii pryvyala da peynyh zmen kali tytul biya davaysya sluzhylym murzam i ne zabyaspechvaysya abavyazkovaj uladaj Bolshasc nagajcay skladali asabista svabodnyya abshchynniki aslan bijke ale melisya zalezhnyya ad feadalay yoly kul Akramya tago nekatoryya sem i valodali rabami yolsyz kul shto papaynyalisya z liku vaennapalonnyh Nagajcy mayuc bagaty falklor pradstayleny epichnymi i lirychnymi kazannyami legendami afaryzmami prypeykami svyatochnymi pesnyami Mova cyurkskaya U nashy dni padzyalyaecca na 3 bujnyya dyyalekty Da 1928 g zapisy vyalisya arabskaj grafikaj U 1928 1938 gg karystalisya lacinkaj Z kanca 1930 h gg pismo na asnove kirylicy Na nagajskaj move y Rasii vydayuc 2 gazety ReligiyaBolshasc vernikay nagajcay musulmane sunity Zahoyvayucca nekatoryya svyatochnyya abrady i zamovy yakiya yak myarkuyuc moguc mec starazhytnae paganskae pahodzhanne Gl taksamaKaragashyZnoskiNogai Ibragimov M R Nogajcy Narody Rossii Enciklopediya Glavnyj redaktor V A Tishkov M Bolshaya Rossijskaya Enciklopediya 1994 C 256 Proishozhdenie nogajcev Arhivavana 4 sakavika 2016 1 oktyabrya 1783 godu proizoshel genocid nogajskogo naroda po prikazu Suvorova Arhivavana 5 sakavika 2016 Step gde nogajskie tatary kochuyut nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 14 lipenya 2014 Praverana 26 lyutaga 2015 A A Tkachenko Istoriya deportacii narodov Rossii Nogajcy trebuyut avtonomiyu Nacionalnyj sostav naseleniya po subektam Rossijskoj Federacii Arhivavana 1 maya 2020 Nogai Nogay in Romania Belstat Hozyajstvo Arhivavana 4 sakavika 2016 Ibragimov M R Nogajcy Narody i religii mira Enciklopediya M 2000 s 384 385 Sovremennoe hozyajstvo nogajcev Byt i semejnye otnosheniya Arhivavana 13 sakavika 2016 Misidu Sultanova Tradicionnaya odezhda nogajcev v XIX nachale XX veka Arhivavana 4 sakavika 2016 Kerejtov P X Nogajcy Osobennosti etnicheskoj istorii i bytovoj kultury Prioritety nogajskoj pishi Yalbulganov A Nogajcy Severnogo Kavkaza v XVIII pervoj polovine XIX v problemy socialno ekonomicheskogo stroya avtoreferat dissertacii na soiskanie uchenoj stepeni kandidata nauk M ROSSIJSKAYa AKADEMIYa NAUK INSTITUT ROSSIJSKOJ ISTORII 1995 Nogajcy harakteristika hozyajstvo do revolyucii Arhivavana 14 lipenya 2014